Развіццё феадальных адносін у ВКЛ

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Развіццё феадальных адносін у ВКЛ. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-11-26

Аснову эканамічнага развіцця беларускіх зямель у дру-гой палове XIII — першай палове XVII ст. складала сельская гаспадарка, з якой былі цесна звязаны рамяство і промыслы. Галоўнымі галінамі сельскай гаспадаркі з'яўляліся земляробства і жывёлагадоўля.

Права ўласнасці на зямлю ў феадальную эпоху мана-польна належала класу феадалаў. Буйнейшым феадалам была дзяржава, якая мела ва ўласнасці вялікія зямельныя абшары. Значнай колькасцю фондаў так званых гаспа-дарскіх зямель валодаў вялікі князь. Усё болып зямельных угоддзяў з рук манарха пападала ва ўласнасць шляхты. У сярэдзіне XVI ст. колькасць шляхты, якая мела землі на Беларусі, складала каля 162 тыс. чалавек (9 % усяго насельніцтва). Валодалі маёнткамі на беларускіх землях царкоўныя ўстановы ды іерархіі.

У XIV — першай палове XV ст. панская гаспадарка насіла натуральны характар, задавальняючы неабходныя патрэбы землеўласнікаў. Але ўжо з другой паловы XV ст. усё болып характэрным для гаспадарання становіцца паг-лыбленне грамадскага падзелу працы. Самае яскравае сведчанне гэтага — хуткі рост колькасці гарадоў і мястэчак — цэнтраў рамяства і гандлю. У сувязі з гэтым далейшае пашырэнне атрымаў унутраны рынак, дзе збываліся пра-дукты сельскан гаспадаркі і купляліся неабходныя рамес-ныя вырабы. Павелічэнне попыту на сельскагаспадарчую прадукцыю ў краінах Заходняй Еўропы садзейнічала і пашырэнню знешняга гандлю. Усё большыя прыбыткі даваў феадалам гандаль збожжам. Каб павялічыць коль-касць панскай ворнай зямлі, трэба было прымушаць сялян працаваць на ёй. Гэта выклікала неабходнасць карэнным чынам перабудоўваць панскую гаспадарку. На змену ра-нейшаму панскаму двару, гаспадарка якога забяспечвала толькі унутраныя патрэбы землеўласніка, прыйшоў фаль-варак, які арыентавауся галоўным чынам на рынак. Вы-творчасць у такой гаспадарцы была заснавана на працы не нявольнай чэлядзі, а селяніна-паншчынніка.

Рэарганізацыя панскай гаспадаркі паступова набірала тэмпы. На працяіу XV ст. спарадычна з'яўляюцца фаль-варкі, з пачатку ж XVI ст. усё большае значэнне набываюць двары з панскай ворнай зямлёй. Панямонне і Падзвінне — рэгіёны сплаўных рэк з развітымі знешнімі гандлёвымі сувязямі — сталі тэрыторыяй, дзе ўпершыню сустракаецца панская гаспадарка — фальварак- Ужо ў 1450 г. Такая гаспадарка ўпамінаецца ў маёнтку Менедыкаўскім на Наваг-радчыне. Фальварак згадваецца ў запісах Браслаўскага зем-скага суда за 1481 г. у маёнтку Відзы, а ў 1498 г. "подле рек Днсны", у 1499 г. — у маёнтку Холхла Менскага павета. Шэраг упамінанняў аб фальварках утрымліваюць дакументы першай паловы XVI ст.- за 1507, 1524, 1528, 1529, 1548 гт. Да сярэдзіны XVI ст. на той частцы тэрыторыі Беларусі, якая была звязана сплаўнымі рэкамі Буг, Нёман і Дзвіна, дзе знаходзіліся буйныя гандлёвыя цэнтры, і якая не пад-вяргалася пастаянным ваенным разбурэнням, фальварак стаў асноўнай формай арганізацыі гаспадаркі феадалаў. "Устава на валокі" 1557 г. з'яўляецца дакументам, які не распачынаў рэформу, а ўжо падсумоўваў пэўны вопыт фаль-варачнага гаспадарання. Паводле "Уставы" зямля наразалася на валокі (21,36 га). Часцей за ўсё сялянская сям'я не магла ўзяць сабе цэлую валоку, каб выконваць вызначаныя павін-насці. Тады дазвалялася дзвюм — тром сем'ям браць валоку і несці з яе павіннасці. Фальварак ствараўся на лепшых землях, якія адразаліся ад сялянскіх надзелаў, з разлікам на апрацоўку адной фальваркавай валокі — 7. сялянскіх валок. У канцы XVI ст. аднавалочны надзел у сялянскай сям'і быў параўнаўча рэдкай з'явай. У гэты час з 4293 гаспадарак у васьмі паветах Беларусі 1526 (34,9 %) размяшчаліся на плошчы ў адну ці болей валок.

Эканамічная эвалюцыя панскай гаспадаркі выклікала істотныя змены ў становішчы сялянскіх мас. Развіццё фаль-варачна-паншчыннай сістэмы паскарала прымацаванне сялян да зямлі. Дзяржава рэагавала на патрэбы пануючага класа, задавальняючы заканадаўчымі нормамі імкненне фе-адалаў павялічваць колькасць прыгонных. Аб гэтым свед-чаць прывілей 1447 г., які паклаў пачатак юрыдычнага запрыгоньвання сялянства, Статутьг Вялікага Княства Літоўскага 1529, 1566, 1588 гг., апошні з якіх завяршаў гэты працэс. Раней існаваўшыя катэгорыі сялян ("чэлядзь няволь-ная", "людзі пахожыя", "непахожыя") паступова ператва-рыліся ў адзіны клас-сасяоўе — прыгоннае сялянства.

Па формах рэнты сяляне падраздзяляліся на наступ-ныя асноўныя катэгорыі: "даннікі", "цяглыя", "чынша-выя". Да канца XV ст., у час панавання натуральнай гаспадаркі, першая група пераважала. Даніна натурай была галоўнай у сістэме павіннасцяў. Але па меры ўсталя-вання фальварачна-паншчыннай сістэмы на захадзе Бела-русі на першае месца выходзіць паншчына — праца ў панскай гаспадарцы. Так, паводле дакументальных даных ва ўладаннях Ю.М.Радзівіла ў 1528 г. на Літве і Беларусі з 1422 сялянскіх службаў 1229 былі цяглымі, тады як даннікі складалі ўсяго 193 службы. Ва ўладаннях Вілен-скага епіскапства на сярэдзіну XVI ст. каля 2/3 вясковага насельніцтва складалі цяглыя сяляне. Тэксты грамат з Полацкай зямлі ўжо называюць "прыгон" у якасці павін-насці. У адной з полацкіх грамат, датаванай 26 снежня 1502 г., сказана, што царкоўныя сяляне вёсак Далчаны, Веснічы і Пуцілкаўляны "в прнгон ... хожнвалн".

Грамата, якая адносіцца да 1506 — 1509 гг., упамінае сярод жыхароў стана Бездзераўскага ў Полацкім ваяводстве людзей цяглых. Гэтую катэгорыю сялян называе сярод на-сельнііггва Гадамышскай воласці Полацкага павета грамата, што датуецца 1506 —1513 гт. Грамата 1507 г. акрамя дані патрабуе ад падданых "работы" на падараванне маёнтка Плі-сы Полацкага павета. Прыгоннымі называе другая грамата 1507 г. сялян уладання Гарчаны. У дзвюх граматах 1508 г. названы тры катэгорыі сялян: кутнікі, даннікі і цяглыя. Восем "служб тяглых" у маёнтку Славані падараваў вялікі князь літоўскі ў 1510 г. князю Палубенскаму. Практычны сэнс паняцця "прыгон" для таго часу выразна тлумачыць даравальная грамата полацкаму баярыну Яцку Сінковічу ад 19 жніўня 1511 г., дзе ўказваецца, што прыгонныя людзі ў панскім двары "пашню пашуть н всн потяглн тягнуть...".

У пачатку XVI ст. устанавілася паншчына памерам 1 дзень у тыдзень з адзінкі абкладання. Да сярэдзіны ста-годдзя яна дасягнула ў сярэднім 2 дні на тыдзень.

Факты сведчаць, што паншчына ў другой палове XVI — першай палове XVII ст. стала адной з галоўных павіннасцяў сялян на беларускіх землях. Аналіз рэнтавай структуры сялянскіх надзелаў у прыватнаўласніцкіх маёнтках Беларусі паказаў, што на захадзе 58 %, а з улікам складаных надзелаў з цяглай доляй 64,9 % сялянскіх гаспадарак у другой палове XVI — першай палове XVII ст. мелі цяглыя надзелы.

Памер паншчыны землеўласнік вызначаў асабіста, з улі-кам захавання магчымасці весці гаспадарку сялянам на сваім надзеле, а таксама з улікам вастрыні і размаху супраціўлення эксплуатуемых падданых феадальнаму прыгнёту. 3 сярэдзі-ны XVI ст. паншчына частей за ўсё вызначалася колькасцю рабочых дзён з валокі ці яе часткі. Радзей сустракаецца ў крыніцах патрабаванне выканання пашпчыны з дыму — двара селяніна. Болыы таго, падымнае і пазямельнае вы-лічэнне паншчыны часам перапляталася: колькасць дзён з валокі дапаўнялася колькасцю дзён з дыму. Увядзенне падымнага вызначэння паншчыны павялічвала колькасць дзён, якія селянін павінен быў адпрацаваць на панскай ворнай зямлі, таму што ў акрэслены перыяд на адной валоцы размяшчалася, як правіла, некалькі сялянскіх гаспадарак.

Паншчыну адбывалі зімой і летам, мужчыны і жанчы-ны. На працу сяляне павінны былі выходзіць ці з рабочай жывёлай, ці без яе — па неабходнасці. Феадалы жорстка каралі сялян, калі тыя спазняліся ці не выходзілі на працу ў вызначаныя дні.

Інакш праходзіў працэс развіцця панскай гаспадаркі на ўсходзе Беларусі. Там фальварак быў рэдкай з'явай, пры-чым ён ствараўся толькі дзеля задавальнення патрэб феа-дальнай адміністрацыі. Панская гаспадарка на ўсходзе мела не земляробчы, а пераважна прамысловы характар (вытворчасць лесаматэрыялаў, попелу, дзёгцю, смалы і інш.). Асноўным вытворцам сельскагаспадарчай прадук-цыі ва ўсходняй Беларусі з'яўлялася сялянская гаспадар-ка, якая яшчэ не ведала паншчыны.

Умоўную мяжу памрк захадам і ўсходам Беларусі, дзе ў XVI ст. назіралася розніца ў эвалюцыі рэнтавых адносін, можна правесці па лініі Орша — Барысаў — Менск- — Слуцк — Пінск.

Акрамя паншчыны сяляне давалі дзякло, якое склада-лася са збожжа, прадуктаў жывёлагадоўлі, промысдаў і інш., грашовы чынш. Ва ўсходняй Беларусі галоўнай павіннасцю заставалася даніна, прычым болыпай часткай дарагім футрам, мёдам. У дадзены перыяд у гэтым рэгіёне назіраецца тэндэнцыя да змены натуральнай дані грашо-вым эквівалентам.

Узмацненне прыгнёту выклікала супрацьдзеянне з боку сялянства, сацыяльныя канфлікты ў беларускай вёсцы. Адной з найболыц распаўсюджаных і масавых праяў ан-тыфеадальнага пратэсту на Беларусі былі скаргі. Формай адкрытага супраціўлення павелічэнню эксплуатацыі былі ўцёкі ад сваіх гаспадароў. Болып радыкальнымі формамі класавай барацьбы сялянства былі адмовы ад выканання павіннасцяў, нападзенні на маёнткі, парубкі лесу, патравы пасеваў і сенажацяў, у некаторых выпадках забойства панскіх слуг, а то і саміх землеўласнікаў. Сялянскіх войнаў у класічным разуменні на Беларусі ў сярэднявеччы не было. Найболыы шырокімі і вядомымі былі выступленні сялян вёсак Багушэвічы і Задобрычы Свіслацкай воласці, рух пад кіраўніцтвам Севярына Налівайкі, да якога далу-чылася частка беларускіх сялян і гараджан.

У XIV — XVI стст. на Беларусі назіраўся інтэнсіўны працэс урбанізацыі. Калі да 1500 г. крыніцы падаюць звесткі аб 83 гарадах Вялікага Княства Літоўскага, Руска-га, Жамойцкага, то з 1500 па 1600 г. згадваюцца 530 гарадскіх пасяленняў, 387 з якіх знаходзіліся натэрыторыі нашага края. Населенасць гарадоў была не надта вялікая:

ад 1,5 да 3 тыс. жыхароў. Але меліся і буйныя цэнтры — болыіі 10 тыс. насельнікаў. Вызначаўся сярод беларускіх гарадоў найстаражытнейшы Полацк. Жыхары добра разу-мелі яго вялікае значэнне, калі ў 1464 г. падчас перамоў з магістратам горада Рыгі заяўлялі: "А Полтеск тежн есть, хвалячн бога, место славутное ..., а не нюкшое во честн н во всём нн Внлнн, а нн Марнборка, а нн Кданьска".

Некаторыя беларускія гарады XIV — XVI стст. сталі буйнымі цэнтрамі рамяства. Гэта ў першую чаргу Бярэсце, Гародня, Слуцк, Менск, Магілёў, Пінск. Рамяство тут было прадстаўлена некалькімі дзесяткамі прафесій. 3 мэтай абароны рамеснай вытворчасці ад самавольстваў феадалаў, канкурэнцыі і для наладжвання збыту прадук-цыі гарадскія рамеснікі аб'ядноўваліся ў цэхі.

Выдзяленне мяшчанства ў асобнае саслоўе спарадзіла імкненне з іх боку ператварыць горад у непадлеглую для ўмяшальніцтва землеўладальнікаў тэрыторыю. Гараджане дамагаліся і ўрэшце дабіваліся ад вярхоўнай улады надан-ня іх населеным пунктам магдэбургскага права. Паводле яго мяшчане выходзілі з-пад юрысдыкцыі землеўласнікаў, вызваляліся ад шэрага феадальных павіннасцяў, выбіралі гарадскія органы ўлады —магістрат, суд. Аднымі з пер-шых беларускіх гарадоў, якія атрымалі права на самакіра-ванне, былі Бярэсце (1390), Слуцк (1441), Гародня (1496), Полацк (1498), Менск (1499).

Адной з галоўных гарадскіх функцый была гандлёвая. Рынкі гарадоў звязвалі паміж сабой ўсе рэгіёны Вялікага Княства. Беларускія ж купцы — " госці" — пракладвалі гасцінцы — тракты да Варшавы, Познані, Гданьска, Рыгі, Кралеўца (Калінінграда), Ноўгарада, Цверы, Масквы, звязваючы тым самым Заходнюю Еўропу з усходнім светам.

Такім чынам, разгледжаныя асаблівасці аграрных ад-

носін і ўрбанізацыйных працэсаў на беларускіх землях дазваляюць заключыць, што XV — першая палова XVII ст. — час глыбокіх сацыяльна-эканамічных зрухаў, якія ўзламвалі векавыя традыцыі феадальных асноў і стваралі спрыяльную глебу для развіцця новых вытворча-грамадскіх адносін. На жаль, гэтыя працэсы былі перапынены крывавымі войнамі сярэдзіны XVII — пачатку XVIII ст.

ДАКУМЕНТЫ I МАТЭРЫЯЛЫ

Вытрымкі з "Уставы на еалокі" аб зацікаўленасці дзяржаеы еа утварэнт фальваркаў і нормах павіннасцей ця.глы.х сялян з еалокі

"Фольваркн хочем метн абы везде становены, яко наболшы бытн могуть, пры каждых замках н дворех нашых, окром где бы кгрунты злые н непожыточные быля ... Цыншу з волокн кгрунту доброго — 21 гр., з середнего — 12 гр., с подлого — 8 гр., а з вельмн подлого, песковатого альбо блотлнвого — 6 гр.; овса з волок доброго н середнего кгрунту — по две бочкн, а с подлого —одна бочка ... а за отвоз бочкн каждое — 5 гр.; с тых жа менованых кгрунтов с кождое волокн сена воз однн альбо 3 гр. за сено, а за отвоз 2 гр., а з вельмн подлого кгрунту сена н овса даватн не повнннн, ннжлн з кождое волокн всякого кгрунту мають даватн гусь альбо полтора гроша, кур двое або пенезей 16, яек двадцать, або пенезей 4; на неводы гр.2... Робота тяглым людем с кождое волокн по два днн ма неделю, а толокн чотыре лете, с чым кажуть, за што мает бытн отпушчена нм работа о божьем нароженьн тыйдень, о месопустех тайдень, о велнкодня тыйдень..."[7]

Апісанне парадку адбыеання паншчыны ў інвентары маёнтка Раклішкі Лідскага паеета за 1585 г.

"На працу сяляне абавязаны выходзіць і станавіцца на вызяачаным месцы з узыходам сонца, а пакідаць работу хутка пасля захаду сонда. Працу павінен заказваць войт ці ўраднік. Хто б пасля заказу не выйшаў на працу, то за такую непаслухмянасць павінен адпрацаваць за адзін дзень два дні, не пакідаючы тэрыторыі паяскага двара, а за другі дзень — чатыры дні, таксама знаходзячыся пры двары. Калі хто-небудзь не выйшаў на працу ўсе тры дні ці на працягу шасці тыдняў па разу ў тыдзень, асабліва летам, то за гэта тыдзень у ланцугах павінен працаваць у двары. Пасля гэтага такі чалавек урадніку павінен быў даць барана. Калі б і пасля гэтага ў яго здарыліся нявыхады на працу, тады — бічаванве каля слупа. Калі хто праз хваробу не змог выйсці на паншчы' ну, тады павінен загадзя папярэдзіць войта .[8]

Вытрымка з артыкула 13 раздзела 12 Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588 г. аб умовах захавання свабоды вольным селянгнам пасля 10-гадовага тэрміну пражывання ў адным і тым. жа маёнтку

"К тому уставуем, естлн бы который чоловек стану простого ..., будучн волным, похожнм... зашедшы за кого с князей, панов, шляхты, будь запоможенье от того пана взявшн або не взявшн, а десеть лет за тым паном заседел, таковый чоловек або детн его, похочут лн проч отыйтн, повнннн будуть откупнтнся з службы десетма копамн грошей н то все, што будуть у пана того своего запоможенье взялн, заплатнтн".[9]

Фрагмент скаргг сялян вёскг Старакожы Горацкай воласці ўла дальткам князям Сапегам на злоўжываннг мясцовага адміністратара (лаўтка), датаванай 30 мг гг XVII ст

"Мы, убогне подданые волостн Горскне з села Старакожы, ускар-жаемося вашым мнлостям, нашым мнлостнвым паном, на лавннка ста-рокожского на нме Рома Беззубца, который нам велнкне а незносные крнвды чыннт от колко лет Безвннне нас грабнт н грабежы у него гннуть, а колн почнем у него грабежов проснт, тогды нас бьеть, мордуеть нас самнх н детей нашнх што узмовнт на нас брат пану, то сам берет во двое того Ябедннк лнхнй, прнсяжннк, лнхвяр С пугою железною ходмт, што кат Детн, скоро обачывшы его с пугою ндучого, то от него утекают, а псы н духу его боятся"[10]

Паведамленне аб уцёках сям'і падданага князя Палубенскага з маёнтка Котчыенскага Слонімскага павета і атсанне сялянскай гас падаркг

В року прошлом тнсеча шестсот семом, месяца апреля первого дня подданый его мнлостн властный, нменя его Котчынского з села Озера в повете Слоннмском лелсачего най ме Павлюк Оснпцовнч, который дей давност земскую на маётностн Котчынской заседевшы здрадлнве утек-шын з жоною своею Полонеею н з сынам двема Харком, Васнлем н з дочкою Овдотею і зо всею маетностю то ест меновнте кляча одна, волы два, коров две свнней четверо, курей четверо, телнца двухлетняя, телят рочных двое,овец старых шестеро, молодых двое, збожя малочоного жнта бочок десет, ячменю бочок чотыры, овса бочок гры, пшеннцы бочка, грыкн бочок тры, ярыцы шанок (136 л), гороху пол-шанка, сочовнцы шанок, колеса нарогн н нншое суде домовое, бочкн, ушаткн, кублы "[11]

Вытрымка са статута 1591 г аднаго з цэхау г Менска аб выка наннг неабходных патрабаванняў для атрымання звання майстра

"Імкнучыся да таго, каб рамествы нашага цэха займелі ва ўсіх славу і адабрэнне, устанаўліваем, каб кожны, хто захоча з дазволу ўсяго цэха стаць майстрам у гор Менску, сваімі б рукамі вырабіў у прысутнасіп двух вызначаных цэхам для назірання майстроў ніжэй ашсаны шэдэўр па свайму рамяству і перадаў яго ў цэх

Кавальскае рамяство цясак, падкова, сякера Гэтыя 3 рэчы павінны быць выраблены ў 1 дзень А калі б пералічаныя рэчы не былі б зроблены здавальняюча з першага раза, тады, па рашэнню майстроў і цэха, ен павінен гэтыя рэчы вырабляць друп і трэці раз Калі б і на трэці раз ен не справіўся, тады становіцца бадзяжным рамеснікам ці падмайс-трам, пакуль лепш не навучыцца "[12]

ЛІТАРАТУРА

1. Белоруссня в эпоху феодалнзма Мн , 1959 Т 1 Галенчанка Г Я Францыск Скарына — беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар Мн , 1993

2. Псторыя Беларусі ў дакументах і матэрыялах Менск, 1936 Т 1 Голубеў В Ф Сялянскае землеўладанне і землекарыстанне на Беларусі XVI - XVIII стст Мн , 1992

3. Греков Н Б Очеркн по нсторнн международных отношеннй Восточной Европы XIV - XVI вв М , 1963

4. Грнцкееііч А П Частаовладельческне города Белорусснн в XVI —XVIII вв Мн , 1975

5. Грішкевііч А П Соцнальная борьба горожан Белорусснн (XVI —ХУІПвв ) Мн , 1979

6. ГрыцкевгчВ П , МальдзгсА 1 Шляхі вялі праз Беларусь Мн ,1980

7. Доўнар Запольскі М В Псторыя Беларусі Мн , 1994

8. Ермаловіч М 1 Па слядах аднаго міфа Мн , 1991

9. ЕрмалоеічМ I Старажытная Беларусь Віленскі перыяд Мн ,1994

10. Ігнатоўскі У М Кароткі нарыс псторыі Беларусі Мн ,1991

11. Копысскші 3 Ю Экономнческое развнтне городов Белоруссня в XVI — первой половнне XVII вв Мн , 1966

12. Копысскгій 3 Ю Соцяально-полнтнческое развнтне городов Белорусснн в XVI — первой половнне XVII вв Мн , 1975

13. Ластоўскг В Ю Кароткая псторыя Беларусі Мн , 1993 Лойка П А Прыватмаўласюцкія сяляне Беларусі' Эвалюцыя феадальнай рэнты ў другой палове XVI — XVIII стст Мн 1991

14. Любавскш М К Очерк нсторнн Лнтовско-Русского государства до Люблннской уннн включнтельно М , 1910, М , 1915

15. Мелешко В Н Могнлев в XVI - середнне XVII в Мн , 1988 Нарысы псторыі Беларусі Мн , 1994 Ч 1

16. Пычета В Н Белоруссня н Лнтва в XV - XVI вв М , 1961

17. Пччета В Н Аграрная реформа Снгазмунда Августа в Лнтовско-Русском государстве М , 1958

18. Подокшын СА Реформацня н общественная мысль Белоруссии и Литвы (вторая половнна XV — начало XVII в ) Мн , 1970

19. Полное собранне русскнх летописей М , 1962 Т 2, М , 1975 Т 32, М,1980 Т 35

20. Помнію старажытнай беларускай шсьмеянасвд Мн , 1975 Помнікі мемуарнай літаратуры Беларусі XVII ст Мн , 1983

21. Похплеенч Д Л Крестьяне Белорусснн н Лнтвы в XVI — XVIII вв Львов, 1957

22. Саганоегч Г М Войска Вялікага Княства Літоўскага ў XVI — XVII стст Мн , 1994

23. Сгшрпдонов М Ф Закреповденне крестьянства Беларусн (XV — XVI вв ) Мн , 1993

24. Ткачоў М А Замкі і людзі Мн ,1991 Францыск Скарына 36 дакументаў і матэрыялаў Мн , 1988

25. Хрестоматня по нсторнн Белорусснн С древнейшнх времен до 1917г Мн , 1977

26. Хрестоматня по нсторнн южных н западных славян В 3 т Мн , 1987 Т 1

27. Юхо Я А Кароткі нарыс псторыі дзяржавы і права Беларусі Мн , 1992

ДАДАТАК:

[1] (Гуревнч Ф.Д. Древннй Новогрудок. Л., 1981. С. 154)

[2] Сафоновнч Феодоснй Хроннка з лнтопнсцнв стародавннх Кнев, 1992 С 172—173

[3] Поўны збор рускіх летапісаў. Т. 32. С. 43

[4] Спадчына. № 4. 1991. С. 98 — 99.

[5] Феодоснй Софоновнч. Хроника з лнтопнсцнв старадавннх. Кнев, 1992. С. 183 — 184

[6] Белоруссия в эпоху феодализма.Т. І.С.143.

[7] Белоруссня в эпоху феодалнзма. Т. 1. С. 217, 219

[8] Акта, нздаваемые Внленскою археографнческою комнсснею. Внльно, 1877. Т. 14. С. 312—335. Пераклад з рольскай.

[9] Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 г. Мн., 1989. С. 317

[10] Рукапicны аддзел бібліятэкі Акадэмii навук Літвы ф 17 С 104 Ар 6

[11] Нацыянальны архіў РБ Ф 1785 В 1 Спр 22 Ар 15

[12] Белоруссня в эпоху Феодалнзма Т 1 С 296

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Развіццё феадальных адносін у ВКЛ


Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.