Езуіты ў Мінску у 17-18 ст.

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Езуіты ў Мінску у 17-18 ст.. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-11-26

Мінск належыць да ліку найстаражытных гарадоў Беларусі. Выгаднае месца знаходжання садзейнічала яго хуткаму развіццю, і ўжо ў сярэдзіне 15 ст. Мінск, пра які ўпершыйю згадвалася ў летапісе ў 1067г. уваходзіў у шэраг найбольш значных гарадоў Вялікага Княства Літоускага. У другой палове 16 ст. горад меў пяць асноўных раенаў забудовы: Замак, прылягаючы да яго Ніжні (або Стары) рынак, Высокі рынак Траецкую гару і Татарскі канец (цяпер Ракаўскае прадмесце). "Высокаемесца", "Верхні рынак", "Верхні горад", "Саборная плошча" — гэтыя назвы насіла тая частка Мінска што сёння вядомая як плошча Свабоды і яе кварталы. На плошчы, размешчанай на маляўнічым узгорку, знаходзілісі ратуша і гандлёвыя рады, некалькі кляштараў — бернадынскія (мужчынскі і жаночы), дамініканскі, базыльянскі (мужчынскі і жаночы), езуіцкі — сядзіба мастака В.Ваньковіча, так званы Дом масонаў і жылыя дамы гараджанау.

Дакументы гісторыі сведчаць, што мінскі Катэдральны касцёл першапачаткова быў касцёлам кляштара ордэна езуітаў.

У пісьмовых крыніцах ёсць звесткі, што езуіты з’явіліся ў горадзе напрыканцы ХУІ ст., аднак афіцыйна прынятай датай іх пасялення лічыцца 1654 год, калі біскуп І.Сангушка за 800 злотых купіў у багатага мешчаніна Г.Гегера сядзібу ў самым цэнтры Мінска і падарыў яе езуітам.

Багатыя фундацыі дазволілі езуітам ужо ў канцы ХУІІст. распачаць вялікае будаўніцтва: школы, бурсы "для ўбогіх", калегіума. Нам мала вядома пра існаванне першага каменнага (цаглянага?) касцёла, аб якім згадваў у сваім дзённіку стольнік П.Талстой, але дакладна вядома, што будаўніитва існуючага храма было распачата ў дзень св.Марка — 24 красавіка.

У Рымскім архіве езуітаў захаваўся праектны план мінскага касцёла, які не быў рэалізаваны (на жаль, яго аўтар невядомы).

Будаўніцтва касцёла вялося вельмі хуткімі тэмпамі дзякуючы ўсебаковай падтрымцы. Нават падзеі Паўночнай вайны 1700—17121гг., у час якіх Мінск апынуўся ў зоне ваенных дзеянняў, не паўплывалі на ход будаўніцтва. Праца не прыпынілася ні падчас знаходжання ў горадзе рускай арміі, ні падчас пастоя шведскіх войскаў, камандаванне якіх, як сведчаць дакументы, нават садзейнічала паспяховаму завяршэнню будаўніцтва храма.

У 1705г. касцёл быў перакрыты скляпеннямі і накрыты дахам, а да 1708г. езу-іты закончылі асноўныя апрацоўчыя работы ў інтэр’еры. 16 сакавіка 1710г. адбылося ўрачыстае асвячэнне храма пад тытулам Езуса, Марыі і Святой Барбары Віленскім біскупам К.Бжастоўскім. Аднак завяршэннем будаўніцтва касцёла можна лічьщь пачатак ЗО-х гадоў 18 ст. У адной з фасадных вежаў тады ўстанавілі гадзіннік, прывезены з Гданьска, які павінен "...паказваць час і дні, каб бьгў вядомы ўсялякі час", а ў іншай — званы, "...каб склікаць народ"...

Унутраныя работы ў касцёле працягваліся яшчэ даволі доўга. Сярод імёнаў майстроў, якія працавалі ў храме, ёсуь знакамітыя: мастак Якуб Брэтзер, Матэвуш Бейтнік, Ігнацы Дарэцці, архітэктар Францішак Карэў, сталяр Ян Шэферс і многія іншыя, што пакінулі нам у спадчыну свае цудоўныя тварэнні ў касцёлах і кляштарах Польшчы, Літвы, Украіны.

Будаўніцтвам комплекса езуіцкага кляштара практычна завяршылася фармаванне архітэктурна-планіровачнай структуры цэнтра Мінска — Верхняга горада.

Безумоўна, цэнтральнае месца ў комплексе збудаванняў кляштара належала касцёлу.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Езуіты ў Мінску у 17-18 ст.


Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.