Адрозненні паміж каталіцкім касцёлам і праваслаўнай царквой на Беларусі

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Адрозненні паміж каталіцкім касцёлам і праваслаўнай царквой на Беларусі. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-11-26

Жыхары Полацкай і Тураўскай зямель былі ахрышчаны па ўсходняму абраду. Таму з сярэдзіны XI ст. (пасля падзелу царквы) яны былі праваслаўнымі.

Праваслаўе адрозніваецца ад каталіцызму не толькі абраднасцю. Асноўная розніца паміж дзвюма гэтымі канфесіямі заключаецца ў дагматыцы. Так, Каталіцкі касцёл (Рымска-каталіціая, Грэка-каталіцкая і іншыя каталіцкія цэрквы ў Азіі і Афрыцы) прызнае, як і Правасяаўная царква, крыніцай рэлігійнай ісцiны і Святое Пісанне (Біблію), і святое паданне. Да свяшчэннага падання Каталіціа касцёл адносіць не толькi веравучэнне царквы, атрыманае непасрэдна ад Ісуса Хрыста і яго апосталаў, і пастановы першых сямі Усяленскіх (агульных) сабораў, але і практыку і пастановы памесных сабораў (у адміністрацыйна-тзрытарыяльных адзінках Касцёла) і пастановы рымскага папы (галавы Каталiцкага касцёла).

Каталіцкі касцёл прызнае сімвал веры, прыняты на Нікейскім саборы ў 325 годзе і дапрацаваны на Канстанцінопальскім саборы 381 года, але з вучэннем аб зыходжанні Святога Духа не толькі ад Бога Айца, але і ад Бога Сына (filioque). Каталіцгва лічыць кананічным ўвесь тэкст Бібліі. У ім у адрозеннне ад праваслаўя, ёсць вучэнне аб чысцілішчы, дзе знаходзяцца душы памёршых, адкуль яны могут трапіць у рай. У каталіцтве распаўсюджаны культ Божай Маці, дзевы Марыі. Рымскі першасвятар - папа з'яўляецца адзіным галавою Касцёла, у адрозненне ад Праваслаўнай царквы, якая падзелена на розныя самастойныя (аўтакефальныя) цэрквы без адзінага галавы. Да падзелу Царквы ў 1054 г. рымскі папа быў галоўным сярод першасвятароў памесных цэркваў (у Візантыйскай імперыі -вышэй за Канстанцінопальскага патрыярха). Ім ён і застаўся, але ўжо ў заходняй, Каталіцкай царкве.

У адрозненне ад каталішва, Праваслаўная царква мела амаль з самага пачатку царкоўную арганізацыю з чатырох самастойных патрыярхаў на тэрыторыі Візантыйскай імперыі - Канстанцінопальскага, Александрыйскага, Антыяхійскага і Іерусалімскага. Канстанцінопальскі патрыярх лічыўся ўсяленскім, аднак з'яўляўся толькі першым сярод роўных. Пазней сталі стварацца новыя патрыярхіі (у тым ліку Маскоўсасая), цалкам незалежныя ад канстанцінопаль-скага патрыярха, якому спачатку падпарадкоўвалася Правас-лаўная царква на Русі.

Верасповедную аснову праваслаўя складаюць Святое Пісан-не (Біблія) і святое паданне, пастановы першых сямі ўсяленскіх сабораў і працы айцоў царквы ІІ-VІІІ стагоддзяў. Асноўныя догматы праваслаўя як веравучэння выкладзены ў 12 пунктах сімвала веры, прынятага на першых двух уся-ленскіх саборах у Нікеі і Канстанцінопалі.

Галоўныя адрозненні праваслаўя ад каталіцгва заключа-юцца ў наступным.

1. Правасяаўная царква адвяргае дадатак Каталіцкага касцёлу да сімвала веры filioque (ад сына), г. зн. лічыць, што Свяіы Дух заходзіць толькі ад Бога Айца.

2. Праваслаўная царква не стварыла адзінай царкоўнай ар-ганізацыі.

3. Сярод лiтургічных адрозненняў адно з галоўных - гэта спо-саб прыгатавання хлеба для эўхарыстыiі (прычашчэння): у Ка-таліцюм касцёде ўжываюцца праснакі (абла-па), у Праваслаўнай царкве-квасны хлеб. У Касцёле прычашчэнне вернікаў адбыва-ецца хлебам (аблаткамі), а святароў - хлебам і віном. У Правас-лаўнай царкве дпя ўсіх хлебам і віном.

4. У Праваслаўнай царкве адсутнічае цэлібат (бясшлюбнасць) святароў, у адрозненне ад Рымска-каталіцкага касцёла, у якім святары бясшлюбныя. Праўда, Грэка-каталіцкая царква дазваляе шлюбы святароў (паводле праваслаўнай традыцыі).

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Адрозненні паміж каталіцкім касцёлам і праваслаўнай царквой на Беларусі


Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.