ВКЛ-беларуская дзяржава

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему ВКЛ-беларуская дзяржава. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-06
Источник: http://library.by

Усе мы ведаем, што ёсць у свеце відавочныя рэчы, тыя, якія не патрабуюць нейкіх удакладненяў. Здавалася б і гэта не патрабуе тлумачэння, гэта разумеюць і ведаюць усе. Вялікае княства Літоўскае – адзін з этапаў станўлення беларускай нацыі і беларускай дзяржаўнасці.

Але не так даўно высветлілася, што некаторыя "гісторыкі” – эмігранты, кшталту спадара Андрэя Катлярчука, адвяргаюць гэта (калі не знаёмыя з гэтым – калі ласка спасылка: news.tut.by/society/154609.html ). Зразумела, займацца шведскай гісторыяй куды цікавей, тым больш калі табе за гэта добра плацяць і прадстаўляюць вялікія магчымасці кантактаў з сусветнымі навукоўцамі. Канешне, працаваць у Беларусі складаней, бо навукоўцы тут атрымоўваюць меньш. Таму канешне – выехаць у іншую краіну – выйсці. Але гэта – выбар кожнага. Ёсць жаданне – едзь на Захад (Усход, Поўнач), зарабляй грошы, ніякіх праблем! Але не ганьбі родную гісторыю, прыкрываючыся маскай "простага гісторыка”. Ёсць жаданне – працуй на Радзіме, не зарабляючы вялікія грошы, але прасвятляючы розум сваіх суайчыннікаў, працуючы на будучае – на моладзь, на нацыянальную дзяржаву, на сваю Радзіму. Выбар у кожнага свой. Выбра сумлення і выбар каштоўнасцяў. Зразумела, што спадар мае права мець свой погляд на гісторыю Швецыі і Беларусі. Але казаць пра тое, што галоўны міф беларускай гісторыі – ВКЛ як беларуская дзяржава, гэта – безумоўна ўжо занадта. Але хопіць ўжо "патрыятычнага пафасу”, у якім некаторыя ўжо безумоўна абвінавацілі, пяройдзем непасрэдна да словаў спадара Катлярчука, каб высветліць нешта больш дакладна.

"ВКЛ было сярэднявечнай краінай, у якой галоўную ролю адыгрывала палітыка, дынастыя (якая была ўсё ж балцкай) і цэрквы, але зусім не этнічны прынцып”.

Здавался б, ну так і ёсць! Аднак той, хто хоць крыху знаёмы з гісторыяй Бацькаўшчыны знойдзе шмат "але”.
1. Дынастыя у ВКЛ мела вялікую ролю, безумоўна, і яна, здаецца, сапраўды мае балцкае паходжанне. АЛЕ! Па-першае, беларусы маюць значныя сувязі з балтамі таксама (глядзі артыкул пра этнагенэз беларусаў), мы – сумесь славян з балтамі. Па-другое, асноўную плошчу ВКЛ складалі землі сучаснай Літвы, Беларусі (сталіцай ВКЛ першапачаткова быў Навагрудак, ды і Вільня была працяглы час беларускім горадам, але і гэта у "простага гісторыка” пад сумненнем), Украіны. Па-трэцяе, Значную ролю адыгрывалі ў ВКЛ шляхта і магнаты, якія значнай большасцю былі ліцьвінамі (продкі беларусаў). Па-чацвертае, цэрквы былі на Беларусі розныя, але праваслаўе не дала міру з Масквой, а каталіцтва не абараніла ад крыжакоў – царква значна ўплывала на палітыку дзяржавы, але не давала значных пераваг. Па-пятае, спадару Катлярчуку трэба было б ведаць такі твор Міхалона Ліцвіна як "Аб норавах татар, літоўцаў і масквіцян”, у якім у адной з частак, добра напісана пра этнічныя разыходжанні і іх значнасць у жыцці людзей. Існаваў і ўнутраны падзел этнічны ў ВКЛ: жамойты, ліцьвіны, аўкштайты і да т.п. Відавочна навучанне "простага гісторыка” было даволі эпізадычным.

"…Януш Радзівіл ужываў старабеларускую, польскую, лацінскую і літоўскую. На ўсіх гэтых мовах ён пісаў, гадаваўся па чарзе ў Беларусі і на Жмудзі, належаў да арыстакратыі дзяржавы, фундаваў у тым ліку літоўскі кальвінісцкі друк... Таму, упэўнены, ён быў бы вельмі здзіўлены, калі б мы запыталіся ў яго: "Ты хто - беларус ці літовец?”
Яшчэ адна нібыліца. Па-першае, ён адказаў бы – ліцьвін. Па-другое, Януш Радзівіл канешне размаўляў на розных мовах, але калі я размаўляю на англійскай мове гэта зусім не азначае што я – англічанін. Ды і паказчык моўны – простыя людзі. Яны – адбітак этнічнай прыналежнасці. Да прыкладу: шмат хто з расійскіх дваран у 19 ст. добра валодаў французскай мовай, бо гэта было модна, але вельмі дрэнна ведаў рускую.

"…тыя, хто ніколі не жыў у БССР, не лічаць сябе беларусамі. Гэтак, вы не знойдзеце цяпер мясцовых беларусаў на этнічна беларускіх Смаленшчыне і Браншчыне, усе беларусы там - выхадцы з БССР.”
Цалкам бяздоказна. Занадта ўжо шмат атрымоўваецца "пераехаўшых”, калі паглядзець, што шмат якія раёны Смаленшчыны і Браншчыны насяляюць беларусы. Ды і Беластоцкі рэгіён мае беларускае насельніцтва зусім не з-за часовага знаходжання ў складзе БССР, бо беларусы там былі яшчэ да Кастрычніка.

"У адрозненне ад цяперашняй шведскай дзяржавы, якая ёсць спадкаеміцай Шведскага каралеўства 15-17 стагоддзяў, сучасныя Беларусь і Літва захавалі толькі асобныя рэлікты ВКЛ (напрыклад, архітэктуру), а не наўпроставую сувязь.”

Сапраўды, куды ж нам з Літвой да Швецыі!Мусіць спадар Катлярчук перыяд грамадзянскай вайны, дзвюх сусветных войнаў наогул пакідае па-за межамі уплыву на развіццё Беларусі і яе культуры. Ды і знешнія ўмовы існавання дзяржаў таксама. Але трэба адзначць, што тыя помнікі, якія засталіся, тое што было прымальнага для беларускага грамадства мы перанялі. Зноў жа, Швецыя засталася каралеўствам, але выбачайце, разуменне культуры і менталітэт ужо значна адрозніваецца. Гэтак жа дзіўна было б чуць, што Польшча страціла сувязі з Рэччу Паспалітай, бо была ў складзе Расійскай імперыі і іншых краін больш за стагоддзе.

"Побач з міфам пра ВКЛ любяць казаць пра "беларускі горад Вільню”. Маўляў, на пачатку 20 стагоддзя літоўцаў у Вільні было каля 3%. Дык і беларусамі сябе лічылі са 154 тысяч жыхароў усяго 4,5%. Каля 40% было габрэяў, 20% расійцаў, калі не памыляюся, астатнія пісаліся палякамі. Апошнія размаўлялі на польскім дыялекце "крэсаў", і мы не маем права сцвярджаць, што яны не палякі, бо гэта іхні выбар.”

Цікавы пункт гледжання. Атрымліваецца што Вільня павінна належыць Ізраілю. Што тычыцца палякаў, то тут якраз усё зразумела: з канца 17 ст. дзяржаўнай мовай у Рэчы Паспалітай была адзіная мова – польская. Менавіта адсюль напрыканцы 19 ст. такая колькасць "палякаў”. Той хто ведае як праводзіўся расійскі перапіс 1897 г. напэўнаўзгадае, што на Беларусі ў "рускія” запісвалі ўсіх, хто меў праваслаўнае веравызнанне, а ў палякаў – тых, хто меў каталіцкае. А тое, што зараз каля 15% насельніцтва Беларусі – каталікі, пры тым каля 10% каталікі-беларусы тлумачыць памылковасць дадзенага падыходу. Так і з Вільняй. Цікавая пазіцыя "простага гісторыка” па Вільні наогул:

"Так, Вільня заўсёды была горадам са значнай доляй усходне-славянскага насельніцтва, але мяне цікавіць не тое, чый гэта горад - беларускі, літоўскі, габрэйскі "Паўночны Ерусалім” або польскі, а чаму беларускія бюргеры, якія мелі ў ім уладу ў 15-17 стагоддзях, не захавалі свае уплывы ў 18-19-м? Куды зніклі гэтыя пласты?”

Яго наогул не цікавіць чый гэта горад. Тады навошта сцяврджаць што не беларускі?Проста каб паказаць, што мы не маем нічога агульнага з ВКЛ? Дык наадаврот кажа што маем – беларускія бюргеры мелі ўладу ў 15-17 ст. (заўважце БЕЛАРУСКІЯ, хаця не так даўно спадар Катлярчук казаў што беларусаў у ВКЛ не было, дзіўна, ці не так?). Куды зніклі пласты?Ды нікуды не зніклі. Іх запісалі пад "рускімі” і "палякамі” вось і ўсё. Да таго ж, яны самі імкнуліся так запісацца, што было звязана з менталітэтам тагачасных беларусаў і палітычнай сітуацыяй у краіне.


Беларуская нацыя сфармавалася ў канцы 19 ст., але ВКЛ з яго ліцьвінамі – прыступка, такая ж прыступка, як Кастылія і Арагон – да Іспаніі, як Пруссія і Саксонія – да Германіі, як Неапалітанскае каралеўства і Венецыя – да Італіі і г.д. Хіба тады зваліся іспанцы – іспанцамі?Не, але ж гэта не перашкаджае весьці ім гісторыю сваёй дзяржавы ад азначаных дзяржаўных утварэнняў. Таму і мы вядзем сваю гісторыю ад Полацка (з Рагвалодам, Усяславам Чарадзеем) праз Наваградак (з Міндоўгам), Вільню (з Радзівіламі, Хадкевічамі, Сапегамі), Варшаву( з Касцюшкам), Маскву (з Каліноўскім і братамі Луцкевічамі) і даводзім да Мінска (з Машэравым). Бо мы – нацыя, са сваёй гісторыяй, спадчынай, менталітэтам і культурай. І мы маем права ганарыцца сваёй Айчынай і сваёй сапраўднай гісторыяй, як бы розныя "простыя гісторыкі" эмігранты не спрабавалі яе перапісаць.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: ВКЛ-беларуская дзяржава

Источник: http://library.by

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.