Навуковая дзейнасць Наркевіча Ёдкі

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Навуковая дзейнасць Наркевіча Ёдкі. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-11-26

Вынікi даследаванняу па электраграфіі былі выкладзены Я. А. Наркевiчам-Ёдкам у 1892 годзе камiсii спецыялiстау Пецярбургскага iнстытута эксперыментальнай медыцыны, членам-супрацоунікам якога ён быу, а затым на канферэнцыi па электраграфіі i электрафiзiялогіі у Пецярбургскiм унiверсiтэце. У 1893 годзе з адкрыццём нашага суайчыннiка былi азнаёмлены вядучыя навуковыя цэнтры Заходняй Еуропы-Берлiн, Вена, Парыж, Прага, Фларэнцыя, дзе Я. А. Наркевiч-Ёдка прачы-тау лекцыi i прадэманстравау цыкл фотаздымкау "электрычных iскрау i хвалепадобных ваганняу у розныя моманты праяулення iх у прыродзе i у чалавечым арганiзме". Вучоныя, якiя прысутнічалi на дэманстрацыi, пiсалi, што "доследы не толькi здзiвiлi i выклiкалi захапленне, але i даказалi вялiкае будучае скарыстанню электрычнасцi i электраграфіі". Прафесары Венскага, Парыжскага, Пе-цярбургскага унiверсiтэтау прадказвалi важнасць гэтых даследаванняу для медыцыны i фiзiялогіі. Шматлiкiя выступленнi нашага вучонага выклікалi iнтарэс не толькi спецыялiстау, але i самай шырокай публiкi, увагу якой прыцягнула незвычайнасць яго адкрыццяу.

Электраграфiчныя здымкi Я. А. Наркевiча-Ёдкi экспанавалiся на 5-й фатаграфiчнай выстауцы у Пецярбурзе. У сенсацыйным рэпартажы з гэтай выстаукi, апублiкаваным у часопiсе "Фотограф-любитель" за 1898 год адзначалася: "...У канцы аддзела змешчаны мала вядомы, але вельмi цiкавы экспанат п. Наркевiча-Ёдкi, якi уяуляе сабою здымкi розных разрадау электрычнасцi, выкананых на фатаграфiчных пласцiнках, рукi здаровага чалавека i рукi паралiзаванага суб'екта робяць на пласцiнцы зусiм розныя адбiткi. Наогул гэты экспанат новы, надзвычай цiкавы у фатаграфіі, ён пакладзе, магчыма, пачатак мноству даследаванняу i гiпотэз". Праз год за цыкл электраграфiчных здымкау Савет франка-рускай выстаукi у Пецярбурзе прысудзiу Я. А. Наркевiчу-Ёдку залаты медаль i узнагародзiу дыпломам выстаукi "За пастаянныя удасканаленнi у электратэхнiцы". А на мiжнародным кангрэсе у Францыi у 1900 годзе вучонаму прысуджана званне прафесара электраграфіі i магнетызму.

Я. А. Наркевiч-Ёдка з радасцю адгукауся на просьбы выслаць злектраграфiчныя здымкi, аднак, зразумела, не мог задаволiць усiх жадаючых. Камплекты электраграфiчных здымкау былi падараваны iм папячыцелю iнстытута эксперыментальнай меды-цыны прынцу Аляксандру Ольдэнбургскаму, Гістарычнаму музею прыродазнауства ў Вене i музею Шарко у Парыжы.

Заслуга Я. А. Наркевiча-Ёдкi у тым, што ён не толькi вынайшау спосаб рэгiстрацыi свячэння ад электрычных разрадау, што працякаюць з удзелам арганічных цел, але і знайшоу практычнае выкарыстанне вынiкам сваiх доследау у медыцыне.

Я. А. Наркевiч-Ёдка - "энтузiяст, якi абсалютна верыць у сваю работу, валодае сiлай практычнага увасаблення сваiх iдэй, уласцiвай толькi рашучым натурам". Такую характарыстыку давалi вучонаму яго сучаснiкi. Праводзячы свае шматлікія эксперыменты, ён зауважыу розницу у электраграфiчным малюнку аднолькавых участкау цела хворых і здаровых, стомленых i узбуджаных, сон-ных i нядрэмных людзей. Падрабязны аналiз інфармацыi з гэтых выяу дазволiу зрабiць выснову, што іх характар iстотна залежыць ад стану чалавека, і прапанаваць выкарыстаць электраграфiчны метад для дыягностыкi розных хвароб. Шмат хто з вучоных у канцы мiнулага стагоддзя лiчыу, што не толькi фiзiка, але і медыцына атрымала ў гэтым метадзе "вялiкую заваёву", бо электраграфiчныя здымкi могуць служыць у руках медыка "новым, вельмi тонкiм метадам дыягназу хваробы. Гэта - нараджэнне новай навукі. Вось што пiсалі ў сувязi з гэтым газеты таго часу: "Несумненна, што гэта работа будучага, але якiм будзе становiшча медыцыны, калi урач пры дапамозе iскры будзе адразу ставіць дакладны дыягназ... Пакуль дастаткова і таго, што спосаб гэты ужываецца ужо практычна Я. А. Наркевiчам-Ёдкам у распазнаваннi i лячэннi нервовых хвароб". "Новы метад даследавання з'яу электрычнасцi у прыродзе i жывых арганізмах, названы Наркевiчам-Ёдкам электраграфiяй, з выдатнай дасціпнасцю выкарыстаны iм для электратэрапіі i медыцыны наогул як новы і надзвычай дакладны спосаб пастаноукi дыягназу хва-робы". "Тое, што складае у дачыненні распазнавання гэтых хвароб асабiстую, суб'ектыуную думку, Наркевiч-Ёдка аб'ектывуе з дапамогай сваiх метадау i прытым надзвычайна i да вiдавочнасці наглядна".

У 1892 годзе Я. А. Наркевш-Едка адкрывае у сваiм маёнтку Наднёман санаторый для нервовых i "слабагрудых" хворых. Шмат доследау выканана iм тут. Электраграфiчныя здымкі, атрыманыя пры удзеле яго пацыентау, былi зроблены у розныя часы i у розных умовах. Яны былi, можна сказаць, гісторыяй iх хваробы, адлюстроуваючы у сабе усе змены, што адбывалiся у хворым арганізме. Я. А. Наркевiч-Ёдка рабiу такiм чынам: фатаграфiчная пласцінка змяшчалася эмульсіяй да скуры пад трэцім пазванком хворага, да пласцiнкi падносiлася кандэнсатарная трубка (шкляная прабірка з падкiсленай вадой, дзе быу металiчны электрод).

У першых экспериментах з цяжкахворым на пласцінцы практычна не заставалася адбiтка. Аднак потым, у часе вылечвання, характар адбiтка змяняуся - колькасць iскрау i iх iнтэнсiунасць павялiчвалiся.

Было даказана, што электраграфiчныя здымкi з трупау не маюць нiякiх адбiткау. Аднак у першыя гадзiны пасля смерці можна зауважыць адлюстраванне вельмi слабых разрадау, якiя з часам змяншаюцца і слабеюць. Такiм чынам, электраграфiя можа быць выкарыстана як арыгiнальны i эфектыуны сродак адрознення клiнiчнай смерцi ад фiзiялагічнай.

Адзiн з тых, хто прысутнiчау у электраграфiчнай лабараторыi Я. А. Наркевiча-Ёдкi у часе доследау, пiсау: "Пасля таго як тэлефонная трубка была прыстаулена да пазваночнiка зверху, ён выразна чуу гук электрычнай машыны iндукцыйнага току. Прасоувае трубку далей па пазваночнiку хво-рага i зауважае, што гук становiцца слабейшы, а яшчэ нiжэй праводнасць зусiм знiкае. Я. А. га-ворыць: хвароба спiннога мозгу, i яна вось тут".

Калi паутараць тое ж даследаванне, але светлавым спосабам, дык атрымаецца яркае святло у шкляной трубцы Гейслера зверху па пазваночнiку, далей яно слабее або знiкае. Вучоны сцвярджау, што святло лямпачкi тым мацнейшае, чым больш "жыццёвай энергii знаходзiцца у частках арганiзма". Ён эксперыментальна зарэгiстравау, што пры паднясеннi да органау паралiзаваных, пашкоджа-ных цi аслабленых хваробамi святло лямпачкi прыкметна слабне i, наадварот, узмацняецца ля здаровых органаў.

Тое, што тэлефонная трубка або трубка Гейсле-ра з поспехам могуць быць выкарыстаны для дыягностыкi, было зразумета Я. А. Наркевiчам-Ёдкам значна раней, пры даследаваннi праваднiковых якасцей жывых арганiзмау. Ён зауважыу, што iнтэнсiунасць свячэння трубкi Гейслера пры наблiжэннi да яе рукi эксперыментатара шмат у чым вызначаецца станам яго здароуя. Аналагiчныя вынiкi былi атрыманы у варыянце з тэлефоннай трубкай: калi кантакт трубкi прыкладвауся да розных частак цела паддоследнага, якi трымау у руцэ кандэнсатарную трубку, злучаную з адным полюсам шпулi Румкарфа, эксперыментатар чуу у ей шум перапыняльнiка, iнтэнсiунасць шуму мянялася у розных кропках цела.Ён тлумачыу гэта прыродай мясцовых токау, якiя iснуюць у арганiзме. Электрычныя з'явы, па слушным перакананнi аутара, непарыуна звязаны з жыццядзейнасцю клетак і складаюць iстотны кампанент фiзiялагічных працэсау.

Практычнае дастасаванне электраграфіі як спосабу пастаноукi дыягназу хваробы было высока ацэнена медыцынскай навукай. Новае імя, якое усе часцей з'яулялася на старонках перыядычнага друку, зацiкавiла прынца Аляксандра Ольдэнбургскага, які пасля асабiстага знаёмства з вучоным i вынiкамi яго эксперыментау па электраграфіі i "перадачы чалавечым арганiзмам гукавых ваганняу" загадам ад 21 кастрычнiка 1892 года назначыу яго членам-супрацоунiкам пецярбургскага iнстытута эксперыментальнай медыцыны. "

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Навуковая дзейнасць Наркевіча Ёдкі


Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.