Рэлігійнаа сітуацыя ў БССР з 1945 года. Праваслаўная царква

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Рэлігійнаа сітуацыя ў БССР з 1945 года. Праваслаўная царква . Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-11-26

Упачатку савецка-германскай вайны 1941-1945 гг. Руская Правалаўная царква заняла патрыятычныя пазіцыі, цалкам падтрымаўшы барацьбу Савецкага Саюза супраць фашысцкай Германіі. У адказ на гэта Сталін вырашыў выкарыстаць Царкву ў сваёй палітыцы, не губляючы канзролю за яе дзейнасцю.У 1943 г., пасля спаткання з кіраўніцтвам Царквы Сталін дазволіў адчыніць храмы і манастыры, дзве духоўныя семінарыі. У верасні 1943 г. сабор з 19 епгіскапаў абраў патрыярхам Маскоўскім і усея Русі мітрапаліта Сергія, які даўно ўжо кіраваў Царквой. Пасля смерці патрыярха Сергія ў 1945 г. сабор абраў патрыярхам Алексія 1 (С.У.Сіманскага).

Адносна спакойнае становішча Праваслаўнай царквы ў СССР, у тым ліку ў БССР, скончылася пасля таго, як М.С.Хрушчоў, першы сякратар ЦК КПСС, а потым і старшыня і Савета Мінісіраў, пачаў з 1959 г. шырокі наступ на Праваслаўную царкву і рэлігію ўвогуле. Царква была пастаўлена пад пільны надзор урадавых структур і КДБ. Пачаліся рэпрэсіі супраць святароў, іх арышты і суды, зачыняліся цэрквы (часта іх разбуралі), была ліквідавана большасць манастыроў, цэркваў і духоўных семінарый, некаторых епіскапаў аддалілі ад царкоўных пасадаў. Зноў вялася акіыўная антырэлігійная прапаганда. Менавіта ў гэты перыяд, у 1961 г. па загаду партыйнай улады была разбурана Віцебская царква Звеставання (Благавешчанская), унікальны помнік гісторыі і культуры ХІІ ст.

Пэўная стабілізацыя Праваслаўнай царквы адбылася ў другой палове бО-ых-70-ых гадах. Але і ў гэты перыяд змяншалася колькасць царкоўных прыходаў.

Актыўнасць рэлігійнага жыцця ў БССР назіраецца з другой паловы 80-ых гадоў. Царкве пачалі вяртаць будынкі некаторых цэркваў і манастыроў. У пэўнай ступені гэта было звязана з падрыхтоўкай да тысячагоддзя Хрышчэння Русі, якое мела часткова і афіцыйны характар.

Пасля Другой сусветная вайны кіраўніцтва царквой у Беларусі адбывалася праз Мінска-Беларускую епархію, якая ўва-ходзіла ў склад Маскоўскага патрыярхата Рускай Праваслаўнай царквы. Ранейшыя епархіі не былі адноўлены, і на ўсю Беларусь быў адзін архіерэй- архіеігіскап альбо мітрапаліт.

У 1957 г. у БССР існавала 968 праваслаўных храмаў, з якіх 709 былі прыходскімі, тры манастыры, адна духоўная семіна-рыя. У перыяд чарговых рэпрэсій канца 50-ых - пачатку 60-ых гадоў колькасць прыходаў значна скарацілася. Засталося 369 царкоўных прыходаў і адзін манастыр; духоўная семінарыя была зачынена. 3-за больш працагоага перыяду рэпрэсій ва ўсходніх абласцях цэркваў і прыходаў засталося значна менш, чым у заходніх.

Вялікую ролю ў адраджэнні Праваслаўнай царквы на Бела-русі адыграў і адыгрывае мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх ўсея Беларусі Філарэт (К.В.Вахрамееў), якi ўзначальвае Царкву на Беларусі з 1978 г. 3 1989 г. мітрапаліт Філарэт узначальвае Сінод Беларускай Праваслаўнай Цар-квы (Беларускага экзархату), якая з'яўляецца састаўной част-кай Рускай Праваслаўнай Царквы. Гэта, дарэчы, адзіны экзархат (намеснгіцства) у Рускай Праваслаўнай Царкве. Бе-ларускі экзархат складаецца з 10 епархій: Брзсцка-Кобрынскай, Гродзенска-Ваўкавыекай, Мінска-Слуцкай, Віцебска-Аршанскай, Магілёўска-Мсціслаўскай, Гомельска-Жлобінскай, Пінска-Лунінецкай, Навагрудска-Лідскай, По-лацка-Глыбоцкай, Тураўска-Мазырскай. Епархіі падзяляюцца на бдагачынні, а апошнія - на прыходы. Вы-шэйшая царкоўная заканадаўчая, выканаўчай і судовая улада ў экзархаце належыць Сіноду з пяці епіскапаў беларускіх епархій. Дзейнічаюць Мінская духоўная семінарыя і Мінскае духоўнае вучылішча, а таксама тры мужчынскія і шэсць жа-ночых манастыроў (на 1 студзеня 1997 г.). Суполкі Правас-лаўнай царквы складаюць 45 працэнтаў ад усіх рэлігійных суполак Беларусі.

Праваслаўныя беларусы, якія жывуць за мяжой, маюць дзве. Аўтакефальныя Праваслаўныя Царквы. Адну ўзначальвае мітрапаліт Мікалай (М.Мацукевіч) у Таронта, другую - мітрапаліт Іэясяаў (Я.Бруцкі) у Нью-Йорку. Богасяўжэнні ў гэтых царквах вядуцца на беларускай мове (у адрозненне ад Беларускага экзархата). Існуе таксама Беларуская Праваслаўная Царква Паўночнай Амерыкі (прыходы ў ЗША і Канадзе), якая з'яўляецца самастойная епархіяй ў складзе экзархата Канстанцінопальскай патрыярхіі ў Паўночнай і Паўдаёвай Амерыцы.У 1995 г. ў Беларусі былі створаны рэлігійныя суполкі Беларускай Аўтакефальнай (Народнай) Праваслаўнай царквы, падначаленай Амерыканскаму Сусветааму Патрыярхаіу (праваслаўнаму). Асабліва буйная суполка ў Лідзе Богаслужэнне ў гэтай Правасааўнай царкве вядзецца на беларускай мове. Узначальвае Царкву епіскап Петр (П.М. Гушча). Яго намеснікам з'яўляецца святар-айцец Аляксандр Шымбалёў.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Рэлігійнаа сітуацыя ў БССР з 1945 года. Праваслаўная царква


Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.