БЕЛАРУСЬ (последнее)
Гісторыя беларускіх загадак
Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.
Загадкі падобны да прыказак па вобразнасці думкі і па слоўнай форме. Але ёсць і вялікая розніца. У прыказцы даецца ясная формула думкі, а ў загадцы гэтая слоўная формула скрывае загаданы прадмет, даючы толькі нейкую прымету яго, часам вельмі далёкую, вельмі наіўна звязаную з яго праўдзівымі асаблівасцямі. Прыказка навучае, а загадка як бы спрабуе мудрасць чалавека ці выклікае ў яго напружанасць думкі, развівае войстрасць думання. Загадкі — творчасць далёкага ад нас часу, ужо чужая для нас па сваім духу і па сваіх заданнях.У іх адбіваецца на наш погляд ужо наіўная сама па сабе і дзяціная па форме выяўлення мудрасць даўнейшага чалавецтва. Псіхалагічныя прычыны стварэння гэтага віду слоўнай творчасці мы можам зразумець ці, лепей кажучы, адчуць хіба прыблізна, калі станем наглядаць працэс думання ў людзей разумных і нахільных разважаць, але неадукаваных: у іх ёсць добрыя думкі, але яны б'юцца ў абмежаным полі, як птушка ў клетцы. Цяпер новыя загадкі ў народзе блізу не творацца. Цяпер загадкі — дзяціная пацеха, якая развівае ў іх думанне і фантазію. Дарослыя людзі толькі зрэдку, вольным святочным часам і, так сказаць, у памяць мінулага, загадваюць загадкі, каб развесяліць кумпанію ці зрабіць прыемнасць дзецям.
Загадкі сустракаюцца ў вельмі даўных казках і абрадавых песнях,— найчасцей такія:
— IIIто бяжыць без повада? (Вада).
— Што расцець без кораня? (Камень).
— Што гарыць без полымя? (Зара).
— Што бела не белячы? (Лебедзь).
— Што чорна не чэрнячы? (Воран).
I калі разглядаць дайшоўшыя да нас загадкі па зместу, дык можна заўважыць, што адны з іх адбіваюць яшчэ першабытны светагляд чалавека, міфічныя вобразы, другія стварыліся ў эпоху лавецтва і скатаводства, трэція — у абставінах земляробскае працы, чацвертыя сведчаць аб належнасці іх аўтараў ад таго часу, калі ўжо людзі ўмелі чытаць і пісаць і г. д. Болыпасць нашых загадак звязана з нашым сялянскім бытам — даўнейшага або і цяперашняга часу.
Характэрнаю асаблівасцю загадак з'яўляецца параўнанне, прычым у даўнейшых загадках яно выглядае як бы ўвасабленнем загаданага прадмета ў вобразе прадмета вядомага, напрыклад: «бегла ліска каля лесу блізка: ані яе здагнаць, ані яе бег спазнаць (варыянт: «...ні сцежкі, ні дарожкі, толькі залатыя рожкі»),—загадка на сонечнае і месячнае святло, на маланку. Зазвычай параўнанні бяруцца з бліжэйшага навакольнага жыцця. Прадметы загадваюцца ў пазнейшых загадках абы-якія, а ў даўнейшых — сілы і з'явы прыроды, людзі, жывёлы і расліны і больш значныя рэчы штодзеннага ўжытку.
3 сіл і з'яў прыроды, апрача сонца ці сонечнага святла, часта загадваюцца загадкі яшчэ і на месяц, зоркі, гром, агонь, ваду, зямлю, вецер і інш. Напрыклад:
— Пасцелена дзяруга, на дзярузе рассыпан залаты пясочак, а пасярод залаты крайчык (Зорнае неба і месяц).
— Крыкнуў вол на сто гор (Гром).
— Чорная карова ўсіх людзей пакалола, а белая ўстала, усіх пападымала (Ноч і дзень).
— Ляціць без крыл па сто міль (Вецер).
Аб чалавеку, чалавечым жыцці і розных частках чалавечага цела, аб жывёле і ўсякіх жывых стварэннях загадак вельмі многа — як даўнейшых, так і зусім нядаўных.
— Прыйшоў хтось, узяў штось; ганіся за ім — неведама за кім (Смерць).
— Дзве жнейкі цераз мяжу жнуць, адна другой не бачаць (Вочы).
— За белым бярэзнічкам талалайка грае (Язык).
— Без рук, без ног, а поўзаець (Вужака).
— Ляціць конь заморскі, іржэць ён па-польску; хто яго заб'ець, сваю кроў пральець (Камар).
— Ляжала пакуса, мяса ні куса, чораы, як воран, а равець, як мядзведзь (Жук).
— Ні вокан ні дзвярэй — поўна хатка людзей (Пчолы).
— Семсот сарочак, семсот намётак, а дунець вецер, адкрываець іх да гола цела, хоць і адзежа на мне ўся цэла (Курыца).
Многа загадак і на расліны, прычым у некаторых з раслінамі загадваецца рака, каменне і інш.:
— Адзін кажаць: пабяжым, другі кажаць: паляжым, а трэці кажа: паківаемся (Рака, каменне, трыснік).
— Без рук, без ног на дрэва лезець (Хмель).
— Стаіць палка, на палцы — галка; я магу прысягнуць, што там болей як тысяча (Мак).
— Поўна бочачка круп, а наверсе струп (Мачынка)
— У маленькім гаршчэчку смачненькая кашка (Гарэх).
— Сядзіць паня ў каморы, яе косы на дворы (Морква).
— А ў лазе на адной назе (Грыб). Яшчэ болей загадак з земляробскага і наогул нашага сялянскага быту, з надворных і хатніх абставін і г. д.:
— Ходзіць па саломе — не зашастае (Сонца).
— Сівыя галубчыкі па падзямеллю скачуць (Лемяшы).
— Увесь свет корміць, а сама не есць (Саха).
— Ішло браткоў пяць, а на вясну іх сляды знаць (Барана).
— Сам тонак, як паясок, мой востранькі насок, як выйду на поле ваяваці высокіх панічоў у злаце: яны на мяне лезуць, а мае зубкі іх рэжуць (Серп).
— Маленька-крывенька, а ўсё поле зваюе (Серп).
— Стаіць Рыгор паміж гор, кіямі падпёршыся (Вятрак).
— Два вяпры між сабою б'юцца-сякуцца, аж з іх пена цячэць (Жорны і мука).
— Як ляжыць — ніжэй ката, а як станець — вышэй каня (Дуга).
— А пры боку каліта — поўна злота наліта (Печ).
— Як прысыплеш, дык паменее,— як адсыплеш, дык паболее (Дзверы).
— Крыж на крыжы, сёлькі-толькі, хто ведае колькі (Клубок).
— У лесе сцята, у каморы ўзята, ляжыць — маўчыць, возьмеш на рукі — плача (Скрыпка).
— У лесе радзілася, на вяселле згадзілася (Скрыпка).
— У ліпавым кусце мядзведзь равець (Цымбалы).
— Еду, як па небу, пад сабою сонца бачу (У чаўне).
— Ішоў чалавек дарогаю, ажно ўдвох сена грабуць. Калі брат з сястрой — спешна вам, а мужык з жаной — смешкі ды жарты.— А не брат з сястрой, не мужык з жаной,— мая матка яе матцы свякроўка была (Бацька з дачкою).
Ёсць загадкі, прыдуманыя пісьменнымі людзьмі або звязаныя з жыццём, у якім ужо ёсць не толькі каса, серп, іголка ці замок, але і гадзіннік. Гэтыя загадкі — найчасцей пазнейшага пахаджэння, хоць і не ўсе, некаторыя маглі з'явіцца і вельмі даўно (як, напрыклад, загадка на пісьмо):
— У «небе» ёсць, у «зямлі» няма, у «бабе» дзве, а ў «дзеўцы» ні аднае (Літара «б»).
— Бела поле, чорна насенне,— хто не ўмее, той не пасее (Кніга).
— Хто гаворыць без языка? (Пісьмо).
— Ідзе-ідзе, а з месца не сойдзе (Гадзіннік).
Як бачым, некаторыя загадкі маюць і паважную думку (саха ўвесь свет корміць), многія з іх вызначаюцца вялікай вобразнасцю (крыкнуў вол на сто гор) і музыкальнасцю мовы: рытмам, рыфмаю, рознымі сугучнасцямі. Тут мы знаходзім, як зазвычай у народнай слоўнай творчасці, многа эпітэтаў: залаты пясочак, белы бярэзнічак, смачненькая кашка, сівыя галубчыкі, востранькі насок, маленька-крывенька (аб сярпе); параўнанняў: камар — конь заморскі, іржэць па-польску, жук — чоран, як воран, равець, як мядзведзь, мачынка — бочачка, каласы — высокія панічы ў злаце, серп — рэжа, як зубкамі, і тонак, як паясок, печ — каліта, налітая золатам, прычым кожная загадка — гэта параўнанне, якое робіцца асабліва эфектным, калі прадмет, пасля належнага падрыхтавання думкі, разгадан, бо гром грыміць, як вол на сто гор раве, а цымбалы іграюць, як мядзведзь у кусце раве, і г. д. 3 тропаў у прыказках асабліва многа 1) метафар, бо пераноснае значэнне на грунце падобнасці ўражанняў ад розных прадметаў з'яўляецца характэрнаю асаблівасцю загадак: вада бяжыць, камень расцець, вол крычыць, конь ляціць, камар іржэць, хмель лезець, серп ваюе, вятрак падпёрся кіямі, скрыпка плача, пісьмо гаворыць, гадзіннік ідзе; ізноў жа, загадка, узятая ў суцэльнасці — тая ж метафара (кніга — белае поле, пасеянае чорным насеннем). 2) Далей, што да алегорый, дык алегарычнае параўнанне і метафара складаюць сутнасць загадак, як віду слоўнай творчасці; алегорыя ж ёсць пашыраная метафара, так што «белае поле, пасеянае чорным насеннем» — алегорыя, алегарычны вобраз кнігі, «вол? які крыкнуў на сто гор» — алегорыя грому, і што ні загадка — то алегорыя. 3) Многа і ўвасабленняў, якія таксама грунтуюцца на метафары, як на ажыўленні нежывога прадмета пераносам на яго асаблівасцей з прадметаў жывых (сонца — ліска, гром — вол, вочы — жнейкі, морква — паня з косамі, жорны — вяпры). 4) Ёсць і гіпербалы: вол крычыць на сто гор, камар увелькі з мядзведзя, у мачынцы — болей, як тысяча, на курыцы — семсот сарочак, а тож 5) іронія: камар іржэць па-польску, равець, як мядзведзь, ён жа — «пакуса: мяса ні куса». 3 фігур асабліва часта ў загадках бываюць паўтарэнні тых самых слоў, выразаў і адназначных або блізкіх слоў і выразаў: ані здагнаць, ані спазнаць, ні сцежкі, ні дарожкі, залаты пясочак — залаты крайчык, прьшшоў хтось — узяу штось, семсот сарочак — семсот намётак, адзін кажаць — другі кажаць, без рук — без ног, б'юцца — сякуцца, крыж на крыжы, сёлькі-толькі, брат з сястрой — мужык з жаной — а не брат з сястрой — не мужык з жаной, ёсць — няма — дзве — ні аднае, ідзе-ідзе. Ужо з гэтых прыкладаў мы бачым, што ёсць у мове загадак рытм, але некаторыя з іх проста можна выпісваць вершам. Рыфмы: ліска — блізка, здагнаць — спазнаць, хтось — штось, чоран — воран, пабяжым — паляжым, палка — галка, круп — струп, у каморы — на дворы, у лазе — на назе, каліта — наліта, сёлькі-толькі — колькі, сцята — ўзята, паясок — насок; сугучнасці і алітэрацыі: бела не белячы, чорна не чорнячы, ні сцежкі — ні дарожкі, вол — гор (прычым перад словам «вол» стаіць слова з гукам «р» — крыкнуў), забелым — талалайка — бярэзнічкам — грае, прычым само слова «талалайка» з'яўляецца гукапераймальным, ляціць конь заморскі — іржэць ён па-польску, равець — мядзведзь і інш.
Прыклады, узятыя з такога бяднейшага віду слоўнае творчасці, як загадкі, асабліва яскрава гавораць, якое ж вялікае багацце вобразаў, мастацкіх форм, музыкальнасці мовы можна знайсці ў песнях, казках, каб вучыцца па гэтых узорах строіць сваю мову вобразна і музыкальна. У нашых жа класічных пісьменнікаў мы, апрача гэтага, знойдзем і багацце ідэй.
ЛІТАРАТУРА:
1. “Гісторыя беларускае літаратуры” Максім Гарэцкі. Мінск “Мастацкая літаратура” 1992.
2.«Народныя казкі-байкі, апавяданні і мудраслоўі» пад рэдакцыяй
Н. С. Гілевіча
3.«Дрэва кахання», складальнік А. І. Гурскі

Опубликовано 26 ноября 2010 года
Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Гісторыя беларускіх загадак
подняться наверх ↑
ССЫЛКИ ДЛЯ СПИСКА ЛИТЕРАТУРЫ
Стандарт используется в белорусских учебных заведениях различного типа.
Для образовательных и научно-исследовательских учреждений РФ
Прямой URL на данную страницу для блога или сайта
Полностью готовые для научного цитирования ссылки. Вставьте их в статью, исследование, реферат, курсой или дипломный проект, чтобы сослаться на данную публикацию №1290773304 в базе LIBRARY.BY.
подняться наверх ↑
ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!
подняться наверх ↑
ОБРАТНО В РУБРИКУ?
Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.
Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций