Крэскі да біяграфіі генерала К. Кандратовіча

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Крэскі да біяграфіі генерала К. Кандратовіча. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-08
Источник: http://library.by



Акрамя агульнаадукацынных і адмысловых вайсковых навук, юнкеры навучаліся пешаму і коннаму шыхту, статутам, гімнастыцы, верхавой яздзе і фехтаванню. У лагерах праходзілі практычны курс стральбы і тапаграфіі, з рашэннем тактычных задач.

16.04.1878 г. выпушчаны падпаручнікам і прыпісаны да лейб-гвардзенскага Егерскага палка. Затым пераведзены ў лейб-гвардзейскі Ізмайлаўскі полк прапаршчыкам. Справа ў тым, што прапаршчык гвардыі раўняўся да падпаручніка арміі.

Удзельнічаў у руска-турэцкай вайне 1877-78 гг. у шэрагах грэнадзёрскага корпуса.

29.07.1879 г. атрымаў чын падпаручніка гвардыі.

3 28.03.1882 г. паручнік гвардыі.

У 1884 г. скончыў Мікалаеўскую Акадэмію Генеральнага Штаба па 1-му разраду (г.з. - быў сярод лепшых). Выпуск 1884 г. - 20 афіцэраў.

3 25.03.1884 г. штабс-капітан гвардыі, затым пераведзены ў капітаны Генеральнага Штаба (зноў пры пераходзе з гвардыі ў армію, аўтаматычна атрымаў чын на адну прыступку вышэй). Служыў пры штабе Маскоўскай Вайсковай акругі.

3 08.11.1884 па 02.04. 1888 афіцэр для адмысловых даручэнняў пры штабе Грэнадзёрскага корпуса ў Маскве. Дзеля павышэння па службе афіцэр абавязаны быў прайсці ўсе прыступкі камандавання, выканаць камандзірскі цэнз на ўсіх прыступках. Таму з 01.12.1885 па 01.10.1886 цэнзавае камандаванне ротай адбываў у 1-м лейб грэнадзёрскім Екацерынаслаўскім палку.

З 24.04.1888 г. - падпалкоўнік.

Штаб-афіцэр для даручэнняў пры штабе Маскоўскай Вайсковай акругі (02.04.1888-12.12.1889).

Штаб-афіцэр для адмысловых даручэнняў пры камандуючым войскамі Маскоўскай Вайсковай акругі (12.12.1889-15.11.1897).

Палкоўнік (з 28.03.1893). Цэнзавае камандаванне батальёнам адбываў у 6-м грэнадзёрскім Таўрычаскім палку (01.05.-01.09.1895).

15.11.1897-02.02.1901 гг. начальнік штаба 2-й грэнадзёрскай дывізіі ў Маскве.

У 1884-1900 гг. супрацоўнічаў у газеце "Маскоўскія ведамасці" у якасці вайсковага аглядальніка.

Камандзір 2-й брыгады 36-й пяхотнай дывізіі (07.02.1901-11.07.1902).

Удзельнічаў у кітайскай кампаніі 1900г.

У Кітаі ў траўні 1900г. года ўспыхнула магутнае сялянскае паўстанне. Ініцыятарам паўстання з'явілася таемнае рэлігійнае таварыства "Іхэцюань" ("Кулак у імя справядлівасці і згоды"). У сувязі з тым, што ў назоў таварыства ўваходзіла слова "цюань" (кулак), замежнікі назвалі паўстанцаў “баксёрамі” а само паўстанне - "баксёрскім".

Паўстанцаў падтрымалі кітайскія вайсковыя часткі. У чэрвені "баксёры" дайшлі да Пекіна, па дарозе знішчаючы ўсіх замежных грамадзян і хрысціянаў-кітайцаў. Аблозе падвергнуўся еўрапейскі квартал, дзе знаходзіліся дыпламатычныя місіі. Урады дзяржаў, якія мелі эканамічныя інтарэсы на кітайскія ўзбярэжныя тэрыторыі, не маглі абыякава пазіраць на тое, што адбывалася. Асабліва калі пачала ліцца кроў еўрапейцаў. У мэтах вызвалення абложаных у Пекіне дыпламатычных місій, зацікаўленыя краіны пачалі спешна рыхтаваць узброеную інтэрвенцыю. Адзінае рашэнне было прынята ў еўрапейскіх сталіцах вельмі хутка бо "баксёры" не рабілі адрознення паміж еўрапейцамі: яны бязлітасна знішчалі ўсіх "белых чарцей".

Была вырашана адправіць ў Пекін саюзныя воінскія кантынгенты. На пост галоўнакамандуючага міжнароднай карнай экспедыцыяй германскі імператар Вільгельм II прапанаваў 68-гадовага генерал-фельдмаршала Альфрэда фон Вальдерзее. Але, пакуль германскі генерал-фельдмаршал прыбыў на тэатр ваенных дзеянняў, барацьба з "баксёрамі" была ў асноўным ужо завершаная. 3 порта Тяньцзінь на сталіцу Цынскай імперыі Пекін выступіў міжнародны 20-тысячны экспедыцыйны корпус пад камандаваннем рускага генерала М.П. Ліневіча і адмірала Я. I. Аляксеева (9000 японцаў, 4000 рускіх, 6000 ангельцаў, амерыканцаў, французаў і іншых). Саюзнікі штурмам авалодалі кітайскай сталіцай і вызвалілі дыпламатычны квартал, абаронцы якога мужна вытрымалі 54-дзённую аблогу кітайцаў. У каштоўнай крыніцы аб падзеях гэтага часу ў Кітаі, кнізе "У стен недвижного Китая. Дневник корреспондента "Нового Края" на театре военных действий в Китае в 1900 году" Зміцера Янчавецкага (СПб-Порт-Артур. 1903 г.) на старонцы 472 чытаем: "24-га жніўня ў Пекін на тройцы прыбыў камандуючы войскамі віца-адмірал Я. І. Аляксееў, сустрэты перад варотамі Пекіна начальнікам вайсковых шляхоў палкоўнікам Кандратовічам. Прыняўшы рапарт (Кандратовіча -заўв. аўтара), адмірал праехаў у Імператарскую Расійскую місію …”

У 1900 г. з фармулёўкай "за баявыя адзнакі", раней тэрміну, Кандратовічу прысвоена званне генерал-маёр.

Але ў ліпені 1900 года "іхэтуані" (у іх ліку апынуліся і мясцовыя кітайскія войскі) напалі на Ўсходне-Кітайскую чыгунку: з 1300 вёрст чыгуначнай каляі было разбурана каля 900! Сотні мірных людзей – чыгуначнікі і члены іх сем’яў былі забітыя. Справа дайшла нават да таго, што войскі ціцікарскага губернатара Шоў Шаня пераправіліся цераз Амур і атакавалі горад Благавешчанск і ўзялі ў аблогу сталіцу Ўсходне-Кітайскай чыгункі (КВЖД) горад Харбін, спрабуючы знішчыць расейскіх будаўнікоў чыгункі. Гэта былі сапраўды драматычныя падзеі.

У Маньчжурыю былі ўведзеныя расейскія войскі. Падчас баёў з атрадамі "баксёраў" расейскія войскі страцілі 242 чалавекі забітымі і 1283 параненымі. Рэгулярныя войскі супраціўніка былі хутка разбітыя. Для барацьбы з шматлікімі дробнымі атрадамі былі створаныя лятучыя атрады расейскага войска. 3. Янчавецкі на старонках 604-607 піша: "23 верасня выйшаў з Мукдэна лятучы атрад пад начальствам Генеральнага Штаба генерала Кандратовіча, начальніка вайсковых шляхоў, у складзе пяхоты і артылерыі (падпалкоўнік князь Крапоткін), конніцы (есавул Мадрытаў) і сапёраў. Мэтай гэтага атрада было ўсталяваць зносіны па рацэ Ляохэ і яе прытоку Хунхэ, які праходзіць побач Мукдэна, для таго, каб дастаўляць транспарты вадою ...

Генерал Кандратовіч прайшоў увесь прызначаны шлях, меў у шматлікіх месцах перастрэлку з кітайскімі войскамі і баксёрамі і ўпершыню ўсталяваў сувязь па рацэ Ляохэ паміж Мукдэнам і Інкоў. На генерала Кандратовіча ў кампанію 1900 года была ўскладзенае вельмі цяжкая, складаная і адказная справа: забеспячэнне вайсковых шляхоў зносін і арганізацыіі тылу на вялізнай вобласці - ад Пекіна да Мукдэна.

Дзякуючы яго старанням, неўзабаве пасля ўзяцця Пекіна і Мукдэна быў праведзены нашымі сапёрамі рускі вайсковы тэлеграф паміж Порт-Артурам і гэтымі гарадамі. Таксама дзякуючы настойлівасці генерала Кандратовіча хутка быў адноўлены кітайскі тэлеграф, разбураны ў Манчжурыі "баксёрамі". 3 дапамогай гэтага тэлеграфа былі ўсталяваны прамыя тэлеграфныя зносіны паміж Порт-Артурам і Сібір'ю, дзякуючы чаму Пецярбург атрымаў магчымасць мець сувязь непасрэдна з Манчжурыяй і Квантунам па рускім тэлеграфе, не звяртаючыся да замежных кабеляў. Пасля генерал Кандратовіч быў начальнікам атрадаў, якія пасылаліся ў глыб Манчжурыі для ўціхамірвання краіны ... цяжкія і працяглыя экспедыцыі генералаў Кандратовіча, Цярпіцкага і Каўльбарса ў горы Манчжурыі толькі раскідалі гнёзды "баксёраў", але не знішчылі іх. Некалькі тысяч "баксёраў" і іх галоўны правадыр ... Ліўданьцзр (па- беларуску: шэсць шрацінак) здаліся рускім … Але тысячы іх яшчэ хаваліся ў лясах і скалах Манчжурыі для рабавання і гвалту.

***

3 11.07.1902 г. па 24.12.1903 г. генерал Кандратовіч знаходзіўся ў распараджэнні камандуючага войскамі Квантунскай вобласці. 3 24.12.1903 г.па 31.01.1904 г. - ў распараджэнні Намесніка на Далёкім Усходзе.

Начальнік 9-й Усходне - Сібірскай стралковай брыгады (31.01-22.02.1904), разгорнутай ужо пасля пачатку руска-японскай вайны ў дывізію.

Камандзір 9-й Усходне-Сібірскай стралковай дывізіі (22.02.1904-05.03.1905).

Паранены ў баі 13.02.1905 г. на камандным пункце 1-га Сібірскага корпуса. Аб раненні камандзіра дывізіі паведамляла газета "Рускі інвалід" 18.01.1905, №13, С.З.

20.08.1904 г. "за баявыя адзнакі" (зноў датэрмінова) прысвоена званне генерал- лейтэнант.

Зноўку камандзір 9-й Усходне-Сібірскай стралковай дывізіі (05.03.1905-04.07.1906).

З 04.07.1906 г. па 02.01.1907 г.быў пры Галоўным Штабе.

17.07.1906 узнагароджаны ордэнам Св. Георгія 4-й ст. "За вызначэнне ў справах супраць японцаў". У загадзе аб узнагароджанні было напісана: "Затое, што, будучы 16-га і 18-га жніўня 1904 г. начальнікам баявога ўчастка на перадавых Ляалянскіх пазіцыях ля вёскі Фанцзятунь, ён, дзякуючы добраму кіраванню, асабістай мужнасці і ўмеламу выдаткоўванню сіл свайго малога атрада, адбіў шматлікія шалёныя атакі праціўніка, які пераўзыходзіў у шмат раз у ліку наш слабы атрад; 18-га жніўня, калі з прычыны велічэзнага змяншэння людзей у дывізіі, становішча атрада стала крытычным і прарыў пазіцыі супраціўнікам зрабіўся непазбежным, генерал-лейтэнант Кандратовіч, па асабістай сваёй ініцыятыве і насуперак загаду камандзіра корпуса, зрушыў бліжэйшыя да пазіцыі часткі карпуснога рэзерву (2 батальёны 18-га Ўсходне-Сібірскага стралковага палка), асабіста накіраваў іх на больш пагражальныя ўчасткі пазіцыі, чым абараніў пазіцыю і выратаваў ад непазбежнай згубы рэшткі сваёй дывізіі".

02.01.-25.01.1907 камандзір 2-га вайсковага корпуса. Штаб корпуса ў Гародні.

3 25.01.1907 г. па 01.01.1910 г. памочнік Туркестанскага генерал-губернатара і камандуючага войскамі Туркестанскай акругі, генерала Самсонава. Адначасова начальнік штаба Сямірэчанскага казачага войска ў г. Ташкент.

06.12.1910 атрымлівае найвышэйшае вайсковае званне Расейскай імперіі ў мірны час "генерал ад інфантэрыі".

Камандзір 1-га Каўказскага армейскага корпуса (01.01.1910-15.08.1913). Адначасова - памочнік генерал-губернатара ў Тыфлісе.

3 15.08.1913 г. камандзір 23-га армейскага корпуса.

Удзельнік паходу ва Ўсходнюю Прусію ў 08.1914 г. Па вынікам баёў 30.08.1914 г. (кагастрофа расейскіх войскаў) адхілены ад пасады.

Верагодна быў звольнены ў адстаўку, бо ў Спісе Генеральнага Штаба 1916 г. значыцца сярод вызначаных на службу з запасу і адстаўкі.

Знаходзіўся ў рэзерве чыноў пры штабе Менскай Вайсковай акругі (з 25.11.1915 г.) і такім чынам жыў у Беларусі. Верагодна, менавіта ў гэты час генерал зблізіўся з беларускай інтэлігенцыяй і дзеячамі беларускага адраджэння.

3 08.05.1917 г. камандаваў 75-й пяхотнай дывізіяй.

Мне пакуль не ўдалося высветліць дакладную дыслакацыю 75-й пяхотнай дывізіі ў 1917 г. Але вядома, што ў 1914 г. гэтая дывізія ўваходзіла ў склад Варшаўскай вайсковай акругі і прымала ўдзел у бітве пад Варшавай. Таму, верагодна з улікам адступлення расейскага войска, у 1917 г. гэтая дывізія дыслакавалася ў Беларусі.

Травень 1917 г. – не лепшы час для таго, каб генералу ад інфантэрыі ва ўзросце 59 гадоў аднаўляць сваю вайсковую кар'еру. Расейская армія развальвалася, генералаў масава здымалі з пасад, да 1 траўня 1917 г. былі адхіленыя ад займаных пасад 3 з 5 галоўнакамандуючых войскамі фронту (60%), 7 з 14 камандуючых арміямі (50%), 39 з 77 камандзіраў карпусоў (50,5%), каля траціны начальнікаў дывізій (75 з 240), такім чынам больш паловы вышэйшага каманднага складу былі выкінутыя з войска. У траўні 1917 г. зафіксаваныя першыя забойствы генералаў на фронце. 17 траўня група салдат арыштавала і забіла камандзіра 177-й пяхотнай дывізіі генерала Я.Я. Любіцкага. Тады ж загінуў ад рук сваіх салдат камандзір 184-й пяхотнай дывізіі генерал П.А. Шкарпэтак. Таму, можна выказаць здагадку, што вяртанне Кандратовіча ў войска было выклікана перспектывай беларусізаціі войска і ўдзелам у гэтым генерала. Тым больш цікава, што ў канцы верасня 1917 г. Часовы ўрад чамусьці запланаваў 75-ю дывізію, якая дыслакавалася ў Беларусі і мела камандзіра-беларуса падвергнуць ''мусульманізацыі". Па планах 75-я пяхотная дывізія павінна была камплектавацца татарамі з Казані. Пры такім раскладзе, Кандратовіч не змог бы заставацца камандзірам дывізіі.

За 42 гады службы ў Расейскім войску генерал К. Кандратовіч быў узнагароджаны ордэнамі:
Св. Станіслава 3-й ст. (1885);
Св. Ганны 3-й ст. (1891);
Св. Станіслава 2-й ст.(1896);
Св. Ганны 2-й ст. (1899);
Св. Уладзіміра 3-й ст. з мячамі (1902);
Св. Станіслава 1-й ст. з мячамі (1904);
Св. Ганны 1-й ст. з мячамі (1905);
Залатая зброя (1906);
Св. Георгія 4-й ст.(17.07.1906);
Св. Уладзіміра 2-й ст. (04.06.1909; 03.07.1909);
Белага Арла (06.12.1912).


Военная энциклопедия издания Сытина. Т. 13. C.105. СПб., 1914
Список старшим войсковым начальникам, начальникам штабов: округов, корпусов и дивизий и командирам отдельных строевых частей. С.-Петербург. Военная Типография. 1913.
Список Генерального штаба. Исправлен на 01.01.1916. Петроград, 1916
http://www.grwar.ru/persons/persons.html?id=53
Дмитрий Янчевецкий. "У стен недвижного Китая. Дневник корреспондента "Нового Края" на театре военных действий в Китае в 1900 году" СПб-Порт-Артур. 1903
Шишо А.В. "Неизвестные страницы русско﷓японской войны: 1904﷓1905 гг." Москва; 2004 С.9-15.

Леанід Лаўрэш
Надрукавана ў “Нашым Слове” № 40 (828) 10 КАСТРЫЧНІКА 2007 г.
Крыніца: "Павет"

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Крэскі да біяграфіі генерала К. Кандратовіча

Источник: http://library.by

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.