КГБ гуляе ў шахматы, або Цені Карпава

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему КГБ гуляе ў шахматы, або Цені Карпава. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-07
Источник: http://www.nn.by

Кніга з такой назвай нарабіла галасу ў свеце. Хто памятае Савецкі Саюз, будзе памятаць і ролю шахмат, хакею, фігурнага катання, балету. Гэта былі прадметы дзяржаўнага гонару. Якім чынам той гонар забяспечвалі? Прапануем Вашай увазе ўрыўкі з кнігі.


В. Гунько, В. Корчной, В. Попов, Ю. Фельштинский.
КГБ играет в шахматы – Москва, Терра, 2009

Цень Карпава

На пачатку 70‑х гадоў у шэрагах супрацоўнікаў 5‑га Упраўлення КГБ з’явіўся сярэдняга росту і прыемнага выгляду малады чалавек — Уладзімір Пішчанка. Пачатак службы ў яго быў такі самы, як у большасці калег. Выпускнік эканамічнага факультэта Маскоўскага дзяржуніверсітэта Пішчанка стаў куратарам аднаго з факультэтаў сваёй alma mater. Але чакала яго зусім іншая кар’ера.

У 1978 годзе на Філіпінах, у Багіо, мусіў адбыцца матч на званне чэмпіёна свету па шахматах між савецкім гросмайстрам Анатолем Карпавым і «невяртанцам» Віктарам Карчным [застаўся на Захадзе пасля турніру ў Амстэрдаме ў 1976 — «НН»]…

Тагачасны старшыня КГБ СССР Андропаў сістэматычна запрашаў Карпава на гутаркі, каб ведаць пра яго праблемы і пажаданні. Бо да Карпава прыязна ставіўся генеральны сакратар ЦК КПСС Леанід Брэжнеў. Вынікам гэтых сустрэч сталі ўказанні начальніку 5‑га Упраўлення КГБ генерал‑лейтэнанту Філіпу Бабкову аб тым, што чэмпіёнам свету па шахматах абавязкова мусіць стаць Карпаў.

Яшчэ Брэжнеў цікавіўся хакеем. І Андропаў збіраў для яго звесткі пра вядучых гульцоў, іх дасягненні і асабістае жыццё… Не абыходзілася без кур’ёзаў. Аднойчы Андропаў вырашыў пагутарыць з галоўным трэнерам зборнай СССР па хакеі Віктарам Ціханавым. Атрымаўшы з апарата старшыні КГБ указанне з’явіцца, Ціханаў ад страху прыхварэў. Давялося тэрмінова здаваць аналізы Ціханава для высвятлення, ці няма ў яго якой‑небудзь інфекцыі, што можа быць небяспечнай для кіраўніка КГБ.

А вось ціхі з выгляду Карпаў, які гаварыў фальцэтам, сустракаўся з Андропавым неаднакроць і нервовых зрываў не меў. Пасля першай іх сустрэчы Андропаў даў каманду скіраваць опергрупу КГБ на шахматнае першынство свету 1978 г. У якасці афіцэра, адказнага за бяспеку Карпава і здольнага выконваць функцыі асабістага кіроўцы, перакладчыка і сакратара, трэба было падабраць адпаведнага супрацоўніка. Кандыдатуры, лепшай за Пішчанку, не знайшлося…

Опергрупа КДБ для выезду (у Багіо, на Філіпіны) у ліку членаў каманды прэтэндэнта на званне чэмпіёна свету па шахматах Карпава налічвала 12 чалавек. Супрацоўнікі КГБ мусілі выкарыстаць чэмпіянат для развіцця ўжо наяўных аператыўных кантактаў сярод замежных грамадзян і для вярбоўкі новай агентуры.

Багіо, 1978

Галоўным супернікам Карпава ў барацьбе за чэмпіёнскі тытул меўся стаць менавіта Карчной, які ў мінулыя гады чатыры разы браў тытул чэмпіёна СССР. Дзеля псіхалагічнага ціску на «прэтэндэнта» (так, без імя і прозвішча, называла савецкая прапаганда Карчнога) тэрмінова прызвалі ў войска яго сына.
Пасля службы салдат, паводле савецкіх законаў, не меў права пакідаць СССР на працягу як мінімум пяці гадоў.


Так савецкі ўрад пазбаўляў яго права выехаць да бацькі.

Другім метадам ціску стала арганізацыя калектыўнага пісьма з асуджэннем Карчнога. Яго не падпісалі тры выбітныя савецкія гросмайстры: Міхаіл Батвінік, Давід Бранштэйн і Барыс Гулько. КГБ цяжка было пакараць Батвініка, які ўжо завершыў кар’еру. А вось Бранштэйн і Гулько адчулі на сабе моц рэпрэсіўнай сістэмы. Бранштэйн, пазбаўлены магчымасці выязджаць за мяжу, на 15 гадоў быў выкраслены з ліку ўдзельнікаў міжнародных турніраў. Гулько быў пазбаўлены права на замежныя паездкі і ўдзел у міжнародных турнірах на тэрыторыі Савецкага Саюза. Праўда, у 1977 годзе, насуперак намаганням кіраўніцтва Упраўлення шахмат, Гулько выйграў чэмпіянат СССР. Тады, у парушэнне рэгламенту спаборніцтваў, Гулько і другі прэтэндэнт на чэмпіёнскае званне — Дорфман — былі прымушаныя да матчу міжсобку. Матч скончыўся нічыёй, і пытанне пра чарговага чэмпіёна было фармальна абвешчаны адкрытым.

І падчас матча ў Багіо барацьба ішла не толькі за шахматнай дошкай. Прымацаваны да Карпава супрацоўнік КГБ Пішчанка, які гаварыў па‑іспанску, наладзіў нефармальныя шчыльныя адносіны з віцэ‑прэзідэнтам Міжнароднай шахматнай федэрацыі (ФІДЭ) Фларэнсіа Кампаманесам. Праз Пішчанку з Кампаманесам пасябраваў і Карпаў. Тады ж КГБ стаў «распрацоўваць» Кампаманеса як «кандыдата на вярбоўку». Ахілесава пята была знойдзеная: віцэ‑прэзідэнт ФІДЭ марыў стаць прэзідэнтам…

Афіцэры КГБ, супрацоўнікі аператыўна‑тэхнічнага ўпраўлення (АТУ), якія былі ў складзе савецкай дэлегацыі, штодзённа кантралявалі здароўе Карпава, бралі шматлікія аналізы і ўвесь час правяралі ежу; праслухоўвалі памяшканні, занятыя савецкай дэлегацыяй. Спецыяльны супрацоўнік ажыццяўляў шыфраваную сувязь з цэнтрам.
Галоўнай тэмай была інфармацыя пра шахматныя пазіцыі і парады вядучых савецкіх гросмайстраў.


У складзе каманды Карпава быў таксама псіхолаг Уладзімір Зухар, асноўным месцам працы якога быў Цэнтр падрыхтоўкі савецкіх касманаўтаў. Акрамя псіхалагічнай дапамогі Карпаву падчас матча, Зухар мусіў шляхам парапсіхалагічнага ўздзеяння негатыўна ўплываць на псіхіку Карчнога. У СССР Зухар быў прызнаным спецыялістам у гэтай галіне. На матчы ён нязменна займаў месца ў першым шэрагу гледачоў.

Перамога была вырваная…

Мерана, 1981‑ы

У 1981 годзе меўся адбыцца чарговы матч на званне чэмпіёна свету паміж Анатолем Карпавым і Віктарам Карчным.

…Напярэдадні Карпаў двойчы сустракаўся з Андропавым у яго кабінеце на Лубянскай плошчы. Да вясны ў КГБ быў распрацаваны план мерапрыемстваў па аператыўным забеспячэнні матча, у якім быў прадугледжаны ўдзел аператыўных сіл і сродкаў цэлага шэрагу падраздзяленняў цэнтральнага апарата КГБ: ПГУ, Аператыўна‑тэхнічнага ўпраўлення, 5‑га Упраўлення, 8‑га Галоўнага ўпраўлення (шыфраванне і дэшыфраванне). У прыватнасці, прадугледжвалася далейшая нейтралізацыя дзеянняў меркаванага памочніка Карчнога, гросмайстра Гулько.

Андропаў загадаў на перыяд матча ў Мерана (Італія) накіраваць туды дыпламатычнай поштай унікальнае і сакрэтнае абсталяванне пад кодавай назвай «Шацёр».


Гэта шматтонная прылада экранавала памяшканні і цалкам выключала магчымасць іх праслухоўвання з боку «праціўніка». Устройства было распрацаванае спецыялістамі КГБ і выкарыстоўвалася выключна падчас замежных паездак першых асоб дзяржавы.

За некалькі дзён да пачатку матча ў аэрапорт Мілана прыбылі тры аграмадныя кантэйнеры. Іх суправаджалі члены опергрупы КГБ, якія мелі дыпламатычныя пашпарты. Груз прыбыў як дыпламатычны, але італьянскіх мытнікаў непакоілі вага і габарыты, і яны настойвалі на даглядзе. У справу ўмяшалася савецкае МЗС, і груз прапусцілі.

«Шацёр» зманціравалі на віле, выдзеленай Анатолію Карпаву на перыяд матча. Яе днём і ноччу ахоўвалі афіцэры КГБ. Наведваць вілу не мела права нават жонка Карпава.

Акрамя таго, тэхнічныя спецыялісты КГБ таемна ўсталявалі апаратуру для праслухоўвання ў памяшканнях каманды Карчнога. У аднаго з маладых еўрапейскіх гросмайстраў была іспанамоўная жонка. Яна была завербаваная Пішчанкам і ў КГБ вядомая пад псеўданімам Аміга. Муж яе меў добрыя стасункі з Карчным і прысутнічаў на матчах і ў 1978‑м, і ў 1981‑м. У выніку штаб Карпава штодзённа меў дастаткова поўную карціну падрыхтоўкі Карчнога да чарговай партыі.

Рупліва працавалі падчас матча парапсіхолагі КГБ, якія былі ў складзе аператыўнай групы. Навуковымі распрацоўкамі ў сферы магчымага дыстанцыйнага ўздзеяння на псіхіку чалавека ў Савецкім Саюзе займалася некалькі дзясяткаў інстытутаў. Каманда Карчнога ў поўнай меры адчула на сабе ўвесь арсенал КГБ. Члены опергрупы і каманда Карпава цудоўна разумелі, што паразы ім на радзіме не даруюць. Роўным такое спаборніцтва назваць было цяжка…

Карчной прайграў. Карпаў ізноў стаў чэмпіёнам свету. Другой перамогай стала зняцце з пасады ненавіснага савецкім уладам кіраўніка ФІДЭ Олафсана і абранне замест яго завербаванага Пішчанкам Кампаманеса. У шахматах на некалькі гадоў усталявалася эпоха Карпава. Любое ягонае жаданне ФІДЭ выконвала без пярэчанняў.

Аб’ектамі ўздзеяння КГБ рабіліся і іншыя спартоўцы, якія не жадалі падпарадкоўваць жыццё патрэбам партыі і спецслужбаў. Так, ахвярай спецаперацый быў экс‑чэмпіён свету па шахматах Барыс Спаскі. Ягонай віной было каханне. Ён закахаўся ў францужанку і хацеў выехаць разам з ёй у Францыю.

Праверка на вашывасць

Тады была распрацаваная аперацыя, зацверджаная кіраўніцтвам КГБ, па заражэнні сяброўкі Спаскага венерычным захворваннем. Згодна з планам, супрацоўнікі КГБ мусілі таемна пранікнуць у жылы корпус работнікаў французскага пасольства, у кватэру сяброўкі Спаскага.
Супрацоўнікі дзяржбяспекі ў адным са скурна‑венерычных дыспансераў Масквы атрымалі лабковых вошай, якімі мусілі заразіць бялізну сяброўкі Спаскага.


Гэта была складаная аперацыя, бо ўмовы канспірацыі патрабавалі дакладнага ведання рэжыму дня не толькі сяброўкі Спаскага, але і яе суседзяў па доме…

Непасрэдны выканаўца аперацыі, маёр Іванкін, моцна нерваваўся.
Калі б лабковыя вошы скочылі на маёра, наўрад ці жонка паверыла б, што муж займеў іх, выконваючы службовы абавязак перад радзімай.


Іванкін не заразіўся. Але не заразілася і сяброўка Спаскага. Ці то вошы былі няякасныя, ці то Іванкін не туды іх засыпаў, ці то францужанка памыла бялізну. Давялося ўсё пачынаць спачатку… Цяпер ужо былі набытыя споры сур’ёзнага венерычнага захворвання — ганарэі. І ізноў Іванкін вытрасаў змесціва шкляных слоічкаў на бялізну францужанкі.

За праяўленую мужнасць пры выкананні баявога задання маёр Іванкін быў узнагаро¬джаны ганаровай гарматай КГБ, падпісанай старшынёй КГБ Андропавым. У грамаце пісалася: «За выкананне асаблівага задання». Сяброўка Спаскага з’ехала ў Парыж. Праўда, хутка следам паехаў і Спаскі. Ён ажаніўся са сваёй каханай і застаўся жыць у Францыі.

Каратэ не пройдзе

Нават калі спартовец быў агентам КГБ, гэта не заўсёды ратавала ад непрыемнасцяў. Так, КДБ пачаў цкаванне заснавальніка савецкага каратэ Аляксея Штурміна, віна якога была ў яркасці ягонай натуры і вялізным арганізацыйным таленце. За кароткі час Штурмін і яго паплечнік Тадэвуш Касьянаў стварылі шырокую сетку школаў каратэ ў Маскве і па ўсім СССР. Гэтым відам адзінаборстваў сталі займацца і супрацоўнікі спецслужбаў.

Аднак ні яго дзейнасць і вядомасць, ні ганаровая пасада культурнага аташэ пры пасольстве Галандыі ў Маскве, ні нават тое, што Штурмін быў у агентурным апараце 2‑га Галоўнага ўпраўлення КГБ, не выратавалі яго ад сістэмы, на якую ён пагадзіўся працаваць. На пачатку 1980‑х Штурміна арыштавала 5‑е Упраўленне КГБ па абвінавачванні ў распаўсюдзе парнаграфіі.

Гэта стала пачаткам шырокай кампаніі па знішчэнні ў СССР каратэ.

Агент Эльбрус

У 1978 годзе завербаваны ў агенты пад псеўданімам Эльбрус старшы трэнер зборнай СССР па гарналыжным спорце Леанід Цягачоў быў затрыманы ў міжнародным аэрапорце Шарамецьева‑2 пры спробе ўвозу ў СССР вялікай партыі джынсаў, каля 200 штук, упакаваных ў скрынкі для гарналыжнага абутку.

У дачыненні Цягачова мытныя органы распачалі справу за спробу кантрабанды ў асабліва буйных памерах. Джынсы ў Савецкім Саюзе прадаваліся толькі на чорным рынку і каштавалі шалёныя грошы. Савецкая прамысловасць джынсы не вырабляла.

У адпаведнасці з унутранымі правіламі КГБ, аператыўны работнік (у дадзеным выпадку Лаўроў) у поўнай меры адказваў за дзеянні свайго агента Эльбруса. Аднак Лаўроў, які неаднакроць атрымліваў ад Цягачова дарагі гарналыжны інвентар, не забываўся дзяліцца падарункамі з начальнікамі, і таму не быў пакараны за супрацьпраўныя дзеянні агента. Цягачоў таксама абышоўся лёгкім сполахам. Яго перавялі ў Спорткамітэт РСФСР і пазбавілі на некалькі гадоў права ездзіць за мяжу. Цяпер Цягачоў (Эльбрус) займае высокую пасаду прэзідэнта Алімпійскага камітэта Расіі.

Камітэт гуляў ва ўсе віды спорту

«Огонек» задаў аўтарам кнігі пытанні, што застаюцца пасля прачытання. Былы падпалкоўнік КГБ Уладзімір Папоў і доктар гістарычных навук Юры Фельшцінскі вырашылі адказаць разам.

— У якія яшчэ віды спорту з такім самы азартам, як у шахматы, гуляў КГБ?

— У абсалютна ўсе віды спорту КГБ СССР гуляў з не меншым азартам. Спорт быў адным са складнікаў ідэалагічнай і палітычнай барацьбы СССР з астатнім светам: поспехі ў спорце спрыялі ўмацаванню міжнароднага аўтарытэту Савецкага Саюза.

— Што прыдумлялі ў адказ супернікі СССР?

— Цягам усёй гісторыі СССР з яго ўцякалі грамадзяне: палітыкі, дыпламаты, супрацоўнікі спецслужбаў, спартоўцы… Органы дзяржбяспекі меркавалі, што ўсе выпадкі ўцёкаў былі ініцыяваныя заходнімі спецслужбамі.

Савецкія спартоўцы, якія ездзілі на Захад, былі ў прывілеяваным становішчы ў параўнанні з іншымі савецкімі грамадзянамі. Яны маглі купляць замежныя рэчы, атрымлівалі валюту і маглі яе выкарыстоўваць у валютных крамах СССР.

Замежныя спартоўцы, якія ўдзельнічалі ў «аматарскіх» спартовых гульнях разам з савецкімі, не моцна адрозніваліся ад сваіх суграмадзян. Падарожнічаць усе замежнікі заўсёды мелі магчымасць. Фінансавай выгады ўдзел у чэмпіянатах для замежнікаў не меў. На гэтым фоне ўдзел заходніх спецслужбаў у спартовым жыцці сваіх краін рабіўся бессэнсоўным. Які сэнс ЦРУ вербаваць агентаў сярод амерыканскіх спартоўцаў?

Ідэалагічнага процістаяння з боку Захаду таксама не было. Хоць савецкія хакеісты былі сапраўднымі прафесіяналамі, савецкі ўрад настойліва лічыў іх «аматарамі», і гэтыя «аматары» лёгка перамагалі ва ўсіх чэмпіянатах, бо амерыканскія ці канадскія прафесіяналы ў іх не ўдзельнічалі. Так было і з фігурным катаннем, іншымі відамі спорту. Шуму з гэтай нагоды ніхто ў спартовым свеце не ўздымаў. Звязвацца з СССР нікому не хацелася.

— Хуан Антоніа Самаранч, Фларэнсіа Кампаманес, не кажучы пра большую частку савецкай вярхушкі, у вашай кнізе паказаныя альбо супрацоўнікамі, альбо даносчыкамі КГБ. Вы атрымалі нейкі публічны адказ з боку згаданых асобаў?

— Вельмі важна разумець, што КГБ усяляк дапамагаў сваёй агентуры. Менавіта сувяззю з КГБ часта тлумачыўся імклівы кар’ерны рост расійскіх і некаторых заходніх спартовых функцыянераў.

Сам Самаранч адмовіўся каментаваць нашу кнігу.

— У якой меры вядомыя спартоўцы маюць патрэбу ў апецы з боку сілавых структур сёння — у свеце, дзе ёсць тэрарызм, зайздроснікі, ды і канкурэнцыя ў спорце нарастае?

— Раней КГБ быў ўцягнуты ў спорт з ідэалагічных меркаванняў, з‑за прэстыжу краіны, з‑за жадання кантраляваць людзей, якія выязджаюць за мяжу. Сёння ФСБ і іншыя сілавыя ведамствы ўцягнутыя ў спорт найперш таму, што Вялікі спорт — гэта вялікі бізнэс і грошы.


Паводле часопіса «Огонёк»

Багіо. Карпава рыхтуюць да чарговай партыі. Справа — экс-чэмпіён свету Міхаіл Таль.


Пасля перамогі над Карчным Карпаў атрымаў ад Брэжнева ордэн.


Карпаў і Карчной. Мерана. 1981.


Каб зламаць лёс чэмпіёну Спаскаму, КГБ падсыпала бацылы ганарэі ягонай каханцы.
align="">

Кагэбісты і спартоўцы на Алімпіядзе ў Сараева, 1984.


Леанід Цягачоў (справа) — паводле кнігі, агент Эльбрус. Цяпер старшыня НАК Расіі.


Каратыста Аляксея Штурміна КГБ арыштавала ў пачатку 1980-х.


Агентам КГБ, паводле кнігі, быў прэзідэнт Сусветнай шахматнай федэрацыі Кампаманес.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: КГБ гуляе ў шахматы, або Цені Карпава

Источник: http://www.nn.by

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.