Беларуская культура ў другой палове 40-х – першай палове 80-х гг.

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Беларуская культура ў другой палове 40-х – першай палове 80-х гг. . Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-11-26

Развіццё адукацыі. У канцы 1950-х — пачатку 1960-х гг. у Беларускай ССР была завершана работа па ліквідацыі непісьменнасці і малапісьменнасці сярод дарослага насельніцтва. БССР стала рэспублікай суцэльнай пісьменнасці. Гэта было адно з агульнацывілізацыйных дасягненняў беларускага народа ў галіне культурнага будаўніцтва.
У пачатку 1960-х гг. у БССР было ўведзена ўсеагульнае абавязковае васьмігадовае навучанне. Наступнай задачай стаў пераход да ўсеагульнай сярэдняй адукацыі моладзі. Гэты пераход адбываўся паступова і быў завершаны ў канцы 1970-х гг., што стала яшчэ адным важным дасягненнем беларускага народа.
У БССР існавала разгалінаваная сістэма сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі. Былі адчынены новыя ВНУ, якія давалі падрыхтоўку пераважна па тэхнічных і сельскагаспадарчых спецыяльнасцях: Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут, Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту ў Гомелі, Беларускі інстытут механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі ў Мінску, Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут, Мінскі радыётэхнічны інстытут, Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці, Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. Існавалі таксама ВНУ педагагічнага, медыцынскага і іншых профіляў. Колькасць ВНУ ў Беларусі павялічылася з 24 у 1946 г. да 33 у 1985 г., а студэнтаў — адпаведна з 13 тыс. да 182 тыс.
Літаратура. Вызначальнай тэмай беларускай літаратуры ў пасляваенны перыяд было адлюстраванне подзвігу беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Сур’ёзнае асэнсаванне і глыбокі псіхалагізм твораў на ваенную тэму назіраецца ў прозе М. Лынькова, І. Навуменкі, В. Быкава, І. Чыгрынава і інш. Беларускіх пісьменнікаў хвалявалі маральна-этычныя праблемы (творы К. Крапівы, І. Шамякіна). Лепшымі творамі гістарычнай тэматыкі былі раманы, аповесці, п’есы У. Караткевіча, якія садзейнічалі выхаванню цікавасці да гістарычнай спадчыны беларускага народа.
Паспяхова развівалася паэзія. У гісторыю беларускай літаратуры ўвайшлі імёны такіх паэтаў, як А. Куляшоў, П. Броўка, П. Панчанка, П. Глебка, М. Лужанін, Н. Гілевіч, Г. Бураўкін і інш.
Тэатр і кіно. Вядучай тэмай тэатральнага і кінамастацтва стала Вялікая Айчынная вайна. Творчымі дасягненнямі беларускіх тэатраў былі пастаноўкі п’ес «Канстанцін Заслонаў» А. Маўзона, «Трыбунал» А. Макаёнка, «Апошні шанц» В. Быкава, «Радавыя» А. Дударава. На тэатральных сцэнах быў створаны маштабны і унікальны сцэнічны летапіс подзвігу беларускага народа ў час вайны.
Не меншую вядомасць набылі беларускія мастацкія кінастужкі на ваенную тэму: «Альпійская балада» (рэж. Б. Сцяпанаў), «Вазьму твой боль» (рэж. М. Пташук), «Вясельная ноч» (рэж. А. Карпаў), «Я родам з дзяцінства» (рэж. В. Тураў) і інш.
На тэатральных падмостках ажыццяўлялася паспяховае сцэнічнае ўвасабленне нацыянальнай і замежнай класікі. Важнай падзеяй стала экранізацыя В. Туравым рамана-эпапеі І. Мележа «Людзі на балоце». Значны ўклад зрабіла кінастудыя «Беларусьфільм» у экранізацыю рускай літаратурнай класікі і стварэнне дзіцячых фільмаў-казак. Штогод кінастудыя выпускала на экраны да 70 мастацкіх, дакументальных і навукова-папулярных фільмаў.
Музычнае мастацтва. Тэма вайны займала важнае месца і ў музычным мастацтве. Яна аб’ядноўвала творы беларускіх кампазітараў Я. Цікоцкага, Р. Пукста, Ю. Семянякі, Г. Вагнера, У. Алоўнікава. У 1955 г. быў зацверджаны Дзяржаўны гімн БССР, музыку да якога напісаў Н. Сакалоўскі, а словы — М. Клімковіч.
У 1960—1980-я гг. пашырылася тэматыка беларускай музыкі. Разам з нацыянальнымі матывамі з’явіліся тэмы і сюжэты з гісторыі іншых народаў, напрыклад, опера «Джардана Бруна» С. Картэса, балеты «Тыль Уленшпігель», «Маленькі прынц» Я. Глебава і інш. У беларускай музыцы раскрыліся творчыя здольнасці кампазітараў А. Багатырова, Дз. Смольскага, А. Мдывані.
Пэўнае развіццё атрымала і эстрадная музыка. За межамі рэспублікі набылі вядомасць песні кампазітараў І. Лучанка і Э. Ханка. Папулярызацыі беларускай музыкі ў іншых рэгіёнах Саюза садзейнічала творчасць вакальна-інструментальных ансамбляў «Песняры» пад кіраўніцтвам У. Мулявіна, «Верасы» пад кіраўніцтвам В. Раінчыка, «Сябры» пад кіраўніцтвам А. Ярмоленкі.
Архітэктура і выяўленчае мастацтва. У архітэктуры Беларусі канца 1940-х — пачатку 1950-х гг. наглядалася выразнае імкненне ўвекавечыць перамогу савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Таму невыпадковым стала звяртанне да спадчыны эпохі класіцызму з яе веліччу і трыумфальнасцю, з пабудовамі, аздобленымі багатым дэкорам і скульптурай. У адзіным стылі вытрымана кампазіцыя Ленінскага праспекта ў Мінску (цяпер праспект Незалежнасці). Бясспрэчным дасягненнем беларускіх архітэктараў стаў ансамбль плошчы Перамогі ў Мінску. Найбольш велічныя пабудовы стварылі архітэктары А. Воінаў, У. Кароль, М. Паруснікаў.
Нечуванага росквіту ў 1960—1970-я гг. дасягнула манументальнае мастацтва Беларусі. Стварэнне мемарыялаў, прысвечаных подзвігу беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, падтрымлівалася на дзяржаўным узроўні. Менавіта ў гэты перыяд былі ўзведзены велічныя і маштабныя мемарыяльныя комплексы, якія і цяпер карыстаюцца вялікай папулярнасцю. Найбольш значныя з іх — «Хатынь», «Курган Славы Савецкай Арміі», «Брэсцкая крэпасць-герой». У стварэнні манументаў удзельнічалі лепшыя скульптары Беларусі: З. Азгур, А. Бембель, С. Селіханаў, А. Анікейчык, А. Заспіцкі, Л. Гумілеўскі і інш.
З сярэдзіны 1950-х гг. адбылася стылёвая пераарыентацыя беларускага жывапісу. Мастакі паступова адмовіліся ад пафасу і апісальнасці, для іх твораў сталі характэрнымі лаканічнасць і прастата. Беларускія мастакі распрацавалі своеасаблівы стыль, які нагадваў манументальны жывапіс. У рэчышчы такога стылю выкананы работы М. Савіцкага. Некаторыя аўтары звярталіся да падзей больш далёкага гістарычнага мінулага, іншых цікавілі тэмы і матывы сучаснага ім жыцця. Найвышэйшыя дасягненні беларускага мастацтва 1950-х — сярэдзіны 1980-х гг. звязаны з творамі, прысвечанымі Вялікай Айчыннай вайне.
Беларуская культура на сучасным этапе. Развіццё адукацыі і навукі. У 1990 я гг. у Рэспубліцы Беларусь пачала праводзіцца рэформа агульнаадукацыйнай школы, звязаная з пераходам на 12-гадовы тэрмін навучання ў сярэдняй школе. Яна прадугледжвала пераход да абавязковай 10 гадовай базавай школы. Сярэднюю адукацыю можна атрымаць у апошніх 11-м і 12-м класах ці ва ўстановах прафесійнай адукацыі. Апошнія класы мелі на мэце спецыялізаваную падрыхтоўку вучняў па розных кірунках (прыродазнаўча-матэматычным, гуманітарным, тэхналагічным, агульнаадукацыйным). Аднак рэформа сярэдняй агульнаадукацыйнай школы сябе не апраўдала. У 2008 г. на вышэйшым дзяржаўным узроўні было прынята рашэнне прыпыніць рэформу і вярнуцца да добра знаёмай 11-гадовай сярэдняй школы.
Асаблівасцю развіцця сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь у 1990-я гг. стала дзейнасць недзяржаўных навучальных устаноў, якія існуюць разам з дзяржаўнымі. Навучанне ў іх ажыццяўляецца на платнай аснове (за кошт асабістых сродкаў студэнтаў, навучэнцаў і іх бацькоў). Гэтыя навучальныя ўстановы атрымліваюць ад дзяржавы ліцэнзію (права) на правядзенне вучэбнай дзейнасці. Каб забяспечыць адпаведнасць існуючым у краіне стандартам адукацыі, сістэматычна праводзіцца атэстацыя ўсіх навучальных устаноў, у тым ліку і недзяржаўных.
Беларускія вучоныя ажыццяўляюць шэраг важных даследаванняў практычна ва ўсіх галінах ведаў. Паступова аднаўляюцца страчаныя раней сувязі з вучонымі Расіі і краін былога СССР, ажыццяўляюцца кантакты з навуковай супольнасцю замежных краін. Развіццё навукі павінна забяспечыць устойлівае сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь, павышэнне ўзроўню жыцця насельніцтва.
Літаратура. Змены ў сацыяльна-эканамічным і грамадска-палітычным жыцці Беларусі знайшлі адлюстраванне ў літаратуры. Палітыка галоснасці і дэмакратызацыі жыцця спрыяла з’яўленню твораў, прысвечаных праблеме палітычных рэпрэсій. Былі апублікаваны аповесці-ўспаміны С. Грахоўскага, Ф. Аляхновіча і інш. Тэму рэпрэсій уздымаў у сваіх творах В. Быкаў. Беларусы атрымалі магчымасць пазнаёміцца з творамі беларускіх пісьменнікаў-эмігрантаў, якія да гэтага не публікаваліся ў Беларусі. Важнай тэмай мастацкай літаратуры стала аварыя на Чарнобыльскай АЭС. І. Шамякін стварыў раман «Злая зорка», дзе спрабаваў асэнсаваць сутнасць і наступствы гэтай катастрофы. Другая палова 1980-х — 1990-я гг. — перыяд узрастання інтарэсу пісьменнікаў і паэтаў да гістарычнага мінулага. Новыя творы з’явіліся ў беларускіх паэтаў Н. Гілевіча, Г. Бураўкіна і інш.
Тэатр, музыка. У складаных эканамічных умовах сярэдзіны 1980-х — 1990-х гг. развівалася тэатральнае мастацтва Беларусі. У 1990-я гг. узніклі новыя прафесійныя і аматарскія драматычныя тэатры. Галоўную ролю ў тэатральным мастацтве адыгрывалі прафесійныя дзяржаўныя калектывы.
Далейшае развіццё атрымала музычнае мастацтва. Шмат зрабілі і робяць для росквіту музычнай культуры Беларусі такія вядомыя кампазітары, кіраўнікі музычных калектываў і выканаўцы, як В. Роўда, М. Дрынеўскі, М. Казінец, С. Картэс, Дз. Смольскі, У. Солтан і інш.
Актыўнай канцэртнай дзейнасцю займаюцца сёння Беларуская дзяржаўная філармонія і абласныя філармоніі. Беларусь, Расія і Украіна штогод, пачынаючы з 1992 г., сумесна праводзяць свята песні «Славянскі базар» у Віцебску. Уздыму ўзроўню майстэрства маладых выканаўцаў садзейнічае фестываль у Маладзечне, які з 1993 г. стаў традыцыйным.
Выяўленчае мастацтва і архітэктура. У 1996 г. у Мінску адкрыты помнік воінам, якія загінулі ў Афганістане, вядомы як «Востраў слёз». Помнікі і мемарыяльныя дошкі ў памяць воінаў-афганцаў устаноўлены ў Оршы, Рэчыцы, Баранавічах. У беларускай скульптуры наглядаецца таксама зварот да гістарычнай тэматыкі. Так, былі ўстаноўлены помнікі Кірылу Тураўскаму ў Тураве, Францыску Скарыне ў Лідзе і Мінску, Рагнедзе і Ізяславу ў Заслаўі, Еўфрасінні Полацкай у Мінску і Рэчыцы.
Адной з важных задач палітыкі дзяржавы з’яўляецца захаванне помнікаў айчыннай гісторыі і культуры. У апошнія гады ў рэспубліцы праводзіцца мэтанакіраваная работа не толькі па вяртанні гісторыка-культурнай спадчыны, але і па рэстаўрацыі помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Маштабныя рэстаўрацыйныя работы ў канцы 1980-х — 1990-я гг. праводзіліся ў Мірскім замку. Пастановай Савета Міністраў Нясвіжу быў нададзены статус Нацыянальнага запаведніка Рэспублікі Беларусь. Надзвычайную каштоўнасць для Беларусі мае Полацкі гісторыка-культурны запаведнік. Вялася рэстаўрацыя помнікаў архітэктуры на Навагрудчыне, Лідскага замка, Барысаглебскай (Каложскай) царквы і Старога Замка ў Гродне, Благавешчанскай царквы ў Віцебску, гістарычнай забудовы старажытнабеларускіх гарадоў. У Мінску на плошчы Свабоды быў адноўлены будынак ратушы.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Беларуская культура ў другой палове 40-х – першай палове 80-х гг.


Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.