У ВОБЛАСЦІ ТАЯМНІЧАГА З БІЯГРАФІІ НАРКЕЫІЧА ЁДКІ

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему У ВОБЛАСЦІ ТАЯМНІЧАГА З БІЯГРАФІІ НАРКЕЫІЧА ЁДКІ. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-11-26

Доследы па уздзеянні электрычнасці на чалавечы арганізм Я. А. Наркевiч-Едка праводзiу у спецыяльна абсталяванай у маёнтку Наднёман электраграфiчнай лабараторыі. Яна размяшчалася у падвальнай частцы дома. Пераважна тут, у сце-нах гэтай лабараторыі, прайшло напоуненае надзвычайнымi падзеямі, поспехамi i няудачамi, творчымi пошукамі i знаходкамі жыццё даследчыка. Тут вучоны атрымау першыя эксперыменталь-ныя пацверджанні сваей канцэпцыi пра тое, што жывы чалавечы арганiзм ёсць пастаянная незгасальная крынiца электрычнай энергіі. Чалавек- не нейкая замкнёная сiстэма, яго электрычная энергiя вылучаецца у навакольную прастору, змяняючы: яе, або, як тады казалі, змяняючы стан "эфiру, якi напауняе асяроддзе".

Для правядзення доследау у якаеці крынiцы на-пружання Я. А. Наркевiч-Ёдка выкарыстоувау гэтак званую шпулю Румкарфа, якая прыводзілася у дзеянне гальванічным элементам. Адзiн полюс другаснай абмоткi шпулi злучауся з размешчаным на высокай вежы iзаляваным ад яе металiчным стрыжнем, якi быу накiраваны у атмасферу. Процi-леглы полюс злучауся з iзаляваным дротам, што вёу у лабараторыю i выкарыстоувауся для правядзення эксперыментау. Вучоны правёу серыю до-следау, якiя даказалi здольнасць розных цел, у тым лiку арганізма чалавека, праводзiць электрычны ток.

Адзін з доследау заключаецца у наступным. Эксперыментатар бярэ у адну руку прабірку з пад-кiсленай вадой, у якой змяшчаецца металiчная пла-сцiнка, злучаная дротам з адным полюсам шпулi Румкарфа (гэтым ён засцерагае сябе ад удару то-кам), у другую-тэлефонную трубку, кантакты якой не злучаны нi з адным з правадоу. Калi дас-ледчык дакранаецца да любога з кантактау тэле-фоннай трубкі пальцам рукi, у якой ён трымае яе, у тэлефоннай трубцы чуецца выразнае гудзенне шпулi Румкарфа. Гэта магчыма за кошт ёмiстага замыкания электрычнага ланцуга праз паветра пры удзеле чалавека.

Не менш цiкавы дослед, у якiм выкарыстоувалася лямпа напальвання або трубка Гейслера. ЁН праводзiуся у зацемненым пакоi. Адзін з кантактау лямпы цi трубкі Гейслера далучауся да крыніцы напружання (шпуля Румкарфа). Пры наблiжэннi асютэнта да лямпы, без дотыку да яе, яна запаль-валася.

Хочацца таксама нагадаць яшчэ адзiн эксперымент Я. А. Наркевiча-Ёдкi.

Адной рукой даследчык бярэ кандэнсатарную трубку, другой - трубку Гейслера. Асiстэнт адной рукой дакранаецца да трубкі, якая адразу ж пачы-нае свяцщца, а другой бярэ тэлефон. Як толькi другі асістэнт датыкнецца да кантактау тэлефона. у iм чуецца гук,- гэтак сама, як i у апісаным ра-ней доследзе.

Толькі нямногія згаджалiся удзельнічать у экс-перыментах Я. А. Наркевiча-Ёдкi, якiя часцей за усе праводзiлiся уначы, у нёмным пакоі i суправа-джалiся трэскам i успышкамі электрычных разрадау. "Ужо з самага пачатку,-пісау у 1907 годзе у сваей кнiзе "У вобласць таямнiчага" вядомы папулярызатар прыродазнауства В. В. Бітнер,- вас здзiуляе тая акалічнаць, што эксперыментатар, якi трымае у руках праваднік i падносіць яго да вашага цела, выклiкае з яго iскры". Калi кандэнсатарную трубку (прабiрку з падкiсленай вадой, з размешчанай унутры металiчнай пласщнкай, якая злучана з адным полюсам шпулi Румкарфа) змясціць у сярэдзiну букета кветак, дык пры наблiжэннi да яго рукі аператара у паветранай прасторы памiж рукой i лiсцем раслiны таксама узнiкаюць iскры. У гэтым доследзе лісце раслiны i рука чалавека уяуляюць сабой абкладкi своеасаблiвага кандэнсатара. Пры напружанасцi электрычнага поля 30 кВ/см (гэта можа забяспечыць шпуля Румкар-фа) у паветранай шчыліне кандэнсатара адбываецца электрычны разрад, якi суправаджаецца свя-чэннем - iскрай.

Як зарэгістраваць iскру, што утвараецца пры пэуных умовах каля паверхні цела чалавека? А што калі паспрабаваць узяць для гэтага фотапласцінку, якая пад канец XIX стагоддзя ужо скарыстоувалася некаторымі вучонымі для вывучэння элект-рычнага разраду? Дзякуючы вынаходлiвасці, мэтанакіраванасці i настойлiвасцi Я. А. Наркевiчу-Ёдку удалося вырашыць гэтую задачу. Так былі атрыманы скрытыя адлюстраванні лістоу раслін i металь-ных манет пры з'яуленнi іскры памiж электродами пасля уключэння высакавольтнага генератара. Адзiн з нешматлiкiх наведнiкау лабараторыі Я. А. Наркевiча-Ёдкi паведамiу, што "нядауна п. Едка дастасавау свой электраграфiчны спосаб для атрымання копій з друкаваных i гравiраваных малюнкау. Спачатку ён праводзіу доследы над манетамі. Электраграфiчныя здымкi, атрыманыя 'з манет, вызначаюцца высокай дакладнасцю малюнка. Я бачыу у яго некалькі такiх здымкау i магу засведчыць, што яны выкананы даволі добра".

"Але гэта ж не новае",- скажа чытач i будзе мець рацыю. Бо у лiтаратуры мiнулага стагоддзя неаднаразова адзначалася, што ёсць магчымасць атрымання электраграфiчных адлюстраванняу цел ва умовах электрычнага разраду. Першыя такiя працы былi выкананы яшчэ у 40-х гадах XIX ста-годдзя у Германіі: гэтак званыя "вiльготныя фiгуры" - адбiткi металiчных прадметау на шкле - праяуляліся пры кандэнсацыi вадзяной пары на паверхні шкла. Але ужо нават паутарэнне i пераасэнсаванне на уласным вопыце зробленых высноу дазволiць сфармуляваць свае адносiны да з'яу i, такiм чынам, паставщь новыя задачы. Менавiта так, мяркуем мы, i зрабiу Я. А. Наркевш-Ёдка: засвоіўшы вопыт, набыты папярэднікамi, ён крочыу далей - упершыню атрымау адлюстраваннi аб'ектау жывой прыроды.

Атрымлiваючы здымкi пальцау рук з выкары-станнем крыніц высокага напружання, неабходна было гарантаваць бяспеку. Гэта было дасягнута увядзеннем у эксперыментальную схему так званай дыферэнцыруючай ячэйкi, якая складалася з кан-дэнсатара i супрацiулення. Паддоследны у часе эксперыменту брау у руку прабiрку з падкiсленай вадой, унутры якой змяшчауся металiчны элект-род, злучаны з адным полюсам шпулi Румкарфа. Пальцам другой рукі ён дакранауся да светаадчувальнай пласцiнкi, на якой пры замыканні элект-рычнага ланцужка рэгiстравалася свячэнне, што узнiкала паблiзу пальца.

Такiм спосабам Я. А. Наркевiчам-Ёдкам была атрымана вялікая калекцыя электраграфiчных здымкау- болей за 1500. "Шэраг такiх здымкау,- пiсала у 1894 годзе газета "Виленский вестник",- наглядна узнауляе перад намі работу току, якi праходзщь у атмасферы і разраджаецца у ей іск-рай. Вывучаючы гэтыя здымкі, вы маеце магчымасць зазірнуць у прыроду таямнiчай сілы электрычнасці, бачыць, як яна уздзейнічае на найдрабненщыя атамы рэчыва, што носіцца у атмасферы".

Выкарыстанне рэгістравальных матэрыялау пры даследаванні электрычных з'яу дазволіла выявіць асаблівыя рысы разраднага працэсу, вывучэнне

якіх вокам з прычыны іх кароткачасовасці немагчымае. Я. А. Наркевіч-Едка зауважыу, што "здымкі аб'ектау, атрыманыя пры дапамозе розных крыніц электрычнасці, адрозніваюцца адзін ад другога. У прыватнасці, адбiткі, выкананыя з электрастатычнай машынай, адрозніваюцца ад здымкау, атрыманых дзякуючы выкарыстанню шпулі Румкар-фа. Электрычныя здымкі, зробленыя з данамогай гальванічнага элемента, адрозніваюцца ад выкананых з дынамамашынай. Розныя і электраграфічныя адбіткі адмоуна і дадатна зараджаных аб'ектау".

Уважлiвае вывучэнне гэтых здымкау прывяло Я. А. Наркевіча-Едку да пераканання, што форма электраграфічнага малюнка у большай ступені за-лежыць ад велічыні электрычнага напружання, а таксама ад індывідуальных асаблівасцей суб'екта, чым ад тыпу выкарыстанай пры гэтым крыніцы электрычнага току. Абавязковай умовай утварэння электраграфічнага малюнка ён лічыу узшкненне электрычнага разраду у паветраным прамежку па-мiж аб'ектам, напрыклад рукой чалавека, i рэгіст-равальным матэрыялам (у доследах Я. А. Наркевiча-Ёдкi iм служыла фатаграфiчная пласцiнка). Як фармiруецца адлюстраванне аб'екта? На гэтае пытанне вучоны дае адназначны адказ: "У ролi рысавальшчыка тут выступае сама электрычнасць, якая прымушае часцiнкi (або найдрабнейшыя ата-мы рэчыва) распаусюджвацца у пэуным парадку".

Аб'ект даследавання не пасiуны у дадзеных до-следах. На думку аутара вынаходкi, аб'ект, "аран-жыраваны апiсаным спосабам, мяняе патэнцыял электрычнасцi у атмасферы, якая нас акружае; усялякае парушэнне раунавагi электрычнасцi аба-вязкова суправаджаецца якой-небудзь з'явай". Ін-шымi словамi, прадмет, унесены у электрычнае по-ле, змяняе размеркаванне яго напружанасці у разрадным прамежку памiж электродамi у адпаведнасцi са сваiмi геаметрычнымi i электрычнымi характарыстыкамi. Як паказана сучаснымi эксперыментамi, максiмальнае пачарненне на фотастужцы адпавядае тым участкам прадмета, дзе макси-мальна павялiчваецца напружанасць поля. Менавiта у гэтых абласцях існуе наібольшая магчымасць узнікнення электрычнага разраду.

Неапраудана было б чакаць ад Я. А. Наркевiча-Ёдкi тэарэтычнага тлумачэння сваiх доследау; погляд жа на атам рэчыва як на складаную сiстэму толькі пачынау у той час заваёуваць грамадскую думку.

Толькi праз некалькi гадоу англiйскi фiзiк-эксперыментатар В. Крукс, якi праводзiу доследы з катоднымi прамянямi, паказау, што электрычнасць пераносiцца частикамі. Яго суайчыннік Дж. Томсан у 1897 годзе адкрыу часцiнку - носьбiт элементарнага электрычнага зараду, а для стварэння строгай тэорыi электрычнага разраду трэба было правесці яшчэ нямала доследау.

Погляды Наркевiча-Ёдкi адлюстроувалi стан перадавой навуковай думкi эпохі, у якой ён жыу, а гэта ўжо шмат пра што гаворыць. У кнiзе М. Дэкрэпа адзначалася: "Едка, несумненна, адзiн з вядучых прадстаунiкоу... магутнай школы эксперыментатарау, якiя не задавальняюцца ні выключна практычнымi даследаваннямі, нi абстрактнымi развагамi, для яго практыка мела права на iснаванне толькi на аснове тэорыі; ён таксама далёкi ад эмпірычнага пазiтывiзму, як i ад містычных утопий".

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: У ВОБЛАСЦІ ТАЯМНІЧАГА З БІЯГРАФІІ НАРКЕЫІЧА ЁДКІ


Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.