Talvisota – Зімовая вайна

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2021)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Talvisota – Зімовая вайна. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь глазами птиц HIT.BY! Звёздная жизнь KAHANNE.COM Беларусь в Инстаграме


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-07
Источник: http://www.nn.by

70 год таму пачалася унікальная вайна, у якой 3-мільённая Фінляндыя здолела выстаяць пад націскам Чырвонай арміі.



Пачатак кампаніі

Паводле пакта Молатава-Рыбентропа, што быў падпісаны ў Маскве ў жніўні 1939-га, Фінляндыя адыходзіла ў савецкую сферу ўплыву. Але на працягу дзесяцігоддзяў, афіцыйная версія аб прычынах вайны выглядала так, быццам СССР захацеў узмацніць бяспеку Ленінграда. На той момант мяжа праходзіла ў 30 км ад «калыскі рэвалюцыі». Кіраўніцтва Саюза прапанавала «абмен тэрыторыямі» і патрабавала размяшчэння сваіх вайсковых базаў у Фінляндыі. Фіны не саступалі.

Тады 29 лістапада 1939-га СССР разарваў дыпламатычныя адносіны з Фінляндыяй, а ўжо на наступны дзень Чырвоная армія пачала ваенныя дзеянні.

Перавага над фінамі была поўная – 425 640 савецкіх салдат супраць 265 тыс. фінскіх, 2876 гармат супраць 534, 2289 танкаў супраць 26, 2446 самалётаў супраць 270.

У захопленым Чырвонай арміяй гарадку Тэрыёкі быў створаны марыянетачны ўрад на чале з фінскім камуністам Ота Куусіненам. Генсек фінскай кампартыі, Туомінэн, адмовіўся ўзначаліць гэты урад.

«Ачысціць краіну ад манэргеймаўскіх банд»

Кіраўнік савецкага ўрада і нарком замежных спраў Вячаслаў Молатаў заявіў, што ніякай вайны з Фінляндыяй СССР не вядзе, а проста дапамагае фінскаму ўраду "ачысціць краіну ад манэргеймаўскіх банд". Насельніцтва Фінляндыі мела іншы погляд на падзеі і паўстала на абарону сваёй краіны. На фронт пайшлі нават камуністы.

Цікава, што на самым пачатку баявых дзеянняў пачалося фармаванне Фінскай народнай арміі. Яе ўкамплектавалі фінамі і блізкімі да іх па мове карэламі, якія служылі ў частках Ленінградскай ваеннай акругі. У баях яны не ўдзельнічалі – іх бераглі. Фінская народная армія павінна была ўрачыста прайсці па вуліцах “вызваленых” фінскіх гарадоў.

Вайна з Фінляндыяй, аднак, сталася адной з самых складаных для Чырвонай арміі кампаній. Нешматлікія фінскія аддзелы выявіліся значна больш мабільнымі за савецкія.
«Мне было незразумела і дзіўна, чаму расійцы не мелі лыжаў», — успамінаў фінскі палкоўнік Ялмар Сііласву.


Выстаялі

Ужо ў сярэдзіне снежня савецкі наступ захлынуўся. Лінія Манэргейма – умацаванні на фінска-савецкай мяжы, названыя па імені галоўнакамандуючага фінскай арміяй, ні прарваць, ні абысці Чырвоная армія не здолела. Дзве савецкія дывізіі і танкавая брыгада, якія ішлі ў абыход фінскіх ўмацаванняў, былі акружаныя і разбітыя.

Ліга нацый асудзіла СССР і 14 снежня выключыла з арганізацыі як агрэсара. У Фінляндыю прыбылі каля 12 тыс. добраахвотнікаў з 26 краін. Больш за ўсё са Швецыі, Нарвегіі, Даніі і Венгрыі.

Савецкі наступ быў адноўлены толькі ў лютым 1940-га. У канцы месяца лінію фінскіх умацаванняў удалося прарваць. Але бліцкрыг усё адно праваліўся — вайна зацягвалася. Збянтэжанае савецкае кіраўніцтва ўрэшце адраклося ідэі пасадзіць у Хельсінкі камуністычны ўрад, тыпу тых, якія ўдалося навязаць краінам Балтыі, і прапанавала фінам падпісаць мірнае пагадненне. Адначасова ад Фінляндыі патрабавалі тэрыторыі, у 13 разоў большай, чым гаварылася на перамовах перад вайной.

Страціўшы частку тэрыторыі, Фінляндыя здолела выстаяць перад небяспекай светлай савецкай будучыні.


АП, паводле gazeta.ua

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Talvisota – Зімовая вайна

() Источник: http://www.nn.by

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle

Скачать мультимедию?

подняться наверх ↑

ДАЛЕЕ выбор читателей

Загрузка...
подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY


Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY на Ютубе, в VK, в FB, Одноклассниках и Инстаграме чтобы быстро узнавать о лучших публикациях и важнейших событиях дня.