РОЕК СТАНІСЛАЎ [КСЁНДЗ]

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему РОЕК СТАНІСЛАЎ [КСЁНДЗ]. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-11-26

Ці ж мог дапусьціць малады 31-гадовы піяр ксёндз Станіслаў Каласанты Роек які ў жніўні 1939 года прыехаў з Кракава ў Ліду, што ў гэтым горадзе, разьмешчаным на крэсах даўняй Рэчы Паспалітай, правядзе ўсю пазасталую частку свайго доўгага 88-гадовага жыцьця. што зь цягам часу і выбрыкаў гісторыі стане апорай і сімвалам непахіснай маральнай стойкасьці для палякаў, якія не пажадалі пакінуць сваю радзіму нягледзячы на пагрозы перасьледу з боку савецкай улады, варожай да ўсяго польскага і каталіцкага.

Ксёндз Роек на працягу 30 гадоў жыцьця быў зьвязаны з Кракаўскай зямлёй. Тут у Грэнбочыне 5 лістапада 1908 года ён нарадзіўся. У Кракаве 19 сакавіка 1925 года ўступіў у ордэн Піяраў, там жа ў Кракаве 20 красавіка 1935 года атрымаў капланскае пасьвячэньне Тут вывучаў паланістыку, тут меў найбліжэйшых сяброў. Цесныя сардэчныя стасункі зьвязвалі яго са сьветлай памяці айцом Янам Бубам, вядомым аутарам выдатных прац пра польскіх піяраў, сааўтарам шматтомнай іспанскай піярскай энцыклапедыі, вядомай пад скарочанай назвай DENES..

Адлегласьць ад Кракава да Ліды трэба было мераць ня толькі ў кіламетрах, розніца была відна таксама і ў спосабс бачаньня сьвету; ладзе жыцця іх жыхароў. Міжволі паўстае пытаньне, чаму ксёндз Роек пасьля выбуху вайны вырашыў застацца ў далечыні ад радзімага дому і сяброў у гэтым крэсовым горадзе, дзе кожную хьвіліну яму пагражалі арышт, вязьніца і Сібір? Адказам на гэтае пытаньне, хай будуць звыш 50 гадоў яго жыцьця, поўнага ахвярнасьці і ціхага гераізму. Напачатку ён служыў побач са сьветлай памяці айцом Клеменсам Мар'янам Чабаноўскім, рэктарам піярскага калегіюма ў Лідзе, дапамагаючы адначасова ксендзу-дзякану Баярунцу — пробашчу лідзкага фарнага касьцёла. Пасьля іх сьмерці застаўся адзін на полі бою, зьяўляючыся адзіным прадстаўніком касьцёла ў Лідзе, пасьля таго як частку сьветароў, што працавалі ў Лідзкай чыгуначнай парафіі ў 1943 годзе расстралялі немцы, а частку вывезьлі ў Сібір саветы.

Жыцьцё ксяндза Роека, пазбаўленага падтрымкі піярскай супольнасьці, правадзіўшага душпастарскас служэньне ў дадатак і ш шчучынскай -зямлі, станавілася ўсе больш цяжкім і небяспечным.

Пад час візіту ў лідзкую плябань у 1992 годзе,, калі я і мой муж першы раз спаткаліся зь легендарным, ужо сівым ксендзам Станіславам, ён расказваў, як яго спрабавалі два разы забіць. Першы раз пад час вячэрняй імшы ў касьцёле закінулі яму на шыю шнур з намерам задушыць, на той час уратавалі яго парафіяне, што маліліся ў касьцёле. Другі раз была справакавана аўтамабільная аварыя, зімой, на абледзянелай дарозе, перад выездам у Горадню. Ксендз атрымаў невялікія цялесныя пашкоджаньні, а старэйшая гаспадыня з плябані мусіла правесьці некалькі месяцаў у бальніцы.

Закідваньне вокнаў плябані каменямі ў асеньнія і зімовыя вечары стала зьявай амаль штодзённай. Не дапамагала вячэрняя ахова паблізу дому зь верных і адважных парафіян, пад час найцяжэйшых перасьледаў за ксяндза Роека хадайнічаў перад савецкім амбасадарам у Польшчы Кардынал Стэфан Вышынскі. Дзіўным было тое, што айцец Станіслаў, расказваючы пра ўсе тыя здарэньні ня скардзіўся, а па-просту апавядаў, як бы справа не ішла пра яго жыцьцё. Быў чалавекам надзвычай вялікага фармату, каб шукаць спачуваньня хоць у якой форме.

А вось яшчэ адна аповесьць кгяндза Роека, які, дадамо, быў выдатным рассказчыкам. Пасьля зьнішчэньня пад час баявых дзеяньняў фарнай плябані айцец Станіслаў разам з айцом Чабаноўскім пабудавалі паблізу ад касьцёла невялікую хатку якую мясцовыя ўлады сканфіскавалі, абвінаваціўшы абодвух ксяндзоў-уладальнікаў у перавыдатку грошаў . Ксёндз Роек расказваў нам, што тры разы купляў тую самую хату, якая зьяўляецца сядзібнай піяраў у Лідзе і плябаняй.

Дзверы ў тую плябань і ў сэрца легендарнага каплана, якога жыцьцёвы досьвед навучыў стрыманасьці перад новымі людзьмі, адчыніў мне і майму мужу піяр XVIII стагоддзя ксёнз Ануфры Капчынскі, стваральнік першай польскай граматыкі "народнай і філасофскай". Калі айцец Роек даведаўся, што я — аўтарка манаграфіі пра тога выдатнага польскага мовазнаўца, што мы былі адразу залічаны да кола да наймілейшых гасьцей, а лідзкая плябаня стала нашым другім домам. Ні было гаворкі, каб пад час наступных некалькіх прыездаў у Ліду не адведаць ксяндза Станіслава, які жыў аўтэнтычным шанавальнікам піярскай традыцыі, якая сьцвярджала іншы сьвет яго думако думак і перажываньняў, сьвет у якім адпачываў і зь якога чэрпаў сілы для змаганьня з атэізмам і мясцовымі ўладамі, якія намагаліся зруйнаваць фарны касьцёл і паставіць на яго месцы помнік Леніну.

Ануфры Качынскі і Вацлаў Берант, які высока ацаніў Капчынскага ў "Nurcie" ("Плыні") у частцы "Mnichy" ("Манахі") - належылі да постацяў выключна блізкіх ксяндзу Роеку — паланісты. Паланістыка суправаджала ксяндза Роека ад маладосьці да астатніх хвіляў жыцьця. Літарацкая абстракцыя зьлівалася зь цяжкай рэчаіснасьцю. Беранаўтаўскі культ тых "асьвечаных", якія без праліцьця крыві змагаліся за прадаўжэньне існаваньня польскага народу знайшоў выраз у звыш 50-гадовай дзейнасьці на Лідзкай і Шчучынскай зямлі, "манаха" Станіслава Роека.

У астатнія гады жыцьця, у новых палітычных варунках узяўся ён за вялікую справу вяртаньня піярскага касьцёла ў Лідзе, пераробленага пад планетарый. Нажаль, імкненьне гэтае не было ажыцьцёулена, бо сьвятыня не вярнулася да супольнасьці айцоў піяраў, а стала тут праваслаўная царква. Перажываньне за гэта падсекла змучачы векам і шматгадовым змаганьнем арганізм 88-гадовага піяра.

Адыйшоў ён з шэрагу сваіх ордэнскіх братоў і сваіх парафіян 6 кастрычніка 1996 года года пры сонечным сьвятле асеньняй нядзелі.

Калі пішу гэтыя словы, 9 кастрычні'ка на прыкасьцельных могілках у Лідзе адбываецца пахаваньне гэтага сьціплага і адначасова гераічнага каплана. Няхай букет бела-чырвоных ружаў, якія хацела ўскласьці на магілу ксяндза Станіслава Каласанты Роека, замяняць тыя словы, вылітыя на паперу і стаўшыя кропляй маіх сардэчных успамінаў і думак.

Хачу замацаваць на паперы яшчэ адно, магчыма, найважнейшае пажаданьне: няхай памяць пра тога Каплана са Згуртаваньня Ордэна Піяраў, на глыбокую навагу да яго і на розум над чалавечным лёсам захаваецца ў сьвядомасьці ня толькі жыхароў Лідзкай зямлі і ня толькі красавякаў, але і ў як найшырэйшага кола людзей якія думаюць і адчуваюць.

Доктар гістарычных навук,

прафесар Ірэна Стасевіч-Ясюкова,

ураджэнка г.Ліды. жыве ў Польшчы

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: РОЕК СТАНІСЛАЎ [КСЁНДЗ]


Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.