Дзяржаўны і палітычны лад ВКЛ

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ

Все свежие публикации

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Дзяржаўны і палітычны лад ВКЛ. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь глазами птиц HIT.BY! Звёздная жизнь KAHANNE.COM Мы в Инстаграме
Система Orphus

Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-08
Источник: http://library.by



На працягу свайго існавання ВКЛ была феад. дзяржавай. У 13-14 ст. у склад ВКЛ паступова ўвайшлі ўсе бел., частка сучасныхукр., рус. і польскіх земляў. Баяры ўдзельных княстваў і жыхары буйных гарадоў заключалі з вял. князем ВКЛ дагаворы аб яго вярх. уладзе і захаванні мясц. самакіравання земляў з іх старадаўнім звычаёвым правам. Прымяняўся юрыд. прынцып, які змяшчаўся ў тэксце дамоў ад імя вял. князя: «Мы старыны не рухаем, а навіны неўводзім». Устанаўлівалася васальная залежнасць мясц. князёў ад вял. князя. Ужо ў гэты перыяд існавання дзяржавы ўсталявалася яе назва «Вялікае княства Літоўскае», або скарочана - «Літва». У самой дзяржаве Літвой спачатку называлі тэр. Верхняга і Сярэдняга Панямоння, а Руссю - Верхняе Падзвінне і Падняпроўе.

У 15 ст. ВКЛ ператварылася ў вял. дзяржаву. Пазней за ўсіх у сярэдзіне 15 ст. ў яе склад увайшла Жамойць (сучасная цэнтр. і зах. Літва), якая мела аўтаномію. Цэнтр. частку ВКЛ з моцнай уладай вял. князя (гаспадара) складалі Віленская, Троцкая, Нова-гародская,Слонімская, Ваўкавыская, Браслаўская, Ашмянская, Гарадзенская, Вількамір-ская, Берасцейская, Лідская, Менская, Пінская, Слуцкая і Тураўская землі. Гэтая частка дзяржавы і называлася Літвой. Інш. тэр. ВКЛ,якія мелі аўтаномію са сваім паліт. жыццём, лічыліся землямі ВКЛ, «да таго панства прыслухоўваючымі». Гэта былі Полацкае, Ві-цебскае, Смаленскае, Кіеўскае, Чарнігаўскае княствы, Валынь, Падолле, Падляшша, Жа-мойць, Вярхоўскія княствы. Такім чынам, ВКЛ уяўляла сабой федэрацыю земляў, у якой вакол першапачатковага ядра (уласна Літвы) аб'ядноўваліся аўтаноміі. Адпаведна ў тытуле вял. князя пералічваліся найб. значныя землі. Афіц. назва дзяржавы - спачатку Вялікае княства Літоўскае і Рускае, а ў сярэдзіне 15 ст. дададзена і Жамойцкае. Ска-. рочаная назва дзяржавы - Вялікае княства Літоўскае, Літва або

Княства (апошняя назва ў перыяд існавання Рэчы Паспалітай).

Палітыку ВКЛ перш за ўсё вызначалі буйныя феадалы рэгіёна Вільні і заходнебел. земляў. Тэрыторыі земляў «прыслухоў-ваючых» мелі меншую паліт. вагу ў краіне. Такая адасобленасць гэтых тэрыторый захоўвалася да перыяду цэнтралізацыі дзяр-жавы. Яна была замацавана абласнымі прывілеямі (граматамі), якія выдаваліся вял. князем асобным землям.

На чале ВКЛ знаходзіўся вял. князь (гаспадар). Ён быў носьбітам вярхоўнай улады. Яго гаспадарскісуд быў вышэйшай і канчатковай судовай інстанцыяй. Вял. князь меў шырокія паўна-моцтвы: ён камандаваў войскам ВКЛ, выдаваў заканадаўчыя акты (пры-вілеі, асобныя акты гарадам, царкве, землям, прыватным асобам), распа-раджэнні, кіраваў знешняй палітыкай, фін.-гасп. дзейнасцю, вызначаў асн. кірункі рэліг. палітыкі дзяржавы.

3 часоў Гедзіміна ўсталяваўся парадак, паводле якога велікакняжацкі трон гаспадар перадаваў аднаму са сваіх сыноў, не абавязкова старэйшаму. Калі ў вял. князя не было сыноў, трон перадаваўся брату. 3 канца 14 ст. ў пытанне спадчыннасці трона ўсё больш умешваюцца буйныя феадалы. На з'ездах феадалаў адбываліся выбары новага вял. князя, але заўсёды з дынастыі Гедзімінавічаў (а з сярэдзіны 15 ст. - з кола адной галіны гэтай дынастыі-Ягелонаў, або Ягайлавічаў). Дзеці, браты і пляменнікі вял. князя ў 14-1-й пал. 15 ст. атрымлівалі ад яго ўдзелы. Але іх уладанні не мелі характару трывалых паліт.-дзярж. утварэнняў: межы іх адвольна мяняліся, а ўладары змяшчаліся вял. князем.

У 13-14 ст. вял. князь вырашаў гал. дзярж. пытанні разам з васальнымі князямі і найбольш уплывовымі феадаламі (панамі), якія кіравалі распарадчай дзейнасцю як у сталіцы, так і на месцах (яны ж былі і суддзямі, асабліва ў мясцовасцях, якімі кіравалі). Паступова вышэйшым органам кіравання дзяржавай становіцца Рада Вялікага княства Літоўскага (або паны-рада). Спачатку яна мела больш дарадчыя функцыі, але паступова яе правы пашыраліся. У 14 ст. ў склад рады ўваходзілі князі з роду Гедзімінавічаў, а таксама найбольш прыбліжаныя да вял. князя князі і баяры. У пач. 15 ст. ў яе склад уключаны намеснікі акруг і вышэйшыя саноўнікі дзяржавы, каталіцкія біскупы і некат. асабіста запрошаныя князі і паны. На сойме 1566 было прынята рашэнне аб увядзенні ў склад Рады ваявод і кашталянаў новаствораных ваяводстваў. Паступова рада ВКЛ ператварылася ў прадстаўнічы орган магнацкай алігархіі. Прывілей 1492 замацаваў асновы дзярж. і грамадскага ладу ВКЛ, пануючае становішча баяр і іх вярхоў - паноў. Было ўстаноўлена, што вял. князь не мае права адмяняць або змяняць законы, пастановы і судовыя рашэнні, прынятыя гаспадаром разам з Радай. У выпадку адсутнасці вял. князя Рада вырашала пытанні самастойна. Паводле прывілея 1506, вял. князь абавязваўся ўвогуле нічога не пастанаўляць без згоды паноў-рады. Гэтыя абмежаванні ўлады вял. князя былі замацаваны ў Статутах ВКЛ 1529,1566 і 1588.

У 15 ст. па ініцыятыве вял. князя пачалі збірацца агульныя дзярж. з'езды феадалаў (соймы) для вырашэння пытанняў ад імя ўсіх феадалаў ВКЛ. У пасяджэннях соймаўудзельнічалі і шэраговыя баяры (шляхта). Вальны сойм ВКЛ як агульнадзярж. орган канчаткова канстытуіраваўся ў 1492, калі баярам усіх земляў ВКЛ былі накіраваны запрашэнні прыслаць сваіх прадстаўнікоў для вырашэння важных дзярж. спраў. 3 1512 на сойм выбіраліся па 2 дэпутаты (паслы) ад кожнага павета. У пасяджэннях соймаў удзельнічала і Рада ВКЛ, асабіста запрашаліся каталіцкія біскупы і правасл. епіскапы, вышэйшыя саноўнікі дзяржавы, князі і знатныя паны. Сойм як прадстаўні-чы орган шляхецкага саслоўя ў пач. 16 ст. набыў значэнне заканад. і кантрольнага органа. Сойм прымаў новыя законы, па-становы, наваті па прыватных справах. Але гал. яго функцыямі былі выбары вял. кня-зя, вызначэнне падаткаў на вайсковыя па-трэбы, абвяшчэнне вайны, заключэнне мі-ру, разгляд крымінальных спраў вышэй-шых саноўнікаў і знатных паноў.

На вышэйшыя пасады ў дзяржаве пры-значаў вял. князь. Гэта былі ваяводы, кашталяны, маршалкі земскі (вялікі) і дворны, канцлер, гетманы найвышэйшы (вялікі) і польны, падскарбі земскі, старасты. Прызна-чэнне вял. князем ваявод і кашталянаў праводзілася паводле пэўнай сістэмы: ад ні-жэйшых паводле рангу ваяводстваў да самых вышэйшых і прэстыжных. Першае месца ў іерархіі ваяводстваў на тэр. Беларусі і Літвы ў 2-й пал. 16-18 ст. займала Віленскае, потым Троцкае, пасля Жамойцкае княства (са старастам на чале), Смаленскае, Полацкае, Новагародскае, Віцебскае, Берасцейскае, Мсціслаўскаеі Менскае ваяводствы. Пры гэтым Смаленскае ваяв. існавала нават тады, калі яго тэрыторыя ў 1514 і 1654 уключалася ў склад Расіі.

Асобнымі землямі і паветамі ў ВКЛ у 14-16 ст. кіравалі намеснікі. У 1413 былі ўве-дзены пасады віленскага і троцкага ваявод і кашталянаў, у 16 ст. такія ж пасады ўтвораны ў іншых ваяводствах. Паводле адм. рэформы 1565-66 у ВКЛ было ўтворана 13 ваявод-стваў, якія падзяляліся на 30 паветаў. Асн. адм.-тэр. адзінкай стаў павет, які меў свой прадстаўнічы орган - шляхецкі соймік, выбіраліся пав. шляхецкія суды. Полацкае і Мсціслаўскае ваяводствы на паветы не падзяляліся, іх соймікі лічыліся павятовымі. Соймікі вырашалі пытанні не толькі свайго павета, але і агульнадзяржаўныя, давалі інструкцыі сваім паслам на сойм. У 16-18 ст. формы і практычная дзейнасць павятовых соймікаў удаска-нальваліся, і яны набылі важнае значэнне ў адзінай дзярж. сістэме ВКЛ і каралеўства Польшча.

У выніку стварэння Рэчы Паспалітай у дзярж. і паліт. ладзе ВКЛ адбыліся змяненні. ПасляЛюблінскайуніі 1569 зменшылася тэр. ВКЛ. Ад яе адышлі ў склад Польшчы ўкр. ваяводствы і Падляшша. Шляхта гэтых тэрыторый імкнулася атрымаць больш шырокія паліт. правы, якія ўжо мела польская шляхта (гл. Радамская канстытуцыя 1505). Толькі соймік Мазырскага пав. Кіеўскага ваяв. выказаўся за захаванне сваёйтэрыторыіўскладзе ВКЛ,і паветбыўуключаныўМенскае ваяв.

У сувязі з трывалым паліт. саюзам паміж ВКЛ і каралеўствам Польшча, які амаль заўсёды падмацоўваўся персанальнай уніяй паміж абедзвюма дзяржавамі (гл. Крэўская унія 1385, Віленска-Радамская

унія 1401, Гарадзельская унія 1413, Мельніцкая унія 1501), у час цяжкай для ВКЛ Інфлянцкай вайны 1558-82 асн. частка феадалаў Беларусі разам з вял. князем літоўскім і польскім каралём Жыгімонтам II Аўгустам пагадзілася з кіруючымі коламі Польшчы на больш цеснае аб'яд-нанне абедзвюх дзяржаў. У выніку Люблінскай уніі 1569 Польшча (Карона) і ВКЛ (Княства) утварылі федэратыўную дзяржаву (з захаваннем пэўнай самастойнасці кожнай дзяржавы) - Рэч Паспалі-тую. Новая дзяржава лічылася агульнай для «або-двух народаў», г.зн. шляхты Польскага каралеўства і ВКЛ. Кароль польскі (ён жа і вял. князь літоўскі, рускі і жамойцкі) меў абмежаваныя паўнамоцтвы. Заканадаўчую і часткова суд. ўладу меў агульны для ўсёй дзяржавы магнацка-шляхецкі сойм, які скла-даўся з 2 палат: Сената (магнатаў, прадстаўнікоў цэнтр. адміністрацыі, вярхоў каталіцкага касцёла) і Пасольскай Ізбы, у якую соймікі выбіралі дэпу-татаў-паслоў па 2 ад кожнага павета. Сойм прымаў асобныя законы для Польшчы і ВКЛ. Рэч Паспалітая вяла агульную для Кароны і ВКЛ знешнюю палітку. Аднак у кожнай дзяржаве былі асобныя дзярж. адміністрацыі (з адпаведнымі кіруючымі пасадамі), асобныя войскі са сваім камандаваннем, свае фін. сістэмы з правам чаканкі аднолькавай манеты, свой скарб, самастойная суд. сістэма і сваё заканадаўства. Кожная з дзяржаў мела сваю дзярж. мову: Польшча - лацінскую (з канца 16 ст. фактычна польскую), ВКЛ - беларускую (з 1697 польскую, але афіц. акты на бел. мове захоўвалі сваю моц). Згодна са Статутам ВКЛ 1588 (які ў ранейшых Статутах ВКЛ 1529 і 1566) польскай шляхце забаранялася ў ВКЛ займаць дзярж. пасады любога ўзроўню, а таксама купляць і атрымліваць у спадчыну або ў падарунак нерухомую маёмасць.

Кароль выбіраўся выбарчым (элекцыйным) соймам пажыццёва. Улада ка-раля была абмежавана. Ён падпісваў законы, прынятыя соймам, выдаваў пры-вілеі (дэкрэты) установам, асобам. Гэтыя прывілеі не павінны былі парушаць законы. Кароль не меў права пакінуцьу спадчыну сыну каралеўскі пасад. Ён не меў права арыштоўваць шляхціца без папярэдняга разгляду справы ў судзе.

Каб кантраляваць дзейнасць манарха, пасля смерці кожнага караля і перад абраннем новага збіраўся канвакацыйны сойм і выпрацоўваў умовы, якія павінен быў прыняць пры абранні новы кароль. Звычайна гэта былі дадатковыя абмежаванні. Да такіх, напр., адносіліся Генрыкавы артыкулы. Пасля канвакацыйнага сойма праводзіліся на сойміках выбары новых дэпутатаў на выбарчы сойм. Паколькі выбары былі адусяго«паліт. народа», г.зн. шляхты,то на выбарчы сойм мог прыехаць і ўдзельнічаць у ім кожны шляхціц. Так, 12.9.1733 сабралася 12 тыс. выбаршчыкаў, якія абвясцілі абранне каралём Станіслава Ляшчын-скага. Кандыдатам у каралі тэарэтычна мог быць кожны шляхціц або замежны прынц. У канцы 16 ст. і сярэдзіне 17 ст. на трон вылучаліся нават кандыдатуры маскоўскіх цароў Фёдара Іванавіча і Аляксея Міхайлавіча.

Пасля абрання караля на павятовых сойміках выбіралі дэпутатаў на каранацыйны сойм, падчас якога ў касцёле праводзілася ўрачыстая каранацыя караля і прысяга яго на выкананне законаў і ўмоў канвакацыйнага сойма.

Прававое становішча караля вызначалася Пакта канввнта - дамовай паміж шляхтай і новаабраным каралём,уякойутрымлівалася паліт. і фін. абавязкі караля. Упершыню яны сфармуляваны ў 1573 пры абранні на трон Генрыка Валезы (Валуа) разам з Генры-кавымі артыкуламі. Паводлеіх карольабавязаўся панавацьудзяржаве разам з радай з 18 сенатараў, без спадчыннага замацавання трона, склікаць кожныя 2 гады сойм, без іх згоды не абвяшчаць вайну і не заключаць мір, не ўводзіць новых па-даткаў. Шляхце давалася права адмаўляць каралю ў паслушэнстве пры парушэнні каралём сваіх абавязацельстваў. Усе наступныя каралі пацвярджалі Генрыкавы артыкулы пры абранні на трон. У ВКЛ пра-вавое становішча вял. князя (караля) вызначалася яшчэ і Статутам ВКЛ 1588.

Дзейнасць караля строга кантралявалася. Сойм абіраў з сенатараў раду (фактычна пастаянную дарадчую і кантрольную камісію), якая сачыла за выкананнем каралём законаў. Калі шляхта лічыла, што кароль парушае іх правы, яна мела законнае права стварыць канфе-дэрацыю і выступіць у абарону закона і грамадзянскіх правоў, аб-вясціць рокаш. Пастановы канфедэрацыі мелі сілу законаў сойма, і кароль часта згаджаўся з гэтымі пастановамі, бо шляхта мела права скінуць яго з трона і абраць новага манарха (напр., дэтранізацыя Аўгуста II у 1704).

3 2-й пал. 17 ст. дэпутацкая меншасць на сойме магла апра-тэстоўваць прынятыя большасцю законапраекты і пастановы. Уводзі-лася права «ліберум вета», калі голасам нават аднаго дэпутата не прымаўся закон, і ўся праца сойма спынялася, а прынятыя на гэтай сесіі законы скасоўваліся. Усяго з 80 соймаўу 1652-1764 такім чынам былі сарваны 44. Каб пазбегнуць зрыву сойма, у пэўных выпадках дэпутаты на пачатку працы абвяшчалі яго канфедэрацыяй, і тады іе/*г рашэнні прымаліся большасцю галасоў.

У 2-й пал. 16-1-й пал. 17 ст. перад вальным соймам Рэчы Паспа-літай ці пасля яго ў Ваўкавыску, а потым у Слоніме збіраліся соймікі галоўныя, на якіх сенатары і паслы (дэпутаты) ВКЛ абмяркоўвалі, без удзелудэпутатаўі сенатараў ад Польшчы, паліт. і эканам. пытанні сваёй краіны і прымалі рашэнні па абароне дзярж. інтарэсаў ВКЛ у федэратыўнай Рэчы Паспалітай.

Змяненне паліт. ладу ВКЛ адбылося ў канцы 17 ст. У 1680-90-х г. у ВКЛ узвысіўся род Сапегаў, якія выступілі супраць караля Яна III Сабескага, маючы намер стаць на чале самастойнага ВКЛ. У асяроддзі шляхты ВКЛ пачалася адкрытая барацьба супраць усеўладства і злоўжыванняў Сапегаў. Шляхце ВКЛ удалося правесці на сойме 1697 канчатковае ўраўнаванне яе правоў з правамі польскай шляхты, у т.л. і ў адносінах узмацнення яе кантролю над дзейнасцю вышэйшых службовых асоб у ВКЛ (гл. «Ураўнаванне правоў» 1697). Такім чынам, склаўся комплекс правоў і прывілеяў шлях-ты - шляхецкія вольнасці.

У 2-й пал. 18 ст. прыхільнікі рэформ дамагліся змяненняў у дзярж. ладзе. Канвакацыйны сойм 1764 прыняў шэраг пастаноў па фін. справах і дзей-насці суда, а дэпутаты вызваляліся ад абавязкаў прытрымлівацца інструкцый, атрыманых ад сваіх павятовых соймікаў. На сойме 1764 было абме-жавана права «ліберум вета», створаны Скарбовая камісія Вялікага княства Літоўскага і Вайсковая камісія Вялікага княства Літоўскага.

Аднак рэформы выклікалі процідзеянне рэак-цыйнай часткі магнатаў і шляхты, якія не жадалі ўмацавання цэнтр. улады. Супраць рэформ высту-пілі Расія і Прусія. Іх уладары Кацярына II і Фрыд-рых II з іх абсалютысцкімі рэжымамі не жадалі мець побач дзяржаву з моцнай цэнтр. уладай і рэфар-маванай дзярж. сістэмай. Кацярына II арганізавала з дысідэнтаў (некаталіцкай шляхты) Слуцкую кан-федэрацыю і Тарунскую канфедэрацыю, а таксама каталіцкую Радамскую канфедэрацыю. У Рэч Паспалітую былі ўведзены рас. войскі, якія падтрымалі канфедэратаў. У выніку інтэрвенцыі сойм 1768 вымушаны быў прыняць пастанову абураўнаванні правоўдысідэнцкай шляхты з каталіцкайі падпісацьдагавор 1768 з Расіяй, якая гарантавала Кардынальныя правы, што былі прынятыя соймам і захоўвалі былы дзярж. лад. Аднаўляліся «ліберум вета», выбарнасць караля, непа-хіснасць шляхецкіх прывілеяў, у прыватнасці, выключнае права шляхты замяшчаць дзярж. пасады.

Сац.-эканам. развіццё Рэчы Паспалітай, уздым гарадоў, гандлю, рамёстваў, ману-фактуру 2-й пал. 18 ст. прымусілі ўрад і караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага правесці некат. рэформы дзярж. ладу. У1773 створана Адукацыйная камісія, у 1775 - Пастаянная Рада (складалася з караля, 18 сенатараў і 18 дэпутатаў сойма). Былі прыняты рашэнні, накіраваныя на паляпшэнне гандлю і прававога становішча мяшчан, на развіццё пра-мысловасці. Аднак далейшыя рэформы не праводзіліся.

Рэформы пачалі праводзіцца сіламі шляхецка-бурж. блоку ў час дзеяння Чаты-рохгадовага сойма 1788-92. Сойм прыняў Канстытуцыю 3 мая 1791, у тэксце якой зусім не ўпамінаюцца ВКЛ і Рэч Паспалітая. Аднак канстытуцыя не скасавала дзярж.-прававой самастойнасці ВКЛ. Гэта быў кампраміс, які дазволіў дэпутатам ВКЛ захаваць прававую і паліт. адасобленасць сваёй дзяржавы. Яны кіраваліся інструкцыямі павя-товых соймікаў, якія патрабавалі пакінуцьунію як аснову ўзаемных стасункаў, захаваць Статут ВКЛ 1588, асобную Скарбовую камісію ВКЛ, праводзіць кожны 3-і вальны сойм у Гародні ці Вільні. Былі захаваны асобныя дзярж. пасады і працягвала існаваць войска ВКЛ, колькасцьякога была даведзена да 15 тыс. чал. Канстытуцыя адмяняла выбарнасць каралёў, алеўводзіла выбарнасць дынастыі. Каралю і радзе, якая складалася з прымаса (главы каталіцкага касцёлу) і 5 міністраў, належала выканаўчая ўлада. «Ліберум вета» і канфедэрацыі адмяняліся. Усе рашэнні на сойме павінны былі прымацца большасцю галасоў. У склад сойма ўводзіўся 21 прадстаўнік гарадоў з правам дарадчага голасу.

20.10.1791 сойм прыняў пастанову «Узаемнае заручэнне абодвух народаў», якая замацавала федэратыўную аснову Рэчы Паспалітай. У гэтай ухвале адзначалася, што ВКЛ павінна мець «такую ж колькасць міністраў і нац. пасад ды з такімі ж тытуламі і паўнамоцтвамі, яку Кароне». Было захавана роўнае прадстаўніцтва ВКЛ у цэнтр. органах кіравання супольнай дзяржавы, у Вайсковай і Скарбовай камісіях абодвух народаў. 28.6.1791 была створана Камісія паліцыі абодвух народаў.

Яшчэў 1768як органы мясцовага кіравання ўбуйных гарадах былі створаны камісіі добрага парадку, а ў 1789 у ваяводствах і павятовых цэнтрах - камісіі парадкавыя цывільна-вайсковыя, якія з лют. 1790 сталі пастаяннымі органамі выканаўчай улады, а камісары (па 15 чал. у камісіі) выбіраліся шляхтай на павятовых сойміках на 2 гады.

Каб спыніць далейшае правядзенне рэформ, што было небяспечным для самадзяр-жаўнага ладу Рас. імперыі, Кацярына II дамовілася з рэакцыйнымі магнатамі аб інтэр-венцыі. Пасля вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1792 ва ўмовах акупацыі ўлада была перададзена кіраўнікам Таргавіцкай канферэнцыі. У чэрв. 1793 у Гародні сабраўся апошні сойм Рэчы Паспалітай, у час якога Канстытуцыя 3 мая была адменена і прынята новая, паводле якой аднаўляліся Пастаянна Рада і выбарнасць караля, рашэнні на сойме прымаліся большасцю галасоў, каралю прадастаўлялася права вета на соймавыя законы. Пасля падаўлення паўстання 1794адбыўся 3-і падзел Рэчы Паспалітай (1795),у выніку якога дзяржава спыніла сваё існаванне.

У мясцовай адміністрацыі ў паветах ВКЛ да сярэдзіны 16 ст. кіраўніком акругі (павета) быў стараста - намеснік вял. князя з поўнай дзярж. і судовай уладай. Пасля ўвядзення ў 1565-66 шляхецкага кіравання на соймікаху кампетэнцыі старасты застаўся толькі гродскі суд. Стараста прызначаўся вял. князем (каралём) і сам прызначаў сабе намесніка - падстарасту, які выконваў судовыя абавязкі (раней і адміністрацыйныя). Павятовы харужы вёў улік шляхты і ваеннаслужылых людзей у павеце, збіраў у паход павятовае апалчэнне. Ніжэйшай асобай у сістэме дзярж. кіравання былі дзяржаўцы, якія распараджаліся дзярж. маёнткамі і кіравалі насельніцтвам воласці. Да 17 ст. ў мясцовасцях, дзе былі вольныя сяляне, яны выбіралі сельскіх і валасных старцаў, соцкіх, дзесяцкіх, якія наглядалі за выкананнем насельніцтвам дзярж. павіннасцей, збіралі даніну і падаткі, удзельнічалі ў разглядзе спраў на копным судзе.

Насельніцтва гарадоў да 15 ст. падпарадкоўвалася велікакняжацкім намеснікам. Пачынаючы з канца 14 ст„ а асабліва ў 16 ст., у ВКЛ уводзіцца магдэбургскае права -сістэма гар. самакіравання. На чале гар. улады стаяў войт, прызначаны вял. князем з феадалаў або заможных мяшчан (у прыватнаўладальніцкіх гарадах магнат прызначаў войта з мяшчан свайго горада). Войтажыццяўляў гал. распарадчуюўладуўгар. абшчыне, атаксама вяршыў войтаўскісуд. Органам гар. самакіравання была гар. рада (з 2-й пал. 17 ст. больш частая назва - магістрат), якая ў 17-

18 ст. часткова абмежавала ўладу войта (асабліва ў прыватнаўладальніцкіх гарадах). Рада не толькі кіравала гар. справамі, але і мела функцыі суда. Жыхары гарадоў, якія атрымалі самакіраванне паводле магдэбургскага права, вызваляліся ад феад. павіннасцей, суда, улады ваявод і старастаў. У гарадах існавалі кварталы або ўчасткі з дамамі, якія належалі феадалам і не падлягалі гар. уладзе. Яны называліся юрыдыкамі. У 16 ст. ў ВКЛ ужо склалася сістэма дзярж. органаў, якая мела заканадаўчыя, выканаўчыя, распарадчыя і судовыя функцыі.

У 13-15 ст. заставалася тая ж судовая сістэма, што існавала да ўтварэння ВКЛ. У 16-18 ст. яна спалучала 2 сістэмы судоў: агульныя суДы, што былі звязаны з органамі дзярж. кіравання, і саслоўныя. У 14-15 ст. у цэнтры княстваў насельніцтва судзілі князі з баярамі, у інш. гарадах - княжацкія намес-нікі, у валасцях - валасцелі з валаснымі старцамі. * Дзейнічаў і старадаўні копны суд жыхароў сяла або некалькіх сёл.

Найвышэйшым судом ВКЛ быў гаспадарскі (велікакняжацкі) суд. Вял. князь быў вярхоўным суддзёй па ўсіх справах, якія паступалі да яго з ніжэйшыхінстанцый, а таксама па справах, якія ён разглядаў непасрэдна. У яго кампетэнцыю ўваходзілі гал. пытанні дзярж. парадку, падатковыя, маёмасныя і інш. справы. У Судзвбніку 1468 было ўказана, што разам з гаспадаром у вырашэнні дзярж. спраў прымаюць удзел паны-рада. Калі вял. князі доўгі час знаходзіліся ў Польшчы, то паны-рада ператвараліся ў вышэйшую судовую інстанцыю.

У пач. 16 ст. ў ВКЛ пачаў працаваць задворны асэсарскі суд, які складаўся з пры-значаных на пэўную сесію асоб і дзейнічаў пры вял. занятасці вял. князя. Статут ВКЛ 1529 пашыраў судовыя паўнамоцтвы паноў-рады, якая склікалася на судовыя сесіі ў

Вільню штогод. Такім чынам, паны-рада станавіліся вышэйшай суд. інстанцыяй у ВКЛ. На рашэнні гэтага суда магла пада-вацца апеляцыя да вял. князя. У пач. 16 ст. пачаў дзейнічаць і маршалкаўскі суд, калі вял. князь даручаў маршалку земскаму (у яго адсутнасці - маршалку дворнаму) разглядаць пэўныя справы. У адрозненне ад асэсарскага суда маршалкаўскі суд раз-глядаў справы і тады, калі гаспадара ў дзяржаве не было. Акрамя таго, маршалак земскі судзіў усе справы аб злачынствах і правапарушэннях, якія адбываліся ў мяс-цовасці, дзе ў гэты час знаходзіўся вял. князь, а таксама на сойме. Утварыліся так-сама камісарскія суды, якія займаліся гал. чынам справамі па памежных пытаннях.

Суд. сістэма ў ВКЛ была рэфармавана ў час адм.-суд. рэформы 1565-66, калі шляхта атрымала самакіраванне і ў паветах былі створаны шляхецкія суды.

Замкавы суд (або гродскі) быў павятовым судом для шляхты, мяшчан і сялян. Дзейнічаў у 2 складах - вышэйшым (як 1-я і 2-я інстанцыі) і ніжэйшым (толькі як 1-я інстанцыя). Гал. суддзёй быў ваявода або стараста. Калі гал. суддзя адсутнічаў, яго замяняў падстараста. У вышэйшы замкавы суд уваходзілі гал. суддзя і прадстаўнікі шляхты. Ніжэйшы суд складаўся з нам. гал. суддзі, суддзі і пісара. Замкавы суд разглядаў справы пра найб. цяжкія злачынствы асоб, якія былі затрыманы на месцы злачынства, таксама сведчыў копіі дакументаў, здзелкі, выконваў прыгаворы. Судом 1-й інстанцыі быў земскісуд, як разглядаў крымінальныя і цывільныя справы, выконваў натарыяльныя акты і інш. Ён выбіраўся павятовай шляхтай з ураджэнцаў павета, якія тут мелі маёнткі і ведалі права. Сесіі земскага суда адбываліся 3 разы на год. Судаводства вялося паводле Бельскага прывілея 1564 і Статутаў ВКЛ 1566 і 1588. Паводле рэформы 1565-66 у павеце існаваў і падкаморскі суд для разгляду памежных зямельных спрэчак паміж шляхтай. Суд вяршыў падкаморы, які разглядаў дакументы, выслухоўваў сведкаў, выязджаў на месца і выдаваў дэкрэт (гранічны ліст). Падкаморага прызначаў вял. князь з 4 канды-датаў, выбраных шляхтай на павятовым сойміку. Падкаморы падбіраў сабе 1 або 2 ка-морнікаў, якія яму дапамагалі, і пісара. Ва ўсе павятовыя суды выбіраліся шляхціцы, якія добра ведалі бел. мову, каб разбірацца ў дакументах, у т.л. старажытных.

Па-ранейшаму ў сельскіх мясцовасцях і некат. гарадах, дзе не было магдэбургскага права,у 16-17 ст. дзейнічаў копны суд, які разглядаўсправы сялян і гараджан. Суддзямі былі мясц. жыхары, гаспадары дамоў і зямельных надзелаў (звычайна 10-20 чал.). Яны дзейнічалі пад наглядам дзярж. або панскай адміністрацыі. У некат. мясцовасцях Беларусі (напр., у Слуцкім княстве) копныя суды дзейнічалі і ў 18 ст. Яны падлягалі замкаваму суду.

У1581 быў створаны і ў 1582 пачаў працаваць Трыбунал Вялікага княства Літоўска-га - вышэйшы апеляцыйны суд ВКЛ, пастановы якога мелі сілу пастаноў сойма. Скла-даўся ён з 46 суддзяў-дэпутатаў, якія выбіраліся на павятовых сойміках па 2 дэпутаты

ад кожнага' тэрмінам на 1 год. Трыбунал ВКЛ раз-глядаў апеляцыі па рашэннях земскіх, гродскіх і пад-каморскіх судоў, а таксама скаргі на рашэнні павя-товай адміністрацыі. У 1-й інстанцыі Трыбунал раз-глядаў справы аб належным выкананні старастамі і замкавымі ўраднікамі сваіх абавязкаў пры суда-водстве. Сесіі Трыбунала ВКЛ праходзілі пад стар-шынствам маршалка. Пастановы прымаліся боль-шасцю галасоў на аснове Статута ВКЛ, соймавых кан-стытуцый і звычаёвага права. Сесіі Трыбунала напа-чатку праводзіліся ў Вільні і Троках (для тэр. Вілен-скага і Троцкага ваяводстваў,Жамойці), Новагародку і Менску (для астатняй тэр. ВКЛ), з 1588 штогод у Вільні і папераменна праз год у Новагародку і Мен-ску, з 1755 - штогод у Вільні і Гародні. 3 1613 у ВКЛ існаваў Скарбовы трыбунал, які кантраляваў фінан-савыя справы дзяржавы. У1726 частка яго функцый перададзена Трыбуналу ВКЛ.

3 1572 у Польшчы і з 1587 у ВКЛ у часы бескара-леўя ў паветах дзейнічалі каптуровыя суды. На тэр. Беларусі ў склад каптуровага суда ўваходзілі вая-вода або стараста ці іх намеснікі, суддзя і пісар гродскага суда, падкаморы, суддзя, падсудак і пісар земскага суда. 3 17 ст. ў склад каптуровага суда выбіраліся суддзі, абраныя на перадканвакацыйных павятовых сойміках. Каптуровы суд разглядаў кры-мінальныя справы аб забойствах, разбоях, падпалах, нападах на маёнткі, а таксама цы-вільныя справы магнатаў, шляхты і манастыроў. Пастановы каптуровага суда прымаліся большасцю галасоў і апеляцыі не падлягалі.

У гарадах ВКЛ, якія мелі самакіраванне, акрамя вой-таўскага дзейнічаў і войтаўска-лаўніцкі суд, а таксама бурмістраўска-радзецкі суд. Войтаўскі суд дзейнічаў у гарадах, якія ўжо мелі магдэбургскае права, і ў тых гара-дах, якія яго не мелі. Яны разглядалі спрэчкі паміж мя-шчанамі. Больш пашыраным быў войтаўска-лаўніцкі суд (колькасць лаўнікоў была розная, напр., у Копылі і Няс-віжы іх было па 4, у Менску і Берасці - па 12, у Гародні -11). Гэты суд разглядаў крымінальныя справы, маёмасныя спрэчкі, сведчыў дагаворы куплі-продажу, тастаменты. Асобна ў гарадах з магдэбургскім правам дзейнічаў бурмістраўска-радзецкі суд, у склад якога ўваходзілі бурмістры і радцы. Суд разглядаў правапарушэнні мяшчан і інш. гараджан, спрэчкі паміж купцамі, паміж рамеснымі майстрамі, падмайстрамі і інш. У большасці прыватнаўла-дальніцкіх гарадоў і ў малых дзярж. гарадах у 17-18 ст. дзейнічаў адзіны суд гар. магістрата, у які ўваходзілі войт, бурмістры, радцы і лаўнікі.

Вял. значэнне з 15 ст. меў вотчынны суд. Прывілеем 1447 вял. князь Казімір Яге-лончык перадаў права суда над насельніцтвам феадалам - панам і баярам, на чыёй зямлі жылізалежныя адіх сялянеі гараджане. Артыкул 12 прывілея 1447 рэгламентаваў судовае права пана або баярына. Залежныя ад феадала людзі былі пазбаўлены права апеляцыі ў дзярж. органы і суды. Судаводства ў вотчынным судзе вёў сам пан ці служ-бовыя асобы яго дваровай адміністрацыі, якім ён даручаў весці суд. Меры пакарання вызначаліся адвольна. Справы па цяжкіх злачынствах павінны былі разглядацца згодна з дзярж. заканадаўствам, перш за ўсё са Статутамі ВКЛ.

Прававая сістэма ВКЛ сфарміравалася на падставе мясцовага звычаёвага права, прававых актаў дзярж. і судовых органаў у ВКЛ з 2-й пал. 13 ст., побач са звычаёвым правам,утвараеццаі пісьмовае права, зафіксаванаеўдакументах-граматах (прывілеях). Спачатку складваліся дагаворы вял. князя з баярствам асобных земляў (Полацкай, Смаленскай і інш.), якія гарантавалі захаванне «старыны», а таксама ўстаўныя граматы і гаспадарскія лісты да пэўных асоб. 3 канца 14 ст. вял. князі выдалі шэраг прывілеяў групам феадалаў паводле лакальнага прынцыпу. У 15 ст. гал. значэнне ў прававой сістэме меліўжо заканадаўчыя акты: агульнадзярж. (агульназемскія) прывілеі,абласныя (зямельныя) прывілеі, граматы гарадам, валасцям, дзярж. асобам. Першым агульна-земскім прывілеем ВКЛ, выдадзеным Ягайлам у Вільні, быў прывілей 1387, якім зацвяр-джаліся правы баяр, якія прынялі і прымалі хрышчэнне паводле каталіцкага абраду. Такое ж значэнне меў Гарадзельскі прывілей 1413. Прывілей 1432 і прывілей 1434 ураўнавалі саслоўныя, маёмасныя і асабістыя правы літоўскіх, бел. і ўкр. феадалаў як каталіцкага, так і правасл. веравызнання. Агульнадзярж. прывілеем быў і Казіміраў прывілей 1447, які замацаваў шырокія правы баяр ВКЛ і перадаваў баярам права судзіць сваіх падданых; баяры станавіліся адзінымі суддзямі ўсваіх маёнтках. Агульназемскім прывілеем быў і Аляксандраў прывілей 1492, якім значна пашыралася ўлада паноў-рады. Такое ж значэнне меў і прывілей 1506. Вышэйшай ступенню заканадаўства ў дзяржаве сталі Статуты ВКЛ 1529, 1566 і 1588. Яны былі першымі ў Еўропе зборамі законаў, добра распрацаванымі юрыдычна на аснове мясц. права. Статут ВКЛ 1588 дзейнічаў на тэр. Беларусі і Літвы без значных змен да 1840. У 16 ст. працягвалі дзейнічаць і таксама выдавацца прывілеі асобным землям ВКЛ.

Пасля ўтварэння Рэчы Паспалітай юрыд. нормы значна пашырыліся, калі соймы прымалі канстытуцыі (законы) ВКЛ, асобныя ад польскіх законаў. Прававымі даку-ментамі былі пастановы павятовых соймікаў, гар. магістратаў гарадоў з магдэбургскім правам, каралеўскія (велікакняжацкія) дэкрэты, асобныя артыкулы міжнар. дагавораў, акты канфедэрацый, акты паўстання 1794.

Спіс выкарыстанай літаратуры :

Энцыклапедыя Вялікае княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.

Комментируем публикацию: Дзяржаўны і палітычны лад ВКЛ


Публикатор (): S S A Источник: http://library.by

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle

Скачать мультимедию?

подняться наверх ↑

Новые поступления

Выбор редактора LIBRARY.BY:

Популярные материалы:

подняться наверх ↑

ДАЛЕЕ выбор читателей

Загрузка...
подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY


Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY на Ютубе, в VK, в FB, Одноклассниках и Инстаграме чтобы быстро узнавать о лучших публикациях и важнейших событиях дня.