БЕЛАРУСЬ (последнее)
Гісторыя беларускіх прыказак і прыслоўяў
Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.
Прыказкамі завуцца кароткія і складныя выразы, якія вобразна выказваюць закончаную думку. Напрыклад: дзе араты плачаць, там жняя скачаць. Тут вобраз: араты плачаць, жняя скачаць, а думка: дзе зямлю ўрабляюць, не шкадуючы працы, там бывае добрая ніва. Другі прыклад: пакуль цэп у руках, патуль хлеб у зубах. Тут вобраз: у руках цэп, у зубах хлеб, а думка: хлеб і наогул магчымасць жыць здабываецца працаю, а хто не працуе, той не будзе мець і хлеба. Вобраз у прыказцы памагае нам успрымаць думку; думка, звязаная з вобразам, робіць на нас большае ўражанне, лепей успрымаецца і даўжэй застаецца ў памяці. Прыказка, змяшчае ў сабе пераносны сэнс; думка ў ёй ахоплівае не адзін які-небудзь ведамы нам выпадак, а можа характарызаваць многа аднародных выпадкаў, падобных да ведамага нам.
Калі б мы сказалі: калода гнілая, ды сук смаляк, разважаючы над ведамаю нам калодаю, біць яе ці не біць,— дык гэта не была б прыказка. Калі ж гэты выраз ужываецца ў пераносным значэнні, як агульная вобразная характарыстыка выпадкаў, у якіх лёгка было б дасягнуць мэты (пабіць гнілую калоду), каб не адна якаясь нясходаная перашкода (сук смаляк),— дык выраз гэты робіцца прыказкаю. Побач з прыказкамі стаяць і прыслоўі — такія выразы, у якіх няма поўнае закончанае думкі, як стульнага вываду з развагі, але якія вобразна і ў пераносным значэнні характарызуюць прадмет ці з'яву. Выраз: калода гнілая, ды сук смаляк — больш прыслоўе, чым закончаная прыказка, бо яна больш характарызуе з'яву, чым дае паважную думку. Прыказка навучае, а прыслоўе толькі ажыўляе мову і думанне, даючы кароткую вобразную характарыстыку, як у выразах: ані вухам не вядзе; дзяцей — як бобу; бяжыць, як жару ўхапіўшы; абое-рабое і інш.
Прыказкі творацца ў сувязі з якім-небудзь характэрным выпадкам як кароткі і трапны вывад з развагі аб гэтым выпадку. Напрыклад, прыказка: выйграў, як Заблоцкі на мыле стварылася ў сувязі з такою прыгодаю купца Заблоцкага. Завёз ён жыта за граніцу, выменяў на мыла, а каб не плаціць мытнага збору, павёз мыла кантрабандаю, схаваўшы яго на дне судна. У дарозе пратачылася на дно вада, і мыла размякла... 3 часам забываецца, калі, дзе, як і з кім гэтак здзеелася, а вывад з разваг аб быўшай падзеі ідзе ў народ як прыказка ці прыслоўе для характарыстыкі чагось падобнага. Гэткі ж вывад можа быць зроблены не з праўдзіва быўшага ў жыцці выпадку, а з узятага з казкі, з апавядання. Напрыклад, прыказка: круці не круці, а трэба ўмярці ўзята з казкі аб тым, як смерць наўчыла варажбіта пазнаваць хваробу: калі ён убачыць смерць у нагах хворага, той палепшае, калі — у галавах, дык памрэ; калі варажбіт захварэў сам і ўбачыў смерць у сябе над галавою, ён павярнуўся к ёй нагамі, але смерць ізноў стала ў галавах і сказала: «Круці, кум, не круці, а трэба ўмярці». Некаторыя прыказкі і прыслоўі зайшлі к нам ад другіх народаў, трапілі ў народ з кніг і г. д.
Што да зместу прыказак і прыслоўяў, дык ёсць між іх такія, што маюць змест вельмі даўнага пахаджэння. Ды і ў пісьмо прыказкі сталі трапляць вельмі даўна, як устаўкі ў тэксце памятак старой літаратуры. Збіраць жа і запісваць нашы прыказкі этнографы сталі толькі з палавіны 19-га веку. Цікаўная прыказка-насмяханне запісана пад 984 годам у адной літаратурнай памятцы кіеўскага пісьменства аб нашым племі радзімічах. Кіеўскі аўтар-патрыёт, з прыемнасцю адзначаючы перамогу на рацэ Пішчане рускага ваяводы Воўчага Хваста над радзімічамі, якія баранілі сваю незалежнасць ад рускага княства, змяшчае складзеную рускімі з гэтае прыгоды прыказку: «темь і русь корятся радімічем, глаголюшче: пішчаньці — волчья хвоста бегають». Назоў ракі, сходны з дзеясловам «пішчэць», і прозвішча ваяводы стварылі ігрою слоў пераноснае значэнне, і ўтварылася прыказка. У «Одпісах» 1573— [157]4 гг. Аршанскага старасты Філона Кміты, маючых і літаратурна-гістарычную цану, змешчана колькі прыказак, запісаных этнографам Насовічам і ў другой палавіне 19-га веку: «Колі утопілі, топор давалі, а выплывші ні топорішча» (у Насовіча: як ратавалі, тапор давалі, а выратавалі — ані тапарышча); «Хромого волка за лісіцу стало» (станець хромага ваўка за лісіцу); «Тая баба на двое ворожіла» (надвое бабка варажыла); «Як доробіло ліхо, прорежутся і зубы» (як даробіць ліха, прарэжуцца і зубы); «Мы от ворот, а он дырою вон» (ты ад варот, а ён цераз плот); «I каші не хочу, і по воду не іду» (і кашы не хачу, і па ваду не іду); «Ожогшіся на молоце, велено на воду дуть» (апарыўшысь намалацэ — і на ваду студзіш).
Падобна да той рускай прыказкі аб радзімічах ёсць у нас нямала прыказак, звязаных з гісторыяй, ці такіх, што характарызуюць гістарычны быт, напрыклад:
— Мсціслаў не аднаго сціснуў (гаворыцца ў сувязі з местам Мсціслаўлем, быўшай цытадэллю на ўсходзе Вял. [ікага] кн. [яства] Літоўскага, не раз пабіваўшай ворагаў.
— За Саса было досыць хлеба і мяса, а настаў Панятоўскі — стаў хлеб не такоўскі (характарызуюцца часы князёў Вялікага княства Літоўскага саксонскай дынастыі і караля Панятоўскага).
— Батура — сабачча натура (адбіваецца пагляд нашага народа на караля Стэфана Баторыя).
— Вот тут статут і канступацыя (прыказка свавольнае шляхты з часоў судовых распраў па статутах Вялікага княства Літоўскага.
— Іжыца, дубец к спіне бліжыцца (аб даўнейшым трудным навучанні па славянскіх кнігах, у часе якога і білі).
— Гаварыў бы па-польску, ды язык конскі (насмяханне над людзьмі, якія даўней ламаннем мовы на польскі лад хацелі паказаць сваю панскасць ці падслужыцца пану).
— Як наша мова: дзе да ідзе, ідзі ды хадзі; а як маскоўская мова: бярэ ды дзярэ, ды і чорт іх разбярэ, хто каго дзярэ (прыслоўе аб наезджых з Расіі чыноўніках, якія абдзіралі наш народ і высмейвалі яго «некультурнасць»).
— Хоць ты мяне капут, дык я табе не галём (з вайны 1812 г.).
Многія прыказкі характарызуюць даўнейшыя эканамічныя адносіны ў нашым краі, цяжкое становішча сялян, прыгнечаных панамі, і звязаны з гэтым быт:
— А і дзе пекла? А ў Альбрэставе! (Альбрэставам зваўся адзін фальварак манахаў-езуітаў, дзе дужа цяжка жылося сялянам-работнікам).
— Калі паны лікуюць, тады мужыкі без хлеба таскуюць.
— Гэта, мужык, атлас! Ад нас, паночак, ад нас!
— На сем двор адзін тапор: адзін рубіць, а Іцэсцера ў кулак трубяць (гаворыцца аб беднай вёсцы).
— Чорт душу выме, а пан скуру здыме.
— Баяцца не цівуна, а яго бізуна.
— Бабёр дабёр, толькі каб свае скуры за яго не аддаў (за паляванне на панскіх баброў цяжка каралі).
— Голад не дзядзіна, з'ясі і крадзена.
— Калі не пад'ясі і святых прадасі.
— Пушны хлеб не голад, а пасканная сарочка не нагата.
— Галоднаму асцюлькі не колюцца.
— Голы разбою не баіцца.
— Багатыр дзівіцца, чым худак жывіцца.
— Багатаму чорт дзяцей калыша.
Прыказкі адбіваюць народны светагляд, часам вельмі даўныя вераванні і абрады:
— Пакланіся кусту, а ён дасць хлеба лусту.
— Нашто таму богу маліцца, які нас не слухае.
— Каторы бог намачыў, той і высушыць.
— Бога хвалі, дый чорта не гняві.
— Балота без чорта не бывае.
— Сказаў бы, ды печ у хаце (значыцца: не скажу з пашаны да месца, дзе жыве Хатнік, дух дзеданачальніка роду).
— 3 грашмі і Копшы дагадзіш (Копша — магільны бог; даўней з нябожчыкамі клалі грошы, каб яны маглі заплаціць на тым свеце за сваё месца).
— Соль табе ў вочы, галаўня ў зубы (прыслоўе супроць ліхога чалавека, узятае з замоваў).
Ёсць прыказкі, якія характарызуюць клас людзей: напрыклад, аб духавенстве ў нас ёсць такія прыказкі:
— Алтарысты і арганісты — усе на рукі не чысты;
— У папа, кажуць, дзве рукі: адна — што ксціць, другая — што бярэць, а той, што даець,— той няма.
— Не для Ісуса, а для хлеба куса (ідуць у папы дзеля спакусы на смачнейшы хлеб).
Некаторыя прыказкі характарызуюць агулам усіх жыхароў якога-небудзь горада ці мясцовасці:
— Магілеўцы кулажнікі: кулагу на локаць прадаюць, а на палец прыбаўкі даюць.
— Ах ты, мсціслаўскі недасека! (маскоўскі ваявода Трубяцкі выразаў у 1654 г. блізу ўсіх жыхароў Мсціслаўля, і з таго часу стварылася гэткае прысло,ўе).
— У Слуцку ўсё не па-людску.
— У Нясвіжы людзі хіжы: салому таўкуць — бліны пякуць, сена смажуць — бліны мажуць.
— Кепска кала Віцебска, а ў Воршы яшчэ горшы.
—Майстар з Міра: што цяў — то і дзіра.
— Майстар з Калугі: не так, дык і ў другі. Ёсць каляндарныя прыказкі, асабліва — звязаныя з земляробскім календаром.
— Грамніца — зімы палавіца.
— Пытаецца люты, ці добра абуты.
— Марац кусае за палец.
— Май — коням сена дай, а сам на печ уцякай (засцярога, што і ў маі бываюць халады, і можа спатрэбіцца сена).
— Ілля наробіць гнілля (ліпнёвыя дажджы).
— Калі грыбна, то і хлебна (земляробская прымета).
Разгледжаныя прыклады толькі больш выразна паказваюць пахаджэнне, даўнасць або характэрныя раздзелы прыказак, але яны — саменькая , нязначненькая частачка ўсяго таго багацця, якое зазвычай ужываецца ў штодзеннай мове народа. У народе ёсць такія аматары казаць прыказкамі і прыслоўямі, што аб іх злажылася свая жартаўлівая прыказка-характарыстыка: «Без прыказкі і з лаўкі не зваліцца». Этнограф Насовіч, які сабраў прыказак і прыслоўяў некалькі тысяч, кажа, што прыказкі складаюць для нашага народа «звычаёва-практычную філасофію», што «ўсе выпадкі чалавечага жыцця, усе ўчынкі, як добрыя так і дрэнныя, і ўсякую нават развагу аб чым-небудзь» народ наш «падводзіць пад мярыла сваіх прыказак». Прыказкамі навучаюць:
— Хто пытае, той не блудзіць.
— Кінь перад сабою, знойдзеш за сабою.
— Паволі едзеш, далёка будзеш.
— Як пасцелешся, так і выспішся.
— Болей слухай, а меней гавары.
— Усюды добра, а дома лепей.
— Не кажы гоц, пакуль не пераскочыў.
— Гні дрэўца, пакуль гнецца і г. д.
Прыказкамі жартуюць, развесяляюць у смутках, падаюць надзею, падахвочваюць рухацца, жыць:
— Табе і ўміраць некалі будзе.
— Баба з калёс, калёсам лягчэй.
— Бяда, як дуда: станеш дуць — слёзы самі ідуць.
— Загляне сонца і ў наша ваконца.
— Пад ляжачы камень і вада не цячэ і г. д.
Прыказкамі высмейваюць заганы, засцерагаюць ад памылак:
— Спадзяваўся мядзведзь на мёд — і не еўшы спаць лёг.
— Улезеш у нерат — ні назад, ні наперад.
— Да пары збан ваду носіць.
Часам гэтае лёгкае высмейванне і засцераганне пераходзіць у сатыру, больш колкую іронію і нават сарказм:
— За вачыма свету не бачыць.
— Воўк не сабакі баіцца, а звягі яго.
— На чыім возе ехалі, таму і песенкі спявалі.
— I з неба сарваўся, і зямлі не дастаў.
— Андрэй Кузьме родны Хвёдар.
— Каўнер шырокі, а пяты голы.
— Не дай бог свінне рог.
— Выпінаецца, як скурат на агні і г. д.
Калі прыгледзімся да слоўнай формы прыказак, дык найперш адразу пачуем музыкальнасць мовы, рытм, сугучнасць або і рыфму. Кожная поўная прыказка складаецца як бы з дзвюх частак, прычым адна частка з'ясняе другую (Да пары збан ваду носіць: вушка адарвецца, і збан разаб'ецца) або выцякае, як следства з прычыны (Кроў не вада: разліць шкада), або адна частка звязваецца з другою праз умову (Калі курэц, то насі люльку і тытунец) г. д. Рыфма і сугучнасць (няпоўная рыфма) у прыказках бываюць даволі -часта:
— Я гэтую бяду пальцам развяду.
— Горка рэдзька, ды ядуць, ліха замужам, ды ідуць.
— За свой грош усюды харош.
— Голы, як біч, востры, як меч.
— Да Міколы няма дабра ніколі і г. д.
Бываюць і свайго роду алітэрацыі — як бы падбор слоў з аднолькавымі гукамі, якія паўторваннем даюць музыкальнасць:
— Ні села ні пала, дай бабе сала.
— Мужык дурны, як варона, а хітры, як чорт.
На правах прыказак і прыслоўяў ходзіць шмат розных словатвораў, як жартаўлівых перайманняў пяяння птушак, напрыклад, салаўя:
— А ў лядзе, у лядзе мужык сала пёк-пёк-пёк, круціў-круціў-круціў — тррр... сала кап-кап-кап, цячэць-цячэць-цячэць, кусь!
скорагаворак:
— Гэты калпак не перакалпакоўваецца; выразаў, якімі характарызуюць нягучнасць мовы пры пэўным укладзе слоў:
— Ці іці ці не іці?
або жартаўліва паказваюць падобнасць нашае мовы да іншых моў, напрыклад, да французскай:
— Міллян лён трэ, Андрэй рэпу жрэ і інш.
ЛІТАРАТУРА:
1. “Гісторыя беларускае літаратуры” Максім Гарэцкі. Мінск “Мастацкая літаратура” 1992.
2.«Народныя казкі-байкі, апавяданні і мудраслоўі» пад рэдакцыяй
Н. С. Гілевіча
3.«Дрэва кахання», складальнік А. І. Гурскі

Опубликовано 26 ноября 2010 года
Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Гісторыя беларускіх прыказак і прыслоўяў
подняться наверх ↑
ССЫЛКИ ДЛЯ СПИСКА ЛИТЕРАТУРЫ
Стандарт используется в белорусских учебных заведениях различного типа.
Для образовательных и научно-исследовательских учреждений РФ
Прямой URL на данную страницу для блога или сайта
Полностью готовые для научного цитирования ссылки. Вставьте их в статью, исследование, реферат, курсой или дипломный проект, чтобы сослаться на данную публикацию №1290773236 в базе LIBRARY.BY.
подняться наверх ↑
ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!
подняться наверх ↑
ОБРАТНО В РУБРИКУ?
Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.
Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций