Каталіцкія касцёлы ў БССР

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Каталіцкія касцёлы ў БССР. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-11-26

Каталіцкі касцёл на Беларусі ў 1945 г. апынуўся ў цяжкім становішчы. Тады ў БССР існавала 525 парафіяльных і філіяльных касцёлаў, з іх у Віленскай арцыдыяцэзіі (на тэрыторыі БССР) - шэсць. Аднак ніводнага каталіцкага біскупа ў БССР тады ўжо не было.

Далейшы і вельмі працяглы перыяд - гэта амаль пастаянны наступ і рэпрэсіі супраць каталіцкіх святароў і закрыцце касцёлаў. Ужо ў 1944-1945 гг. пачаліся арышты прадстаўнікоў каталіцкага духавенства. Пасля заканчэння вайны святароў вымушалі выязджаць у Польшчу (ў працэсе рэпатрыяцыі польскага насельніцтва). Большасць касцёлаў была зачы-нена. Вернікаў каралі за спробы маніфеставаць сваю веру. У школах дзецям і моладзі забаранялі ўдзельнічаць у набажэнствах. Захавання традыцый і вывучэння каталіцкіх догматаў ў значнай ступені перамясцілася ў сем'і.

Адраджэнне Каталіцкага касцёла ў Беларусі пачалося ў гады перабудовы грамадства. 3 1986 г. ва ўсходнюю Бела-русь пачалі вяртацца каталіцкія святары. Важнай падзеяй у жыццi Каталіцкага касцёла ў Беларусі была намінацыя (прызначэнне) першага Каталіцкага біскупа і апостальскага адміністратара Мінскай дыяцэзіі (біскупства) пасяя перапын-ку ў некалькі дзесяцігодзяў. 25 жніўня 1989 г. Папа Рымскі Ян Навел II прызначыў Мінскім біскупам Тадэвуша Кандрусеві-ча, які цяпер з'яўляецца арцыбіскупам і кіраўніком Каталіцкага касцёла ў еўрапейскай частцы Расіі.

Цяперашнім кіраўнiком Каталіцкага касцёла ,ў Беларусі з'яўляецца кардынал Казімір Сьвёнтэк, мітрапаліт Мінска-магілёўскай мітраполіі. У 1995 г. Папа Рымскі надаў Казімі-ру Сьвёнтаку найвышэйшы сан кардынала.

Касцёл на Беларусі адміністрацыйна падзяляецца на Мінска-Магілёўскую мітраполію, Гродзенскую і Пінскую ды-яцэзіі. Гродзенскую дыяцэзію ўзначальвае біскуп Аляксандр Кашкевіч, а Пінскую - кардынал Казімір Сьвёнтэк. Дыяцэзіі Каталіцкага касцёла падзяляюцца на дэканаты, а апошнія - на парафіі.

У Каталіцкім касцёле Беларусі на 1 студзеня 1977г. было 389 парафій, утым ліку 163 - у Гродзенскай вобласці. Су-полкі Каталіцкага касцёла складаюць 18,3 процэнта ўсіх рэлігійных суполак беларусаў. Каталіцкі касцёл па Беларусі карыстаецца адным з заходніх абрадаў - Лацінскім. Свяшчэн-наслужыцелі маюць таксама тры ступені свшчэнстаа, ў белага духавенства - гэта дыяканы, ксяндзы (святары) і біскупы. Для белага і чорнага каталіцкага духавенства існуе правіла .цэлібату (бясшлюбнасці).

Дыякан мае права хрысціць, вянчаць, прычашчаць вернікаў іадпяваць нябожчыкаў. Ксяндзы здзяйсняюць усе Сакраман-ты (Таінства). Саны вышэйшага духавенства ў католікаў: біскуп, арцыбіскуп, мітрапаліт, патрыярх, кардынал, папа.

У склад Каталіцкага касцёла, аднак з самастойнай адміністрацыяй, уваходзіць адроджаная ў Беларусі Беларус-кая Грэка-Каталіцкая царква (Уніяцкая). Яна мае 15 парафій і яб'ядноўваецца ў дэканат. Кіруе дэканатам протапрэсвітэр Ян Матусевіч. Духоўныя званія ў Грэка-каталіцкай царкве амаль цажам адпавядаюць званням ў Праваслаўнай. Каар-дынацыю дзеянняў паміж Ватыканам і Беларускай Грэка-ка-таліцкай царквой здзяйсняе апостальскі візітатар архiмандрыт Ян Сергій Гаек, прафесар Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта.

Беларусы-католікі і беларусы-уніяты за мяжой маюць свайго духоўнага пастыра. Гэта - апостальскi візітатар, рэктар Беларускай каталіцкай місіі ў Вялікабрытаніі, протаіерэй Аляксандр Надсан (таксама і дырэктар Беларускай бібліятэкі імя Францішка Скарыны ў Лондане).

У Беларусі, дарэчы, як і ў Расіі, існуе з ХVІІст. Царква стараабрадцаў, якая ўтварылася тут са старавераў і іх нашчадкаў, якія ў ХVІІ-ХVІІІ стст. перасяліліся ў Беларусь пасля царкоўнага расколу. Цяпер у Беларусі існуе 33 прыходы Царквы стараабрадцаў (большасць - у Віцебскай вобласці). Гэта толькі 1,6 працэнта ад усіх рэлігійных суполак у нашай краіне.

Акрамя традыцыйных хрысціянскіх канфесій (правас-яаўнай і каталiцкай), у Беларусі існуе нямала і іншых, якія адносяцца да пратэстанцкіх цэркваў, якія адкалоліся ад праваслаўя і каталiдтва ў XVI ст. і пазней. Значна пашыралася колькасць суполак пратэстантаў розных плыняў у апошнія гады. Так, на Беларусі налічваецца 332 суполкі хрысціян веры евангельскай, 192 супожі евангельсюх хрысціян-бапгыстаў. Іншых суполак значна менш. 3 іх вылучаюцца адвентысты сёмага дня - 37 суполак, рада цэркваў хрысцiян-баптыстаў -31 і хрысціяне поўнага Евангелля - 25 суполак. А ўсяго пратэстанцкія цэрквы ў Беларусі налічваюць 674 суполкі (31,8 працэнта ўсіх рэлігійных суполак).

Даволі высокае прадстаўніцгва розных пратэстанцкіх цэркваў у рэлігійным жыцці краіны тлумачыцца неіерархічным характарам адміністрацыйнага ладу суполак і цэркваў, у адрозненне ад Праваслаўнай царквы і Каталіцкага касцёла, і папулярнымі, нескладанымі формамі казанняў, тлумачэнняў Евангелля, што не патрабуе вялікіх дагматычна-тэарытычных ведаў. Акрамя таго, у гады эканамічнага крызісу і палі-тычнай няўстойлівасці значная частка насельніцтва хіліцца да пратэстанцкіх цэркваў.

А ўвогуле, суполкі ўсіх хрысціянскіх канфесій складаюць 97,8 працэнта ўсіх рэлігійных суполак у краіне.

На Беларусі некалькі стагодзяў існуюць мусульманска» (беларускія татары) і іудзейсюя рэлігіі (яўрэі). Аднак іх мала. Мусульманскіх суполак - 22, а іудзенскіх - 16. Самыя малалікія канфесіі ў краіне прадстаўлены крышнаітамі (мадэрнізаваная індыйская рэлігія) - пяць суполак, бахаі - тры і японскай сэктай аамота - адна супожа ў Мінску. Аднак гэтыя суполкі маюць маргінальны характар.

Дзейнаець рэлігійных суполак і Цэркваў, у першую чаргу Праваслаўнай царквы і Каталіцкага касцёла, рэгулююцца не толькі стаіугамі і кананічнымі правамі, але з боку дзяржавы законам "Аб свабодзе веравызнанняў і рэлігійных арганізацый", прынятым Вярхоўным Саветам Беларусі ў снежні 1992 г., якім пардугледжана захаванне правоў чалавека ў рэлігійнай дзейнасці з міжнародна прынятымі дэмакратычнымі нормамі.

Канфесійнае жыццё беларусаў і іншых жыхароў Беларусі разнастайнае і багатае. У беларусаў захавалася шмат старадаўніх абрадаў, некаторыя ў якіх сягаюць у дахрысціянскія часы. Разам з тым, трэба адзначыць рэлігійную талеранцыю, верацярпімасць беларусаў. Гэтыя якасці былі выпрацаваны ў нашага народа за стагоддзі, калі на нашай зямлі ўжываліся розныя канфесіі, калі Беларусь пазбегда рэлігійных войн, якіе доўга ішлі ў Еўропе.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Каталіцкія касцёлы ў БССР


Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.