Марыінскі касцёл на Беларусі

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Марыінскі касцёл на Беларусі. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-11-26

15 ліпеня 1869г. Мінсга біскуп Адам Валадкевіч атрымаў дакумент аб скасаванні Мінскай дыяцэззіі: Катэдральны касцёл стаў парафіяльным Марыінскім. Кіраўніцтва дыяцэзіяй спачатку часова перайшло да Віленскага, а потым — да Магілёўскага біскупа.

Пасля закрыцця Мінскаи дыяцэзіі да пробашча касцёла сталі прыходзіць лісты са скаргамі: маўляў, "...гучанне аргана і спевы перашкаджаюць жыхарам суседніх дамоў (асабліва — губернатарскага)". Няма сумнення ў тым, што "скаргі" былі арганізаваныя па распараджэнні начальніка губерні з мэтаю ўціску веруючых католікаў і нават закрыцця касцёла. Гэта пацвярджаюць дакументы, у якіх ёсць патрабаванні і ўказанні аб прыпыненні набажэнстваў у будзённыя дні, аб ліквідацыі біскупскага трона, аб пераводзе набажэнстваў з польскай на лацінскую, а потым і на рускую мову, "...бо ўстаноўлены парадак можа быць крыніцаю беспарадкаў". На шчасце, святыню не зачынілі, а ў 1888г. у сувязі з мяркуемым прыездам у Мінск Яго Імператарскаи Высокасці Вялікага князя Ула-дзіміра Аляксандравіча нават было прынята рашэнне аб рамонце Марыінскага касцёла.

На пачатку ХХст. становішча рымска-каталіцкіх парафій, размешчаных на тэрыто рыі Расейскай Імперыі, змянілася ла лепшага; Найвышэйшым указам ад 17 красавіка 1905г. і Маніфестам 17 кастрычніка таго ж года ўсе абмежаванні для рымска-каталіц-кага веравызнання былі адме-неныя. Аднак Мінскай дыяцэ-зіяй працягваў кіраваць Магілёўскі рымска-каталіцкі біскуп, рэзідэнцыя якога знаходзілася ў Санкт-Пецярбургу.

У снежні 1908г. парафіяне мінскага Катэдральнага касцёла звярнуліся ў "Савет 22 Міністраў". Копія звароту, напісаная на лаціне, была накіравана ў Рым Святому Айцу. Парафіяне прасілі аднавіць Мінскую дыяцэзію, а таксама пісалі, што "...касцёльныя фундушы, якія належаць капітуле Мінскай дыяцэзіі, напрыклад, цагляны будынак, дзе жыў біскуп, цагляны кляштарны корпус былога дамініканскага кляштара, у якім знаходзілася семінарыя і іншыя будынкі, што належалі катэдральнаму касцёлу, ...павінны быць вернуты ўладальніку..." Аднак тады парафіянам было адмоўлена ў іх законнай просьбе.

Нягледзячы на тое, што афіцыйна Катэдра знаходзілася ў Магілёве, у шэрагу дакументаў мінскі Марыінскі касцёл заставаўся Катэдральным. Тлумачэнне гэтаму факту мы знайшлі ў лісце магілёўскага Арцыбіскупа Мітрапаліта Вікенція Ключынскага ад 21 ліпеня 1914г. № 4167, дасланым у Дэпартамент Духоўных Спраў: "...Маю гонар паведаміць, што касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску менавіта і ёсць парафіяльны касцёл 1 класа, якім ён

і лічыцца ў магілёўскіх рымска-каталіцкіх календарах. Аднак ён з’яўляеіща і Катэдральным, паколькі начальнік Магілёўскаи архідыяцэзіі з’яўляецца разам з тым Апостальскім Адміністратарам Мінскай дыяцэзіі, на пасаду якога прызначаеода або Папскаю Булаю пры ўзвядзенні ў Арцыбіскупы-Мітрапаліты, або, паколькі справа датычыць Капітульнага Вікарыя, атрыманымі праз пасрэдніцтва Урадавых уладаў асобымі рэскрыптамі Святога Прастола... Да напісанага лічу неабходным дадаць, што Мінскі касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі называецца Катэдральным і ў афіцыйных актах міністэрства..."

Дакументы сведчаць, што ў 1905—1906гг. пробашчалі Марыінскага касцёла быў кс.Зыгмунт Лазінскі, які пасля аднаўлення ў 1917г. Мінскай дыяцэзіі стаў яе біскупам.

Афіцыйны дакумент аб закрыцці Катэдральнага Марыінскага касцёла ў 1930-я гады ў архіўных матэрыялах таго часу не знойдзены. Паводле сведчанняў старажылаў Мінска, пасля арышту ксяндза Адама Пучкара-Хмялеўскага ў 1934г. (праз тры гады яго вызвалілі, але ў 1938г. зноў арыштавалі і расстралялі) пастаянныя набажэнствы ў касцёле перапыніліся і толькі пасля 1939г. святыню часам адчынялі для адпраўлення набажэнстваў, здзяйснення абрадау шлюбу і хрышчэння. У 1941—1945гг.. касцёл дзейнічаў.

Падчас Айчыннай вайны ніводны культавы будынак на плошчы Свабоды і прылягаючых раёнах горада практычна не быў разбураны (!) — гэта добра відаць на пасляваенных фатаграфіях Мінска. Аднак хутка пасля вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх акупантаў Марыінскі касцёл быў зноў зачынены і доўгі час не меў гаспадара.

У студзені 1947г. Міністэрства харчовай прамысловасці БССР звярнулася ў Кіраўніцтва па справах рэлігійных культаў пры СМ БССР з просьбаю перадаць будынак Катэдральнага касцёла для пашырэння сваёй вытворчасці. Аднак было прынята іншае рашэнне: "Аб часовай перадачы памяшкання рымска-каталіцага касцёла, які знаходзіцца ў Мінску, на пл. Свабоды, 9, Беларускаму драматычнаму тэатру імя Янкі Купалы без права яго ўнутранага і знешняга пераабсталявання... для захоўвання дэкарацый тэатра".

Гэта рашэнне было толькі пачаткам трагічнага перыяду ў жьщці святыні. Напрыканцы 1940-х гадоў у рэспубліцы панавала надзвычай негатыўнае стаўленне да помнікаў, асабліва культавых. Каб не было перашкодаў для карэннай рэканструкцыі або нават зносу, помнікі архітэктуры спачатку выключаліся са спіскаў. У выніку, нягледзячы на пратэсты Галоўнага Архіўнага Кіраўніцтва пры СМ СССР, улады Беларусі санкцыянавалі знос і рэканструкцыю многіх значных і нават унікальных помнікаў рэспублікі, да ліку якіх належыць і Катэдральны касцёл у Мінску. У адпаведнасці з рашэннем ад 27 ліпеня 19481'. касцёл перадалі спартыўнаму таварыству "Спартак" для пераабсталявання пад дзіцячы спартыўны клуб. Перабудову храма паводле праекта архітэктара інстытута "Беддзяржпраект" Н. Драздова завяршылі да канца 1950г. Цяпер мы ведаем, як цяжка. было жыць і працаваць у тыя трывожныя гады: чалавечае жыцце нічога не каштавала — не тое што помнікі! Таму хочацца сказаць словы ўдзячнасці выканаўцам таго варварскага рашэння, людзям, якія, напэўна ж, верылі ў магчымасць адраджэння святыні. Яны пакінулі нам падрабязныя абмерныя чарцяжы касцёла, фотафіксацыю ўсёй пабудовы, архітэктурных дэталяў, жывапісу, а пад слаямі фарбаў і прыбудаваным фасадам архітэктары 1940-х захавалі ўсё, што можна было зберагчы...

Нехта хацеў, каб з нашага жыцця назаўсёды знікла гэта велічная святыня. Не выйшла.

Нягледзячы на значнасць, страты не былі незваротнымі. Супрацоўнікі Спецыяльных навукова-рэстаўрацыйных майстэрняў яшчэ ў 1982г. прапанавалі план паэтапнай рэстаўрацыі былога касцёла і яго прыстасавання пад канцэртную залу Белдзяржфілармоніі. Аднак у тыя гады праект не рэалізавалі і будынак заставаўся ў спартыўным ведамстве яшчэ больш як дзесяць гадоў.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Марыінскі касцёл на Беларусі


Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.