Этнічныя межы Беларусі на пачатку XX ст.: праблема вызначэння

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Этнічныя межы Беларусі на пачатку XX ст.: праблема вызначэння. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-08
Источник: http://library.by

Гісторыя беларускай нацыянальнай рэвалюцыі першай чвэрці XX ст. застаецца аб'ектам шматлікіх навуковых даследаванняў. Прычынай гэтага з'яўляецца факт, што яна падвяла вынік дынамічнаму развіццю нацыянальнага руху канца XIX- пачатку XX ст., стала важным фактарам фарміравання сучаснай беларускай нацыі. Рэвалюцыйныя падзеі на беларускіх землях адначасова адыгралі значную ролю і ў гісторыі Цэнтральна-Усходняй Еўропы. Вырашальным момантам нацыянальнай рэвалюцыі стала пытанне дзяржаўнага самавызначэння Беларусі. У сваю чаргу гэта прадугледжвала акрэсленне тэрыторыі, у межах якой павінна адбыцца самавызначэнне. Не маючы дакладна акрэсленых і добра абароненых межаў, дзяржава не можа забяспечыць сваё незалежнае існаванне.

Паводле аднаго з азначэнняў тэрміна "нацыяналізм" этнічная супольнасць, якая існуе ў пэўных культурных межах, можа называцца нацыяй толькі пры ўмове асэнсавання сваёй ідэнтычнасці і асэнсавання неабходнасці супадзення этнічных межаў з палітычнымі [1].

Значную ролю ў працэсе станаўлення сучасных малых нацый у Цэнтральна-Усходняй Еўропе, на думку некаторых даследчыкаў (Б. Андэрсон, Я. Грыцак),адыгралі вынікі даследаванняў, накіраваныя на вызначэнне этнічнай тэрыторыі, перапісы насельніцтва і створаныя на іх грунце мапы [2]. У працэсе фарміравання беларускай нацыі вышэйназваныя фактары таксама адыгралі пэў-ную ролю, але ж у меншай ступені, чым у суседзяў.

Праблема станаўлення беларускай дзяржаўнасці ў першай чвэрці XX ст. знайшла шырокае адлюстраванне ў сучаснай беларускай гістарыяграфіі. Аднак такі важны аспект, як вызначэнне этнічных межаў беларускага народа, застаўся па-за ўвагай. Першым да гэтай праблемы звярнуўся Я. Шыраеў [3], артыкулы якога і асабліва кніга абудзілі цікаўнасць да разгляданай тэмы. Аўтар апублікаваў шэраг гістарычных і этнічных мапаў, большасць з якіх праз ідэалагічныя акалічнасці раней былі невядомы не толькі для грамадскасці, але і для даследчыкаў.

Найбольш грунтоўны аналіз этнічных даследаванняў у Беларусі зроблены ў 1994 г. Я. Насыткам [4],які прааналізаваў розныя статыстычныя матэрыялы і працы асноўных даследчыкаў ХІХ ст. На жаль, артыкулу бракуе спасылак на крыніцы.
***

Адразу пасля далучэння беларускіх земляў да Расійскай імперыі пачалося іх вывучэнне. Тыя даследаванні, што праводзіліся ў першай - трэцяй чвэрці XIX ст., неслі на сабе адбітак польска-расійскага супрацьстаяння. Як правіла, яны праводзіліся дзеля забеспячэння розных палітычных акцый царскага ўрада, галоўнай мэтай якіх было жаданне абвергнуць польскія прэтэнзіі на Беларусь. Сярод такіх даследаванняў можна назваць "Атлас насельніцтва заходніх губерняў паводле веравызнання" А. Рыціха (1863) і "Погляд на гісторыю і этнаграфію заходніх губерняў Расіі" Ф. Эркерта (1864 г.), да якога дадаваўся "Этнаграфічны атлас заходнерускіх губерняў". Неабходна адзначыць, што ў названых працах у якасці асноўнага чынніка вызначэння этнічнай прыналежнасці было выкарыстана выравызнанне. Напрыклад, Ф. Эркерт сцвярджаў: "Нішто ў заходніх губернях не вызначае рысаў, якія аддзяляюць рускую народнасць ад польскай, так выразна, як рознае выравызнанне. З невялікім выключэннем усе славянскія жыхары праваслаўнага веравызнання павінны лічыцца рускімі, а тыя, хто вызнае каталіцызм - палякамі" [5].

Выкарыстанне веравызнання ў якасці асноўнага чынніка вызначэння нацыянальнай прыналежнасці народа было характэрна і для большасці польскіх даследчыкаў таго перыяду. Так, Э. Малішэўскі не прызнаваў існавання беларусаў-каталікоў і тлумачыў іх з'яўленне антыпольскай палітыкай царызму. Таму, на думку аўтара, дзеля больш дакладнага вызначэння польскага насельніцтва ў Віленскай і Гарадзенскай губернях патрэбна "хаця б палову беларусаў-каталікоў дадаць да колькасці палякаў" [6]. Маніпулюючы такім чынам лічбамі перапісу насельніцтва 1897 г., Э. Малішэўскі налічыў у Віленскай і Гарадзенскай губернях адпаведна 33,7% і 17,0% палякаў [7]. Як вядома, вынікі перапісу 1897 г. засведчылі наяўнасць у названых губернях адпаведна 8,17% і 10,1% палякаў [8]. Яшчэ далей у сваіх даследаваннях зайшоў В. Вакар які сцвярджаў, што ўсіх каталікоў на Беларусі патрэбна лічыць палякамі. Зыходзячы з гэтага, колькасць палякаў у пачатку XX ст. павінна складаць у Віленскай губерні 41,8%, у Гарадзенскай - 24,9%. На думку В. Вакара, тэрыторыя Беларусі складалася толькі з Магілёўскай і Менскай губерняў цалкам, Віцебскай губерні без Інфлянтаў і Себежскага павета, а таксама са Слонімскага і Пружанскага паветаў Гарадзенскай губерні [9]. На аснове веравызнання як асноўнага чынніка была складзена і мапа Т. Грынберга, якая таксама ўключала Віленшчыну і Гарадзеншчыну ў склад Польшчы [10].

Спрэчкі аб выбары чынніка для вызначэння этнічнай ідэнтычнасці ішлі і паміж вядучымі еўрапейскімі даследчыкамі. Вызначальным стала рашэнне Чацвёртага міжнароднага статыстычнага кангрэса (Лондан, 1860), які прызнаў, што ў якасці асноўнага чынніка патрэбна лічыць мову.

Першай картай, на якой даволі дакладна пазначаны этнічныя межы беларусаў, можна назваць "Этнаграфічную карту Еўрапейскай Расіі" А. Рыціха (1875). Пры яе падрыхтоўцы былі выкарыстаны звесткі, атрыманыя з царкоўных прыходаў і валасных упраў. Згодна з картай, беларусы займалі абшар Гарадзенскай, Віленскай, Віцебскай, Магілёўскай, Менскай, Смаленскай губерняў і сумежных з імі паветаў.

З А. Рыціхам пагаджаўся прафесар Пецярбургскай духоўнай акадэміі М. Каяловіч. Ён прыйшоў да высновы, што беларусы "засяляюць сярэднюю частку Аўгустоўскага павета, адтуль сягаюць праз паўночную палову Гарадзенскай губерніі, паўночна-ўсходнюю Віленскай, займаюць амаль усю Менскую губерню і Магілёўскую" [11]. Таксама, на думку даследчыка, немалая колькасць беларусаў ёсць у Смаленскай і Віцебскай губернях. Паўднёва-заходняй мяжой этнаса М. Каяловіч называе р. Прыпяць.

Паступова этнічныя даследаванні пераходзілі з плашчыні палітычнай у навуковую. З'явіліся грунтоўныя навуковыя працы, прысвечаныя вывучэнню славянскага свету, над якімі працавалі даследчыкі з розных краін.

На працягу 1880-х гг. вывучэннем моваў у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе займаўся нямецкі прафесар Г. Ноберт. У 1888 г. у горадзе Глогаў выйшла карта, на якой былі пазначаны межы распаўсюджання еўрапейскіх моваў, у тым ліку і беларускай [12]. Пытанне этнічнай беларускай тэрыторыі закранута ў даследаваннях вядомага этнографа А. Кіркора. Да Беларусі даследчык адносіў Гарадзенскую, Менскую і Магілёўскую губерні, большасць Віцебскай (без трох заходніх паветаў) і Смаленскую (без усходніх паветаў). У Віленскай губерні, на яго думку асноўная маса беларускага насельніцтва была сканцэнтравана ў Вілейскім, Дзісненскім, усходніх частках Трокскага і Віленскага паветаў [13].

У пачатку XX ст. адным з найбольш аўтарытэтных спецыялістаў у галіне этнічных даследаванняў лічыўся акадэмік Я. Карскі. Вынікам яго шматгадовых даследаванняў стала трохтомная манаграфія "Беларусы", у якой навукова абаснавана нацыянальная самабытнасць беларусаў як прадстаўнікоў асобнага славянскага народа. Першы том "Уводзіны ў вывучэнне мовы і народнай славеснасці" (Варшава, 1903) прысвечаны даследаванню паходжання беларускага народа. Навуковец дастаткова падрабязна акрэсліў мяжу распаўсюджання беларускай мовы, а значыцца, і межы рассялення беларусаў, бо лічыў мову асноўным чыннікам вызначэння этнасу.

У дадатак да ранейшых тэрыторый (вызначаных у першую чаргу А. Рыціхам) Я. Карскі ўключыў у этнічныя межы Суражскі, Мглінскі, Старадубскі і паўночную частку Ноўгарад-Сіверскага павета Чарнігаўскай губерні, заходнія часткі Трубчэўскага і Бранскага паветаў Арлоўскай губерні, Бельскі павет Смаленскай і паўднёва-заходнюю частку Ржэўскага павета Цвярской губерніі [14]. Больш дакладнаі падрабязна была акрэслена паўночна-заходняя мяжа, якая ў агульных рысах паўтарыла вынікі папярэдніх даследа-ванняў.

Я. Карскі працягнуў свае даследаванні. У другім выданні "Этнаграфічнай карты беларускага племені" (Петраград, 1917) мяжа ў Ашмянскім і Лідскім паветах была аднесена яшчэ больш на захад. Да карты дадавалася Тлумачальная запіска, у якой зроблены падрабязны вопіс межаў [15].

На рубяжы XIX-XX стст. вывучэннем гісторыі і культуры славянскіх народаў займаліся шматлікія навукоўцы з розных краінаў свету. Адным з найбольш знач-ных спецыялістаў у гэтай сферы лічыўся чэшскі гісторык Л. Нідэрле. Вынікам шматграннага даследавання стала кніга "Агляд сучаснага славянства", да якой дадавалася "Этнаграфічная карта славянскага свету". Л. Нідэрле зазначаў, што беларусы маюць адрозненні ў мове, культуры, гісторыі ад рускіх і ўкраінцаў. Галоўны крытэрый, паводле якога можна адрозніць гэтыя народы, - мова [16]. Межы рассялення беларускага народа, вызначаныя Л. Нідэрле, у асноўным супадалі з дадзенымі Я. Карскага.

У пачатку ХХ ст. Расійская акадэмія навук пачала працу над "Энцыклапедыяй славянскай філалогіі". У рамках праекта прафесарам Т. Фларынскім выдадзена манаграфія "Славянское племях (Кіеў, 1907), у якой праведзены статыстычны і этнаграфічны агляд усіх славянскіх народаў у тым ліку і беларусаў. Да кніг дададзены дзве этнаграфічныя карты, на якіх пазначаны абшар рассялення славянскіх народаў Пасля ўдакладненняў папярэдніх варыянтаў Т. Фларынскі выдаў у 1911 г. у Кіеве "Этнаграфічнук карту заходніх славян і Заходняй Русі". Мяжа рассялення беларусаў на гэтай карце амаль супадала з мяжой Я. Карскага.

На працягу 1913-1915 гг. вы вучэннем моваў і народных дыялектаў, а таксама рассяленнем усходнеславянскіх народаў займалася спецыяльна створаная Расійскай АН Маскоўская дыялекталагічная камісія. Вынікам яе працы стала "Дыялекталагічная карта рускай мовы ў Еўропе". Паводле гэтай карты межы рассялення беларусаў прыкладна суадносіліся з папярэднімі даследаваннямі. Адрозненнем з'яўлялася наяўнасць шырокага паса пераходных гаворак ад беларускіх да ўкраінскіх па ўсёй паўднёвай мяжы. Прычым на дзялянцы ад Бельска да Лунінца гэты пас заходзіў у бок Беларусі, а на дзялянцы Лунінец - Ноўгарад-Сіверскі - ва ўкраінскі бок. Таксама была выдзелена змешаная вобласть пераходных гаворак ад беларускіх да вялікарускіх ва ўсходніх паветах Смаленскай і заходняй частцы Калужскай губерняў [17].

Межы рассялення беларусаў спрабаваў вызначыць і нямецкі прафесар Д. Шэфер. У падрыхтаванай ім на заказ Генштаба кайзераўскай Нямеччыны "Мапе народаў Еўропы" (1918) у межы Беларусі ўключаны паветы толькі пяці губерняў. Даследчык выключыў са складу Беларусі Смаленскую губерню, а таксама аднёс да ўкраінскай этнічнай тэрыторыі паўночныя паветы Чарнігаўскай губерні і Мазырскі павет Менскай. Сувалкаўскі і Аўгустоўскі паветы даследчык аднёс да Польшчы. Угрунтоўваючыся на гэтай карце, дэлегацыя УНР адстойвала свае правы на ўсё Палессе на беларуска-ўкраінскіх перамовах аб мяжы ў красазіку 1918 г.

Грунтоўныя навуковыя даследаванні ў пэўнай меры пасадзейнічалі ўзнікненню беларускага пытання. Гэтыя працы друкаваліся ў Расійскай імперыі і па-за яе межамі. Еўрапейская грамадскасць даведалася, што на захадзе Расійскай імперыі існуе этнічная супольнасць, якая мае адрозненні ад суседзяў. Публікацыя адзначаных картаў актывізавала беларускую эліту, якая пачала выкарыстоўваць іх у якасці адмысловага сродку для фарміравання нацыянальнай самасвядомасці. Карты былі адным з чыннікаў, якія падштурхнулі беларусаў да асэнсавання ўласнай супольнасці.

Лагічным працягам гэтага стала з'яўленне картаў, якія выйшлі з асяроддзя нацыянальных рухаў заходніх ваколіц Расійскай імперыі. Іх аўтары, як правіла, разглядалі свае народы, у тым ліку і беларусаў, ужо не як этнічныя супольнасці, а нацыі, якія ўздымаюць пытанне аб дзяржаўным самавызначэнні.

Найбольш выразна пазіцыя беларускага нацыянальнага руху была сфармулявана вядомым прафесарам М. Доўнар-Запольскім. На думку прафесара, прынцып пабудовы папярэдніх карт, заснаваны на фанетычных прыкметах, у адносінах да некаторых раёнаў Беларусі з'яўляецца недасканалым. Так, звернута ўвага на некаторыя разыходжанні вынікаў лінгвістычных даследаванняў з матэрыяламі перапісаў насельніцтва. У першую чаргу гэта тычылася паўднёвых паветаў Гарадзенскай і Менскай губерняў. Вышэйзгаданыя даследаванні амаль адназначна адносілі Бельскі, Берасцейскі, Кобрынскі і большую частку Пружанскага і Пінскага паветаў да ўкраінскай этнічнай тэрыторыі. Аднак вынікі Першага перапісу насельніцтва Расійскай імперыі 1897 г. [18] упершыню арганізаванага з навуковых пазіцый, адлюстравалі даныя, якія прыводзяцца тут у табліцы. Табліца. НАЦЫЯНАЛЬНЫ СКЛАД НАСЕЛЬНІЦТВА НЕКАТОРЫХ ПАМЕЖНЫХ ПАВЕТАЎ БЕЛАРУСІ ПАВОДЛЕ ПЕРАПІСУ 1897 Г.

Беларускую свядомасць насельніцтва Берасцейшчыны М. Доўнар-Запольскі тлумачыў з пункту гледжання гістарычнага мінулага. На працягу XV-XIX стст. Берасцейшчына адміністрацыйна адносілася да беларускай часткі ВКЛ, Рэчы Паспалітай, Расійскай імперыі, эканамічна, культурна і духоўна была звязана з іншымі беларускімі землямі [19]. Таму, на думку М.Доўнар-Запольскага, Берасцейшчына з'яўлялася складовай часткай Беларусі. На карце Беларускай Народнай Рэспублікі, якая выйшла разам з кнігай М. Доўнар-Запольскага "Асновы дзяржаўнасці Беларусі", тры паўднёвыя паветы Гарадзенскай губерні ўключаны ў склад Беларускай дзяржавы.

Яшчэ большую блытаніну ўнеслі статыстычныя даследаванні 1910 г., якія праводзіліся ў сувязі з увядзеннем земстваў у заходніх губернях. Паводле апублікаваных Гарадзенскім губернскім статыстычным камітэтам дадзеных, поўнасцю змяніўся этнічны склад насельніцтва Кобрынскага павета. Калі перапіс 1897 г. вызначыў у павеце 79,6% украінцаў, то ў 1910 г. тут стала 84,8% беларусаў [20]. Павялічылася колькасць беларусаў і ў Пружанскім павеце. Гэта дазваляла ўжо беларускаму нацыянальнаму руху выказваць тэрытарыяльныя прэ-тэнзіі на Берасцейшчыну і заяўляць аб недасканаласці вынікаў лінгвістычных даследаванняў.

Спалучэнне этнічнага і гістарычнага чыннікаў выкарыстаў пры вызначэнні межаў Беларусі адзін з лідэраў беларускага нацыянальнага руху Я. Канчар. Характарызуючы становішча Беларусі перад Першай сусветнай вайной, беларускі палітык асаблівую ўвагу звярнуў на вызначэнне межаў рассялення беларускага народа. Згодна з даследаваннем Я. Канчара, у склад Беларусі ўключаліся поўнасцю Віленская, Віцебская, Гарадзенская, Менская, Магілёўская і Смаленская губерні, чатыры паўночныя паветы Чарнігаўскай і заходнія паветы Калужскай і Арлоўскай губерняў, два паўднёвыя паветы Цвярской і два паветы Сувалкаўскай губерняў [21]. Аналізуючы працу даследчыка, трэба адзначыць, што ўсе спрэчныя моманты пры вызначэнні межаў вырашаны на карысць Беларусі. Таму пра-панаваныя гэтым дзеячам межы можна лічыць найбольш максімальнымі.

Вынікі даследаванняў прафесара М. Доўнар-Запольскага разам з працамі Я. Канчара былі выкарыстаны кіраўніцтвам БНР падчас вызначэння дакладных межаў рэспублікі.

Асобна трэба разгледзець даследаванні, якія праводзіліа прадстаўнікамі ўкраінскай і літоўскай нацыянальнай эліты накіраваныя на вызначэнне этнічных межаў уласных народаў у пунктах іх суседства з беларуса мі. Яны адлюстроўваюць узровень тэрытарыяльных прэтэнзій гэтых нацыянальных эліт, што ў сваю чаргу дае магчымасць вызначыць аспекты супрацьстаяння і разгледзець працэс іх вырашэння падчас Першай сусветнай вайны і рэвалюцый.

Першымі сярод украінскай нацыянальнай эліты да праблемы вызначэння межаў звярнуліся В. Наўроцкі і М. Драгаманаў. У 1878 г. ва ўводзінах да зборніка "Громада", які I. Лысяк-Рудніцкі назваў першай палітычнай праграмай украінскага руху, М. Драгаманаў акрэсліў тэрыторыю рассялення ўкраінцаў. Мяжу з Беларуссю ён правёў лініяй, якая пачыналася паўночней Ноўгарада-Сіверскага, ішла да Лоева, цалей па Дняпры да вусця Прыпяці, потым па ёй - да Пінска, далей - на Пружаны і заканчвалася на мяжы Гарадзенскай губерні паміж Бельскам і Беластокам [22]. Гэты варыянт у агульных рысах адпавядаў вынікам іншых наву-ковых даследаванняў.

Значна па-іншаму тэрыторыя Украіны вызначана ўкраінскім географам С. Рудніцкім у яго працах, якія выйшлі падчас Першай сусветнай вайны. Ён лічыў, што паўночная мяжа Украіны павінна праходзіць лініяй ад горада Мглін у Чарнігаўскай губерні па паўночнай граніцы Гомельскага, Рэчыцкага, Мазырскага і Пінскага паветаў да воз. Выганішчанскага і далей праз Пружаны, Высокае да Суража, што ў Беластоцкім павеце [23]. Паводле даследчыка, паўднёвыя паветы Гарадзенскай, Менскай і Магілёускай губерняў і паўночныя паветы Чарнігаўскай павінны былі належаць Украіне. Ён лічыў, што жыхары вышэйназваных паветаў захавалі некаторыя рысы ўкраінскай мовы, поўнасцю не збеларусізаваліся, а таму, насуперак Я. Карскамуі іншым навукоўцам, гэтыя паветы трэба адносіць да Украіны [24]. Неабходна адзначыць, што Украінская Народная Рэспубліка змагла рэалізаваць гэты варыянт межаў у 1918 г., але акрамя Цэнтральных дзяржаў яго больш ніхто не падтрымаў.

Грунтоўна паўночная мяжа Украіны была апісана ўкраінскім навукоўцам і грамадскім дзеячам М. Кардубам. У сваёй кнізе "Тэрыторыя і насельніцтва Украіны" ён выказаў нязгоду з афіцыйнымі вынікамі перапісу насельніцтва 1897 г. у Пінскім павеце. На яго думку, пінчукі падобныя да валынян, іх гаворкі больш набліжаны да палескай групы ўкраінскай мовы, чым да беларускай. М. Кардуба лічыў, што граніца Украіны павінна ісці па паўночных межах Бельскага, Берасцейскага, Кобрынскага і Пінскага паветаў, далей - па Прыпяці да Дняпра. Паўночныя паветы Чарнігаўскай губерні даследчык адносіў да Беларусі [25].

У літоўскай грамадска-палітычнай думцы пачатку XX ст. зацвердзілася меркаванне, што ў склад Літвы павінны ўваходзіць уся Віленская губерня і суседнія з ёю паветы Гарадзенскай. На думку літоўскіх інтэлектуалаў, пры вызначэнні этнічных межаў Літвы неабходна ўлічваць фактар масавай славянізацыі, у першую чаргу- беларусізацыі насельніцтва гэтага рэгіёна, якая адбывалася на працягудругой паловы XIX ст. [26].

Напрыклад, П. Клімас прапанаваў для вызначэння "сапраўднай" этнічнай прыналежнасці насельніцтва Віленшчыны выкарыстоўваць веравызнанне і лічыў, што католікі-беларусы Віленшчыны ёсць збеларусізаваныя літоўцы. Таксама, на яго думку, трэба ставіцца і да палякаў. Такім чынам П. Клімас налічыў у Віленскай губерні да 70% літоўцаў [27]. Паводле П. Клімаса, паўднёва-ўсходняя граніца Літвы павінна ісці ад Друі да Смаргоні, не кранаючы Дзісненскага і Вілейскага паветаў, далей - па лініі Ашмяны - Гальшаны - Трабы - р. Нёман. Такім чынам, да Літвы былі аднесены Трокскі, Віленскі, Свянцянскі і часткі Ашмянскага і Лідскага паветаў Віленскай губерні. Аднак, на думку літоўскага даследчыка, найбольш спрыяльным варыянтам было б далучэнне да Літвы ўсёй Віленскай губерні і паўночнай часткі Гарадзенскай. Падобныя межы былі пазначаны і на мапе В. Вербіцкаса [28].

Такім чынам, да пачатку Першай сусветнай вайны межы рассялення беларускага народа былі акрэслены дастаткова дакладна. Згаданыя даследаванні засведчылі той факт, што не існуе нават часткі беларускай зямлі, на якую б не прэтэндаваў суседскі нацыянальны рух. Усё гэта стварала дадатковыя, часам невырашальныя праблемы ў справе дзяржаўнага самавызначэння Беларусі, што, зрэшты, і адлюстравалі падзеі 1914-1923 гг. З іншага боку, вынікі даследаванняў і з'яўленне картаў стала чарговай прыступкай на шляху ўсведамлення беларусамі сваёй этнічнай еднасці і станаўлення сучаснай беларускай нацыі.

Крыніцы:
[1] Gellner Е. Nations and Nationalism. Ithaca, New York: Cornell University Press, 1983.
[2] Андерсон Б. Уявлені спільноти. Міркування щодо походження й поширення націоналізму. Київ, 2001; Грицак Я. Нарис історії України. Формування модерної української нації. ХІХ-ХХ сотоліття. Київ, 2000; Грицак Я. Українська революція, 1914-1923: нові інтерпретації // Україна модерна. Львів, 1999. Ч. 2-3. С 254-269.
[3] Ширяев Е. Русь Белая, Черная, Литва в картах. Мн., 1990; Ширяев Е. Беларусь: история и территория // Неман. 1991. № 7. С. 152-164; Ширяев Е. Виленский край или литовско-белорусский? // Народная газета. 1992.21 студзеня.
[4] Насытка Я. "Тыя ж беларусы..." Этнічныя межы беларусаў у XIX- пачатку XX ст. // Беларуская мінуўшчына. 1994. №4. С. 11-15.
[5] Эркерт Р. Взгляд на историю и этно¬графию западных губерний России. Санкт-Петербург, 1864.
[6] Maliszewski Е. Polacy i polskosc na Litwie i Rusi. Warszawa, 1914.
[7] Maliszewski E. Bialorus w cyfrach i faktach. Piotrköw, 1918. P. 16-18.
[8] Первая всеобщая перепись населения Российской империи 1897 г. Санкт-Пе¬тербург, 1899-1911.
[9] Wakar W. Rozwöj terytoryalny narodowosci polskiej. Kielce, 1917, Cz. III. P. 18-0, 53-54.
[10] Gruenberg Т. Мара rozsiedlenia ludnosci polskiej. Lwöw, 1913.
[11] Коялович М. Лекции по истории За¬падной России. Москва: Тип. Бахметова, 1864. С. 40-41.
[12] Karte der Verbreitung der Deutsche in Europa. Glogau, 1888.
[13] Живописная Россия. Литовское и белорусское Полесье. Репринт, изд. Мн., 1993. С. 249-250.
[14] Карский Е. Белорусы. Варшава, 1903. Т. 1С. 4-9.
[15] Карский Е. Этнографическая карта белорусского племени. Петроград, 1917. С. 2-27.
[16] Нидерле Л. Обозрение современно¬го славянства // Энциклопедия славянской филологии. Санкт-Петербург, 1909. Вып. II. С. 25-26.
[17] Опыт диалектологической карты рус¬ского языка в Европе. Москва, 1915. С. 2-3, 5-6, 47-58.
[18] Первая всеобщая перепись населе¬ния Российской империи 1897 г. Санкт-Петербург, 1904. Вып. XI, XXII.
[19] Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі. Вільня, Нью-Ерк, Менск, Прага, 1998. Т. 1. Кн. 1. С. 110-113.
[20] Насытка Я. "Тыя ж беларусы..." Этнічныя межы... С. 15.
[21] Канчер Я. Белорусский вопрос. Пет¬роград, 1919. С. 23.
[22] Драгоманов М. Вибране. Київ, 1991. С. 277.
[23] Рудницький С. Політична географія України. Львів, 1998. С. 28.
[24] Rudnizkij S. Ukraina. Land und Volk. Eine gemeinfassiche Landeskunde. Wien, 1916.
[25] Кордуба M. Територія і населення України. Відень, 1918, С. 2-3.
[26] Зинкявичус З. Восточная Литва в про¬шлом и настоящем. Вильнюс, 1996,
[27] Klimas P. Litwa -jej mieszkancy i granice. Wilna, 1919. P. 27.
[28] Lietuvos zemlelapis su etnografijos siena. Wilno, 1911.

Крыніца: часопіс "Спадчына" №1 2008

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Этнічныя межы Беларусі на пачатку XX ст.: праблема вызначэння

Источник: http://library.by

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.