Этнічныя працэсы на беларускіх землях

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Этнічныя працэсы на беларускіх землях. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-08
Источник: http://library.by

У канцы XIII- XVI ст. пачынаецца фарміраванне беларускай народнасці - гістарычна склаўшайся на тэрыторыі сучаснай Беларусі і суседніх усходніх і паўночных землях устойлівай супольнасці людзей, якая характарызуецца асаблівасцямі мовы, побыту, культуры, рыс псіхікі і самасвядомасці, што перадаюцца з пакалення у пакаленне. Працэс фарміравання гэтых этнічных прыкмет працягваўся амаль чатыры стагоддзі і праходзіў пад уздзеяннем сацыяльна-эканамічных, палітычных, геаграфічных, царкоўна-рэлігійных і іншых фактараў.

Умовы для фарміравання беларускай народнасці склаліся з сярэдзіны XIII ст. Аб'яднанне на працягу XIII - XVI стст. раздробленых зямель у складзе Вялікага Княства Літоўскага, падначаленне адзінай вярхоўнай уладзе прывяло да тэрытарыяльнай кансалідацыі і паслужыла штуршком для складвання этнічнай тэрыторыі беларусаў - тэрыторыі кампактнага рассялення народа, з якой звязаны яго фарміраванне і развіццё. Цэнтралізацыя дзяржавы (арганізацыя кіравання, ліквідацыя рзшткаў раздробленасці, уніфікацыя адміністрацыйнага падзелу, увядзенне адзінага заканадаўства, сімволікі) спрыяла больш цеснаму палітычнаму аб'яднанню беларускіх зямель і актыўнаму функцыяніраванню асноўнага для працэсу этнаўтварэння сацыяльна-эканамічнага фактару. 3 узмацненнем гандлёва-эканамічных сувязяў у межах Княства, складваннем агульнадзяржаўнай гаспадаркі, развіццём таварна-грашовых адносін, ростам гарадоў, пэўнай уніфікацыяй вагавых адзінак і грашовай сістэмы пераадольвалася лакальная замкнёнасць, пашыраліся ўнутрытэрытарыяль-ныя кантакты, нівеліраваліся некаторыя гаспадарчыя і бытавыя адрозненні, адбывалася моўная інтэграцыя. Прагрэс у вытворчасці ўздзейнічаў на фарміраванне саслоўна-класавай структуры этнасу - да сярэдзіны XVI ст. аформіліся шляхецкае, мяшчанскае, сялянскае саслоўі.

Палітычны і эканамічны фактары з'яўляліся "фонам", на якім адбывалася фарміраванне і развіццё беларускага этнасу. Палітычная і сацыяльна-эканамічная інтэграцыя ў межах адной дзяржавы стварыла амаль што аднолькавыя ўмовы для этнакультурнага развіцця розных зямель, прывяла да нівеліроўкі мясцовых асаблівасцяў. У першую чаргу і хутчэй моўная і культурная нівеліроўка адбывалася ў гарадах, асабліва ў найшльш значных. Там мацней, чым у сельскай мясцовасці, адчуваліся сувязі паміж асобнымі часткамі краіны.

Этнічная тэрыторыя Беларусі ахапіла пераважна ўсход-неславянскія землі, на якіх жылі нашчадкі крывічоў (Віцебшчына, Смаленшчына, Віленшчына, Гарадзеншчына, Невельшчына), дрыгавічоў (цэнтральная Беларусь, Палессе, Берасцейшчына), радзімічаў (Магілёўшчына, Гомельшчына, заходняя Браншчына). Гэтыя блізкія этнічныя аб'яднанні, якія ўвабралі шэраг балцкіх элементаў, але ў якіх пераважалі славянскія рысы, з'яўляюцца нашымі продкамі. Этнічная тэрыторыя кожнага народа вызначаецца ўстойлівасцю на працягу стагоддзяў. Яшчэ ў пачатку XX ст. беларусы насялялі Смаленшчыну, сумежжа Браншчыны, Чарнігаўшчыны, Пскоўшчыны, Латгаліі, Падляшша і Віленскі край. У выніку наступных штучных падзелаў гэтыя землі апынуліся паза палітычнымі межамі Беларусі.

Існаваўшая гістарычная перспектыва спалучэння беларусаў у адзіны этнас з украінцамі, з якімі іх аб'дноўвала агульная назва "Русь", агульная мова і вера, блізкая культура, не была рэалізавана. Гэта звязана з далучэннем украінскіх зямель да Польскай дзяржавы і з'яўленнем на іх уласнага палітычнага і культурнага цэнтра - казацтва. Да каталіцкага хрышчэння Літвы зусім рэальным было фарміраванне агульнай беларуска-літоўскай этнічнай супольнасці, але з канца XIV ст. нацыянальна-культурнае развіццё гэтых народаў пайшло рознымі шляхамі.

У XIII - XVI стст. на этнічнай тэрыторыі Беларусі фарміруецца новая самастойная мова са сваімі спецыфічнымі фанетычнымі і сінтаксічнымі асаблівасцямі і лексічным складам, якая карэнным чынам адрозніваецца ад старажыт-наўсходнеславянскай, рускай і ўкраінскай моў. У галіне фанетыкі яе асаблівасцямі сталі "дзеканне", "цеканне", "аканне", "яканне", цвёрды гук "р", фрыкатыўнае вымаўленне "г", у сінтаксісе - выкарыстанне слоў "каб', "калі", часціц "ці", "чы" і інш. Пад уплывам новых з'яў у жыцці і запазычанняў узнікла новая лексіка з багатай тэрміналогіяй - назвамі феадальных павіннасцяў, службовых асоб, сельскагаспадарчымі, рамеснымі, гандлёвымі тэрмінамі (чынш, цягла, гвалты, талака, сенажаць, нарогі, борці, збожжа, цыбуля, каваль, чабатар, рымар, шынкар, мыта, перакупні і інш.). Характэрныя рысы старабеларускай мовы замацоўваюцца ў помніках пісьменнасці XV - XVI стст.

Развіццю беларускай мовы спрыяла тое, што ў XIV - XVII стст. яна была дзяржаўнай мовай Вялікага Княства Літоўскага. На ёй працавалі судовыя ўстановы, княжацкая канцылярыя, магістраты, пісаліся законы, летапісы, публіцыстычныя творы і мемуары. Яе ўжыванне ў афіцыйным справаводстве оыло заканадаўча замацавана Статутам 1588 г. Ф.Скарына ўвёў родную мову ў Біблію і гэтым самым паказаў яе раўнапраўе з класічнымі кананічнымі мовамі - лацінскай, грэчаскай, сгаражытнаяўрэйскай. Пранікненню беларускай мовы ў канфесійную літаратуру спрыяла Рэфармацыя. Яе ўнармаванню садзейнічала ўніяцкая царква, якая выкарыстоўвала мову карэннага этнасу нароўні з царкоўнаславянскай і лацінскай.

Дасягауўшы значнага развіцця, беларуская мова з другой паловы XVI ст. паступова пачала здаваць свае пазіцыі пад націскам польскай. У сувязі з перайманнем шляхтай чужой мовы ў сітуацыі двухмоўя наша мова пакрысе выцясняецца з ужытку. Рашэннем Сойма 1696 г. на тэрыторыі Княства сгатус дзяржаўнай быў замацаваны за польскай мовай.

У перыяд фарміравання беларускай народнасці развіліся і замацаваліся уласцівыя для яе этнічнай тэрыторыі спецыфічныя рысы матэрыяльнай і духоўнай культуры. Сацыяльна-эканамічныя ўмовы развіцця, кліматычныя асаблівасці, старажытныя традыцыі парадзілі характэрныя для Беларусі тыпы пасяленняў (мястэчкі, фальваркі, засценкі, ваколіцы) і жылля - зрубная хата з двума памяшканнямі (хата і сенцы). Распаўсюджваюцца аднолькавыя тыпы прылад працы (саха, драўляная барана), праяўляюцца асаблівасці ў гаспадарчых занятках. Устанаўліваецца характэрнае толькі для беларускай тэрыторыі народнае адзенне, складваецца своеасаблівая народная кухня.

Такім чынам, на працягу другой паловы XIII - XVI ст. на акрэсленай этнічнай тэрыторыі сфарміраваўся своеасаблівы агульнабеларускі комплекс традыцыйнай культуры і сісгэмы мовы, якія сведчылі пра нараджэнне новага этнасу.

Адным з галоўных вынікаў аб'яднальных этнічных працэсаў і асноўным паказчыкам ступені кансалідаванасці народа выступае этнічная самасвядомасць - усведамленне людзьмі прыналежнасці да свайго народа, яго адметнасці. Яна ўзнікла найперш у асяроддзі прагрэсіўна настроеных слаёў гараджан, шляхты, духавенсгва і праявілася ў любві да роднага края, народа, культуры, у зацікаўленасці іх мінулым, сучасным і будучым, у клопаце аб уратаванні нацыянальных формаў духоўнай культуры перад пагрозай дэнацыяналізацыі. У XVI ст., да 1596 г., этнічная самасвядомасць арыентавалася пераважна на свецкія формы. Надзвычай яскрава патрыятызм выявіўся ў беларускіх летапісах, літаратуры, грамадскай думцы. Думка аб нацыянальнай годнасці, гонары за сваю радзіму, народ, культуру ўпершыню была абгрунтавана ў творах М.Гусоўскага, Ф.Скарыны, С.Буднага, В.Цяпінскага. Рэфармацыя садзейнічала абуджэнню нацыянальнай самасвядомасці, цікавасці да нацыянальнай мовы. У 70 - 80-я гг. многія яе дзеячы праявілі вялікі нацыянальна-патрыятычны энтузіязм.

Істотныя зрухі ў сацыяльна-палітычнай і культурна-рэлігійнай сітуацыі на Беларусі на рубяжы XVI - XVII стст. нарадзілі іншую форму нацыянальнай самасвядомасці, у якой дамінуючую ролю адыгрываў рэлігійны кампанент. Яе носьбітамі былі С.Зізаній, М.Сматрыцкі, А.Філіповіч і іншыя барацьбіты супраць ваяўнічага каталіцызму і ўніі, апантаныя ідэяй рзлігійнай свабоды для праваслаўных. Уніяцкія дзеячы баранілі таксама нацыянальна-культурныя каштоўнасці беларускага народа (мову, абраднасць, святы), імкнучыся спалучыць іх з заходнееўрапейскімі.

Нацыянальная самасвядомасць беларусаў у далейшым падвяргалася дэфармацыі пад уздзеяннем спачатку паланізатарскіх, а потым русіфікатарскіх тэндэнцый.

Знешняй формай праяўлення самасвядомасці з'яўляецца назва народа - этнонім. У XIII - XVI стст. у дачыненні да насельніцтва Беларусі ўжываліся розныя этнонімы. Да XVII ст. абагульняючай для праваслаўнага насельніцтва Беларусі, Украіны, Масковіі і часткова Літвы, Польшчы, латгаліі з яўлялася назва "Русь", "рускія", "русіны". Хаця ў іх грамадскай свядомасці захоувалася ўяўленне аб асаблівай блізкасці ўсходнеславянскіх народаў, якое замацоўвала праваслаўная царква, насельніцтва Русі Літоўскай і Русі Маскоўскай лічыла менавіта сябе "сапраўднай" Руссю, а сваіх суседзяў назьюала "маскавітамі", "маскалямі" ці, адпаведна, "літвой". Беларускія "русіны" ўжо ў XV - XVI стст. адрознівалі сябе ад "маскавітаў" суседняй дзяржавы, называючы іх мову "маскоўскай", а сваю - "рускай". Этнонім "рускія людзі" меў больш стабільную распаўсюджанасць сярод жыхароў усходняй Беларусі і Смаленшчыны. У канцы XVI - XVII ст. ён трансфармаваўся ў назву "беларусцы".

Украінцы, рускія, палякі і іншыя еўрапейскія народы называлі беларусаў "ліцвінамі". У XIV - XV стст. "ліцвінамі" называлі сябе пераважна жыхары заходніх зямель Беларусі і ўсходу Літвы. У XVI і асабліва ў XVII - XVIII сгст. гэта назва распаўсюджваецца амаль на ўвесь беларускі этнас. Такая форма "нацыяльнага" самавызначэння насельніцтва Беларусі (асабліва шляхты) умацоўваецца пасля аб'яднання Вялікага Княсгва Літоўскага з Польскім каралеўствам у Рэч Паспалітую, якое разглядалася палякамі як "аб'яднанне дзвюх нацый у адзіную нацыю". Мясцовыя магнаты і шляхта доўгі час падкрэслівалі, што яны менавіта "ліцвіны", чым выказвалі даволі высокі ўзровень дзяржаўнанацыянальнай самасвядомасці. "Мы і палякі, хоць і брацьця, але зусім адменных звычаяў", - пісаў у канцы XVI ст. канцлер Л.Сапега. Назвы "ліцвіны", "літва", на думку даследчыкаў, былі найбольш абагульняючай формай этнічнай самасвядомасці і самавызначэння беларускага насельніцтва. Яны ўжываліся на нашых тэрыторыях больш пяцісот гадоў, а ў другой палове XIX ст. перамясціліся на паўночны захад і сталі найменнем суседняга балцкага народа і яго зямлі.

Першая згада пра Беларуеь у дачыненні да ўласна беларускіх зямель змяшчаецца ў Іпац'еўскім летапісу і датавана 1305 годам. Гэта найменне спачатку замацавалася за ўсходнебеларускімі землямі (Віцебшчынай, Смаленшчынай, Магілёўшчынай) і толькі ў другой палове XIX ст. распаўсюдзілася на ўсю нашу Бацькаўшчыну.

Тлумачэнняў паходжання і сэнсу назвы "Белая Русь" безліч, але ўсе яны з'яўляюцца толькі здагадкамі. Паходжанне назвы звязваюць то з кліматычна-геаграфічнымі або этнаграфічнымі асаблівасцямі гэтых зямель, то са знешнепалітычнымі ці канфесійнымі фактарамі, то з іх своеасаблівым статусам у складзе Княства.

Згаданыя этнонімы ў залежнасці ад абставін маглі ўжывацца паасобку ці сумесна ("ліцвін рускага роду", "ліцвін беларусец"), але ўсе яны з'яўляліся элементамі этнічнай самасвядомасці беларускага народа.

Паступова складваўся і асобы беларускі менталітэт - склад розуму народа, лад яго мыслення, нацыянальны характар, псіхалогія. Ён складваўся пад звон мячоў і залпы гармат ва ўмовах шматсотгадовага процістаяння на нашых землях двух славянскіх цэнтраў - Польскага каралеўства і Маскоўскага царства. Да лепшых маральна-духоўных якасцяў беларусаў адносяцца нацыянальная і рэлігійная талерантнасць, памяркоўнасць, гасціннасць, лагоднасць, мяккасардэчнасць, вынослівасць, шчодрасць, кемлівасць,няпомслівасць, сумленнасць, добразычлівасць, рахманасць, паэтычнасць душы, працавітасць. Да адмоўных бакоў беларускага менталітэту можна аднесці пэўныя апатычнасць, нерашучасць, кансерватыўнасць, недаверлівасць, скрытнасць, пакорнасць. Абагульняючы партрэт народа дапаўняюць і такія рысы, як маўклівасць, дамаседства, неагрэсіўнасць, схільнасць да згоды, пошуку кампрамісаў і інш. Можна вызначыць некаторыя асаблівасці беларускай ментальнасці ў параўнанні з нацыянальнымі характарамі іншых народаў Беларусі. Так, ад яўрэяў беларусы адрозніваюцца меншымі энергічнасцю, знаходлівасцю, настойлівасцю, менш развітым уменнем прыстасоўвацца да жыццёвых абставін, большым індывідуалізмам, меншай згуртаванасцю. Беларусы найчасцей не маюць тых лёгкадумства і самахвальства, якія даволі часта ўласцівы палякам, асабліва шляхецкага паходжання. Heразвітае пачуццё помствы адрознівае іх ад украінцаў.

Менталітэт з'яўляецца ўстойлівай этнічнай прыкметай. Нарадзіўшыся ў выключна складаных умовах, прайшоўшы праз выпрабаванні лёсу, беларусы захавалі непаўторныя рысы свайго нацыянальнага характару, па якіх іх можна пазнаць і сёння.

Аснову беларускай этнічнай супольнасці склала ўсходнеславянскае насельніцтва. Але ў яе фарміраванні прымалі ўдзел іншыя этнічныя групы: заходнеславянскія (палякі), балцкія (прусы, борці, яцвягі, літоўцы, жамойцы, латгалы), цюркскія (татары). Яны аказалі ўплыў на мову, культуру, рэлігію беларускага этнасу. Акрамя таго, на землях Беларусі пражывалі таксама невялікія групы яўрэяў, цыган, караімаў, шатландцаў, французаў, немцаў, рускіх, украінцаў і інш.

Групы палякаў на этнічных беларускіх землях існавалі ўжо ў XII ст. У другой палове XIV ст. яны з'яўляюцца тут у якасці палонных пасля паходаў вялікіх літоўскіх князёў у Полынчу. Прыкметнай міграцыі палякаў на Беларусь у наступныя стагоддзі не было, бо законы Княства забаранялі ім займаць тут пасады і набываць зямлю.

Але на беларускіх землях пад уздзеяннем польскага этна-культурнага ўплыву, які ўзмацніўся пасля Люблінскай уніі, прадстаўнікі вышэйшага саслоўя падвяргаліся паланізацыі.

Ад палякаў Княства запазычыла адміністрацыйны падзел на ваяводствы, магдэбургскае права, новы каляндар, у асноўным з Польшчы пранікаў каталіцызм. Польская мова ўзбагаціла беларускую тапанімію і антрапанімію, аказала ўздзеянне на фарміраванне шэрага характэрных асаблівасцяў беларускай мовы.

Даволі хуткі працэс засваення польскай мовы і культуры, які пачынаецца ў 70-я гг. XVI ст., меў спачатку пазітыўны характар, бо дапамагаў знаёмству нашых продкаў з культурнымі і навуковымі дасягненнямі Заходняй Еўропы. Але менавіта адсюль бярэ вытокі той заняпад беларускай мовы і культуры, што адбыўся ў канцы XVII ст. Тады, у XVI ст., не бачылася ніякай небяспекі ад знаёмства перадавых, па-еўрапейску адукаваных беларусаў з лацінскай і польскай мовамі, на якіх яны пісалі свае творы. У гэты пачатковы перыяд паланізацыі польская мова пранікала на беларускія землі нібы сама па сабе, без дапамогі з боку палякаў. Яна ўвозілася ў Княства яго ўраджэнцамі. У гэтым галоўная асаблівасць і карэннае адрозненне паланізацыі пачатковага перыяду, які працягваўся да пачатку XVII ст., ад навязваемай каралеўствам паланізацыі XVII - XVIII стст.

Найбольшыя "поспехі" ў такім самастойным спалячванні зрабілі шляхта і магнаты. Штучная ліквідацыя з ужытку імі беларускай мовы вельмі адмоўна адбілася на далейшым жыцці беларусаў і істотна замарудзіла развіццё нацыянальнай самасвядомасці. Захавальнікам беларускай мовы і культуры стаў просты народ. Акаталічаны і апалячаны пануючы клас супрацьпаставіў сябе асноўнай масе насельніцтва не толькі ў сацыяльных, але і ў рэлігійных і культурна-этнічных адносінах.

У XIII - XIV стст. на Беларусь перамясцілася частка балтаў (прусаў, борцяў, жамойтаў), цяснімых крыжакамі. У заходніх раёнах беларускай этнічнай тэрыторыі пражывалі яцвягі (да канца XIII ст.) і літоўцы. Іх мова і культура цесна ўзаемадзейнічалі з беларускай. У пачатковы перыяд гісторыі Вялікага Княства Літоўскага назіраецца тэндэнцыя да славянізацыі літоўскіх феадалаў, што аселі на беларускіх землях, і правячай балцкай дынастыі.

3 канца XIV ст. на Беларусі пачалі сяліцца татары. Спачатку гэта былі палонныя, захопленыя Гедымінам і Альгердам. Пазней тут знаходзілі прытулак эмігранты з Залатой Арды, пацярпеўшыя там паражэнне ў міжусобнай барацьбе. Першым быў хан Тахтамыш са сваімі прыхільнікамі. Іх надзялялі зямлёй і сялілі на Віленшчыне, Гародзеншчыне і Меншчыне. Агульная колькасць татарскага насельніцтва ў Княстве ў XVI ст. складала каля 40 тыс. чалавек. Татары неслі вайсковую службу, займаліся рамёствамі і перадавалі беларусам навыкі ў конегадоўлі, агародніцтве, гарбарстве, узбагацілі беларускую лексіку. Самі яны ўжо ў пачатку XVI ст. асіміляваліся, перанялі беларускую мову, забыўшы ўласную. Татарскія рэлігійныя кнігі Аль-Кітабы, пісаныя арабскімі літарамі на беларускай мове, з'яўляюцца ўнікальнымі помнікамі старадаўняй беларускай мовы.

У канцы XIV - XVI ст. ідзе масавая міграцыя на Беларусь яўрэяў з краін Заходняй Еўропы, дзе яны цярпелі цяжкі ўціск і вынішчэнне. Першыя іх суполкі ўзніклі ў канцы XIV ст. у Бярэсці і Гародні. 3 другой паловы XVI ст. яўрэі займаюць прыкметнае месца ў этнічнай структуры насельніцтва Беларусі. Большая частка іх сялілася ў гарадах і мястэчках і займалася рамёствамі, гандлем, дробным прадпрымальніцтам, ліхвярствам. Яны жылі замкнёнымі тэрытарыяльнымі абшчынамі - кагаламі і складалі ў гэты час да 20 % гарадскога насельніцтва.

Першыя групы рускіх мігрантаў на Беларусі з'явіліся ў XV -XVI стст. Сюды ўцякаюць ад праследаванняў апальныя князі і вальнадумцы (А.Курбскі, Ф.Касы, Арцемій і інш.), а з другой паловы XVII ст. ад здзекаў і ўціскаў - дзесяткі тысяч стараабрадцаў, сялян і гараджан. Рускія і ўкраінскія перасяленцы і ўцекачы адносна лёгка "ўпісваліся" ў роднаснае этнічнае асяроддзе і ўжо ў другім - трэцім пакаленні амаль нічым не адрозніваліся ад мясцовых жыхароў.

У сярэдзіне XV ст. на Беларусі з'явіліся цыганы. Тут яны, нягледзячы на некаторыя ганенні, атрымалі прызнанне як добрыя кавалі, ювеліры, каняводы, музыкі, спевакі, танцоры і дрэсіроўшчыкі звяроў, а жанчыны здабывалі славу варажбой і знахарствам. Большасць цыган вяла вандроўны спосаб жыцця. Галоўным месцам збора вандроўных груп была Зэльва. Урад Рэчы Паспалітай беспаспяхова спрабаваў прывучыць іх да аселага жыцця, прымацаваць да зямлі. Цыганы не прыжылісяу вёсцы, а ішлі ў гарады і мястэчкі, дзе звычайна сяліліся на ўскраінах. Аселыя цыганы пражывалі ў мястэчку Мір і займаліся рамёствамі. Цыганы жылі плямёнамі на чале з выбранымі войтамі ці ваяводамі, захоўвалі побытавую спецыфіку і выконвалі абрады як беларускага народа, сярод якога жылі, так і свае традыцыйныя.

Масавыя перасяленні ў Вялікае Княства Літоўскае ў XIV -XVII стст. іншых этнічных груп, якія цярпелі ўціск у сваіх краінах, сведчыць пра нацыянальную і рэлігійную талерантнасць гэтай дзяржавы. Нашчадкі мігрантаў жывуць на Беларусі да нашага часу. Сёння тут налічваецца 112 тыс. яўрэяў, 12 тыс. татараў, 8 тыс. цыганоў.

Такім чынам, перыяд канца XIII - сярэдзіны XVII ст. стаў для беларускай народнасці часам станаўлення, развіцця і ўздыму. Яе паспяховае развіццё абарвала вайна 1654 - 1667 гг, якая стала першай нацыянальнай катастрофай. У наступмыя часы ідзе працэс размывання і заняпаду беларускага этнасу, які выразіўся спачатку ў яго масавай паланізацыі, а потым у русіфікацыі.

Аўтар: С. Марозава

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Этнічныя працэсы на беларускіх землях

Источник: http://library.by

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.