Гісторыя беларускіх анекдотаў, легенд, прымхліц

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Гісторыя беларускіх анекдотаў, легенд, прымхліц. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-11-26

Адносіны да анекдота ў сучаснай айчыннай фалькларыстыцы можна характарызаваць як досыць супярэчлівыя. На думку адных даследчыкаў народнай творчасці, анекдоты - гэта тыя ж самыя сацыяльна - бытавыя казкі, толькі значна меншага, невялікага аб’ёму ; прынцыповых адрозненняў ад названага жанру казак у іх няма. Ёсць, аднак, і іншы пункт гледжання, паводле якога анекдот, пры ўсёй яго несумненнай блізкасці да сацыяльна - бытавой казкі, з’яўляецца асобным жанрам народнай вусна - апавядальнай творчасці. Больш таго - жанрам незвычайна актыўным і жыццяздольным у нашы дні, чаго нельга сказаць ні пра казкі, ні пра легенды і прымхліцы, ні пра паданні і бываліцы.

У чым жа трэба бачыць жанравую адметнасць анекдота ў параўнанні з казкамі? Па-першае, анекдот - твор цалкам сатырычнай або гумарыстычнай прыроды, твор абавязкова, папросту кажучы, смешны. Па-другое, анекдот вызначаецца гранічнай сцісласцю мастацкай формы; у адрозненне ад казкі, ён абавязкова аднаэпізодны, не ведае разгорнутай экспазіцыі, дыялог яго вельмі не многаслоўны, дзеянне завязваецца, развіваецца і даходзіць да кульмінацыі імгненна. Па-трэцяе, гэта - эстэтычны «эфект нечаканасці» ў канцоўцы твора: анекдот абавязкова заканчваецца неспадзяванай сатырычнай або гумарыстычнай развязкай, у якой скандэнсавана ўся ударная сіла камічнага, увесь смех.

У аснову многіх анекдотаў пакладзены, трэба думаць, сапраўдныя недарэчныя, смешныя выпадкі і здарэнні, якія мелі месца ў жыцці. Але ў большасці сваёй яны, несумненна,- плод фантазіі народа, яго жывога, дасціпнага розуму.

З усіх жанраў гэтак званай неказачнай фальклорнай прозы найбліжэй да казак, дакладней - да чарадзейных казак, стаяць легенды. Легенда, як народнае мастацкае апавяданне вызначаецца, па-першае, своеасоблівым спалучэннем рэальнага і фантастычнага, звычайнага і дзівоснага, па-другое, пачаткова-зыходнай устаноўкай на вытлумачэнне і, па-трэцяе, выразна павучальным характарам. У легендах шмат фантастычнага - непараўна больш, чым у блізкіх да іх духам даўніны гістарычных паданнях аб далёкім мінулым. Прынцыповая розніца між імі ў тым, што паданне рэальны жыццёвы факт упрыгожвае, аздабляе выдумкай, у тым ліку - фантастычнай, а легенда імкнецца выдуманае, створанае фантазіяй выдаць за сапраўднае, за рэальнае. Апрача таго, дзівосныя з’явы і падзеі ў легендах вытлумачваюцца - чаго мы ніколі не бачым у казках.

Легенда прыйшла ў наш фальклор і заняла ў ім сваё адметнае месца ў часы ўсталявання на землях усходніх славян хрысціянства. Прыйшла на змену больш старажытнай за яе язычніцкай прымхліцы, якую, аднак, не выцесніла, а пачала жыць і развівацца побач, многае ўзяўшы ад сваёй папярэдніцы і яшчэ больш - ад самой жывой рэчаіснасці новай эпохі.

У аснову легендарнага сюжэта эвычайна кладзецца якісці цуд, неверагоднае здарэнне, з удзелам і людзей і істот звышнатуральных, з умяшаннем сіл цудадзейных.

Пра што складаліся легенды? Пра стварэнне свету, пра паходжанне жывёл, птушак і насякомых, пра святых і Бога, пра пекла і рай, пра віну і пакаранне за яе, пра дабрачыннасць і ўзнагароджанне за яе, пра чалавечую долю і смерць - і пра многае іншае.

Прымхліца (ад слова - прымха) - гэта невялічкае вуснае апавяданне аб нейкім незвычайным, цудадзейным і, як правіла, «страшным» здарэнні, удзельнікам ці сведкам якога нібыта быў сам апавядальнік або добра знаёмы ці нават блізкі яму чалавек. Якія ж гэта такія страшныя, цудадзейныя здарэнні? Ну, скажам, сустрэча з нячысцікам, з вурдалакам, з дамавіком, са змяіным царом, з русалкаю і з іншымі падобнымі істотамі - прадстаўнікамі гэтак званай ніжэйшай народнай дэманалогіі.

Вытокі гэтага цікавага, самабытнага жанру апавядальнай вуснапаэтычнай творчасці тояцца ў глыбокай даўнасці, у пэўных асаблівасцях старажытнага светапогляду, у дахрысціянскіх язычніцкіх уяўленнях. Асновай для яго ўзнікнення і далейшага развіцця паслужыла вера чалавека ў існаванне надпрыродных сіл, у магчымасць розных чарадзейна-магічных пераўтварэнняў, дзівосных праяў і цудаў.

Галоўная вызначальная рыса прымхліц у тым, што усе яны, без выняткку, звязаны з такою з’явай светапогляднага парадку, як прымхлівасць.

ЛІТАРАТУРА:

1. “Гісторыя беларускае літаратуры” Максім Гарэцкі. Мінск “Мастацкая літаратура” 1992.

2.«Народныя казкі-байкі, апавяданні і мудраслоўі» пад рэдакцыяй

Н. С. Гілевіча

3.«Дрэва кахання», складальнік А. І. Гурскі

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Гісторыя беларускіх анекдотаў, легенд, прымхліц


Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.