Развіццё літаратуры на Беларусі 13-14 ст.

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Развіццё літаратуры на Беларусі 13-14 ст.. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-11-26

Лiтаратурная мова гэтага перыяду. «Дзьвина скаламуцiлася, бо на ей з’явiлiся лiтоyцы» — так уяyляy сабе y канцы 12-га веку лiтоyска-крывицкiя адносиныы паэт кiеyскага пiсьменства, якi пашыраy свой патрыятызм i на тыя землi, на якiя старалiся пашырыць сваю зверхнасць кieycкa-рускiя князi.Тым часам напярэдаднi страшнай татарскай навалы стаяла само Kieycкae княства; у першай палавiне 13-га веку татары зруйнавалi яго. А лiтоyска-крывiцкiя адносiны yжо мелi сваю доyгую гiсторыю i вызначалiся не аднымi войнамi, а i досыць шырокiм культурным знаёмствам. Цяпер жа распад некалi прасторнага i магутнага Тураyска-Пiнскага княства на некалькi дробных i слабых княстваy, татарскi перапалох, заyзятае змаганне працы з капiталам у старой Полаччыне i шмат iншых прычын палажылi пачатак арганiзацыi будучага Вялiкага княства Лiтоyскага, у складзе якога змясцiлася маленькая i яшчэ зусiм малакультурная Жмудзь (этнаграфiчная Лiтва) i вялiзныя прасторы нашых земляy, меyшых значна вышэйшую культуру. i вось, з аднаго боку, спынiлiся кiеyска-рускiя yплывы на нашы княствы, Kiey перастаy быць для ix перадавальнiкам вiзантыiскае культуры i даyнейшым асяродкам лiтаратуры y царкоyна-славянскай i славяна-рускай мове. Царкоyнаславянскi элемент нашага пiсьменства пачаy трацiць тое свае значэнне, якое меy ён у 12 веку. Дый наогул войны i paзpyxi i yся палiтычная абстаноyка не спрыяла развiццю лiтаратуры y гэтым часе. А элемент народнае мовы пачаy здабываць, такiм чынам, большую магчымасць пранiкаць у пiсьменства. Царкоyнаславянская кнiжная мова мярцвее i робiцца yсе менш зразумелаю шыроким народным масам, а жывая народная гаворка yсе больш выцiскае яе, асаблiва y канцылярскiм пiсьменстве, граматах i актах. Гэта кiдаецца y вочы, калi прасачыць мову нашiх полацкiх i смаленскiх грамат за 13—14 век. 3 другога боку, лiтоyскiя князi пераймаюцца нашаю культураю i моваю, асаблiва дзецi матак -крывiчанак i тыя, каторыя yвесь век зжывалi на насадах нашых княстваy i прымалi рэлiгiю грэцкага вызнання (якая таксама y сувязi з палiтычным назовам Kieycкaгa гаспадарства стала звацца «рускаю» вераю). Жмудская мова не магла зрабiцца Лiтаратурна-дзяржаyнаю у Вялiкiм княстве Лiтоyскiм, бо у пачатку яго арганiзавання яна йшчэ i пiсьма свайго не мела. i лiтоyскiя князi сталi карыстацца y сваiх канцылярскiх справах нашаю кнiжнаю моваю, прычым яе народны элемент быy для ix шмат блiжэй, чымся элемент царкоyнаславянскi, чужы iм i з веравызнальнага боку. Пiсцы князе yскiя выпрацоyвалi мову у гэтым народным кiрунку. За князямi iшлi дружыннiкi, двор, адмнiстрацыя, i наша мова пачынае панаваць у панскiх класах жмудзiнаy. Пры Ольгердзе (княжыy 1345—1377 гг.) афiцыялъна сцвярджаецца яе дзяржаyнае значэнне. А y 1501 г. вiленскi прэлат Эразм Вiтэлi казаy рымскаму папе y гэтай справе так: «Лiтоyцы маюць уласную мову. Але дзеля таго, што русiны жывуць у пасяродку дзяржавы, усе звычайна карыстаюцца ix моваю, бо яна далiкатная i больш лёгкая». У ей пiсалiся yсе акты не толью для жыхароy нашых правiнцый, але i для Жмудзi, так што да нас не дайшло нiводнага дзяржаyнага дакуманту у лiтоyска-жмудскай мове. У 14 веку наша мова, мяркуючы па лiтаратурных памятках, ужо мела y сабе yсе тыя фанетычныя i марфалатчныя асаблiвасцi, якiя характарызуюць яе цяпер. Слоyнiк i сiнтаксiс яе змянялiся i далей.

Письменства другога перыяду. Выдатных самастойных лiтаратурных твораy з гэтага часу мы не ведаем. Трэба думаць, што iх i не было, прынамсi, такiх, што зрабiлi бы значнае yражанне на шырокiя колы сучаснiкаy, з'явiлiся бы вiдным этапам гiстарычна-культурнага развiцця y нашым кpai. Без належна глыбокага даследвання нашае гicтoрыi, якога дагэтуль няма i не было нi y расiйскiх нi y польских вучоных, трудна вытлумачыць факт такога лiтаратурнага yбоства на працягу двух вякоy, асаблiва калi раней ужо былi y нас такiя пiсьменнiкi, як Кiрыла Typaycкi цi y аднамоyным з намi кiеyскiм пiсьменстве — аyтар «Слова а палку Iгаравым». Адгадку прыходзiцца шукаць толькi прыблiзна y тым, што пры адсутнасцi шырокае асветы y кpai i пры выключна рукапiсным спосабе пашырэння кнiг старыя лiтаратурныя традыцыi ненароднага пiсьменства, жыyшыя сярод жменi людзей, легка i хутка знiшчылiся з пераменаю палiтычна-культурных абставiн. Новыя iдэi з захаду яшчэ не маглi дахадзiць. Змаганне класа пакрыyджаных з крыyдзiцелямi, якое магло бы спарадзщь iдэйна-лiтаратурную творчасць, не было y настолькi вострай форме y пачатковым працэсе жыцця y новаyтвораным гаспадарстве. I людзi, замкнутыя y рамках сваей культуры таго даyнага часу, не маглi стварыць выдатных лiтаратурных рэчаy. Магчыма, аднак, што i былi яны, хоць i не такога yжо важнага агульна-грамадскага значэння, але, не пашыраныя y свой час так, як пазней сталi пашырацца друкаваныя кнiгi, яны ва ycix сваiх спiсках пагiнулi. 3 таго, што захавалася, найперш 13 век могуць характарызаваць такiя юрыдычныя памяткi, як: «Смаленская тарговая праyда» (1229 г.), «Умова Гердзеня, князя Полацкага i Вицебскага, з мiстрам крыжацкiм» (1264 г.), «Грамата архiрэя Полацкага Якава да немцаy» (1300 г.) i iнш. Гэтыя дакуманты адбiваюць працэс развiцця нашае старое лiтаратурнае мовы y яе паступовым прыблiжаннi ад царкоyнаславяншчыны да народнае гаворкi; апроч таго, яны паказваюць нам адносiны памiж нашым краем i нямецкiм i даюць магчымасць меркаваць аб тагачасным гандлёвым i праyным жыццi. Так, у «Смаленскай тарговай праyдзе» знаходзiм гэткую расцэнку калецтва людзей не аднаго класа: «Оже yб'ють вольнага человека, платiтi за голову 10 грiвен серебра... а за холопа грiвна серебра». У Гердзеневай умове-грамаце чытаем: «Немечькому гостю в Полочьскую волно exaтi i торговать, купiтi i продатi,—такоже Полочаном i Вздiблянiну волно гocтiтi в Piгy i на Готьскi берег». 3 канца 13-га веку захаваyся i Псалтыр (1296 г.), якi y сваей мове мае нямала асаблiвасцей народнае крывцкае мовы. 14 век характарызуецца таксама граматамi, прычым ад яго дайшло не дзесятак грамат, як ад 13-га веку, а yжо колькi дзесяткаy. i y гэтых граматах мы знойдзем цiкавыя драбнiцы тагачаснага жыцця, прыкладам, у «Тарговай умове Рыгi з Полацкам» (1330 г.) законны спосаб важання воску апiсваецца так: «А язык пускацi на товар, а колi товар на стану станеть, отступi проч, а рукою не прiймай... А весiтi чiстый воск, без подставы, без смолы, без сала — как верх, так i спод». Грамата з'яyляецца вiдам юрыдычнае лiтаратуры болей шырокага, дзяржаyнага значэння, падобным да цяперашнiх манiфестаy, афiцыяльных пiсьмаy вышэйшых свецкiх i духоyных адмiнiстратараy, дыпламатычных нот i г. д. Акты ж з'яyляюцца юрыдычнымi запiсамi выпадкаy з жыцця грамадзян: судовыя выкi, духоyнiцы, дакуманты y справе маемасцi i г. д. Актаy 14-га веку i пазнейшых вякоy захавалася y розных архiвах сотнi тысяч. Яны даюць шмат каштоyнага матэрыялу для вывучэнiя нашага старога жыцця y яго бытавых з'явах, а таксама i для вывучэння мовы, бо найхутчэй у гэтым вiдзе пiсьменства, сярод шаблонных зваротаy канцылярскае мовы, можна знайсцi i вельмi рэдкiя бытавыя народныя словы y апiсаннi актавае справы. Ужо y самых старых актах пераважае элемент жывой мовы народа; у адным наданнi 14-га веку чытаем: «Се аз, раб божый iван Нiконовiч Деменьтеев сын, отходя сего света, дал есьмi святой троцi тpi места ролейная на велiком полi, да ноженька, да луг на Полото, да огород...» 3 14-га веку таксама захаваyся спис Псалтыра i некалькi cпicay Евангелля, зробленых у нашым кpai, мова якiх прыблiжаецца да народнае мовы. Такiм чынам, наша народная мова y найбольш чыстым выглядзе yвайшла y пiсьменства найперш цераз юрыдычную лiтаратуру .

Спiс лiтаратуры

Гарэцкi М. Гiсторыя беларускай лiтаратуры. Мiнск.,1992.

Доyнар-Запольскi М.В. Асновы дзяржаyнасцi Беларусi. Вiльня.,1919.

Лявон Леyш. Гiсторыя беларускага пiсьменства., Кiеy., 1919.
Лявон Грымак. Беларуская нацыянальнае адраджэнне. Вiльня., 1914.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Развіццё літаратуры на Беларусі 13-14 ст.


Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.