Саветызацыя "Ўсходнiх Крэсаў" (1939-1941) як пачатак грамадскай катастрофы

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Саветызацыя "Ўсходнiх Крэсаў" (1939-1941) як пачатак грамадскай катастрофы. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Автор(ы):
Публикатор:

Опубликовано в библиотеке: 2010-11-25

Па саветызацыi "Ўсходнiх Крэсаў" памiж 1939 i 1941 г. ёсць шэраг выдадзеных у Польшчы i на Захадзе прац, прысвечаных аспектам вайсковых акцый, палiтычнай i эканамiчнай саветызацыi, калектывiзацыi i перамяшчэнню кадраў. Успамiны сведкаў уяўляюць суб'ектыўнае ўспрыняцце акупацыi i саветызацыi9. Ужо па адным ключавым слове "польская група насельнiцтва" можна здагадацца пра невырашальны вузел канфлiктных нiтак, працягнутых праз разарванае вайною грамадства БССР. Паняццi кшталту "народ" i "нацыя" тут спрошчваюць складанасць сувязяў. Этнаграфiчныя змены, выклiканыя савецкiмi дэпартыцыямi 1939-1941 г., страты часоў нацыянал-сацыялiстычнага тэрарыстычнага рэжыму, а нават i палiтычнае падпарадкаванне рэгiёна пасля 1944 г. па-ранейшаму слаба даследаваны10.

Вопыт II сусветнай вайны разбурыў не толькi сацыяльную структуру гэтай полiэтнiчнай тэрыторыi, якая з 1939 г. была абкружана межамi Беларускай савецкай рэспублiкi. Ён з'явiўся асноваю для развiцця пасляваеннай БССР. Дэпартацыя, знiшчэнне i рэпатрыяцыя ў часы вайны, а таксама савецкая "чыстка" на тэрыторыях Беларускай, Украiнскай i Лiтоўскай савецкiх рэспублiк, вялi да карэннай змены iх сацыяльнага профiлю11. Беларусь яшчэ да пачатку "плану Барбароса", якiм у чэрвенi 1941 г. нацыянал-сацыялiстычны ўрад пачаў свой расава-iдэалагiчны паход супраць Савецкага Саюзу, была лабараторыяй грамадскай рэарганiзацыi. Месяцы саветызацыi акупаваных у вераснi 1939 г. вобласцяў прывялi да змены iх элiт12. Палiтыка саветызацыi была накiравана ў першую чаргу супраць польскага насельнiцтва на захадзе БССР i прывяла да запаўнення ўсiх сфер кiравання савецкiмi кадрамi з усходнiх зямель краiны, а таксама з iншых рэспублiк Савецкага Саюзу. Маштаб людскiх стратаў, якiя панёс тады рэгiён, можна параўнаць толькi са стратамi ў Грамадзянскую вайну13. Савецкая ўлада выкарыстоўвала выпрацаваную i выпрабаваную мадэль дзеянняў, прыдатную для ўсiх гарадоў i вёсак, i прымяняла тыя ж метады, што i ў 1929-30 г. для раскулачвання. Розныя меры падпарадкавання i нагляду вялi грамадства да новай арганiзацыйнай формы - савецкай улады14. Рэарганiзацыя эканомiкi, напрыклад, закранула габраяў, прадстаўляўшых сферы рамяства i гандлю. Вялiкая доля iх сярод дэпартаваных у Савецкi Саюз жыхароў стварыла ўжо перад летам 1941 г. вакуум, якi запоўнiлi iншыя групы насельнiцтва, зноў з сур'ёзнымi наступствамi для ўсходнiх тэрыторый15. Нешматлiкая беларуская iнтэлiгенцыя, прадстаўляўшая прыгнечаную ў Польшчы меншасць, у пэўнай ступенi жадала "вызвалення" польскiх гарадоў Чырвонай Армiяй. Яна была гатова заняць вызваленыя месцы ў кiраўнiцтве, але бачыла сябе ашуканай у надзеях. Як "нацыяналiсты" i "рэакцыянеры", беларускiя iнтэлiгенты былi ўдвая падазроныя для новага рэжыму i сталi першымi ахвярамi рэпрэсiй16. Iх месца занялi беларусы са "старой" БССР або кадры з рускiх вобласцяў Савецкага Саюзу. Нацыянальнае пытанне яшчэ больш узмацнiла эфект, якi ў эканамiчна i культурна адсталым рэгiёне выклiкаў шанц сацыяльнага ўздыму. Але ў Заходняй Беларусi амаль адсутнiчала тая беларуская элiта, якая магла быць выкарыстана ў савецкай адмiнiстрацыi. З польскага пункту погляду пасля I сусветнай вайны заселены беларусамi i ўкраiнцамi рэгiён быў нецывiлiзаванай памежнай вобласцю, у якой сутыкалiся руская i польская культуры. Kresy Wschodnie захавалi характар буфернай зоны. Гэты вобраз вызначаўся трывалымi стэрэатыпамi. Для польскай iнтэлiгенцыi беларусы былi самабытным, дзiкiм народам, якi захаваў даўно страчаныя здольнасцi абыходжання з прыродаю, народам анархiчным i непрадказальным17.

У 1939 г., у адрозненне ад 1920-х, савецкаму кiраўнiцтву больш не трэба было вытрымлiваць тактыку, яно не залежыла ад кааперацыi з элiтамi18. Добра наладжаны ваенны i палiцэйскi апарат рабiў супрацiў ад самага пачатку рэдкiм феноменам19. Новыя ўладары выкарыстоўвалi мiжэтнiчны i iншыя канфлiкты, каб без асабiстага ўдзелу спачатку правесцi свайго роду грамадскую "чыстку". Савецкiя ўлады ня ўмешвалiся ў стыхiйныя акты насiлля i забойстваў, што пачалiся пасля лiквiдацыi польскай дзяржаўнай улады ў этнiчна раздзеленым грамадстве. Спантанна арганiзаваная грамадзянская мiлiцыя лiчыла сваёй галоўнай мэтай ахову абшчыны ад сельскага люду, жыўшага навокал20. Як нямецкая Служба бяспекi i SS пасля акупацыi Балтыйскiх краiн чакалi, пакуль нянавiсць мясцовага насельнiцтва да габраяў не вылiлася ў пагромы i арышты, так Саветы ў Заходняй Беларусi непрыхавана заклiкалi людзей "асабiста разлiчыцца па адкрытых рахунках". Нягледзячы на прысутнасць бальшавiцкiх камiтэтаў i мiлiцыi, заданнем якiх было захаванне парадку i закону, выкарыстанне сiлы ў асабiстых справах заахвочвалася i было iстотнай характарыстыкай новага рэжыму. Ян Грос азначаў такую з'яву паняццем "прыватызацыя дзяржавы", разумеючы пад iм iмплементаванае звонку самавольнае панаванне пэўных асоб, якое з цягам часу набывала сваю дынамiку i ўсё больш прыймала характар грамадскага самакантролю i вымушанага саўдзелу. Выканаўчая ўлада прысвойвала рашэннi аб жыццi i смерцi ды апраўдвала выкарыстанне зброi як легiтымнага сродку21. Задачы па рэквiзiцыi або акцыi па пераразмеркаваннi зямлi пакiдалi пры гэтым выканаўцам дастатковую свабоду дасягнення асабiстых мэтаў. Пакуль забяспечвалася выкананне ўласных заданняў, заставалiся адкрытыя шляхi прыватнага ўзбагачэння, асабiстых сiмпатыяў i "пакарання" знаёмых. Змянiлiся ролi полаў. У выпадку разводу жанчыны нярэдка пераймалi ролю кармiльцаў. З прычыны знiшчэння культурнай i духоўнай iнфраструктур у акупаванай немцамi ў 1939 г. частцы Польшчы, а таксама з паўстаннем новай дэмаркацыйнай лiнii памiж нямецкай i савецкай зонамi ўплыву, усходнепольскi рэгiён адасабляўся ад яго культурнага цэнтру. Насельнiцтва было ўспрымальнае да ўсяго, што магло ўяўляць сабою пункт арыентацыi ў прасторы агульнай фрагментацыi.

Апрача хуткага стварэння эфектыўнай бюракратыi i кiравання, саветызацыя развiвала антыасветнiцкiя iнстынкты: людзi давяралiся прадказальнiкам, верылi у моц прадвесця, тлумачылi свае сны. Апытаннi, арышты i ўсеагульная няўпэўненасць хутка сталi агульным жыццёвым вопытам. Гэтым савецкая ўлада заклала асновы для "жыцця ва ўмовах рэакцыi", як потым быў ахарактарызаваны перыяд панавання нямецкiх акупацыйных уладаў22.

Калi беларусы атрымалi пэўныя абяцаннi адносна iх нацыянальнай культуры, адзiнай "прывiлеяй" палякаў засталося выкарыстанне сваёй мовы. Члены адмiнiстрацыi, называныя ў народзе "усходнiкамi", сотнямi тысячаў сцякалiся на акупаваную тэрыторыю, ускладняючы сiтуацыю ў жыллёвым сектары. Абавязковыя высяленнi i перасяленнi напаткалi тое насельнiцтва, для якога да таго часу пераезды i змена месца жыхарства былi амаль невядомыя. Для пераходнага перыяду было характэрна з аднаго боку iснаванне ледзь бачнага перапляцення прыватных i дзяржаўных прадпрыемстваў, а з другога боку недахоп тавараў, якi быў вынiкам строгай рэгламентацыi нават у негалоўных сферах. У многiх выпадках размеркаванне савецкiмi ўладамi працоўных месцаў было амаль раўназначна высылцы i невядомай будучынi.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Саветызацыя "Ўсходнiх Крэсаў" (1939-1941) як пачатак грамадскай катастрофы

© Бернгард К'яры ()

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.