Станаўленне беларускага этнасу

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Станаўленне беларускага этнасу. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-06
Источник: http://library.by

Этнічную гісторыю Беларусі можна ўмоўна падзяліць на два перыяды. Першы– даіндаеўрапейскі перыяд.Яго храналагічныя рамкі:40 тыс. гадоў да н.э.– 3-2 тыс. гадоў да н.э. Даіндаеўрапейскі перыяд характарызуецца панаваннем такіх форм гаспадаркі, як паляванне, збіральніцтва, рыбалоўства. Ён супадае з каменным векам, калі адбылося засяленне тэрыторыі сучаснай Беларусі.Вызначыць этнічную прыналежнасць старажытнага насельніцтва ў палеаліце, мезаліце і на працягу большай часткі неаліту няма магчымасці. Мовы гэтага насельніцтва невядомы, а сляды іх не знойдзены.Разам з тым, дадзеныя археалогіі і гістарычнага мовазнаўства, у прыватнасці гідраніміі, даюць магчымасць вызначыць этнічную прыналежнасць некаторых груп мясцовага насельніцтва ў канцы каменнага веку. Прыкладна ў III тысячагоддзі да н.э. у Падзвінні і Падняпроўі з’явілася фіна-вугорскае насельніцтва, а на крайнім паўднёвым захадзе Папрыпяцця– невялікая група індаеўрапейскага насельніцтва.

Пачынаецца паступовы пераход да вытворчай гаспадаркі– земляробства і жывёлагадоўлі. Другі,індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі пачаўся ў бронзавым веку з часу рассялення на яе тэрыторыі індаеўрапейскіх плямён(3-2 тыс.да н.э.).

Пытанне пра паходжанне індаеўрапейцаў, а таксам іх прарадзіму застаецца дыскусійным і на сёняшні дзень.Дакладна можна казаць толькі аб тым, што, у сувязі з перанаселенасцю праіндаеўрапейскімі плямёнамі іх прарадзімы, бурным развіццём жывёлагадоўлі і земляробства, паляпшэннем умоў жыцця людзей, і шэрагам іншых прычын, прыкладна 4-3 тыс. гадоў да н.э. пачалася вялікая міграцыя праіндаеўрапейскіх плямён на прасторах Азіі і Еўропы. Міграцыя заняла некалькі тысяч гадоў, і за гэты час змянілася шмат пакаленняў людзей.Паступова, у выніку міграцыі і змешвання з карэннымі жыхарамі, а таксама пад уздзеяннем розных геаграфічных умоў, індаеўрапейцы страчвалі сваё адзінства і нават падабенства і пераўтварыліся ў “мазаіку” народаў, іх культур і моў.Прапродкамі беларусаў сталі прадстаўнікі паўночнай групы індаеўрапейцаў.

У рамках індаеўрапейскага перыяду вылучаецца балцкі этап этнічнай гісторыі Беларусі, які храналагічна супадае з эпохай металу(3-2 тыс. да н.э.– IV-V стст. н.э.).

Балты, якія прышлі на Беларусь з Сярэдняга Падняпроўя, засвойвалі мясцовы даіндаеўрапейскі субстрат. На працягу II тысячагоддзя да н.э. адбываўся працэс змешвання балтаў(індаеўрапейцаў) з мясцовым насельніцтвам, асіміляцыя апошняга:“чыстых” этнасаў не існуе, усе этнасы ўтвараюцца ў выніку змешвання народаў.Аднак, трэба адзначыць, што неалітычнае насельніцтва Беларусі не было поўнасцю асімлявана. Яшчэ існавалі ранейшыя гаспадарчыя і культурныя традыцыі. Некаторыя рэгіёны сучаснай тэрыторыі краіны былі слаба заселены балтамі. Але на большай частцы яе тэрыторыі сфарміраваўся балцкі этнас. Аб гэтым сведчыць той факт, што пераважная большасць назваў рэк(Верхіта, Волча, Гайна, Грыўда, Друць, Клёва, Лучоса, Мытва, Нача, Палата, Усяжа і інш.) захавалі карані і характэрныя канчаткі, якія ёсць у літоўскай і латышскай, гэта значыць балцкіх, мовах. Найбольш часта сустракаюцца гідронімы, звязаныя з балтамі, у басейнах рэк Бярэзіны(Мена, Ольса, Серуч, Уса) і Сожа(Рэхта, Рэста, Сноў,Туросна).Мясцовае неалітычнае насельніцтва паступова ўсё ж трансфармавалася ў індаеўрапейцаў-балтаў, але адначасова аказвала і пэўны ўплыў на іх мову і культуру.У час балцкага этапу распаўсюдзіліся на беларускіх землях такія заняткі, як земляробства і жывёлагадоўля.

Новы,славянскі этап этнічнай гісторыі Беларусі пачаўся ў раннім сярэднявеччы. Яго храналагічныя рамкі:IV-V стст.н.э.– да нашых дзён.

Пра паходжанне славян, дарэчы як і пра іх прарадзіму,вучоныя выказвалі мноства супярэчлівых гіпотэз.Дакладна вядомы толькі прычны, з-за якіх пачалося перасяленне славян:

1.Значнае павелічэнне колькасці славянскага насельніцтва на іх прарадзіме.

2.Славяне ў сваім сацыяльна-эканамічным і палітычным развіцці падыйшлі да класавага грамадства, і маёмаснае размежаванне ў іх асяроддзі, грабежніцкія ваенныя напады падводзілі славян да захопу новых зямель.

3.Славян вабілі скарбы Рымскай імперыі, яе багатыя абшары.

У VI-VII стст. пачалося пранікненне славян у балцкі арэал на тэрыторыі Беларусі.У балтаў з’яўляюцца такія элементы, як паўзямлянкі з пячамі-каменкамі, каменныя жорны, жалезныя нажы і іншыя славянскія рэчы, прылады працы.

У VIII-IX стст. адбываецца масавае рассяленне славян у балцкім арэале на тэрыторыі Беларусі– спачатку ў верхнім цячэнні рэк Случ і Арэса, на правым беразе Дняпра,потым на Бярэзіне. У курганах знойдзены пахаванні па славянскаму абраду шляхам трупаспалення, а таксама славянская кераміка.Засяленне ішло з паўднёвай часткі Прыпяцкага басейна.Славяне праніклі ў Падняпроўе і Падзвінне ў IX ст., а да X ст. яны рассяліліся ў Верхнім Панямонні.Балты былі або асіміляваны, або выціснуты, але некаторая іх частка засталася на сваім месцы жыхарства.

У выніку славяна-балцкага сінтэзу ў VIII-X стст. узніклі новыя этнічныя супольнасці, якія часта ўспамінаюцца ў крыніцах.У іх культуры і мове перапляліся славянскія і балцкія элементы з перавагай славянскіх рыс.Менавіта яны ўтрымлівалі ў сабе балцкі субстрат.Гэта–дрыгавічы,радзімічы і крывічы.Аб гэтым сведчаць звесткі розных навук і іх адгалінаванняў.

Дрыгавічы, радзімічы і крывічы з’яўляліся тэрытарыяльнымі культурна-этнічнымі супольнасцямі і не сфарміраваліся ў народнасці. Яны ўяўлялі сабой не плямёны, як у раннім жалезным веку, а протанароднасці(“народцы”) і адначасова пачатковыя дзяржаўныя ўтварэнні, ці протадзяржавы.

Гэтыя протанароднасці паступова ўцягваліся ў працэс фарміравання ўсходнеславянскай народнасці.Прычым трэба адзначыць, што паміж славянамі і балтамі мелі месца і мірнае суіснаванне, і ваенныя сутыкненні, і асіміляцыйныя працэсы, прычым з абодвух бакоў.

Акрамя балцкага насельніцтва на фарміраванне беларускага этнасу аказалі асобныя групы цюркскага і нямецкага насельніцтва, аднак уплыў гэты быў нязначны.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Станаўленне беларускага этнасу

Источник: http://library.by

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.