Нацыянальная (этнічная): свядомасць, тоеснасць, сувязь на Беларусі

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Нацыянальная (этнічная): свядомасць, тоеснасць, сувязь на Беларусі. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Автор(ы):
Публикатор:

Опубликовано в библиотеке: 2010-11-25

Пабудова паняццяў этнічнага згуртавання і нацыі патрабуе вызначэння адпаведных ім формаў свядомасці, тоеснасці і сувязі. Пакуль адносіны паміж імі рэдка былі прадметам асэнсавання. Яны датычыліся, як правіла, характарыстыкі лучнасці толькі двух з трох названых вышэй паняццяў, найчасцей, свядомасці з тоеснасцю або тоеснасці з сувяззю. Часта гэтыя паняцці вызначаюцца незалежна адзін ад аднаго. Такім чынам, іх адрозненне — справа нялёгкая.

Мы прапануем аддзяліць нацыянальную свядомасць ад нацыянальнай тоеснасці, лічачы, што першая з іх адказвае на пытанне „што я думаю пра нацыю як маю групу?", — у процістаўленне да тоеснасці, якая будзе характарызаваць пытанне „што я думаю пра сябе як прадстаўніка нацыі?" У пэўнай ступені гэта будзе адрозненне свядомасці ад самасвядомасці. Такі падзел мае аналітычны характар. У звычайным разуменні нацыянальная свядомасць ёсць сукупнасць уяўленняў, якія адносяцца да збору шырока зразуметых грамадскіх фактаў (культурнага зместу), што вызначаюць нацыю; нацыянальная свядомасць уключае станоўчую ацэнку гэтага збору5, а таксама яго выразную пазітыўную эмацыйную афарбоўку. Складнікам нацыянальнай свядомасці з'яўляюцца, такім чынам, устаноўкі, якія прымаюць існаванне нацыі і вызначаюць абавязкі ў адносінах да яе. Затое не з'яўляюцца імі, відавочна, паводзіны. Такім чынам, нацыянальная свядомасць — гэта адлюстраванне таго, што супольнае, групавое, агульнанацыянальнае (бачанне групы як уласнай супольнасці без бачання сябе), у процістаўленні да нацыянальнай тоеснасці, якая канцэнтру ецца на сабе, на тым, што ўласнае, адзінкавае — у адносінах да зместу, які нясе нацыя.

Так зразуметая нацыянальная свядомасць мае два асноўныя вымярэнні : адзінкавае і калектыўнае. Першае вымярэнне — гэта бачанне нацыі, якое трохі адрозніваецца ў кожным канкрэтным выпадку. Нацыянальная свядомасць мае тут рэальнае вымярэнне, хай сабе толькі на ўзроўні адзінкі. Іншы статус мае паняцце калектыўнай нацыянальнай свядомасці, якая рэальна не існуе, бо яна не цалкам складаецца са свядомасці паасобных адзінак. Выкарыстанне гэтага паняцця нясе пагрозу гіпастазавання нацыі як супольнасці, якая валодае калектыўнай нацыянальнай свядомасцю, адрознай ад індывідуальных свядомасцяў 6. Вырашэннем гэтай праблемы можа быць прыняцце прапановы Рамуальда Голлі, які разумее грамадскую свядомасць „як тэарэтычны канструкт, абстрактную мадэль тыповых для дадзенай групы дырэктыўных і нарматыўных перакананняў, пабудаваную на падставе наяўных на гэты конт ведаў. Такая мадэль у якасці абстрактнага канструкта не павінна мець свайго рэальнага адпаведніка хоць бы ў адной чалавечай «галаве». Тым не менш яе трапнасць (гэта значыць тое, наколькі фактычна яна адпавядае тыповым у дадзенай групе перакананням) прадвызначаюць метадалагіч ныя вартасці даследаванняў і аналізу, прадуктам якіх яна з'яўляецца" 7. Яна павінна быць прыдатнай для даследавання зменнасці ў часе калектыўнай нацыянальнай свядомасці, паколькі на ўзроўні адзінкі свядомасць мае дынамічны характар.

Калектыўную нацыянальную свядомасць можна спасцігнуць праз характарызаваны Антанінай Класкоўскай канон нацыянальнай культуры „як сукупнасць вартасцяў, якія шырока, калі не паўсюдна, прызнаюцца ці прынамсі лічацца вартымі быць прызнанымі" 8. Ежы Смоліч піша пра „карэнныя вартасці" як ідэнтыфікацыйныя, што сімвалізуюць групу і яе членаў. „Страта карэнных вартасцяў дадзенай групай вядзе да яе дэзінтэграцыі ў якасці аўтэнтычнага і творчага калектыву, здольнага выжываць і перадаваць свае вартасці наступным пакаленням" 9. Гэтыя вартасці часам называюцца таксама „цэнтральнымі" 10. Калектыўная нацыянальная свядомасць будзе тут разумецца як канструкт даследчыка, выбудаваны вакол збору вартасцяў (фактаў), якія лічацца істотнымі з нацыянальнага пункту гледжання (найчасцей гэта карэнныя, цэнтральныя вартасці), разам са спадарожнай ім эмацыйна-ацэ начнай сферай. Калектыўную свядомасць можна даследаваць як у яе агульнанацыянальным вымярэнні, так і ў групавым, асабліва тады, калі ёсць істотная розніца (класавая, рэгіяналь ная, асяроддзевая) у змесце і ў інтэнсіўнасці гэтай свядомасці. Нацыя ўзнікае толькі тады, калі з'яўляецца ўсведамленне быцця супольнасцю, — нацыянальная свядомасць.

Паняцце калектыўнай свядомасці ўведзена замест сустраканага часам у літаратуры паняцця калектыўнай тоеснасці. Тоеснасць разумеецца тут выключна як атрыбут адзінкі, а не групы, прычым адрозніваецца асабовая тоеснасць і грамадская (этнічная і нацыянальная). Паводле Х. Босінджэра тоеснасць ёсць „сукупнасць канструктаў суб'екта, якія суадносяц ца паміж сабой, — гэтая сукупнасць не з'яўляецца простай сумай элементаў, яна з'яўляецца іх сістэмай, укладзенай пэўным інтэграваным спосабам. Элементы гэтай пабудовы выводзяцца на аснове ідэнтыфікацыі з іншымі асобамі і групамі, з выбранымі грамадскімі структурамі як часткамі сістэмы «я — іншы»; яны таксама вытворныя ад такіх катэгорый культуры, як вартасці, нормы і нават артэфакты" 11. Тоеснасць асобы асацыюецца з патрэбай уласнай унікальнасці; грамадская тоеснасць выражаецца ў патрэбе прыналежнасці і падабенства да іншых, у суаднясенні з супольнасцю 12. Асабовая нацыянальная тоеснасць адзінкі — гэта свядомае суаднясен не да сябе тых рысаў, якія яна лічыць нацыянальнымі і якія акрэсліваюць яе ў якасці адрознай ад іншых, непаўторнай асобы. „Асабовая тоеснасць, — піша Малгажата Мельхіёр, — забяспечвае адзінку пачуццём стабільнасці, лучнасці, а таксама пачуццём выключнасці ўласнай асобы"13. Так адбываецца таксама тады, калі некаторыя элементы тоеснасці падлягаюць замене (якая, аднак не выклікае яе дэзінтэграцыі). А грамадская нацыянальная тоеснасць адзінкі — гэта свядомае прыняцце разам з іншымі людзьмі супольных катэгорый нацыянальных арыенціраў, што вынікае з пачуцця прыналежнасці адзінкі да нацыянальнай супольнасці. Гэта ёсць акрэсленне сябе шляхам указання рысаў групы, да якой належыш, агульных, такім чынам, і для групы, і для адзінкі. Адзінка арыентуецца на такі комплекс самаакрэсленняў, з дапамогай якога „апісваецца ўласная асоба без адрознення паміж «я» і «мы», і такім чынам, з адрозненнем паміж «мы» і «яны» або «іншыя»" 14. Адпаведна „ты" і „я" („мы") — палякі, а „яны" — немцы, расіяне і г. д.

Нацыянальная тоеснасць адзінкі — гэта самасвядомасць уласнага (адзінкавага) нацыянальнага вымярэння ў процістаў ленні да нацыянальнай свядомасці, якая з'яўляецца ўсведамленнем рысаў нацыянальнай супольнасці як бы ў яе вонкавай перспектыве. Правядзенне выразнай мяжы паміж абодвума паняццямі магчыма толькі праз наданне гэтаму падзелу аналітычнага характару. Абодва паняцці ўключаюць устаноўкі, пазбаўленыя біхевіярыстычнай сферы. Як і многія іншыя паняцці этнічна-нацыянальнай сферы, паняцце нацыянальнай тоеснасці, несумненна, — рэлятыўнае, яно фармуецца шляхам пастаяннага суаднясення з якасна раўнацэннымі з'явамі, што азначаюць „іншых", „чужых".

Фармаванне грамадскай нацыянальнай тоеснасці можа быць прычынай фрустрацыі адзінкі ў тым выпадку, калі наяўны этнічна-нацыянальны ўклад хутка змяняецца, фармуюцца новыя нацыянальныя падзелы, распадаюцца супольнасці, узнікаюць зоны культурнага і нацыянальнага памежжа. Гэта часам выклікае цяжкасці з адназначным акрэсленнем уласнай рэферэнтнай групы. Г. Брэйквэл заўважае, што асобнае спасцеражэнне сваёй грамадскай і асабовай тоеснасці магчымае асабліва тады, калі яны знаходзяцца ў канфлікце. „Калі адзінка сцвярджае, што яе грамадская роля вымагае пэўнага дзеяння, а яе асабістыя пачуцці схіляюць да іншага, адрознага дзеяння, тады адзінка ўсведамляе два віды тоеснасці. У іншых выпадках гэтае адрозненне не праводзіцца. Як толькі з'яўляецца канфлікт, гэты дуалізм адразу робіцца відавочным" 15.

Веды як складнік нацыянальнай тоеснасці нераўнамер на размяркоўваюцца сярод адзінак і грамадскіх групаў. Гэта, аднак, не азначае, што ўзровень нацыянальнай тоеснасці канечне прадказвае ступень інтэнсіўнасці тоеснасці — сілу ідэнтыфікацыі з нацыяй.

Адрозненне паняццяў нацыянальнай (этнічнай) свядомасці, тоеснасці і сувязі пазбаўляе нас ад сінанімічнасці 16, якая ўзнікае, калі імі карыстацца як эквівалентнымі. Нацыянальная сувязь — гэта структура 17 грамадскіх стасункаў, якія аб'ядноўваюць адзінкі ў супольнасць, абапіраючыся на ўласцівую ім нацыянальную свядомасць (тоеснасць). Яе асноўнымі складнікамі ў псіхічным вымярэнні з'яўляюцца ўстаноўкі, а ў грамадскім — паводзіны 18. Нацыянальная сувязь (і этнічная таксама), такім чынам, адрозніваецца ад двух раней вызначаных паняццяў паводзінамі, зразуметымі не толькі як паказчык сувязі, але і як яе складнік. Сувязі паміж устаноўкамі і паводзінамі маюць двухбаковы характар. У залежнасці ад акалічнасцяў (напрыклад, магчымасць рэпрэсій у перыяд чужаземнай улады) устаноўкі выражаюцца слабей або мацней у паводзінах. Асобныя нацыі адрозніваюцца ступенню інтэнсіўнасці „пранацыянальных" паводзінаў ці таксама, кажучы дакладней, рознымі спосабамі іх маніфестацыі. Нацыянальна-этнічную сувязь можна трактаваць як у пэўнай ступені аўтаномную сферу — як адзін з тых элементаў, што вызначаюць змястоўную адрознасць сувязяў, характэрных кожнай нацыі19.

Нацыянальная свядомасць у адносна нязначнай ступені вынікае з пачуцця персаналізаванай згуртаванасці, штодзённай блізкасці з адзінкамі — членамі нацыі; яе сутнасць — гэта пачуццё салідарнасці з усёй супольнасцю ці, гаворачы дакладней, з ідэалагізаваным бачаннем нацыянальнай супольнасці, якое крыху адрозніваецца на ўзроўні паасобных адзінак. Пачуццё нацыянальнай з'яднанасці з канкрэтнай адзінкай ёсць у пэўнай ступені вытворным ад сілы ўсведамлення панадлакальнага бачання нацыі. Паўнапраўнае членства ў супольнасці асацыюецца з існаваннем станоўчага ўсведамлення ўдзелу ў ёй адзінкі; да таго ж іншыя члены супольнасці згаджаюцца з прыналежнасцю да групы гэтай адзінкі20 .

Паняцце сувязі — як нацыянальнай, так і этнічнай — можна адрозніць ад паняцця тоеснасці (якое валодае вымярэннем выключна на ўзроўні самасвядомасці) шляхам далучэння да сувязі таксама неўсвядомленых элементаў. Як заўважае Пётр Бучкоўскі, „многія дзеянні, як адзінкавыя, так і групавыя, могуць абапірацца на веды, якія непасрэдна не вербалізаваны. Асабліва побытавыя веды месцяць у сабе правілы практычнай дзейнасці без шторазовага ўсведамлення іх «тэарэтычнага» тылу. Таму некаторыя спробы асэнсаваць паводзіны шляхам даследавання вербалізаваных меркаванняў могуць аказацца марнымі..." 21.

Дапушчэнне магчымасці існавання неўсвядомленай сувязі азначае, што яна можа абапірацца на элементы, якія не заўважаюцца ў якасці складніка пачуцця згуртаванасці. Такім чынам у паводзінах не спасцерагаецца вымярэнне на ўзроўні салідарнасці. Неўсвядомленая сувязь можа таксама абапірацца на элементы грамадскай свядомасці, якія не прымаюцца ў нацыянальным кантэксце, нягледзячы на тое, што гэткую функцыю выконваюць. Нацыянальныя сувязі не могуць існаваць, абапіраючыся выключна на неўсвядомленыя элементы супольнасці. Яны могуць складаць толькі іх перыферыю. Не заўсёды аб'ектыўныя элементы (напрыклад, мова), супольныя для якога-небудзь грамадскага згуртавання, выконваюць сувязетворчую функцыю22 . Каб так было, яны павінны суадносіцца з адпаведнымі вартасцямі. Тут маецца на ўвазе не наданне сістэмам вартасці аўтаномнага характару з пункту гледжання навакольнай грамадскай рэчаіснасці, але ўказанне на выконванне функцыі пасярэдніка, які вызначае (або не) для пэўных элементаў сувязетворчую функцыю23 .

Грамадская сувязь ёсць абавязковы складнік супольнасці, элемент фармавання падзелаў на „сваіх" і „чужых", мысленне паводле катэгорый „мы" і „яны". „Крытэрам падзелу з'яўляецца грамадская дыстанцыя, якую калектыў захоўвае ў адносінах да тых, хто да яго не належыць" 24. Яго існаванне азначае падобныя адносіны да пэўнага збору вартасцяў безадносна да калісьці моцнага ўнутранага адрознення групы. Аб'ектыўныя і суб'ектыўныя элементы, якія злучаюць супольнасць, міжсобку адносна незалежныя, а сама сувязь не цалкам зводзіцца да паказчыкаў, што паддаюцца назіранню 25. Яна ўяўляе сабой з'яву, інтэнсіўнасць якой мае сваю градацыю (можам гаварыць пра моцную або слабую грамадскую сувязь, у тым ліку і нацыянальную) 26.

Заслугоўвае ўвагі адрозненне Паўлам Рыбіцкім патэнцыяльнага і актуалізаванага стану грамадскай сувязі, паводле крытэру прыпісвання першага да ліку вялікіх грамадскіх структур, а другога — да малых (або сярэдніх). „Сувязь у малых грамадскіх структурах, — піша Рыбіцкі, — абапіраецца на непасрэдныя кантакты паміж людзьмі і пастаянна актуалізу ецца ў кантактах і адносінах гэтага тыпу. А сувязь, якая аб'ядноўвае вялікія грамадскія структуры, нярэдка змяшчае ў сабе моцную эмацыйную нагрузку (як гэта мае месца ў выпадку нацыянальнай сувязі), аднак з ёй асацыюецца абсяг агульных паняццяў, якія могуць у рознай ступені ўсведамляцца ахопленымі ёю людзьмі" 27. Вылучэнне двух розных тыпаў грамадскай сувязі аблягчае адрозненне этнічнай сувязі ад нацыяналь най, яно будзе ўлічана ніжэй пры абмеркаванні этнічнага згуртавання і нацыянальнай супольнасці.

Трэба, аднак, выразна падкрэсліць, што вылучаныя свядомасць, тоеснасць і нацыянальная (этнічная) сувязь у кожным з гэтых трох выпадкаў з'яўляюцца толькі часткамі паняццяў „свядомасць", „тоеснасць" і „сувязь" у іх шырэйшым значэнні, якое змяшчае ў сабе акрамя нацыянальнага вымярэння таксама класавае, рэлігійнае і да т. п.

З польскай пераклаў Сяргей Запрудскі

1 Да Цэнтральна–Усходняй Еўропы ў ХІХ ст. я б аднёс абшар, які распасціраецца паміж землямі, густа заселенымі рускамоўным насельніцтвам на ўсходзе, нямецкамоўным на захадзе i праваслаўным на поўдні, з поўначы абмежаваны Балтыйскім морам. Яе тэрыторыя супадала ў значнай ступені з межамі былой Рэчы Паспалітай, а таксама з Каронай св. Стэфана (беручы пад увагу таксама Чэхію і Славенію; здаецца, цяжка не далучыць тады да яе і нямецкамоўныя землі Аўстрыi). Гэты абшар паступова звужаўся на ўсходзе разам з ліквідацыяй уніяцкай царквы ў 1839 г., экспансіяй праваслаўя і рускай мовы. Нацыянальныя працэсы развіваліся на гэтай тэрыторыі ў многіх адносінах аналагічна да тых, якія праходзілі на землях Паўднёва–Усходняй Еўропы (праваслаўных, доўгі час падпарадкаваных Tурцыі).
2 Гл. м.ін.: Radzik R. Formowanie sie narodow w Europie Srodkowo–Wschodniej // Kultura i Spoleczenstwo. 1993, nr 4; Ён жа, Ewolucja narodowa spolecznosci Kresow Wschodnich // Kultura i Spoleczenstwo. 1991, nr 2; Ён жа, Idea narodu bialoruskiego w drukach narodnikow grupy petersburskiego pisma „Гоmoh“ // Slavia Orientalis. 1995, nr 3; Ён жа, Samookreslanie jako element swiadomosci etnicznej ludu bialoruskiego w XIX wieku // Przeglad Wschodni. 1997, z. 3 (15).
3 Гл. Kloskowska A. Stereotypy a rzeczywistosc narodowej identyfikacji i przyswojenia kultury // Kultura i Spoleczenstwo. 1993, nr 4. S. 41.
4 Kuninski M. Myslenie modelowe w socjologii Maxa Webera. Wroclaw, 1980. S. 14.
5 Яна не тычыцца кожнага паасобнага факту нацыянальнай традыцыі, але апрабуе яе існаванне ў агульным сэнсе.
6 На гэта звяртае ўвагу Aнтанінa Kласкоўскaя, калі піша пра групавую нацыянальную тоеснасць: Kloskowska A. Konwersja narodowa i narodowe kultury. Studium przypadku // Kultura i Spoleczenstwo. 1992, nr. 4. S. 12.
7 Holly R. Zalozenia psychospolecznej koncepcji swiadomosci // Studia socjologiczne. 1988, nr 3. S. 105.
8 Kloskowska A. Konwersja... S. 11.
9 Smolicz J. J. Jezyk jako wartosc rdzenna, w: Oblicza polskosci. Red. A. Kloskowska. Warszawa, 1990. S. 211; Гл. таксама: Smolicz J. Wartosci rdzenne a tozsamosc kulturowa // Kultura i Spoleczenstwo. 1987. nr l. S. 59. „Cувязь паміж карэннымі каштоўнасцямі i грамадскай сістэмай, — піша Я. Смоліч, — падтрымліваецца праз групавую тоеснасць групы, члены якой адчуваюць яе з прычыны прыняцця іншых каштоўнасцяў, названую Дуркгаймам i Парсансам «салідарнасцю» групы“ (s. 69).
10 Гл.: Dyczewski L. Kultura polska w procesie przemian. Lublin, 1993. S. 60–61.
11 Bausinger H. Senseless Identity, у: Jakobson–Widding A. (ed.), Identity: Personal and Socio–Cultural. A Symposium // Acta Universitatis Upsaliensis. Uppsala, 1983. S. 337, цыт. з: Bokszanski Z. Tozsamosc jednostki w perspektywie teorii socjologicznej. Lodz, 1989, S. 12.
12 Гл.: Boski P., Jarymowicz M., Malewska–Peyre H. Tozsamosc a odmiennosc kulturowa. Warszawa, 1992. S. 82; Boski P. Studia nad tozsamoscia narodowa Polakow w kraju i na emigracji: zmiany w skladnikach kryterialnych i korelatywnych // Kultura i Spoleczenstwo. 1991. nr. 4. S. 140, дзе аўтар піша: „Вынікамі гэтага падзелу з’яўляюцца таксама розныя мовы апісання тоеснасці: мова псіхалагічных рысаў адзінкі versus мова элементаў культуры, агульнай для дадзенай групы (напр. народу)“.
13 Melchior M. Spoleczna tozsamosc jednostki. Warszawa, 1990. S. 44.
14 Тамсама. У адрозненні ад Малгажаты Мельхіёр, а таксама некаторых іншых даследчыкаў, якія аддзяляюць пачуццё тоеснасці (сябе) ад тоеснасці, разуметай як спасціжэнне адзінкі іншымі, я звязваю тоеснасць выключна з самасвядомасцю, гэта суб’ектыўнае спасціжэнне сябе (таму пачуццё тоеснасці для мяне адназначнае з тоеснасцю).
15 Breakwell G.M. Formulations and Searches, у: Threatened Identities. Edited by G.M. Breakwell, John Wiley and Sous Ltd., 1983. Цыт. па: Melchior M. Op.cit. S. 49.
16 Гл.: Melchior M. Op.cit. S. 23.
17 „Развітая грамадская сувязь, — піша Г.Бабінскі, — стварае пэўную структуру, г.зн., што яе cкладовыя часткі звязаныя між сабою, што знікненне ці ўзрастанне аднаго элемента суправаджаецца зменамі іншых“. Babinski G. Wiez etniczna a procesy asymilacji. Przemiany organizacji etnicznych. Zagadnienia teoretyczne i metodologiczne // Zeszyty Naukowe Uniwersytetu Jagiellonskiego. Prace Polonijne. Z. 10. Warszawa—Krakow, 1986. S. 31.
18 Уладыслаў Яхер так піша пра сувязі ў дзвюх асобных сферах — сферы паводзінаў i перажыванняў: „Гэтае адрозненне вельмі важнае як з анталагічна–пазнавальнага погляду (адрозненне біхевіярыстычных і псіхалагічных катэгорый), так i з метадалагічнага (розніца спосабаў атрымання дадзеных аб кожным з гэтых двух тыпаў з’яваў). Таму чымсьці іншым з’яўляецца тое, што мы назвалі б сувяззю ў кожнай з гэтых дзвюх сфераў. У сферы паводзінаў — якую можам назіраць непасрэдна — гэта будуць з’явы супрацоўніцтва, дапамогі, апекі, абмену, якія ў антрапалогіі акрэсліваюцца сцісла як «узаемадзеянне». У сферы перажыванняў — аб якіх мы можам рабіць высновы толькі апасродкавана — гэта будуць з’явы ідэнтыфікацыі, пачуцця «мы», consensus і г.д., якія можна было б назваць сцісла як «пачуццё сувязі», «усведамленне сувязі» з кім–небудзь“: Jacher W. Wiez spoleczna w teorii i praktyce. Katowice, 1987. S 35.
19 У выпадку нацыі, а таксама ў выпадку іншых супольнасцяў, напр., рэлігійных, часта выступае выразны разрыў паміж прынятаю ідэяю і дэманстрацыяй заключаных у ёй наказаў да дзеяння (аналагічна разрыву паміж каштоўнасцямі прызнанымі і тымі, што рэалізуюцца).
20 Гл.: Ossowski S. O osobliwosciach nauk spolecznych, у: яго ж, Dziela, t. IV. Warszawa, 1967. S. 153–154, 158, 162–164; таксама: Merton R.K. Teoria socjologiczna i struktura spoleczna. Tlum. E. Morawska, J. Wertenstein–Zulawski. Red. J. J. Wiatr. Warszawa, 1982. S. 342–344.
2l Buczkowski P. Uwagi o strukturze swiadomosci spolecznej // Kultura i Spoleczenstwo. 1987, nr 4. S.147.
22 Цікавы прыклад падае Марэк Карп, які апісвае з’явы неўспрымання беларускамоўнымі катaлікамі Беласточчыны (а значыць насельніцтва з беларускім этнічным карэннем) сваёй мовы як мовы супольнай з насельніцтвам суседніх праваслаўных вёсак, што карыстаецца гэтым самым дыялектам, асабліва калі яна называецца беларускай: Karp M. J. Miedzy Narwia a Biebrza // Res Publica. 1987, nr 2. S. 32; Гл. таксама яго ж: Krynki — obcosc i bliskosc // Wiez. 1987, nr 4. S. 65 (выказванне Сакрата Яновіча на гэты конт).
23 Гл.: Rybicki P. Struktura spolecznego swiata. Studia z teorii spolecznej. Warszawa, 1979. S. 691–692, 716.
24 Тамсама. S. 694.
25 Malikowski M. Pojaciowo–teoretyczne aspekty kontrowersji wokol istoty wiazi spolecznej // Studia Socjologiczne. 1979, nr 4. S. 28.
26 Jacher W. Op. cit. S. 29.
27 Rybicki P. Op. cit. S. 686.
28 Таму, між іншым, Антаніна Класкоўска надае тэрміну „тоеснасць“ значэнне выключна агульнае, цэласнае, лічачы, што „гаварыць трэба пра нацыянальную ідэнтыфікацыю як пра частку ці элемент тоеснасці“ i адпаведна пра іншыя частковыя ідэнтыфікацыі: Kloskowska A. Tozsamosc i identyfikacja narodowa w perspektywie historycznej i psychologicznej // Kultura i Spoleczenstwo. 1992, nr l. S. 139.
29 Jelenska E. Wies Komarowicze w powiecie mozyrskim, [odbitka] // Wisla, t. V. 1892. S. 51.
30 „Нашыя сяляне з Галіцыі, якія жывуць па правы бок Віслы, — успамінае Вінцэнт Вітас, — вельмі доўга сваіх суседзяў з другога боку лічылі маскалямі i дзівіліся з таго, што яны размаўляюць па–польску, і ставіліся да іх з большым падазрэннем, чым да немцаў або яўрэяў“. „Аж цяжка паверыць, — каментуе словы Вітаса Алена Брадоўская, — калі піша, што «вялікае абурэнне» выклікалі сярод сялянскіх сем’яў яго ваколіцы весткі пра шлюбы польскіх эмігрантаў з Галіцыі з эмігрантамі–палякамі з захопленай расійскай тэрыторыі“, цыт. па: Brodowska H. Chlopi o sobie i Polsce. Rozwoj swiadomosci spoleczno–narodowej. Warszawa, 1984. S. 199.
31 Znaniecki F. Socjologia wychowania. Т.1. Warszawa, 1973. S. 57.
32 Ossowski S. Analiza socjologiczna pojada ojczyzny, y: яго ж, Dziela, t. III. Warszawa, 1967. S. 210 ff.
33 Kloskowska A. Kultura narodowa, y: Encyklopedia kultury polskiej XX wieku. Pojacia i problemy wiedzy o kulturze. Red. A. Kloskowska. Wroclaw, 1991. S. 52.
34 Znaniecki F. Wspolczesne narody. Tlum. Z. Dulczewski. Warszawa, 1990. S. 25.
35 Pawluczuk W. Swiatopoglad jednostki w warunkach rozpadu spolecznosci tradycyjnej. Warszawa, 1972. S. 44.
36 „Аднак галоўнай розніцаю паміж этнічнаю групаю і племем, — піша Юзаф Абрэмбскі, — з’яўляецца тое, што племя ёсць групай генетычнай, гэта значыць такой, у якой ролю групавой сувязі выконвае свядомасць ці міф паходжання ад супольных продкаў, i ў якой гэты момант становіцца адным з найважнейшых фактараў племянной арганізацыі і сувязяў групы з яе тэрыторыяй. Гэтыя рысы чужыя для групы этнічнай“: Obrebski J. Problem grup etnicznych w etnologii i jego socjologiczne ujecie // Przeglad Socjologiczny, t. IV. 1936. nr 1–2. S. 182.
37 Pawluczuk W. Swiatopoglаd jednostki... S. 15–16.
38 Obrebski J. Problem... S. 184.
39 Kloskowska A. Kultura narodowa i narodowa identyfikacja: dwoistosc funkcji, y: Oblicza polskosci... S. 18.
40 Obrebski J. Problem... S. 189, піша: „Гэтыя дзве рысы: мова i строй (адзенне) з’яўляюцца самымі сталымі элементамі партрэту чужой групы і найчасцей у ім фігуруюць“.
41 Kloskowska A. Socjologia kultury. Warszawa, 1981. S. 97.
42 Kloskowska A. Kultura narodowa, y: Encyklopedia... S. 52.
43 Obrzbski J. Problem... S. 187.
44 Pawluczuk W. Ukraina. Polityka i mistyka. Krakow, 1998. S. 8.
45 Obrebski J. Problem... S. 187.
46 Ossowski S. O osobliwosciach... S.158.
47 „Рэфлексія, — піша далей А.Kласкоўская, — нараджаецца хутчэй у кантактах з культурнаю чужасцю. Своеасаблівасць уласнай культуры не мусіць усведамляцца, пакуль група не змушаная канфрантаваць з іншай культурай. Уласны спосаб жыцця, папросту відавочны, не будзіць рэфлексіі. Пры гэтым ён становіць цэласнаць, у якой навыкавыя спосабы практычнай дзейнасці неразрыўна сплеценыя са сфераю сімвалічных сэнсаў, што не выяўляюцца ў дыскурсіўнай форме“: Kloskowska A. Tozsamosc i identyfikacja narodowa w perspektywie historycznej i psychologicznej // Kultura i Spoleczenstwo. 1992, nr l. S.132.
48 Адступленні ад гэтага успрымаюцца грамадствам (ці хоць яго часткай) як штось такое, што можна б назваць „творчаю мадэрнізацыяй традыцыі“, напр., са звяртаннем да сферы sacrum (секты), хоць не толькі.
49 Andersen B. Imagined Communities. Reflections on tne Origin and Spread of Nationalism. Verso, London – New York, 1991.
50 Bockenforde E–W. Narod — tozsamosc w swych roznych postaciach, у: Tozsamosc w czasach zmiany. Rozmowy w Castel Gandolfo. Krakow, 1995. S. 127 (спас. 22).
51 Szacki J. O narodzie i nacjonalizmie // Znak. 1997, nr 3. S. 14.
52 Kloskowska A. Skad i po co narod? // Znak. 1997, nr 3. S. 70.
53 Kloskowska A. Kultura narodowa i narodowa identyfikacja... S. 12.
54 Gellner E.A. Dwie formy wiazi spoleczenstw zlozonych a proces narodotworczy, y: Sytuacja mniejszosciowa i tozsamosc. Red. Z. Mach i A. K. Paluch // Zeszyty Naukowe Uniwersytetu Jagiellonskiego. Prace Socjologiczne, t. XXIX, z. 15. Krakow, 1992. S. 88; Гл. таксама: Gellner E. Narody i nacjonalizm. Tlum. T. Holowka. Warszawa, 1991.
55 Ossowski S. O osobliwosciach... S. 161.
56 Zajaczkowski A. Czarna Afryka –– zagadnienia narodu i panstwa // Studia Socjologiczne. 1981, nr l. S.182.
57 Chalasinski J. Przeszlosc i przyszlosc inteligencji polskiej. Warszawa, 1958. S. 121–122.
58 Ossowski S. Przemiany wzorow we wspolczesnej ideologii narodowej, y: яго ж, Dziela, t. III. Warszawa, 1967. S. 241.
59 Iснуе думка, што тэрытарыялізм з’яўляецца формаю паводзінаў, абумоўленаю не толькі грамадска–культурна, але і біялагічна, як з’ява, якая кантралюе агрэсію праз размежаванне сферы ўплываў: P.L. van den Berghe. Bestia wraca do lask: w strone biospolecznej teorii agresji, y: Czlowiek, zwierze spoleczne. Wybr.: B. Szacka i J. Szacki. Warszawa, 1991. S. 95–126.
60 Гл.: Lynn R. Socjobiologia nacjonalizmu, y: Czlowiek, zwierze spoleczne...
61 Гл.: Gellner E. Narody... S. 48 ff.
62 Znaniecki F. Sily spoleczne w walce o Pomorze, y: Wspolczesne narody... S. 368.
63 Гл.: Smith A.D. Theories of Nationalism. London, 1983. 41 ff.
64 Greenfeld L. Nationalism. Five Roads to Modernity. Harvard Univ. Press, Cambridge, Mass., London, 1992. 18.
65 Сміт Э. Нацыяналізм у дваццатым стагоддзі. Miнск, 1995. С. 177 (словы гэтыя Сміт аднёс да народаў палітычных, а не этнічных).
66 Deutsch K.W. Nationalism and Social Communication. Massachusetts, 1966. 97; таксама: Gellner E. Narody... S. 93, дзе аўтар піша: „у індустрыяльных грамадствах камунікаванне, a значыць і культура набірае небывалую раней значнасць“.
67 Pawluczuk W. Swiatopoglad... S. 31.
68 Shils E. Narod, narodowosc i nacjonalizm a spoleczenstwo obywatelskie // Sprawy Narodowosciowe. Seria Nowa, t. V. 1996, z. l (8). S. 20.
69 Kloskowska A. Kultury narodowe...
70 Гл. тамcама, s. 86.
71 Ossowski S. O osobliwosciach... S. 158.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Нацыянальная (этнічная): свядомасць, тоеснасць, сувязь на Беларусі

© Рышард Радзік ()

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.