Спіс нематэрыяльнай спадчыны папоўніўся ігрышчам, абрадам і тэхналогіяй

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Спіс нематэрыяльнай спадчыны папоўніўся ігрышчам, абрадам і тэхналогіяй. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Автор(ы):
Публикатор:

Опубликовано в библиотеке: 2010-12-07
Источник: http://www.nn.by

Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі папоўніўся трыма гісторыка‑культурнымі каштоўнасцямі. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве культуры.

На пасяджэнні навукова‑метадычнай рады па пытаннях аховы гісторыка‑культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры прынята рашэнне
надаць такі статус каляднай гульні «Жаніцьба Цярэшкі», якая праходзіць у Лепельскім раёне Віцебскай вобласці.


Гэты абрад свята шануе і захоўвае мясцовая моладзь. Дарэчы, абрад уключаны ў турыстычны маршрут па Лепельскім раёне «Край жоўтых гарлачыкаў і сівых валуноў». Гэта гульня для незамужніх дзяўчат і нежанатых юнакоў, якія дзякуючы ўдзелу ў танцах, конкурсах, спевах знаходзяць сабе пары. Уся гульня праходзіць пад наглядам і з удзелам дарослых жыхароў вёскі.

Таксама ў спіс увайшоў абрад «Наўскі Вялікдзень», які можна ўбачыць ў вёсцы Аброва Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці.


Першапрычынай з’яўлення такога свята стала збаўленне той вёскі ад маравой хваробы і смерці дзяцей, якое здарылася ў пачатку ХХ стагоддзя. Каб выратаваць дзяцей, жыхары вёскі выканалі абрад, характэрны для Заходняга Палесся, — стварылі за адну ноч спецыяльны ручнік і разам з абразом Божай Маці прайшлі хрэсным ходам кругом вёскі, пасля чаго хвароба адступіла.

Спіс папоўніўся і тэхналогіяй стварэння майстрамі Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці драўляных музычных народных інструментаў.


Самымі запатрабаванымі былі шумавыя, ударныя, духавыя інструменты. Да нядаўняга часу былі вядомы прозвішчы такіх прызнаных майстроў, як Клімовіч з Бабруйскага раёна, Башан з Глускага і іншыя. Да гэтых слаўных імён цяпер можна аднесці і Аляксандра Харкевіча, які стварыў сапраўдны аркестр з трох дзесяткаў драўляных музычных інструментаў.


Юлія Ваніна, БЕЛТА

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Спіс нематэрыяльнай спадчыны папоўніўся ігрышчам, абрадам і тэхналогіяй

© "Наша Ніва" () Источник: http://www.nn.by

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.