Беларусь - вядомая і невядомая

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2021)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Беларусь - вядомая і невядомая. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь глазами птиц HIT.BY! Звёздная жизнь KAHANNE.COM Беларусь в Инстаграме


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-08
Источник: http://library.by

За беларусамі замацавалася ўяўленне, што яны мала чым адрозігіваюцца ад рускіх і не бачаць сваёй будучыні паза Расіяй. У савецкі перыяд, і асабліва пасля вайны, беларускі парод быў вельмі моцна зрусіфікаваны. Такога прыкладу дэнацыяналізацыі не ведала новая і найноўшая гісторыя. Таму пасля абвяшчэння незалежнасці Беларусі ў 1991 г. адразу вярнуцца на ўзровень 20-х гадоў пе ўдалося. Гэта паслужыла адной з прьчынаў палітычнай паразы БНФ. Парадокс сучаснай беларускай дзяржавы ў тым, што яна не стала інструмеінтам нацыяналізацыі сваіх грамадзянаў, а, хутчэй, наадварот - інструментам іх дэнацыяналізацыі на карысць рускай нацыі. Сярод прычьнаў гэтага феномена - сіла гістарычнай інерцыі (расійскага правінцыялізму). Эфект гэтай інерцыі такі, што Беларусь, нечакана адсечаная ад Расіі (1991), паўтарала яе рухі. Складалася ўражанне, што ствараецца яшчэ адна паралельная руская дзяржава, яшчэ адна паралельная руская нацыя.

За гады савецкай улады беларусы страцілі набыткі цэлага стагоддзя і ў 1991 г. мусілі зноў пачьшаць шлях да ўсведамлення свайго нацыянальнага адзінства і адметнасці ад расійскага рэгіяналізму, як сто год назад -ад польскага, з тою розніцай, што цяпер гэты працэс асэнсавання адбы-ваўся ва ўмовах незалежнай беларускай дзяржавы. Перыяд, калі бе-ларусы хацелі быць рускімі больш за рускіх, скоігчыўся прыкладна ў 1995 годзе (пасля рэферэігдуму). У 1996 г. неазаходнерусізм замяніла ідэя федэратыўнага саюза з Расіяй. Незадаволенасць "шчырасцю" ра-сійскіх імкнеішяў да інтэграцьгі нарадзіла ідэю беларускага пансла-візму (1997). Але калі славянскія народы Балканаў ідэя славянскага адзінства ў свой час ратавала, то беларусаў - губіла. Расія па-раней-шаму гіастолькі "любіць" братнюю Беларусь, што гатовая яе паглы-нуць. Таму ідэя панславізму хутка страціла ў беларускім грамадстве сваю прываблівасць. Імкліва страчвае папулярнасць і інтэграцыя па-савецку ўвогуле. Ужо мала хто верыць, што сяброўскіх пачуццяў да Расіі дастаткова, каб яна падкормлівала Беларусь. Усё гэта - рухі жы-вой беларускай нацыі. Яна паскорана праходзіць свой былы стогадовы шлях. Сёння ггарод усведамляе сваё існавашіе, сваю адметнасць выраз-ней, чым ў 1991 г. Нацыяналізацыя новай намеііклатуры хоць паволь-на, але пашыраецца.

Пасля распаду Расійскай імперьгі беларусы вось ужо амаль 80 гадоў гдуць, здаецца, наманы, невядома куды. На працягу ўсяго XX ст. іх нязменнай фундаменталыгай ідэяй бьгла і за-стаецца цяпер ідэя федэралізму. I ў XIX ст. беларусы таксама імкнуліся да федэралізму ўсіх народаў, усяго свету, як вольныя з волыіымі, роўныя з роўньгмі. Федэратыўны саюз усім суседзям прапаноўвалі дзея-чы БНР. Ідэя федэралізму з Полыпчай ці з Расіяй сілкавала надзею беларускіх патрыётаў на ўз'яднашіе сваіх земляў у міжваенны перьгяд. 3 гэтай самай ідэяй былі звязаныя і надзеі на падтрымку Беларусі дзяржавамі Заходняй Еўропы ў гадьг мінулай вайны. У складзе са-вецкай Расіі беларусьг ў пэўнай ступені ажьгццявілі свае ідэалы федэ-ралізму. А цяпер імкнуцца іх узнавіць. Урэшце, яны робяць тое, што і ўсе еўрапейцы. Імкненне да Расіі не ёсць сведчашіе поўнай адсутнасці ііацыянальнай самасвядомасці. Гэта не этнічііая салідарнасць з расія-намі, гэта салідарнасць-дзяржаўная, палітьгчная. Расце ўсведамлен-пс вартасці беларускай дзяржавы, яе суверэннасці. Імкненне да федэ-ралізму не ёсць сведчанне ўнутрана ўласцівай беларускай нацыі са-манедастатковасці. Гэта яс непазбежная стратэгія самавыжываішя ва ўмовах найскладанейшай геапалітьгчнай сітуацыі. I трэба спадзявац-ца, што імкненне да федэралізму, часова манапалізаванае Расіяй і яе прыхілыйкамі, нарэшце прывядзе беларусаў ад "уніі" імперскай праз незалежнасць на агульнаеўрапейскі шлях (да уніі дэмакратьгчнай).

Калі беларусы заяўлялі пра сваё права на незалежнае палітьганас жьгццё ці стваралі нешта годнае, гэта заўсёдьг інтэрпрэтавалася як нечая інтрыга. Беларускую газэту "Наша Ніва" рускія лічьглі польскай інтрыгай, а палякі - інтрыгай рускай. БНР лічылася інтрьггай польскай, а БССР - руска-бальша-віцкай. Нават цяпер абвяшчэнне незалсжнасці Беларусі расцэньваец-ца як інтрыга ЦРУ, а спробы збліжэння з дэмакратычнай Расіяй - як інтрыга Масквы. Беларусы прайшлі добруіо школу інтрьпі, а таму мо-гуць лёгка ператвараць яе са сродку знявагі ў зброю самаабароны.

Міжнародная грамадскасць дый самі беларусы вельмі мала ведаюць пра ідэалы вольнасці, што скла-даліся на абшарах Беларускага краю за час двухсотгадовага пана-вання тут Расіі. Адсюль і такія ўяўленні, і сумненні ў жыццяздольнасці беларускай нацыі. Але новая і найноўшая гісторыя беларусаў - гэта якраз гісторыя іх памкненняў да незалежнасці ад Расіі. У вызваленчай барацьбе беларусаў можна вылучыць пяць перыядаў.

I. Першы праходзіў пад сцягам аднаўлення страчанай дзяржаў-насці - Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Ен характа-рызаваўся прапольскімі ілюзіямі. За няпоўныя сто гадоў расійскага панавання беларусы чатыры разы - у 1794,1812,1831 і 1863 гг. - улі-валіся ў безвыніковую барацьбу народаў былой Рэчы Паспалітай з ца-рызмам. Праз марную надзею на вяртанне шляхецкай вольнасці прай-шлі таксама літоўцьі, палякі, украінцы. Тым не меіпп, адданасць паро-даў былой Рэчы Паспалітай ідэалам вольнасці прыспешыла адмену ў Расіі прыгоннага права.

II. На другім этапе прапольскія ілюзіі змяніліся на прарасійскія. Другі перыяд пачынаўся ад 80-х гадоў XIX ст., калі "гоманаўцы" (беларускія ііароднікі) вылучылі ідэю адмішстраішйна-культурнай аўтаноміі ў складзе Расійскай імперыі. Праз марныя надзеі на расій-скую дэмакратыю прайшлі не толькі беларусы, але і іх суседзі - укра-іпцы, палякі, літоўцы. Тым не менш, менавіта імкпепне народаў Расіі да ідэалаў парламентарызму і нацыянальнай аўтаноміі дазволіла зрынуць царызм, пры якім падзсі на незалсжііасць былі нерэальныя.

III. Трэці перыяд (канец 1915—1945) вылучаўся шматварыянтна-сшо ідэалаў. Побач з захаваннем адданасці аўтаноміі, а потым федэра-тыўнаму саюзу з Расіяй бесперапьпша ўзнікалі іншыя. I найперш -ідэя поўнай незалежнасці Беларусі. За яе змагаліся дзеячы БНР, па-трыёты Заходняй Беларусі, беларускія патрыёты часоў другой сусвет-най вайпы, лясныя браты пасляваепнага аптысавецкага супраціў-лення. Увесь трэці перыяд прайшоў для беларусаў, літоўцаў, палякаў, украінцаў дый рускіх пад знакам пошукаў і ажьшдяўлення ідэалаў нацыяналыіай дзяржаўнасці, якія пе маглі быць ідэнтьганымі, вьпслі-калі канфлікты і непаразуменні. А гэтым карысталіся такія сацыяльна небяспечныя эксперыментатары, як камуністы і нацысты. I ўсё ж су-падзенне ідэалаў антырасізму народаў Цэнтралыіа-Усходняй Еўропы дазволіла ім вызваліцца ад пагрозы нацысцкага заняволення.

IV. Чацвёрты этап у гісторыі ідэалаў волыіасці беларусаў (50-80-я гады) стаў самым змрочным. Нацыя знаходзілася ў каматозным стане. Палітьгшая апазіцыяпрактычна не існавала. Вьшраменьваць нацыя-нальныя ідэалы пасля Курапатаў пе было каму. Пра незалежнасць марылі адзінкі, імёны якіх яшчэ не ўсе вядомыя. I толькі ў беларускім замсжжы ідэя незалежнасці Бацькаўшчыші зберагалася, напаўняла сэпсам жыццё палітычных выгтіаішікаў. Готая ідэя вяла беларускую эміграцыю ў шэрагі змагароў за дэмакратыю, што падрыхтавалі крах камунізму.

V. 3 сярэдзіны 80-х гадоў следам за гарбачоўскай лібералізацыяй пачынаецца пяты перыяд, перыяд узнаўлеішя і ажыццяўлення неза-лежніцкіх ідэалаў у Беларусі, якія, у адрознешіе ад папярэдніх, спалучаюцца з ідэаламі інтэграцыі ў міжнародпую супольнасць. Між-ііародная салідарнасць якраз і дазволіла беларусам побач з народамі Цэнтральна-Усходняй Еўропы пазбавіцца ад бальшавіцкага таталіта-рызму. Але для капчатковага сцвярджоішя сваіх нацыянальных ідэа-лаў грамадзяне Беларусі мусяць знайсці мужнасць пераадолець духоў-на-ідзалагічную і паталапчііую залежнасць ад Расіі і выпрацаваць мадэль цывілізаванага супрацоўпіцтва з ёй, як. прынамсі, і з інніымі еўрапейскімі краінамі.

У Беларусі існуе два варыянты дасягнення цывілізаванасці - праз беларускую культурна-гістарьшную традыцыю і праз савецка-расійскі правінцыялізм. Да 1995 г. перава-жаў першы варыянт, які разглядаўся яго праціўнікамі як згуба для парода. Пасля 1995 г. пераважае другі варыянт, які разглядаецца яго праціўнікамі зноў-такі як шлях у нікуды. У гэтым ёсць празмерная драматызацыя, характэрная для палітыкаў. Самасцвярджэшіе сучас-най беларускай нацыі на аснове беларускай культурна-гістарьшнай традыцыі - найлепшы варыянт. Адрыў ад гістарычнай традыцыі ўскладпяе гэты працэс, але не прыпыііяе. Нацыянальнае самасцвяр-джзнне можа адбывацца іна аснове расійскага рэгіяналізму. Зразуме-ла, што шлях ад расійскага правінцыялізму да беларускасці - мала-прадуктыўны і даўжэйшы. Але наяўнасць беларускай апазіцыі патра-буе ад прыхілыгікаў расійскага рэгіяналізму павышанай адказнасці за выбраны накірунак і ў выпадку тупіковай сітуацьгі стварае зфект ўзаемазамены ці ўнутранай кансалідацыі.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Беларусь - вядомая і невядомая

() Источник: http://library.by

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle

Скачать мультимедию?

подняться наверх ↑

ДАЛЕЕ выбор читателей

Загрузка...
подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY


Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY на Ютубе, в VK, в FB, Одноклассниках и Инстаграме чтобы быстро узнавать о лучших публикациях и важнейших событиях дня.