Дэмаграфія, заселенасць ВКЛ

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Дэмаграфія, заселенасць ВКЛ. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-08
Источник: http://library.by



Утварэнне ВКЛ у 13-14 ст. адбывалася на фоне серыі глыбокіх дэмаграфічных крызісаў, якія закранулі ўсю Усх. Еўропу. Татарскае нашэсце ў 1239-42 і наступныя карныя паходы (на Беларусі і Літве асабліва паход Бурундая 1258) не толькі прывялі да фізічнага вынішчэння мноства людзей, але прынеслі з Цэнтр. Азіі новыя эпідэмічныя захворванні. Іх вынікам было таксама разбурэнне паліт. і гандлёвай сістэмы Кіеўскай Русі, што адкрыла шлях да росту лакальных канфліктаў, абмежавала магчымасці падвозу харчавання ў выпадку неўраджаяў і ўскладніла процідзеянне рабаўнічым набегам літоўцаў. Шчыльнасць насельніцтва мусіла іаотна паменшыцца ў параўнанні з пач.13 ст., калі яе вельмі прыблізна можна ацаніцьу 4-6 чал./км2. Тэрыторыі, непасрэдна сумежныя з Залатой Ардой, абязлюдзелі практычна цалкам. Стварэнне новай устойлівай сістэмы ў межах ВКЛ расцягнулася да сярэдзіны 14 ст. і супала са з'яўленнем новай інфекцыі -лёгачнай чумы, якая таксама трапіла ў Еўропу з Азіі праз тэр. Арды. У Зах. Еўропе чума скараціла насельніцтва прыблізна напалову. Падставы для колькасных ацэнак ва Усх. Еўропе адсутнічаюць, але якасную ацэнку дае Ніканаўскі летапіс пад 1364: «Н бысть скорбь велмкая по всей земле, м опусте вся земля м порасте лесом, н бысть пустынн всюду непроходнмые». У наступныя дзесяцігоддзі ўспышкі эпідэміі неаднаразова паў-тараліся. Праявы дэмаграфічнага крызісу адчуваліся на працягу ўсяго 15 ст., аб чым сведчаць пісьмовыя і археал. звесткі (слабая выражанасць культурнага слоя амаль ва ўсіх гарадах, малыя колькасць і памеры сельскіх паселішчаў). На тэр. Беларусі і Літвы шчыльнасць насельніцтва ў канцы 14 ст. можна ацаніць каля 2 чал./кмг, ва ўкр. уладан-нях ВКЛ яна была ніжэй за 1 чал./кмг і зыходзіла амаль да нуля ў стэпах паўн. Пры-чарнамор'я, якія атрымалі назву Дзікае поле. Агульную колькасць насельніцтва ВКЛ у межах 1385 можна вызначыць меней за 1 млн. чал., з іх на тэр. Беларусі жылі каля 400 тыс, на тэр. Літвы - ад 100 да 200 тыс. чал. Да пач. 16 ст. насельніцтва Беларусі, магчыма, дасягнула 700-800 тыс. чал.

На працягу 16-1-й пал. 17 ст. ў цэлым адбываўся ўстойлівы рост насельніцтва, які запавольваўся ў час войнаў. Для гэтага перыяду ёсць шэраг крыніц, якія прама ці ўскосна дазваляюць вызначыць колькасць двароў (дымоў) на пэўныхтэрыторыях: пісцовыя кнігі Полацкай зямлі (1552), Клецкага княства (1552-55), Пінскага стараства (1552-55 і 1561-66), інвентары Мазырскай (1552), Гомельскай, Свіслацкай і часткі Магілёўскай (1560) валасцей, Берасцейскай эканоміі (1566) і шэрагу інш. буйных маёнткаў, а таксама попісы войска ВКЛ 1528 і 1567, у якіх ускосна адлюстравана колькасць службаў у шляхецкіх маёнтках на большасці тэр. ВКЛ. Перавод гэтых лічбаў у непасрэдную колькасць насельніцтва патрабуе шэрагу дапушчэнняў, таму ўсе разлікі на іх падставе застаюцца гіпатэтычнымі. Адна з праблем - сярэдняя населенасць двара. Паводле выбаркі інвентароў 2-й пал. 16-1-й пал. 17 ст., прааналізаванай 3. і Б.Капыскімі, у 5663 сялянскіх дварах налічвалася 6969 малых сем'яў, што дае 1,2 шлюбнай пары на двор і блізка адпавядае адначасовым звесткам пісцовых кніг Вялікага Ноўгарада (1,3 шлюбнай пары). Прытакойструктурыўадным двары мусіла быць 5,5-6 чал. Паводле рэестра сярэбшчыны за 1553, шэрагуладанняў Віленскага біскупстваў Менскім павеце, плошчай па 50-100 км2 кожнае, мелі прыблізна па столькі ж двароў, што азначае шчыльнасць да б чал./км2. У паліт. цэнтры дзяржавы (Віленскі, Ашмянскі і прылеглыя да іх часткі сумежных паветаў) шчыльнасць насельніцтва мусіла быць вышэйшай - да 10 чал./км2. Бліжэй да перыферыі яна паніжалася. Сельскае насельніцтва Полацкай зямлі (22 тыс. км2) у 1552 налічвала больш за 7,6 тыс. двароў, гарадское - больш за 1,7 тыс. двароў, што дае разам 52-56 тыс. чал., або каля 2,5 чал./км2. Пры гэтым большасць жыхароў канцэнтравалася ў паўд. частцы зямлі, на левабярэжжы Дзвіны, шчыльнасцьтам была каля 5 чал./км2, а ў Задзвінні - каля 1 чал./км2. У Мазырскай вол. (3,5 тыс. км2) у 1552 было каля 800 двароў, у горадзе - 267, што дае 6-6,4 тыс. чал. (1,7-1,8 чал./км2). Яшчэ радзей была заселена ўскраінная Гомельская вол., у 1537 адваяваная ў Маскоўскай дзяржавы. У1560 там на плошчы 4,5 тыс. км2 налічвалася 202 двары і крыху больш за 1 тыс. чал., што дае шчыльнасць менш за 1 чал. на 3 км2. Ацэнкі на падставе попісаў 1528 і 1567 грунтуюцца на шэрагу гіпатэтычных параметраў: дакладнасці, з якой пэўная колькасць коннікаўадпавядала колькасці службаў падданых (у 1528 яна мусіла адпавядаць 8 службам, у 1567 - 10, але невядома, як было на самой справе); суадносінах паміж службамі і дварамі (ацэнкі вагаюцца ад 2 да 3 двароў на 1 службу); уліку колькасці двароў у гарадах, а таксама ў дзярж. і царк. маёнтках, з якіх коннікі ў войска не выстаўляліся (у 1567 на тэр. Беларусі такія маёнткі займалі каля і/з агульнай плошчы, але больш было на ўскраінах дзяржавы, таму доля іх насельніцтва магла быць меншай); нарэшце,у кожным попісе адсутнічаюць звесткі па некат. паветах (у 1528 - па Аршанскім, Кіеўскім, Мазырскім, Рэчыцкім і Падоллі, у 1567 - па большасці Аршанскага і Рэчыцкага, цалкам па Віцебскім, Кіеўскім, Полацкім паветах, Падоллі). Можна прыняць, што ў 1528 насельніцтва ВКЛ складала крыху больш за 2 млн. чал., з іх на тэр. Беларусі каля 1 млн. чал. (пры сярэдняй шчыльнасці 4,3 чал./км2), Літвы 550 тыс. чал. (9,4 чал./км2), на Падляшшы 160 тыс. чал. (14,1 чал./км2), на Украіне 220 тыс. чал. (1,6 чал./км2). Пры гэтым колькасць шляхты (разам з сем'ямі) складала прыблізна 50тыс. чал., гар. насельніцтва - 200-250 тыс. чал. Да 1567 насельніцтва ВКЛ вырасла прыкладна да 3 млн. чал., пры гэтым на Беларусі, асабліва на ўскраінах, прырост мог быць больш інтэнсіўны, чым уЛітве. На тэрыторыі, што засталася ў складзе ВКЛ пасля Люблінскай уніі, колькасць насельніцтва на 1569 можна ацаніцьу 2,6 млн. чал., з іх каля 1,8 млн. чал. на Беларусі і 0,8 млн. чал. у Літве.

Перыяд дэмаграфічнага росту працягваўся да сярэдзіны 17 ст., але больш нізкімі тэмпамі, бо шчыльнасць насельніцтва ў Літве і паўн.-зах. Беларусі наблізілася да максімуму, які забяспечваўся тагачасным узроўнем гаспадаркі - 16-20 чал./ кмг. Дэмаграфічныя разлікі на 1650 прапанаваў польскі даследчык Ю.Можы, абапіраючыся на зводную статыстыку тарыфаў падымнага падатку. Пры гэтым ён завысіў населенасць 1 дыма, прымаючы яе роўнай 8 чал. Масавы аналіз інвентароў сведчыць, што ў 2-й пал. 17-18 ст. на двор пры-падала ў сярэднім 1,5 шлюбнай пары, або 6,5-7 чал. Такая папраўка да разлікаў Можы дае лічбу насельніцтва ВКЛ на 1650 (без Інфлянтаў, Смаленскага і Старадубскага пав.) каля 3,1 млн. чал., з іх у Літве -каля 920-950 тыс. чал., у пераважна бел. паветах - 2,1 млн. чал. (плошча гэтых паветаў складала 245 тыс. кмг, апрача Беларусі яны ахоплівалі 4,7 тыс. кмг тэрыторыі сучаснай Літвы і 33 тыс. кмг Расіі, Украіны і Польшчы). Шчыльнасць насельніцтва ў Літве была каля

16 чал./ кмг,у сярэднім па Беларусі - больш як 8,5 чал./ кмг, пры гэтым яна змянялася ад 17 чал./ кмг у Берасцейскім і Ваўкавыскім пав. да 2,8 чал./ кмг у Мазырскім і 1 чал./ кмг - у Рэчыцкім (гэтыя паветы пацярпелі ў час казацкіх нападаў у 1648-49). Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-67 выклікала сапраўдную дэмаграфічную катаст-рофу. Трывалае насельніцтва ВКЛ скарацілася ў 1667 да 1,7 млн. чал., у некат. паветах -у 2-3 разы. У пераважна бел. паветах засталося крыху больш за 1,1 млн. чал. Праўда, неўлічанымі застаюцца бадзягі і жабракі, колькасцьякіху пасляваенныя гады, магчыма, дасягала дзесяткаў і нават сотняў тысяч. Наступнае паўстагоддзе было часам, калі колькасць насельніцтва моцна вагалася. Яна павольна аднаўлялася да ўзроўню 2,5 млн. чал. (на Беларусі - 1,9 млн. чал.) у 1690, а да канца 17 ст. - прыблізна да 2,8 млн. чал., але ў час Паўночнай вайны 1700-21 была зноў адкінута да ўзроўню 1660-х г. - 2 млн. чал., з іх на Беларусі - 1,5 млн. чал.

Новы перыяд трывалага дэмаграфічнага ўздыму пачаўся ў 1730-я г. і працягваўся да канца існавання ВКЛ. Дэмаграфічныя параметры 2-й пал 18 ст. можна высветліць з дапамогай метрычных кніг і тарыфаў падымнага. Нараджальнасць у гэты час вагалася на ўзроўні 55-60 праміле, смяротнасць - ад 45 да 50 праміле, што забяспечвала што-гадовы прырост ад 1 да 1,5%. Колькасць насельніцтва дасягнула ўзроўню сярэдзіны

17 ст. ў канцы 1760-х г., але на гэты раз у Літве было каля 740 тыс. чал., у пераважна бел. паветах - каля 2,4 млн. чал. У 1772 да Расіі адышла тэрыторыя плошчай каля 73 тыс. кмг з насельніцтвам 1,1 млн. чал. (без уліку Інфлянтаў). Плошча ВКЛ скарацілася да 229 тыс. кмг, з іх у пераважна бел. паветах - 171 тыс. кмг. Яго насельніцтва складала ў 1772 каля 2,1 млн. чал., у бел. частцы - 1,4 млн. чал. Напярэдадні 2-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1792 у ВКЛ налічвалася 3,3 млн. чал., у т.л. ў пераважна бел. паветах -2,35 млн. чал. Гар. насельніцтва складала 275 тыс. чал., альбо 11,7% жыхароў бел. паветаў. Шчыльнасць насельніцтва найбольшай была ў застдўшайся частцы Полацкага пав., у Берасцейскім, Ваўкавыскім, Гарадзенскім і Лідскім паветах - на ўзроўні 19-20 чал./ км2. У Ашмянскім пав. яна дасягала 17, у Браслаўскім, Новагародскім, Сло-німскім і застаўшайся частцы Аршанскага пав. - 13-14, у Менскім, Пінскім і застаўшайся частцы Рэчыцкагапав. - 9-11, у Мазырскім пав. - менш як 5,уЛітве - каля Ібчал./ км2. На тэрыторыі, што належала Расіі, было ў той час 1,37 млн. чал., у т.л. ў гарадах 130 тыс. чал., ці 9,5%. Сярэдняя шчыльнасць насельніцтва там была каля 19 чал./ км2, а па ўсёй Беларусі - 15,3 чал./ км2.

Спіс выкарыстанай літаратуры :

Энцыклапедыя Вялікае княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Дэмаграфія, заселенасць ВКЛ

Источник: http://library.by

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.