Гiсторыя як паслядоўнасць катастроф Беларускi рэгiён як акупаванае грамадства 1939-1944/47

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Гiсторыя як паслядоўнасць катастроф Беларускi рэгiён як акупаванае грамадства 1939-1944/47. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Автор(ы):
Публикатор:

Опубликовано в библиотеке: 2010-11-25

Калi ў 1944 г. у вызваленай Беларусi савецкiя войскi пераможна рухалiся на захад, адзiн малады афiцэр быў шакаваны сцэнаю, якую ён убачыў у маленькiм сяле i апiсаў у выглядзе этналагiчнай справаздачы аб экспедыцыi1. З шалашоў, прымiтыўных сховiшчаў i паўразбураных хацiнаў яму насустрач выходзiла рэшта людзей, недаверлiвым i няўпэўненым паводзiнам якiх адпавядаў iх знешнi выгляд. Большасць з iх насiла самаробную вопратку з такiх матэрыялаў, як натуральнае валакно, кара дрэў, драўнiна i г. д. Складвалася ўражанне, што яны страцiлi сувязь з цывiлiзацыяй. У гэтым выявiлася культурная катастрофа, якая шматразова i жорстка спасцiгала грамадства БССР у перыяд памiж 1914 i 1947 г. Ужо I сусветная вайна i хаос часоў Грамадзянскай вайны, як пераканаўча паказана ў "Конармii" I.Бабеля, пакiнулi пасля сябе культурную tabula rasa2. У межах гэтага артыкула я хацеў бы акрэслiць тыя грамадскiя змены, якiя выпалi на лёс БССР у II сусветнай вайне.

Вайна адкiнула жыццё i гаспадарку назад, да самых прымiтыўных формаў. У спустошанай краiне сяляне замкнулiся ў сваiх дварах i ў сваiх сем'ях. У многiх месцах Чырвоная Армiя сутыкнулася з самай прымiтыўнай сурагатнай гаспадаркай. Распачатая ўвесну 1944 г. узмоцненая мабiлiзацыя мясцовых жыхароў для службы ў нямецкiм вермахце выклiкала ў вызваленцаў няўпэўненасць у ступенi палiтычнай "надзейнасцi" насельнiцтва Беларусi. Дэзарыентацыю выклiкалi i карцiны жахлiвых разбурэнняў, бязлюднасць цэлых мясцовасцяў, а таксама паведамленнi пра жорсткасцi нямецкiх акупацыйных уладаў i пра знiшчэнне габраяў. Узмацнялi яе страх людзей перад савецкiмi рэпрэсiямi i няўпэўненасць у будучынi. Чуткi разыходзiлiся, i ў тых, хто перажыў Грамадзянскую вайну, абуджалася даўняя боязь. У паведамленнях начальнiку Галоўнай Палiтуправы СА генералу Шчарбакову зноў i зноў гаварылася пра адрозненнi памiж заходнiмi i ўсходнiмi тэрыторыямi. Сацыяльная i грамадская атамiзацыя ўнутры беларускага грамадства пачалася не з нямецкай акупацыi, i скончылася не вызваленчым паходам Савецкай Армii.

Што ж пабачыла СА у 1944 г. у спустошанай савецкай рэспублiцы? Галоўным у савецкiм паказе "партызанскай рэспублiкi" Беларусi былi жахлiвыя людскiя страты i матэрыяльныя спусташэннi, якiя сталi вынiкам трохгадовай нямецкай акупацыi. Аднак яны амаль не адлюстроўваюць тых пераменаў, якiя адбылiся ў гэтым рэгiёне з 1939 г. У многiх аспектах становiшча БССР было выключным. На полiэтнiчнай тэрыторыi без ярка выяўленых нацыянальных традыцый, на большай частцы якой да 1939 г. праводзiлася радыкальная палiтыка паланiзацыi, з 1941 г. амаль бесперашкодна, нiбы ў лабараторных умовах, развiвалася нямецкая палiкратычная сiстэма ўлады3. Да гэтага часу не зразумела, як БССР пасля нямецкага нападу структуравалася этнiчна, сыходзячы з самасвядомасцi насельнiцтва.

Савецкiя апiсаннi ставiлi ў цэнтр увагi выключна супрацiў нямецкаму панаванню, канстатуючы пры гэтым адзiнства савецкага партызанскага руху i грамадства на тэрыторыi БССР (маральны патэнцыял савецкага народу i армii)4. Гэтая iдэя фiкс, кiраваўшая пазнаннем, мела дастаткова вялiкi сэнс як шыфр для рэакцыi насельнiцтва СССР на нацыянал-сацыялiстычную наступальную вайну, але яна перашкаджала бачыць асаблiвасцi акупаванага грамадства5. Паўсюль у Еўропе супрацiў апрача ваенных мерапрыемстваў азначаў не толькi калектыўнае адхiленне новага палiтычнага парадку, але i перш за ўсё дзейнасць нармальна функцыяваўшых грамадзянскiх iнстытуцый6. Што праўда, у часы II сусветнай вайны яны i ў Францыi, Бельгii цi Данii не маглi ставiць сабе непасрэднай мэтай выгнанне акупацыйнага рэжыму: грамадзянскi супрацiў часта i тут развiваўся толькi пасля разгрому рэгулярных армiй. На пярэднiм плане спантанных i запланаваных акцый стаяла, аднак, спроба абаранiць калектыўную самасвядомасць ад умяшання акупацыйных уладаў i тым самым зберагчы яе7. Супрацiў быў сiмвалiчны. Ён спасылаўся на розныя сiмвалы, каб захаваць у свядомасцi легальнасць непарыўных традыцый i сацыяльных сувязяў. Акурат такiх паслядоўнасцяў амаль няма ў беларускiм прыкладзе, i тут павiнна пачынацца даследаванне.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Гiсторыя як паслядоўнасць катастроф Беларускi рэгiён як акупаванае грамадства 1939-1944/47

© Бернгард К'яры ()

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.