Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ

Все свежие публикации

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь глазами птиц HIT.BY! Звёздная жизнь KAHANNE.COM Мы в Инстаграме
Система Orphus

Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-08
Источник: http://library.by

Эпоха камянёў на Беларусі
Бронзавы і жалезны вякі на беларускіх землях
Паходжанне беларусаў
Эпоха камянёў на Беларусі

Першае пранікненне чалавека на тэрыторыю Беларусі, якое адбылося яшчэ ў палеаліце, супала з рэзкім пахаладаннем. На гарах Скандынавіі пачалі ўтварацца ледавікі таўшчынёй у многія сотні метраў, якія раз-пораз насоўваліся на Паўночную Еўропу, у тым ліку і на наш край. Вечная мерзлата скавала зямлю, якую пакрывала тундравая і халоднастэпавая расліннасць. Распаўсюдзіліся жывёлы прыледавіковай зоны, сярод якіх вылучаліся валасаты насарог і паўночны слон - мамант.

У некаторых месцах паўднёва-усходняй Беларусі знойдзены аднолькавыя каменныя (крамянёвага) вырабы архаічнага выгляду, якія датуюцца 100 - 35 тысячагоддзямі да нашых дзён. У гэты час Еўропу засялялі людзі даволі прымітыўнага тыпу - неандэртальцы. Аднак яны ўжо маглі вырабляць з крэмню прылады працы, валодалі членападзельнай мовай, пастаянна карысталіся агнём, будавалі сховы-жытлы. Менавіта неандэртальцы і рабілі спробы асвоіць непрыветныя абшары на ўзбярэжжах Дняпра, Сажа і Прыпяці.

Несумненныя сведчанні сталага засялення першабытным чалавекам паўднёвай Беларусі адносяцца да перыяду 27 - 24 тысячагоддзі назад, калі тут з'явіліся людзі сучаснага тыпу - краманьёнцы. Да гэтага часу адносяцца рэшткі доўгачасовых паселішчаў-стаянак, што захаваліся пад тоўшчамі земляных адкладаў у Юравічах Калінкавіцкага і каля Бердыжа Чачэрскага раёнаў.

Асноўным заняткам краманьёнцаў было загоннае паляванне, асабліва на мамантаў. З костак мамантаў, жэрдак і скур яны будавалі доўгачасовае жыллё з агнішчамі пасярэдзіне, запасы ежы захоўвалі ў ямах, выкапаных у вечнай мерзлаце, цела сваё прыкрывалі скураной вопраткай, што было неабходна ў суровым клімаце. Тагачасныя людзі выраблялі разнастайныя прылады працы і зброю - драўляныя дзіды, да якіх часам мацаваліся крамянёвыя наканечнікі, крамянёвыя скрабкі для апрацоўкі скур, разцы для работы па косці, нажы, праколкі. Некаторыя вырабы, асабліва іголкі, былі касцяныя. Пераважна з косці вырабляліся ўпрыгажэнні для цела і вопраткі. Жыхары познепалеалітычных стаянак выпрацавалі сістэму рэлігійных вераванняў, звязаных пераважна з паляўнічай магіяй, жаночай плоднасцю, уяўленнямі пра замагільнае жыццё. Існавала і мастацкая творчасць - з біўняў маманта выразалі фігуркі людзей і птушак, наразнымі ўзорамі арнаментавалі касцяныя вырабы, з зубоў і ракавінак майстравалі пацеркі. Мастацтва ў старажытнасці было непарыўна звязана з рэлігіяй.

Краманьёнцы, відавочна, былі арганізаваныя ў родавыя абшчыны, што аб'ядноўвалі у асноўным кроўных родзічаў. Важнае значэнне ў жыцці рода мела жанчына-маці, пра што сведчаць знаходкі жаночых статуэтак.

Каля 18 тысячагоддзяў назад ледавік дасягнуў раёнаў сённяшніх Гродна, Вілейкі, Оршы. На Беларусі ўсталяваліся настолькі неспрыяльныя кліматычныя ўмовы, што край зноў цалкам абязлюдзеў. Аднак у хуткім часе пачалося імклівае пацяпленне і праз тры тысячагоддзі лёд пачаў адступаць ад нашага Паазер'я. Узгоркі і раўніны краю, зазелянелыя тундравай расліннасцю, запаланілі статкі паўночных аленяў. Склаліся спрыяльныя ўмовы і для чалавечага існавання.

Першымі прыйшлі родавыя абшчыны паляўнічых на паўночных аленяў, згрупаваныя ў плямёны. Рэшткі іх жыццядзейнасці - жытлы, прылады працы, а таксама пахаванні, - якія вызначаліся ўзаемападабенствам, існавалі на пэўнай тэрыторыі і ў акрэсленым прамежку часу, вучоныя аб'ядноўваюць у археалагічныя культуры. Лічыцца, што такія культуры маглі адпавядаць плямёнам з блізкай мовай або падобнымі дыялектамі.

Старажытнейшымі з гэтай трэцяй хвалі засялення тэрыторыі Беларусі былі плямёны лінгбійскай (названа па стаянцы ў мясцовасці Лінгбі ў Даніі) і грэнскай (па ўрочышчы Грэнск каля в.Ворнаўка на Кармяншчыне Гомельскай вобл.) культур. Першыя прыйшлі з тэрыторыі Польшчы 12 тысячагоддзяў назад і занялі значную частку заходняй Беларусі і паўднёва-заходняй Літвы. Другія прыкладна ў гэты ж час, а можа нават крыху раней, прасунуліся ка наша Падняпроўе з поўдня, з Украіны. Некалькі пазней, у канцы познепалеалітычнага часу, у заходняй і цэнтральнай Беларусі і на суседніх тэрьггорыях Польшчы, Украіны і Літвы запанавала насельніцтва свідэрскай культуры (па стаянцы ў мясцовасці Свідры Вельке пад Варшавай). Свідэрцы адьнралі вялікую ролю ў далейшым гістарычным развіцці земляў як Беларусі, так і паўднёва-ўсходняй Прыбалтыкі.

Вымушаныя часта перамяшчацца ўслед за міграцыямі паўночных аленяў людзі канца палеаліту закладалі на зручных прыбярэжных участках, часам непадалёку бродаў, кароткачасовыя сезонныя пасяленні-стаянкі, дзе будавалі лёгкія жытлы тыпу сібірскіх чумаў. Яны ўдасканальвалі крамянёвыя вырабы, сярод якіх асабліва шмат было разцоў. Шырока выкарыстоўваліся рогі і косткі, з якіх майстраваліся пераважна сякеры і гарпуны. Апошнія ў асноўным ужываліся як паляўнічая зброя.

Пры раскопках стаянак сустракаюцца чаранковыя ліставідныя наканечнікі стрэл. Гэта сведчыць пра з'яўленне і распаўсюджванне лука, які стаў эфектыўнай дальнабойнай зброяй пры паляванні. Лук быў першым механічным прыстасаваннем, вынайдзеным чалавекам. Дзякуючы яму магла весціся не толькі калектыўная загонная, але і індывідуальная здабыча дзічыны.

Каля 10 тысячагоддзяў назад ледавік растаў нават у Скандынавіі. З канцом ледавіковай эпохі завяршыўся старажытнакаменны век. Пачаўся сярэднекаменны век - мезаліт.

Клімат усё больш лагоднеў і к канцу мезаліту (6 тысячагоддзяў назад) стаў нават цяплейшым, чым зараз. Край пакрыўся лясамі, дзе было шмат дзічыны, тысячы азёр поўніліся рыбай, балоты сталі птушыным раем. Паўночныя алені, прызвычаеныя да холаду, адвандравалі на поўнач. За імі адышла частка мясцовага насельніцтва. Рэшта ж засталася, дастасоўваючыся да новых умоў, у лясной зоне. Пачалі паляваць на лясную і балотную жыўнасць, лавілі рыбу, для чаго выкарыстоўвалі не толькі вуды, гарпуны і розныя пасткі, але і сеткі. З дрэва выдзёўбвалі чоўны. У сярэднекаменны век, асабліва ў яго канцы, адбыўся росквіт збіральніцтва "дароў прыроды".

У сярэдзіне мезаліту на землі Беларусі з поўдня і паўднёвага захаду пачало перасяляцца новае насельніцтва, якое карысталася прыладамі працы, састаўленымі з дробных рэтушаваных крамнёў, так званых мікралітаў. Ужывалі і буйныя крамнёвыя вырабы, найбольш сякеры.

З позняга палеаліту паходзяць толькі два паселішчы, пакуль што выяўленыя археолагамі на паўднёва-ўсходнім ускрайку Беларусі. У канцы палеаліту і ў мезаліце край наш нарэшце быў заселены цалкам, праўда, пакуль што па берагах буйнейшых вадаёмаў. На Дняпры, Прыпяці, Нёмане і іх значных прытоках знойдзены дзесяткі стаянак гэтага часу.

Рухомае, часта неўладкаванае жыццё як позняга палеаліту, так і мезаліту адлюстравалася ў характары першабытнага мастацтва. Касцяныя вырабы гравіруюцца дынамічнымі, наструненымі выявамі мужчын-паляўнічых і звяроў, пакрываюцца ломанымі, трывожнымі лініямі арнаментаў. К канцу мезаліту, з развіццём большай аседласці, мастацкі стыль набывае больш размераны і спакойны характар.

У 4-м тысячагоддзі да н.э. у развіцці першабытнага грамадства Беларусі пачынаецца заключны этап каменнага веку - неаліт. У гэты час, пераважна з нашчадкаў позне-мезалітычнага насельніцтва, пачынаюць фарміравацца супольнасці новакаменнага веку са сваёй адметнай матэрыяльнай і духоўнай культурай. Жыхары Беларусі навучыліся ляпіць гліняны посуд, які прызначаўся для гатавання ежы і захоўвання яе запасаў. У канцы эпохі ўжо выраблялі шліфаваныя каменныя прылады працы. Але галоўнае - у краі пачалі распаўсюджвацца прынцыпова новыя формы гаспадарання - земляробства і жывёлагадоўля. Яны значна папаўнялі запасы харчавання чалавека, рабілі яго больш незалежным ад прыроды. Усё гэта вяло да павелічэння колькасці жыхароў, а часам і да перанаселенасці і міграцый у пошуках урадлівейшых глеб. Змянялася матэрыяльная і духоўная культура, ускладняліся ўзаемаадносіны паміж чалавечымі калектывамі і асобнымі людзьмі.

Праўда, у адрозненне ад Паўднёвай і Заходняй Еўропы на Беларусі земляробства і жывёлагадоўля засвойваліся і распаўсюджваліся запаволена. У азёрна-лясной Беларусі і без іх працяглы час хапала спажывы з палявання, рыбалоўства і збіральніцтва.

Позненеалітычныя жыхары Беларусі гадавалі кароў, свіней, авечак і коз, коней. Сторажам пры статку і на паселішчы быў свойскі сабака. Першыя палеткі былі невялікія. Яны закладаліся на выгарынах сярод зараснікаў і апрацоўваліся палкамі або матыкамі. Вырошчвауся пераважна ячмень.

З далейшым развіццём земляробства, асабліва на захадзе краю, запатрабавалася вялікая колькасць сякер для высечкі лясоў. Яны ж вырабляліся з высакаякаснага крэменю, які залягаў у зямной тоўшчы ў адкладах вапняку або крэйды. Такі крэмень пачалі здабываць шахтавым спосабам.

Крэмнездабываючыя шахты на Беларусі вядомыя каля пасёлка Краснасельскі Ваўкавыскага р-на на ўзбярэжжах р.Рось. Большасць мясцовых гарняцкіх выпрацовак (а іх археолагамі выяўлены многія сотні) уяўляюць сабой вертыкальныя калодзежы глыбінёй у сярэднім да 2 - 3 м. Прабіўшыся праз крэйдавую тоўшчу і натрапіўшы на залежы крамянёвых камянёў-канкрэцый, старажытныя шахцёры пачыналі распрацоўваць іх пячорападобнымі падбоямі. Блізка размешчаныя выпрацоўкі нярэдка злучаліся праходамі-штрэкамі. Капанне шахтаў і здабыча крамянёвай сыравіны адбываліся з дапамогай розных прыстасаванняў - рагавых інструментаў, драўляных і касцяных лапат, кошыкаў і мяхоў, лесвіц.

Здабытая сыравіна апрацоўвалася ў размешчаных побач майстэрнях. З яе выраблялася мноства дасканалых сякер, якія шляхам абмену распаўсюджваліся на ўсім паўночным захадзе Беларусі.

Краснасельскія шахцёры валодалі зачаткамі геалогіі, выкарыстоўвалі эканомныя і бяспечныя прыёмы праходкі пароды. Яны валодалі высокім майстэрствам расколу, аббіўкі і даводкі (рзтушавання) крамянёвых вырабаў. Краснасельскія шахты - унікальнейшы помнік нашай першабытнасці, адзіныя на усім усходзе Еўропы.

Плямёны, што ў раннім неаліце засялялі тэрыторыю Беларусі, карысталіся вастрадонным посудам, аздобленым штампаваным арнаментам. Выяўляецца блізкасць і ў крамянёвым інвентары. Гэта сведчыць, што яны былі між сабою роднасныя. Матэрыяльныя сляды іх жыцця археолагі аб'ядноўваюць у шэраг культур. Захад Беларусі засялялі плямёны нёманскай культуры, усходняе Палессе - дняпроўска-данецкай, Магілёўшчыну і поўнач Гомельшчыны - верхнедняпроўскай культур. У Паазер'і панавалі носьбіты нарвенскай культуры (названа па стаянцы каля г.Нарва ў Эстоніі). Гэтыя археалагічныя культуры распаўсюджваліся і на суседнія тэрыторыі - паўночную і цэнтральную Украіну, паўночна-ўсходнюю Польшчу, паўднёва-ўсходнюю Прыбалтыку, некаторыя вобласці захаду еўрапейскай Расіі.

У 3-м тысячагоддзі да н.э. у размераным гістарычным працэсе на тэрыторыі Беларусі наступілі радыкальныя змены. На ўзбярэжжы азёр і рэк нашай поўначы з-пад далёкай Фінскай затокі прасочваюцца групы насельніцтва з кругладонным тоўстасценным посудам, якіх лічаць далёкімі продкамі сённяшніх эстонцаў. Праўда, находнікі былі нешматлікія і праз некалькі стагоддзяў былі асіміляваныя тубыльцамі, надаўшы, аднак, мясцовай культуры своеасаблівасць.

Прыкладна ў гэты ж час на захад Беларусі з тэрыторыі Польшчы пранікае насельніцтва цэнтральна-еўрапейскіх культур, якое валодала даволі развітымі формам земляробства і жывёлагадоўлі. З іх з'яўленнем распачынаецца і мясцовая горназдабываючая справа. Уплыў прышлага люду быў адчувальны і спрычыніўся да далейшага развіцця позненеалітычнага насельніцтва берагоў Нёмана і Верхняй Прыпяці.

На Падняпроўі адчуваліся ўплывы з Волга-Окскага міжрэчча. Аднак тут, як і на Ніжняй Прыпяці, мясцовае насельніцтва стойка трымалася спрадвечных традыцый.

У новакаменным веку паселішчы-стаянкі сталі большымі па памерах і шматлюднейшымі. Пра апошняе сведчаць тоўстыя напластаванні гумуснай зямлі з чарапкамі посуду, каменнымі вырабамі, вуголлем ад вогнішчаў, з рэшткамі наземных драўляных жытлаў. На сухіх поплаўных грудах або на ўчастках надрэчных тэрас пры рыбных старыцах і затоках, у прывусцях прытокаў стаянкі нярэдка ўтваралі скапленні. Любімымі мясцінамі пасялення жыхароў поўначы былі нізкія азёрныя берагі непадалёку пратокаў. З часам з увільгатненнем клімату такія стаянкі затапіліся, а затым пакрыліся тарфянымі адкладамі. Пад торфам у бескіслародным асяроддзі захаваліся не толькі рэчы з каменя і абпаленай гліны, але і вырабы з рога.костак і дрэва. Такія тарфянікавыя стаянкі з'яўляюцца невычэрпнымі скарбонкамі інфармацыі для археолага.

У неалітычны час ужо праяўляецца нераўнамернасць у развіцці асобных рэгіёнаў. На поўдні раней з'явілася вытворная гаспадарка (земляробства, жывёлагадоўля), прышліфаваныя, а затым і цалкам загладжаныя сякеры, жніўныя нажы, трохкутныя наканечнікі стрэл. На поўначы на працягу ўсёй эпохі дамініравалі традыцыйныя для лясной зоны формы прысвойваючай гаспадаркі. Тут жа з-за адсутнасці мясцовых радовішчаў крэменю асабліва шырока апрацоўвалі косць і рог, з якіх выраблялі наканечнікі стрэл, кінжалы, гарпуны, рыбацкія кручкі, шылы, рубячыя прылады, а таксама ўпрыгажэнні - падвескі з зубоў жывёл, розныя арнаментаваныя пласцінкі.

Па разрозненых і нешматлікіх знаходках, што трапілі ў рукі археолагаў, можна ўзнавіць некаторыя асаблівасці светапогляду тагачасных людзей, іх вераванняў, мастацкіх схільнасцяў, а таксама рысы сацыяльнай арганізацыі.

Рэлігійныя вераванні, як і светапогляд цалкам, па-ранейшаму вызначаліся залежнасцю чалавека ад ляснога і воднага асяроддзя, якое было крыніцай існавання. Адсюль браліся вытокі культаў звяроў і птушак. Пра гэта сведчаць знаходкі касцяных статуэтак ласёў, змей, чарапах. Асабліва былі распаўсюджаны пластычныя і гравіраваныя выявы качак. Культ качкі, а таксама бусла сярод беларусаў захоўваўся да навейшага часу. Роды і цэлыя плямёны вялі сваё паходжанне ад гэтых і іншых стварэнняў, лічылі іх сваімі татэмамі.

Існаваў і культ продкаў. Найбольш слаўныя з іх з часам трансфармаваліся ў духаў-ахоўнікаў, а затым і божаствы. Іх скульптурныя выявы выразаліся з дрэва і косці. Знамянальна, што ўсе яны мужчыны. I гэта зразумела - менавіта ад мужчыны-паляўнічага залежаў дабрабыт роду і нават яго існаванне.

Вера ў жыццё "на тым свеце" знаходзіла сваё адлюстраванне ў пахаваннях. Праўда, большасць неалітычных плямён Беларусі практыкавала пахавальныя абрады, якія не пакідалі слядоў магіл. Позненеалітычнае ж прышлае насельніцтва з-пад Віслы, як сведчаць адкрыцці на Гродзеншчыне і ў Польшчы, памерлых хавалі у ямах, нярэдка абстаўленых каменнымі плітамі. У такія "дамоўкі" нябожчыкам складалі і ахвяры - упрыгажэнні, посуд, забітых жывёл, а часам і людзей.

Знаходкі на стаянках і ў пахаваннях арнаментаваных вырабаў, падвесак з зубоў жывёл і людзей сведчаць, што шэрагу прадметаў надаваўся магічны сэнс.

Сістэмы вераванняў, напэўна, ужо былі распрацаванымі і даволі складанымі. Яны маглі ўвасабляцца у паданнях і міфах. Мабыць, яшчэ з каменнага веку паходзяць міфы аб сусветным патопе або аб сувязі качкі і качынага яйка з пачаткам сусвету. На абломку неалітычнага гаршка з Юравіч Калінкавіцкага р-на выгравіраваны выявы качкі і героя як раўнапраўных дзеючых суб'ектаў аднаго з такіх міфаў.

Многія прадметы - сведчанні рэлігійных вераванняў - вылучаюцца высокімі мастацкімі вартасцямі. Асабліва гэта датычыць статуэтак. Некаторыя з іх настолькі дасканалыя, што могуць лічыцца скульптурнымі партрэтамі нашых далёкіх продкаў. Уражваюць гармонія і арнаменты на гліняным посудзе.

Пра сацыяльнае ўладкаванне неалітычных жыхароў Беларусі мы ведаем вельмі мала. Тыя ж статуэткі могуць сведчыць, якое важнае значэнне ў родзе і племені займаў мужчына - здабытчык мяса. Гэта, як паказваюць зтнаграфічныя назіранні, было характэрна для многіх паляўнічых супольнасцяў. Кожная асобная стаянка магла належаць канкрэтнаму калектыву - роду. Скапленні стаянак з падобнай матэрыяльнай культурай, верагодна, вызначалі тэрыторыю распаўсюджвання племя. Згодна з этнаграфічнымі назіраннямі роды познекаменнага веку не толькі вялі супольную гаспадарку, але і супольна спажывалі яе плён, клапаціліся пра старых, нямоглых і дзяцей.

Бронзавы і жалезны вякі на беларускіх землях

У пачатку 2-га тысячагоддзя да н.э. жыхары Беларусі пазнаёміліся з першымі металічнымі рэчамі - спачатку меднымі, затым і бронзавымі. Такім чынам, у нашай першабытнай гісторыі наступіў бронзавы век, які працягваўся амаль паўтара тысячагоддзя.

Аднак цэнтры старажытнай металургіі знаходзіліся далёка, таму медных і бронзавых вырабаў у край трапляла мала і цаніліся яны вельмі высока. Гэта былі пераважна ўпрыгажэнні, сустракаліся таксама сякеры, наканечнікі дзідаў, далоты і цяслы, шылы, зрэдку нават мячы. Пераважная ж большасць прылад працы і зброі па-ранейшаму выраблялася з крэмню. Больш таго, у яго апрацоўцы былі зроблены ўдасканаленні - наносілася доўгая струменьчатая рэтуш, ад чаго рэжучыя і колючыя краі рабіліся асабліва вострымі.

У бронзавым веку шырока распаўсюдзілася ўмельства шліфаваць камень і высвідроўваць у вырабах з крышталічных парод адтуліны для рукаятак. Амаль на кожным паселішчы гэтага часу можна знайсці сякеры-кліны, сякеры і матыкі са свідраваннямі, булавы. Свідравальны станок стаў другім пасля лука механізмам, які вынайшаў чалавек.

Адной з самых характэрных адзнак бронзавага веку на Беларусі стала паўсюднае з'яўленне пласкадоннага глінянага посуду. Значыць, у інтэр'еры жытла ўжо былі дашчаныя паліцы і сталы, а таксама агнішчы з роўным чэранем. Посуд стаў разнастайны. Вядомы гаршкі, збаны, міскі, кубкі, цадзілкі. Гэта сведчыць аб росце побытавай.культуры.

Новая эпоха азнаменавалася значнымі поспехамі ў гаспадарцы. Земляробства і жывёлагадоўля з дапаможных заняткаў ператварыліся, асабліва ў пазнейшы час, у вядучыя. Патрэба у вялікай колькасці сякер для высечкі лясоў выклікала росквіт крэмнездабываючай справы на краснасельскіх шахтах. Больш распаўсюджанымі сталі прадзенне і ткацтва, пра што гавораць знаходкі гліняных праселак ддя верацёнаў і кроснаў, адбіткі тканіны і пляцёнкі на кераміцы.

Земляробства і жывёлагадоўля, першабытная металургія і крэмнездабыча спрыялі зараджэнню маёмаснай няроўнасці, вылучалі мужчыну перад жанчынай у сацыяльна-гаспадарчым жыцці роду і племя. Ужо ў раннебронзавых пахаваннях з Дняпроўя сустракаюцца надзвычай багатыя пахаванні мужчын-ваяроў з вялікай колькасцю медных і бронзавых рэчаў, з імпартаванымі бурштынавымі і шклянымі упрыгажэннямі. Пры жыцці нябожчыкі, відавочна, займалі выключнае становішча сярод супляменнікаў, маглі быць першымі сярод старэйшым, военачальнікамі, мелі пэўную ўладу ў акрузе. Сімваламі такой улады маглі з'яўляцца каменныя булавы. Усё гэта дае магчымасць гаварыць аб існаванні сталага патрыярхальнага ладу і зараджэнні родаплемянной арыстакратыі. Бронзавы век - час узнікнення першых дзяржаў у Міжземнамор'і. Як бачым, і на Беларусі існавалі элементы пераддзяржаўнай грамадскай арганізаванасці.

Назапашванне пэўных багаццяў, імкненне авалодаць самымі ўрадлівымі землямі або крамянёвымі радовішчамі вялі да пашырэння міжплемянных узброеных сутычак, якія маглі перарастаць у зацятыя і працяглыя войны. Стваралася зброя, прызначаная не на звера, а на чалавека, - мячы, баявыя сякеры, шыпастыя наканечнікі стрэл.

Нераўнамернасць развіцця розных рэгіёнаў, попыт на карысныя выкапні, якія таксама залягаюць вельмі нераўнамерна, спрыялі развіццю абмену. З Беларусі ў Прыбалтыку ішоў крэмень, у адваротным кірунку - бурштын. Пераважна каўказскага і прыкарпацкага паходжання нашы першыя металы, а ўпрыгажэнні са шклопадобнай масы траплялі аж з усходніх берагоў Міжземнага мора.

Новыя формы гаспадарання, з'яўленне прышлага насельніцтва вялі да змен і ў духоўным жыцці. У пачатку эпохі памерлых пачалі хаваць у магільных ямах, нярэдка насыпаючы над імі курганы. З сярэдзіны 2-га тысячагоддзя да н.э., пад уплывам земляробча-жывёлагадоўчых культаў, звязаных з абагаўленнем сонца і агню як жыватворных сіл, распаўсюджваецца звычай спальвання нябожчыкаў, які на Беларусі пратрымаўся больш за два з паловай тысячагоддзі - аж да ўсталявання хрысціянства. На некаторых стаянках знойдзены рэшткі адмысловых бажніц. Культавыя абрады ў іх ужо маглі практыкаваць "прафесіяналы" - язычніцкія святары.

У бронзавым веку працягвала развівацца мастацтва. Багатымі арнаментамі пакрываўся посуд, у тым ліку і магічнымі фігуркамі плоднасці, агню і нябесных свяціл - трохкутнікамі, крыжамі, нават свастыкамі. Пашыраны былі ўпрыгажэнні з костак, бурштыну, медзі. Удзялялася ўвага дасканаласці формы і аздабленню прылад працы і зброі. У паўночнай Беларусі, дзе мацней трымаліся архаічныя традыцыі, з дрэва і косці выразалі выявы людзей, звяроў і птушак.

Бронзавы век на Беларусі распачаўся з радыкальнай змены культурнай і этнічнай сітуацыі. У гэты час на прасторах ад Рэйна на захадзе да сярэдняй Волгі на ўсходзе і ад Швецыі і Фінляндыі на поўначы да цэнтральнай Украіны распаўсюдзіліся ваяўнічыя плямёны, так званыя шнуравікі, характэрнейшымі адзнакамі якіх былі баявыя лодкападобныя сякеры і посуд, аздоблены адбіткамі шнура. Шнуравікі трапілі і на нашу тэрыторыю. Мясцовае насельніцтва пачало паступова змешвацца з імі. У выніку ўтварыўся шэраг культур шнуравой керамікі. Найбольш прадстаўнічай і даследаванай з іх з'яўляецца сярэднедняпроўская, плямёны якой засялялі Беларускае Падняпроўе і суседнія раёны Украіны.

Яскравым прыкладам уплыву шнуравікоў і распаўсюджвання набыткаў новай эпохі сталі плямёны паўночна-беларускай культуры. Пры вывучэнні іх стаянак, асабліва на Віцебшчыне, вызначана, што тутэйшыя жыхары пры захаванні традыцыі лепкі вастрадонных гаршкоў, вырабу інвентару, характэрнага для ляснога неаліту, трымаючыся рэлігійных вераванняў паляўнічых і рыбакоў, паступова вучыліся карыстацца плоскадонным посудам, шліфаваць і свідраваць камень, усё больш успрымалі магічную земляробчую сімволіку, і галоўнае - пазнаёміліся з першымі медна-бронзавымі рэчамі.

З прыходам шнуравікоў аднавіліся колішнія сувязі між асобнымі рэгіёнамі Беларусі, а таксама з суседнімі землямі, і асабліва бурштынаноснай Прыбалтыкай. Змешванне прышлага насельніцтва з тубыльцамі на прасторах Еўропы вяло да паступовага фарміравання этнасаў, ад якіх вядуць паходжанне славяне, балты і германцы.

К сярэдзіне 2-га тысячагоддзя да н.э. на поўдні Беларусі, а таксама на поўначы Украіны і на значнай тэрыторыі Польшчы сфарміравалася супольнасць плямён тшцінецкай культуры (названа па паселішчы каля Тшцінца ў Польшчы). Асобныя групы носьбітаў культуры дайшлі ажно да правабярэжжа Нёмана. Тшцінецкае насельніцтва жыло на даволі вялікіх паселішчах у паўзямлянках, вырабляла гладкасценны посуд, было знаёма з металургіяй бронзы. Пра заняткі вытворнымі формамі гаспадаркі сведчаць знаходкі костак свойскіх жывёл, крамянёвыя сярпы, зернецёркі. Лічыцца, што нашчадкі тшцінецкіх плямён месцамі прынялі ўдзел у фарміраванні старажытнага славянскага этнасу.

У самым канцы бронзавага веку на тэрыторыі Беларусі пачынаюць утварацца культуры з гладкасценнай і заштрыхаванай керамікай, росквіт якіх адбыўся ў наступную эпоху.

У 7 - 6-м стагоддзях да н.э. у гісторыі старажытнага грамадства Беларусі наступіла новая і надзвычай важная эпоха - жалезны век. Ён пачаўся са здабычы жалеза з балотнай і лугавой руды. Гэта сыравіна была шырока распаўсюджана, а яе перапрацоўка ў невялікіх домніцах не ўяўляла складанасці, таму жалеза хутка і амаль цалкам выцесніла камень. Медзь жа і бронзу пачалі выкарыстоўваць амаль выключна для ўпрыгажэнняў.

Разнастайныя і эфектыўныя прылады працы, металічная зброя, развітыя жывёлагадоўля і падсечна-ворыўнае земляробства паскорылі гаспадарчае і грамадскае развіццё. Яшчэ больш павялічвалася маёмасная няроўнасць паміж родамі і нават асобнымі сем'ямі. Назапашваюцца багацці. Лішак прадуктаў ідзе на абмен. На Беларусь траплялі імпартныя тавары далёкіх краёў - з грэка-рымскага Прычарнамор'я, ад кельтаў Цэнтральнай Еўропы. У сваю чаргу край быў важным пасрэднікам у гандлі прыбалтыйскім бурштынам. Абмен быў пераважна натуральным - рэч за рэч. Аднак у якасці грошай маглі абарачацца і грэчаскія і рымскія манеты, асобныя знаходкі якіх і цэлыя скарбы трапляюцца на Беларусі.

Надзейным спосабам захавання набытага ад разрабавання суседзямі стала будаванне вакол паселішчаў умацаванняў з зямлі і дрэва, што ператварала іх у гарадзішчы. Вёскі пачалі размяшчаць на цяжкадаступных узгорках, прырэчных мысах, абводзілі іх валамі і равамі, агарожвалі драўляным парканам або сцяной. За ўмацаваннямі гарадзішчаў знаходзіліся жыллёвыя і гаспадарчыя пабудовы, загоны для жывёлы.

У жалезным веку тэрыторыю нашага краю засялялі плямёны розных археалагічных культур, якія розніліся між сабой характарам жылля, асаблівасцямі пахавальнага абраду, формай і арнаментацыяй посуду, упрыгажэннямі.

Паўднёвы ўсход Беларусі і прылеглую частку Украіны займалі плямёны мілаградскай культуры (па гарадзішчы каля в.Мілаград на Гомельшчыне). Менавіта яны першыя і пазнаёміліся з жалезам. Мілаградцы жылі на гарадзішчах і ў неўмацаваных вёсках - на селішчах, дзе меліся зямлянкі з агнішчамі, наземныя збудаванні, ямы-склепы. Памерлых хавалі пад невялікімі курганамі або ў грунтовых магілах па абраду трупаспалення - крэмацыі. Для культуры мясцовага насельніцтва характэрны кругладонны посуд, гаршкападобныя праселкі для прадзення і ткацтва і іншы інвентар і ўпрыгажэнні з жалеза, медзі, шкла, керамікі. З культавых рэчаў, якія адначасова з'яўляюцца і творамі мастацтва, унікальнымі прадстаўляюцца гліняныя фігуркі коней. На жыццё мілаградцаў істотны ўплыў аказваў скіфскі свет паўночнага Прычарнамор'я.

Грэчаскі гісторык Герадот, што жыў у V ст. да н.э., апісвае паўночных суседзяў скіфаў-неўраў. Некаторыя даследчыкі да гэтых неўраў і адносяць носьбітаў мілаградскай культуры. Тым больш што на Беларусі да сёння захаваліся назвы паселішчаў тыпу Наўры, Науране і да т.п.

У 3-м ст. да н.э. мілаградская культура змянілася зарубінецкай (па могільніку каля в.Зарубінцы на Кіеўшчыне). Зарубінцы занялі гарадзішчы сваіх папярэднікаў, пашырылі іх і абнавілі ўмацаванні. Жылі таксама і на селішчах. Жытламі іх былі паўзямлянкі і наземныя будынкі. Крэміраваныя рэшткі нябожчыкаў хавалі ў невялікіх ямах. Характэрныя знаходкі на помніках зарубінецкай культуры - пласкадонны посуд, спружыністыя шпількі-запінкі. З разнастайных жалезных вырабаў асабліва былі пашыраны сякеры, жалезныя наканечнікі дзідаў і стрэл, сярпы, нажы.

Зарубінцы і іх нашчадкі праіснавалі да сярэдзіны 1-га тысячагоддзя н.э.

У 2-м ст. н.э. паўднёва-заходнюю Берасцейшчыну закранула міграцыя з узбярэжжа Балтыкі і Прычарнамор'я германскіх плямёнау готаў-гутаў, а таксама роднасных ім гепідаў. У пошуках новых земляў яны рухаліся старадаўнім бурштынавым шляхам з Віслы на Буг і рабілі, мабыць, разам з мясцовым славянскім насельніцтвам, рабаўнічыя паходы на суседзяў. Не выключана, што менавіта па гэтай прычыне яшчэ і сёння літоўцы сваіх паўднёвых суседзяў славян-беларусаў называюць гудамі, а наш край Гудзіяй.

Каля тысячагоддзя - з V ст. да н.э. па V ст. н.э. - цэнтральную і большую частку паўночна-заходняй Беларусі займалі плямёны культуры штрыхаванай керамікі, ці штрыхавікі,названай так па характэрным гліняным посудзе. Штрыхавікі жылі амаль выключна на гарадзішчах у вялікіх наземных хацінах слупнай канструкцыі. Памерлых хавалі па абрадзе, які не захоўваў слядоў магіл. Беларускае Падзвінне і верхняе Падняпроўе засялялі плямёны іншай культуры, аднак блізкай па сваім характары культуры штрыхаванай керамікі. Як штрыхавікі, так і днепра-дзвінцы адставалі ў сваім развіцці ад плямёнаў паўднёвай Беларусі. Так, яны запазніліся з авалоданнем жалезаробчай справы, таму на ранніх этапах сваёй гісторыі яшчэ шырока карысталіся каменнымі вырабамі. Больш увагі ўдзялялі паляванню, рыбалоўству, збіральніцтву, лясным промыслам. Адставалі яны і ў сацыяльным жыцці. Вялікія памеры жылля сведчаць пра захаванне архаічнай вялікай сям'і - роду, у той жа час на Палессі асноўнай гаспадарчай адзінкай становіцца невялікая сям'я.

Сярод носьбітаў культур жалезнага веку Беларусі вучоныя шукаюць карані сучасных народаў. Найбольш спрэчным з'яўляецца этнічнае вызначэнне паўднёвабеларускіх культур. Мілаградцаў і зарубінцаў адносяць то да старажытных балтаў, то да славян, то да плямён невядомай мовы, што затым растварыліся сярод суседзяў. Аднак маецца шмат сведчанняў, што нашчадкі зарубінцаў ужо мелі сувязь са славяншчынай. Менш спрэчак праштрыхавікоў і днепра-дзвінцаў. Яны засялялі землі, дзе назвы большасці вадаёмаў балцкія, гэта значыць лета-літоўскія. Па гэтай прычыне большасць даследчыкаў насельніцтва жалезнага веку сярэдняй і паўночнай Беларусі лічаць продкамі сённяшніх латышоў і літоўцаў-

У 455 г. вандалы зруйнавалі сталіцу калісьці непераможнай Рымскай імперыі. Дым пажараў абвясціў заняпад бліскучай антычнай цывілізацыі, заснаванай на рабаўласніцтве. Аднак агонь, што пажыраў палацы нобіляў і халупы гарадского плебсу, высвеціў набліжэнне новай эпохі ў еўрапейскай гісторыі - сярэднявечча. Беларусь таксама не мінулі тагачасныя бурлівыя падзеі. Развіццё гаспадаркі, масавага перамяшчэнні насельніцтва, уплыў суседніх супольнасцяў паступова трансфармавалі першабытны лад у феадальны. Аднак гэты працэс у нас зацягнуўся на некалькі стагоддзяў.

Пачатак беларускага сярэднявечча супаў са славянізацыяй большай часткі нашага края, чым закладвалася аснова для фарміравання тут старабеларускага этнасу.

Грэка-рымскія аўтары ўпамінаюць пра славян пачынаючы з I - II стст. Аднак пакуль што цяжка на падставе археалагічных матэрыялаў вызначыць межы іх першапачатковага рассялення. Але ў V - VI стст. славяне, падхопленыя вірам вялікага перасялення народаў, здзейснілі імклівую экспансію да ўсходняй Германіі, Балтыкі, на берагі Чорнага і Адрыятычнага мораў. Іх паселішчы і могільнікі з крэмацыяй памерлых, аб'яднаныя археолагамі ў пражскую культуру (па могільніку каля сталіцы Чэхіі), з'яўляюцца і на паўднёвым захадзе нашага Палесся. Людзі тут жылі ў вёсках, часам вялікіх, якія месцамі абводзіліся драўляна-землянымі ўмацаваннямі. Жытламі былі паўзямлянкі з печкамі-каменкамі на покуце.

Тагачасная славянская культура не вылучалася багаццем, адмысловымі ўпрыгажэннямі, прывазнымі рэчамі - разгромленыя варварамі паўднёвыя прыморскія гарады ўжо не распаўсюджвалі свой добратворны ўплыў на поўнач. Аднак славяне мелі даволі высокі ўзровень гаспадаркі, дзе дамінавалі ворнае земляробства на выгарынах і стараполлі і жывёлагадоўля з перавагай у статку кароў. Нават зерне на муку яны перараблялі не на зерняцёрках, а ў жорнах. А яшчэ славяне вылучаліся вялікай жыццёвай энергіяй, якая давала імпэт іх распаўсюджванню на вялізныя прасторы Еўропы.

У VI ст. невялікія, але добра ўзброеныя групы славянскага насельніцтва, у якіх, мяркуючы па знаходках, пераважалі мужчыны-ваяры, распачынаюць рух на поўнач ад Прыпяці да Дняпра і яго прытокаў, у далёкае Падзвінне. Сляды пажараў на некаторых гарадзішчах штрыхавікоў і днепра-дзвінцаў сведчаць аб тьш, што гэта пранікненне не абыходзілася без сутыкненняў.

Верагодна, што прышлыя людзі з-за Прыпяці паспрыялі фарміраванню на большай частцы Беларусі дзвюх роднасных культур - банцараўскай (па гарадзішчы каля в.Банцараўшчына пад Мінскам) і калочынскай (па гарадзішчы і селішчы на Гомельшчыне). Для іх старажытнасцяў характэрныя пераважна балцкія рысы, аднак тут ужо выяўляецца і ўплыу славянскага свету.

Насельніцтва банцараўскай культуры, як і калочынскай, жыло на неўмацаваных паселішчах, будуючы там наземныя жытлы і паўзямлянкі. Гарадзішчы сваіх папярэднікаў яны выкарыстоўвалі як сховішчы ў час небяспекі, ператварыўшы іх у сапраўдныя земляныя замкі. Развіццё гаспадаркі, змешванне насельніцтва ў час міграцый, суіснаванне прышлых людзей з абарыгенамі вялі да паступовага ператварэння родавай абшчыны ў суседскую. Перасяленні ж у гэты час з гарадзішчаў у вёскі могуць сведчыць, што адпала неабходнасць кожнаму калектыву клапаціцца пра сваю бяспеку. Такое магло здарыцца пры існаванні калектыўнай абароны на вялікай прасторы пры пэўных формах дзяржаўнай арганізаванасці.

Пра існаванне зачаткавай дзяржаўнасці ва ўсходніх славян яшчэ даполацкай эпохі некаторыя даследчыкі гавораць даўно. Пра гэта, акрамя знікнення ўмацаванняў вакол родавых паселішчаў, могуць сведчыць знаходкі аздабленняў, якія належалі асобам выключнага сацыяльнага становішча, шматлікія ўзбраенні з некаторых гарадзішчаў, дзе магла жыць княская дружына. Адзначым, што і само паняцце "князь" у значэнні военачальнік, правіцель было вядома славянам яшчэ да іх рассялення, гэта значыць да сярэдзіны 1-га тысячагоддзя. Неабходна памятаць, што і суседнія са славянамі германскія плямёны, тыя ж готы, яшчэ ў пачатку тысячагоддзя ведалі каралеўскую ўладу, часам моцную і спадчынную.

Паходжанне беларусаў

Славяне шырока рассяляліся на тэрыторыі нашага края ў раннім сярэднявеччы. У пачатку ранняга сярэднявечча, у прыватнасці ў VI - VII ст. н. э., кампактна, суцэльным масівам яны жылі толькі ў самых паўднёвых раёнах сучаснай тэрыторыі Беларусі, у басейне р. Прыпяць, пераважна на поўдзень ад яе. Славянскімі з'яуляюцда археалагічныя помнікі гэтага часу - Хатомель, Сямурадцы, Хільчыцы, Петрыкаў. Асноўным тыпам славянскіх пасяленняў былі селішчы (неўмацаваньга пасяленні). Звычайна яны размяшчаліся групамі (па 3 - 4 у адной групе). Характэрны тып жытла славян - паўзямлянка. У адньгм з яе вуглоў, часцей за ўсё процілеглым ад уваходу, знаходзілася печ. Печы мелі прамавугольную або круглую форму. У кераміцы пераважалі слабапрафіляваныя гаршкі. Колер гаршкоў - карычневы. На іх звычайна не было арнаменту. У славян панаваў абрад трупаспалення. Крэмацыя адбывалася па-за межамі магільнікаў. Попел змяшчалі ў бескурганных магілах або ў невысокіх акруглай формы курганах, вакол якіх выкопвалі ровікі.

З VI - VII стст. н.э. славяне пачынаюць пранікаць на поўнач - у балцкі арэал. Аб гэтым сведчаць славянскія культурныя элементы, якія знаходзяць у старажытнасцях тьгау Калочын - Банцараўшчына. У балцкім арэале ў гэты час з'яўляюцца паўзямлянкі з тыповым славянскім інтэр'ерам. Паўзямлянкі з печамі-каменкамі ў адным з вуглоў выяўлены ў археалагічньгх помніках Шчаткава ў ніжнім цячэнні р.Бярэзіна, Тайманава ў магілёўскім Падняпроўі, Гарадзішча, Дзядзілавічы, Рэвячкі на Міншчыне. У балтаў ачаг знаходзіўся ў цэнтры жытла. Да славянскіх культурных элементаў адносяцца і каменныя жорны, якія знойдзены ў археалагічных помніках Гарадзішча, Дзядзілавічы. Балцкае насельніцтва карысталася каменнымі зерняцёркамі.

Масавае рассяленне славян у балцкім арэале на тэрыторыі Беларусі адбываецца ў VIII - IX стст. н.э. Вялікімі фупамі яны пасяляюцца спачатку ў раёнах, размешчаных на поўначы ад р. Прыпяць. На гэтыя землі славяне прыйшлі з паўднёвага боку басейна р.Прыпяць. Аб гэтым сведчаць аднолькавыя водныя назвы права- і левабярэжнай частак Прыпяцкага Палесся і басейна р.Бярэзіна: Случ, Грыўка, Стаў і інш. У VIII-XI сгст.н.э. славяне пасяляюцца ў Пасожжы. Гэтымі стагоддзямі датуюцца славянскія археалагічныя помнікі - круглыя курганы з пахаваннямі па абраду трупаспалення. У IX ст. н.э. славяне рассяляліся і у ПадЗвінні. Ім належаць археалагічныя помнікі гэтага часу - круглыя (паўсферычныя) курганы. Яны размяшчаліся скучана, знаходзіліся непадалёку адзін ад другога. Вакол курганоў выкопвалі ровікі. К IX - X стст. н.э. славяне рассяляліся таксама ў Верхнім Панямонні. У гэты час тут з'явіліся акруглыя курганы.

Такім чынам, у VIII - IX стст. н.э. адбыліся істотныя змены ў этнічным складзе і культуры насельніцтва на тэрыторыі Беларусі. Вялікія групы славян пасяліліся ва ўсіх яе рэгіёнах. Пачаліся цесныя кантакты славян з мясцовым балцкім населыгіцтвам. Узаемадзеянне славян і балтаў істотна змяніла іх культуру. Балцкае насельніцтва было асімілявана. Ранейшая кулыура тыпу Калочын - Банцараўшчына ў VIII ст. знікла. У выніку славяна-балцката сінтэзу к IX-X стст. н.э. сфарміраваліся новыя славянскія этнічныя супольнасці, што неаднаразова ўпамінаюцца ў сярэдневяковых пісьмовых крыніцах, - дрыгавічы, крывічы і радзімічы. Яны займалі ў гэты час асноўную частку тэрыторыі Беларусі.

Дрыгавічы першапачаткова займалі значную частку Па-прыпяцця. Паўднёвая мяжа дрыгавічоў праходзіла за Прыпяццю на поўдзень ад яе. Ад суседніх драўлян дрыгавічоў аддзялялі балоцістыя мясцовасці. Потым дрыгавічы прасунуліся на поўнач, апынуліся ў вярхоў'ях Нёмана. Асобныя іх групы, магчыма, рассяляліся і на больш паўночнай тэрыторыі. Мова дрыгавічоў была славянскай. Славянскімі па паходжанні былі і такія элементы іх культуры, як буйныя металічныя пацеркі, пакрытыя зерню, пярсцёнкападобныя скроневыя кольцы. Славянскімі былі сярпы, нажы, кераміка. Да элемеетаў балцкага паходжання у культуры дрыгавічоў адносіліся спіральныя пярсцёнкі, змяінагаловыя бранзалеты, зоркападобныя спражкі. Аб змешаным славяна-балцкім паходжанні дрыгавічоў, верагодна, сведчыць і сама назва гэтай супольнасці. Корань гэтай назвы, магчыма, балцкі. У літоускай мове шмат слоў з такім коранем (dregnas - сыры, вільготны, dregme - сырасць, вільготнасць і інш.). Словы з гзтым коранем адлюстроуваюць адну з асаблівасцяў мясцовасці, у якой жыла вялікая група дрыгавічоў, менавіта вільготнасць, забалочанасць зямель у парэччы Прыпяці. На думку вядомага лінгвіста Ю.Хабургаева, падобна назве суседняй балцкай супольнасці (lietuva) назва балцкай супольнасці ў парэччы Прыпяці мела форму dreguva. Пасля змешвання славян з балтамі і асіміляцыі апошніх у наэве новай супольнасці, якая сфарміравалася, захавалася ранейшая аснова, да якой было дададзена славянскае "-ічы". Так узнікла назва "дрыгавічы". Яна з'яўляецца славянізаванай формай ранейшай балцкай назвы, што азначала групу балцкага насельніцтва па асаблівасцях тэрыторыі, на якой яна жыла да шырокага рассялення славян.

Такога ж змешанага славяна-балцкага паходжання былі і радзімічы, якія сфарміраваліся ў Пасожжы і займалі гэту тэрыторыю і ў пазнейшы час. Мова радзімічаў была славянскай. Славянскімі па паходжанні ў культуры радзімічаў былі таксама сяміпрамянёвыя кольцы, бразготкі, кераміка. Разам з тым у культуры радзімічаў былі і элементы балцкага паходжання. Да іх адносіліся бранзалеты са змяінымі галовамі на канцах, бронзавыя спіралькі, касцяныя прывескі ў выглядзе качак, зоркападобныя спражкі. Назва "радзімічы , верагодна, таксама змешанага славяна-балцкага паходжання. Самымі блізкімі да гэтай назвы з'яўляюцца балцкія (літоўскія) словы radimas (знаходжанне), radimviete (месцаз-находжанне). У славянскай і балцкай назвах аснова (радзім) агульная, адрозніваюцца толькі канчаткі. Назва ўсходнесла-вянскай супольнасці заканчваецца на славянскае "-ічы".

Змешанага славяна-балцкага паходжання была і самая вялікая ўсходнеславянская супольнасць таго часу - крывічы, што сфарміраваліся на тэрыторыі, размешчанай на поўначы ад дрыгавічоў і радзімічаў. Крывічы рассяляліся вельмі шырока. Паўночная мяжа крывічоў дасягнула вярхоўя Волгі. Араал іх рассялення, апрача Падзвіння, уключаў таксама і верхняе Падняпроў'е. Як адзначаецца ў старажытным летапісе, "кривичи иже седять на верх Волги, и на верх Двины, и на верх Днепра". Мова крывічоў была славянскай. Славянскімі па паходжанні элементамі культуры крывічоў з'яўляліся бранзалетападобныя скроневыя кольцы з завязанымі канцамі, крывіцкія бранзалегы, кераміка. Адначасова ў культуры крывічоў ёсць і элементы балцкага паходжання. Да іх адносяцца бранзалеты са змяінымі галовамі, шыйныя грыўны балцкага тыпу, галаўны вянок і інш. Змешанага славяна-балцкага паходжання, магчыма, і сама назва гэтай супольнасці. Верагодна, яна адлюстроўвае своеасаблівасць той значнай часткі іх тэрыторыі на Міншчыне і Смаленшчыне, дзе шмат узгоркаў і мясцовасць як бы крывая. Высокія мясціны чаргуюцца з больш нізкімі. Такі характар мясцовасці асабліва тыповы для поўдвя і ўсходу іх тэрыторыі. У адрозненне ад балоцістай мясцовасці дрыгавічоў яе маглі назваць крывой. Шмат слоў са значэннем крывізны ёсць не толькі у славянскіх, але і у балцкіх мовах, напрыклад літоўскай (kreivas - крывы, kreivinti - крывіць, kreivis, kreivimas - крывізна, kreivuzas - крывая рэч). Паколькі першапачаткова на тэрыторыі крывічоў жылі не славяне, а балты, можна меркаваць, што тэрмінам з першапачатковай асновай "крыў" (kreiv) тут назвалі балцкае насельніцтва. Лінгвіст Ю.Хабургаеў лічыць, што гэты тэрмін першапачаткова меў форму kreuva, krieva, a пасля змешванвя славян з балтамі і фарміравання новай супольнасці яна некалькі змянілася, але захавала ранейшую аснову, да якой было дададзена славянскае "-ічы". Так з'явілася назва адной з усходнеславянскіх супольнасцяў - крывічы. У балцкіх мовах па-ранейшаму захавалася некалькі змененая балцкая форма, якой балты называлі славянскіх суседзяў на ўсходзе, - kreivs, krievai. Да цяперапшяга часу яна захавалася ў латышскай мове для абазначзння велікарусаў (рускіх): kreivs - рускі, Kreivja - Расія.

Да нядаўняга часу навукоўцамі заніжаўся ўзровень развіцця крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў. Іх лічылі плямёнамі ці саюзамі плямёнаў і адносілі да родаплемянной стадыі чалавечага грамадства. Але гэта не так. К IX-X стсг., калі сфарміраваліся гэтыя супольнасці, яны, асабліва крывічы і дрыгавічы, ужо дасягнулі больш высокай стадыі развіцця, падняліся на ступень раннекласавага грамадсгва і стварылі дзяржавы, якія можна назваць прадзяржавамі (протадзяржавамі). Для такой высновы ёсць шмат доказаў. Аб гэтым сведчыць узровень развіцця іх гаспадаркі, у прыватнасці земляробства і рамёстваў. У земляробстве пачалі выкарыстоўваць больш дасканалыя прылады, у якіх з'явіліся жалезныя наканечнікі. У гэты ж час у крывічоў і дрыгавічоў пашырылася выкарыстанне сярпоў новага тыпу, якія вядуць сваё паходжанне ад аналагічных рымскіх прылад, былі ўдасканалены кавальскае і ганчарнае рамёствы. У кавальскім промысле з'яўляюцца і паступова ўдасканальваюцца сырадутныя печы. У ганчарстве пачалі выкарыстоўвацца ганчарны круг і спецыяльныя печы для абпальвання вырабаў з гліны.

Апрацоўка жалеза і гліны паступова становіцца прафесійным відам дзейнасці, асобным заняткам. Рамёствы пачынаюць аддзяляцца ад земляробства. Гэта стварае спрыяльныя ўмовы для ўзнікнення пастаяннага гандлю. V IX-X стст. у крывічоў і дрыгавічоў з'яўляецца ўстойлівае грашовае абарачэнне. На тэрыторыі крывічоў, у прыватнасці на Полаччыне, каля в. Казянкі, знойдзены клад гэтага часу, у якім было звыш 7500 манет. У выніку такіх важных змен у гаспадарчых занятках у крывічоў і дрыгавічоў узнікаюць першапачатковыя гарады (прагарады, протагарады). На тэрыторыі крывічоў у IX ст. узнікае Полацк, у X ст. - Віцебск, а на тэрыторыі дрыгавічоу у X ст. з'яўляецца Тураў.

У гэты час змяняецца і сацыяльны склад насельніцтва. Яно падзяляецца на знаць (князёў) і астатніх жыхароў. Першыя адрозніваліся сваімі функцыямі і становішчам, якое адлюстравана ў пахаваннях. На Полаччыне, у адным з курганоў каля в. Баркі, знойдзена каля 200 упрыгажэнняў. У крывічоў і дрыгавічоў у адрозненне ад папярэдніх балцкіх супольнасцяў усталявалася другая сістэма кіравання. Рода-племянное кіраванне змянілася палітычным. Узніклі першапачатковыя дзяржавы, якія называліся княжаннямі. У полацкіх крывічоў і дрыгавічоў кіраванне ўзначальвалі князі, якія атрымлівалі гэтыя пасады па спадчыне. Старажытныя пісьмовыя крыніцы называюць нават імёны такіх князёў (Рагвалод - у полацкіх крывічоў, Тур - у дрыгавічоў). У княжаннях быу дзяржаўны апарат для збірання даніны.

Усе гэтыя факты сведчаць аб тым, што памылкова называць крывічоу і дрыгавічоў, а верагодна, і радзімічаў, плямёнамі, паколькі сярод іх ужо не было сацыяльнай роўнасці, аднолькавага сацыяльнага становішча ўсіх членаў супольнасці. У крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў знікла родаплемянное дзяленне і родаллемянное кіраванне. Памылкова называць гэтыя супольнасці і саюзамі плямён, таму што калі не было плямёнаў, то не існавала і асновы, падставы для іх саюза. Саюзамі плямён звычайна называюць, асабліва ў этнаграфічнай літаратуры, часовыя аб'яднанні, якія заснаваны на дагаворы, што мае пэўны тэрмін дзеяння. У саюзы могуць аб'ядноувацца і няроднасныя плямёны, якія адрозніваюцца сваёй культурай, мовай. Такім чынам, саюзы плямён - гэта часовыя іх аб'яднанні, якія вызначаюць пэўныя адносіны паміж імі. Што датычыцца крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў, то ў адрозненне ад такіх саюзаў яны былі перш за ўсё культурнымі супольнасцямі, гэта значыць устойлівымі аб'яднаннямі, якія ўзніклі не на аснове дагавора, а сфарміраваліся стыхійна. Яны ўяўлялі сабой, можна сказаць, першапачатковыя народы (пранароды, протанароды) і адносіліся да новага тыпу этнічных супольнасцяу, які адпавядае пачатку цывілізацыі - больш высокай стадыі ў развіцці чалавецтва, чым плямёны і саюзы плямён. I сапраўды, крывічы, дрыгавічы і радзімічы праіснавалі да сярэдзіны XII ст. (апошняе ўпамінанне дрыгавічоў датуецца 1149 г., крывічоў як асобнай этнічнай супольнасці - 1162 г., радзімічаў - 1169 г.) і стварылі высокаразвітую культуру, сімвалам якой з'яўляецца Сафійскі сабор у Полацку, пабудаваны ў XI ст. He толькі культура, у прыватнасці архітэктура, але і іх сацыяльны і палітычны лад сведчыць аб тым, што яны дасягнулі пэўнай стадыі цывілізацыі.

Крывічы, дрыгавічы і радзімічы адыгралі велізарную ролю ў айчыннай гісторыі. Многія вучоныя (Я.Ф.Карскі, У.І.Пічэта і інш.) нават лічылі, што яны былі непасрэднымі продкамі беларускай этнічнай супольнасці, беларускага народа. Ёсць і іншыя погляды на гэта пытанне.

Мы ўжо згадвалі ў гістарыяграфічным аглядзе пра існаванне розных канцэпцый паходжання беларусаў: фіна-славянскай, балта-славянскай, крывіцка-дрыгавіцка-радэіміцкай, агульнастаражытнарускай. Але каб вызначыць адносіны да іх, неабходна спачатку высветліць, якое месца ў этнічнай (культурнай) гісторыі края займаюць тыя факты, на якія абапіраюцца гэтыя канцэпцыі. Напрыклад, ці з'яўляюцца назвы некаторых беларускіх рэчак фінскага паходжання доказам таго, што продкамі беларусаў былі і фінамоўныя групы насельніцтва? Можна ўпэўнена сцвярджаць, што не з'яўляюцца. Фінамоўнае насельніцтва на тэрыторыі Беларусі жыло ў глыбокай старажытнасці, у канцы каменнага веку, і было асімілявана туг не славянамі, а старажытнымі балтамі, якія рассяляліся у Панямонні, Падзвінні і Верхнім Падняпроўі ў бронзавым веку. Фіны на тэрыторыі Беларусі былі субстратам (падасновай) не беларусаў, а старажытных балтаў. Фінскія назвы рэчак і азёр у нашым краі спачатку былі ўспрыняты балтамі, а потым ад балтаў перайшлі у лексіку славянскага насельніцтва, якое з'явілася ў Панямонні, Падзвінні і Верхнім Падняпроўі пасля балтаў.

Шмат спрэчнага і ў доказах балцкай канцэпцыі. Факты, на якія спасылаюцца яе прыхільнікі, характэрныя не толькі для балтаў і беларусаў. Цвёрды "р", напрыклад, апрача балтаў і беларусаў уласцівы таксама мове ўкраінцаў, балгар, сербау, чэхаў, славакаў, на якіх балты не зрабілі культурнага ўплыву. Жаночы галаўны ўбор намітка быў пашыраны не толькі ў балтаў і беларусаў, але і ў іншых славянскіх народаў, у прыватнасці украінцаў, балгар, палякаў. А такая з'ява, як культ вужа, была распаусюджана яшчэ шырэй. Яна ўласцівая рзлігіі не толькі балтаў і славянаў, але і грэкаў, албанцаў. Назвы беларускіх рзчак і азёр балцкага паходжання таксама нельга лічыць доказам балцкага субстрату беларусаў. Яны сведчаць толькі аб тым, што ў мінулым пасля фінаў на тзрыторыі Беларусі жылі старажытныя балты. У выніку шырокага рассялення славян на тэрыторыі нашага края і змешвання іх з усходнімі балтамі ўтварыліся не беларусы, а першасныя ўсходнеславянскія зтнічныя супольнасці - крывічы, дрыгавічы і радзімічы. Пашыраны да гэтага часу погляд, што яны з самага пачатку былі чыста славянскімі этнічнымі супольнасцямі, а не змешанага паходжання, не мае грунтоўных доказаў. Значна больш аріументаў у карысць погляду, што дрыгавічы, крывічы і радзімічы сфарміраваліся на тэрыторыі Беларусі як славяна-балцкая супольнасць. У параўнанні са старажытным фіна- і балта-моўным насельніцтвам яны гісгарычна бліжэй да беларусаў. Але і ў аргументацыі погляду, што непасрэднымі продкамі беларускага народа з'яўляюцца крывічы, дрыгавічы і радзімічы, ёсць спрзчныя моманты. Тыя элементы культуры і мовы беларусаў (розяыя тыпы сахі - палеская і з перакладной паліцай, асаблівасці гаворак асобных рэгіёнаў, "аканне", дыфтонгі ўо, іе, якія лічацца састаўнымі элементамі культуры і мовы дрыгавічоў ці крывічоў, узшклі пазней, чым ісаавалі крывічы, дрыгавічы і радзімічы (не раней XII ст.) і займалі больш шырокія арэалы, чым тэрыторыі дрыгавічоў, крывічоў і радзімічаў.

Шмат схематычнага ва ўяўленнях "старажытнарускай" канцэпцыі паходжання беларусаў. Спрэчна лічыць старажытную Русь агульнай калыскай беларускай, украінскай і велікарускай супольнасцяў, таму што яна распалася, знікла раней, чым утварыліся беларускі, украінскі і велікарускі народы. Рэгіянальныя асаблівасці культуры і мовы ўсходніх славян, як ранняй, так і больш позняй пары, не адпавядаюць усходнеславянскім этнасам - беларусам, украінцам і велікарусам. Заходняя частка тэрыторыі усходніх славян, якая стала арэалам фарміравання беларускага этнасу, у час існавання старажытнай дзяржавы - Русі - не вылучалася ў асобную лінгвістычна-этнаграфічную зону. Уяўленне аб тым, што старажытная Русь з'яўляецца калыскай трох усходнеславянскіх этнічных супольнасцяў, у якой яны знаходзіліся як тры дзіцяці, а потым сталі дарослымі, самастойнымі этнасамі, дэманструе спрошчаны падыход да складанага гістарычнага працэсу.

Верагодна, асноўнымі продкамі сучасных беларусаў былі групы насельніцтва, якія жылі ў нашым краі пасля таго, як зніклі крывічы, дрыгавічы і радзімічы. Імі сталі перш за ўсё насельнікі падзвінска-дняпроўскага рэгіёна, і старажытныя палешукі, што знаходзіліся ў Папрыпяцці. Першыя сфарміраваліся ў выніку трансфармацыі крывічоў, вяцічаў і паўночнай часткі радзімічаў, а другія - дрыгавічоў, драўлян і паўднёвых радзімічаў. Старажытныя палешукі і днепра-дзвіны мелі таксама агульную назву "русіны", "рускія" (у значэнні ўсходніх славян). Яны адрозніваліся ад крывічоу, дрыгавічоў і радзімічаў новымі рысамі культуры і мовы. У жыхароў падзвіна-дняпроўскага рэгіёна былі пашыраны саха з перакладной паліцай, гумны прамавугольнай формы, світа прамога крою, зачынальная вясельная песня (сгаўбавая), трансфармаваны валачобны абрад. У іх гаворцы ўзнікла "аканне" (вымаўленне галоснага гука "о" не пад націскам як "а"), а таксама "дзеканне" (зычны гук "д" сталі вымаўляць мякчэй).

Характэрнымі элементамі культуры старажытных палешукоў з'яўляліся палеская саха, многавугольныя гумны, развітая форма каравайнага абраду, зімовае навагодняе свята Каляды. У гаворцы старажытных палешукоў гукі "р" і "ч" пачалі вымаўляюцца цвёрда. У ёй узніклі дыфтонгі ўо, іе.

У фарміраванні культуры і мовы старажытнага насельніцтва беларускіх зямель пераважалі эвалюцыйныя працэсы. Важным бокам беларускага этнагенезу было пашырэнне культурных і моўных з'яў, што прыкметна паўплывала на ўтварэнне беларускай мовы, у прыватнасці яе фанетыкі. Фанетыка беларускай мовы ўзнікла шляхам злучэння некаторых рыс гутарковай мовы папрыпяцкага насельніцтва, з аднаго боку, і падзвінскага - з другога. Яно спачатку адбылося ў цэнтральным рэгіёне - панёманскіх і падняпроўскіх землях, а потым праз цзнтральны рэгіён пашырылася далей у паўднёвыя і паўночныя часткі края. З поўдня (Папрыпяцця) на поўнач (Падзвінне) шырока распаўсюджваліся цвёрдыя 'р" і "ч", а з поўначы на поудзень - мяккі "д" ("дзеканне"), а таксама "аканне". Дыфузіі культурных і моўных з'яў садзейнічалі перасяленні як усходнеславянскіх, так і неўсходнеславянскіх груп, змешванне іх з мясцовымі жыхарамі і асіміляцыя ўсходнеславянскім насельніцтвам неўсходнеславянскага - заходнеславянскага (польскага), балцкага, цюркскага (татарскага). Беларускі этнагенез цесна звязаны з палітычнай гісторыяй края. Ён адбываўся як у час існавання старажытных княстваў - Полацкага, Тураўскага і інш., так і ў перыяд утварэння новай дзяржавы - Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага.

"Паходжанне беларусаў" - аўтар М.Ф. Піліпенка

Комментируем публикацию: Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі


Публикатор (): S S A Источник: http://library.by

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle

Скачать мультимедию?

подняться наверх ↑

Новые поступления

Выбор редактора LIBRARY.BY:

Популярные материалы:

подняться наверх ↑

ДАЛЕЕ выбор читателей

Загрузка...
подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY


Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY на Ютубе, в VK, в FB, Одноклассниках и Инстаграме чтобы быстро узнавать о лучших публикациях и важнейших событиях дня.