Дзейнасць газеты "Наша Ніва"

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Дзейнасць газеты "Наша Ніва". Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-11-26

Вацлаў Ластоўскі пісаў: "Склад рэдакцыі "Нашай нівы" ў 1909 годзе быў гэткі: А.Уласаў, браты Іван і Антон Луцкевічы, Ядвігін Ш. (Лявіцкі), Янка Купала, В.Ластоўскі і, дарыўкамі - Язэп Манькоўскі (Янка Окліч) ды Чыж (Альгерд Бульба), а на пачатку лета прыбыў яшчэ С. Палуян.

Гэты склад рэдакцыі ў 1909 і 1910 гг. рэзка распадаўся на дзве групы, каторыя былі дамэтна ахарактарызаваны свежа прыехаўшым з Кіева С.Палуянам "верхняй" і "ніжняй" палатамі. Да верхняй палаты належалі: А.Уласаў, браты Луцкевічы і, калі бывалі, Чыж і Манькоўскі. "Ніжняя палата складалася з Ядвігіна Ш., Янкі Купалы, Ластоўскага і Палуяна, а ў канцы 1909 г. да яе далучыўся мастак-маляр Я. Драздовіч. Рэдакцыя ў цэлым ніколі не сыходзілася… За зачыненымі і завешанымі цяжкай драперыяй дзвярымя ў гасподзе "верхняй" палаты вяршыліся "высокія" палітычныя матэрыі. Адгалоскі шырокіх планаў "верхняй" палаты даходзілі ў "ніжнюю" з трэціх і пятых рук, часта ў хаатычнай форме. Адно толькі было пэўным, што там ішла буйная ігра са значнымі стаўкамі з боку уніяцкай іерархіі і некаторых другіх, сільных у тыя часы палітычных краёвых чыннікаў. Ад вуліцы ж у "ніжнюю" палату ішла публіка "чорная" і "шэрая". Ясна, што пры такім падзеле, "верхняя" і "ніжняя" палаты думалі па-рознаму, жылі рознымі ідэаламіі, насілі ў сабе зародкі розных кірункаў нацыянальнай мыслі"[4].

Усе гэтыя кірункі "нацыянальнай мыслі" і траплялі на старонкі "Нашай нівы", што давала магчымасць вучоным потым выносіць самыя розныя, супрацьлеглыя ацэнкі. Так, напрыклад, адно з самых важных пытанняў - сялянскае - на старонках газеты вырашалася непаслядоўна, выказваліся самыя супярэчлівыя думкі. Усё залежала ад погляду аўтараў.

Гэта старажытная руская традыцыя - кантраляваць прэсу, забараняць друкаванне нязручных артыкулаў, зачыняць газеты. З самага пачатку існавання "Нашай нівы" царскія улады пільна сачылі за яе зместам. Існавалі спецыяльныя органы, якія кантралявалі выданне газет і кніг. У Вільні гэтым займаўся Віленскі цэнзурны камітэт. У 1906 годзе характарыстыка "Нашай нівы" змяшчаецца у спецыяльным дакуменце, складзеным цэнзурным камітэтам па патрабаванні ахоўчага аддзялення паліцыі. Дакумент апісвае і іншыя газеты (іх было 57), якія выходзілі тады ў Вільні. "43. "Наша ніва". Спачатку крыху больш памяркоўная, чым "Наша доля", стала затым змяшчаць артыкулы бунтоўнага характару, за што падвяргалася некалькі разоў канфіскацыі." [5]

Цэнзура не проста назірала за дзейнасцю газеты. пісала характарыстыкі. Калі нешта здавалася ёй небяспечным, яна пераходзіла да адкрытых дзеянняў. У першай палове 1907 на старонках "Нашай нівы" з'явіліся матэрыялы "Дума і народ", "Зямельная справа ў Новай Зеландыі"[6] ды іншыя, на якія адразу звярнула ўвагу цэнзура і палічыла іх небяспечнымі для існуючага дзяржаўнага ладу. 14 сакавіка 1907 г. віленскі інспектар па справах друку паведамляў пракурору Віленскай судовай палаты: "В №№ 8 и 9 выходящей в гор. Вильне на белорусском языке еженедельной газеты "Наша нива" мною усматриваются нарушения законов о печати. Так. между прочим, в № 8 фельетонная статья, подписанная "Марцін", под заглавием "Дума и народ" и конец статьи (на стр. 8) под заглавием "Зямельная справа ў Новай Зеландыі", а также передовая статья в №9 и статья под заглавием "Работа думы" в том же номере напоминают подпольные прокламации, и, кроме этих большей частью без названия источника, откуда заимствованы сведения, а между тем все, как на подбор, в состоянии сильно сзволновать простого малоинтеллигентного читателя белорусской газеты и внушить ему неуважение к суду, полиции, земскому начальнику, помещику, к войску, к законам государства, усматривая в названных статьях и заметках номеров 8 и 9 названной выше газеты на белорусском языке преступления, предусмотренные п. п. 1 и 3 ст. 129 угол. уложения и ст. 281-1 п. 1 улож о наказаниях, мною согласно ст. IX отд. VII высочайшего указа от 24 ноября 1905 г. был наложен арест на №№ 8 і 9 газеты, издающейся в гор. Вильне на белорусском языке "Наша нива".

Об этом имею честь донести до сведения Вашего превосходительства на предмет возбуждения уголовного преследования против ответственного редактора-издателя названной газеты А. Власова.

При этом считаю своим долгом поставить Ваше превосходительство в известность, что полицею, по сообщению полицмейстера, конфисковано №8 - 668 экземпляров, а № 9 - 5 экз., а почтовой конторой здержано №9 - 965 экз., присовокупляя при этом, что каждый номер названной газеты печатается в количестве 1500 экз."

Дарэчы, А.Уласаў у 1908 годзе плаціў штраф, а ў 1910 нават адсядзеў 2 месяцы ў турме.

31-га ліпеня 1913 года асоды аддзел сталічнага дэпартамента паліцыі прыслаў ў Вільню наступны дакупент-данос з грыфам "Зусім сякрэтна". "Згодна атрыманных агентурных звестак у г.Вільні стварылася нацыянальная група палякаў ці беларусаў, у склад якой уваходзяць як мясцовыя жыхары, так і некаторыя студэнты пецярбургскіх вышэйшых навучальных устаноў. На чале групы стаіць прыват-дацэнт Разенфельд і нейкі Е. Раманаў. У склад группы ўваходзяць сант-пецярбургскія студэнты Пагодзін, Хлябцэвіч (ці Хлебусевіч), Грыневіч, Тарашкевіч і Браніслаў Ігнацьеў Эпімах-Шыпіла, мясцовыя жыхары... (ідзе пералік іменаў), пісьменнік Янка Купала і многія іншыя. Штаб-кватэрай групы з'яўляецца рэдакцыя газеты "Наша ніва".

Сходкі групы праходзяць нелегальна ў горадзе; так, адна з сходак мелася быць на кватэры Данілава, у доме № 8 па Жандармскаму завулку; больш шматлікія сходы наладжваюцца ў часе загарадніх экскурсій. Тэмаю абмеркавання служыць быт сялян і неабходнасць барацьбы за яго палепшанне; прамовы носяц крайне антыўрадавы характар. Група збіраецца выдаць нейкую брашуру і восенню на з'ездзе студэнтаў раздаваць яе як у вышэйшых навучальных установах, так і сярод сялян. Часам падымаюцца размовы пра неабходнасць тэрору"[7].

Начальнік Віленскага жандармскага ўпраўлення сакрэтна адказваў свайму сталічнаму начальству: "Асобы, пералічаныя ў названай запісцы, а іменна Янка Купала, Эпімах-Шыпіла, Тарашкевіч, Пагодзін, Хлябцэвіч у г. Вільні не жывуць". Начальнік абыходзіць пытанні наконт тэрору, але прызнае, што галоўнаю выразніцаю ідэі нацыянальнага адраджэння беларусаў" з'яўляецца "Наша ніва", асноўная віна газеты ў тым, што пад уплывам яе "пачаўся заметны паварот у поглядах народных настаўнікаў на ўвядзенне "простай" мовы ў школу".

Паліцыя сачыла за дзейнасцю газеты не толькі з дапамогай цэнзурнага камітэта. Вось канкрэтны прыклад гэтага. У 1908 годзе начальнік прывакзальнай паштовай канторы, праз якую газета атрымлівала карэспандэнцыю, даносіў наступнае. "Сакрэтна. Начальніку Віленскага ахоўчага аддзялення. Паведамляю вашаму высокаблагароддзю, што сёння атрымана ў даверанай мне канторы простае закрытае пісьмо на імя рэдакцыі "Нашай нівы".[8]

Апроч цэнзуры і паліцыі, якія сачылі за "Нашай нівай" па абавязку службы, за ёй назіралі і царкоўнікі і даносілі начальству. Вось прыклад. Віцэ-дырэктар Дэпартамента духоўных спраў звяртаецца з пісьмом да начальніка Галоўнага ўпраўлення па справах друку.

"Паводле звестак, што маюцца ў Дэпартаменце, у Вільні з 1906 года выдаецца газета пад загалоўкам "Наша ніва", рэдактарам і выдаўцом якой з'яўляецца прыцягнуты ў якасці абвінавачанага па 129 арт. Крымінальнага ўлажэння сын калежскага саветніка дваранін Аляксандр Мікітавіч Уласаў, які выпускае перыядычныя творы на беларускай мове, надрукаваныя лаціна-польскім ці чэшскім шрыфтам, называючы гэтыя творы кнігавыдавецтвам "Нашай нівы".

Галоўныя задачы, якія ставіць газета і названае кнігавыдавецтва, зводзяцца часткова да стварэння беларускага сепаратызму, часткова да зліцця беларусаў з палякамі ў мэтах адлучэння ад Расіі. Для правядзення ж у жыццё гэтых палітыка-нацыяналістычных імкненняў і вырашана даць беларускаму насельніцтву нацыянальную літаратуру, але з заменаю рускага шрыфта лацінскім.

Па прычыне вышэйакрэсленага шкоднага кірунку названай газеты і звязанага з ёю кнігавыдавецтва я звяртаюся да Вашага правасхадзіцельства з просьбаю не адмовіць у распарадэнні ўзмацніць нагляд над усімі выданнямі "Нашай нівы".

4 студзеня 1912г."[9]

Пісьмо гэтае не засталося без увагі. Галоўнае ўпраўленне па справах друку, начальніку якога быў адрасаваны ліст, паслала распараджэнне Віленскаму камітэту па справах друку пазбавіць А. Уласава права выдаваць і падпісваць газету. (Дарэчы, пасля гэтага рэдактар "Нашай нівы" звярнуўся ў Пецярбург з заявай і папраўкай. Ён судзіўся не па 129, а па 132 артыкулу, які не пазбаўляў яго права быць рэдактарам. )

Віленскі цэнзурны камітэт пасля гэтага паспяшаўся абвергнуць запіску, відаць, каб апраўдаць сябе перад начальствам.

"...За ўвесь час існавання названае выдавецтва выпусціла ў свет да 20 брашур, такіх як календары, кароткую гісторыю Беларусі, вершы, апавяданні і карысныя парады па развіцці сельскай гаспадаркі.

Ва ўсіх гэтых выданнях злачынства камітэтам не ўгледжаны.

Што датычыць самой газеты "Наша ніва", то, на думку камітэта, у ёй сапраўды можна ўгледзець імкненне да сепаратызму ў сэнсе захавання беларускай народнай самабытнасці і мовы, але пры гэтым газета да апошняга часу не давала ніякага поваду, каб можна было меркаваць, шо беларускі народ імкнецца да з'яднання з палякамі ў мэтах адлучэння ад Расіі; наадварот, газета неаднаразова заяўляла пра сваю лаяльнасць і усялякім чынам імкнулася і імкнеца вырваць беларусаў з-пад уплыву палякаў." [10]

Тым не менш, Галоўнае упраўленне па справах друку прапанавала Віленскаму камітэту "ставіцца да нагляду за газетай "Наша ніва", так і за астатнімі выданнямі А.М. Уласава, з асаблівай стараннасцю і ўвагай."

Актыўную варожую кампанію супраць беларусскага руху і газеты вялі афіцыйныя выданні "Виленский вестник", "Минскае слово", "Северо-Западная жизнь", "Крестьянин" і інш; сталічныя выданні "Окраины России", "Россия" і "Новое время". яны вялі не проста дыскусію ці палеміку з "Нашай нівай", а сапраўдную вайну. Супрацоўнік "Нашай нівы" Максім Богдановіч апісваў гэтае становішча так. "Рускі друк, які атрымліваў дзяржаўную дапамогу, травіў яе ("Нашу ніву"), сцвярджаючы, што яна выдаецца на польскія грошы для аслаблення ў краю вялікарускіх пазіцый і для падрыхтоўкі глебы бля апалячвання яго"[11]. Беларускую газету абвінавачвалі ў тым, што яна прапагандуе сепаратызм і апалячванне беларусі, газета - "Самавучыцель польскай мовы, які выдаецца па асобнаму новаму метаду"[12].

Побач з такімі "адкрыццямі" з'яўляліся на старонках некаторых афіцыйных выданняў прамыя абвінавачванні. "У "Нівах" і "Долях" адкрыта паявіліся нават незамаскіраваныя заклікі да ўзброеннага паўстання, да захопу зямель ў памешчыкаў, да непадпарадкавання ўраду, да забастовак і гд. І ўсё гэта ішло і ідзе ў сучасный момант у школы і праз іх у народ, ... а адміністрацыя мясцовая нічога не бачыць ці абмяжоўваецца вобыскомі у рэдакцыі "Нівы" і арыштамі асабных нумароў, не клапоцячыся аб тым каб вырваць зло з самым корнем"[13]. Гэтыя радкі з'явіліся у 1908 годзе у артыкуле "Новый поход на Беларусь", надрукаваны ен быў у часопісе "Окраины России" і перадрукаваны "Минским словом".

“Наша ніва” вымушана была прыстасоўвацца да абставін, мінаць вострыя вуглы, звяртацца да асцярожных выразаў. Газета праяўляла многа дыпламатычнага такту, асцярогі. Таму ідэі яе часам здаюцца супярэчлівымі.

Невялікая група, што складала актыў беларускага руху ў Вільні, была беднай і грошай на справу не мела. Апрача братоў Луцкевічаў, што былі фактычнымі рэдактарамі "Нашай нівы", да гэтай групы належалі Аляксандр Уласаў - афіцыйны рэдактар "Нашай нівы", Янка Купала, Ядвігін Ш., Вацлаў Ластоўскі, А.Чыж, Сяргей Палуян (памер у 1910 г.), мастак Язэп Драздовіч ды яшчэ некалькі асобаў. Гэта былі маладыя ідэалісты, поўныя запалу і энергіі ў працы па адраджэнні Беларусі. Яны былі вымушаны не толькі дарма працаваць у газеце і на іншых дзялянках беларускага руху, але і часам аддавалі частку свайго заробку для гэтага руху. Адзін А.Уласаў быў замажнейшы, бо меў фальварак, але з яго мусіў жыць сам, бо іншых прыбыткаў не меў. Аднак, працуючы ў газеце разам з братамі Луцкевічамі, ён дапамагаў аплочваць кватэру для ўсяго штабу "Нашай нівы". Грамадства Вільні падтрымліваць газету не хацела. Выключэнне складае Зыгмунт Нагродскі, сябра Францішка Багушэвіча, які аказваў невялікую падтрымку.

Гэта потым з'явіліся лічбы: 906 карэспандэнцый з 489 вёсак за тры першыя гады існавання, 666 допісаў 427 карэспандэнтаў з 321 мясціны Беларусі за адзін 1910 г. А напачатку "Наша ніва" мела мала платных падпісчыкаў, у вёскі высылалася пераважна дарма, а ў самой Вільні разыходзілася мала. Вось што пішуць рэдактары газеты аб іх фінансавым стане ў 1906 годзе. Рубрыка "Паштовая скрынка". "Пану Усціну з вёскі Буканосава. Вы пішаце, што "Сельскій Вестнік", "Дружэскіе Рэчы" і другія падобныя ім газеты каштуюць вельмі танна, - што ж ведайце, што яны дастаюць ад правіцельства на падмогу грошы. Мы, не маючы з правіцельствам нічога супольнага, нізкуль не дастаем грошай на падмогу, вось і трудна цяпер танней прадаваць "Нашу ніву". Як толькі ў нас газэта пачне даваць даход, то тагды паменшым цану за яе. А яшчэ цяжка нам прыходзіцца, бо друкуем газету і рускімі, і польскімі літарамі, каб чыталі яе ўсе беларусы, хто ўмее."[14]

З розных рахункаў і распісак М. Кухты, з друкарні якога выходзіла ў свет "Наша ніва", можна даведацца, як цяжка прыходзілася рэдакцыі. У пачатку 1909 года за набор рускімі літарамі і лацінкай дзвюх тысяч экземпляраў газеты трэ было заплаціць 51 рубель. За перасылку газеты па пошце - каля 30 (на кожны нумар наклейвалася дзвюхкапеечная марка). У той жа час за продаж усяго тыражу аднаго нумара можна было выручыць 100 рублёй. Аднак гэтай сумы рэдакцыя не атрымлівала: частка тыражу высылалася бясплатна аўтарам і карэспандэнтам газеты. Ганарараў не было. Амаль праз месяц пасля выхаду чацвёртага нумара 21 лютага 1909 года Ўласніку друкарні было заплочана 15 рублёў, 3 сакавіка Кухта атрымаў яшчэ 30, 21 - 35, 3 красавіка 150 рублёў. Але і пасля гэтага за рэдакцыяй "Нашай нівы" застаўся доўг 220 рублёў. І так было з месяца ў месяц.

Сярод іншых фінансавых дакументаў асаблівую цікавасць маюць два рахункі, з якіх відаць расход і прыход па рэдакцыі за 1911 год. З расходнага рахунку вынікае, што набор і друкаванне газеты каштавалі 2500 руб. (50 нумароў * 50р.), папера 600 руб, перасылка па пошце 2461 (2461 адрасат па дзве капейкі 50 нумароў). Далей ідуць разлікі на ўтрыманне рэдакцыі і канторы: кватэра 550 р., асвятленне - 72 р., апал - 27 р., канцылярскія расходы - каля 1200 р., заработная плата служачым - 1010 р. Гадавыя расходы складалі разам даволі значную суму - 7340.

На другім лістку зроблены падлікі прыбытку. Спачатку тут ідуць вельмі паказальныя лічбы. З іх відаць колькасць падпісчыкаў, аўтарскага актыву, колькі экземпляраў паступала ў розніцу, ішло на абмен.

Як бачна, "Наша ніва" друкавалася ў 1911 годзе тыражом 300 экз. Вакол рэдакцыі згрупаваўся вялікі аўтарскі актыў - 427 чалавек. Пасля гэтых лічбаў ідзе падлік прыбытку. Падпіска давала 2572 рублі 50 капеек. Ад агентаў рэдакцыя атрымлівала 480 рублёў. Інакш кажучы, газета прыносіла прыбытку 3052,5 рублёў. Такім чынам, 4287,5 трэба далажыць, каб звесці канцы з канцамі. Трэба, праўда, успомніць пра кніжнае выдавецтва, якое існавала пры газеце і давала чыстага прыбытку каля 600 рублёў у год. Далей ідзе красамоўны і сумны баланс:

4287,5

-600

3687,5

+2000 доўгу

Гэта доўг, відаць, за мінулы 1910 год.

Праўда, сякі-такі прыбытак давалі аб'явы. 18 жніўня 1908 года "запраўляючы" канторай ""Нашай нівы" Янук Прасеня выпісаў рахунак уладальніку віленскага магазіна сельскагаспадарчых машын за аб'явы, змешчаныя ў №33 за 1907 год і ў №16 за 08 г., на суму 58 рублёў. Давалі аб'явы спачатку 2-3 сотні рублёў у год, а пасля крыху больш.

Каб выкруціцца з крытычнага становішча, рэдакцыя вымушана была часам ісці на спыненне выдання газеты лацінкай. А ў 1912 годзе пасля абмеркавання пытання, якімі літарамі мэтазгодней далей выдаваць газету, з 24 кастр. выдаецца рускімі літарамі. Гэта давала рэдакцыі пэўную эканомію сродкаў.
Як бачым, з эканамічнага пункту погляду гэта было стратнае прадпрыемства, і каб утрымаць яго, трэ было шукаць пабочныя крыніцы. Браты Луцкевічы яшчэ студэнтамі давалі на беларускую справу грошы са сваёй невялікай спадчыны, што пакінуў ім бацька. Іван Луцкевіч узяў на сабе абавязак па фінансаванні "Нашай нівы". Вось што пра яго ўспамінала Кветка Верас (Юльяна Мэнке, нарачоная Івана Луцкевіча) у часопісу "Конадні" №7 за 1963 год. "Проста дзіву даешся, як успомніш, як гэты чалавек, заараны штодзённай грамадзкай працай , знаходзіў часу і спосабаў здабываньня грошай на ўсю беларускую справу. Ён кідаўся на ўсе бакі, пры гэтым ніколі не дбаў аб свае асабістыя патрэбы: што здабыў, тое йшло ў грамадзкі кацёл. Ён бярэ прадстаўніцтвы ад розных фірмаў, удзельнічае ў транзакцыях з замежжам, мае шмат знаёмых сярод жыдоў і ў сваіх частых разьездах выконвае розныя гандлёвыя даручэнні, за што мае пэўны працэнт."[15] Аднак больш пэўны прыбытак прыносіў распродаж антыкварных рэчаў. Іван Луцкевіч быў добрым знаўцам старажытнасці і мастацтва. Усюды ягоныя вочы шукалі старую або народную старасвецкую разьбу, абразы, старыя рукапісы. "Ён меў нейкі спэцыяльны нюх ці здольнасці, каб знаходзіць гэтыя рэчы там, дзе, здавалася-б, зусім ня месца ім. Ён знаходзіць іх на кірмашох, на падстрэшшах старых двароў, у букіністаў, перакупнікоў і рызьнікаў або й ледзь што не на сьметніках. Набываў ён іх пераважна як бязвартасныя рэчы, за грашы. Тады ён ведаў, як гэтыя рэчы адрэстаўраваць і калі яны мелі беларускую характарыстыку - пакідаў іх у сваіх музэйных зборах, калі ж яны гэтай характарыстыкі ня мелі - прадаваў за належную ім цану й гэтак здабываў сродкі на беларускую нацыянальную справу. Дзякуючы ягонай стараннасці беларуская справа расла й дужэла, разам з тым раслі зборы беларускай старасьвеччыны, зь якіх пасля склаўся музэй - адзін з найбагацейшых у Вільні - музей пад ягоным імём. Больш вартасныя рэчы не беларускага значаньня ён прадаваў у Пецярбургу, у Варшаве або й за межамі - у Кракаве ці Львове, дзе меў сталую сувязь з большымі антыкварыятамі. За некаторыя рэчы ён даставаў па колькісот рублёў (раз навет за абраз якогась старога французскааг маляра дастаў больш як тысячу рублёў). Такія большыя транзакцыі былі для яго сьвятамі. Прыехаўшы ў Вільню, ён перш за ўсё плаціў даўгі за газэту - за паперу й друк, і іншыя старыя даўгі; плаціў задаўненую пэнсію хатняй наймічцы, купляў даўна нагледжаныя экспанаты для свайго музэю і, канечна, патрэбныя рэчы для сябе." У 1913-15 гадах І.Луцкевіч выкладаў у прыватнай школе рысункаў, але зарабляў там вельмі мала.

Вось што расказваў Янка Станкевіч на акадэміі у гонар В.Ластоўскага, зладжанай у Нью-Йорку ў 1953 годзе. "Сталым, але не аплачваным супрацоўнікам "Нашай нівы" і палітычным кіраўніком яе ад самага пачатку быў Антон Луцкевіч. Яго адылі ня часта можна было бачыць , ён рэдка бываў у рэдакцыі, да гасподы Луцкевічаў проста "так", без патрэбы не выпадала йсці. Можна сказаць, што Іван і Антон Луцкевічы мелі дачыненьне зь людзьмі як-бы вышшых сфэраў, з маючымі значаньне ў грамадзкім і палітычным жыцці, і да ўсіх іншых у іх не заставалася часу." [16]

У апошнія гады свайго існавання "Наша ніва" мела ўжо многа платных падпісчыкаў. Матэрыяльны стан газеты паляпшаўся з году ў год. Тады пачалася і выдавецкая справа - было закладзена Беларускае выдавецкае таварыства ў Вільні. У гэты ж час была ўтворана Беларуская кнігарня ў Вільні, якую вёў як уласнік Вацлаў Ластоўскі да 1918 г.

СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ

1. Александровіч С. Гісторыя і сучаснасць. Мн., 1968.

2. Александровіч С. Пуцявінамі роднага слова. Мн., 1971.

3. Беларуская журналістыка (1760 – 1917), ч. 1. Мн., 1993.

4. Вітан К. "Наша Ніва" і Іван Луцкевіч // З гісторыяй на “Вы”: Артыкулы, дакументы, успаміны. Мн., 1994.

5. Лойка А. 90 год "Нашай ніве" // ЛіМ, 21 ліст. 1986.

6. Луцкевіч А. За двадцаць пяць гадоў (1903- 1928), Вільня, 1928.

7. "Наша ніва" 1906 – 1914.

8. Сачанка Б. Вызваляў дух народа//ЛіМ, 1992, 12 чэрв.

9. Смолкін М. Плямы царскай цэнзуры//Полымя, 1966, №3.

10. Станкевіч Я. Вацлаў Ластоўскі. // З гісторыяй на "Вы": Артыкулы, дакументы, успаміны. Мн., 1994

ДАДАТАК:

[1] Лойка А. 90 год "Нашай ніве" // ЛіМ, 21 ліст. 1986.

[2] Гісторыя Беларусі: У 2 ч. Ч.. 1. Ад старажытных часоў - па люты 1917 г.: Вучэб. дапам ./ Пад рэд. Я. Новіка, Г.Мацуля. - Мн., 1998. - С.362-363.

[3] Луцкевіч А. За двадцаць пяць гадоў (1903- 1928), Вільня, 1928, С.35.

[4] Цытата па Б. Сачанка. Вызваляў дух народа // ЛіМ, 1992, 12 чэрв

[5] М. Смолкін. Плямы царскай цэнзуры // Полымя, 1966, №3.

[6] Наша ніва. 1907. №8.

[7] Цытата па: Александровіч С. Гісторыя і сучаснасць.С.213 -214.

[8] М. Смолкін. Плямы царскай цэнзуры//Полымя, 1966, №3.

[9] М. Смолкін. Плямы царскай цэнзуры//Полымя, 1966, №3.

[10] Цытаты па М. Смолкін. Плямы царскай цэнзуры//Полымя, 1966, №3.

[11] М. Багдановіч. Збор твораў, т.2, стар.232. Цытата па: Александровіч С. Гісторыя і сучаснасць.С.213

[12] "Крестьянин", 1909, №26. Цытата па: Александровіч С. Гісторыя і сучаснасць.С.213

[13] Цытата па: Александровіч С. Гісторыя і сучаснасць.С.213.

[14] "Наша ніва" 1906, №5.

[15] Вітан Кветка. "Наша Ніва" і Іван Луцкевіч // З гісторыяй на “Вы”: Артыкулы, дакументы, успаміны. Мн., 1994.

[16] Станкевіч Янка. Вацлаў Ластоўскі.//З гісторыяй на "Вы": Артыкулы, дакументы, успаміны. Мн., 1994.

[17] Цытата па: Александровіч С. Пуцявінамі роднага слова. Мн., 1971. - С.202.

[18] Цытата па: Александровіч С. Пуцявінамі роднага слова. - С. 205.

[19] Цытата па Б. Сачанка. Вызваляў дух народа//ЛіМ, 1992, 12 чэрв.

[20] Томас Бэрд “Наша ніва” – інтэлектуальнае ядро беларускага адраджэння // Янка Купала і “Наша ніва”, Мн., 1997.

[21] Цытата па: Лукін В.С. “Наша ніва” – цэнтр нацыянальна-культурнага адраджэння (1906-1915), Мн., 2000.

[22] Цытата па: Сачанка Б. Вызваляў дух народа//ЛіМ, 1992, 12 чэрв

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Дзейнасць газеты "Наша Ніва"


Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.