ДАМЕЙКА ІГНАЦІЙ І РАЗВІТАННЕ З РАДЗІМАЙ

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему ДАМЕЙКА ІГНАЦІЙ І РАЗВІТАННЕ З РАДЗІМАЙ . Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Автор(ы):
Публикатор:

Опубликовано в библиотеке: 2010-11-25

На працягу больш чым паўвека, што правёў Дамейка на чужыне, ён утрымліваў непарыўную сувязь з роднымі на сваёй радзіме, вёў перапіску з сябрамі (асабліва ажыўленую з А. Міцкевічам, Уладзіславам Лясковічам, Валяр'янам Хелхоўскім), уважліва сачыў за поступамі польской навукі, чытаў па-польску. Па просьбе сяброў пісаў артыкулы i справаздачы са сваіх падарожжаў, якія друкаваліся ў "Клосах", "Вендровцу", "Часе", "Кроніце родзінней". Прымаў удзел у праектах арганізацыі ў Польшчы Музея Прыроды.

Перадаў Акадэміі Навук у Кракаве i Галоўнай школе ў Варшаве калекцыі чылійскіх мінералаў, а таксама свае публікацыі.

Ніколі не расставаўся з думкай пра вяртанне на радзіму. Аднак на працягу многіх гадоў не меў куды вяртацца. Адзіную рэальную прапанову вяртання на радзіму атрымаў ў 1850 годзе, тыдзень пасля шлюбу, калі сенат Ягелонскага універсітэта прапанаваў яму кафедру хіміі ці іншай прыродазнаўчай навукі. 3 вялікім жалем быў вымушаны адмовіцца ад гэтай прапановы.

22 мая 1884 г. пасля ўрачыстага развітання з ўладамі, калегамі-прафесарамі, вучнямі i насельніцтвам сталіцы ў спецыяльна прыгатаваным вагоне прэзідента Дамейка з сынамі пакінуў Сант'яга. Абяцаў, што яшчэ наведае Чылі. Да порта Вальпараіса яго праводзілі родныя i сябры. Вучоны са смуткам развітваўся з чылійскай зямлёю, якой прысвяціў сорак шэсць гадоў свайго працавітага жыцця, свой талент i веды.

5 ліпеня ён прыбыў ў Бардо, дзе яго сустракалі Ганна i Лявон. У Парыжы віталі яго ўжо толькі два старых сябра - Уладзіслаў Лясковіч i сляпы Багдан Залескі, а таксама сям'я Уладзіслава Міцкевіча, сына паэта. Наведаў парыжскую Горную Школу, якой на прыцягу многіх год перадаваў каштоўныя калекцыі чылійскіх мінералаў. Спаткаў тут даўняга сябра, асабліва добразычлівага да яго Габрыэля Добрэ, выдатнага французскага геолага. Удзельнічаў у пасяджэнні парыжскай Акадэміі Навук.

21 ліпеня накіраваўся ў Кракаў. Адразу пасля прыезду да яго ў гасцініцу з прывітальным візітам прыйшлі члены Акадэміі Навук. Усюды бачыў доказы прызнання i павагі. Калі захапляліся яго прыгожай i свабоднай польскай мовай, Дамейка адказаў: "Заўсёды думаў па-польску i кахаў па-польску". Праз некалькі дзён выехаў у Варшаву, на памежнай станцыі вітаў яго апошні з жывых філарэтаў Антоні Эдвард Адынец. У Варшаве вучонага сустракалі таксама з энтузіязмам. Побыт Дамейкі ў сталіцы стаў вялікай падзеяй, варшаўская прэса прысвячала яму вялікія артыкулы. 9 жніўня пасля ўрачыстага развітання з вучонымі i інтэлектуаламі рушыў ў краіну дзяцінства. На станцыі Гарадзея чакалі яго найбліжэйшыя: дачка, зяць, адзіны жывы муж сястры 88-гадовы Антон Вярбоўскі, пляменнікі, родныя i сябры. Першыя дні на радзімай зямлі правёў ў Мядзвядцы ў маёнтку пляменніка Аляксандра. Наведваў родных i сяброў. У другой палове жніўня дабраўся да мэты падарожжа - Жыбуртоўшчыны Ганны i Лявона. У верасні зноў рушыў праз Варшаву i Берлін у Парыж, дзе правёў некалькі месяцаў. Уладкаваў сына Казіміра ў Горнай Школе. Шмат часу прысвячаў сям'і Міцкевічаў. Тут яго напаткала звестка аб смерці Адынца. Страту аднаго з апошніх сяброў маладосці ўспрыняў вельмі балюча. У сакавіку 1885 г. выехаў у Італію, наведаў Рым, Неапаль i яго ваколіцы. Разам з сынам Гернанам падняўся на Вязувій. Пасля ўладкавання сына ў духоўнай семінарыі вярнуўся ў Кракаў. Адсюль з ксяндзом Пятром Семяненка, эміграцыйным таварышам з Парыжа, павандраваў на Блізкі Усход. У сярэдзіне кастрычніка скончыў паломніцтва ў Святую Зямлю i праз Парыж вярнуўся у Жыбуртоўшчыну, дзе правёў амаль два гады. У гэты час выязджаў ў Рым на капланскія свенчанні Гернана, некалькі разоў наведваў Варшаву i Кракаў, некалькі тыдняў правёў ў Парыжы. У красавіку 1887 г. Ягелонскі універсітэт прысвойвае Дамейку тытул ганаровага доктара медыцыны. У першы дзень Вялікадня ўдзельнічаў ў імшы, якую Гернан адправіў у катэдры на Вавэлі. 24 мая на навуковым пасяджэнні Адамэміі Навук прачытаў даклад "Аб методыцы, якую неабходна ўвесці для вывучэння i навучання фізічнай геаграфіі польскіх зямель", a таксама прадставіў гідраграфічную карту, выкананую некалькі год таму ў Парыжы. У дакладзе крытычна ацаніў метады навучання геаграфіі.

У сярэдзіне 1888 года вырашыў яшчэ раз наведаць Чылі, каб устабілізаваць будучыню сыноў, якія павінны былі застацца на радзіме маці. Планаваў паставіць Казіміра на чале сваёй кафедры, Гернана хацеў рэкамендаваць чылійскім духоўным уладам. Са смуткам пакінуў Жыбуртоўшчыну на прыканцы лета. Пад час падарожжа морам захварэў. 12 лістапада сур'ёзна хворы прыбыў у Сант'яга. Пражыў яшчэ толькі некалькі тыдняў. Памёр 13 студзеня 1889 года. Пахаванне, арганізаванае за кошт дзяржавы, стала агульнанароднай жалобай.

У 1902 годзе на магіле Дамейкі ў Сант'яга ўсталяваны помнік. Памяць пра вучонага была ўвекавечана ў геаграфічных назвах: горны ланцуг Андаў - Кордыльера дэ Дамейка, горная вяршыня - Цэрро дэ Дамейка, мясцовасці - горад Дамейка ў Антафагасце, порт Пуэрта дэ Дамейка. Яго імя носяць вуліцы ў Сант'яга, Ла Сарэне i Вальдзівіі, а таксама радовішча салетры ў пустыні Атакама. Вучоныя таксама ўшанавалі памяць ў прыродазнаўчай тэрміналогіі: адзін з адкрытых ім мінералаў - арсянад медзі - названы дамейкітам, дзве аканямеласці - Nautilus domeykus i Ammonites domeykanus, кветка - Viola domeykiana, разнавіднасць чылійскай лісіцы - Canis domeykanus. У 1903 г. чылійскі ўрад выдаў ў пяці тамах яго навуковыя працы. Перакладзены на іспанскую мову яго дзённікі, якія ён вёў на працягу многіх гадоў (1978). Поўнае польскае трохтомнае выданне дзённікау з'явілася ў 1962-1963 г. г. пад назвай "Мае падарожжы (дзённікі выгнанніка)".

У 1884 г. выязджаючага на радзіму вучонага чылійская ўрадавая газета развітвала словамі: "Можна прывесці не шмат прыкладаў жыцця такога працавітага, поўнага ахвяравання, з усёй паўнатой адданага адукацыі i развіццю навукі. Пан Дамейка быў больш чым прафесарам: быў апосталам навукі ў Чылі. Бескарыслівасць i заслугі пана Дамейкі абавязалі чылійскі народ да ўдзячнасці, якую нельга вызначыць".

Ігнацій Дамейка унёс трывалы уклад у сусветную навуку, які быў прызнаны міжнародным супольніцтвам. Верны філамацкім ідэям, ён да канца жыцця застаўся чалавекам дзеяння, сімвалам працавітасці i бескарыслівасці. Усё сваё доўгае жыццё прысвяціў службе навуцы, людзям, сярод якіх выпала яму жыць у далёкім Чылі. Да канца жыцця ён застаўся палымяным патрыётам, звязаным непарыўнымі ніцямі са сваёй роднай зямлёй. Разам з тым, дзякуючы творчай працы для чылійскага народа, стаў прыкладам чалавека i вучонага, які больш за усе цэніць універсальныя вартасці.

Пераклад: Аляксандр Колышка, Марыя Вітукевіч

Бібліяграфія

1. Аб ушанаванні I. Дамейкі. Лідская газета. 1. лістапада 1994 г.

2. Булай М. Вялікі асветнік. Лідская газета. 4,7,11 снежня 1993 г.

3. Афанасьева Т. Игнатий Домейко. Гродненская правда, 24 сентября 1992г.

4. Булай М. Лідскія шляхі Ігната Дамейкі. у кн. Наш радавод. Ліда,1994, с. 78-83

5. Грыцэвіч В. Твой, Беларусь, назаўсёды. Уперад, 22 чэрвеня 1983 г.

6. Грыцкевіч В. I. Дамейка, Настаўніцкая газета. 23 студзеня 1993 г.

7. Доўнар T. Вялікі асветнік, Судовы веснік 1994 r. №.1, с. 73-75

8. Из дальних лет. в кн. Клейн Б.С. Взгляд из прошлого. Мн., 1989 г., с. 27-44

9. Мальдис А. Национальный герой Чили. Деловой Вестник, 1994, № 3, с. 23

10. Цвірка К. Вялікі асветнік, Полымя, 1995, № 1

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: ДАМЕЙКА ІГНАЦІЙ І РАЗВІТАННЕ З РАДЗІМАЙ

© Ірэна Стасевіч-Ясюкова ()

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.