БССР i нямецкая акупацыя: 1941-1944

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему БССР i нямецкая акупацыя: 1941-1944. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Автор(ы):
Публикатор:

Опубликовано в библиотеке: 2010-11-25

У публiкацыях да 50-гадовага юбiлею заканчэння вайны пераважаў погляд на савецкую БССР. Адлюстраванне падзей 1939 г. як "уз'яднання" засталося ў асноўным ранейшым, зусiм нязмененым. Хоць магчымасцi навуковага абмену палепшылiся, псiхалагiчныя бар'еры многiх гiсторыкаў перажылi "адлiгу". Сама сутнасць калабарацыi ў 1941 i 1944 г. перад фактам службы многiх сотняў тысяч савецкiх грамадзян у аддзелах вермахта i палiцыi не адмаўлялася, але iнтэрпрэтацыя гэтага паняцця абмяжоўвалася класiчнай вобласцю ваеннага супрацоўнiцтва i мясцовай калабарацыйнай адмiнiстрацыяй (БНС, БЦР i iнш.). Аналiз нацыянал-сацыялiстычнай прапаганды, напрыклад, падаваўся толькi з колькаснага пункту погляду. Характарыстыка прынесеных ахвяраў засталася надзiва няпэўнаю i рэдка выходзiла за межы iх вызначэння на аснове савецкiх пасляваенных даследаванняў.

Для савецкай сферы калабарацыя, пад якой разумеем суму iндывiдуальных стратэгiй выжывання грамадства, акупаванага чужаземцамi, не можа заставацца памежнай вобласцю памiж арганiзаваным супрацiвам, з аднаго боку, i канцэпцыямi акупантаў, з другога27. Супрацоўнiцтва (такiм было значэнне паняцця "калабарацыя" да II сусветнай вайны) з пануючай сiлай спачатку не з'яўлялася выбарам на карысць нацыянал-сацыялiзму. Калабарацыя азначала ў першую чаргу рэакцыю, а не дзеянне. Паведамленнi нямецкай грамадзянскай адмiнiстрацыi характарызуюць "Генеральны камiсарыят Беларутэнiя" памiж 1941 i 1944 г. як шматэтнiчны рэгiён з вялiкiмi рэгiянальнымi адрозненнямi28. У сапраўднасцi акупацыйныя ўлады з пачатку вайны лавiравалi памiж рознымi групамi насельнiцтва. Тыповымi з'яўляюцца паведамленнi з заходнiх вобласцяў БССР, у якiх зноў i зноў патрабавалася змянiць польскiх бурмiстраў i шэфаў палiцыi, а таксама кантраляваць iх "аднабаковасць i супярэчлiвыя закону эксперыменты" супраць большасцi беларускага насельнiцтва. Узаемныя даносы i спробы захопу ўлады паралiзавалi працу нямецкага эксплуататарскага апарату. Непаразуменнi памiж рознымi групамi насельнiцтва ўвесь час былi на парадку дня: "Частка гэтых (польскiх) 'паноў', якiя адвольна выконваюць службовая абавязкi ў абшчынных установах, i у наш час робяць тыя ж эксперыменты, праводзяць заўсёды i ўсюды сваю польскую палiтыку, несправядлiвыя ў кожным дачыненнi з беларутэнамi, скажаюць сапраўдны стан насельнiцтва", - на кепскай нямецкай мове гаворыцца ў адным беларускiм даносе29. Падобнае тычыцца i ўдзелу беларусаў i ўкраiнцаў у нямецкiх карных акцыях супраць габраяў i партызан. Даўно вядомыя i канфлiкты памiж часткамi беларускага, польскага, габрайскага, лiтоўскага i ўкраiнскага насельнiцтва БССР30.

Ваенны супрацiў паўставаў спачатку як барацьба за ўладу памiж чырвонаармейцамi, якiя адбiлiся, габрайскiмi бежанцамi з гета, польскiмi групамi або уцёкшымi ваеннапалоннымi i злачынцамi31. Хаос, якi наступаў услед за рухам немцаў i разлажэннем Чырвонай Армii, надоўга ператвараў некаторыя тэрыторыi ў нетры беззаконня, дзе панавала права мацнейшага. Розныя групоўкi аспрэчвалi тут уладу i ўплыў, але найперш базы забеспячэння. Сучасныя даследаваннi ясна паказалi, якi рознабаковы быў беларускi, украiнскi i польскi ваенны супрацiў як акупантам, так i савецкаму партызанскаму руху. Увага пры гэтым сканцэнтравалася на табуiзаванай раней дзейнасцi польскай Армii Краёвай на былой польскай часцы БССР. Праўда, даследаваннi i тут абмежавалiся ў асноўным ваенным аспектам супрацiву. Гэты фрагмент у постсавецкай гiстарычнай навуцы нярэдка прадстаўлялi толькi лiчбамi, статыстыкай i схемамi. Хуткасць i эфектыўнасць, з якiмi быў арганiзаваны савецкi партызанскi рух, у апошнiх даследаваннях пастаўлены пад пытанне. Але гэтыя абмежаваннi вядомых стэрэатыпаў, зробленыя на аснове эмпiрычнага матэрыялу, не сталi сапраўдным пашырэннем гiстарыяграфiчнага пазнання32.

Нямецкiя "рэквiзiцыйныя акцыi", мерапрыемствы па забеспячэнню групаў супрацiву, акты помсты i адплаты, а таксама баi памiж рознымi фармаваннямi, развiвалi на акупаваных тэрыторыях тую спiраль насiлля, галоўнаю ахвяраю якой заўсёды было насельнiцтва33. Пасля нямецкiх "акцый заспакаення" цэлыя мясцовасцi заставалiся бязлюдныя, нiбы ў часы Трыццацiгадовай вайны. А памiж развалiнамi зруйнаваных паселiшчаў варагуючыя групы змагалiся за рэчы забiтых i прагнаных34. Савецкi партызанскi рух прабiваў сабе ўсё больш значны шлях у гэтай барацьбе, i гэтым жа дынамiзаваў спiраль насiлля. Заваяваныя гарады гублялi сувязь з наваколлем. Дзецi былi пазбаўленыя дзяцiнства i адукацыi, вялi жыццё дарослых у якасцi "беспрытульнiкаў"35. Усеагульная змена палавых роляў была не праявай мадэрнiзму, яна адлюстроўвала ўсеагульны заняпад традыцый i культуры36.

Нацыянал-сацыялiстычнае знiшчэнне габраяў мусiла шакаваць i негабрайскае насельнiцтва37. Гетэрагеннасць у асобных сацыяльных групах да сённяшняга дня амаль не тэматызавана. Ганс-Генрых Вiльгельм нядаўна звярнуў увагу на гэтую акалiчнасць i яскрава паказаў, што ўнутры акупацыйнай сiстэмы ў самым нiзе сацыяльнай структуры мелася складанае перапляценне залежнасцяў ды iльготаў. Сярод старэйшынаў габрайскiх гета так званыя Funktionschaftlinge (вязнi, надзеленыя функцыямi, - дактары, пiсары, члены габрайскай службы парадку i г. д.) часам спрабавалi ў рамках "самакiравання" ратавацца шляхам рабскага падпарадкавання, пры чым свядома дыстанцыявалiся ад масы таварышаў па няшчасцю38. Члены беларускай палiцыi i акупацыйнага кiравання развiвалi падобныя стратэгii39. Забеспячэнне выжывання шляхам падпарадкавання сябе iншым заставалася iлюзiяй перад аблiччам нечалавечай, антырацыянальнай нацыянал-сацыялiстычнай расавай вайны. Гэта тычылася i нешматлiкай iнтэлiгенцыi, якая дала сябе ў распараджэнне новай сiстэме i нацыянал-сацыялiстычнаму прапагандысцкаму канцэпту "нацыi беларутэнаў". Вера ў магчымасць выжывання ў хаатычнай сiстэме ўмажлiвiла функцыяванне апарату. Нямецкiя ўладары бесцырымонна выкарыстоўвалi кожны iндывiд, палiтычную групоўку, этнiю або нацыянальную iдэю, разыгрывалi iх адзiн супраць другога.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: БССР i нямецкая акупацыя: 1941-1944

© Бернгард К'яры ()

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.