МЕДЫЦЫНА ПЕРШЫХ ХРЫСІЯН: РОЛЯ ЖАНЧЫНЫ

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему МЕДЫЦЫНА ПЕРШЫХ ХРЫСІЯН: РОЛЯ ЖАНЧЫНЫ. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Автор(ы):
Публикатор:

Опубликовано в библиотеке: 2010-11-26

З'яўленне медыцыны спачатку як асобных спосабаў дапамогi хворым супадае з пачаткам фармавання грамадства. Пачатковая медыцына вырастае з прымiтыўных манiпуляцый, звязаных з лячэннем ран, дапамогай жанчынам пры родах. Паступова гэты занятак у прадстаўнiкоў старажытных цывiлiзацый становiцца таiнствам, якому навучалiся толькi найбольш дастойныя і абраныя жрацы. Трэба адзначыць, што ў старажытных народаў лячэнне хворых дасягнула вельмi высокага ўзроўню: практыкавалiся ампутацыi, лячэнне вачэй, аперацыi на ўнутраныя органы i нават прафiлактычныя меры.

Але самага высокага ўзроўню медыцына старажытнасцi дасягнула ў так званы антычны перыяд (VIII ст. да н. э. – V ст. н. э.). Гэта час icнавання старажытнагрэчаскай, элiнiстычнай, старажытнарымскай цывiлiзацый, а таксама пачатак фармавання новай сiстэмы поглядаў i каштоўнасцяў, звязаных з распаўсюджваннем хрысцiянства.

Веды старажытных грэкаў аб спосабах лячэння розных хвароб былi вельмi разнастайнымi. Многiя з iх дайшлi да нас у трактатах Алкмеона і Гiпакрата. А першы мiфалагiчна вядомы заступнiк усiх хворых Асклепiй (у рымлян – Эскулап) лячыў не толькi травамi, хiрургiчным умяшальнiцтвам, але i словам, музыкай, песнямi i нават фiзiчнымi практыкаваннямi. Да ліку найбольш вядомых лекарак Жыцiя Святых далучаюць прарочыцу Ермiонiю, адну з чатырох дачок дзiякана Пiлiпа, што ўпамiнаецца ў Новым Запавеце (Дзеян.21.9.), а таксама Фёклу, першамучанiцу i роўнаапостальную, любiмую вучанiцу апостала Паўла. Калі дакладней, то літаратура дае наступныя звесткі: Фёкла, першамучанiца, роўнаапостальная. Каля 45-46 г. у Iконii, дзе прапаведуюць апостал Павел i Варнава, яна адмаўляецца ад шлюбу i iдзе ў турму да Паўла, якi быў арыштаваны па просьбе яе жанiха. Услед за апосталам Фёкла iдзе з горада і праводзіць свае пропаведзi ў Iконii, Селеўкii. У асноўным, прапаведуе яна сярод маладых дзяўчат; вяртае ў хрысцiянства сваю апякунку Трыфаiну, лечыць людзей. Памiрае ў горнай пячоры ва ўзросце 90 год. Што да Ермiонii, то яна пакутнiца i прарочыца, вучанiца Пятронiя, які ў сваю чаргу быў вучнем апостала Паўла. Заснавала гасцiнiцу, у якой лячыла хворых. Загiнула ў 117 годзе, у эпоху ганенняў iмператара Адрыяна. Мошчы Ермiонii таксама давалi людзям здароўе.

Нават пазней, калi хрысцiянства было прызнана дзяржаўнай рэлiгiяй, лячэнне хворых праводзiлi ў асноўным не спецыяльна падрыхтаваныя людзi, а веруючыя праведнiкi. Прыклад – Афанасiя з вострава Эгiна. За праведнае жыццё, строгi пост яна атрымоўвае дар цудатворства: вылечвае хворага на вочы, які вельмi верыў жанчыне, выганяе д'яблаў. Нават пасля смерцi яе мошчы прыносiлi здароўе многiм хрысцiянам. Праз год пасля яе смерцi яе труна вылечыла жанчыну ад д'яблаў. Той жа шлях прайшла і найпадобная Апалінарыя. Дачка вiзантыйскага намеснiка Анфiмiя з Канстанцiнопаля, яна дабiраецца да Iерусалiма, а потым селiцца ў пустынi каля Александрыi. Пазней жыве ў скiце пад iменем манаха Дарафея, лекуе людзей. Малiтвай яна выганяе д'ябла з роднай сястры і калi той стварае ў сястры бачнасць цяжарнасцi, Апалiнарыя лечыць яе налажэннем рук. Пасля смерцi мошчы Апалiнарыi мелi лекавыя ўласцiвасцi.

Апісаныя спосабы лячэння сучасныя навукоўцы адносяць да гамеапатычнай цi кантагеознай магii, што з'яўлялася адным з першых метадаў лекавання яшчэ у эпоху першабытных культур. Малiтва, манiпуляцыi рукамi над целам хворага мелi вельмi важнае псiхатэрапеўтычнае значэнне: выключную ролю ў папраўцы чалавека адыгрывала менавіта ўнушэнне i самаўнушэнне. I Iсус, i яго пасля-доўнiкi маглi вылечыць толькi моцна веруючага чалавека.

Вельмi важнае месца ў лячэбнай магii займаў экзарцызм (выгнанне д'яблаў з цела чалавека). З аднаго боку, хрысцiяне былi ўпэунены, што д'яблы займаюць цела чалавека толькi з адной мэтай – харчавацца яго прыпасамi, i асноўным спосабам лекавання пры гэтым лiчыўcя пост. Д'яблы хутка пакiдалi ачышчанае цела былога грэшнiка. Калi ж такога не атрымоўвалася, на дапамогу прыходзiў лекар, які выганяў д'ябла спачатку праз ўласнае ачышчэнне і доўгiя малiтвы. Прыклад такога лекавання мы ўбачым у жыццi вiзантыйкi Апалiнарыi, якая двойчы праводзiць гэтыя дзеяннi над роднай сястрой. Роўнаапостальная Нiна таксама выганяла д'ябла з цела сына персiдскага цара з дапамогай малiтвы, якую прамаўляў ён сам.

Зямное жыццё, як сцвярджалi першыя хрысцiяне, з'яўлялася толькi падрыхтоўкай да жыцця нябеснага. Таму спосабам лячэння хворых не надавалася сур'ёзнай увагi. Аднак часам жанчыны старажытнасцi былi мiласэрнымi i вялiкае значэнне надавалi ўласна дагляду за хворымi; падчас наведвання ў турмах пакутнiкаў за веру, яны дапамагалi iм пераносiць цяжкiя фiзiчныя выпрабаваннi, а пасля смерцi нават таемна хавалi iх.

Асаблiва клапацiлiся жанчыны пра дзяцей-ciрот, якіх ў эпоху ганенняў на хрысцiян было нямала ў кожнай абшчыне. Дарэчы сапраўдныя дзiцячыя прытулкi былi заснаваны ў чацвёртым стагоддзi. I самы важкi клопат ляжаў там на жаночых плячах.

ЛIтаратура

1. Бреле- Руэф К. Сакральная медицина. М.,1996.

2 Фрэзер Д. Золотая ветвь. М.,1980.

3. Михлин В.М., Кирьяк В.А. Неклассическое врачевание: прошлое и настоящее. Кишинёв,1988.

4. Гидулянов П. Женщина в раннехристианском богослужении. Ярославль, 1908.

5. Клемент Римский. О девстве. Послание первое.ХII.

6. Гезер Г. Основы истории медицины. Казань, 1890.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: МЕДЫЦЫНА ПЕРШЫХ ХРЫСІЯН: РОЛЯ ЖАНЧЫНЫ

© Вольга Лянцэвiч ()

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.