ХРОНІКА ГОРАДА ЛІДЫ

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему ХРОНІКА ГОРАДА ЛІДЫ. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-11-26

Х Р О Н І К А

1180 год. Згадванне пра існаванне на лідчыне Дайноўскага княства.

1260 год. Паход татарскага хана Бурундая і валынскага князя Васілька на зямлі ВКЛ, магчыма і на Лідчыну.

1480 год. У адной з грамат Казіміра Ягелончыка вызначыўся кошт піцейніх водкупаў і памеры штрафаў за іх парушэнне 2 капы з корчмаў Лідскіх, а 2 рублі ў Васілішках з він…”

Каля 1500 года. Белагрудскі двор падзелены на 2 часткі, яго левабярэжная частка адышла віленскаму цівуну Андрэю Завішы, а правабярэжная Юрыю Завішы.

1520 год. Дворышчы належаць Юрыю Ільінічу.

1525 год. Кароль Жыгімонт пацвердзіў Юрыю Ільінічу куплю маёнтка Прыдыбайлаўскага.

1540 год. Ёдкі належаць Нарку Ёдку.

Каля 1550 года. Згадваюцца Курасёўшчына (Навіцкія-2), Качанова, Вялікі Ольжаў, Леснікі, Кураўшчына.

1560 год. Князь Андрэй Вішнявецкі купіў в.Вашкевічы ў Завішаў.

1570 год. Ваверка атрымала статус мястэчка.

Каля 1570 года. У лідзе і Сяльцы кальвініцкія зборы.

Каля 1600 года. У Голдаве пабудована праваслаўная царква.

1605 год. Беліцкі мешчанін Гаўрыла Шымбалевіч вывез па Нёману і прадаў у Каралеўцы (суч.Калінінград) ільняное палатно, попел, ільняное сем'е і льняны алей.

1650 год. У Лідзе рэканструявана царква Святога Спаса, кароль Ян Казімір перадаў яе праваслаўным вернікам.

1680 год. Лідскі войскі Крыштаф Пакаршэўскі і яго жонка Дарота заснавалі ў Слоніме дамініканскі кляштар.

1680 год. Польскі кароль і Вялікі князь Літоўскі Ян Сабескі пацвердзіў мястэчку Голдава права на гандаль і правядзенне кірмашоў.

1685 год. Лідскі падкаморны Стэфан Курч у Валёўцы заснаваў касцёл і клаштар дамініканцаў.

1715 год. Лідскі лоўчы Калюшэўскі ў Нецечы пабудаваў драўляны касцёл.

1740 год. У Вялічках жыве 36 душ, у Песках – 38.

1775 год. У лідскім павеце 11723 дыма. З іх 10974 сельскіх і 749 гарадскіх. Павет уключаў 8 старостваў.

1825 год. У Лідзе жыве 684 жыхары мужчынскага полу і 809 жаночага. Дамоў каменных – 4, драўляных – 269, 2 царквы. 2 кляштары, 1 навучальная ўстанова, 2 багадзельнікі, 1 лазня, 2 сады, 1 лаўка, 2 шынкі, піцейных дамоў – 50. Больш піцейных дамоў у Вільні – 630, Віцебску і ,Магілёве – 159, Горадні – 100, Мінску – 99, Слоніме – 90, Слуцку – 76, Берасці – 71, Полацку – 54.

Каля 1860 года. Люцыян Кастравіцкі прадаў за 2000 рублёў золатам Паперню (3000 гектараў) Слізеню, з правам выкупу на працягу 100 гадоў.

1860 год. У Лідзе жыве 4344 чалавекі, 2103 мужчыны, 2241 жанчыны, 2053 з іх яўрэі. Шляхта 216, духоўнага стану 19, купцы – 25. У лідскім павеце жыве 103787 чалавек, у тым ліку 8219 шляхты, 180 духоўнага стану. 30 купцоў.

1875 год. Памешчык Ленскі пабудаваў напаўкустарны шкляны заводзік на левым беразе Нёмана ва ўрочышчы Магодзіна.

1875 год. Пабудавана і асвечана ў імя Вялікапакутніка Георгія драўляная царква на праваслаўных могілках на сродкі, ахвяраваныя аднадворцам Антонам Васноўскім.

1895 год. У Лідзе жыве 7864 чалавекі, 3954 мужчыны, 3910 жанчын, яўрэяў 5326. Шляхты 485 чалавек, духоўнага стану 48, купцоў 129, мяшчан 5693, сялян 1178, вайсковага стану 311.

1905 год, 22 студзеня. У Лідзе на вуліцы Віленскай каля 5 гадзін вечара натоўп моладзі правёў дэманстрацыю. Дэманстрацыя працягвалася не больш трох хвілін.

1-20 сакавіка. На гільзавай фабрыцы Шлямовіча не працавалі 8 дзяўчат і 3 мужчыны.

13 сакавіка. Заштрайнавалі рабочыя некаторых заводаў, фабрык мануфактурных крамаў, краўцы і шаўцы.

17 сакавіка. Штрайк рабочых “піваварных заводаў Папірмейстара і нашчадкаў Пупка.”

18 сакавіка. 10 рабочых на чыгуналіцейным заводзе братоў Шапіраў спынілі працу.

1925,студзень. Створаны Лідскі падпольны райком КПЗБ, неўзабаве і Лідскі райком КСМЗБ, створаны прафсаюзы металістаў, некваліфікаваных рабочых.

1930 год. У Лідзе жыве каля 20 тысяч жыхароў, яўрэяў 53%, католікаў 42%.

1930 год, 30 сакавіка. У Лідскай акрузе створаны акружны выбарчы камітэт Беларускага сялянска-рабочага пасольскага клуба “Барацьба” па адрасу: Міцккевіча, 16.

1940 год. 10 студзеня. У газеце “Чырвоная Звязда” надрукавана паведамленне. Што ручназборачны цэх на фабрыцы “Ардаль” штомесячна перавыконвае заданне. Работніца Дора Эдарман спраўляецца адна на фрызавым стале заміж двух работніц.

15 студзеня. Камсамольская арганізацыя Ліпнішскай воласці Лідскага павета прыняла ў ЛКСМ першых сяброў: А.Волчка, Х.Нахімсон, Меяровіч, Брайн, Івеніцкую.

15 студзеня. Указам прэзідыўма Вярхоўнага Савета БССР заміж наветаў у заходніх абласцях беларусі ўтвораны 101 раён, у тым ліку Лідскі з раённым цэнтрам Лідай у складзе Баранавіцкай вобласці.

18 студзеня. Апублікаваны Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР аб арганізацыі раёнаў у Беластоцкай, Баранавіцкай, Берасцейскай, Віленскай і Пінскай абласцях БССР. Гарады Баранівічы і Ліда выдзелены ў самастойныя адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі абласнога падпарадкавання. Наркамлес арганізааваў у Лідзе лесападрыхтоўчы трэст.

29 студзеня. Апублікаваны склад акружных выбарчых камісій па выбарах у савет Саюза Вярхоўнага Савета СССР і ў Вярхоўны Савет БССР. Утвораны Лідская выбарчая акруга №607 (ВС СССР). Лідская гарадская №305, Лідская слабадская №306 і Лідская сельская №307 па выбарах у Вярхоўны Савет БССР.

31 студзеня. Лідскі раён прыступіў да разгортвання агітацыйна-масавай працы. На курсах пры райкаме падрыхтавана 263 агітатары. На месцы накіраваны 30 чалавек 3 партактыву. У раёне працуюць 40 гурткоў па вывучэнні палажэння аб выбарах.

У Лідзе створаны педагагічная і музычная навучальні.

5 лютага. Апублікавана пастанова Лідскага гарвыканкама аб утварэнні 18 выбарчых участкаў па выбарах у ВС СССР і ВС БССР.

Пачаўся вываз “варожых элементаў”. Цягнік з Ліды да Томска – 1680 чалавек.

Цягнік са станцыі “Нёман” да Галіча Яраслаўскай вобласці – 1533 чалавекі.

8 лютага. Лідскі райком партыі правёў нараду агітатараў і прапагандыстаў горада ў кінатэатры “Эра”. З дакладам выступаў трэці сакратар райкама партыі Шухатовіч.

10 лютага. Лідскі гарсавет прыступіў да складання спісаў выбаршчыкаў, на 8 участках з 18 папярэдняе складанне спісаў закончана. Актыўна дапамагае мясцовая інтэлігенцыя: Грыгарук, Падземская, Далінская.

15 лютага. У перадавіцы “Чырвонай звязды” адзначана добрая праца Лідскага гарсавета па складанню спісаў выбаршчыкаў. У кінатэатры “Эра” працоўныя фабрыкі “Ардаль” вылучылі кандэдатам у дэпутаты ВС СССР па лідскай выбарчай акрузе №607 Рафаіла Іванавіча Сяржанта – загадчыка фабрыкі “Новае жыццё”, былога палітвязня. На сходзе выступілі інжынер Ленінградскай фабрыкі “Трохвугольнік” Сандлер. Інжынер Лідскай фабрыкі Нрындберг, работніцы Левіна, Калясінская.

17-18 лютага. У кінатэатры “Эра” прайшла першая па горадзе і раёне Алімпіяда мастацкай самадзейнасці. Прэміямі адзначаны харавыя калектывы в.Збляны і в.Ваверкі, гарадскі драматычны гурток, калектыў “Ардаля”. На абласную алімпіяду накіраваны хор з в.Збляны, народны аркестр з в.Дубачаны. Зыгмунт Кот (Беняконі) скрыпач і цымбаліст Уладзімір Данейка (Банчары), цымбаліст Георг Сакалоўскі, кіраўнік аркестра фабрыкі “Ардаль” Шустар, Кісель, Кавель, Гірш, танцор Чашчэвін, работнік атэлье мод Файншрайбор, яўрэйскі паэт Альбірт і драматычны гурток пад кіраўніцтвам Сідаровіча. Фёдар Германовіч з в.Ганчары (12 гадоў) пяшком прынёс свае малюнкі.

17 лютага. Калектыў фабрыкі “Ардаль” кандэдатам у дэпутаты ВС БССР па Лідскай гарадской акрузе №305 вылучыў работніцу фабрыкі Казлоўскую Браніславу Рыгораўну, родам з в.Зінавічы, з 1930 года на фабрыцы. Прапанаваў рабочы Каўроўскі, падтрымалі: Куперман, Бранкель, Суецкая, Зінаіда Калясінская, дырэктар фабрыкі Арлоў.

18 лютага. На агульным сходзе Лідскага чыгуначнага вузла кандыдатам у дэпутаты Савета Нацыянальнасцяў Вярхоўнага савета БССР па Баранавіцкай выбарчай акрузе №582 вылучаны С.Е.Прытыцкі, кандыдатам у дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР па Лідскай Слабадской выбарчай акрузе №306 – Янка Купала. Выступілі : Альшэўскі, Іваноў, Кісялёў, Кузняцоў, Дыскін.

18 лютага. “Чырвоная Звязда” паведаміла, што на фабрыцы “Ардаль” рамонтныя брыгады датэрмінова, за 14 дзён заміж 25 завяршылі рамонт абсталявання. Адзначаны слесар Покшыс, рабочыя Казлоўскі, Шаўчуванец, інжынер-механік Трок.

21 лютага. У доме сацкультуры адбылася сустрэча выбаршчыкаў 305 гарадской выбарчай акругі з кандыдатам у дэпутаты ВС БССР Казлоўскай. Адкрыў сустрэчу старшыня гарсавета Граблеўскі. Рабочы Куперман: “Яна чэсная і адданая справе рабочых і сялян”.

22 лютага. У доме сацкультуры адбыўся ўрачысты вечар партыйнага, камсамольскага, савецкага і прафсаюзнага актыву сумесна з прадстаўнікамі Чырвонай арміі, прысвечаны 22 угодкам РККА і ВМФ. Выступіў батальённы камісар Іваненка, ад жонак і сябровак Луцэнка.

24 лютага. На вытворчай нарадзе чыгуначнай службы шляхоў і дэпо станцыі Ліда брыгада Папко ўзяла на сябе абавязацельствы выпусціць з дэпо 10 пасажырскіх вагонаў заміж 8. Машыністы Фуксенка і Гарлюк зрабілі на сваім паравозе прабег без прамыўкі і міжцягніковага рамонту 5500 км пры норме 2000 км. Брыгада машыністаў Музычкіна і Сняжко зрабілі прабег на сваім паравозе 3000 км. Машыніст-крываносавец Філіпчык і машыніст Парнюк дабіліся ў студзені прабега пасажырскагапаравоза 6100 км, не мелі ні аднаго выпадку спазнення ў дарозе, наадварот мелі нагон. Абавязаліся зрабіць прабег 6800 км. Адзначана работа машыністаў Узіна і Кляйніцкага – дабіліся прабег у 6100 км. Спаборнічаюць паміж сабой работнікі электрастанцыі: Гуч, Дрозд, Маркевіч і Марцанапіс.

26 лютага. Сяржант Рафаіл Іванавіч 1897 г.н. з мястэчка Гавязна, селянін-бядняк, парабак, з 1925 па 1939 год у турмах, рабочы арцелі “Новае жыццё” ў Нясвіжы, беспартыйны, зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты ВС СССР па Лідскай выбарчай акрузе №607.

Асадчы Аляксей Паўлавіч 1904 г.н., першы сакратар лідскага райкама КП(б)Б зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты ВС БССР па Лідскай сельскай выбарчай акрузе №307.

27 лютага. Казлоўская Браніслава Рыгораўна, 1896 г.н. рабочая Лідскай фабрыкі “Ардаль”, беспартыйная. Зарэгістравана кандыдатам у дэпутаты ВС БССР па Лідскай гарадской выбарчай акрузе №305.

28 лютага. У клубе фабрыкі “Ардаль “ выбаршчыкі сустрэліся з кандыдатам у дэпутаты ВС СССР Р.І.Сяржантам. Выступілі: Ганчароў. Паўлюкевіч, Куперман, Хайфец, Лізінскі.

Рабочыя шклозавода “Нёман” сустрэліся са сваімі кандыдатамі у ВС СССР па Наваградскай выбарчай акрузе №608 Скобля Зоей Канстанцінаўнай (1909 г.н., беларуска, беспартыйная, з сялян, пасла жывёлу і секла дровы ў памешчыка Змігародскага, навучылася чытаць і пісаць, скончыла курсы агітатараў, дэпутат Народнага Сходу Заходняй Беларусі, жыве ў Наваградку), і кандыдатам у дэпутаты ВС БССР Юльянам Васільевічам Дударэвічам. Сустрэча праходзіла ў клубе завода . Выступілі Адам Манюшка, Антон Iосіфавіч Кржыжаноўскі (65 гадоў). На першай абласной алімпіядзе мастацкай самадзейнасці ў Баранавічах рабочы фабрыкі “Ардаль” Шустар выканаў на саксафоне серанаду Арлекіна Дрыго і антракі з оперы Бізэ “Кармэн”.

2 сакавіка. У доме сацыяльнай культуры адбылася сустрэча Казлоўскай Б.Г. са сваімі выбаршчакамі. Сход адкрыў старшыня выбарчай камісіі Шлапакоў. Казлоўская расказала пра сябе і заверыла, што апраўдае давер. Выступіў рабочы Куперман. Сход закончыўся канцэртам мастацкай самадзейнасці вучняў 2-й беларускай няпоўнай школы.

5 сакавіка. Акружныя выбарчыя камісіі №305 і 306 заключылі міжсабою сацыялістычную дамову, абавязаліся шырока разгарнуць агітацыйна-масавую работу і ўзорна падрыхтавацца да дня выбараў.

8 сакавіка. У “Чырвонай звяздзе” апублікаваны ліст сталяра фабрыкі “Ардаль” Тайбы Хамаўны, якую вылучылі на паездку ў Менск на жаночае свята.

11 сакавіка. У “Чырвонай Звяздзе” за подпісам Зібельбарха і Каброўскага апублікавана нататка “Новыя парадкі на фабрыцы” пра гумавую фабрыку “Ардань”. Пры фабкаме створана камісія па ахове працы, пастаўлены мыцельнікі, устаноўлены душ, палепшана вентыляцыя. Працуе здраўпункт, зубалячэбны кабінет, буфет, будуецца фабрычная сталоўка. Цяжка хвора рабочы Леў адпраўлены на курорт.

Сярэдзіна сакавіка. На буйнейшай у вобласці фабрыцы “Ардань” створана партыйная арганізацыя.

13 сакавіка. У Ліду прыехаў Янка Купала. З ім прыехалі Зэлік Аксельрод, Пятро Глебка, Алесь Кучар. Госці спыніліся ў былым гатэлі “Брыстоль”, харчаваліся ў былым рэстаране-сталоўцы “Амерыканка”. Да прыезджых далучыліся мясцовыя паэты В.Таўлай, Н.Тарас, А.Іверс, І.П.Пашкевіч (Граніт). Я.Купала прыехаў з высокай тэмпературай. Работнікі фабрыкі “Ардаль” падарылі яму галёшы. Першая сустрэча адбылася ў чыгуначным клубе па вул.Чыгуначнай (зараз Труханава). Сабралося больш 700 чалавек. З прывітаннямі выступілі маляр дэпо Арон Фрэнкель, начальнік паравознага аддзела Іван Варатнікоў, кандуктар Міхаіл Гайдучок, настаўніца Стэфа Таўлай. Паэтэса Ніна Тарас і 6-і гадовая Ніна Таўлай прачыталі вершы, апошняя – “Абвілася краіна ў кветкі”.

14 сакавіка. Адбылася сустрэча Я.Купалы ў кінатэатры “Эра” з сялянамі Лідскага раёна. Вазы загацілі ўсе прылеглыя вуліцы. Алесь Кучар распавёў пра жыццё і творчасць Я.Купалы. Выступіў настаўнік з в. Траккелі Віктар Антончык. Я.Купала быў у паліто, яго калаціла.

Вечарам адбылася сустрэча Я.Купалы ў гарадской бібліятэцы (калязамка). Купала падпісаў кнігу “Над ракой Арэсай” 1937г. выдання і перадаў яе ў падарунак бібліятэцы. Работнікі бібліятэкі падаравалі Я.Купалу зборнік вершаў Марыі Канапніцкай “Паэзія”.

15 сакавіка. У кінатэатры “Эра” адбылася сустрэча Я.Купалы з інтэлігенцыяй горада. выступІў А.Кучар. Вершы чыталі Я.Купала, П.Глебка, В.Таўлай,Н.Тарас, Анатоль Iварс, П.Граніт, З.Аксельрод.

Вечарам адбылася сустрэча Я.Купалы з паэтамі Баранавіцкай вобласці.Я.Купала распытваў паэтаў пра жыццё, пра асаднікаў, пра штрайнікі, замовіў паэтам вячэру з чатырох страў з чаркай і півам. На развітанне кожнаму падарыў сваю кнігу з даравальнымі надпісамі.

24 сакавіка. Выбары дэпутатаў у Вярхоўныя Саветы СССР і БССР.

Піваварны завод “ у гонар выбараў датэрмінова выканаў план выпуску піва на 109%" Стары рабочы Міхаіл Якубоўскі (38 гадоў на заводзе) разам з сынам Уладзімерам адрамантаваў датэрмінова 50 піўных бочак.

26 сакавіка. Кінатэатр “Эра” за тры месяцы даў 314 сеансаў.

27 сакавіка. У “Чырвонай Звяздзе” апублікавана нататка А.Фінкевіча “за новае радаснае жыццё” пра дзень выбараў на Лідскім участку №9. Задоўга да галасавання сабралося каля 30 чалавек. У 6 гадзін старшыня камісіі Бальшакова абвяшчае пра пачатак выбараў. Першым атрымоўвае бюлетэнь 60-гадовы рабочы лямцавай фабрыкі Іяхім Розенштэйн, затым работнік гандлёвага аддзела Гірш Баярскі. Кіраўнік агіткалектыву Вяшкурцаў падводзіць 83-гадовую Фрыду Кашчынеўскую да кабіны. Грае патэфон. Да 8 гадзін прагаласавалі 410 чалавек. Па старых ездзіла спецыяльная машина, да хворых пасылалі сяброў камісіі. У 23 гадзіны прагаласавалі апошнія 4 выбаршчыкі. Сустракаюцца бюлетэні з надпісамі “За роднага Сталіна”. 1248 выбаршчыкаў (99.92%) за С.О.Прытыцкага, 99,6% за Р.І.Сяржанта, 98,96 % за Б.Г.Казлоўскую.

1945 год, 16 студзеня. У вёсках Мохавічы і Гарняты арыштаваны ўдзельнікі белапольскага руху.

20 студзеня. У Лідзе арганізаваны дзіцячы прыёмнік-размеркавальнік.

17 лютага. Здана ў экслуатацыю першая чарга харчкамбіната. Праведзены ўрачысты сход. Выступіў дырэктар Нянашэў.

1 студзеня. Нарадзіўся Валеры Чарапіца. У Лідзе з 1946 года, закончыў СШ №3, кандыдат гістарычных навук, аўтар больш 120 навучальных прац, прафесар кафедры гісторыі славянскіх дзяржаў Гарадзенскага ўніверсітэта.

Пачатак года. Пачаў фунцыянаваць мясакамбінат. 20 працоўных.

Люты. На Лідскай электрастанцыі запушчаны ў работу лакамабмль магутнасцю 18 к.с.

24 сакавіка. Яфрэйтар Балгарын Сяргей Іванавіч узнагароджаны Залатой Зоркай Героя Савецкага Саюза.

1950 год, 8 лютага. У Краснаярску нарадзіўся Бачароў Віктар Мітравфанавіч. Выпускнік Гарадзенскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (1975), грузчык, арматуршчык, бетоншчык, запраўшчык, заг.склада, метадыст Дома піянераў, нам.дырэктара – арганізатар пазакласнай і пазашкольнай працы, дырэктар СШ №13 (з 1986). У Лідзе з 1975г. Паэт і празаік, аўтар кніг “Разгавор” (1996), “Пара браць” (1998), “Калі адзвінеў званок” (1996).

1960 год. Устаноўлены помнік У.І.Леніну.

1965 год, студзень. Аўтарамонтны завод пераведзена ў новы корпус.

1970 год, 1 студзеня. Насельніцтва горада – 47657 чалавек, мужчыны – 21829, жанчыны – 25828. Сярэлняя заработная плата 128 рублёў.

1980 год, 1 студзеня. У горадзе і раёне 17 лячэбных устаноў на 1690 ложкаў, 58 іншых медычных устаноў, 289 дактароў, 893 сярэдніх медычных работнікаў, усяго 1852 супрацоўнікі.

1985 год, 1 студзеня. Грашовыя ўклады гараджан – 70 млн. 936 тыс. рублёў

Кроніка айкумены

1 чэрвеня 1918 г. — зьезд беларускага каталіцкага духавенства ў Менску.

1 чэрвеня 1918 г. — у Менску адкрылася кансерваторыя.

1 - 4 чэрвеня 1918 г. — у Смаленску паўночна - заходняя канферэнцыя РКП (б) ухваліла Берасьцейскую мірную дамову зь Германіяй, паводле якой палова Беларусі і Ліда ў тым ліку адходзілі немцам.

3 чэрвеня 1863 г. — бітва пад Мілавідамі. Аб’яднаныя сілы паўстанцаў пад камандаваньнем Францішка Юндзіна, Ісідара Лукашэвіча, А. Лянкевіча і агульнай камандай Кастуся Каліноўскага далі вялікую бітву царскім войскам пад мястэчкам Мілавіды зараз Баранавіцкага раёна Бервсьцейскай вобласьці. У гэтай бітве ў аддзеле А.Лянкевіча (Лягдара) змагаліся рэшткі Лідзкага аддзела Людвіка Нарбута і сярод іх Францішак Багушэвіч і Міхал Андрыёлі.

4 чэрвеня 1918 года апублікавана “Беларуская граматыка для школ” Браніслава Тарашкевіча.

5 чэрвеня — Дзень Ефрасіньні Полацкай, святой заступніцы Беларусі.

7 чэрвеня 1508 года — Прывілеем караля Жыгімонта Мажэйкаўскі і Бікушскі ( Дзікушскі) двары аддадзены ў валоданьне кіеўскаму шляхціцу Льву Тышкевічу. Першы ўспамін пра в.Дзікушкі Лідззкага раёна.

9 чэрвеня 1868 года нарадзіўся Уладзіслаў Вярыга, філосаф і этнограф зьбіральнік беларускага фальклёру. У 1868 годзе ў кнізе “Беларускія паданьні” апублікаваў 32 беларускія народныя казкі запісаныя ў Лідзкім павеце, а ў кнізе “Збор зьвестак да краёвай антрапалогіі” (1889,т.з) апублікаваў песенны збор ( 42 тэксты) сабраны ў Лідзкім павеце .

10 чэрвеня 1723 нарадзіўся Францішак Папроцкі, езуіт, філосаф, асветнік, адзін з выдаўцоў віленскіх “Палітычных каляндароў”. Заснавальнік, выдавец і рэдактар штотыднёвіка “Літоўскі кур’ер”.

13 чэрвеня 1508 года Паспалітае рушэнне (народнае апалчэнне) выйшла зь Ліды ў бок Наваградка на вайну з маскоўскімі ваяводамі.

14 чэрвеня 1938 года заснаваны Дзяржаўны тэатр лялек Беларусі.

16 чэрвеня 1828 года нарадзіўся П.Бяссонаў, выдавец беларускіх народных песень.

17 чэрвеня 1793 года ў Гародні пачаўся апошні Сойм Рэчы Паспалітай, пасьля якога адбыўся другі падзел краіны.

21 чэрвеня 1663 года ў Мастах завяршыліся перамовы польскага караля Яна Казіміра Вазы з канфедэратамі. Выплачана запазычанасьць у суме 19 млн. злотых.

22 чэрвеня 1941 года напад фашысцкай Германіі на СССР.

26 чэрвеня 1863 года ў Вільні створаны Чырвоны жонд, цэнтр па кіраўніцтву паўстаньнем.

Ліпень

3 ліпеня 1944 года Менск вызвалены ад фашыстаў.

5 ліпеня 1818 года нарадзіўся Антось Яленскі — кіраўнік паўстаньня 1863 - 64 года на Меншчыне.

8 ліпеня 1944 года Ліда вызвалена ад фашыстаў.

12 ліпеня 1503 года першы ўспамін в.Лебяда Лідзкага раёна ў прывілеі караля і Вялікага князя Аляксандра, якім пацьвярджалася набыцьцё Войтакам Нарбутовічам — намесьнікам ішчолнскім двара на р.Лебядзе зь людзьмі і зямлёю.

14 - 15 ліпеня 1708 года бой паміж шведзкімі і расейскімі войскамі каля мястэчка Галоўчын Лідзкага раёна, у якім расейскі корпус А. Рапніна быў разьбіты.

14 ліпеня 1913 года ў Вільні заснавана Беларускае выдавецкае таварыства.

17 - 21 ліпеня 1918 года ў Маскве праходзіў Усерасійскі зьезд бежанцаў зь Беларусі.

24 ліпеня 1618 года ў мястэчку Еўе выдадзены першы ў свеце “Буквар мовы славянскай, пісаны чытаньню вучыцца хто хоча ў карыснае кіраваньне” (Еўе — зараз Вэвіс, Летува) .

Захаваліся да асобнікі гэтага вунінума ў Капенгагене і Лондане.

24 - 26 ліпеня 1993 года — Першая міжнародная гісторыка - краязнаўчая Лідская канферэнцыя.

25 ліпеня 1993 года — адкрыцьцё Лідскай карціннай галярэі.

25 ліпеня 1993 года — адкрыцьцё помніка Францішку Скарыне ў Лідзе.

27 ліпеня 1990 года — прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверынітэце БССР. Дзень Незалежнасьці.

Акрамя таго

У 1328 годзе завершана будаўніцтва Лідзкага замка.

У 1458 годзе праваслаўная царква ВКЛ перайшла ў непасрэднае падпарадкаваньне канстанцінопальскаму патрыярху.

У 1568 годзе Ваверскі касьцёл перададзены кальвіністам.

У 1568 годзе у зале вежы Лідзкага замка дазволена праводзіць паседжаньні земскага суда.

У 1598 годзе Лідзкі стараста Ян Станіслававіч Абрамовіч выдаў у Вільні “Евангелісцкі катэхізіс”, які ўтрымоўваў каля 300 рэлігійных песень.

У 1638 годзе ў Лідзкім замку пры сьцяне дазволена пабудаваць склеп для захоўваньня дакументаў Лідзкага земскага суда і актавых кніг.

У 1823 годзе нарадзіўся Аляксандр Ляпкевіч. Пад яго камандаваньнем змагаліся Лідзкія паўстанцы ў 1863 годзе пасьля сьмерці Людвіка Нарбута.

У 1898 годзе ў Лідзе адчынена гарадзкая бальніца на 25 ложкаў.

9 ліпеня 1863 года ў Вільні пакараны сьмерцю Зыгмунт Серакоўскі, адзін зь кіраўнікоў паўстаньня 1863 года.

У 1823 годзе выйшаў указ імператара Аляксандра І, які забараніў жыхарам Беларусі і Літувы накіроўваць дзяцей на вучобу ў замежныя ўніверсітэты.

У ліпені 1863 года выйшаў апошні нумар “Мужыцкай праўды”.

У 1893 годзе ўпершыню апублікаваны Віленскі летапіс

У 1568 годзе Іванам Фёдаравічам і Пятром Мсьціслаўцам заснавана Заблудаўская друкарня.

У 1768 годзе — пастанова Сойма Рэчы Паспалітай аб ураўнаньні ў правах праваслаўных і пратэстантаў з католікамі.

У 1793 годзе ўтвораны Браслаўскае і Гарадзенскае ваяводствы.

У 1803 годзе пачала дзейнічаць Віленская навучальная акруга, да якой належалі і Лідзкія навучальныя ўстановы.

У 1793 годзе заснавана Менская духоўная семінарыя, вышэйшая навучальная ўстанова Беларускай праваслаўнай царквы.

У 1793 годзе была ўтворана Менская губерня.

У 1903 годзе заснавана Беларуская Сацыялістычная Грамада.

У 1888 годзе нарадзіўся Аляксандр Цьвікевіч відны дзеяч БНР. Расстраляны бальшавікамі ў 1937 годзе.

У 1878 годзе нарадзіўся мітрапаліт Менскі і Беларускі Мелхіседэк (М.Л.Паеўскі), аднавіцель Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай царквы. Зьнішчаны бальшавікамі ў 1931 годзе.

Кроніка аўкумены.

Красавік – чэрвень

1610 год, 30 траўня. Ліпнішкі атрымалі Магдэбургскае права ад караля Жыгімонта ІІІ Вазы.

1670 год, 19 красавіка. Кароль Міхал Вішнявецкі ў Варшаве сваім прывілеем пацвердзіў Лідзе Магдэбургскае права ва ўсіх яго пунктах, клаўзулах, умовах і параграфах. “ У Крыўду нашых лідскіх мяшчан плошчы і землі, што належыць гораду, грамадзяне Лідскага павету і яўрэі невядома якім чынам захапіўшы трымаюць і з іх ніякіх складак у гарадскую ратушу не робяць. Таму і ў прыбытках ратушы і ў выдатках на жаўнераў і на іншыя гарадскія патрэбнасці горад нясе не малыя страты. Таму – загадваем: тым грамадзянам Лідскага павету, якія на палях і землях гарадскіх маюць свае дамы, якія не ўпаўнаважыны канстытуцыяй, а таксама яўрэям, якія на плошчах і землях гарадскіх жывуць, каб з гэтых зямель усе абавязкі з мяшчанамі … выконвалі і розныя зборы на жаўнераў, а таксама на розныя патрэбнасці горада Лідскага давалі. Як яўрэі, так і сяляне, што жывуць у юрысдыкцыях шляхецкіх, якія маюць свае дамы на гарадскіх землях абавязаны судзіцца ў ратушы, калі толькі не павінны з’яўляцца да двара Лідскага пад пагрозай штрафу дваццаці коп літоўскіх. Усе збожавыя павінны мераць мерай гарадской ратушы, не наносячы ніякіх матэрыяльных стратаў прыбыткам ратушы – па просьбе мяшчан Лідскіх. Гандлі … пераносім на суботні дзень, - з-за таго, што ў панядзелак яўрэі – гандляры наносяць ім вельмі вялікія страты ў гандлі, - каб не было ніякіх перашкод з боку замка ў зборах гарадской ратушы і вызваляем іх ад хаджэння на замкавыя шарваркі і папраўку дамбы… дазваляем браць зборы маставыя (на рэчцы Каменцы) з кожнага купца, які праязджае рэчку, і людзей, якія едуць на гандлі і загадваем, каб … без ніякіх цяжкасцяў давалі зборы ратушы гарадской”.

1775 год 24 красавіка. Нарадзіўся Фалькоўскі Якаў Забядэвушавіч (24.04.1775 – 2.09.1848) рэктар Шчучынскай піярскай школы, асветнік, аўтар сістэмы навучання глуханямых дзяцей. У 1817 г. адкрыў першую школу для глуханямых.

1845 год, 14 траўня. Ліквідаваны піярскі кляштар у Лідзе.

1860 год, 9 красавіка. Нарадзіўся Вільгельм Краеўскі (9.04.1860 – 22.06.1905) – адзін з арганізатараў шкляной вытворчасці на Лiдчыне, у 1891 г. разам з Ю.Столе арандаваў шкляны заводзік Ленскага ў Магадзіно, у 1900 г. гадавая вытворчасць заводаў Столе-Краеўскага дасягнула 413 тысяч рублёў. Вільгельм Краеўскі і яго сям’я пахаваны на могілках поблізу в. Агароднікі.

1865 год, 3 чэрвеня. Нарадзілася Марыя Канстанцінаўна Снітко, у замустве Навіцкая – заснавацельніца Лідскай жаночай навучальні, ператворанай у жаночую гімназію. Пахована на праваслаўных могілках па вуліцы Савецкай.

1905 год, 1 траўня. Усеагульны штрайн. Горад на становішчы ўзмоцненай аховы.

На заводзе “Нёман” распаўсюджаны ўлёткі з заклікам змагацца з самадзяржаўнай уладай. Шляхціц Аляксандр Васілеўскі затрымаў сялян Ягора Пісарава і Фёдара Рыбакевіча, якія саслаліся на тое, што яны непісьменныя і думалі, што развешваюць афішы пра пастаноўку. Селянін Восіп Урбановіч на дазнанні пацвердзіў, што бачыў, як яны знайшлі нейкія паперы каля сваёй кватэры. Прыбыўшы ўраднік Аляксей Іваноў разам з Васілеўскім знайшлі яшчэ некалькі адозваў. Справа спынена з-за недахопу ўлік у адносінах да Пісарава і Рыбакевіча.

1 – 3 чэрвеня. Стачка на шклозаводзе “Нёман” 160 падручных рабочых.

22 чэрвеня. Памёр Вільгельм Краеўскі – суўладнік шклозаводаў “Нёман” А і “Нёман” Б, уладальнікам становіцца Юліюш Столе.

1910 год, 21 чэрвеня. Государ Імператар “пагадзіўся на пераўтварэнне” прыватнай навучальнай установы ў горадзе Ліда ў жаночую гімназію, якая атрымала імя М.К. Навіцкай. У гімназіі 187 навучэнак.

1915 год, травень. З-пад Варшавы на Лідскі аэрадром пераводзіцца лётны аддзел самалётаў “Ілья Мурамец” цяжкай авіацыі Вярхоўнага Галоўнакамандавання рускай арміі.

У Лідскім павеце распаўсюджаны пракламацыі Расейскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі. У пракламацыях асуджалася вайна і падкрэслівалася, што толькі рабочаму класу “пад сілу ператварыць гэтую крывавую бойню ў вялікую бітву пралетарыяту з эксплуататарамі забойцамі. Улётка заканчвалася заклікам: “Далоў вайну! Далоў царскую манархію! Няхай жыве рэвалюцыя!”

1920 год, 21 кастрычніка. У в. Нача нарадзіўся Пётр Урублеўскі (1920 – 1990) – польскі мастак.

1920 год, 25 красавіка. Войскі Паўднёва-Усходняга польскага фронту сумесна з Пятлюраўскімі часткамі перашлі ў наступ супраць Чырвонай Арміі на Ўкраіне ў паласе ад Прыпяці да Днястра.

29 красавіка. М.М. Тухачэўскі заступіў на пасаду камандуючага Заходнім Фронтам, змяніўшы В.М. Гіціса, члены РВС – І.С. Уншліхт, А.П. Розенгольц, начальнік штаба Н.Н. Шварц.

6 траўня. Польскія войскі авалодалі Кіевам.

1925 год, 1 траўня. У Лідзе адбылася першамайская дэманстрацыя, у якой удзельнічала каля 400 чалавек.

24 чэрвеня. Утворана Беларуская сялянска-рабочая Грамада.

1930 год. Створаны Лідскія акруговыя камітэты БСРГ, ППС –лявіца, ТБШ, КПЗБ, КСМЗБ, падпольны акруговы камітэт КПЗБ.

Адчынена швейная майстэрня Антонія Кужмы і Антонія Хвядоліна.

Адчынены рэстаран “ОАЗА” Аляксандра Тамасіка на вул. 3 траўня, 4.

1930 год, 9-18 траўня. У Сляпянцы пад Менскам адбыўся ІІ з’езд КПЗБ, прысутнічала 24 дэлегаты з вырашальным і 9 з дарадчым голасам.

1930 год, 25 траўня. Дадатковыя выбары ў сейм у Лідскай выбарчай акрузе. У выбарах удзельнічалі: ППС – спіс №2, “Вызваленне” - №3, “Супольнасць мужыцкая” - № 10, Блок нацыянальных меншасцяў - №18, клуб “Барацьба” - №46. Са сваім самастойным спісам (№41) выступаў Янка Станкевіч – выкладчык Віленскай беларускай гімназіі. Спісы сялянскага блока сабралі каля 25 тысяч галасоў (25,5%).

1930 год, 24 чэрвеня. У в. Навіцкіе-2 у сялянскай сям’і нарадзіўся Хітрун Леанід Іванавіч – трактарыст, шафёр, галоўны інжынер МТС, старшыня аб’яднання “Белсельгастэхніка”, намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР, першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі СССР, намеснік загадчыка сельгасаддзела ЦК КПСС, старшыня Дзяржкамсельгастэхнікі СССР, міністр машынабудавання для жывёлагадоўлі і кормавытворчасці, першы сакратар Разанскага абкама партыі, старшыня Разанскага абласнога Савета народных дэпутатаў. Член Цэнтральнай рэвізійнай камісіі КПСС у 1981 – 1986 г.г., кандыдат у члены ЦК КПСС у 1986 – 1990 г.г., член ЦК КПСС з ліпеня 1990 г. Народны дэпутат СССР.

1935 год, 12 траўня. Памёр Юзаф Пільсудскі – “камендант” польскай дзяржавы, аб’яўлена шасцідзённая жалоба.

1940 год, 1-10 красавіка. Справаздачна-выбарчыя сходы ў першасных гарадскіх партыйных арганізацыях. У раёне налічвалася 21 першасная партарганізацыя – усе ў Лідзе, на вёсцы ні адной. Усяго ў Лідскім раёне 162 члены КП(б)Б і 64 кагндыдаты ў члены.

2 красавіка Лідскі райкам правёў сходы агітатараў горада. Сабралася 150 чалавек. Выступілі Асадчы, Лачэкін, Памазкоў, Шкурцоў, Бузогін, Каратко, Мац.

3 красавіка. У Баранавічах у абкаме партыі на нарадзе сакратароў сакратар Лідскага РК КПБ Асадчы адзначыў, што ў раёне 54 тыс. га. пасяўных плошчаў, а не 40, як запланавана абласным зямельным аддзелам. На складах Ліды 1,5 месяцы стаяць 400 арфаў (збожжачысных машын) і іншы сельгасінвентар – воблспажыўсаюз да гэтага дня не прыслаў расцэнкі – машыны нельга купіць, а попыт вялікі.

4 красавіка. Адбыўся справаздачна-выбарчы сход партыйнай арганізацыі чыгуначнай станцыі. Прысутнічала 29 чалавек. Даклад зрабіў сакратар партарганізацыі Кісялёў. Выступіла 15 чалавек.

11 красавіка. Адбылася першая Лідская раённая партыйная канферэнцыя ў Доме партасветы на вул. Кірава, 31. Прысутнічала 140 дэлегатаў з правам вырашальнага голасу і 43 з правам дарадчага. Адкрыў канферэнцыю сакратар райкама Асадчы. Абраны рабочы прэзідыюм у складзе 19 чалавек: Коган, Тур, Бандарэнка, Лукашэвіч, Асадчы, Чарвічэнка, Баброў, Шылаў, Шухтовіч, Курылёнак, Рыбакоў, Канавалаў, Пуціўка, Гладышаў, Дубарэнка, Сулімаў, Нікіцін, Арлоў, Лымар. Сакратарыят – Парнін, Піхмістрэнка, Александрук, Паўленка, Юшкевіч. Мандатная камісія: Аляксееў, Кісялёў, Эстрын. Рэдкалегія: Качулкін, Шпіцар, Фамін, Ільін. Парадак дня: справаздача райкама партыі, выбары пленума РК, выбары рэвізійнай Камісіі, Выбары дэлегатаў на першую абласную канферэнцыю. У спрэчках выступілі: Арлоў, Сабадыр, Пашкевіч, Барзенка, Волкаў, Паўленка, Шылаў, Свірыдоўскі, Барзоў, Чэпік, Скварцоў, Гельфанд – усяго 25 чалавек. Пад рэзкую крытыку падпаў загадчык аддзела прапаганды Капулкін – не арганізаваў партыйнага навучання. Выбраны пленум райкама 27 членаў і 7 кандыдатаў. Першым сакратаром Лідскага райкама абраны А.П. Асадчы, сакратаром РК ЛКСМБ А.А.Галенчын. На 18 з’езд КП(б)Б абраныя А.П.Асадчы і Я.Т.Чарвічэнка – камандзір стралковага корпуса.

15 красавіка. Цягнік з Гаўі да Паўладара – 1068 чалавек.

18 красавіка. Цягнік з Ліды да Сміркава ў Паўночнаказахстанскую вобласць – 1146 чалавек.

1 траўня. У газеце “Уперад” апублікаваны верш А.Тарас “На дэманстрацыю”.

1 траўня У в.Дубчаны нарадзілася Аліна Хаменкава (1940-1979) – беларускі літаратуразнавец, педагог, кандыдат філасофскіх навук.

15-20 траўня. ХУІІІ з’езд КП(б)Б даў ацэнку дзейнасці часовых органаў улады на тэрыторыі Заходняй Беларусі А.П. Асадчы абраны кандыдатам у члены ЦК КП(б)Б.

Травень. Лідская гарадская бібліятэка атрымала больш 4000 кніх на рускай і беларускай мовах ад сталічных бібліятэк, дзякуючы садзейнічанню Янкі Купалы.

28 траўня. У Лідзе нарадзіўся Вальчук Эдуард Антонавіч – беларускі вучоны ў вобласці сацыяльнай гігіены і арганізацыі аховы здароўя, доктар медычных навук, прафесар (1994), з 1987 г. дэкан у Беларускім інстытуце ўдасканалення лекараў.

Вясна. Адчынены кароткатэрміновыя курсы сельскага актыву ў заходніх абласцях.

Недзея Гетка (18 гадоў) і Надзея Даўлюд з в. Дакудава паступілі ў Кашалёскую школу механізацыі сельскай гаспадркі ў Навагрудскім раёне.

А.Манькоўская выступіла ініцыятарам стварэння аднаго з першых у Лідскім раёне калгаса “Чырвоны Сялец”, у калгас запісалася 40 гаспадарак.

Да 1 чэрвеня. На Лідчыне арганізаваны калгасы: “Чырвоны Сялец” (Сялец), ім.Молатава (Бердаўскі с/с) “17 верасня” (Агароднікі, Ганчарскі с/с), ім. Варашылава (Аполінскі с/с), “!7 верасня” (Беліцкі с/с), “Камсамолец” (Няцечскі с/с), ім. Леніна ці 1 траўня ў Ходараўцах (Ходараўскі с/с Жалудокскага раёна), ім. Молатава (Голдаўскі с/с), ім. Сталіна (Вялікаольжаўскі с/с), ім. Леніна (Ганчары), ім. Сталіна (Бяневічы), а таксама ў Ваверцы і Кульбаках.

10 чэрвеня. У гарадской бібліятэцы абенемент чытачоў на рускай мове дасягнуў 800 чалавек. Бібліятэка ў сярэднім за дзень абслугоўвае 250 чытачоў. Больш 4000 кніг на рускай і беларускай мовах, з маскоўскіх бібліятэк паступіла 3000 кніг. Маецца чытальня.

20 чэрвеня. Пры гарадской бібліятэцы адкрылася дзіцячая бібліятэка з кніжным фондам каля 1000 кніг на беларускай, рускай, польскай і яўрэйскай мовах.

Лета. Адчынены Дом піянераў у горадзе і піянерскі лагер на беразе Нёмана каля Сяльца.

Створаны камсамольскія арганізацыі ў Ганчарскім, Ваверскім, Меераўскім, Беліцкім, Белагрудскім сельсаветах, пры некаторых установах і школах.

1945 год, 9 красавіка. Прынята пастанова СНК БССР № 738 “Аб будаўніцтве Лідскай ТЭЦ”.

20 красавіка. Хутар Шчытнікі Пяра Якава Іванавіча (зямля, жывёла, пабудовы, с/г інвентар) перададзены ЛІдскаму спажыўсаюзу.

25 красавіка. Хутар Дайнова Вайцахоўскага ( 20 га, дом, халодныя пабудовы) Перададзены дапаможнай гаспадарцы в/ч 29749.

Красавік. Хутар Колышкі (Юндзоля) плошчай 28 га: 17 – ворыва, 3 сенакосу, 8 пашы, жылы дом, халодныя пабудовы перададзены для дапаможнай гаспадаркі в/ч 33016.

Красавік. Праведзены спробны пуск асноўнай вытворчасці на камбінаце харчканцэнтратаў. Выпускаліся тры віды вырабаў: суп картофельны з тлушчам, без тлушчу, каша пшанічная з тлушчам.

1945 год, 1 траўня. У Лідзе працуюць цвікавы, півавараны і ?????– ліцейны заводы, мелькамбінат і прамкамбінат.

17 траўня. У маёнтку Востраў Запольскага с/с у дапаможнай гаспадарцы ОРСаДНЗ з’явілася заразная хвароба яшчур.

Лета. Паручнік “Мазепа” прызначаны камендантам Наваградскай акругі АК.

Чэрвень. У раёне в. Паперня забіты кіраўнік тэргрупы “Клён”.

1955 год, 26 траўня. Рашэннем гарвыканкама зацверджаны спіс старых і новых найменняў вуліц горада Ліды. У спісе 166 вуліц, каля 100 з іх нанава названы ці перайменаваны.

1960 год, красавік. Праведзены падзел аўтамабільнага прадпрыемства на грузавы і аўтобусны паркі.

Загадам кіраўніка Гарадзенскага абласнога аўтамабільнага трэста на базе АТК №4 арганізаваны аўтобусна-такса-маторны парк. Дырэктарам прызначаны Бубашкін Уладзімір Андрэевіч.

1965 год, 1 чэрвеня. У эксплуатацыю ўведзена першая чарга лакафарбавага завода.

1965 год. На месце растрэлу яўрэяў пастаўлены абеліск.

Адкрыты 5-ы аўтобусны маршрут

1965 год, 8 траўня. Датэрмінова выканана сямігадовае заданне па аб’ёму валавай прадукцыі прамысловасці прадпрыемствамі горада. Выраблена прадукцыі на 19 млн 804 тысячы рублёў. Рост 142,8%.

1970 год, 7 траўня. Выканкам гарсавета пастанавіў перайменаваць вуліцу Гарыстая ў вуліцу ім. А.Я. Стралкоўскага.

1970 год, 14 траўня. Будынак Піярскага касцёла (музей і планетарый) рашэннем аблвыканкама абвешчаны помнікам мясцовага значэння.

Кроніка айкумены

Ліпень – верасень

1405 год, лета. Вялікі князь Вітаўт узяў у палон жонку і дзяцей смаленскага князя Юрыя Святаслававіча і пасяліў іх у Лідскім замку.

1410 год, 15 ліпеня. Грунвальдская бітва з удзелам Лідскай харугвы.

1415 год, ліпень. Польскі кароль Ягайла наведаў Ліду, спыняўся ў Мыто.

1590 год, 17 верасня. Ліда атрымала магдэбургскае права паводле прывілея Жыгімонта ІІІ Вазы.

1640 год, 20 жніўня. Кароль Уладыслаў ІУ Ваза ў Варшаве падпісаў прывілей, які пацвярджаў Лідзе магдэбургскае права ўва ўсіх яго пунктах, Клаўзулах, умовах і параграфах, згодна з якім усе палёгкі дадзеныя святой памяці… бацькі нашага на векі захоўваем. Што тычыцца войта гэтага горада, які справы крымінальныя на сваім месцы войтаўскім без юрысдыкцыі на сваю пасаду судзіць, мы… жадаем, каб у гэтым горадзе Лідскім кожны войт, як сённяшні так і будучы вёў судовыя справы на сваім месцы не раней чым выканае юрамент на сваю пасаду па прыкладу іншых ураднікаў таго горада. А гандлі… перанясём на панядзелак. Меры, як для збожавых, так і для вадкіх згодна з уведамленнем гарадской управы павінны быць аднолькавыя і грамадзяне кожную чвэрць года, як збожавыя, так і вадкія павінны будуць правяраць, каб былі справядлівыя.

1655 год, 28 ліпеня. Бітва пад Ашмянамі расейскіх і беларуска-полькіх войскаў, у якой прымалі ўдзел Лідскія харугвы гусараў і казакаў па 100 вершнікаў у кожнай.

1655 год, жнівень. Украінскія казакі пад камандаваннем Залатарэнка прайшлі ўздоўж Нёмана, пусцілі Ліду і Лідчыну пад шаблю.

1680 год, жнівень. Інвентарнае апісанне Лідскага староства. Паводле інвентару за Лідскім староствам лічыліся: Ліда, Гарні, Астроўля, Цыбары, Боркі, Кульбакі, Пурсці. У Лідзе 4 вуліцы: Замкавая, віленская, Крывая і каменская. У ліку асобаў, якія карысталіся замкавымі валокамі для вырошчвання збожавых згадваюцца два яўрэі: Мойша і Абрам.

1705 год, 28-30 жніўня. Расейскі цар Пётр І спыняўся ў Трабушках у доме Ліва Ільцэвіча пры пераходзе расейскіх войскаў з Вільні ў Горадню.

1715 год, 6 жніўня. У в. Гембулы Лідскага павету нарадзіўся Мацей Догель (6.08.1715 – 24.02.1760) – асветнік, гісторык-археограф, прававед. Скончыў піярскую школу ў Шчучыне. Склаў “Дыпламатычны кодэкс каралеўства польскага і ВКЛ” у трох тамах: 1758, 1759, 1764. Нявыданыя матэрыялы ў колькасці пяці тамоў захоўваюцца ў Пецярбургскай публічнай бібліятэцы.

1765 год, 30 верасня. Фунду77777 запіс Ліскаму піярскаму касцёлу ад лідскага старасты Ігнацыя Сцыпіёна і яго жонкі на 20 тысяч злотых у маёнтку Мерач.

1795 год, лета. Ліда занятая расейскімі войскамі. Начальнікам Лідскага павету прызначаны секундмаёр77777 расейскіх войскаў Карл Мейр.

1840 год, лета. У Ваверцы на сродкі Самуеля Кастравіцкага пабудаваны каменны касцёл.

1885 год, 2 жніўня. Адкрыта чыгунка Лунінец-Роўна.

1900 год, 25 ліпеня. Мешчанін Юдзель-Лейба Мендзялеевіч Шапіра падаў у будаўнічае аддяленне Віленскай Губернскай Управы прашэнне пра пабудову ў горадзе Лідзе ліцейнага завода.

1905 год, 6 жніўня. У лесе пад Лідай адбылася маёўка, на якой прысутнічала каля 500 чалавек.

7 жніўня. Забаставалі загадчыкі і прадаўцы багатых крамаў і мануфактурных складоў.

1910 год, 9 жніўня. Нарадзілася беларуская паэтка Ларыса Геніюш (1910 – 1983 г.г.).

Дакудаўскі паштовы аддзел пераўтвораны ў паштова-тэлеграфны.

1910 год, 25 жніўня. Нарадзіўся Уладзімір Іванавіч Корбан (25.08.1910 – 30.11.1971 г.г.) – дырэктар цвікавога завода ў Лідзе ў 1946-1948 г.г. сатырык, байкапісец, заслужаны дзеяч культуры БССР (1970). Пачаў друкавацца з 1945 г.

1915 год, лета. Ліда стала прыфрантавым горадам. Праведзена беспрэцэндэнтная па арганізванасці і маштабах эвакуацыя царкоўнай маёмасці з тэрыторыі Лідчыны. Выведзены абразы, крыжы, судзіны, кнігі, царкоўнае начынне. Вывезены людзі. Паштова-тэлеграфная кантора эвакуявана ў Каломку.

1915 год, жнівень. Аддзел цяжкай авяцыі перабазуецца з Ліды пад Пскоў.

1915 год, верасень. Лідскі павет акупаваны кайзераўскімі войскамі. Вадзяны млын пры вул. Гражыны спалены.

На акупаваных землях арганізаваны Ober-Ost. Лідскі павет падзелены на 3 меншых: Лідскі (Kreisamt Lida), радуньскі з цэнтрам у маёнтку Пагародна і Плянты – з цэнтрам у Шчучыне.

1920 год, 4 ліпеня. 4, 14, 15, 16 арміі Заходняга фронту РСФСР перайшлі ў наступ.

12 ліпеня. Маскоўская дамова. РСФСР прызнала дэ-юра Летувіскую дзяржаву і яе правы на Віленскі Край. Вызначаны межы (Ліда – у складзе Летувы). Нота Керзона.

14 ліпеня. Ліда занятая часткамі 15-й арміі Заходняга фронту. Камандуючы Корк А.І., член рэўваенсавета Ціхменеў Н.С., начальнік штаба Кук А.І.

Створаны Лідскі павятовы ваенна-рэвалюцыйны камітэт. Склад рэўкома: Сінько В.І. – старшыня, Цясляк Казімір, Мруз В., Ківеліёвіч Майсей, Міхайлаў Мікалай. У лідскай бальшавіцкай арганізацыі 8 членаў.

27 ліпеня. Ліду наведалі Ф.Э. Дзяржынскі, Фелікс Кон і чальцы часовага рэвалюцыйнага камітэту Польшчы на чале з Ю. Мархлеўскім.

У Лідзе ў шпітале ляжаў І.С. Уншліхт з пераломам нагі пасля аўтамабільнай аварыі. Атрымаў пералом каля Ліды, калі ехаў з групай Дзяржынскага, быў вывезены ў Менск.

29 ліпеня. Прадстаўнікі 3-й арміі на чале з Сасноўскім пачалі фармаванне Лідскага павятовага вайскавога камісарыяту.

1920 год, 1 жніўня. Другое абвяшчэнне БССР.

1 жніўня. Арганізаваны Лідскі павятовы вайсковы камісарыят (ваенкамат). Аддзелы: агульны (канцылярыя), забяспечання і мабілізацыйны. 32 супрацоўнікі. Паветваенком – Мядзведзеў Васілі Мікітавіч, памваенком – Кузьміч Аляксей Мікалаевіч, ваенрук Бізюкаў Аляксандр Мацвеевіч, памваенрук – Германюк Мікалай Мікітавіч.

3 жніўня. Пры павваенкамаце заснована вартавая рота з 18 чалавек, атрыманых ад каменданта Ліды, пазней даведзена да 58 чалавек.

12 жніўня. Прызначаны загадчык Лідскага зборнага і перасыльнага пункта.

14 жніўня. Войскі 3-й і 16-й армій паспрабавалі сходу прарваць Варшаўскі ўмацаваны раён. 5-я польская армія нанесла контрудар на стуку 3 і 15 армій і на наступны дзень уварвалася ў Цэхануў, дзе размяшчаўся штаб 4-й арміі чырвоных Ю. Пільсудскі прыняў на сябе камандаванне Сярэднім фронтам (4-я і 3-я арміі).

16 жніўня. 1-я польская армія (злучэнні Сярэдняга польскага фронту) і Паўднёвая ўдарная група перайшлі ў наступ. Пачатак адступлення Чырвонай Арміі ад Варшавы.

У Лідзе працуюць 7 прадпрыемстваў.

18 жніўня. Утворана Лідскае павятовае бюро КП(б)Б. У склад бюро ўвайшлі: Сінько В.І. – старшыня рэўкама, Цясляк Казімір – заг. аддзелам працы, Мруз В. – заг.аддзелам сацзабяспячэння, Ківеліёвіч Майсей – заг. аддзелам народнай адукацыі, Міхайлаў Мікалай – член ваенрэўкама.

20 жніўня. Адбыўся першы з’езд прадстаўнікоў валасных рэўкамаў. На з’езд прыбылі 48 дэлегатаў з 17 валасцей, 10 з іх – члены партыі бальшавікоў.

26 жніўня. У Лідзе выйшаў першы нумар газеты “Строительный рабочий на фронте”. Ініцыятар выпуску газеты – памваенкампаарма 3, старшыня палітбюро інжанерных частак 3-яй арміі Георгі Іванавіч Грыгор’еў (у 1924 годзе прарабвыканавец работ на маўзалеі Леніна). Выпушчана тры нумары на асабістыя сродкі. Газета друкавалася ў прыватнай друкарні, набіраў сын уладальніка – малады 18-20 гадовы яўрэй.

Жнівень. У Лідзе адбылася парыйная канферэнцыя інжынерных частак 3-й арміі Заходняга Фронту. Грыгор’еў згадвае ваенкомаў Бялізава, Паўленку, Грышына, начальніка ўправы Д. Карбышава.

10 верасня. Партыйная арганізацыя горада налічвала 9 першасных ячэяк, якія аб’ядноўвалі 46 членаў партыі і кандыдатаў, 14 з іх з’яўляліся членамі Лідскай партыйнай арганізацыі з 1918-1919 г.г. Найбольш значныя ячэйкі на чыг.вузле і ў аддзеле кіравання павятовага рэўкома.

12 верасня. У Лідзе створана спецыяльнае арганізацыйнае бюро суботнікаў, яго старшынём прызначаны камуніст І. Думша.

15 верасня. Адбыўся камуністычны суботнік, праведзена ачыстка чыгуначных калей. У суботніку ўзяло ўдзел 920 чалавек, з іх 213 камуністаў, 107 чыгуначнікаў, 360 рабочых і службоўцаў, 450 чырвонаармейцаў, 14 падвод. За 3,5 гадзіны работы ачышчана ад завалаў 25,5 тыс.кв.сажняў чыгуначных калей.

15 верасня. У Ліду прыбылі дэлегаты ІІ кангрэса Камінтэрна, прадстаўнікі еўрапейскіх камуністычных рабочых партый. Спеццягніком прыбыў Троцкі, прыняў дэлегацыю з Ліды.

16 верасня. На плошчы горада адбыўся мітынг працоўных і дэлегатаў ІІ-га кангрэса.

17 верасня. У Лідзе нарадзіўся Карабельнік Ісак (Іцхок) Герцавіч (17.09.1920 – 28.06.1984), член КСМЗБ з 1935 (6) г., член падпольнага гаркама камсамола і сакратар ячэйкі. У студзені 1940 г. уступіў у УЛКСМ, у 1940-41 г.г. начальнік архіву НКУС. Удзельнік Вялікай айчыннай вайны.

Верасень. У Лідзе праведзены тры камуністычныя суботнікі. Польскія войскі акружылі пад Лідай 2, 5, 6 і 56 дывізіі 3-й арміі.

1920 год, 28 верасня. Камандзір 37 палка В.Лупаў атрымаў загад забяспечыць выхад акружаным дывізіям.

14 гадзін

37 полк імклівай атакай у лоб супраціўніку, пад моцным ружэйным, кулямётным і артылерыйскім агнём выбіў супраціўніка з вышыні ў ? вярсты паўднёва-заходней Ліды, затым штыхавой атакай вызваліў Ліду. Супраціўнік адступіў у паўночным кірунку пакінуўшы на вуліцах горада 15 кулямётаў і 5 лёгкіх гармат.

15 гадзін.

Ліда занятая 37 стралковым палком, часткі 2, 5, 6 і 56 дывізій атрымалі магчымасць без стратаў адысці ва ўсходнім кірунку некалькі паўднёвей Ліды.

29-30 верасня. 37 полк акружаны ў раёне вышыні 71,4 за 2 вярсты на ўсход ад Ліды і знішчаны, загінулі і аказаліся ў палоне 16 камандзіраў і 172 чырвонаармейцы.

30 верасня. У Ліду ўступілі польскія часткі 2-й арміі Войска Польскага пад камандаваннем генерала Эдварда Рыдз-Сміглага. Штаб 2-ой арміі размяшчаўся на Віленскай 48 (Сувальскай, 66).

1925 год, ліпень. Сейм прыняў закон аб парцаляцыі і асадніцтве, згодна з якім невялікія ўчасткі (парцэлы) памешчыцкай і дзяржаўнай зямлі пачалі прадавацца. Уводзілася хутарызацыя сялянскіх гаспадарак.

1930 год, жнівень. Распушчаны польскі Сейм. Дэпутаты “Барацьбы” арыштаваныя, павятовыя сакратарыяты разгромленыя.

1940 год, жнівень. Чырвоная Армія заняла Літву, Латвію і Эстонію.

30 жніўня. Упершыню абагрэву горада нарыхтавана 315 тон торфу.

1940 год, 1 верасня. Адкрылася школа фабрычна-завадской вучобы (ФЗВ) на Савецкай 82, рыхтавала кваліфікаваных слесараў і токараў. Інтарнат і харчаванне за кошт дзяржавы. Стыпендыя.

Адкрылася беларуская вячэрняя НСШ для падлеткаў ад 14 да 17 гадоў з 1-4 класамі на вул. Кірава 51.

Адкрылася беларуская вячэрняя НСШ для дарослых 5-7 класы на вул.Кірава, 51.

У Ганчарах пабудаваны новы будынак пад школу Дырэктар НСШ А.Пікелка.

1-7 верасня. Справаздачна-выбарныя сходы ў першасных камсамольскіх арганізацыях горада і раёна. У 8 арганізацыях: кантора сувязі, СШ № 5, завод сельгасмашын і інш. камсамольцы далі незадавальняльную ацэнку працы камсоргаў.

Верасень. На фабрыцы “Ардаль” разгарнулася сацыялістычнае спаборніцтва за годную сустрэчу 5-й гадавіны стаханаўскага руху і першай гадавіны вызвалення Заходняй Беларусі. Вальцовачны цэх абавязаўся давесці сутачную выпрацоўку да 130%, ідуць на 150%, у зборачным цэху наперадзе калектыў майстра Лідскай, штодзённа з канвеера сыходзіць 900 пар абутку, на іншым канверы кіруе начальнік цэха Фукс выпрацоўка + 10%.

Восень. Надзея Васільеўна Гетка І Надзея Даўлюд з в. Дакудава атрымалі правы трактарыстаў. Пасля вайны Н.В. Гетка працавала звенявой ільнаводнага звяна.

13 верасня. Калектыў фабрыкі “Ардаль” датэрмінова выканаў 9-месячны план, брыгадзе № 5, у якой працуе Б.Казлоўская, прысуджаны пераходны Чырвоны сцяг фабкама.

14 верасня. У памяшканні кіно “Эдысон” адбылася першая раённая камсамольская канферэнцыя.

16 верасня. Лесапілка – паркетны завод ім.Дзяржынскага выканаў квартальны план на 115,2%.

1940 год, 17 верасня. На прадпрыемствах Ліды працуюць 3364 рабочых. У горадзе дзве СШ і шэсць НСШ, 4428 школьнікаў, навучанне на 4 мовах, дзве вячэрнія школы. Бальніца на 135 ложкаў, 38 дактароў у 11 лячэбных установах, яслі на 30 месц, пабудаваны новы мост, пракладзена па балоту дарога на Раслякі, будуецца гарадскі парк коштам у 300000 рублёў. У раёне – 8 калгасаў, 19 хат-чыталень. Піўзавод № 1 на 115,7% выканаў квартальны план.

7 працаўнікоў фабрыкі “Ардаль” узнагароджаны значкамі выдатнікаў лёгкай прамысловасці.

27 верасня. Рэдактарам газеты “Уперад” прызначаны Аркадзь Прохаравіч Кульненка.

1945 год, 5 жніўня. Гарадской біблятэцы рашэннем Саўнаркама і ЦК КП(б)Б прысвоена імя Янкі Купалы.

1950 год, 2 верасня. Нарадзіўся Аркадзь Двілянскі, беларускі, рускі, яўрэйскі паэт, музычны педагог, этнамузыколаг, кампазітар. Зараз жыве ў ЗША.

1950 год, 14 верасня. Сяляне в. Дуброўня і Абманічы арганізавалі калгас ім. Я.Купалы.

верасень. Сялянка з в. Сухвальня нарадзіла тройню: двух хлопчыкаў і дзяўчынку.

1960 год, 4 ліпеня. У горадзе адкрыты вячэрні філіял Беларускага аўтатрактарнага тэхнікума (пастанова ЦК і Савета міністраў БССР № 383 ад 2 ліпеня і распараджэнне па Міністэрству вышэйшага, сярэдняй спецыяльнай і прафесійнай адукацыі БССР № 44 ад 4 ліпеня).

1980 год, верасень. Адзначана 600-я ўгодкі горада.

4 верасня. Горад узнагароджаны ордэнам “Знак Пашаны” і Ганаровай Граматай ВЯрхоўнага Савета БССР.

1985 год, 11 ліпеня. На паседжанні выканкама гарсавета вырашана перайменаваць вул. Ураджайную у вул. Імя Булата Барыса Адамавіча.

1985 год Пачата будаўніцтва Дома Культуры.

1990 год, 27 ліпеня. Прынята дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: ХРОНІКА ГОРАДА ЛІДЫ


Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.