Тэрыторыя, адміністрацыйны падзел ВКЛ

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Тэрыторыя, адміністрацыйны падзел ВКЛ. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-08
Источник: http://library.by



Ядро ВКЛ утварылася ў сярэдзіне 13 ст. як паліт. аб'яднанне 3 зямель: уласна Літоўскай (плошча каля 64 тыс. км2), Жамойцкай (27 тыс. км2) і Новагародскай (з Гародняй, Ваўкавыскам, Слонімам, 23 тыс. км2). Гэтае першапачатковае ядро дзяржавы ахоплівала каля 114 тыс. км2, прычым да 80% займала балцкае, рэшту - усходнеслав. («рускае») насельніцтва. На працягу 2-й пал. 13-1-й пал. 14 ст. да яго далучыліся Полацкае, Віцебскае, Таропецкае, Менскае, Свіслацкае, Пінскае і інш. княствы агульнай плошчай каля 136 тыс. км2, а таксама частка Валыні з Берасцейшчынай (56 тыс. км2). У адрозненне ад Новагародчыны, на якую пазней пашырылася назва «Літва», яны захавалі назву«Русь». Гэтая двухчасткавасцьдзяржавы абумовіла тытулатуру Гедзіміна і яго спадкаемцаў як «гаспадароў Літвы і Русі». У сярэдзіне 14 ст. каля 2/з тэрыторыі дзяржавы займала «рускае» насельніцтва, каля Уз - балцкае. У1345 Альгерд і Кейстут падзялілі паміж сабой ВКЛ на Віленскую і Троцкую паловы (пад вярхоўнай уладай Альгерда). Альгерду, а потым яго нашчадкам падпарадкоўваліся Вільня з усх. паловай сучаснай Літвы, на Беларусі - Віцебск, Лагойск, Менск, Полацк, Слуцк, пазней - Кобрын і Мсціслаў. У Троцкую палову Кейстута і яго нашчадкаўувайшлі Жамойць, Коўна, Берасце, Ваўкавыск, Гародня, Камянец, Новагародак, Слонім. Былое Свіслацкае княства з Бабруйскай і Любашанскай валасцямі было падзелена паміж Вілен-скай і Троцкай паловамі. У сярэдзіне 14 ст. ВКЛ ахоплівала больш за 300 тыс. км2, пры гэтым першапачатковае ядро («палітычная Літва») займала каля 38%, а ўласна Літва з Жамойцю («этнічная Літва») -менш як 30% яго тэрыторыі. Знешнія межы яшчэ былі нестабільныя. У1349 на карысць Польшчы страчана частка Валыні (Белз, Холм, Ула-дзімір), ненадоўга вернутая ў 1352, але зноў страчаная ў 1366. У1351-66 Дарагічынская зямля належала Мазавецкаму княству (васалу Поль-шчы). 31370 Уладзімірскі і Крамянецкі паветы замацаваліся ў складзе ВКЛ. Адначасова на працягу 1350-60-х г. адбылося істотнае паве-лічэнне тэр. ВКЛ на У: вял. кн. Альгерд, карыстаючыся аслабленнем Залатой Арды, падпарадкаваў частку Смаленскай (з Мсціславам, Белым і Ржэвам), Чарнігава-Северскую, Кіеўскую і Падольскую землі. 3 іх зах. частка Падолля ў 1366 адышла да Польшчы, Ржэўская воласць належала ВКЛ толькі часова (да 1357, у 1359-67,1371-81). Тэр. ВКЛ дасягнула 630 тыс. км2, доля «палітычнай» Літвы знізілася да 18%, а этнічнай - да 14%. Альгерд непасрэдна кантраляваў 10-15% тэры-торыі, яго фактычны суправіцель Кейстут - прыкладна столькі ж, а 70-75% складалі ўдзелы і вотчыны інш. князёў. Большасць стараж. валасцей захаваліся як адм. адзінкі, яны былі часткова пераразмер-каваны ва ўдзелы Гедзімінавічаў (Гарадзенскае, Віцебскае, Заслаўскае, Мсціслаўскае, Новагародскае, Пінскае, Полацкае, Слуцкае княствы) ці вотчыны мясц. княжацкіхдынастый (Гарадзецкае, Друцкае, Лукомскае); некат. знач-ныя воласці (Берасцейская, Барысаўская, Ваўкавыская,Лагойская, Менская,Слонімская і інш.) кіраваліся намеснікамі вял. князя. У канцы 1360-х г. дробныя княствы на ўсх. памежжы (Вяземскае, Казельскае, Навасільскае) знаходзіліся ў васальнай залежнасці ад Альгерда, якая скончылася пасля 1371.

У выніку міжусобіц 1380-х г. у ВКЛ Ратненскае княства на Валыні часова перайшло ў васальную залежнасць да караля Польшчы і Венгрыі, Жамойць у 1384 трапіла пад кантроль Тэўтонскага ордэна, Дарагічынская зямля ў 1390 - пад кантроль Мазовіі. Пасля 1392 вял. кн. Вітаўтаднавіў працэс пашырэння тэрыторыі: у 1396 была далучана рэшта Смаленскай зямлі (часова аднавіла незалежнасць у 1401-04), да 1408 (у 1390-я г.?) вернута Дарагічынская зямля, у 1410 - Жамойць, у 1413 - Зах. Падолле. На правабя-рэжжы Дняпра ўлада ВКЛ пашыралася на стэпавы абшар да Чорнага мора, але гэтая тэрыторыя заставалася амаль незаселенай. У гэты ж час адбыліся істотныя змены ў адм. структуры. Вітаўтдалучыўда велікакняжацкага даменабылыяўдзелы Кейстутавічаў (Трокі, Гародня, Берасце і інш.), ліквідаваў удзелы ў Віцебску, Кіеве, Новагародку, По-лацку, Смаленску, Чарнігаве і замяніў мясц. князёў сваімі намеснікамі. Краіна падзя-лялася на судова-адм. акругі (княствы і намесніцтвы), межы якіх не былі вызначаны заканадаўча, а гістарычна склаліся ў мінулым. На тэр. Беларусі было каля 20 княстваў і намесніцтваў,якія з'яўляліся асн. адм.-тэр. адзінкамі. Яны падзяляліся на больш дроб-ныя воласці, якія паступова распадаліся ў працэсе падаравання земляў феадалам. Да 1427 у склад ВКЛ увайшлі Вярхоўскія княствы (Адоеў, Карачаў, Масальск і інш.), а так-сама Вяземскае княства,з мясц. князямі на чале. На месцы былога Навасільскага княства, запусцелага ў выніку татарскіх нападаў, утварыліся Любуцкае, Мцэнскае, Тульскае намесніцтвы. У 1420-я г. ВКЛ дасягнула свайго максімальнага пашырэння - каля 687 тыс. км2 (без уліку прычарнаморскіх стэпаў). Пры гэтым тэрыторыя сучаснай Літвы займала каля 10%, сучаснай Украіны - 33%, Расіі - 23%, Падляшша - 1,8%, Беларусі -каля 30% (доля Беларусі ў этнагр. межах 19 ст., са Смаленшчынай і Падляшшам, дася-гала 38%). Феадальная вайна 1432-39 прывяла да страты Тульскай воласці на карысць Разанскага княства і Зах. Падолля на карысць Польшчы. У 1447-48 да Польшчы кан-чаткова адышлі Ратненская і Мяджыбажская воласці, пасля чаго заходняя граніца ВКЛ стабілізавалася да 1569. Пры гэтым Усх. Падолле, якое засталося ў ВКЛ і адміністрацыйна адносілася да Валынскай зямлі, апынулася тэрытарыяльна адасобленым ад яе. Падуплы-вам Польшчы на працягу 15 ст. намесніцтвы пачалі называцца паветамі, не раздадзеныя ў прыватную ўласнасць воласці - стараствамі ці дзяржавамі. Акрамя таго, захоўваўся тра-дыц. падзел ВКЛ на Віленскую і Троцкую част-кі (з 1413 сталі называцца ваяводствамі). У ваен. і часткова падатковых адносінах Гара-дзецкае, Клецкае, Кобрынскае, Пінскае княст-вы, Берасцейскае, Ваўкавыскае, Гарадзенскае, Камянецкае, Новагародскае, Слонімскае намесніцтвы падпарадкоўваліся намесніку (з 1413 - ваяводу) троцкаму; Друцкае, Мсці-слаўскае, Слуцкае княствы, Ашмянскае, Крэў-скае, Лагойскае, Лідскае намесніцтвы - вая-воду віленскаму. Полацкая зямля з Лукомскім княствам, Віцебская з Аболецкім, Аршанскім і, магчыма, Магілёўскім намесніцтвамі, Кіеў-ская з Мазырскім намесніцтвам утваралі асоб-ныя ваен. і судовыя акругі. Пасля 1440 Віцеб-ская, Жамойцкая, Кіеўская і Полацкая землі атрымалі адм.-тэр. і судовую аўтаномію, якая праіснавала да сярэдзіны 16 ст. У1440-70 бы-ло адноўлена Кіеўскае княства. Буйныя кня-жацкія вотчыны існавалі на Валыні і ў Чар-нігаўскай зямлі. 3 2-й пал. 15 ст. Азярышчан-ская і Усвяцкая воласці Віцебскай зямлі, шэ-раг т.зв. «рускіх» валасцей у Падняпроўі кі-раваліся намеснікамі вял. князя, а Абольцы, Заслаўе, Лагойск да пач. 16 ст. фактычна страцілі статус намесніцтваў і ператварыліся ў прыватнаўласніцкія або дзярж. маёнткі. Ад-метнай рысай Друцкага і Лукомскага княстваў з'яўлялася іх сумесная прыналежнасць да моцна разгалінаваных княжацкіх родаў.

У выніку памежных канфліктаў 1486-92 і вайны Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ 1492-94 былі страчаны Адоеўскае, Вяземскае, Казель-скае, Мезецкае княствы, у выніку вайны Мас-коўскай дзяржавы з ВКЛ 1500-03 - Бельскі, Таропецкі, Дарагабужскі паветы Смаленскай зямлі, шэрагускраінных валасцей Полацкай і Віцебскай земляў, Бранскае, Ноўгарад-Север-скае, Трубчэўскае, большая частка Чарнігаў-скага княства, Мцэнскае, Пуціўльскае і інш. намесніцтвы, паўд. частка Мсціслаўскага княства (Мглін і Папова Гара). 3 Чарнігаўскага княства ў ВКЛ засталася Рэчыцкая вол. (да-лучана да Віленскага ваяв.). Статус ваявод-ства ў 1471 атрымала былое Кіеўскае княст-ва, у 1504 - Полацкае намесніцтва, у 1507 -Новагародскае, у 1508 - Віцебскае і Смален-скае. Жамойцкая і Валынская землі захавалі традыц. назву, але іх намеснікі (адпаведна старасты жамойцкі і луцкі) былі роўныя па-водле статусу ваяводу. Такім чынам, на пач. 16 ст. аформілася 2-узроўневая адм. структура. Вышэйшы ўзровень утваралі Віленскае, Віцебскае, Кіеўскае, Новагародскае, Полацкае, Смаленскае ваяводствы, Валынская і Жамойцкая землі. Яны падзяляліся на княствы, намесніцтвы і панскія вотчыны. У 1508 вернута Любецкая воласць (далучана да Кіеўскага ваяв.). У1513 створана Падляшскае ваяв.,у якое, апрача ўласна Падляшша, увайшлі Берасцейскі, Камянецкі і Кобрынскі паветы. У1514 страчана рэшта Смаленскай зямлі. Усяго да Маскоўскай дзяржавы ў 1486-1514 адышло каля і/з тэрыторыі ВКЛ, яго плошча скарацілася да 496 тыс. кмг, з іх сучасная Літва займала 14%, Беларусь - 45%, Падляшша - 3% і Украіна - 38%. Шэраг удзельных княстваў пасля згасання мясц. дынастый быў падараваны ў 1521-24 каралеве Боне і ператвораны ў намесніцтвы (воласці): Гарадзецкае, Клецкае, Кобрынскае, Пінскае. У1529 намесніцтвам стала Мсці-слаўскае княства. У 1537 на карысць Маскоўскай дзяржавы страчаны Себеж і шэраг дробных памежных валасцей Полацкага ваяв. (т.зв. Завалочча), але вернута Гомельская воласць, уключаная ў Віленскае ваяв. Кантроль ВКЛ над прычарнаморскімі стэпамі фактычна быў страчаны ў апошняй чвэрці 15 ст., з 1520-х г. зах. частка Прычарнамор'я трапіла пад кантроль Асманскай імперыі. Афіцыйна паўд. мяжа ВКЛ па рэках Кадым, Сінюха і далей да вусця Цясміна была замацавана ў 1540-я г.

У выніку адм. рэформы 1565-66 тэр. ВКЛ была нанова падзелена на ваяводствы і паветы. Існавалі ваяводствы: Берасцейскае (Берасцейскі і Пінскі паветы), Брацлаўскае (без паветаў), Валынскае (цэнтр - Луцк; Крамянецкі, Луцкі і Уладзімірскі паветы), Віленскае (Ашмянскі, Браслаўскі, Віленскі, Вількамірскі і Лідскі паветы), Віцебскае (Аршанскі і Віцебскі паветы), Кіеўскае (Жытомірскі, Кіеўскі, Мазырскі, Оўруцкі, Чаркаскі, Чарнобыльскі паветы), Менскае (Менскі і Рэчыцкі паветы), Мсціслаўскае (без паветаў), Новагародскае (Ваўкавыскі, Новагародскі і Слонімскі паветы), Падляшскае (цэнтр -Дарагічын; Бельскі, Драгічынскі і Мельніцкі паветы), Полацкае (без паветаў, фактычна значная частка яго тэр. ў 1563-81 заставалася пад кантролем Расіі) і Троцкае (Гарадзенскі, Ковенскі, Троцкі і Упіцкі паветы). Жамойцкая зямля з цэнтрам у Расейнах не мела павятовага падзелу, але па-ранейшаму была эквівалентная ваяводству. У канцы 1566 да ВКЛ была далучана Задзвінскае княства (са складу скасаванага Лівонскага ордэна і секулярызаваныхуладанняў Рыжскага арцыбіскупства), якое было падзелена на 4 акругі (паветы): Вендэнскі, Дынабургскі, Рыжскі, Трайдзенскі. У выншуЛюблінскай уніі 1569 была ўтворана Рэч Паспалітая, у якой Польскае каралеўства і ВКЛ захавалі пэўную самастойнасць. Пры гэтым Брацлаўскае, Валынскае, Кіеўскае (без Мазырскага пав., які ўвайшоў у склад Менскага ваяв.), Падляшскае ваяводствы далучыліся да Польскага каралеўства, Задзвінскае княства стала сумесным уладаннем (кандамініумам) Польшчы і ВКЛ. Іншая частка былой Лівоніі захавалася ў якасці Курляндскага і Земгальскага герцагства - васала Рэчы Паспалітай. Тэрыторыя ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай зменшылася да 292 тыс. кмг (Беларусь - 77%, Літва - 23%). Паўд.-ўсх. ўскраек сучаснай тэр. Беларусі з Брагінам і Хойнікамі пасля 1569 застаўся ў Кіеўскім ваяв. Польскага каралеўства. Па завяршэнні Інфлянцкай вайны 1558-82 да Віцебскага ваяв. далучана Веліжская воласць. Падначаленая Рэчы Паспалітай тэрыторыя Лівоніі (Задзвінскае княства) падзелена на 3 прэзідэнтуры (з 1598 - ваяводствы): Вендэнскую (Інфлянцкую), Дорпацкую і Парнаўскую. У выніку вайны Рэчы Паспалітай са Швецыяй 2600-.?9большасцьЛівоніі адышла да Швецыі,пад кантролем Рэчы Паспалітай засталіся толькі 4 стараствы: Дынабургскае, Люцынскае, Марыенгаўзенскае і Рэжыцкае. Іх тэры-торыя ў 1677 аб'яднана ў Інфлянцкае ваяв. (без паветаў) з цэнтрам у Дынабургу, якое захавала двайную прыналежнасць да Польшчы і ВКЛ. У выніку вайны Рэчы Паспалітай з Расіяй 1609-18 да ВКЛ далучаны Смаленскае ваяв. са Старадубскім пав., а таксама Невельская і Себежская воласці, уключаныя ў Полацкае ваяв. Плошча тэрыторыі дасягнула 380 тыс. км2, ВКЛ ахапіла практычна ўсю этнічную тэрыторыю беларусаў (на сучасную Беларусь прыпадала 54%, Літву - 17%). У 1634 да Расіі зноў адышлі часткі Смаленскага (з Жыжацам, Масальскам, Сярпейскам) і Старадубскага (з Трубежам) паветаў агульнай плошчай каля 30 тыс. км2. У1646 у склад Старадубскага пав. з Кіеўскага ваяв. перададзена Лоеўскае стараства. Па выніках вайны Расііз Рэччу Паспалітай 1654-67 да Расіі адышлі Смаленскі і Старадубскі паветы (з апошняга ў складзе ВКЛ засталося толькі Лоеўска-Любецкае стараства, уключанае ў Рэчыцкі пав.), часова Веліжская, Невельская, Себежская воласці (вернуты ВКЛ у 1678). 3 1678 плошча тэр. ВКЛ складала 306 тыс. кмг і не мянялася амаль стагоддзе.

Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) усх. частка ВКЛ плошчай у 87 тыс. кмг (Мсціслаўскае, Інфлянцкае ваяводствы, Віцебскі пав., значная частка Аршанскага, По-лацкага, Рэчыцкага паветаў) адышла да Рас. імперыі. Адміністрацыя Аршанскага (з цэнтрам у Халопенічах), Полацкага (з цэнтрам ва Ушачах), Рэчыцкага паветаў працягвалаіснаваць. Паводле Канстытуцыі 1791 былі ўтвораны новыя паветы: Завілейскі (цэнтр Паставы), Эйшышкскі, Случарэцкі, Кобрынскі, Запінскі (цэнтр Столін). Хуткае скасаванне гэтай канстытуцыі прывяло і да скасавання новаўтвораных паветаў. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у склад Рас. імперыі ўвайшла цэнтр. частка Бела-русі. На астатняй тэрыторыі Гарадзенскі пав. быў пераўтвораны ў Гарадзенскае ваяв. Рэшта тэр. ВКЛ ўвайшла ў склад Рас. імперыі пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795).

Спіс выкарыстанай літаратуры :

Энцыклапедыя Вялікае княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Тэрыторыя, адміністрацыйны падзел ВКЛ

Источник: http://library.by

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.