Курс гісторыі Крывіі-Беларусі

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Курс гісторыі Крывіі-Беларусі. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-08
Источник: http://library.by

Арыйцы
Славяне й Балты
Жыцьцё Беларусаў у VII-X вв. (да прыйма хрысьцянства)
Ад прыходу Варага-Русаў да палавіны XIII в. Політычны развой
Полаччына ад сьмерці Ўсяслава Вялікага да палавіны XIII в.
Імкненьне да задзіночаньня
Арыйцы

Найстаршымі прэдкамі Беларусаў ці - правільней - Крывічоў былі Арыйцы. Спачатна Арыйцы былі адным суцэльным народам. 3 часам яны сталі дыфэрэнцыявацца і, напасьледак, падзяліліся на шмат асобных народаў арыйскіх. Вось якія паўсталі народы арыйскія: Германе, Кельты, Італікі (на Апэнінскім паўабтоку), Гэлены ці - накш - Грэкі (на Балканскім паўабтоку), Славяне, Балты, Альбанцы (цяпер між Сэрбаў і Грэкаў на ўзьбярэжжу Адрыятыцкага мора), Армяне (у Закаўказьзю), Курды (у цяперашняй Турэччыне), Пэрсы, Аўганістанцы, Індусы і іншыя.

Апрача таго былі арыйскія народы пазьней загінулыя, як Гэтыты ў Малой Азіі, Тохары ў Сярэдняй Азіі.

Гэткім парадкам, расьсяліўшыся, Арыйцы занялі блізу ўсю Эўропу і вялікую часьць Азіі. 3 часам Арыйцы перасяліліся ў Амэрыку, Аўстралію і Новую Зэляндыю.

Цяпер Арыйцаў часта завуць Індоэўропэйцамі або Індогерманцамі. Першы назоў паходзіць ад таго, што на адным канцы цяперашняга прастору арыйскага ё Індыя, а на другім Эўропа; другі йзноў ужываецца дзеля таго, што з аднаго канца жывуць Індусы, а з другога - Германцы.

Мяшаньне Арыйцаў

Расьсяляючыся, апрычоныя народы арыйскія ня ўсюды занялі пусты прастор. Часта на такім прасторы ўперад жылі і асталіся жыць розныя народы даарыйскія. Гэтак ведама, што побач із Італікамі жылі Этрускі; разам із Грэкамі жылі паняволеныя імі даарыйскія Пэлязгі.

3 часам даарыйскія народы, што асталіся жыць із Арыйцамі, зьмяшаліся зь імі і прынялі іхнюю мову. Ад гэтага асобныя галіны арыйскія перасталі быць чыстымі Арыйцамі, а ўвыйшлі ў склад новай расы, паўсталай ізь зьмяшаньня Арыйцаў з даарыйцамі. Але ня ўсе Арыйцы зьмяшаліся.

Значэньне Арыйцаў Вельмі цікава, што Арыйцы ўсюды ўзялі верх над мясцовымі неарыйцамі. Такжа ўсюды, дзе зьявіліся Арыйцы, пашыралася мова іхняя. Далей, нельга не зьвярнуць увагі, што Арыйцы йдуць наперадзе ў культурна-цывілізацыйным развою людзтва.

Славяне й Балты

3 Арыйцаў Славяне й Балты былі найбліжшыя між собку. Выглядае, што, просьле выдзяленьня з арыйскай прарадзімы, Славяне й Балты яшчэ жылі якісь час із сабою супольным жыцьцём.

Разьдзяліўшыся, суцэльныя Славяне і суцэльныя Балты спачатна былі чыстымі Арыйцамі ды чыстымі Славянамі і чыстымі Балтамі. 3 часам яны сталі дыфэрэнцыявацца, значыцца асобныя часьці іх сталі ўсё балей і балей розьніцца адна ад аднае. Гэная дыфэрэнцыяцыя паўставала, як із прычыны прыроднага развою, так і з прычыны памальнага мяшаньня зь іншымі народамі. Адныя часьці Славян мяшаліся з народамі даарыйскімі, другія - зь іншымі галінамі народаў арыйскіх. Гэтак, тая часьць Славян, каторая ўвыйшла ў склад Украінцаў, зьмяшалася з даарыйскім народам; іншая часьць Славян, што сталася складовай этнічнай часьцяй Славен, зьмяшалася зь Фінамі. Яшчэ іншая часьць Славян, а пайменна тая, што ўвыйшла ў склад беларускага або крывіцкага народу, спрадвеку, г. зн. яшчэ жывучы супольным жыцьцём ізь іншымі часьцьмі Славян, мяшалася із суседнімі плямёнамі балтыцкімі. Чым даўжэй трывала гэтае мяшаньне, тым балей гэтая часьць Славян адзьдзялялася ад іншых іх часьцеў. I наадварот, чым балей адзьдзялялася, тым большае наставала мяшаньне з Балтамі. Рэзультат быў той, што з часьці Славян і часьці Балтаў утварыўся апрычоны крывіцкі народ. Адначасна і іншыя часьці Славян выдзяліліся ў вапрычоныя народы. Пры гэтым і тутака Славяне-Арыйцы накінулі сваю мову неарыйцам, што як часьці ўвыйшлі ў склад новых народаў; нават і этнічным часьцем арыйскім новых народаў іх складовыя часьці славянскія накінулі сваю мову. Гэткім парадкам, што да ўдзяржаньня й пашырэньня свае мовы, элемэнт славянскі гуляў тую самую ролю ў вадносінах да іншых галінаў арыйскіх, якую Арыйцы згулялі ў вадносінах да неарыйцаў.

Гэткім парадкам паўстаў наступны сьцяг народаў із славянскімі мовамі: Крывічы, Кашубы (на ўзьбярэжжу Балтыцкага мора, ля Віслы і на заход ад яе), Славенцы (на паграніччу з Італяй цяпер сталіца іх Любляна), Украінцы, Верхне-Лужыцкія Сэрбы, Дольна-Лужыцкія Сэрбы (абодва апошнія народы цяпер жывуць часткова ў Заходніх Прусах, часткова ў Саксоніі), Чэхі, Славакі, Палабы (па раццэ Лабе - Эльбе), Сэрба-Харваты, Баўгары й Славене (ля воз. Ільменя).

Дзеля сваіх моваў славянскіх менаваныя народы былі ўважаны за народы славянскія. Дзеля таго тыя зь іх, што апынуліся ў суседзтве народаў іншых, нічога супольнага із Славянамі ня маючых, зваліся Славянамі (а ня новымі назовамі, бо ня было патрэбы адрозьневаньня іх ад іншых народаў, гукаючых славянскімі мовамі. Гэтак, назоў Славян удзержылі Славенцы, Славакі і ільменскія Славене.

Як відаць із разьмяшчэньня старых асаблівасьцеў асобных моваў славянскіх кажная зь іх паўстала беспасярэдне з мовы праславянскай. Паўстаньне апрычоных моваў славянскіх, а, значыцца, і мовы крывіцкай, сталася не раней як за Нараджэньне Хрыста і не пазьней як у VI в. па Хрысту.

Падзел Балтаў

У тым самым часе і Балты падзяліліся на гэткія апрычоныя народы: Прусы (пазьней, у XVIII в. канчальна шчэзьлі), Яцьвягі, Голядзь, Жамойць або Жмудзь із Аўкштотай (яны ў XIX в. прысабечылі сабе назоў "Ліцьвіны", "Літва") і Латышы. Яцьвягі жылі на заходнім узьбярэжжу цяперашняга прастору крывіцкага (беларускага), а Голядзь - на ўсходнім. Абодва апошнія народы зьліліся із славянска-балтыцкім народам крывіцкім, пры чым, проці іншых балтыцкіх плямёнаў, зьліліся яны даволі позна, асабліва Яцьвягі.

Антрополёгічны тып крывіцкі

Паўстаўшы ізь зьліцьця часьці Славян із часьцяй Балтаў, Крывічы тым самым стварылі апрычоны антрополёгічны тып, апрычоную славянска-балтыцкую ці - накш - крывіцкую расу. Раса гэтая - чыста арыйская, бо Славяне й Балты былі чыстыя Арыйцы. Крывіцкая мова ёсьць аднэй з моваў славянскіх, у каторай адно крышку захавалася элемэнту балтыцкага. Затое мноства балтыцкіх словаў захавалася ў географічных назовах крывіцкіх, а ня мала і ў крывіцкіх назовах асабовых (прозьвішчах), ведама, побач із назовамі паходжаньня славянска-крывіцкага.

3 усіх народаў, гукаючых славянскімі мовамі, толькі адны Крывічы або Беларусы маюць у народным мастацтве геомэтрызм, гэта значыцца, што орнамэнт складаецца зь геомэтрычных хвігураў (крыжыкаў, трыкутнікаў, рубчыкаў, зубчыкаў, грабелькаў, грэбенчыкаў, аконцаў, студні і іншага злучэньня розных ліняў). Гэткія хвігуры маем на паясох, ручнікох, абрусох, наагул розных тканінах, ды на кераміццы. Такі-ж геомэтрызм ёсьцека ў народным мастацтве народаў балтыцкіх. Ведама, у народным мастацтве адбіваецца псыхіка народаў.

Псыхічны тып Крывіча паказуе на зьліцьцё ў ім псыхічнага тыпу Славяніна з тыпам Балта. Крывіч кемны, быстры, борзда орыентуецца, вельмі здольны да вышшых перажываньнеў душэўных, ён лёгка працінаецца абстрактнымі ідэямі, лёгка захапляецца поэзіяй і мастацтвам, наагул ён даволі пачуцьцёвы і не матэрыялісты, - гэта ўсё рысы славянскія. А, з другога боку, натура Крывіча глыбокая, трывалая, узьдзержлівая, ён станаўкі, упорысты і вельмі адпорны на ўсялякі ўціск, даволі скрытны, ня лёгка праяўляецца (трэба з Крывічом доўга пажыць, каб яго пазнаць), - гэта рысы тыпу балтыцкага. Крывіч ня ўспыхавае й ня выбухае, на'т ня борзда загараецца, але ўгарэўшыся гарыць доўга, гарыць усярэдзіне, на'т тады, калі знадворку здаецца згаслым. На вайне Крывіч спакойна-адважны. Можна сказаць, што ў крывіцкім тыпе зьліліся лепшыя рысы абедзьвіх галінаў арыйскіх - славянскай і балтыцкай.

Плямёны крывіцкія

Просьле свайго ўтварэньня крывіцкі народ ня доўга жыў сусярэдзіўшыся ў водным месцу. Разрастаючыся й пашыраючыся на вялізарных прасторах ён дэцэнтралізаваўся і дзеля таго падзяліўся на асобныя плямёны. Ужо ў VI в. ведама, што часьць племені Дрыгвічоў нейкім спосабам адарвалася ад свайго пня і апынулася на Балканах, у Македоніі. Грэкі звалі іх Другувітай. У VI в. яны былі ўжо хрысьцянмі і мелі свайго біскупа. 3 часам яны растаялі сярод Баўгар, але сьляды мовы крывіцкай (дзеканьне, аканьне і некаторыя іншыя) і дагэтуль асталіся ад іх у некаторых баўгарскіх гаворках.

Назоў Крывічы спачатку не абыймаў усяго народу, але быў толькі назовам аднаго племені, бо ня жывучы, як і іншыя народы таго часу, супольным, хоць-бы мала веле сцэнтралізаваным жыцьцём, наш народ даўгі час ня меў свайго агульнага назову, але кажнае племя звалася сваім назовам пляменным. Нягледзячы на гэта, усе нашыя плямёны чуліся свае між собку, ведалі, што яны належаць да аднаго народу. Радніў іх адзін псыхічны тып, адзін характар і адна мова, бо гаворкі асобных плямёнаў надта мала розьніліся адна ад аднае, складаючы разам адзін крывіцкі язык.

Былі гэткія плямёны крывіцкія:

1.Дрыгвічы. Яны займалі прастор між Прыляцей і Дзьвіной. Як сказана вышэй часьць Дрыгвічоў неяк адарвалася ад цэласьці гэтага племені і ў VI в. апынулася на Балканах. Назоў "Дрыгвічы" відавочна паходзіць ад "дрыгва", бо яны засялялі балоцістую, дрыгвістую землю.

2.Дзераўляне або Дзерава займалі прастор паўдзённага Палесься, што быў на паўдня ад Дрыгвічоў. Зваліся яны так дзеля таго, што засялялі мясцовасьць лясістую.

Адно нядаўна ўстаноўлена, што Дзераўляне належылі да народу крывіцкага. Довады іх прыналежнасьці гэткія:

а) Дагэтуль бальшыня даўнейшага прастору дзераўлянскага занята крывіцкай моваю, а на асталай часьці ёсьць асноўныя асаблівасьці крывіцкае мовы (развой ненацісьненых самагукаў накшы чымся націсьненых), каторыя сьветчаць, што раней і тамка была мова крывіцкая, але пазьней шчэзла, відавочна з прыходам туды ўкраінскага насяленьня з паўдня.

б) Подле антрополёгаў Xв. Вовка ("Антропологічні особлівості украінського народа") і Талька-Грынкевіча антрополёгічны тып насяленьня ўсяго Палесься аднолькавы з антрополёгічным тыпам Крывіча.

3. Севяране або Север займалі прастор ад Дзясны, Сейма й Сулы - левых прытокаў Дняпра. Апрача таго Севяране ў сваім колёнізацыйным руху на паўдня і паўднявы ўсход даходзілі да р. Данца, каторы зваўся ў старыну "северскім", і Дона. Колёніяй северскай была на'т Тмутаракань на паўабтоку Тамані ля Азоўскага мора (дзе цяпер Керч). Як ведама зь летапісаў, Тмутаракань "цягнула" да Чарнігава і наагул да Северскай зямлі.

Яшчэ нядаўна ў навуццы было хістаньне што да нацыянальнай прыналежнасьці Севяран, але цяперака іхняя крывіцкасьць цьвёрда ўстаноўлена. Прычыніўся да гэтага галоўна профэсар П. Растаргуеў, што сам паходзіць ізь Севершчыны.

Вось довады крывіцкасьці Севяран:

а) У бальшыні даўнейшага асяродка Севяран цяперака жывуць Крывічы (Беларусы), а што да паўднявой часьці, дзе цяпер Крывічоў нямашака, ведама, калі адтуль Севяране выйшлі або былі выгублены і што ў XVII в. туды прыйшло насяленьне чужое, украінскае, з правага боку Дняпра.

б) Кіеўскі летапісец лічыць Севяран сваімі крывіцкім (беларускім) плямёнам. Ён піша: "Радимичи, Вятичи и Север один обычай имяхуть".

в) Северскі характар прастору ў Чарнігаўшчыне, занятага цяпер у бальшыні Крывічамі (Беларусамі) пацьвярджае археолёгія.

г) У XVII, XVIII і на'т XIX вв. назовам "Севяране", "Северцы" назызалі Крывічоў (Беларусаў) Чарнігаўшчыны.

Назоў "Севяране", "Север" паходзіць не ад север ("поўнач"), але быў дадзены гэтаму племені яго даўнейшымі суседзьмі, Іранцамі.

4. Радзімічы, што займілі прастор ля Сожа, левага прытоку Дняпра.

5. Вяцічы жылі па р. Аццэ, зьверху Акі ажно да сярэдняй яе цечы.

6. Плямя Крывічы займала верх Дняпра, верх Волгі, верхнюю й сярэднюю Дзьвіну, р. Вялікую і часьць р. Ловаці. Крывічы былі найбольшым і найдзяйнейшым племеням. Яны праявілі вялікія арганізацыйныя й гандлёвыя здольнасьці. Яны ня толькі самі добра арганізаваліся, але нярэдка арганізавалі так-жа іншыя плямёны нашыя. Дзеля таго ў мясцовасьцех, што гадзіліся на адміністрацыйныя пункты, зьяўляліся крывіцкія адміністратары і паўставалі крывіцкія колёніі. Аб гэтым цяпер сьветчаць местачкі й сёлы з назовам "Крывічы" і пад. Гэтак, маем, прыкладам, местачка Крывічы ў пав. Вялейскім, местачка Палачаны (ад Полацак) блізка Маладэчна, местачка Крэва і сяло Крыўск у павеце Ашмянскім, сяло Крывічы ў Лідзкім пав. і г. д., на'т на Палесьсю. Замак Крывы Горад у Вільні быў так сама пастаўлены Крывічамі. "Крывы" значыць тут "крывіцкі". Ад IX в. Крывічы політычна дзяліліся на полацкіх, смаленскіх і пскоўскіх.

Пашырэньне назову "Крывічы" на іншыя плямёны

Дзеля вялікай дзейнасьці племені Крывічоў, імя іхняе памалу пашыралася і на іншыя плямёны нашыя. Дзеля таго ў XII в. назоў "Крывічы" быў ужо назовам агульна-нацыянальным, значыцца і ўсі іншыя плямёны нашыя сталі звацца Крывічамі. Побач із гэтым агульна-нацыянальным назовам "Крывічы", "Крывіччына", "крывіцкі" былі й мясцовыя назовы пляменныя (значыцца Дрыгвічы, Радзімічы і іншыя).

Цікава самае паходжаньне назову "Крывіч". Паходзіць ён ад кроў, крыві, значыцца людзі аднае крыві, аднаго народу. Падобна ад род паўстала родзіч, што спачатна абазначала чалавека таго самага роду, а потым стала абазначаць чалавека таго самага краю, што памаскоўску перадаецца словам земляк, пачэску краян.

ЗАЦЕМКА 1. Найчасьцей у гісторыі назоў аднаго племені пашыраўся на іншыя свае плямёны і станавіўся назовам агульна-нацыянальным. Гэтак сталася, прыкладам, у Чэхаў і іншых, дзе назовы Чэх і г. д. былі спачатна толькі назовам аднаго племені.

ЗАЦЕМКА 2. Колькасьць крывіцкіх плямёнаў адказавала велічыні крывіцкага народу. Меншая ў гэную пару колькасьць Украінцаў дзялілася на пяць плямёнаў (Паляне, Углічы, Ціверцы, Дулебы, Валыняне).

Дзіўным можа здавацца, што ільменскія Славене не дзяліліся на плямёны. Выясьняецца гэта тым, што Славене апынуліся сярод фінскіх народаў; проці розьніцы зь Фінамі нішто былі малыя розьніцы пляменныя. Наадварот суседзтва далёкіх хоць-бы толькі моваю Фінаў прынукала цясьней лучыцца, а не дзяліцца на асобныя плямёны. 3 другога боку, нельга мераць колькасьці Славен колькасьцяй людзёў цяпер гукаючых памаскоўску (мова маскоўская ёсьць моваю старавечных Славен, розьніца між гэтымі мовамі толькі ў часе, але не ў якасьці). Трэба ведаць, што Славене з часам асымілявалі мноства народаў фінскіх; адгэтуль і вялізарнае пашырэньне мовы славенскае. Спачатна Славене былі народам малым, шмат меншым за Крывічоў і Украінцаў.

Жыцьцё Беларусаў у VII-X вв. (да прыйма хрысьцянства)

Шмат чаго із жыцьця Крывічоў (Беларусаў) VII-X вв. было ў іх раней, а ня мала чаго аставалася ў пазьнейшыя поры; некаторыя асаблівасьці з гэнага жыцьця крывіцкага народу захаваліся ў яго ажно дагэтуль.

Заняткі насяленьня

Ня меней як 5 тысячаў год назад, бо яшчэ ў пару нэолітычную (новакаменную), насяленьне ў Беларусі было аселае ды, апрача іншых заняткаў, займалася земляробствам (Проф. Довнар-Запольский. Исторические судьбы Верхнего Поднепровья и Белоруссии, у "Россия", IX, б. 55). Дык зразумела, чаму культура Беларусі ад найдаўнейшых часоў адзначаецца тым самым характарам (Проф. Шчакаціхін. Нарысы зь гісторыі беларускага мастацтва).

Дзеля вышменаванага зразумела такжа, чаму ў VII-X вв. земляробства ёсьць галоўным заняткам Крывічоў. Сеялі жыта, пшаніцу, ячмень, авёс і асабліва проса, каторае добра радзіла на лядах (пасеках).

Зямлю пад пашню даставалі высякаючы векавыя лясы. Часта лес палілі. Каб ляпей гарэў, на дзервах на шырокі пояс абразалі кару, ад чаго яны сохлі. Аралі валамі. Ля сялібаў мелі гароды, дзе садзілі гародніну.

Адначасна была шырака разьвіта гадоўля жывёлы. Гадавалі каровы, коні, шмат мелі козаў, ня мала авец, сьвіньні асабліва дзяржалі ля дуброваў, бо яны маглі жывіцца жалудамі. Мелі такжа куры і гусі.

3 рамёслаў былі добра разьвіты ганчарства, бандарства й ткацтва. У лясох вялося мноства рознага зьвяр'я й птушак. Дык добрым заняткам было паляваньне (уловы), асабліва на зьвярат касматых (куны, тхары, бабры, медзьвядзі дзеля іх дарагіх скураў), а з птушак - на лебедзеў і гусей.

У краю, багатым вадою, было мноства рыбы, дык лавеньням яе займаліся побач із паляваньням.

У лясох і на сенажацех расло мноства мядовых расьлінаў; дзеля таго карысным заняткам было бортніцтва (зямецтва).

Гандаль

Да ажыўленьня гаспадарскага жыцьця насяленьня прычыняўся гандаль. Ён быў загранічны й нутраны. Загранічны гандаль быў галоўна з Арабамі, што ў VIII-IX вв. тварылі наймагутнейшае й найкультурнейшае ў сьвеце гаспадарства. Дыкжэ ў гэтую пару перазь Беларусь ішла дарога арабска-скандынаўскага гандлю. Ішла яна з Арабіі й Сырыі на Арменію, Каўказ і Касьпійскае мора, адгэнуль часткава на Волгу, а часткава на Дон і Данец у Беларусь і далей у Скандынавію. Гэта была найбольшая галіна сьветнага (сусьветнага) гандлю арабскага. На дарозе гэтага гандлю ляжала Крывіччына-Беларусь і гаспадарства Хазарскае, што было ля Дону, дольнай Волгі і на поўдні апіралася аб Каўказ. Хазары апякаваліся гэтым гандлям і дзеля абароны яго дзяржалі найманае войска. Пераз гаспадарства Хазарскае прыяжджалі ў Крывію купцы з Арабіі, Малой Азіі, Арменіі і інш. Аб велічыні гэтага гандлю сьветчыць мноства скарбаў арабскіх монэтаў, знаходжаных у курганох Крывіі. Разам із гандлям прыходзіў некаторы культурны ўплыў арабскі.

Нутраны гандаль быў у большых і меншых асяродках краю, да каторых вялі звычайна водныя дарогі. Аб развою гандлю сьветчаць знаходжаныя ў курганох купцы з вагою.

Купец тады зваўся госьць. Адгэтуль некаторыя гандлёвыя пункты дасталі назоў пагостаў так сама, як гандлёвыя дарогі сталі звацца гасьцінцамі.

Прыборы

3 вышменаванага можна зрабіць вывад, што старавечныя Крывічы жылі дастатна. Аб гэтым сьветчаць такжа прыборы, знаходжаныя ў курганох (курганы насыпалі над магіламі нябожчыкаў). Гэтак шыю прыбіралі нашыйнікамі з пацеркаў і розных прывескаў. Пацеркі былі шкляныя, сэрдаліковыя, амэтыставыя, бронзавыя, срыбныя й іншыя. Композыцыя іх адзначалася цікавымі хормамі й узорамі. Рукі прыбіралі пярсьцёнкамі й бранзалетамі; матар'ялам было срыбра, бронза й шкло. Наагул колькасьць і якасьць прыбораў былі такія, што паказуюць на прыраўнальна вялікую дастатнасьць насяленьня дадзенай пары (Даўнар-Запольскі, там-жа, б. 58). Адныя з прыбораў даставаліся гандлям із Каўказам, Сырыяй, Арабіяй, другія на месцу вырабляліся, прыкладам вельмі харошыя пацеркі філіграннай работы із срыбра й бронзы. Усё гэта паказуе на высокія эстэтычныя вымаганьні тагачасных Крывічоў. "Курганныя спакмені (прадметы), - кажа проф. Завіткевіч, - сваім матар'ялам дарожшыя а хормаю размавітшыя, цікаўшыя, а напару на'т і харошшыя за цяперашнія".

Цікава, што, так сама як і цяперака, прыборы (орнамэнты) на гліняным судзьдзю былі гэомэтрычныя, значыцца складаліся з розных ліняў (крыжыкі, зубчыкі, грабелькі, трыкутнікі і пад.). Цікава так сама, што курганны Крывіч меў звычай насіць дзягу із скураным капшуком, у каторы клаў ножык, крэсіва, крэмень і губку. I цяперака, або яшчэ нядаўна, Крывічы гэтак насілі менаваныя спакмені.

Як ваявалі

Як усі земляробскія народы, старавечныя Крывічы ня жылі з вайны. Нягледзячы на гэта, адважна бараніліся й нападалі. Абступленыя не баяліся, але біліся да канца. Апынуўшыся адзінока ў біцьве, ня трацілі адвагі.

Лучыўшы ў палон, не маглі прывыкці да свайго палажэньня. Бывала, чалавек пражыў усё жыцьцё ў няволі і, здавалася, прывык і забыўся аб бацькаўшчыне, але як толькі здаралася магчымасьць уцёкаў - уцякаў.

Аружжам былі лукі із стрэламі зь ядам, набітыя крэменям і зялезьзям булавы, сякіры й мячы ці - накш - суліцы.

Вера

Вера ў старавечных Крывічоў была паганская. Верылі ў многа багоў. Найважнейшы быў Пярун - бог грому й маланкі. Дажбог быў богам сонца. Слаўных людзёў звалі Дажбожымі ўнукамі. Падобна і цяперака кажуць: "Ці ты божы ўнук?" Стрыбог - бог вятроў. Волас - апякун жывёлы. Гэта - галоўныя багі. Але былі яшчэ багі меншыя. У хаце быў дамавік, у клеці-клетнік, у лесе - лесавік або лясун, у вадзе - вадзянік і г. д.

Быў у пашане агонь із хатняга вогнішча. Пашана хатняга агню дахавалася ў Беларусаў да нашых дзён.

Вельмі важнае значэньне меў культ прэдкаў. Дзякуючы яму паўставала традыцыя. Нашыя "Дзяды" ё астачаю даўнейшага культу прэдкаў. Аб развою веры (рэлігіі) сьветчыць складаны абрад пахаваньня.

Радзіма, радзімыя сьвяты-абрады

У старавечных Крывічоў была моцная радзіма. Можна сказаць, што старавечны Крывіч не прадстаўляў сабе жыцьця без радзімы. На чале радзімы стаяў найстаршы ў радзіме, значыцца прадзед, дзед, а калі ён ня жыў, дык бацька.

Дзеці былі ў поўнай паслушнасьці ў бацькоў. Жонка была таварышкаю мужу. Роля матчына ў хаце была не малая.

Калі радзілася дзіцё, дык гулялі радзіны, на каторыя прасілі сваякоў і суседзеў. Дзіцяці давалі імя. Імёнамі былі назовы птушак (салавей, галуб, арол, сакол, пятух, ластаўка, галубка, сініца, сарока і інш.), зьвярат (ліс, воўк, тур, дзік, кот, куніца і інш.), назовы расьлінаў (дубок, клён, бурак, маліна, каліна, ігруша і інш.).

Вельмі часта імёнамі былі складаныя словы, у каторых другой часьцяй было "слава" (Брачыслаў, Усяслаў, Станіслаў, Багуслаў, Усяслава, Гарыслава, Зьвініслава і інш.), або "мір" ці "мер" (Валадзімер), або "полк" (Сьвятаполк).

Былі і іншыя імёны, прыкладам Ждан, Круглец, Лабач.

3 часам із гэтых імёнаў з даданьням новых суфіксаў або й бяз гэтага паўставалі прозьвішчы (Тур, Туронак або Туранок, Кот, Катовіч, Сакол, Сакалоўскі і пад.).

Жаньба бывала такім парадкам, што дзяцюк умаўляўся зь дзяўчынай і бацькамі ейнымі. Звычай аднак вымагаў, каб просьле гэтага дзяцюк парваў дзяўчыну. У гэтым звычаю адбівалася старына, калі парываньне было не абрадам, а запраўднасьцяй. На вясельлю было мноства абрадаў і песьняў.

Мярцьвіца хавалі вялікай грамадой. Разам ізь ім клалі ў магілу рэчы, ужываныя ім за жыцьця, думаючы, што яны згодзяцца яму на тым сьвеце. Пахаваўшы, там-жа на магіле ладзілі чэсьць, на каторай успаміналі здарэньні із жыцьця нябожчыкавага. Калі падпівалі, дык пахоўная чэсьць рабілася падобнай да вясельнай.

Але чэсьці ладзілі ня на радзімныя сьвяты. Былі яны і зь іншых прычынаў. Цікавы некаторыя звычаі ў сувязі з чэсьцьмі. У дахаваных у так званых "былінах", старых песьнях эпічных, чары, з каторых багатыры (гэроі) п'юць мёд і віно, завуцца вёдрамі. Вось-жа запраўды ў курганох знаходзяць невялічкія дзярвяныя вядзерцы із срыбнымі ручкамі. Яны й былі тэй "чараю зелена віна", з каторай пілі на сьцёх (Там-жа, б. 58).

Наагул жыцьцё тагачасных Крывічоў было багатае й вясёлае. Поўна было казкаў, разьлягалася песьня, гудзела музыка. Ігрышчы былі ня толькі ў хатах, але яшчэ балей вонках, між сёлаў.

Роды, крывавая помста

Старавечныя Крывічы жылі родамі. У родзе панавала радовая салідарнасьць - адзін за ўсіх, усе за аднаго. Род кіраваў старшы ў родзе. Ён-жа судзіў і караў сяброў роду за іх віны. Звады паміж сябрамі розных родаў разглядалі старшыя тых родаў. Панавала права "вока за вока, зуб за зуб". Калі сябра аднаго роду забіў чалавека другога роду, дык бяз увагі на тое, хто быў вінен, род забітага - ужо бяз паразуменьня з родам убіўцы павінен быў памсьціцца на родзе ўбіўцы, забіўшы яго або кагось із родзічаў ягоных. Верылі, што забіты датуль не супакоіцца на тым сьвеце, пакуль ён ня будзе памшчоны. Дзеля таго што род, на каторым імсьціліся, так сама павінен быў адказаць убіўствам, то гэткім парадкам выгубляліся цэлыя роды. Дзеля таго крывавая помста была шкоднай. Але лучалі (здараліся) й выняткі ад яе. Было гэта тады, калі роду забітага й убіўцы залежыла на згодзе між собку. Тады ўмаўляліся, што род убіўцы плаціць за ўбіўства грашовую кару роду забітага.

Паўстаньне шыршай арганізацыі

У справах шыршых, як вайна, гандаль із заграніцай і пад., бывалі нарады між родамі, а на'т напару між цэлымі сваймі плямёнамі. Але жыцьцё йшло ўперад, разьвівалася. Паўставалі трывалкія арганізацыі - задзіночаньні колькіх, а напару й мноства родаў, паўставалі гарады й месты. Цэлыя плямёны крывіцкія або й колькі плямёнаў крывіцкіх лучыліся ў гаспадарствы-княствы на чале зь мясцовымі родамі князёў.

У IX в. былі гэткія крывіцкія (беларускія) гаспадарствы-княствы: 1) Дзераўлянскае; 2) на поўнач ад яго цягнулася гаспадарства Дрыгвіцкае, одто з часам звалася Турава-Пінскім (ад найбольшых местаў Турава і Пінска); 3) на ўсход ад Дняпра з цэнтрам ля Дзясны было княства Северскае, у склад яго ўваходзіла такжа часьць Радзімічаў і Вяцічаў; 4) па Дняпры было гаспадарствам племені крывіцкага княства Смаленскае, у каторае ўваходзіла і часьць Радзімічаў; 5) найстаршым гаспадарствам крывіцкага племені было княства Полацкае, да яго належыла такжа вялікая часьць Дрыгвічоў; 6) гаспадарствам крывіцка-пляменным было такжа княства Пскоўскае.

Прыход Варагаў

У другой палавіне IX в. на ўсходзе Эўропы насталі вялікія зьмены політычныя, прычыненыя прыходам Варагаў (Норманаў, Скандынаваў, прэдкаў цяперашніх Швэдаў і Норвэгаў). Варагі ймкнуліся ў Бізантыю, што слыла тады ў сьвеце сваім багацьцям. Ў Бізантыю із Скандынавіі вялі дзьве дарогі. Адна зь іх ішла па мору Балтыцкім, Нямецкім, пераз Атлянтыцкі акеан і мора Міжземнае. Плывучы сюдой, Норманы заваёвавалі па дарозе некаторыя землі. Гэтак заваявалі часьць Францыі (цяперашняя провінцыя Нормандыя), скуль з часам заваявалі Англію. Апынуўшыся ў Міжыземным мору, захапілі часьць Італіі.

Другая дарога ў Бізантыю была ўсходняя. Вяла яна з Балтыцкага мора па рэках - Лаваць, Нарва, Дзьвіна, Нёман - уцякаючых у гэтае мора, а зь іх па Дняпру ў Чорнае мора. Варагі не адноўчы прыходзілі па гэтых рэках. Але галоўны прыход іх быў у другой палавіцы IX в. Ен станаўко зьмяніў політычны выгляд усходу Эўропы.

Гэтым разам Варага-Русы (Варагі ці - накш - Скандынавы зваліся Русамі, так прынамся іх звалі Фіны) на чале із сваім князям Рурыкам спачатку занялі Ноўгарад ля воз. Ільменя, сталіцу Славен. Ноўгарад стаўся першай станцыяй іхняй па дарозе "з Вараг у Грэкі". 3 Ноўгараду па раццэ Лаваці яны паплылі на паўдня, з Лаваці перайшлі на Дняпро, заваявалі Смаленск і далей па Дняпру даплылі да Кіева ўкраінскага племені Палян.

Падобна да таго, як гэта было з Варагамі на іхняй дарозе заходняй у Бізантыю, і тутка Варага-Русы, хоць і ваявалі зь Бізантыяй, але яе не ізваявалі і супакоіліся тым, што заклалі гаспадарства на дарозе да свае мэты - гаспадарства з цэнтрам у Кіеве.

За якісь час гаспадарства Варага-Русаў пашыралася ў запраўдную імпэрьпо, складзеную із Славен, жывучых ля воз. Ільменя, розных плямёнаў фінскіх, часьці плямёнаў беларускіх і ўсіх украінскіх. Імпэрыя Рурыкавічаў (гэтак звалася вараская дынастыя - ад першага князя Рурыка) ня мела нацыянальнага характару, а складалася з народаў вельмі розных. Яе паўстаньне й прасьцяг азначалі вялікія дарогі і асабліва дарогі таргова-водныя. Трэба ведаць, што да XIV в., а здаецца, што ажно да пачатку XVII веку Ўкраінцы не пераходзяць на левы бок Дняпра. Яшчэ спачатку ў імпэрыі Рурыкавічаў мелі Ўкраінцы некаторую колькасную й політычную (сталіца ў Кіеве) перавагу. Але ў канцы XI в., калі два ўкраінскія плямёны - Углічы й Ціверцы - пад націскам Полаўцаў з чарнаморскіх сьцяпоў, прымушаны былі з-пад Дняпра перасяліцца на Днестр і гэтая перавага адпала. Адгэнуль імпэрыя Рурыкавічаў прадстаўляе ў поўнай меры свайго народу міжнародны зьвяз гаспадарстваў, слаб-ка зьвязаных між собку адным дынастычным родам.

Із самага пачатку імпэрыі Рурыкавічаў часьць Крывіі, а пайменна полацкія Крывічы з часьцяй суседніх Дрыгвічоў, ня ўходзіла ў склад гэтага гаспадарства. 3 выняткам пары дзесяткаў год за Валадзімера I Кіеўскага, Полаччына была гаспадарствам асобным і блізу заўсёды незалежным.

У канцы XII в. Полацкае гаспадарства рашшырыла свае межы на паўночным заходзе па р. Дзьвіне блізу да Балтыцкага мора (ля дольнай Дзьвіны княства Кукейноскае было полацкім удзелам), на заходзе абыймала басэйн Нёмна (тут полацкімі ўдзеламі былі княствы Віленскае, Горадзенскае зь м. Горадзен ля Нёмна і Гарадзецкае), а на паўдні даходзіла да Прыпяці (княствы Слуцкае й Клецкае былі полацкімі ўдзеламі).

Адначасна з разростам Полаччыны эманцыпаваліся (вызваляліся) ад Кіеўскага цэнтру і іншыя крывіцкія землі-княствы, пайменна: Северскае й Смаленскае (за князя Расьціслава Мсьціслававіча 1125-1160). Побач із гэтым настаеў ХІІ в. паміж усімі гаспадарствамі крывіцкімі політычнае й гаспадарскае збліжэньне (блізіня культурная была заўсёды).

У тым-жа XII в. і іншыя нацыянальныя асяродкі, у меру свайго культурнага і політычнага дасьпяваньня, эманцыпуюцца ад Кіева. Ўкраінска-Галіцкая зямля робіцца самастойнай за князя Яраслава Асмамысла (+1187); Растоўска-Суздальская (пазьнейшыя Маскалі) за Юр'я Даўгарукага (+1157).

Напрошуецца тут аналёгія з цэсарствам Караля Вялікага. Там так сама адно гаспадарства, у меру дасьпяваньня сваіх нацыянальных часткаў, дзеліцца за наступнікаў Каралёвых на тры асобныя нацыянальныя гаспадарствы - Нямеччыну, Італію й Францыю.

Ад прыходу Варага-Русаў да палавіны XIII в. Політычны развой

Імкнучыся ўсходняй дарогаю ў Бізантыю, Варага-Русы, дзеля географічнага палажэньня Крывіі (Беларусі), не маглі, ведама, яе абмінуць.

Адныя княствы беларускія ляжалі на вялікай воднай дарозе гандлёвай із Скандынавіі ў Бізантыю. Да іх наўперад належылі княствы Смаленскае й Пскоўскае. Полаччына загараджала дарогу ў Скандынавію і наагул у Заходнюю Эўропу па Дзьвіне. Дрыгвічы заступалі туды-ж дарогу па Нёмане. Севершчына й Дзераўляне пагражалі Кіеўскаму цэнтру сваім блізкім суседзтвам да яго. Апрача таго заходняй граніцаю Севяран быў той-жа Дняпро, па якім праходзіла вялікая водная дарога з поўначы на паўдня. Дзеля менаванага стварыўшы вялікае гаспадарства з цэнтрам у Кіеве і астыгшы ў сваіх заваявальных імкненьнех на Бізантыю, карыстаючыся адно зь яе дзеля гандлёвых зносінаў, дынастыя Рурыкавічаў і політыка Кіеўскага цэнтру наагул не маглі не жадаць політычнае залежнасьці ад гэтага цэнтру ўсяе Крывіі. Тымчасам Крывічы, накш чымся Словене ноўгарадзкія, Фіны й Украінцы, аднесьліся да створанае і далей пашыранае імпэрыі Рурыкавічаў. Полацкае гаспадарства, як мы бачылі вышэй, асталося незалежным. Яно і ўзяло на сябе галоўнае заданьне ў вызваленьню ад Кіева ўсіх асталых земляў крывіцкіх, а што датычыць Пскоўшчыны, дык яе трэ' было вызваляць яшчэ ад суседняга, залежнага ад Кіева, Ноўгарада.

Дзеля менаванага розныя землі крывіцкія бароняцца ад прылучэньня іх да імпэрыі Рурыкавічаў. А будучы заваяваныя Кіеўскім цэнтрам, Крывічы часта паўстаюць, каб ськінуць ізь сябе чужую ўладу.

Вайна Дзераўлян ізь Кіевам

Успомнім крывавае ходаньне Дзераўлян у X в. за княжэньня князя кіеўскага Ігора і ягонае жонкі й наступніцы Вольгі.

У першай палавіне X в., хоць Дзераўляне й мелі сваё гаспадарства, але яно ўжо залежыла ад Кіева, будучы заваявана Кіеўскім цэнтрам. Найважнейшымі асяродкамі дзераўлянскага княства былі месты Карасьцень і Аўруч. Княжыў у Дзераўлян свой князь Мал.

Кіеўскі летапіс гэтак перадае вайну Дзераўлян із Кіеўскім цэнтрам. Кіеўскі князь Ігор Рурыкавіч пайшоў із сваёй дружынаю зьбіраць дань ізь Дзераўлян. Варочаючыся назад, яму здалося, што ён забраў мала дані; дык вярнуўся зьбіраць другім наваротам. Абурыўшыся гэтым, Дзераўляне паўсталі, перамаглі й перабілі дружыну Ігораву. Самога Ігора Дзераўляне пакаралі страшнай сьмерцяй, пайменна: нагнуўшы два дзервы, прывязалі да іх Ігора, а тады дзервы пусьцілі і яны яго разарвалі. Просьле перамогі над Ігорам ізь яго дружынаю, Дзераўляне папрабавалі здабыць поўную перамогу над Кіевам. Дзеля таго яны ад свайго князя Мала паслалі ў Кіеў сватоў да княгіні Вольгі, удавы па Ігору. "Паслала нас Дзераўлянская зямля, - сказалі сваты, - мужа твайго мы забілі, ён быў ліхі, як воўк. А наш князь Мал добры, ён гаспадарлівы і рупіцца аб сваім народзе. Выйдзі замуж за нашага князя". Калі-б так сталася, дык ужо ня Дзерава (Дзераўляне) было-б залежнае ад Кіева, але Кіеў ад Дзерава. 3 прамовы паслоў-сватоў відаць, што ў Дзераўлян быў ня толькі свой князь, але й грамадзянства, што рупілася аб долі свайго народу і разам із князям, вяло політыку.

Але Вольга пастанавіла памсьціцца за сьмерць свайго мужа. Каб ляпей гэтага дапяць, яна прыкінулася, што ёй падабаецца пасуленьне (пропозыцыя) дзераўлянскае. Вольга адказала: "Люба мне чуць вашую мову. Мужа мне свайго ўсё роўна не ўскрасіць. Але скажэце Дзераўлянам, няхай прышлюць балей паслоў, бо хачу зь вялікай чсьцёй паехаць да вашага князя" (цытую з памяці). Калі прыехалі новыя паслове, Вольга загадала закапаць іх жывымі ў выкапанай дзеля гэтага яме. Другіх загадала спаліць у лазьні. Просьле гэтага ўзгарэлася вялікая й заўзятая вайна між Дзераўлянамі й Кіевам. Калі ў гэтай вайне Дзераўляне былі ўжо змогшыся, Вольга пасуліла ім лягкі мір, пайменна: Дзераўляне мелі даць ад хаты па пары галубоў. Дастаўшы іх, Вольга загадала прывязаць да іх гаручай матэрыі і выпусьціць. Птушкі паляцелі дамоў і падпалілі сялібы дзераўлянскія. А ў гэты час войска Вольжына біла іх. Гэтак трагічна скончылася спроба Дзераўлян вызваліцца ад Кіеўскага цэнтру. Трэба меці наўвеце, што кіеўскі летапісец падаў вышменаваныя здарэньні з гледзішча ўкраінскага-рурыкавічаўскага. Калі-б аб тым-жа запісаў Дзераўлянін-Крывіч, дык яны выглядалі-б накш, карысьней для Дзераўлян. Далей, нельга не зьвярнуць увагі, што мы ў вялікай меры маем тут дачыненьня зь легендамі. Але ў легендах адбівалася жыцьцё. Дзеля таго йстота запісу кіеўскага летапісца правільная, пайменна: ён паказуе, што паміж крывіцкімі Дзераўлянамі і Кіеўскім, у ладнай меры тады ўкраінскім, цэнтрам было заўзятае ходаньне (барацьба). Што легенды аб вайне Кіева зь Дзераўлянамі былі запісаны ў Кіеўскі летапіс шмат пазьней ад апісаных у іх здарэньнеў, ня толькі не зьмяншае іх цаны, але, наадварот, яшчэ павялічуе, бо паказуе, што ходаньне між Кіевам і Дзераўлянамі трывала даўгі час.

Ходаньне іншых плямёнаў крывіцкіх

У другой палавіне X в. кіеўскі князь Валадзімер заваяваў Дрыгвічоў і зьністожыў іхніх пляменных князёў (паміж іншым тады ў Тураве княжыў князь Тур).

Той-жа Валадзімер здушыў паўстаньне іншага племені крывіцкага Радзімічаў.

Ходаньне з Полаччынаю. Рагнеда

У тым-жа часе пачалася вайна Кіева з Полаччынаю. Кіеўскі летапісец расказуе, што далёка йшла слава аб багацьцю й харастве Рагнеды, дачкі полацкага князя Рогвалада. Дзеля таго кіеўскі князь Валадзімер прыслаў да яе сваіх сватоў. Але гордая Крывічанка адказала: "Не хачу разуці рабыніча". Такая зьнявага была дзеля таго, што маці Валадзімерава была наю, але ключніцаю, значыцца ўрадніцаю князевай; дзеля гэтага Валадзімера звалі сынам рабыніным - рабынічам. А быў звычай, што па вясельлю маладая на знак пакоры разувала свайго мужа. Валадзімер ізваяваў Полаччыну, забіў полацкага князя Рогвалада і двух сыноў ягоных, а Рагнеду сілком узяў сабе за жонку. Далей у летапісцу кажацца, што Рагнеда, будучы жонкай Валадзімеравай, адноўчы хацела забіць мячом свайго мужа. За гэтым Валадзімер хацеў пакараць яе сьмерцяй, але за матку заступіўся малы сын іхні Ізяслаў. Дзеля сына Валадзімер дараваў жонцы, але аддаліў яе із сынам ізь Кіева, паслаўшы ў Заслаўе (цяпер местачка 27 з палавінаю кілёмэтраў на заход ад Менску).

Апавяданьне летапісцу ў вялікай меры наіўнае. За харошую й багатую княжну ня толькі цяперака, але і ў гэну сівую старыну не ваявалі між собку гаспадарствы. Зьнявага Рагнедаю Вааладзімера паслужыла яму толькі зачэпкаю дзеля нападу на Полацак. Прычыны вайны былі іншыя. Пайменна: заняўшы адну дарогу "з Вараг у Грэкі", дынастыя Рурыкавічаў імкнулася захапіць і другую важную дарогу па Дзьвіне ў Балтыцкае мора, значыцна дарогу ўзноў такі ў Скандынавію і ў Заходнюю Эўропу. Гэтаму ймкненьню перашкаджала Полаччына. 3 другога боку, Полаччына не магла пагадзіцца із заваяваньням Кіевам іншых часьцеў крывіцкага народу. Гэта й былі дзьве запраўдныя прычыны конфлікту, а не багацьце й хараство Рагнедзіна.

Крывічы не маглі пагадзіцца з утратай свае незалежнасьці. Узьнімаліся паўстаньні проці Кіеўскага цэнтру. Пры такім настрою крывіцкіх плямёнаў вельмі згадзілася і політычная энэргія Рагнедзіна. Будучы жонкаю вялікага князя кіеўскага, Рагнеда ня толькі не пагадзілася з доляю свайго народу крывіцкага, ня толькі ня прыяла Украіне, але, наадварот, маючы наўвеце сваю бацькаўшчыну, вельмі варожа й актыўна выступала проці яе; дзеля таго зносілася такжа з паўдзённымі варагамі Кіева - Печанегамі. У гісторычным эпосе ўкраінскім, пазьней названым "былінамі", памяць аб ёй захавалася, як аб найбольшай непрыяцельцы Русі, як аб бязупыннай злосьніцы й інтрыгантцы. Побач ізь ёй у гэнымжа эпосе выступае ўзгадаваны ёю на крывіцкага патрыёта сын ейны Ізяслаў. Ён на сьмерць ходаецца із сваім бацькам, Валадзімерам (быліна "Ільля Мурамец і Сакольнік").

I вось імкненьні народныя, злучаныя зь кіеўскай політыкай Рагнедзінай, дапялі да таго, што Валадзімер спачатку пусьціў Рагнеду із сынам Ізяславам у іхнюю бацькаўшчыну - Полаччыну-Крывію, а пазьней прызнаў Ізяслава князям полацкім.

За сваю гаркую долю Рагнеда дастала ад сучасных мянушку "Гарыслава". У часе прыйма хрысьцянства ў 988 г. Рагнеда такжа сталася хрысьцянкаю. Калі, ахрысьціўшыся, Валадзімер жаніўся з дачкою грэцкага цэсара, Рагнеда пастрыглася ў мнішкі пад іменям Настасі. Яна ўмерла ў 1000 г. Была яна найлепшым прыкладам патрыётычна-гэроічнай Крывічанкі. Ніхто яе ў нас ані на чужыне дагэтуль не перайшоў.

Вярненьне самастойнасьці гаспадарствам крывіцкім

Пад націскам Крывічоў Валадзімер вярнуў самастойнасьць крывіцкім княствам. Княства Дрыгвіцкае із сталіцаю ў Тураве даў ён у 988 г. Сьвятпаполку, сыну забітага Ярополка. Свайму сыну Стпаніславу даў ён княства Смаленскае, а ў Полацку княжыў Ізяслаў. Гэткім парадкам узнавіліся тры вялікія цэнтры крывіцкія.

Па сьмерці Валадзімера крывіцкія землі ўзноў падыймаюцца на вайну зь Кіевам і Вялікім Ноўгарадам за сваю незалежнасьць. Наўперад узьняліся Дрыгвічы із сваім князям Сьвятаполкам. Валадзімер зваў Сьвятаполка сваім старшым сынам, але запраўды Сьвятаполк быў сынам брата Валадзімеравага Ярополка, хоць радзіўся просьле жаніцьбы Валадзімера із жонкаю забітага ім Ярополка. Сьвятаполк спачатку перамог Валадзіме-равічаў, а тры зь іх - Барыс, Глеб і Алег - былі ў вайне зь ім забіты. Але пазьней сын Валадзімераў Яраслаў дастаў перамогу над Сьвятаполкам і гэты прымушаны быў уцякаць.

Найцікаўшай зьяўляецца гісторыя Полаччыны. Яна праявілася ў варыгінальным развою політычнага жыцьця і ў першую пару адзначылася векавой вайной з паўднём і поўначай (Украінаю й Вялікім Ноўгарадам).

Па сьмерці Валадзімера сын Ізяслаў, полацкі князь Брачыслаў, ня прызнаў залежнасьці ад Кіева і ўварваўся з войскам у належачую да вялікага князя кіеўскага Ноўгарадчыну, узяў Ноўгарад і зрабаваў яго. Варочаючыся назад ізь вялікаю здабычаю, ён быў разьбіты кіеўскім князям Яраславам. Нягледзячы на гэта, кіеўскі князь, відаць, вельмі прымушаны быў лічыцца з князям полацка-крывіцкім, бо просьле гэтага настаў мір подле каторага Полаччына дастала дальшую часьць земляў крывіцкага племені, пайменна Віцебск і Ўсьвят із усімі іх воласьцьмі (Без-Корнилович. Исторические сведения о примечательных местах в Белоруссии, б. 5).

Полацкае гаспадарства за Ўсяслава Вялікага

Трэба наўперад тутка падчыркнуць тое, аб чым між іншым, казалася й вышэй. Крывіцкая (беларуская) гаспадарсьцьвеннасьць, каторай галоўнай прадстаўніцай была ў гэтую пару (X - пал. XIII в.) Полаччына, пры згодзе, што да вечавога ладу, з гаспадарсьцьвеннасьцяй Словен Вялікага Ноўгараду адначасна вельмі розьнілася ад апошняй. "Калі ноўгарадзкія Словене на берагох Волхава ймкнуцца апрацаваць у сябе політычную хорму дэмократычнага рэспубліканства" і толькі, дык для Крывічоў гэта было адно зь імкненьнеў ды не найважнейшае. "Полацкія Крывічы на берагох Дзьвіны, пераз сваіх свабодалюбівых князёў, стараюцца сконцэнтравацца ў незалежнае крывіцкае княства, зарганізаваць незалежнае ўсекрывіцкае (усебела-рускае) гаспадарства" (Там-жа). Гэта было галоўным імкненьням політычным Крывічоў, асабліва Палачан.

Надабе зацеміць, што пры дасьледаваньню гісторыі Крывіі гэтае пары вельмі адчуваецца нястача крывіцкіх летапісцаў, бо як ведама, летапісцы (летапісы) полацкія, смаленскія, а мо й іншыя, загінулі. Гэта тым балей адчуваецца, што аўтары кіеўскіх і іншых някрывіцкіх летапісцаў, з каторых даведуемся аб здарэньнех у Крывіі, не маглі быць да Полацку бесстароннымі. Наадварот, у Кіеве імя Полацку ў старыя часы подле ўсяго, вымаўлялася з адценкам глыбокай упярэджанасьці, з тонам забабону.

Дакумэнтам гэтага, між іншым, ё цікавая легенда "О предивном чюде у Полотську", згодна зь Іпацкім, а яшчэ ляпей Цьвярскім, летапісам "Об устрашениях и мечтах бесовских в Полотску при князе Всеславе". Аўтар летапісу ў наіўна-дзяціным тоне расказуе аб чартоўскіх пад Палачанамі штуках па мескіх вуліцах і пляцох у часе нейкай пошасьці ў Полаччыне ў 1092 г., што забрала із сабою шмат людзкіх ахвяраў. Сам факт вялікага пашырэньня падобных легендаў, што запісаны ў мносьцьве летапісных аглядаў, зьяўляецца ясным довадам, як адносіліся суседнія землі да далёкай Полаччыны.

Менаванае трэба меці наўвеце, дасьледуючы гісторыю Крывіччыны гэтае пары.

Дапяць задзіночаньня й незалежнасьці ўсіх земляў крывіцкіх можна было толькі здабыўшы перамогу над Кіеўскім цэнтрам і залежным ад яго Вялікім Ноўгарадам. Адгэтуль войны зь імі.

У часе княжэньня Усяслава Брачыслававіча, унука Ізяслававага, праўнука Рагнедзінага, войны гэтыя даходзяць да найбольшага напяцьця. Усяслаў княжыў 57 год (1044-1101), лічба нязвычайная на'т у багатай вялікімі людзьмі сьветнай гісторыі.

Падобна, як шмат якія вялікія людзі, князь Усяслаў пакінуў па сабе ў гісторыі падвойнае сьвятло, дваякую памяць: "Слова аб палку Ігоравым" творыць сьветлы арэол адважнага ваякі, добрага гаспадара, справядлівага судзьдзі і народнага гэроя, а з другога боку - Усяслаў быў гэроям поэтычнай казкі, і народнай фантастыкі: летапіс рысуе нам яго, як "рожденнаго от волхования" і "няміласэрнага на праліцьцё людзкой крыві" напасьледак, поэтыка народных песьняроу зь гісторычнага Усяслава вытварыла тып казачнага перакіданьніка, што "ўдзень людзёў судзіць і кіруе княжыя гарады, а ночы ваўком бегае".

Вось які прашпарт політычны выдае яму Лаўрэнценскі летапісец (падаю ў перакладзе): "У 1044 г. памёр Брачыслаў, сын Ізяславаў, унук Валадзімераў, ацец Усяславаў, і Ўсяслаў, сын ягоны, што радзіла маці ад чараў, заняў пасад; калі маці парадзіла, ён меў на галаве радзімы знак... дзеля таго ён няміласэрны на праліцьцё крыві".

Звычайнай была ў старавечных народаў арыйскіх вера ў нараджэньне людзёў "ад чараў". На здольных арганізатараў з свайго цывільнага й ваеннага жыцьця Арыйцы наагул глядзелі, як на асаблівых стварэнцаў, як на вялікіх гэроеў і магучых паўбагоў, што паходзяць ня так, як усе людзі, але зьявіліся на зямлі спосабам звышпрыродным (грэцкая мітолёгія - Гэракл), чарадзейным і найчасьцей прыймалі хорму казачных апісаньнеў аб нараджэньню іх ізь зямных маткаў, але ад айцоў паходжаньня нечалавечага, звычайна ад зьмееў, што ўважаліся надзвычайна мудрымі і дэмонічна хітрымі.

Дзеля гэтага ня цяжка прадставіць, пры якіх варунках сераднявечная й агульна-арыйская традыцыя маглі злучыцца з гэроічнаю асобаю полацкага князя. Чалавек, што зьдзівіў народныя масы свае пары лявінаю адвагаю, зялезным характарам, нявысіленай (нявычарпанай) энэргіяй і станаўкой быстрынёй наношаных вытнеў; князь, што патрапляў надзвычайна ўдачна вырывацца з найцяжшых абцугоў, блізу безнадзейных палажэньняў, у паняцьці народу ня мог зьявіцца парадкам прыродным. Не, ён павінен быў радзіцца пачарадзейску - "ад чараў".

У летапісных жаролах ёсьцека шмат матар'ялу, характарызуючага ваенныя дзеяньні Ўсяслава. Звычайна там кажацца: "Поча Всеслав рать держать", "Князь Всеслав пришед ратью", "Всеслав седе рать почал" і да т. п.

Да першых войнаў Усяслававых належыць паход ягоны ў 1065 г. дзеля адабраньня Пскова ад Вялікага Ноўгарада. Другі Пскоўскі летапісец кажа: "У 1065 г. князь полацкі Ўсяслаў, забраўшы свае вялікія сілы, прыйшоў да Пскова і, ня ўзяўшы яго, адыйшоў".

Шчасьліўшы быў борзды напад Усяслава на Ноўгарад Вялікі ў 1066 г.

"У1066 г. прыйшоў Усяслаў і ўзяў Ноўгарад... і званы зьняў у сьвятое Софіі. О, вялікая была бяда ў той час! I панікадзіла зьняў" (першы Ноўгарадзкі летапіс, падаю ў перакладзе). Трэйцім важным здарэньням была ведамая із свае крывавасьці бітва Ўсяслава з трыма Яраславічамі ў сакавіку 1067 г. на берагох ракі Нямігі. Была яна зараз просьле таго, як саюзнае войска Русі, разграміўшы належачы да Полаччыны Менск, выбіўшы ў ім мужчынаў і забраўшы ў палон жанчын і дзяцей, уварвалася ў паўднявую часьць уласьцівай Полаччыны. Усяслаў сьмела загарадзіў дарогу сваім лютым варагом і пагэройску ўступіў зь імі ў бітву.

Бітва гэтая адбілася ў поэме аб князю Усяславу, каторай адрыўкі захаваліся, увыйшоўшы пазьней у "Слова аб палку Ігоравым". Вось як яна там апісана:

На Нямізе пасады сьцелюць галавамі,
Малоцяць цапамі сталёвымі;
На таку жыцьцё кладуць,
Веюць душу ад цела.
На Нямізе крывавыя берагі
Не дабром былі пасеяны,
Пасеяны косьцьмі сыноў рускіх.

Трэба яшчэ адцеміць абарону Ўсяславам Полацкага пасаду ў 1070 г. ад сілком накіненага Палачанам князя Сьвятаполка Ізяславіча, Усяславаў трэйці напад на Ноўгарад у 1077 г. і заваладаньне, залежачым ад Кіева, Смаленскам у 1078 годзе.

За апошняе вялікі князь кіеўскі Валадзімер Манамах, разам із князям Сьвятаполкам і гордамі дзікіх Полаўцаў аблёг Полацак, спаліў ягоныя прадмесьці, але полацкая цьвердзь устоіла.

Наагул дынастыя Рурыкавічаў "зайдросна сачыла за ўдачамі разумнага, геніяльнага й адважнага Ўсяслава, каторага прадпрыемлівасьць і быстрыня дзеяньня рабіліся спакменям легендаў і поэтыцкага захапленьня. У тый час як насяленьне Полацкага княства было глыбока яму аддана, стаяла за яго і не згадзілася-б прызнаць у сябе іншага князя... кіеўскія князі вялі зь ім заўзятыя войны" (Ляцкий. Слово о полку Игореве, б. 90).

Але ніякія жорсткасьці саюзьнікаў, ані іхнія грабяжы Полацкай зямлі ня змусілі полацкага князя адмовіцца ад абароны незалежнасьці свае бацькаўшчыны і ад запраўдных заданьнеў ягонай экономіцкай політыкі, мэта якой была: валадаць гандлёвымі дарогамі ў басэйнах Дзьвіны й Дняпра.

Князь Усяслаў ня толькі быў геніяльным ваеньнікам, ён быў і геніяльным гаспадаром наагул. Ён рупіўся аб нутраным жыцьцю свайго гаспадарства, устанавіў справядлівыя суды і адміністрацыйны парадак. Гэта адбілася і ў "Слове аб палку Ігоравым", дзе кажацца: "Усяслаў князь людзёў судзіў, князём гарады радзіў". Слова "радзіць" у гэную пару значыла ў мове крывіцкай "кіраваць", дык Усяслаў, значыцца, кіраваў, парадчыў гарады, дабіраючы на іх добрых адміністратараў, цівуноў, князёў із свае сям'і (сыноў, унукаў і праўнукаў), або наагул князёў з роду Рагвалодавага. Гэта вымагала як знаньня мясцовых варункаў, так і індьівідуальных якасьцеў назначаных адміністратараў.

Рупіўся Усяслаў і аб культуры свайго народу. У першыя гады яго княжэньня быў пастаўлены сабор сьв. Софіі ў Полацку. Званы, здабытыя ў Ноўгарадзе, ён аддаў гэтай царкве. Усяслаў. вельмі любіў сабор сьв. Софіі. У "Слове аб палку Ігоравым" кажацца: "Таму ў Полацку пазваняць на завутраньню нараніцы ў сьв. Софіі, а ён у Кіеве звон чуе".

Трэба ведаць, што ад ліпня 1067 г. аж да красавіка 1069 г. Ўсяслаў быўу Кіеве. Было гэтак.У 1067 г. просьле бітвы ля ракі Нямігі, кіеўскія князі папрасілі Усяслава ў свой табар на перагаворы. Усяслаў, каторы адзначаўся рыцарскасьцяй і ніколі не нарушаў слова, данага сваім варагом, даверыўся й прыехаў у табар кіеўскіх князёў з двума сваймі сынамі. Сустрэча адбылася за Дняпром ля Воршы. Але кіеўскія князі схапілі іх у няволю і адаслалі ў Кіеў, дзе пасадзілі ў цямніцу пад княжымі харомамі. Толькі ня доўга быў полацкі князь у няволі. На другі год не ўдалася вайна кіеўскаму князю зь Печанегамі і народ збунтаваўся проці яго. Дзеля таго што Усяслаў быў ведамы, як непераможны ваеньнік, Кіеўляне папрасілі яго быць у іх вялікім князям. Усяслаў згадзіўся, але ўборзьдзе вярнуўся ў свой родны Полацак. Дык вось-жа, калі Усяслаў быў у Кіеве, яго, як гарачага патрыёта, мучыла туга за бацькаўшчынай, за полацкай Софіяй, каторая асабліва была дарагая ягонаму сэрцу, як ейнаму будаўнічаму, што на'т гук софійскіх званоў быў добра яму знаны. "Слова аб палку Ігоравым" поэтычна паказала гэтую тугу за бацькаўшчынай полацкага князя ў харошым сымболю мастацкім чараўніцкага чуцьця князям здалёку знаёмага звону софійскіх званоў.

Вялікая роля Усяслава ў гісторыі Крывіччыны ў ладнай меры стварылася дзякуючы шчасьліваму злучэньню ягонага аблічча духовага, ягоных політычных і гаспадарскіх ідэалаў, з адяаго боку, ды нацыянальных і гаспадарскіх імкненьнеў Палачан з другога. Гэтым злучэньням і выясьняецца дзейнае падзьдзяржаньне і самаахвярная вернасьць Палачан роду Рагнедзінічаў, іхні патрыётычны настрой, гэроічная любоў да родных ніваў, вернасьць родным асяродкам і гэроічная станоўкасьць перамагчы або памерці, баронячы сваю грамадзкую незалежнасьць. Гэтыя-ж акалічнасьці ператварылі Усяславаў магучага арганізатара краёвых сілаў, зрабілі зь яго нашэньніка й выказаньніка народнай волі і вытварылі яму разам із тым славу народнага гэроя, непераможнага павадыра, магутнага чарадзея.

У цьвярдой, упорыстай абароне Крывічамі свае самабытнасьці, свае свабоды, свайго політычнага й соцыяльнага ладу асабліва ясна паказалася злучэньне князя з народам.

Ацэневаючы ролю самога Усяслава ў гэтых падзеях, можна сказаць, што ў ягонай асобе на гісторычную арэну выступіла хвігура выразнай сілы й хараства, асоба моцная сваім розумам, энэргіяй, творствам... з радкой уніклівасьцяй князь гэты згадаваў схаваныя пляны Яраславічаў аб Полаччыне і адначасна з гэтым выразна прадстаўляў сабе ейныя вялізарныя беды, жыва адчуваў ейныя рэальныя патрэбы, зорка прыглядаўся да неадкладных заданьнеў будучага ейнага быцьця й развою.

Падобна да ўсіх наагул гісторычных тыпаў, Усяслаў ня толькі патрапіў павязаць, ахорміць і даць кірунак асобным здарэньнем роднай гісторыі, але патрапіў такжа прысьпяшыць самы іхні ход. Борзда апанаваўшы думку й настроі народных масаў, ён зварухнуў сучасныя сабе грамадзкія сілы і знайшоў прыродны выхад іхняй багатай і ўтоенай энэргіі. Увесь глыбокі свой розум, усю трывалкасьць волі, кіпучую гарачасьць тэмпэрамэнту Усяслаў аддаў на служэньне Полацкаму гаспадарству і справе вызваленьня й задзіночаньня ўсіх Крывічоў (Беларусаў).

Моцнае й дружнае падзьдзяржаньне краёвымі сіламі полацкімі Рагнедзінічаў у іхнім ходаньню зь імпэрыяй Рурыкавічаў ані не зьмяншае вялікага ўкладу ў гэтую справу князя Усяслава.

Князь Усяслаў быў ня толькі сынам свайго народу, але сынам геніяльным, што аказаў свайму народу вялізарную ўслугу; ён ня толькі быў нашэньнікам грамадзкой думкі і выказаньнікам народных патрэбаў, але й пануючым, незалежным характарам, што мог пацягнуць грамаду сілай творскае ініцыятывы свае, цьвярдой воляй і зялезнай энэргіяй. Усяслаў астаўся да канца верны гэтай політычнай ідэі - ідэі незалежнасьці й задзіночаньня ўсіх Крывічоў, пад знакам каторай прайшло балей чымся паўвяковае служэньне ягонае Крывіччыне.

Дык няма дзіва, што князь Усяслаў намаляваны ў цікаўнай сазе (гэроічнай песьні) скандынаўскай і апяяны сваёй народнай песьняй дыкжэ як адважны ходаньнік за крывіцкі народ і як гарачы абароньнік ягонай бацькаўшчыны ад прэтэнсіяў і крыўдаў Яраславічаў.

"Радкі, пасьвячоныя Ўсяславу летапісцам, даволі зыркія, каб сьветчыць аб тым надзвычайным дойме, што пакінуў па сабе гэты князь у памяці сучасных і патомкаў. У народным увабражэньню быў элемэнт бяссумлеўнага зьдзіваваньня зь яго энэргіі і гаспадарсьцьвеннага розуму. Яно адбілася і ў песьні: "Людзёў судзіў, князём гарады радзіў"... I ў летапісы, і ў "Слова" лучыла адно крышку іскраў таго полымя, каторага бліскам зьзяла слава ягоная. Надабе дапусьціці, што гэная слава была галосная на'т у канцы XII веку, калі песьні аб ёй яшчэ ня сьціхлі.

Наагул Усяслаў ёсьць аднэй з найсьвятлейшых асабістасьцеў свайго часу і няма дзіва, што ў вачох сучасьнікаў ён зьяўляецца нейкім стварэнцам звышпрыродным, чарадзеям і скіданьнікам" (В. Е. Данилович. Очерк истории Полоцкой земли до конца XIV ст. Кіеў, 1896, б. 63-64).

Усяслаў высака падыймаецца на гісторычнай сцэне і сходзіць стуль стройнай і самапэўнай хвігураю, выдзержаным і верным свайму характару.

У глыбокай старасьці, сярод вялікай сям'і сваіх сыноў і ўнукаў, Усяслаў быццам адходзіць ад кіпучага політычнага жыцьця, але затое ў цэласьці аддаецца нутраным справам свайго гаспадарства. Ня трывожаны варагамі ў часе княжэньня кіеўскага Сьвятаполка II (ад 1095 г.), наганяючы ім страх і пашану, полацкі Чарадзей мірна дажывае астачу сваіх дзён, як нястомны стораж і верны абароньнік бацькаўшчыны Рагнеды.

Да Полаччыны за Усяслава Вялікага належылі ня толькі землі полацка-крывіцкага племені, але й вялікая часьць земляў дрыгвіцкіх, пайменна Менск, Тураў і Пінск. Значыцца, тады Полаччына абыймала прастор ня толькі ўсяе зь перадсьветнай вайны губэрні Віцебскай і паўночна-ўсходнюю часьць Віленскай, але такжа ўсю Менскую і большую часьць Магілёўскай.

Полаччына ад сьмерці Ўсяслава Вялікага да палавіны XIII в.

Усяслаў Вялікі пакінуў сямёх сыноў - Барыса, Глеба, Давіда, Мсьціслава, Рамана, Рагвалода й Юр'ю і дачку, што была замужам за сынам грэцкага цэсара Аляксея Комніна.

Із сыноў Усяслававых Барыс як старшы ееў на айцоўскім пасадзе ў Полацку, Давід - у Віцебску і Глеб - у Менску. Аднак, хоць такім парадкам із аднаго паўсталі тры княствы, але ўсе яны былі пад верхняй уладаю полацкага князя. Кажны з гэтых князёў-братоў даў пачатак асобнай галіне роду полацкіх князёў.

Войны ізь Кіеўскім цэнтрам і Ноўгарадам за сыноў Усяслававых ня спыніліся. Нажаль, Усяславічы не ўдаліся такія геніяльныя як іхні бацька. Дзеля таго бывала, што варагі перамагалі. "У 1116 г. вялікі князь кіеўскі Валадзімер Манамах вельмі спустошыў Менскае княства, дзе княжыў Глеб Усяславіч, адняў у яго два важныя месты Воршу й Копысь і прылучыў іх да Смаленскай зямлі, залежнай ад Кіева, а насяленьне цэлага места Друцка забраў у палон і перасяліў у Пераяслаўшчыну. За тыя гады Валадзімер Манамах захапіў і самы Менск, а князя Глеба забраў у палон і ўвёў у Кіеў. Але й гэтым вайна ня скончылася. Наступнік Манамахаў Мсьціслаў у 1127 г. павёў на Полаччыну ўсю зямлю Украінскую, Суздальскую (як тады звалася Маскоўшчына) й Ноўгарадзкую. Полацкае войска было разьбіта, а князі забраны ў палон і прададзены ў Бізантыю" (Даўнар-Запольскі, там-жа). Ніколі Рурыкавічы не прадавалі ў няволю забраных імі ў палон князёў Рурыкавіцкага роду. Сталася гэта адно з князямі крывіцкімі. Гэтае стацьцё паказуе, якая вялікая, проста нячуваная непрыязьнь была ў Рурыкавічаў Кіеўскага цэнтру да князёў крывіцкіх. Аб вялікай розьніцы і вынікаючай зь яе непрыязьні паміж тагачаснымі Крывічамі і Кіеўскім цэнтрам сьветчыць такжа тое, што Рурыкавічы ўсі разам лучацца на вайну з Крывічамі, у тым часе як проці Полаўцаў такога задзіночаньня ня было.

За пяць год просьле находу чужнікаў, пайменна ў 1132 г. Крывічане паўсталі й прагналі з Нолацку кіеўскага князя. Забраўшыся на веча, пастанавілі вярнуць із Царгораду сваіх князёў Усяславічаў, пры гэтым "за вялікага князя полацкага выбралі Васільку Рагвалодавіча, унука Усяслава Вялікага. Прададзеных у Царгорад полацкіх князёў веча выкупіла. Вярнуўшыся ў Крывію, яны завалодалі сваймі пасадамі, абараніліся ад Кіеўскага цэнтру, і на'т пашырылі межы крывіцкага гаспадарства, заваяваўшы Ліваў або Латышоў, дзе ля дольнай Дзьвіны паўсталі полацкія княствы Кукейноскае й Гэрсіцкае (Гэрсікі).

(Наступны) князь Усяслаў Васількавіч належыць да найслаўнейшых князёў полацкіх. Ён княжыў з 1160-1180 г. Народ і ўдзельныя князі яго вельмі любілі, высака цэнячы яго розум і справядлівасьць; усі ахвотна яго слухалі й прызнавалі вялікім князям. Па сьмерці Ўсяслава Васількавіча веча не хацела выбіраць сабе другога князя, а завяло рэспубліку, каторую кіравала 30 выбраных старшых, хоць яшчэ жылі князі з роду Ўсяслава Вялікага. Рэспублікаю Полацкае гаспадарства было 10 год: ад 1181-1190 г."(Власт).

I ў гэтым часе бывалі частыя войны ў Полаччыны зь Кіевам і Ноўгарадам. Відавочны ў гэтую пару вялікі антогонізм паміж Крывічамі, з аднаго боку, ды Ўкраінцамі, Ноўгарадцамі (Славенамі) й Суздальцамі, з другога. Прычына гэтага антогонізму была ня толькі ў супярэчнасьцех політычных і гаспадарскіх, але, відавочна, і ў розьніцы псыхолёгічнай тагачасньгх Крывічоў ад іхніх суседзеў.

У вышменаваных войнах Полаччына ня толькі баранілася, але й наступала. У гэтую пару яна ладне рашшырыла свой гас-падарсьцьвенны прастор на паўдзённы заход у землі Дрыгвічоў і на паўночны заходу Лівонію. Удачы Полаччыны маглі стацца дзеля таго, што, з боку полацкага, ня толькі ваявалі князі із сваймі дружынамі, - але дзякуючы солідарнасьці вечаў з князьмі - і ўвесь народ.

У канцы XII в. Полацкае гаспадарства мела гэткія ўдзельныя княствы: "Віцебскае, Лукомльскае, Лагойскае, Друцкае, Заслаўскае, Сьвіслацкае, Слуцкае, Наваградзкае, Клецкае, Горадзенскае (на Палесьсю), Кукейноскае, Гэрсіцкае" (Даўнар-Запольскі, там-жа) ды Віленскае (ля Вяльлі), Горадзенскае (Горадзен ля Нёмна) й Гарадзецкае. Значыцца ў гэтым часе прастор Полацкага гаспадарства абыймаў гэткія былыя (зь перадсьветнай вайны) губэрні: Віцебскую, Ліфляндзкую (большую часьць цяперашняй Латвы), большую часьць Магілёўскай, усю Менскую, Віленскую й Горадзенскую.

Смаленскае княства

Лежачы на дарозе "з Вараг у Грэкі" між Ноўгарадам і Кіевам, Смаленшчына ў IX в. была заваявана Варага-Русамі. Ладны час Смаленшчына ня мела самастойнага значэньня політычнага; тут сядзелі цівуны (намесьнікі) вялікага князя кіеўскага. Самастойнасьць Смаленскага княства ўзнаўляецца за вялікага князя кіеўскага Валадзімера I, каторы, паняволіўшы спачатку ўсіх Крывічоў, пазьней мусіў лічыцца зь імкненьням крывіцкага народу да незалежнасьці. Валадзімер I пасадзіў на Смаленскім пасадзе свайго сына Станіслава. Стаўшыся самастойным гаспадарствам, Смаленшчьшаня так як Полаччына, што была гаспадарствам незалежным-аставалася залежнай ад Кіеўскага цэнтру ці - накш кажучы - уходзіла ў склад імпэрыі Рурыкавічаў.

Да 1125 г. смаленскія князі, ані Смаленшчына наагул ня мелі большага значэньня політычнага. Запраўдным стварыцелям смаленскай магутнасьці быў князь Расьціслаў Мсьціславіч (1125- 1160). Пры ім у 1137 г. Смаленшчына з гледзішча царкоўнага задзіночылася ў васобную епіскопію. Расьціслаў шмат зрабіў дзеля падыйма свайго княства. Падзьдзержуючы свайго брата - Ізяслава Кіеўскага ў ведамай вайне проці Юр'я Даўгарукага, Расьціслаў аднак усьцярог сваё княства ад спусташэньня.

Ад Расьціслава пачаўся род князёў смаленскіх. Просьле яго княжыў у Смаленску ягоны сын Раман (1160-1180). Наступнікам ягоным быў князь Давід Расьціславіч (1180-1197).

У гісторыі Смаленшчыны патолькі Расьціславы-Расьціславічы гуляюць добрую ролю. "Борзда дзелячыся на розныя галіны, яны аднак ня трацілі трывалкай сувязі радзімнай. Міжкняскія войны ў Смаленскай зямлі былі ня ведамы, бо князі ейныя жылі між собку ў згодзе. Шмат якія смаленскія князі адзначаліся вялікімі талентамі, асабліва ваеннымі. Вось як у "Слове аб палку Ігоравым" зварочуецца да іх вялікі князь кіеўскі Сьвятаслаў, заклікаючы іх на вайну з Полаўцамі, што, просьле паражкі князёў северскіх, уварваліся ў Кіеўшчыну: "Ты, буй Рурыку й Давідзе! Ці ня вы ў залочаных шоламах па крыві плавалі? Ці ня вашая харобрая дружына рыкае бы туры, раненыя шаблямі гартоўнымі на полю няведамым? Уступеце, Спадары, у залатыя стрымёны за крыўду гэтага часу, за зямлю рускую, за раны Ігоравы, буяго Сьвятаслаўліча!"

Некаторыя із смаленскіх князёў не здаваляліся дробнымі ўдзеламі ў роднай зямлі і шукалі шчасьця вонках яе, перажываючы розныя зьмены долі. Гэткая, прыкладам, доля Рурыка Расьціславіча, што быў князям у Чорных Клобукаў на Узросьсю (па раццэ Рось, на паўдні Кіеўшчыны), далей пастрыгся ў мніхі і ўмёр (1215) на пасадзе вялікага князя ў Кіеве. Ня меней цікаўная доля двух праслаўленых гэроеў, двух Мсьціславаў - Харобрага (+180) і Удалага (+1228), бацькі й сына" (Даўнар-Запольскі, там-жа, б. 62).

У насяляючых Смаленскае княства крывіцкага й радзіміцкага плямёнаў ня толькі была рупатлівасьць аб сваім гаспадарсьцьве, але ў меру таго, як яно разьвівалася, крапчэла ды вызвалялася ад Кіеўскага цэнтру, выраблялася ў іх пачуцьцё адказнасьці за долю ўсяго народу крывіцкага. Як ведама, гэткім пачуцьцём заўсёды адзначаліся Палачане.

Турава-Пінскае княства

Турава-Пінскае княства дрыгвіцкае не магло самастойна разьвіваціся. Землі дрыгвіцкія вызваляліся ад Кіеўскага цэнтру дзякуючы ходаньню зь ім Полацкага гаспадарства і тады прыродна яны рабіліся складовымі сучасткамі роднае Полаччыны.

Северскае княства

Із самага пачатку імпэрыі Рурыкавічаў Севершчына аставалася самастойным гаспадарствам, уходзячым у склад гэтае імпэрыі і займаючым у ёй вельмі апрычонае палажэньне. Большае значэньне Северскае княства дастае ад князя Алега (Вольга) Сьвятаслаўліча, ад каторага йдзе род северскіх князёў Вольгавічаў. Якое для Полаччыны меў значэньне Ўсяслаў Вялікі, якое для Смаленшчыны Расьціслаў, такое для Севершчыны было значэньне Вольгава (Алега Сьвятаслаўліча).

Ацец Вольгаў Сьвятаслаў, князьЧарнігава-Северскі, быў заняўшы пасад вялікага князя кіеўскага. Пакуль ён жыў, Севершчына займала прывілеванае палажэньне ў імпэрыі Рурыкавічаў. Ізь сьмерцяй Сьвятаслава палажэньне адразу зьмянілася. Сыны Сьвятаслававы не дасталі пасаду ў Северскай зямлі. Імкнучыся да вызваленьня свае Севершчыны, Алег, просьле розных прылукаў (прыгодаў) ваенных лучыў да брата Рамана Краснага (значыць харошага) у Тмутаракань, каторая была северскай колёніяй па беразе Азоўскага мора. Зрабіўшы саюз (1078) з братам Раманом Красным і браценьнікам Барысом, сынам Вячаслава Смаленскага, ён дастаў яшчэ памогу ў Полаўцаў і крануўся проці Кіеўскага цэнтру, асабліва проці Валадзімера Манамаха, што быў заняўшы Чарнігава-Северскі пасад. У біцьве на Няжацінай ніве ля Чарнігава, нападаючыя былі разьбіты, а Барыс Вячаславіч забіты (знайшоў сьмерць "на зялёным дыване", як кажа "Слова аб палку Ігоравым"). Сам Алег, "адважны і малады князь", як яго славілі песьні, ледзь уратаваўся, уцёкшы ў Тмутаракань. Але ня доўга ён супачываў просьле паражкі. Ужо за год (1079) узноў з Полаўцамі Алег і Раман Красны крануліся на нова на вайну зь Кіевам. Вялікім князям кіеўскім быў тады Усевалад (1078-1093), сын Яраслава I а бацька Валадзімера Манамаха. Лічачыся зь імкненьням Севяран да незалежнасьці, Усевалад пайшоў на ўступкі северскім князём, але тыя не здаволіліся імі. Тым часам запсаваліся ў іх адносіны з Полаўцамі. Маючы на ўвеце, што северскія князі ў сваёй ідэйнай барацьбе карысталіся Полаўцамі, як аружжам, што не магло быць шчырай прыязьні між імі, зразумеем, як лёгка магло дайсьці да папсаваньня зь імі адносінаў. У вайне з Полаўцамі быў забіты Раман Красны, Вольга-ж Полаўцы схапілі і, як палоннага, вывезьлі спачатку ў Царгорад, а потым на абток (войстраў) Родос.

Але не такі быў Алег, каб пагадзіцца з радоскай няволяй. У 1094 г. ён узноў у саюзе з Полаўцамі ваюе проці Кіеўскага цэнтру. I гэтак далей: то ваюе з Полаўцамі, то разам ізь імі з Украінаю. Умёр Алег у 1115 г.

Севяранам на чале із сваім князям Вольгам прыйшлося вясьці найцяжшую барацьбу зь імпэрыяй Рурыкавічаў тады, калі яна была яшчэ моцнай і ў ёй станаўко пераважаў украінскі элемэнт, што асабліва мусіла адчуваць Севершчына, бо яна была пад бокам у Кіева. Гэтая барацьба Севяран была запраўды гэроічнаю. Зразумела, чаму й Алег вёў яе так войстра, заўзята, крывава.

Як аб Рагнедзе й Усяславу Вялікім, так і аб Волыу сучасныя поэты - свае й чужыя - тварылі песьні. Адрывак аднае зь іх дайшоў да нас лучыўшы ў "Слова аб палку Ігоравым", напісанае ў канцы XII в. Вось гэты адрывак: "Былі часы Траянавы, мінуліся гады Яраслававы; былі войны Вольгавы, Вольга Сьвятаслаўліча: бо тый Алег мячом нягоду каваў і стрэлы па зямлі сеяў. Уступае ў залатое стрымя ў месьце Тмутаракані, тый-жа звон чуе вялікі Яраславаў сын Усевалад, а Валадзімер (Манамах) што дзень вушы затыкае ў Чарнігаве... Барыса Вячаславіча слава на суд прывяла і на Каніным зялёным дыване яму паслала за крыўду Вольгаву, адважнага й маладога князя.

Тады за Вольга Гарыслаўліча сеяліся й расьлі ўсобіцы, гінула жыцьцё Дажбожага ўнука, у нягодах княжых век людзёў скарачаўся. Тады па Рускай зямлі рэдка аратыя нокалі, але часта вароны гракалі, труп'е сабе дзелячы, ды гаманілі галкі, зьбіраючыся ляцець на жыр".

Песьня, ці мо цэлая поэма, з каторай узяты гэты адрывак, паўстала сярод варагоў Вольгавых; аўтарам яе быў якісь Кіеўлянін. Ён няпрыязна адносіцца да Вольга, ганіць яго. Калі-б захаваліся песьні, створаныя аб Волыу Крывічамі-Севяранамі, накш-бы там пяялася аб ім. Але й аўтар захаванай песьні, нягледзячы на ўсю непрыязьнь да Вольга, ня можа вытрываць, каб не залюбавацца надзвычайнай рухлівасьцю ягонай, энэргіяй, адвагай і рэволюцыйным духам: "Уступае ў залатое стрымяў месьце Тмутаракані, тый-жа звон чуе вялікі Яраславаў сын Усевалад, а Валадзімер (Манамах) што дзень вушы затыкае ў Чарнігаве".

Як-бы хочучы падчыркнуць ідэйную сувязь Вольга з Рагнедаю, народ зваў яго Гарыслаўлічам (не Гарыславам), значыцца патомкам Рагнеды-Гарыславы. Дык было, значыцца, нацыянальна-ідэйнае задзіночаньне паміж полацкімі Рогвалодавічамі і северскімі Гарыслаўлічамі.

Барацьба проці Кіеўскага цэнтру Севяран на чале з Вольгам вялася адначасна з барацьбою проці таго-ж цэнтру Палачан на чале з Усяславам Вялікім і, ведама, адна барацьба памагала другой.

Севершчына за Гарыслаўлічаў-Вольгавічаў

Бязупынным ходаньням у працягу ўсяго свайго жыцьця, крывёй і зялезам Алег Гарыслаўліч адваяваў самастойнасьць Северскаму княству. Сын і наступнік ягоны, Сьвятаслаў, узмацаваў узноўленае гаспадарства. Дух Вольгаў жыў у яго сынох і ўнуках. Такой-жа, як ён, яны адзначаліся адпорнасьцяй на націск звонку, такой-жа ўпорыстасьцяй і трывалкасьцяй у імкненьнях да свае мэты, каторай было захаваньне северска-крывіцкай гаспадарсьцьвеннасьці, яе ўмацаваньне й пашырэньне. Недаверліва адносячыся да Кіеўскага цэнтру і яго князёў, Вольгавічы міжсобку жылі ў згодзе й дружбе.

Унукі Вольгавы на толькі ня прыялі Кіеўскаму цэнтру і сьцерагліся яго, што, на'т калі пачыналі вайну проці Полаўцаў, ня зычылі сабе ад яго помачы. Гэтак, прыкладам, у красавіку 1185 г. князі северскія - Ігор Ноўгарад-Северскі, ягоны брат Усевалад Трубчэўскі, Сьвятаслаў Рыльскі (сын Вольга, брата Ігоравага) і малады сын Ігораў Валадзімер Пуціўльскі - пайшлі ў паход проці Полаўцаў. Яны зьвярнуліся толькі помачы да асталага князя северскага Яраслава Чарнігаўскага, каторы паслаў адзьдзел войска на чале з Вольсьцінам Алексічам. Ад Кіева паход захавалі ў тайне. Паход гэты быў няўдачны. Зайшоўшы глыбака ў Палавецкую зямлю (ажно да ракі Каялы, што ўцякае ў Дон, недалёка ад утокаў у яго Данца), Крывічы былі разьбіты ўсімі сіламі палавецкімі, а сам князь Ігор лучыў у палон.

Уцёкшы ўвосень таго-ж году з палавецкага палону, князь Ігор узноў зварочуецца помачы проці Полаўцаў да сваіх крывіцкіх княстваў, і яны яму памагаюць. "Яраслаў Чарнігаўскі прыгатаваў дружыну, а Давід Смаленскі спусьціўся па Дняпру і стаў ля Трыпольля". Менаваная вайна Севершчыны з Полаўцамі ня толькі лучыла ў летапісцы, але й надзвычайна хораша апяяна северскім поэтам у поэме аб паходзе Ігоравым.

Ад канца XII в. Северскае княства-прынамся фактычна - было незалежным ад Кіеўскага цэнтру. Тое самае трэба сказаць аб княстве Смаленскім. А Полаччына ўвесь час аставалася незалежнай. Пры падзьдзержаньню з боку Смаленшчыны вызваляліся некаторыя княствы вяціцкія. Гэткім парадкам, пачынаючы ад канца XII в., вялікая бальшыня крывіцкай (беларускай) зямлі была незалежнай. Што да іншых земляў крывіцкіх, значыцца асталай часьці Вяцічаў, Дзераўлян і Крывічоў пскоўскіх, дык дзеля блізкага палажэньня да чужых варожых цэнтраў - Масквы, Кіева і Ноўгарада - іхняе вызваленьне не магло настаць толькі пры задзіночаньню ўсіх існуючых незалежных княстваў крывіцкіх (беларускіх) у вадно гаспадарства крывіцкае, бо ад гэтага паўстала-б вялікая сіла крывіцкая.

Імкненьне да задзіночаньня

Пачуцьцё прыналежнасьці да аднаго й таго самага народу было заўсёды сярод усіх плямёнаў крывіцкіх. Была такжа заўсёды некаторая солідарнасьць паміж асобнымі гаспадарствамі крывіцкімі (беларускімі), паколькі яны маглі быць незалежнымі ў сваіх дзеяньнях політычных. Чым балей гэтыя гаспадарствы вызваляюцца ад Кіеўскага цэнтру, тым балей разьвіваецца між іх нацыянальная солідарнасьць. Асабліва выразна гэта відаць ад канца XII в. Адначасна з канца XII в. між усіх Крывічоў пачынае праяўляцца ймкненьне да задзіночаньня ў вадным сваім гаспадарсьцьве. Гэтаму імкненьню прыялі вечы, у тый час, як княжыя дынастыі асобных княстваў былі зацікаўлены ў захаваньні апрычонасьці іхніх гаспадарстваў.

Загартаваньне ў барацьбе зь непрыяцельмі насельніцтва даўнейшых гаспадарстваў крывіцкіх, нацыянальная солідарнасьць між усімі землямі крывіцкімі ды ймкненьне да задзіночаньня ў вадным собскім гаспадарсьцьве натолькі ўмацавалі сілы ўсяго народу крывіцкага, што ён здолеў у 1238-1241 гадох абараніцца ад татарскага находу. Гэткім парадкам Крывічы як цэласьць не зазналі татарскага ярма.

Політычны лад - вечы

У крывіцкіх гаспадарствах улада належыла да князя й веча. Вечам зваліся народныя зборкі. Веча балей меней адпавядала пазьнейшым парлямэнтам. Ня ў усіх княствах крывіцкіх веча мела аднолькавае значэньне. Найляпей яно было разьвіўшыся ў Полацку, а далей, у Смаленску. Усюды ў Крывіччыне (Беларусі) веча арганізавала нутраное жыцьцё гаспадарства. Веча такжа контролевала дзейнасьць князеву. Нярэдка веча рабіла гандлёвыя ўмовы із суседнімі землямі, прыкладам з Ноўгарадам, зь Немцамі. Веча судзіла важнейшыя справы.

Да князя належыла абарона краю і наагул вайна, значыцца тое, дзе надабе было борзда дзеіць. Ваюючы, князі патрабавалі падзьдзержаньня народу, дзеля таго і ў справах ваенных яны мусілі лічыцца зь вечам, каторае было народным прадстаўніцтвам. Звычайна да князя належыла такжа вонкашная політыка.

Там, дзе веча было вельмі разьвіўшыся, як у Полацку і Смаленску, значэньне яго было большае. У Полацку веча выбірала князя і рабіла зь ім "рад", значыцца ўмову. Яно так сама аддаляла князёў, калі яны чым важным спракудзіліся або наагул аказаліся неадпаведнымі.

Ужо за Усяслава Чарадзея значэньне веча ў Полаччыне было вялікае, толькі дзякуючы падзьдзяржаньню веча гэты князь мог Паў веку весьці войны.

Калі гаспадарства дзялілася на ўдзелы, дык ад гэтага часта слабела цэнтральная ўлада, а напару на'т бывала, што ўдзельнае княства, маючы амбітнага князя, ня слухала цэнтральнага веча, князя, імкнулася стаць незалежным. Бывалі такжа войны між удзельнымі княствамі. Але дзяленьне на ўдзелы мела й сваю добрую старану. У сталічных мястох удзельных княстваў паўставалі свае вечы, значыцца разьвівалася грамадзкасьць, разьвіваўся народ.

Цікаўна, што ў Полацку й Смаленску князі із сваімі дружынамі жылі ня ў месьце, але за местам. Гэта паўстала дзеля таго, каб князь ня мог захапіць усяе ўлады ў месьце, а, з другога боку, у прыпадку нездаваленьня народу і князь чуўся бясьпячнейшым вонках места.

Крыніца: Станкевіч Я. Гістарычныя творы. - Мн.: "Энцыклапедыкс",2003.-776с.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Курс гісторыі Крывіі-Беларусі

Источник: http://library.by

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.