УЗНІКНЕННЕ І ЭТАПЫ РАЗВІЦЦЯ БЕЛАРУСКАЙ ЛЕКСІКАГРАФІІ СТАРАЖЫТНЫХ ЧАСОЎ

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему УЗНІКНЕННЕ І ЭТАПЫ РАЗВІЦЦЯ БЕЛАРУСКАЙ ЛЕКСІКАГРАФІІ СТАРАЖЫТНЫХ ЧАСОЎ. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-11-26

Лексікаграфія – прадукт многіх стагоддзяў. Яна ўзнікла ў сувязі с патрэбамі грамадства і вядзе свой пачатак ад тых ранніх элементаў слоўнікавай працы, якія зарадзіліся ў асяроддзі кніжнікаў яшчэ ў старажытныя часы. Да ліку такіх першапачатковых элементаў лексікаграфінай дзейнасці, калі гаварыць у самых агульных рысах, адносілася лексічная праўка царкоўных тэкстаў, сінанімічная замена цяжкіх для разумення слоў у кнігах рэлегійнага зместу, тлумачэнне пры дапамозе глос незразумелых слоў і цэлых выразаў.

Вышэйшай умовай для ўзнікнення лексікаграфіі, як аб гэтым сведчыць само дадзенае слова, было развіццё піьменнасці і пашырэння кніжнай справы. А паколькі пісьменнасць у розных народаў складалася неадначасова, то, зразумела, і працэсс фарміравання лексікаграфіі не мог адбыцца ў адзін і той жа час. Гэтым і абумоўлеваецца неабходнасць даследаванняў пытанняў гісторыі лексікаграфіі ў неадрыўнай сувязі з гісторыяй грамадскага і культурнага развіцця таго народа, якім яна створана і якому яна належыць.

У славянскіх жа землях стварэнне слоўнікаў пачалося ў нашу эру. Але адсутнасць верагодных звестак па гэтаму пытанню не дае магчымасці дакладна вызначыць час зараджэння лексікаграфіі ў славян. Можна толькі меркаваць, што ў сербскага народа лексiкаграфiя не магла ўзнiкнуць раней XII ст., у чэхаў — раней XIII ст., у палякаў — раней XIV ст., iначай кажучы, раней таго часу, калi адбылося замацаванне мовы пiсьменнасцю ў гэтых народаў на сваей аснове.

Значна раней стварыў сваю пiсьменнасць i распачаў лексiкаграфiчную дзейнасць рускі народ. «Карсунскія кнiгi» IX ст., Гняздоўскі надпiс на амфары, які адносщца да першай чвэрцi Х ст., а таксама апошнія даследаванні рукапісных помнiкаў старэйшай пары, належачыя акадэмiку С. П. Абнорскаму, сведчаць аб існаванні ў Старажытнай Pyci пiсьмовай культуры задоўга да Х ст. А глосы ў «Изборніку Святослава» 1073 г. гавораць аб тым, што лексікаграфічная традыцыя на рускай зямлі налiчвае без малога дзевяць стагоддзяў.

Параўнаўча даўно зарадзілася слоўнiкавая праца i ў беларускага народа, ва ўсякім разе не пазней XVI ст. Гэта пацвярджаюць глосы Ф. Скарыны, слоўнікi - прыточнiкi i «Лексiс» Л. 3iзанiя, выдадзены ў Вільні ў 1596 г.

На першы погляд здавалася б, што сама тэма — «гісторыя беларускай лексікаграфіі» даволi яскрава акрэслівае тыя крыніцы, якія неабходны для яе асвятлення. Разважаючы наогул, можна было б сказаць, што «лексiкаграфічныя крынiцы» складае запісаная лексіка. На карысць такому разважанню нібы гаворыць змест самога слова «лексікаграфія».

Аднак лексіка сама па сабе — гэта толькі аб'ект для дзейнасці лексiкографа; лексікаграфiчныя ж крыніцы — гэта вынік пэўнай працы лексікографа. Атаясамліваць у дадзеным выпадку дзве зусiм розныя рэчы нельга.

Памылкова было б i так сцвярджаць, што лексікаграфічнымі крынiцамi з'яўляюцца толькі гатовыя слоўнiкi. Пры такiм падыходзе ігнараваўся б працэс развіцця лексікаграфі, адмаўляўся б той гiстарычны шлях, які запаўняюць такiя этапы працы старажытных кніжнікаў над словам, як: устанаўленне розначытанняў пры зверцы тэкстаў некалькіх рэдакцый, лексiчныя замены пры праўцы перакладаў, тлумачэнне незразумелых слоў пры дапамозе глос, складанне так званых «прыточнікаў», або каменцiраваных cпicaў слоў, да пэўнага тэксту і iнш.

3 гэтага вынiкае, што пад паняццем «лексікаграфiчныя крыніцы» неабходна разумець не толькі гатовыя, аформленыя рукапiсным або тыпаграфскім спосабам слоўнікі, а ў яго патрэбна ўключаць i такiя слоўнiкавыя матэрыялы, якiя па ступені апрацаванасці не могуць выступаць у якасці слоўнiкаў, аднак якiм нададзены пэўныя рысы лексiкаграфiчнага характару — дадзена тлумачэнне, вызначаны націск, устаноўлена сiстэма размяшчэння слоў, зроблены пераклад слоў на iншую мову i г. д. Такім чынам, да лексiкаграфiчных крынiц будуць адносiцца: «Собрание слов литовско - русского наречия...» Ф. С. Шымкевiча, «Опыт словаря белорусского наречия» Е. Р. Раманава, «Собрание белорусских слов по алфавиту» І. І. Насовiча, «Алфавитный указатель особенных слов и выражений, извлеченных из песен и сказок крестьян Новогрудского уезда» М. Дзiмтрыева i шмат ішых.

Мае патрэбу ва ўдакладненні і разумене i самой назвы «беларуская лексікаграфія», як, мiж іншым, i разумение назваў лексікаграфіі іншых народаў. У слоўнiкавай практыцы да апошняга часу слоўнікі i слоўнікавыя матэрыялы адносяць да пэўнай лексікаграфіі, кіруючыся выключна мовай апошнiх (глядзi, напрыклад, прадмову Л. У. Шчэрбы да руска-французскага слоўнiка, 1939 г. С. 3). У сувязі з гэтым адрозніваюць руска-нямецкую лексiкаграфiю, лiтоўска-рускую, руска-кітайскую i інш. Аднак такі падзел лексікаграфiчных помнiкаў можа быць прыняты толькі ў практычных мэтах — для зручнасці групавання ix па тыпах, але не для вызначэння прыналежнасщ таму ці іншаму народу. Французска-pycкi або беларуска-польскі слоўнікі маглі быць створаны ды i ствараліся адным рускім або адным беларускiм народам. Значыцца, крытэрый мовы яшчэ не дастатковы для вызначэння творчай спадчыны народа ў галіне лексікаграфіі. Таму, калі мы ўжываем тэрмiн «беларуская лексiкаграфiя», мы разумеем пад iм усе створанае беларускім народам у слоўнікавай галiне незалежна ад мовы.

Але тады ўзнікае пытанне, якія ж іншыя адзнакі патрэбна ўлічваць пры ўстанаўленні прыналежнасці лексікаграфічных помнікаў? Адным з такіх крытэрыяў з'яўляецца тэрыторыя, на якой ствараўся помнік.Але і тэрытарыяльная адзнака не заўсёды можа быць пакладзена ў аснову класіфікацыі.

Тым больш не могуць выступаць у якасці крытэрыю для вызначэння прыналежнасці помніка месца друкавання i месца знаходжання слоўніка ў дадзены момант. Адсутнасць друкарань на месцы вымагала пасылаць кнiгi для друкавання ў іншыя краіны, а частыя войны маглі з'явіцца прычынай перамяшчэння помнікаў шсьмовай культуры з аднае краіны ў другую.

Не заўсёды можа служыць крытэрыем i этнічная ці нацыянальная прыналежнасць укладальніка слоўніка. Пры такім падыходзе старажытныя помнікі наогул не было б магчымасці класіфікаваць, бо ў ранейшыя часы аўтары зазвычай не падпісваліся на сваіх працах. Нярэдка бывала i так, што той цi іншы дзеяч культуры свае жыццё i дзейнасць звязваў з жыццём другога народа і ў гісторыю культуры ўваходзіў як прадстаўнік гэтага другога народа. Напрыклад, выдатны лексікограф канца XVI ст. Памва Бярында па паходжанню быў валахам, аднак сваей кніжнай працай i стварэннем «Лексікона» увайшоў у гісторыю культуры ўсходнеславянскіх народаў.

У гэтых адносінах заслугоўваюць сур'ёзнай yвaгi палеаграфічныя асаблівасці даследуемых помнікаў — характар пісьма, застаўкі, арнамент, папера i г. д. Палеаграфічныя даныя дапамагаюць ва ўстанаўленні галоўным чынам двух момантаў — часу і месца стварэння помніка. Але i гэты крытэрый не з'яўляецца ўніверсальным, тым больш, што прымяненне яго абмяжоўваецца пераважна рукапіснымі крыніцамі.

Аб прынцыпах класіфікацыі помнікаў піьменнасці ў спецыяльнай літаратуры выказваліся i другія думкі. Прафесар Л. Клімовіч, напрыклад, зазначае: «...Каб адносіць той ці іншы помнік культуры, неабходна кіравацца не тым, на якой мове ён напісаны, а тым, дзе i кім ён створаны і што выражае, які яго ідэйны змест i нацыянальная форма». Даследчык жа І. Навасадскі ў аснову класіфікацыі кладзе крытэрый «грамадскай ролі кнiгi». 3yciм відавочна, што гэтыя крытэрыі больш падыходзяць для класіфікацыі літаратурных матэрыялаў i непрымянімы да лексікаграфічных крыніц.

Taкім чынам, з сказанага вынікае, што нi адзін з разгледжаных крытэрыяў, узяты асобна, не з'яўляецца ўніверсальным для вызначэння прыналежнасці пісьмовых помнікаў таму ці іншаму народу. І для таго каб з навуковай верагоднасцю выявщь лексікаграфічныя скарбы (у дадзеным выпадку беларускага народа), прыходзілася ўлічваць усе вышэй ахарактарызаваныя паказчыкі.

У комплексе складаных пытанняў, звязаных з гicторыяй беларускай лексікаграфіі, праблемным з'явілася i пытанне аб шляхах адшукання caміx лексікаграфічных крыніц, бо перш чым класіфікаваць i даследаваць, ix неабходна выявщь i сабраць.

Вырашэнне гэтага пытання ўскладнялася двума акалічнасцямі: па-першае, тым, што рукапісныя фонды, архівы, музеі i бібліятэкі Беларусі ў большасці сваей былі знішчаны або вывезены нямецка-фашысцкімі захопнікамі, а па-другое, тым, што беларуская мова ў XVI— XVII стст. не мела адзінай назвы, у. сувязі з чым у розных дакументах яе іменавалі па-рознаму — «руськай», «заходнерускай», «літоўска-рускай», «балтыйска-рускай», «маскоўска-польскай» i інш. Такая неўсталяванасць у мінулым самой назвы беларускай мовы магла з'явіцца прычынай для няправільнага аднясення беларускіх лексікаграфічных матэрыялаў да лексікаграфічных матэрыялаў другіх народаў. Усе гэта патрабавала дэталёвага азнаямлення з рукапісамі i старадрукамі не толькі белаpycкix, але i pycкix, украінскіх i літоўскіх apxiвaў i рукапісных фондаў.

Апрача таго, прыйшлося абследаваць дарэвалюцыйныя i даваенныя aпicaннi айчынных i замежных бібліятэк i музеяў.

У выніку пошукаў выявлены i сабраны дастатковыя матэрыялы для асвятлення ранняга этапу ў развцці беларускай лексікаграфіі. Гэтыя матэрыялы складаюць: глосы Францыска Скарыны на «боцех» «Псалтыра», «Biблii», «Апостала»; тлумачэнні на палях «Устава церковного, писанаго рукою Михаила Моисеевича с Полоцка, повелением священноерея Тимофея Корнеевича з Борисова»; «Маргарит новый», пісаны беларускім паўуставам XVI ст.; пра гэты помнік пісец заўважае: «Во многих местах сеа священныа книги на неудоб разумныя речи... изволил положить на полях разсуждение оным»; «Сборник житий святых и похвальных им слов, выбраных преимущественно из Метафраста...» У зборніку звыш 100 глос, перапісваўся зборнік у Беларусі, ў Куцеінскім манастыры; «Златоуст» (XVI ст., помнік беларускі, маюцца глосы); «Слово Григория Богослова с толкованиями» (заходнерускі cпicaк XVI ст. з розначытаннямі на палях); «Торжественник (рукапіс XVI ст., на палях прыводзііца шмат глос); «Стоглав» (рукапіс XVII ст., на палях даюцца розначытанні); «Лекарство на оспалый умысел человечий» (1607 г., на палях ёсць глосы); «Евангеліе» (1608 г., cпicaк беларускі; на ўнутраных палях ёсць глосы ; прыводзяцца шматлікія тлумачэнні); «Шестодневецъ» (рукапic 1616 г.; на Jlicтax 25, 35,40, 57, 61, 90, 91, 100, 104 даюцца .глосы; на лістах 94, 97, 101, 103, 109 памечаны розначытанні); «Ирмологий» (pyкaпicXVII ст., на палях сустракаюцца глосы); «Измарагий» (№ СХСШ; паўустаў XVII ст. беларускага почырка; перапісчыкам яго быў «Андрэй, перакладчык Беларускі; на палях помніка даюцца глосы i разгорнутыя тлумачэнні); «Венец веры» (твор Сімяона Полацкага; скоpaпic беларускі XVII ст. на палях ёсць глосы); «Катехизис, то есть наука стародавная христианская от светого письма для простых людей языка русскаго в пытанияхъ и отказахъ сабрана» (кнiга надрукавана ў 1562 г. С. Будным у Нясвіжы; на палях даюцца глосы); «Житие Иоана Златоуста» (Віленскае выданне 1614 г.; ёсць вялікая колькасць глос); «Новый завет с Псалтирью» (Куцешскае выданне 1652 г.; на палях даюцца шматлікія тлумачэнні); «Діоптра сиречь зерцала мирозрительное» (Куцеінскае выданне 1654 г.; на палях даецца многа глос); «Листъ писанъ по белоруски Стефана воеводы Молдавского къ Выговскому» (1657 г., у тэксце ў дужках прыводзяцца глосы); «Лексисъ съ толкованіемъ словенскихъ мовъ просто», 1581 г.; «Измарагд» (1593 г., рукапіс Супрасльскага манастыра, шсаны Іванам Праскура; на лісце 689 знаходзіцца невялікі слоўнік пад назвай «Жидовьская реч, неразумное на разум, иж в евангеліе, и в апостале, в псалтири, и в пареми, у в кнігах...», ён ахоплівае 91 слова); «Лексіс, сиречь реченія, въкратце собранны и изъ Словенскаго языка на простый рускій діялектъ истолкованы Л. Z.», 1596 г.; «Лексиконъ Славеноросскій i именъ тлъкованіе...» П. Бярынды, 1627 г.; «Лексекон в кротце абло речнікь выборних речей к словенскизнь закритых» 1660 г. (знаходзіцца ў «Библеи малой зобранъй зъ розных къниг»); «Лексікон сиречь:Словесникъ славенскій, имеющъ в себъ словеса первее славенска азбучна, посемъ же полска, благопотребный къ виразуменію словесь славенскіхъ обретающыхся въ книгахъ церковныхъ» (надрукаваны ў Супраслі ў 1722 г.).

Варты таго, каб быць упамянутымі тут, i яшчэ два рукапісныя слоўнікі невядомых аўтараў. Адзін з ix, як відаць з nepaпicкi былога рэктара Кіеўскага ўніверсітэта К. Д. Іванішава з акадэмікам П. І. Кёпенам, захоўваецца ў Берлінскай Каралеўскай бібліятэцы пад № 11.

Другі рукапісны слоўнік XVII ст. памерам у 181 ліст знаходзіцца ў аддзеле рукапісаў Бадлеянскай бібліятэкі пры Оксфардскім універсітэце ў Англіі.

Самыя раннія сляды лексікаграфічнай працы ў Белаpyci адносяцца к пачатку XVI ст. Гэты перыяд у гісторыі грамадскага жыцця беларускага народа, яго мовы i культуры займае асобае месца. Важнейшай яго асаблівасцю з'яўляецца, па-першае, завяршэнне фарміравання беларускай народнасці, якая вядзе рашучую барацьбу за свае вызваленне з-пад улады лігоўска-польскіх феадалаў і за далучэнне беларускіх зямель да зямель братняга рускага народа; а па-другое, узнікненне такога магутнага культурна-асветнага фактара, як кнігадрукарства, якое садзейнічае фарміраванню беларускай літаратурнай мовы i падняццю культуры наогул у заходнерускім кpai. Своеасаблівую функцыю ў гэты перыяд выконвае мова беларускага народа. Як больш развітая ў той час i зразумелая для пераважнай часткі насельніцтва тагачаснага Літоўскага княства, у складзе якога знаходзілася і Беларусь, беларуская мова была принята ў якасці дзяржаўнай мовы. На ей вяліся судовыя справы, друкаваліся заканадаўчыя граматы, сеймавыя пастановы i іншыя дакументы. Такая роля беларускай мовы ў Літоўскай дзяржаве была афіцыйна ўзаконена Статутам 1588 г., дзе адзначана: «А писаръ земъски маетъ поруску литерами и словы рускими вей листы, выписы и позвы писати, а не иншимъ языкомъ и словы». Аб шырокім ужыванні беларускай мовы ў Літоўскім княстве сведчаць: Літоўская метрыка (apxiў вялікакняскай канцылярыі), «Судебник Казимира Ягелончыка» (1468 г.), пераклады Ф. Скарыны, Літоўскі Статут (1529 г.), «Катехизис» Сымона Буднага (1562 г.) i шмат іншых дакументаў, а таксама выказванні даследчыкаў, якія спецыяльна вывучалі мову пісьмовых помнікаў тагачаснай Літвы. У прыватнасці, І. Я. Спрогіс адзначае, што «первый юридический государственный язык в бывшем Великом княжестве Литовском был дан населявшим его русским народом... Этот местный, измененный русский юридический язык был безраздельно один как для всей юго - западной, так и для всей северо - западной половины Великого княжества Литовского; он был один, безраздельный, для всех мест его заселения, для всех его больших и малых городов».

Функцыі дзяржаўнай мовы Літоўскага княства беларуская мова выконвала да 1697 г., калі пастановай сейма яна была заменена ў судовай i адміністрацыйнай практыцы польскай мовай.

Аднак ужыванне беларускай мовы ў якасці дзяржаўнай мовы Літоўскага княства не прыносіла беларускаму народу якіх - небудзь сацыяльна - эканамічных палёгак або іншых прывілеяў. Наадварот, выступаючы заадно з белаpycкімі феадаламі, літоўскія феадалы ўзмацнілі наступ на працоўныя масы Беларусі i Літвы, павялічылі сацыяльны уціск, асудзілі ix на бяспраўе i разумовую цемру.

Са з’яўленнем у пачатку XVI ст. друкаваных кніг Францыска Скарыны ў беларускай пісьменнасці вызначыліся тры напрамкі: з аднаго боку, стаўшая да некаторай ступені традыцыйнай, пісьменнасць канцылярская, якая не заўсёды адлюстроўвала непасрэдна жывую мову народа i характарызавалася пэўнымі штампамі, накшталт: «Мы тую реч подле статуту i першихъ уфалъ соимовыхъ зоставуем», з другога боку, старая клерыкальная пicьменнасць, што стваралася на царкоўнаславянскай мове для патрэб царквы; нарэшце, скарынскі напрамак, заснаваны на ўкараненні ў кніжнасць жывой народнай мовы з яе простай структурай сказа i бытавой лексікай. У барацьбе за літаратурнае права, як вядома, перамог скарынінскі напрамак, паколью ён найбольш адпавядаў духу народа i ўсё ўзрастаўшым патрабаванням часу.

Зварот Скарыны да жывых моцных сродкаў быў знамянальным у тых адносінах, што ён пазбаўляў духавенства манаполіі на асвету, абмяжоўваў i адцясняў традыцыі царкоўнай пісьменнасці, paбiy кнiгy зразумелай простаму чытачу, садзейшчаў развіццю беларускай літаратурнай мовы, канцэнтрацыі ў ей агульнанародных элементаў, выпрацоўцы цвёрдых фанетыка - марфалагічных норм.

Наяўнасць у скарынінскіх перакладах значнага пласта кніжных царкоўнаславянскіх слоў сведчыць не аб недаглядзе Скарыны як перакладчыка i тым больш не аб наўмысным увядзенні царкоўнаславянізмаў у беларускую пісьменнасць, а аб тым, што ў слоўнікавым саставе сучаснай яму беларускай мовы адсутнічалі неабходныя тэрміны для абазначэння рэалій царкоўнага побыту, дзякуючы чаму перакладчыку ў сілу неабходнасщ прыходзілася карыстацца кніжнай, архаічнай лексікай.

Асноўнай ідэі Скарыны — зрабіць кнiгy даступнай «людем посполитым» падпарадкаваны яго тлумачальныя словы або глосы на «боцех» кніг. Шырокае для таго часу ўвядзенне Скарынай глос у свае выданні i разнастайнасць прыёмаў раскрыцця зместу незразумелых слоў заслугоўвае вялікай увагі i спецыяльнага вывучэння, паколькі гэты лексікаграфічна-лінгвістычны бок дзейнасці Скарыны яшчэ нікім не даследаваўся.

Хоць глосы з'яўляюцца вузкім шляхам тлумачэння слоў, паколью лексікограф пры гэтым абмежаваны зместам i рамкамі пэўнага тэксту, тым не менш у скарынінскіх глосах знайшло свае выразнае адлюстраванне бліскучае майстэрства i тонкая назіральнасць лексікографа. Усяго Скарынай растлумачана каля 200 незразумелых царкоўнаславянскіх i іншамоўных слоў. Пераважная большасць скарынінскіх глос — гэта шырока вядомыя словы жывой народнай мовы (пар.: скрипя, узгоркі,осотъ, сивоворонка, початок, лотрь, бубенъ, площицы i інш.).

3 боку ахопу з'яў тагачаснай рэчаінасці глосы Скарыны тэматычна аб'ядноўваюцца ў наступныя групы: глосы, якія раскрываюць сэнс уласных імён i назваў ( Кифа — Петръ, Синь — гора, Арътемида — богыня), глосы, якія абазначаюць прадметы быту (пар.: нырище — домъ, тимпанъ — бубенъ, оскродъ — долота); глосы, якія характарызуюць паняцці дзеянняў, адзнак i іншых непрадметных катэгорый (пар.: сляци — согни, истязай — испытай, впезапу — нагль); глосы, якія адлюстроўваюць назвы жывёльнага свету (пар.: онагри — лоси, скумни — львенята, пругъ — усеница); глосы, якія тлумачаць назвы раслін (пар.: рамнумъ — осоть, троскоть — былие, пажить — былие); глосы, якія раскрываюць сэнс прыродна-геаграфічных паняццяў i з'яў (пар.: хлябш — продухи. холми — узгорки, югъ — ветрь полуденный), глосы, якія асвятляюць сутнасць некаторых царкоўна-культавых тэрмінаў (пар.: кивоть — скрипя, крижале — дьскі, стакти — ладан); глосы, якія тлумачаць старажытныя i іншамоўныя адзінкі вымярэння (пар.: тмами темъ гобзующихъ — десети тысещми умноженых; талантъ — центнер, сиклевъ — лотов); нарэшце, глосы, якія тлумачаць іншамоўныя назвы месяцаў (пар.: зий — априль, бетанимъ — сентябрь, буль — октябрь).

Устанаўленне семантычных суадносін тлумачымых i тлумачальных слоў ў межах некалькіх слоў з'яўлялася вельмі складанай філалагічнай задачай, але вялікая эрудыцыя, грунтоўнае веданне царкоўнаславянскай, рускай, беларускай, польскай, чэшскай, лацінскай, грэчаскай, старажытнаяўрэйскай i іншых моў далі Скарыне магчымасць вырашыць гэтую задачу на даволі высокім для таго часу лекскаграфічным узроўні.

Агульная асаблівасць скарынінскіх тлумачэнняў заключаецца ў тым, што пры дапамозе глос раскрываецца не ўвесь сэнсавы аб'ём незразумелага слова, а толькі тое яго значэнне, у якім дадзенае слова выступае ў дадзеным канкрэтным ужыванні.

Важнейшым прынцыпам, якім кіраваўся Скарына ў сваей лексікаграфічнай працы, з'яўляўся прынцып дакладнасці тлумачэнняў. Імкненнем паслядоўна правесці гэты прынцып абумоўлена прымяненне Скарынай разнастайных прыёмаў раскрыцця сэнсу, незразумелых слоў i выразаў.

Сярод такіх прыёмаў найбольш шырокае месца ў яго выданнях займае прыём перакладу іншамоўнай i царкоўнаславянскай лексікі адпаведнымі або блізкімі па значэнню беларусюмі ці агульнарускімі словамі.

Сярод скарынінскіх глос сустракаюцца i цэлыя перакладзеныя выразы. Пры гэтым характерна, што, раскрываючы сэнс выразаў, Скарына кіраваўся не прынцыпам даслоўнасці перакладу асобных кампанентаў таго ці іншага выразу, а зыходзіў з сэнсу цэлага словазлучэння (пар. у «Псалтыры»: Въскую непъщуете — что возгледаете (Л. 58); да насладится — приятна будеть (Л. 92 адв.); от тяжестей слоновых — от домовъ (Л. 41 адв.); тмами темъ гобъзующихъ — десети тысещми умноженых (Л. 58); ублажи благьшмь — добро сотвори добримъ i г. д.

Другім прыёмам, якім карыстаўся Скарына пры раскрыцці сэнсу незразумелай іншамоўнай i царкоўнаславянскай лексікі, з'яўляўся прыём тлумачэння. Практычная рэалізацыя гэтага прыёму не была ва ycix выпадках аднастайнай. Характар тлумачэння залежаў ад асаблівасцей стылю помніка, сэнсавай ёмістасці тлумачальнага слова i наяўнасці тлумачальных сродкаў. Разглядаючы словы з шырокім агульным паняццем, Скарына пры дапамозе глос вылучаў з гэтага агульнага паняцця адзінкавыя з'явы, канкрэтызаваў асобныя прадметы (пар.: гора — оливетская. Пс. Л. 152), дзе прыметшк оливетская вызначае адметную асаблівасць назоўніка гара, паказваючы, што ў дадзеным выпадку гутарка ідзе аб пэўнай гары, на якой pacлi аліўкавыя дрэвы; птица — врабъ (Пс. Л. 75), дзе шляхам вылучэння з класа птушак прадстаўніка атрада вераб’іных канкрэтызуецца агульнае паняцце, «птица»; несекомый — кремень (Пс. Л. 102), дзе глоса кремень удакладняе сэнс шырокага паняцця «несекомый»; утробы — почки (Пс. Л. 64), дзе глоса почки паказвае, што ў тэксце гаворыцца не аб вантробах наогул, а аб асобнай частцы ix — почках; рамнум — осот (Пс. Л. 51), дзе тлумачальнае слова осот суадносщца з тлумачымым словам як паняцці «разнавіднасць» i «від».

Высвятляючы сэнс незразумелых слоў, якія абазначаюць адносна вузкія паняцці або выступаюць у тэксце са спецыялізаваным значэннем, Скарына тлумачыў шляхам падвядзення ix пад больш шырокія паняцці (пар.: крижале — дьски (III, кн. Царств. Л. 142); ковчег — корабль (Кн. Быт. Л. 16 адв.); кивот — скрипя (Библ. Кн. Иис. Нав. Л. 9); ръвеникъ — пропасть (Пс. Л. 60); ефиоплене — муринове (Пс. Л. 63)

Сярод скapыненскix глос сустракаецца i трэці тып тлумачэнняў, які набліжаецца да перакладу, аднак адрозніваецца ад апошняга тым, што ў гэтым выпадку для перадачы сэнсу незразумелага слова падбіраецца не адэкватнае, а толыо блізкае па значэнню тлумачальнае слова (пар. -.море медяное—умывальница (III кн. Царств. Л. 138 адв.); евнух — чистеный (Ап. Л. 28); 6yiu и немудрии — дурнии (Пс. Л. 131 адв.): въдебрехъ — вдолинах (Пс. Л. 91); пруг — усеница (Пс. Л. 70 адв.); пажить — былие (Пс. Л. 91 адв.); потребятся — змажутся (Пс. Л. 60 адв.); разнъствить — разделить (Пс. Л. 58); внезапу — нагле (Пс. Л. 55); гобзующіе — достаточьные (Пс. Л. 64) i інш.

Даволі часта Скарына звяртаўся i да апісальнага метаду тлумачэння, паколькі без прымянення яго цяжка было абысціся, асабліва ў тых выпадках, калі нельга было знайсці адпаведнага, семантычна суадноснага эквівалента ў той мове, сродкамі якой рабілася тлумачэнне незразумелага слова, істотную адзнаку дадзенага лексікаграфічнага прыёму складалі такія рысы, як лаканізм, гранічная сцісласць i сэнсавая дакладнасць тлумачэння (пар.: утръневати — пред світашем воставати (Пс. Л. 115); юг— ветръ полуденный (Пс. Л. 114 адв.); лива — ветръ отзападу (Пс. Л. 69 адв.); месть — вино новое (Ап. Л. 12); ревнителе — милосншш закону (Деян. Л. 62); мщеше — пометы чтенье (Предисл. к II кн. Моис.); геллесмоть — исход нарицается (1 кн. Царств. Л. 2); усеница — кобылки пожирающие траву и былину (Предисл. к II кн. Моис.); аритметика — еже вократце анеомыльне личить учить (III кн. Быт.); лоика — она же учить з доводомъ разознати правду от кривды... (Ill кн. Быт.) i інш.

Побач з гэтымі найбольш пашыранымі прыёмамі высвятлення сэнсу «цёмных» слоў Скарына часам прымяняў трэці прыём — прыём сінанімічнай замены, сутнасць якога заключалася ў тым, што ў якасці глос падбіраліся такія словы, якія з'яўляліся сінонімамі ў адносінах да тлумачымых слоў i адпавядалі i фанетыка-марфалагічным абліччам (пар.: туне — всуе (Пс. Л. Ill адв.); предъвариша — упредиша (Пс. Л. 59).

Нарэшце, заслугоўвае быць адзначаным прыём выкарыстання i ўтварэння калек як адзін з магчымых шляхоў высвятлення сэнсу іншамоўных лексічных элементаў (пар.: геометрия — землемерение (III кн. Быт.); астрономия — звездочети (Кн. Быт. Л. 3); генезеос — родство (і кн. Царств. Л. 2); риторика — красномовность (III кн. Быт.); архатектон — ставитель (Ап. Л. 39 адв.); конционатор — сборник (Екклес. Л. І); эпистоли — послания (і кн. Царств. Л. 2); аритми — числа (Исх. Л. 76); инок — единец (Пс. Л. 73) i інш.

3 глосамі Скарыны як бы адзін лексікаграфічны план складаюць яго прадмовы i пасляслоўі, ў якіх вялікае месца займаюць тлумачэнні i пераклады шматлікіх іншамоўных назваў, уласных імен i асобных тэрмінаў. Дастаткова адзначыць, што толькі ў адной прадмове да чацвёртай кнігі Маісея даецца больш сарака такіх тлумачэнняў.

Да свaix перакладаў i тлумачальных слоў Скарына адносіўся творча, не лічыў ix адзінамажлівымі, непарушнымі. Аб гэтым сведчыць той факт, што, перавыдаючы «Псалтыр» у Вільні, ён не капіраваў «Псалтыра» пражскага выдання, а дапускаў тэкставыя адхіленні, yносiў неабходныя змены ў ранейшыя свае тлумачэнні. Калі, напрыклад, у «Псалтыры» пражскага выдання кшжнае слова сляци тлумачылася глосай согни, то ў віленстм выдант яно растлумачана глосай преклони; там жа замест глосы накладаюце да царкоўнаславянскага слова налецающе дадзена глоса напрегающе — такіх разыходжанняў ў Biленскім выданні «Псалтыра» сустракаецца нямала.

Вялікая эрудыцыя, тонкае лінгвістычнае адчуванне жывых працэсаў мовы дазволілі Скарыне правільна вылучыць з мноства разнастайных моўных з'яў некаторыя агульныя нормы літаратурнага выражэння, якія ўстойліва захаваліся ў беларускай мове i зараз бытуюць у ей. Да ix адносяцца: а) памякчэнне канцовага н у назоўніках жаночага роду (пар.: глубиня, вышиня, щириня. вершиня); б) пераход заднеязычных г, к, х у а, ц, (. перад е — ё(пар.: у руце, о присязе, к cocё, в берлозе), в) выпадзенне зычных д, т у гукаспалучэннях здн, стн, рдц (пар.: позна, намесникъ, чесной); г) падваенне зычнага н у інтэрвальным становішчы (пар.: отдавання, искоренение, безаконне, въспоминанне); д) ужыванне канчатка -ое у родным склоне прыметнікаў жаночага роду (пар.: земли славное, страны полуденное, жертвы мирное, красы женское) i інш.

3 гэтага відаць, што Скарыне належаць i першыя спробы літаратурнай апрацоўкі беларускай народнай мовы. Зразумела, у кнiгax Скарыны адразу не маглі быць нейтралізаваны нi царкоўнаславянізмы, ні дыялектызмы. Літаратурная мова з яе дасканальнымі самабытнымі нормамі выпрацоўваецца намаганнямі пакаленняў. Але i тое, што зpaбiў Скарына ў галіне нармалізацыі, для свайго часу было вельмі адчувальным i заслугоўвае спецыяльнага вывучэння.

Побач з пашырэннем традыцый тлумачэння незразумелых слоў пры дапамозе глос у канцы XVI ст. у Беларусі пачынаюць з'яўляцца першыя спробы складання невялікіх слоўнікаў, так званых «прыточнікаў», або гласарыяў. Да ліку ix адносяцца: «Лексисъ съ толкованіемъ словенскихъ мовъ просто» (1581 г.), «Жидовьская реч, неразумное на разум, иж в Евангелии и в Апостоле, в Псалтири и в Пареми и у иных книгах...» (1593 г.), «Лексекон в кротце албо речник выборных речей к словенщизне закритыхъ» (1660 г.).

Агульная асаблівасць гэтых слоўнікаў заключалася ў тым, што яны складаліся з глос царкоўных кнiг i да тых жа кніг прыкладаліся. Так, першы з ix «прыточан» да «Библии» 1581 r. i ахоплівае 775 слоў; другі — да «Измарагда», перапісанага ў Супраслі ў 1593 г., у ім знаходзщца 91 слова; трэці прыкладзены да «Библеи малой зобранной зъ розных къниг» (cпic 1660 г.), ён налічвае 126 слоў.

3 канца XVI ст. кола лексікаграфічных нагляданняў заходнерускіх кніжнікаў пашыраецца. Гэтаму спрыяе, з аднаго боку, растучы працэс нацыяналізацыі беларускай літаратурнай мовы, фарміраванне яе лексічнай сістэмы, а з другога — распаўсюджанне перакладной літаратуры, праз якую ў вялікай колькасці пранікае ў беларускую мову іншамоўная лексіка, патрабуючая тлумачэння i перакладу.

Выкарыстоўваючы накоплены з скарыненскіх часоў слоўнікавы матэрыял i вопыт аўтараў Наўгародскіх азбукоўнікаў 1282 i 1431 гг., па тлумачэнню незразумелых у кнiгax слоў, а таксама лексікаграфічны вопыт Скарыны, Лаўрэнцій Зізаній у 1596 г. стварае першы славяна-беларускі слоўнік пад назвай «Лексис сиречъ речетя, въкратъцъ събранны и из словенскаго языка, на простый руский диялектъ истолкованы». А трыццаць адным годам пазней на базе «Лексіса» Л. 3ізанія Памва Бярында ўкладае свой «Лексикон славеноросский...», які абагульніў дасягненні рускай, заходнерускай i паўднёварускай слоўнікавай практыкі i з'явіўся агульным помнікам усходне-славянскай лексікаграфічнай культуры першай паловы XVII ст.

Гэта адкрыла перспектыву для неабмежаванага папаўнення лексічнага запасу слоўнікаў, стварыла магчымасць шырэй раскрываць значэнне слоў, выкарыстоўваць пры тлумачэнні сродкі сінаніміі.

Паказальны ў гэтых адносінах слоўны склад «Лекcica» Л. 3ізанія. Рэестравая частка дадзенага слоўніка налічвае 1061 слова, а тлумачальная — больш двух тысяч слоў.

Значная колькасць рэестравых слоў адносіцца да кніжнай культавай лексікі, што сведчыць аб выкарыстанні лексікографам слоўнікавых матэрыялаў царкоўнаслужбовых кніг. Пар.: ад, ангел, агнець, апостол, алектор, аллілуш, архангел, дух, мощи, митра, митрополит, паки, преподобіе, скишя, стакти, твердь, храм, церковь, чтилище, фимшм i інш.

Але не адны царкоўнаслужбовыя кнiгi з'яўляліся крыніцай для ўкладання “Лексіса”. Гэта пацвярджаецца тэматычна разнастайнымі лексічнымі пластамі, прадстаўленымі ў слоўніку Л. 3ізанія. Тут мы знаходзім:

а) лексіку, якая шырока адлюстроўвае працоўную дзейнасць i характар занятку: труд, трудолюбіе, труждаюс, делаше, дело, делатель, зижду, домостроительство, домостроитель, древоделство, древоделя, древоделствую, изваяю, истукан, скуделник, строитель, ваятель, жатель i інш.;

б) лексіку, якая абазначае назвы розных збудаванняў i ix частак: здаше, зда, жилище, житница, храм, храмина, чертог, претор, врага, забрало i iнш;

в) лексіку, якая абазначае прадметы хатняга, гаспадарчага ўжытку: дельва, иготь, коноб, кукшинъ, рукомык, оскорд і iнш.;

г) лексіку, якая абазначае назвы адзення i тканіны: вретице, митра, кидар, порфира, ростыри, судир i інш.;

д) лексіку, якая вызначае рысы характару, паводзін, учынкаў: благодарный, гордый, добродетельный, жестокосердный, злобливый, негодователь, наветник i iнш.;

е) лексіку, якая абазначае часці цела: беоро. выя, глезно, гортань, десница, зеница, ланита, лоно, чресло i інш.,

ж) лексіку, якая адлюстроўвае паняцці, звязаныя з вайсковай справай: брань, боруся (у значэнщ 'ваюю'), воинство, оружіе, полк, полчище i iнш.;

з) лексіку, якая абазначае назвы сваяцтва: папа, сноха, дщи, супруг і інш.;

i) лексіку, якая абазначае назвы жывёльнага свету: агнець, агшца, онагр, мечка, онокентавр, скимен i інш.,

к) лексіку, якая абазначае назвы расліннасщ: драчіе, востволіе, лоза, заленичіе, смирна, смоква i інш.,

л) лексіку, якая абазначае назвы нежывой прыроды: аер, небо, заверть, зефир, вёдро i інш.,

м) лексіку, якая называе розныя прасторавыя паняцці: торжище, трыжнище, тимение, чтилище, требшк i інш.;

н) лексіку, якая абазначае паняцці часу: aбie, древле, дондеже, долгота дней, время i інш.,

о) лексіку, якая абазначае розныя адзінкі вымярэння: accapiu, мна, сата, талант, тма i інш.,

п) іншамоўную i тэрміналагічную лексіку: антипат, акафист, архитриклин, архистратиг, диядима i інш.,

р) лексіку, якая абазначае абстрактныя паняцці: блаженство, лицемеріе, могутство, непщеваше, обмовеше, похулеше, разнствіе, смысл, торжество, храбрость, целость i iнш.;

с) нарэшце, самы шматлікі пласт слоў. прадстаўленых у «Лексісе», ахоплівае дзеяслоўную лексіку; пры гэтым характэрна, што дзеясловы складальнікам «Лексіса» пададзены ў форме першай асобы адзіночнага ліку. Пар.: безумствую, възбраняю, гряду, жажду, занзаю, истязаю, касаюся, лаю, мудрьствую, наваждую, поношаю, ропшу, увещеваю, хулю, царствую, шатаюся, юродствую i інш.

«Лексиконъ славенороссюй» Памвы Бярынды адрозніваецца ад «Лексіса» Лаўрэнція 3ізанія як сваім аб'ёмам, так i характарам лексічнага матэрыялу. Рэестравая частка яго ахоплівае больш чатырох тысяч агульнаўжывальных слоў i каля двух тысяч слоў, якія абазначаюць уласныя імёны i розныя назвы іншамоўнага паходжання.

Асновай для стварэння «Лексикона» з'явіўся «Лекcic» Л. 3ізанія, які амаль поўнасцю ўключаны ў слоўнік П. Бярынды.

Характарызуючы рэестравую частку «Лексикона» П. Бярынды. нельга не спыніць увагі на найбольш багатай i каштоўнай тлумачальнай частцы яго. У гэтай частцы «Лексикона» знайшлі адлюстраванне ў розных прапорцыях словы, агульныя для трох усходнеславянсюх моў, а таксама спецыфічна беларуская i ўкраінская, лексіка. У асобных артыкулах сустракаюцца запазычанні з польскай мовы. Пры гэтым характэрна, што словы, агульныя па сваей аснове для рускай, беларускай i украінскай моў, лексікограф падае ў слоўніку з захаваннем фанетыка-марфалагічных асаблівасцей рускай мовы, у той час як уласна беларускія, украінскія i польскія словы афармляе ў адпаведнасці з вымаўленчымі нормамі гэтых апошніх моў.

Гаворачы аб беларускай лексіцы, якая знайшла шырокае адлюстраванне ў тлумачальнай частцы «Лексикона» П. Бярынды; нельга не звярнуць увагі на тое, што з прыведзеных там слоў вельмі многія не толькі не выпалі з лексічнага саставу беларускай мовы ў працэсе яе гістарычнага развіцця, а нават устойліва захаваліся да нашых дзён, склалі слоўнае ядро сучаснай беларускай літаратурнай мовы, вакол якога канцэнтруецца i на базе якога развіваецца навейшая лексіка.

Прыведзеныя прыклады далёка не поўна адлюстроўваюць зарэгістраваную ў тлумачальнай частцы слоўніка лексіку тагачаснай беларускай мовы. Тым не менш i гэтыя словы пераканаўча сведчаць аб багацці i разнастайнасці яе слоўнікавага саставу, аб семантычнай eмістасці i ўстойлівасці яго. А паколькі лексіка на ycix этапах гістарычнага развіцця мовы выступае як з'ява «надіндывідуальная», грамадская, якая ўтварае складаную cicтэмy адлюстравання рэчаіснасці ва ўcix яе напрамках i праяўленнях, то адсюль зразумела, якое вялікае значэнне мае «Лексиконъ» П. Бярынды для беларускай філалогіі.

Сваімi слоўнікамі Л. 3ізаній i П. Бярында зpaбiлі велізарны крок наперад i ў галіне вырашэння структурных пытанняў слоўнікаў. Аб высокай лексікаграфічнай культуры i дасканаласці будовы «Лексіса» i «Лексикона» сведчыць такая рыса, як алфавітны парадак размяшчэння слоў, што ў процівагу гласарыям намнога спрасціла карыстанне слоўнікам, павысіла яго практычныя якасці.

Наступнай важнай рысай у пабудове «Лексікона» з'яўляецца пагінацыя. П. Бярында адмовіўся ад нязручнай нумарацыі па лістах, якая практыкавалася ў звычайных кнігах, i ўвёў нумарацыю па старонках, а паколькі ў слоўніку старонка падзяляецца на два слупкі, то нумаравацца павінен кожны слупок. Такі парадак нумарацыі дакладней акрэслівае месца слова ў кнізе i значна спрашчае працэс адшукання патрэбнага слова.

Гэтаму ж садзейнічаюць i так званыя арыенціры з першых трох літар рэестравага слова, якія П. Бярында расставіў над слупкамі i пад правым слупком, унізе. Верхнія арыенціры паказваюць, з якога слова пачынаецца кожны слупок, а ніжні — якім канчаецца старонка.

Новай ідэяй для тагачаснай лексікаграфіі была i ідэя гнездавання слоў. Яна, відавочна, была выклікана недахопам паперы i параўнаўча вялікім аб'ёмам слоўніка П. Бярынды. Праўда, да прынцыпу гнездавання Бярында звяртаўся толью ў асобных выпадках.

У «Лексиконе» П. Бярынды ўпершыню выказана думка аб неабходнасці ўвядзення памет -для вызначэння слоў з фігуральным значэннем (пар. у «Лексиконе»: зима — непогода, студень. Метафар. озяблость', вредъ — вродъ, болячка. Метафар. шкода, утрата... Тут жа прыводзщца i ілюстрацыйны фразеалапчны матэрыял: вредъ неудобъ лЪкуемъ — неулічонаа хороба).

Паметы i ілюстрацыйныя прыклады сведчаць аб тым, што лексікограф ставіў перад сабой задачу не толькі растлумачыць сэнс слова, але i акрэслщь магчымасць яго ўжывання. Гэтую асаблівасць, як i ўсе вышэй адзначаныя, успрыняла i паслядоўна развівае сучасная лексікаграфічная практыка.

Даследаванне тэксту «Лексіса» Л. 3ізанія i «Лексикона» П. Бярынды паказвае, што ўжо ў той час лексікографамі ўсведамлялася праблема ўзаемаадносін значэння i гучання, інакш кажучы, праблема амонімаў. Тонка адчуваючы семантыку i семантычныя адценні слоў, укладальнікі лексіконаў заўважалі, што слова, якое з'яўлялася ноосьбітам двухабо некалькіх паняццяў, у моўным працэсе часта набывала новую сэнсавую нагрузку, у выніку старое значэнне некалькі зацямнялася, дакладнасць яго змяншалася, а з цягам часу i такія словы пачыналі ўспрымацца як розныя словыпаняцці. Заўважыўшы гэта, Л. 3ізаній i П. Бярында падобныя словы вылучалі ў самастойныя слоўткавыя артыкулы.

Укладальнікамі адзначаных лексіконаў усведамлялася і арфаэпічная роля слоўнікаў. Аб гэтым сведчыць той факт, што лексікографы паслядоўна ставілі націск як на тлумачымых, так i тлумачальных словах. Вызначаны націск у словах разнастайных граматычных катэгорый i ілюстрацыйных прыкладаў складае вельмі каштоўны матэрыял для распрацоўкі пытанняў акцэнталогіі.

Побач з iснаваўшай традыцыяй тлумачэння «цёмных» слоў пры дапамозе глос у канцы XVII ст. у беларускай кніжнасці пачынаюць з'яўляцца першыя вопыты складання невялікіх слоўнікаў, так званых «прыточнікаў». Агульная асаблівасць гэтых слоўнікаў заключалася ў тым, што яны складаліся з глос царкоўных кніг i пры гэтых жа кнiгax знаходзіліся. Лексічны склад «прыточнікаў» абмяжоўваўся рамкамі пэўнага тэксту i таму не вызначаўся разнастайнасцю i паўнатой.

У падыходзе да слова на розных этапах развіцця беларускай лексікаграфіі наглядалася дзве тэндэнцыі. На этапе глос i гласарыяў праяўлялася тэндэнцыя канкрэтызацыі значэння слова, якая абумоўлівалася патрабаваннямі пэўнага тэксту: на этапе ж адасаблення слоўніка ад тэксту кніг пачала дзейнічаць другая тэндэнцыя — тэндэнцыя абагульненага фіксавання ўcix значэнняў слова на аснове абстрагавання ад канкрэтнага тэксту.

З канца XVI ст. кола лексікаграфічных нагляданняў заходнерускіх кніжнікаў значна пашыраецца, чаму садзейнічае працэс усё большага пранікнення ў беларускую літаратурную мову элементаў жывой мовы. Выкарыстаўшы накоплены з скарынінскіх часоў слоўнікавы матэрыял i вопыт аўтараў Наўгародскіх азбукоўнікаў 1282 і 1431 гг., па тлумачэнню «цёмных» у кнiгax слоў, Лаўрэнцій 3ізаній у 1596 г. стварае першы славянабеларускі слоўнік, а трыццаць адным годам пазней на базе «Лексica» Л. 3ізанія П. Бярынла ўкладае свой «Лексіконъ». Прынцыпова важнай асаблівасцю дадзеных слоўнікаў было тое, што яны ўжо не залежалі ад аднаго якога-небудзь тэксту. Гэта адкрыла перспектыву для неабмежаванага папаўнення ix лексічнага складу, стварыла магчымасць больш шырока вызначаць семантыку слоў, выкарыстоўваць пры гэтым сродкі cінаніміi.

3'яўляючыся паўнацэннымі дакументамі, якія ахопліваюць значную частку лексічнага фонду беларускай мовы XVI—XVII стст., «Лексіс» Л. 3ізанія i «Лексиконъ» П. Бярынды маюць вялікае тэарэтычнае значэнне як для распрацоўкі праблемных пытанняў сучаснай лексікаграфіі, так i для вывучэння слоўнікавага саставу i граматычных асаблівасцей літаратурнай мовы беларускага народа.

Літаратура:

“Беларуская мова:Гісторыя і Сучачнасць”,Мінск “Народная Асвета”,1989

Суднік “Беларуская лексікаграфія старажытнай пары”

“Беларуская Мова. Энцыклапедыя”, Мінск,1994

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: УЗНІКНЕННЕ І ЭТАПЫ РАЗВІЦЦЯ БЕЛАРУСКАЙ ЛЕКСІКАГРАФІІ СТАРАЖЫТНЫХ ЧАСОЎ


Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.