Беларускія губерні Расійскай імперыі

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Беларускія губерні Расійскай імперыі. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-11-25

У 1793 годзе па другім падзеле Рэчы Паспалітай Менск адыйшоў да Расіі і 3 красавіка 1793 года стаў цэнтрам Мінскай губерні (1795-1796 гг. намесніцтва).
У склад губерні ўвайшлі часткі Мінскага, Брэсцкага, Навагрудскага і Віленскага ваяводстваў польска-літоўскай дзяржавы.
22 студзеня 1796 года Мінскае намесніцтва атрымала герб (ён жа герб Менска): у залатым полі чорны двухгаловы імперскі арол з таркам на грудзі: у тарку на блакітным полі Панна Марыя ў акружэнні херувімаў. Тарак адлюстроўваў гарадскі герб Менска, дараваны польскім каралём Сігізмундам III у 1591 годзе.
5 ліпеня 1878 года быў зацверджаны герб Мінскай губерні: "На залатым тарку, тры блакітныя хвалепадобныя паса. Шчыт увенчаны Імператарскай каронай і акружаны залатымі дубовымі лістамі, злучанымі Андрэеўскай стужкаю" (закон №58684). У 1843 годзе ад Мінскай губерні былі аддзелены Віленскі і Дзісненскі паветы, якія ўвайшлі ў склад Віленскай губерні, а замест іх ад Гродзенскай губерні быў далучаны Навагрудскі павет.
Пасля пераходу да Расіі ў 1772 годзе Полацак першапачаткова быў уключаны ў Пскоўскую губерню (як Полацкая правінцыя). Полацкая губерня была утворана ў складзе Расіі 4 верасня 1776 года, у 1778 годзе яна перайменавана ў Полацкае намесніцтва. Герб Полацка, а адпаведна і намесніцтва, зацверджаны царом 21 верасня 1781 года. Шчыт памежаваны, у верхнім залатым полі імператарскі двухгаловы арол, які выходзіць, у ніжнім срэбраным полі коннік з шабляй і шчытом; шчыт конніка “червленый”, на ім падвойны крыж. Герб Полацка быў складзены геральдмейсцерам Волкавым. У 1796 годзе Полацкая губерня ўвайшла ў склад Беларускай губерні.
У 1772 годзе была ўтворана Магілёўская вобласць у Пскоўскай губерні, у 1778 годзе (па іншым дадзеным 22 сакавіка 1777 года) яна была ператворана ў Магілёўскае намесніцтва. Тады ў намесніцтва ўваходзіла 12 паветаў: Магілёўскі,Чаусаўскі, Старабыхаўскі, Аршанскі, Бабінавецкі, Капыскі, Сененскі, Мсціслаўскі, Чэрыкаўскі, Клімавіцкі, Рагачоўскі, Бельскі. 16 жніўня 1781 года Магілёўскае намесніцтва атрымала гербы. Гербам Магілёва (а адпаведна і ўсяго намесніцтва) быў памежаваны шчыт, у верхняй частцы на залатым полі імперскі арол, які ўзнікае "у знак далучэння намесніцтва да Расіі", у ніжняй частцы на “червленом” полі коннік з мячом і шчытом. У 1796 годзе Магілёў (разам з Полацкай губерняй) увайшоў у Беларускую губерню, але ў 1802 годзе Могілёўская губерня была адноўлена.
Герб Магілёўскай губерні афіцыйна зацверджаны 5 ліпеня 1878 года: "На залатым тарку, трайная зялёная магіла, на якой тры “червленых” з зялёнымі лістамі коласа. Шчыт увенчаны Імператарскай каронай і акружаны залатымі дубовымі лістамі, злучанымі Андрэеўскай стужкаю." (Поўны збор законаў Расійскай Імперыі, т. LIII, закон №58684). Па адной з легенд галіцкі князь Леў Данілавіч заснаваў у 1267 годзе замак Магілёў у тым месцы, дзе ўбачыў шмат магіл. 12 снежня 1796 года ў складзе Расіі была ўтворана Беларуская губерня з цэнтрам у Віцебску, у яе ўвайшлі землі Полацкага і Магілёўскага намесніцтваў. У 1802 годзе пасля падзелу Беларускай губерні была ўтворана Віцебская губерня, якая складалася з 12 паветаў. Частка беларускіх зямель уваходзіла ў Літоўскую губерю. У 1801 годзе з часткі Літоўскай ўтворана Гродзенская губерня, якая складалася з 8 паветаў. Пазней да яе была далучана частка былой Беластоцкай вобласці з горадам Беластокам (у 1808 годзе ізноў вылучаная). У 1842 годзе Лідскі павет Гродзенскай вобласці адыйшоў да Віленскай губерні, а Навагрудскі павет - да Мінскай губерні.
Герб Гродзенскай губерні зацверджаны 11 ліпеня 1802 года. Герб уяўляў памежаваны тарак, у верхняй “червленой” частцы срэбраны коннік з паднятым мячом і срэбраным шчытом шчытом, на якім “червленый” васміпрамянёвы крыж; унізе зубр. 5 ліпеня 1878 года быў зацверджаны новы герб Гродзенскай губерні, складзены па правілам кампаноўкі губернскіх гербаў 1857 года: "На “червленом” шчыце, залаты зубр, з чорнымі вачамі і языком. Шчыт увенчаны Імператарскай каронай і акружаны залатымі дубовымі лістамі, злучанымі Андрэеўскай стужкай" (ПСЗ, т. LIII, отд. 3, №58684).

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Беларускія губерні Расійскай імперыі


Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.