БЕЛАРУСКІЯ ЗЕМЛІ Ў СЯРЭДЗІНЕ XIII - ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XVII ст.

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2023)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему БЕЛАРУСКІЯ ЗЕМЛІ Ў СЯРЭДЗІНЕ XIII - ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XVII ст.. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь глазами птиц HIT.BY! Звёздная жизнь KAHANNE.COM Беларусь в Инстаграме


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-11-26

Літва, княства Наваградскае, княства Літоўскае і Наваг-радскае, Вялікае Княства Літоўскае і Рускае, Жамойцкае і іншых зямель — пад такімі назвамі была вядома ў псторыі і ўпісала сваю старонку ў еўрапейскую і сусветную псторыю адна з самых магутных і мудрых краін сярэднявечча, пачаткі якой адносяцца да сярэдзіны XIII ст

У XIII ст усходнеславянскія абшары былі яшчэ па-крыты мноствам дробных феадальных удзельных княст-ваў, валадары якіх з пераменным поспехам змагаліся за першынства ў сваіх рэпенах Прынамсі, на беларускіх землях такіх княстваў налічвалася каля 20.

На балцкіх землях на сярэдзіну XIII ст сталай дзяр-жаўнасці яшчэ не было Стан у гэтым рэпёне можна вызна-чыць як пераддзяржаўны Тутузнікаюць племянныя саюзы, вылучаюцца "старшыя" князі (кунігасы), якія ўмацоўваюць сваю ўладу Як сведчыць псторыя, такі пераддзяржаўны стан мог праіснаваць даволі працяглы час Але пагражальная для самога выжывання балтаславянскага насельніцтва знеш-няя небяспека вымушала суцішаць міжкняжацкія ўнутраныя разборкі і вылучала ідэю кансалідацыі, аб'яднальную ідэю, на першы план Бо ж сапраўды гэтым часам на суседніх паўночных землях — тэрыторыях латышоў і эстаў — ордэн мечаносцаў далека не прапаведніцкімі метадамі насаджаў хрысціянства Рэальная пагроза ад гэтых нязваных хрысці-целяў паўставала для палачан, пскавічоў, Ноўгарада Вялі-кага, ды і для той жа Жмудзі і Літвы Асаблівую небяспеку сталі ўяўляць ворагі з паўночнага захаду, калі ў 1237 г мечаносцы аб'ядналіся ў адзін ордэн з тэўтонамі, якія знішчылі перад гэтым магутнае балцкае племя прусаў і марылі аб новых заваяваннях на ўсходзе

Не меншая пагроза навісала для нашых продкаў у сярэдзіне XIII ст з паўдневага ўсходу Адно за адным падпадалі пад мангола-татарскае ярмо ўсходнія і паўдневыя княствы Нават самыя магутныя з іх — тая ж Галіцка-Валынская Русь — вымушаны былі выплачваць даніну ардынскім захопнікам.

У такой сітуацыі дзеля абароны сваёй незалежнасці, у рэшце рэшт дзеля выжывання, насельніцтва балта-ўсход-неславянскага памежжа павінна было аб'яднаць свае нама-ганні. Але спраўдзіць ідэю кансалідацыі балта-славянскіх зямель было не так проста, бо на лідэрства ў гэтым рэгіёне прэтэндавалі па меныпай меры тры цэнтры: Наваградак, літоўска-жмудскі асяродак і Полацк. Нельга забываць і аб палітычных амбіцыях у гэтым рэгіёне галіцкіх князёў.

Здаецца, Полацкае княства, якое ў свой час першым вылучылася са складу Кіеўскай Русі і мела багатыя тра-дыцыі незалежнага і самастойнага існавання, павінна было стаць тым цэнтрам, які б аб'яднаў вакол сябе змоглыя ад феадальных усобіц і іншаземных набегаў навакольныя землі. Але ж Полаччына XIII ст. не была ўжо настолькі багатай і магутнай, як у папярэднія стагоддзі, бо страта выхаду да Балтыкі, цяжкая зацяглая барацьба з крыжацкай агрэсіяй падтачыла сілы гэтага волата. 1 ў сярэдзіне XIII ст. цэнтр палітычнага жыцця на беларускіх землях пераходзіць у Наваградак. Пацвярджэннем таму з'яўляюц-ца як летапісныя звесткі, так і археалагічныя крыніцы.

Летапісныя паведамленні аб падзеях сярэдзіны XIII ст. літаральна застракацелі звесткамі аб Наваградку, аб На-ваградскай зямлі. Археолагі, якія ў пасляваенны час па-чалі рабіць у Наваградку раскопкі, былі пастаўлены перад неабходнасцю тлумачэння такой з'явы, што ў XIII ст. гэты ў нядаўнім мінулым нічым не адметны рэгіянальны цэнтр "напоўнены імпартнымі вырабамі". Хаця горад па сваіх памерах адносіўся да невялікіх, але "па знаходках прад-метаў раскошы супернічае са знакамітымі старажытна-рускімі гарадамі, а ў шэрагу выпадкаў з'яўляецца ўла-дальнікам унікальных рэчаў"[1].

Узвышэнне Наваградка ў сярэдзіне XIII ст. вынікае з яго геапалітычнага становішча на гэты час. Тое, пгго багацце і раскоша пацяклі сюды — натуральная з'ява, бо пацяклі яны ў самае бяспечнае месца, аднолькава аддаленае ад гарачых крывавых межаў, дзе сутыкаліся балты і славяне з крыжац-кай і мангола-татарскай наваламі. Грошы і багацце давалі моц і ўладу. 1 калі ў 30-я гг. XIII ст. Наваградак знаходзіўся ў залежнасці ад Галіцка-Валынскай Русі, то ў другой палове 40-х гт. наваградцьі праводзяць сваю самастойную лінію ў складаных міждзяржаўных стасунках у гэтым рэгіёне.

Менавіта ў верхнім Панямонні разгортваліся асноўныя падэеі, якія паклалі пачатак Літоўскай дзяржаве. Першым князем — прэтэндэнтам на ролю яе стваральніка — вы-ступіў літоўскі князь Міндоўг. Трэба мець на ўвазе, што летапісная Літва размяшчалася на сённяшніх усходнелі-тоўскіх і паўночна-заходніх беларускіх землях.

Да з'яўлення ў Наваградку Міндоўг у летапісах упамі-наецца сярод іншых князёў-кунігасаў на балцкіх тэрыто-рыях. Так, у 1219 г. Міндоўг даў абавязацельствы галіц-ка-валынскім князям ваяваць супраць палякаў. У 1237 г. ён па жаданні Данілы Галіцкага выступае супраць Конрада Мазавецкага. Аднак у сярэдзіне 40-х гг. Мшдоўг церпіць няўдачу ў бітве з крыжакамі і яго пазіцыі ў Літве значна слабеюць. Скарыстаўшы гэта, праціўнікі-кунігасы Міндоўга выдвараюць яго з Літвы. Тады і з'яўляецца Міндоўг у Наваградку, дзе, паводле Густынскага летапісу, у 1246 г. "прня веру Хрнстову от Востока (г.зн. правас-лаўную) со многнмн свонмн баяры".

Як князь Наваградка Міндоўг выконвае волю і памкненні наваградскіх баяр, якія, паміж іншым, супадалі з яго асабіс-тымі інтарэсамі. 3 дапамогай сілы Міндоўг напрыканцы 40-х — пачатку 50-х гг. XIII ст. адваёўвае для сябе Літву, далучыўшы яе да Наваградка. Паводле Іпацеўскага летапісу Міндоўг "Лнтву зане, понмана бе вся земля Лнтовьская".

Добра разумеючы, што гэты крок прыдзецца не даспадо-бы магутным галіцка-валынскім князям, Міндоўг шукае падтрымку на Захадзе. Ён прымае каталіцгва і ў 1252 ці 1253 г. карануецца ў Наваградку з бласлаўлення папы рымскага Інакеція XIV. Тым самым валадар Літвы мяркуе спыніць крыжацкі ўціск і здабыць саюзнікаў у супрацьстаянні з галічанамі. Але надзеі Міндоўга не спраўдзіліся. Тройчы абрушвалася моц галіцка-валынскага войска на землі Наваг-радчыны, несучы з сабой смерць, рабаванне, гвалт.

Няўдачы, іпто праследавалі Міндоўга, выклікалі незада-воленасць ім у баярскім асяродку наваградчан. У хуткім часе на княжацкі пасад яны запрашаюць сына Міндоўга — Войшалка. Гэта быў таленавіты, дальнабачны, жорсткі палі-тык-валадар. На пачатку сваёй кар'еры ў ролі князя наваг-радскага ён разыгрывае складанейшую палітычную камбіна-цыю, мэтай якой было захаванне незалежнасці Наваградка ад галіцкіх князёў. Войшалк аддае сваё наваградскае кня-жанне Раману, сыну Данілы Галіцкага. Сам жа ўваходзіць у давер да магутнага паўднёварускага валадара. У зоучны ж момант — недзе напрыканцы 50-х гг. XIII ст. — Войшалк забівае Рамана і вяртае страчаны пасад. У гэты час абвастра-юцца адносіны паміж валадаром Літвы Міндоўгам і яго сынам князем Наваградка Войшалкам. Здаецда, пытанне аб лідэрстве ў рэгіёне павінна вырашыцца паміж гэтымі асобамі.

Але на авансцэну выходзіць трэцяя сіла — жмудскі князь Трайнята. Менавіта са жмудскага асяродку паўстае другая спроба аб'яднання балта-ўсходнеславянскіх зямель у адзіны палітычны арганізм. Увосень 1263 г., калі войска Міндоўга знаходзілася ў паходзе на Бранск, валадар Літвы і два яго малодшыя сыны былі забітыя змоўшчыкамі. На чале іх стаяў ужо згаданы вышэй Трайнята. Ён вырашыў знішчыць пад корань усіх мажлівых канкурэнтаў. Пачаў гэтую няўдзячную справу жмудскі князь з пляменніка Міндоўга Таўцівіла, што на той час княжыў у Полацку. Полацк на самой справе і сам меў намеры скарыстаць сітуацыю і, забіўшы Трайняту, далучыць суседнія балцкія землі да сваёй дзяржавы. Болып увішным аказаўся жмудскі князь, які забіў полацкага Таўцівіла. Тады, як сведчаць летапісы, "Войшалк убоявся того же н бежа до Пiньска".

Але трыумф Трайняты быў нядоўгім. Праз некаторы час ён быў зарэзаны конюхамі Міндоўга, пасля чаго і надышла развязка драмы: Войшалк "понде с пнняны к Новогороду н оттоле пое с собою Новогородце н понде в Лнтву княжнть". Наступным этапам удзейнасці Войшалка было далучэнне да сваіх уладанняў балцкіх земляў На-лыпчанаў і Дзяволтвы.

Такім чынам, князь наваградскі Войшалк стварыў тое ядро дзяржавы, якое з цягам часу абрастала суседнімі землямі і пераўтварала княства Літоўскае, Літву ў Вялікае Княства Літоўскае, Рускае, Жамойцкае.

Такім чынам, можна з упэўненасцю канстатаваць, што сярод заснавальнікаў княства Літоўскага былі разам з балцкімі і заходнебеларускія землі. Прьгчым у існаванні такога палітычнага аб'яднання было зацікаўлена на-сельніцтва як тых, так і другіх зямель.

Але ў апошнія тры дзесяцігоддзі XIII ст. перад маладой дзяржавай стаяла адна задача: выжыць у акружэнні сусе-дзяў, што былі не зацікаўлены ў з'яўленні новага дзяр-жаўнага ўтварэння, да якога хінуліся яшчэ не падуладныя крыжакам ці ардынцам землі. 1 з гэтай задачай уладары Літоўскай дзяржавы паспяхова справіліся. Гэта стала мажлівым, па-першае, з прычыны гістарычнай мэтазгод-насці, калі яднанне сіл дазваляла балтаславянскаму насельніцтву верхняга і сярэдняга Панямоння адстаяць сваю свабоду і жыццё. Па-другое, з'яўленне на авансцэне гістопоіі магутных дзяржаўных дзеячаў — Міндоўга, Войшалка, Тройдзеня, Віценя — не дазволіла згінуць дзяржа-ве ў крыві міжусобных дынастычных звадак.

Ды урэшце рэіпт да княства Літоўскага ў гэты час павярнулася тварам гістарычнае шанцаванне. Невядома, як бы склаўся лёс гэтай дзяржавы, калі б аб'яднальныя працэсы ў Панямонні прыпалі на 30 — 40-я гт. XIII ст. — час найвялікшага ўздыму Галіцка-Валынскага княства, — ці, скажам, на тыя ж 30 — 40-я гг. XIV ст., калі ў моц увайшоў Ордэн. Але ж так склалася гістарычна, што станаўленне дзяржаўнасці Літвы прыпала на той перыяд, калі гэтаму працэсу Галіцка-Валынская дзяржава ўжо не магла пераш-кодзіць, а Ордэн тое ж зрабіць яшчэ не быў у сілах.

Аб гэтым сведчаць факты з палітычнай гісторыі княства Літоўскага пасля забойства Войшалка. Прадстаўнік галіцка-га княжацкага дома Шварн, які бьгў паўнапраўным улада-ром-спадкаемцам Літвы, не вытрымаў барацьбы з мясцовай апазіцыяй на чале з Тройдзенем. Галічанін быў адлучаны ад улады. А ва ўмовах палітычнага драблення Галіцка-Валын-скай Русі ёй не ўдалося паставіць пад свой кантроль падзеі ў Літоўскай дзяржаве нават з дапамогай ардынскай сілы.

Увакняжыўшыйся на літоўскім троне недзе ў 1269/1270 г. Тройдзень энергічна, з дапамогай сілы і подкупаў праводзіў палітыку кансалідацыі зямель, іпто склаліся ў адзіны дзяр-жаўны арганізм у 50 — 60-я гт. XIII ст. Яму ўдалося стабілізаваць унутрыпалітычную сітуацыю ў Літоўскай дзяр-жаве. Гэта дазволіла адвадзіць на пэўны час ворагаў ад прэ-тэнзій на незалежнасць Літвы. А пгто прэтэнзіі такія існавалі, сведчаць летапісныя згадкі. На пачатку 70-х гг. XIII ст. князь луцкі Мсціслаў Данілавіч "пошел бяшеть от Копыля, воюя по Полесью". У 1275 г. Леў Данілавіч у хаўрусе з залатаар-дынскім ханам Менгу-Цімурам беспаспяхова спрабаваў пад-началіць землі верхняга Панямоння. Праз некаторы час для той жа мэты ён скарыстаў сілы арды Нагая. Але зноў жа безвынікова. У хуткім часе пасля згаданых выпраў з Галіч-чынай і Валынню быў заключаны мір. Гэта дазволіла Тройд' зеню кінуць сілы на абарону паўночна-заходніх межаў.

Да другой паловы 70-х гг. XIII ст. яны былі болып-менш спакойнымі. Гэта ў многіх выпадках быў вынік паспяховага адбіцця крыжацкіх рэйдаў (успомнім перамогу ў бітве ля возера Дурбе). Але справа была яшчэ і ў тым, што ў 1260 г. на прускіх землях, дзе ўжо ўсталявалася ордэнская ўлада, супраць захопнікаў успыхнула паўстанне. Зацятая барацьба працягвалася болыд дзесятка гадоў. Толькі ў 1274 г. аднавілі-ся захопніцкія выправы тэўтонаў на прускія землі і далей на ўсход. Аднак поспех далёка не заўсёды спадарожнічаў кры-жакам. У 1279 г. яны атрымалі страшэннае паражэнне ад войска Тройдзеня і на некаторы час суцішылі свой уціск на Літву. Але ўсё ж крыжацкай агрэсіі не перапынілі, бо барацьба за жмудскія землі працягвалася і ў 80 — 90-х гг. XIII ст., а ў 1300 — 1315 гг. крыжакі рабілі наезды ў асноўным на Жмудзь ажно 20 разоў.

Тым не менш Літоўская дзяржава пасля смерці Тройдзе-ня ў 1280 г., які, безумоўна, умацаваў яе становішча, атры-мала мажлівасць для далейшага развіцця. Што і знайшло сваё ўвасабленне ў дзейнасці наступных уладароў. Асабліва яскрава цэнтралізатарскія памкненні выявіліся ў палітыцы вялікіх князёў Віценя і Гедыміна. Менавіта за часы іх панавання ў склад Літоўскай дзяржавы ўвайшлі амаль усе беларускія землі, якія не прымалі ўдзелу ў яе заснаванні.

Шляхі іх уваходжання ў склад Літоўскай дзяржавы былі розныя. Скупыя, адрывачныя звесткі, што дайшлі ад той далёкай пары, не дазваляюць вызначыць дакладную карціну гатага працэсу. Пад 1326 г. у летапісах упамінаецца князь менскі Васіль ужо як васал вялікага князя Гедыміна, але на якіх умовах і пры якіх абставінах гэта адбылося, меркаваць цяжка. Сваю ролю ў пашырэнні дзяржаўнай тэрыторыі Літоўскай дзяржавы адыгралі шлюбныя сувязі, недругарад-нае месца адводзілася і ваенна-палітычнаму ўціску. Але ўсё ж ёсць усе падставы, каб з вялікай доляй упэўненасці гаварыць аб дабравольна-дагаворнай аснове ўваходжання ў склад Літоўскай дзяржавы найбольш буйных беларускіх зямель — Полацкай і Віцебскай. Аб гэтым сведчаць земскія прывілеі вялікіх князёў літоўскіх. Яны зацвярджалі аўта-номны статус названых зямель у складзе Вялікага Княства Літоўскага. Па меншай меры можна выдзеліць чатыры ха-рактэрныя рысы аўтаномнасці. Першая звязана з правам палачан і віцяблян выказаць сваю думку і самым сур'ёзным чынам уплываць на прызначэнне вялікім князем першай асобы ў сваёй зямлі. Вялікі князь быў абавязаны "нм давать воеводу по старому, по нх волн, н который нм будет нелюб воевода ... нно нам воеводу нм нного датн, по нх волн".

Другая — гэта тое, што аўтаномнасць Полацкай і Віцебскай зямель прадугледжвала абмежаванне судовай улады вялікакняжацкіх намеснікаў ці ваявод. Гэта вельмі важны момант, бо заканадаўчыя нормы і судовыя ўстановы практычна вызначаюць статус асобы ў грамадстве. Кант-роль за статусам мясцовае баярства захоўвала за сабой. У прыгаданых земскіх прывілеях спецыяльна агаворвалася: "А воеводе нашому полоцкому мешчан не суднтн одному, суднтн ему с бояры н мешчаны".

Трэцяя рыса аўтаномнасці выяўлялася ў мажлівасці функцыяніравання полацкага і віцебскага веча (сойма). Прычым на гэтых сходах насельніцтва Полацка ці Віцеб-ска вырашаліся многія важныя пытанні мясцовага кіраван-ня: выбранне мясцовых улад, нормы нясення вайсковай службы, гаспадарчыя гарадскія справы, нарэшце, абмяр-коўваліся міждзяржаўныя гандлёвыя дагаворы.

Чацвёртая, бадай самая важная з вызначаных рыс пэўнай самастойнасці Полацкай і Віцебскай зямель у складзе Вялікага Княства Літоўскага заключаецца ў вы-ключным, манапольным праве мясцовага баярства займаць усе пасады мясцовага кіравання. Гэта значыць, мясцовыя землеўладальнікі захоўвалі за сабою права ўладарыць ў сваёй зямлі. Зусім нездарма менавіта з Падзвіння выйшла абсалютная большасць родаў беларускага паходжання, прадстаўнікі якіх займалі кіруючыя пасады яку мясцовых, так і ў цэнтральных органах улады Вялікага Княства Літоўскага. Тут былі радавыя гнёзды князёў Друцкіх, Лукомскіх, Адзінцэвічаў. Адсюль паходзілі такія вядомыя ўгісторыі прозвішчы, як Глябовічы, Ільінічы, Неміравічы, Корсакі, Зяноўевічы і многія іншыя.

Усе прыведзеныя факты дазваляюць гаварыць аб аўта-номіі далучаных зямель да Вялікага Княства Літоўскагэ.

Феадальныя княствы-дзяржавы, якія існавалі на тэры-торыі Беларусі яшчэ ў Х — XII стст., сваім вопытам дзяржаўнасці, развітай эканомікай, культурай удыхвалі свае багатыя традыцыі і новай Літоўскай дзяржаве, робячы яе Вялікім Княствам.

ДАКУМЕНТЫ I МАТЭРЫЯЛЫ

Урывак з "Хронікі з летапісцаў старадаўніх" Феадосія Сафанові-ча а.6 жыцці і дзейнасці князя Міндоўга

"По смертн отца своего Рннголта Мнвдог застал князем лнтовскнм н жмодскнм...; з прусамн, з крнжакамн славный проваднл войны. Потом от сыновцов (пляменннкаў) свонх Тевтннла н Внкннта з помочью войск короля руского Данннла Мнндог был так барзоутескеный, аж муснл мнстра крнжадкого Андрея проснтн о помоч. А гды ему Авдрей не хотел датн помочн, ажбы окрестнлся в рымскую веру, учнннл так Мендог, окрестнлся. А жебы в вере охотне трнвал, прнслал ему папеж Ннокентнй корону, н укоронован застал королем лнтовскнм. Але того ж року знову покннул веру рымскую н до паганскнх забобонов вернулся... Сам с тым Мендог от Тронната, своего сыновца, гды спал, был забнтай з двома сынамн, Руклею н Репнкасом'[2]

фрагменты з тэксту Іпацьеўскага летатсу аб падзеях палітыч най барацьбы памгж Наваградскай, Галгцка Валынскай, Жамойцкай г Полацкай землямг ў 50 — 60 я гг XIII ст

"В лето 6760 (1252) нзгна Мндог сыновца своего Тевтевнла н Еднвнда, пославшю ему на войну ею со уем (дзядзькам) свонм со Выконтом, на Русь воевать ко Смоленьску, н рече ' Што кто прнемлеть, собе держнть', вражбою бо за ворожьство с ннмн Лнтву заня, понмана бе вся земля Лнтовьская н бесчнсленое нменне нх, прнтрене бо богатьство нх, н посла на не вон свое, хотя убнтн я Онема же уведавшнма, н бежаста ко князю Даннлу н Васнлковн, н прнехаша во Волод мерь Даннл же н Васнлко, брат его, розгадав со сыном, брата сн посла на Воковыеск, а сына на Услоннм, а сам нде ко Зднтову н поймаша грады многы н взвратншася в домы

В лето 6763 (1255) потом же Воншелк створн мнр с Даннлом н выда двдерь Мнндогдову за Шварна, сестру свою, н прнде в Холм к Даннлу

В лето 6770 (1262) во осень убнт бысть велнкнй князь лнтовьскн Мнньдовг, самодержець бысть во всей земле Лнтовьской По Мнндов-говн же убнтьн, Воншелк убоявься того же н бежа до Пнньска н ту жнвяшеть, а Тренята нача княжнтн во всей земле Лнтовьской н в Жемотн йпослапобратапоТовтнвнладоПолотьска, рекатако "Брате! Прнедн семо, розделнте землю н добыток Мнвдовьгов" Оному же прехавшу к нему, н поча думатя Товтнвнл, хотя убнтн Треняту, а Тренята собе думашеть на Товтнвнла пак, н прннесе думу Товтнвнлову боярцн его Прокопнй Полочаннн Тренята же потереднв н убнв Товтнвнла н на-ча княжнтн однн Посем же почаша думатн конюсн-Мнндовговн, 4 пароб-цн, како бы лзе нм убнтн Треняту, оному же ндуіцу до мовннцы мыться, онн же, усмотревше собе время таково, убнша Треняту, н тако бысть конець убнтья Тренятнна Се же услышав Воншелк, пойде с Пнняны к Новугороду, н отголе поя со собою Новгородце н пойде в Лнтву княжнть, Лнтва же вся прняша н с радостью, своего господнчнца Воншелк нача городы нматн во Дявельтве н в Нальвданех городы же понмав, а ворогы своя нзбнв, н тако прндоша восвоясн Посі м же Воншелк дал княженне свое зятю своему Шварновн, а сам опять восхоте прятн мннскнй чнн н посем Лев* прнеха к нему в манастырь н убн Воншечка завнстью, оже бяшеть дал землю Лнтовьскую брату его Шварновн. '

ЛІТАРАТУРА

1. Белоруссня в эпоху феодалнзма Мн , 1959 Т 1 Галенчанка Г Я Францыск Скарына — беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар Мн , 1993

2. Псторыя Беларусі ў дакументах і матэрыялах Менск, 1936 Т 1 Голубеў В Ф Сялянскае землеўладанне і землекарыстанне на Беларусі XVI - XVIII стст Мн , 1992

3. Греков Н Б Очеркн по нсторнн международных отношеннй Восточной Европы XIV - XVI вв М , 1963

4. Грнцкееііч А П Частаовладельческне города Белорусснн в XVI —XVIII вв Мн , 1975

5. Грішкевііч А П Соцнальная борьба горожан Белорусснн (XVI —ХУІПвв ) Мн , 1979

6. ГрыцкевгчВ П , МальдзгсА 1 Шляхі вялі праз Беларусь Мн ,1980

7. Доўнар Запольскі М В Псторыя Беларусі Мн , 1994

8. Ермаловіч М 1 Па слядах аднаго міфа Мн , 1991

9. ЕрмалоеічМ I Старажытная Беларусь Віленскі перыяд Мн ,1994

10. Ігнатоўскі У М Кароткі нарыс псторыі Беларусі Мн ,1991

11. Копысскші 3 Ю Экономнческое развнтне городов Белоруссня в XVI — первой половнне XVII вв Мн , 1966

12. Копысскгій 3 Ю Соцяально-полнтнческое развнтне городов Белорусснн в XVI — первой половнне XVII вв Мн , 1975

13. Ластоўскг В Ю Кароткая псторыя Беларусі Мн , 1993 Лойка П А Прыватмаўласюцкія сяляне Беларусі' Эвалюцыя феадальнай рэнты ў другой палове XVI — XVIII стст Мн 1991

14. Любавскш М К Очерк нсторнн Лнтовско-Русского государства до Люблннской уннн включнтельно М , 1910, М , 1915

15. Мелешко В Н Могнлев в XVI - середнне XVII в Мн , 1988 Нарысы псторыі Беларусі Мн , 1994 Ч 1

16. Пычета В Н Белоруссня н Лнтва в XV - XVI вв М , 1961

17. Пччета В Н Аграрная реформа Снгазмунда Августа в Лнтовско-Русском государстве М , 1958

18. Подокшын СА Реформацня н общественная мысль Белоруссии и Литвы (вторая половнна XV — начало XVII в ) Мн , 1970

19. Полное собранне русскнх летописей М , 1962 Т 2, М , 1975 Т 32, М,1980 Т 35

20. Помнію старажытнай беларускай шсьмеянасвд Мн , 1975 Помнікі мемуарнай літаратуры Беларусі XVII ст Мн , 1983

21. Похплеенч Д Л Крестьяне Белорусснн н Лнтвы в XVI — XVIII вв Львов, 1957

22. Саганоегч Г М Войска Вялікага Княства Літоўскага ў XVI — XVII стст Мн , 1994

23. Сгшрпдонов М Ф Закреповденне крестьянства Беларусн (XV — XVI вв ) Мн , 1993

24. Ткачоў М А Замкі і людзі Мн ,1991 Францыск Скарына 36 дакументаў і матэрыялаў Мн , 1988

25. Хрестоматня по нсторнн Белорусснн С древнейшнх времен до 1917г Мн , 1977

26. Хрестоматня по нсторнн южных н западных славян В 3 т Мн , 1987 Т 1

27. Юхо Я А Кароткі нарыс псторыі дзяржавы і права Беларусі Мн , 1992

ДАДАТАК:

[1] (Гуревнч Ф.Д. Древннй Новогрудок. Л., 1981. С. 154)

[2] Сафоновнч Феодоснй Хроннка з лнтопнсцнв стародавннх Кнев, 1992 С 172—173

[3] Поўны збор рускіх летапісаў. Т. 32. С. 43

[4] Спадчына. № 4. 1991. С. 98 — 99.

[5] Феодоснй Софоновнч. Хроника з лнтопнсцнв старадавннх. Кнев, 1992. С. 183 — 184

[6] Белоруссия в эпоху феодализма.Т. І.С.143.

[7] Белоруссня в эпоху феодалнзма. Т. 1. С. 217, 219

[8] Акта, нздаваемые Внленскою археографнческою комнсснею. Внльно, 1877. Т. 14. С. 312—335. Пераклад з рольскай.

[9] Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 г. Мн., 1989. С. 317

[10] Рукапicны аддзел бібліятэкі Акадэмii навук Літвы ф 17 С 104 Ар 6

[11] Нацыянальны архіў РБ Ф 1785 В 1 Спр 22 Ар 15

[12] Белоруссня в эпоху Феодалнзма Т 1 С 296

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: БЕЛАРУСКІЯ ЗЕМЛІ Ў СЯРЭДЗІНЕ XIII - ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XVII ст.

()

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle

Скачать мультимедию?

подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY на Ютубе, в VK, в FB, Одноклассниках и Инстаграме чтобы быстро узнавать о лучших публикациях и важнейших событиях дня.