Беларускія габрэі пад час нямецкае акупацыі 1941—1944 г.

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Беларускія габрэі пад час нямецкае акупацыі 1941—1944 г.. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Автор(ы):
Публикатор:

Опубликовано в библиотеке: 2010-11-25

У чэрвені 1941 г. нямецкія дывізіі рушылі на ўсход. 28 чэрвеня вермахт акупаваў Менск. У тыле баявых аддзелаў спецыяльныя групы паліцыі бяспекі і СД пачалі чыніць расправы над габрэямі, камуністамі, інтэлігенцыяй ды «няпэўнымі элементамі». Ваенны поспех вермахта прыводзіў на баку Чырвонае Арміі да пашырэння працэсаў распаду, а сярод савецкага кіраўніцтва — напачатку да панікі і апатыі. Савецкія ўлады накіроўвалі ў эвакуацыю разам з найкаштоўнейшымі кадрамі і важнымі дакументамі таксама прамысловае абсталяванне і запасы. Хоць гэтая эвакуацыя і адбывалася хаатычна і нашмат меней эфектыўна, чым гэта дзесяцігоддзямі апісвалася ў савецкай гістарычнай літаратуры, значнай частцы савецкіх функцыянераў удалося ўцячы на ўсход34. Улады, якія у пэўных сферах яшчэ знаходзіліся ў працэсе фармавання, у значнай меры страцілі здольнасць да функцыянавання. У БССР савецкае кіраўніцтва ўжо не кантралявала хады падзеяў. У шматлікіх выпадках турмы адчыняліся навакольным жыхарствам або і самімі вязнямі. Чырвоная Армія пад час адступлення спальвала склады з запасамі правіянту, які яна не магла забраць з сабою. На сяле дайшло да рабаўніцт ва, а найперш у Заходняй Беларусі, — да антысавецкіх эксцэсаў.

Пад час бітваў першых тыдняў вайны капітулявалі сотні тысячаў савецкіх вайскоўцаў. Шмат хто з іх быў «ізаляваны» ў якасці камісараў або габрэяў, іншыя памерлі ад голаду ў нечалавечых варунках лагераў ваеннапалонных 35. Аднак нямала маладых жаўнераў неўзабаве было адпушчана пад розныя паручальніцтвы на радзіму. Разам з тымі, хто адбіўся ад сваіх аддзелаў, і дэзерцірамі яны ўтварылі цэлае войска на маршы або ва ўкрыцці. Беларускія геаграфічныя варункі стваралі для гэтага якраз ідэальныя перадумовы. У БССР былі толькі раўнінныя тэрыторыі. Затое тут існавала велізарнае мноства рэк і вадаёмаў, а таксама разлеглыя абшары цяжкадаступных балотаў. У вёскі, аб'яднаныя ў калгасы, трапіць было цяжка, у бальшыні яны былі шчыльна аточаныя лясамі. Апроч галоўнае транспартнае магістралі з Берасця на ўсход праз Менск, існавала зусім мала добрых дарог, якія, да таго ж, моцна пацярпелі пад час савецкага адступлення. Для таго, каб жыць аднаасобна або маленькімі групамі ў схованцы, існавалі ідэальныя мажлівасці.

Бальшыня людзей у Беларусі засталася ў месцах сталага пражывання і напачатку заняла пазіцыю чакання. Хоць савецкая гістарычная навука малявала вобраз «народа», што з першых дзён вайны арганізаваў супольны супраціў новым валадарам, у Беларусі таксама, як і ўсюды на акупаванай тэрыторыі Савецкага Саюза, былі факты трыумфальнага вітання жаўнераў вермахта цывільным жыхарствам 36. Нам вядомыя выпадкі, калі нават прадстаўнікі габрэйскіх супольнасцяў з радасцю сустракалі нямецкае войска. Нягледзячы на нямецкі тэрор, на абшары акупаванай у 1939 г. Польшчы гэткія пачуцці часткова фармаваліся пад уплывам згадак пра адносна цывілізаваны нямецкі акупацыйны рэжым часоў Першае сусветнае вайны.

«Беларуская» самасвядомасць у Беларусі ў значнай ступені адсутнічала — натуральна, што сярод палякаў, але таксама і сярод беларусаў ды габрэяў. Усюды былі ворагі саветызацыі, што зноў разлічвалі на паляпшэнне варункаў свайго жыцця. Савецкія бюракраты краіну пакінулі або трымаліся вельмі ціха, каб не мець рызыкі быць арыштаванымі ды забітымі. У першыя тыдні вайны бальшыня сем'яў спрабавала дамагчыся нейкіх звестак пра лёс сваіх бацькоў і сыноў, што знаходзіліся ў Чырвонай Арміі або і вызвалення іх з нямецкага палону. Пры ўсіх разбурэннях і рэквізаваннях, што неабачліва рабіліся немцамі дзеля асягнення, здавалася б, блізкае перамогі над Савецкім Саюзам, цяжкой праблемай рабілася здабыванне жыццёва неабходных рэчаў. Незаконныя расстрэлы першых дзён вайны ўспрымаліся людзьмі з вялікім неўразуменнем, але ва ўсеагульным гармідары эвакуацыі ды акупацыі адыходзілі на другі план. У гэты час забітыя габрэі не былі ва ўспрыманні іх суседзяў нейкай асаблівай групаю ахвяраў. Іх «прыбіранне» разглядалася хутчэй як частка вялікага праекту, з дапамогай якога новыя ўладатрымальнікі падмацоўвалі свае прэтэнзіі на панаванне, або як звычайны гвалт — прыкладаў гэткіх учынкаў было досыць таксама і цягам апошніх дваццаці гадоў.

Акупацыйныя ўлады абвясцілі стварэнне ў Беларусі «Генеральна га камісарыяту Беларутэніі». Гэтая адміністрацыйная адзінка, са жніўня [1941 г.] афіцыйна падпарадкаваная імперскаму міністэрству ўсходніх абшараў у Берліне, апроч Менскае вобласці ахоплівала пераважна колішнюю „польскую " тэрыторыю, да прыкладу, гэткія гарады, як Ліда, Наваградак, Баранавічы і Слонім. Вільгельм Кубэ быў у верасні прызначаны тут генеральным камісарам і тым самым намінальным кіраўніком адміністрацыі ў Беларусі. Да 1943 г. Кубэ, перш чым стаць ахвяраю савецкага замаху, выконваў свае кіраўнічыя функцыі з разуменнем па-абсалютысцку настроенага ўладара, якому падабалася паблажліва кантактаваць з цывільным жыхарствам «Беларутэніі». Сапраўдную ўладу ажыццяўлялі іншыя. Паколькі інтарэсы вермахта ў рэгіёне мелі бясспрэчны прыярытэт, таксама ў сваёй бальшыні і арганізацыі, што павінны былі эксплуатаваць Беларусь дзеля мэтаў нямецкае ваеннае гаспадаркі, а найперш СД і паліцыя, былі пазбаўленыя ўсялякае свабоды дзеяння са спасылкаю на «інтарэсы бяспекі» 37. Літаральна нагрувашчаныя адно на адно органы ды ўстановы паралізавалі працу акупантаў 38. Занятая напачатку жыхарствам пазіцыя чакання ператварылася ў жах і няпрыязь. Спрыяла гэтаму не ў апошнюю чаргу і марудная прыватызацыя зямлі39. Для Беларусі былі характэрныя імклівая эскалацыя гвалту, змешванне этнічных групаў ды інтэрвенцыя вонкавых сілаў у канфлікты ўнутры грамадства акупаванае тэрыторыі. Іх найважнейшымі прадстаўнікамі былі кіраваны з Масквы савецкі партызанскі рух ды кантраляваная польскім эміграцый ным урадам у Лондане Армія Краёва, якая дзейнічала, прынамсі, у рэгіёнах з вялікім працэнтам польскага жыхарства 40. Цягам вайны супраціў усё больш і больш выяўляўся праз адкрытае ваеннае супрацьстаянне, а ў ім бралі ўдзел не толькі рэгулярныя злучэнні і аддзелы, але і жаўнеры Чырвонай Арміі, што адбіліся ад сваіх падраздзелаў; уцекачы з турмаў; сяляне, што хаваліся ад мабілізацыі ў паліцыю, або таксама і ўцекачы з гета, што спрабавалі ператрываць вайну ў аддаленых лясных схованках. Спрабуючы ўсталяваць кантроль над небяспечнаю сітуацыяй, нямецкія ўлады ўжывалі ўсё больш брутальныя сродкі41.

У даступных нам крыніцах амаль не захавалася сведчанняў адкрытых выступаў супраць забойстваў беларускіх габрэяў. Іх канцэнтра ванне ў гета пачалося ўжо ў ліпені 1941 г. Яно праходзіла ва ўсіх на вачах і закранула супольнасці, якія часткова нават у бальшыні былі заселеныя габрэямі 42. У Менску было створана найвялікшае гета. Яно было заселенае колькасцю людзей да 100 000, з іх каля 25 000 складалі «гамбургскія габрэі», што былі раней дэпартаваныя з гарадоў Нямецкага Райху. (Напярэдадні другое сусветнае вайны колькасць жыхароў Менску складала блізу 250 000)43. Немцы ў вермахце, цывільнай адміністрацыі ды ў гаспадарчых установах зазвычай не пратэставалі супраць абыходжання з габрэямі. Мажліва, шмат каму з іх у глыбіні душы было надта брыдка даведвацца пра гэтыя забойствы. З тых, хто выказваўся адкрыта, засталося надзвычай мала сведчанняў. Паасобныя выпадкі, як, прыкладам учынак аднаго нямецкага гаўптмана, што ўратаваў ад смерці габрэйскую жанчыну, заслугоўваюць, відавочна, гэткае самае павагі, як і адважныя ўчынкі тых людзей, якім за сваё ўратаванне ўдзячныя згаданыя вышэй уцекачы з гета44.

На пытанне, якім чынам негабрэйскія суседзі ўспрымалі ізаляцыю і забойствы сваіх суграмадзянаў-габрэяў, адназначнага адказу няма. Спантанічныя пагромы першых дзён вайны, што былі з задавальненнем адзначаныя нямецкімі службамі бяспекі як у Прыбалтыцы, гэтак і ва Ўкраіне, у «Генеральным камісарыяце Беларутэніі» былі амаль невядомыя 45. Аднак як у заходняй, так і ва ўсходняй частцы краю мелі месца антыгабрэйскія эксцэсы. Калі пад час акупавання Менску былі падпаленыя дамы ў прыгарадах, паводле дадзеных нямецкага СД, насельніцтва звальвала віну за гэта на «габрэяў» і рабіла захады супраць іх46.

Шмат у якіх меншых ці большых населеных пунктах мелі месца аналагічныя эксцэсы. Тыя тры гісторыі ўратавання габрэяў, што былі пададзеныя ў пачатку гэтага артыкула, супадаюць у адным пункце. Навакольны свет апісваецца ў іх як варожа настаўлены; рызыку быць выкрытымі немагчыма было прадбачыць. Гэтае суб'ектыўнае ўражанне ўвесь час пацвярджаецца ў выказваннях уцекачоў з гета або тых, хто здолеў перажыць злачынствы акупантаў. Яно было нагэтулькі моцнае, што саміх вязняў гета перад абліччам пагрозы быць знішчанымі адно з вялікімі цяжкасцямі можна было намовіць на ўцёкі47. Нам вядома, што ў масавых расстрэлах 1942 і 1943 г., ахвярамі якіх сталася бальшыня беларускіх габрэяў, бралі ўдзел таксама мясцовыя выканаўцы 48. Беларускія і польскія паліцыянты блакавалі гета, ахоўвалі і суправаджалі групы габрэяў да месцаў расстрэлу або былі актыўнымі ўдзельнікамі забойстваў. У гета патрулявалі цывільныя жыхары-суседзі, што паказвалі карным камандам схованкі, у якіх пераследаваныя шукалі мажлівасці ўцячы ад свайго лёсу. Пасля заканчэння забойчых акцыяў знаходзіліся надзвычай руплівыя паліцыянты і цывільныя асобы, што вышуквалі сярод попелу і руінаў тых, хто заставаўся жывы, і выдавалі іх нямецкім органам бяспекі або забівалі іх самі. Тыя людзі, якім праз цуд удавалася жывымі выкараскацца з-пад гары трупаў або ўцячы з месцаў расстрэлу, цягам доўгіх дзён баяліся пастукацца ў сялянскія хаты, што нават стаялі паасобку, і папрасіць вопраткі, харчоў або пітва. Здараліся выпадкі, пад час якіх паасобныя беларускія або польскія паліцыянты лавілі на прасёлках тых, хто ацалеў пры масавых расстрэлах, каго яны, мажліва, самі раней і затрымоўвалі. Часам спагада перамагала, аднак часам гэткія маладыя людзі выконвалі да канца «цяжкое заданне», якое яны або нехта іншы былі не давялі да канца, і забівалі напатканых людзей. Яны стралялі, не атрымаўшы ў гэтай хвілі абавязковага загаду, і нават бывала што і без сведкаў, якія маглі б іх выкрыць. У нацысцкіх лагерах смерці гэтаксама на беларускай тэрыторыі чыніліся зверствы, якія няможна сабе ўявіць: беларусы і палякі прычынялі нечалавечыя пакуты і боль злоўленым габрэям, ці гэта рабілі мясцовыя паліцаі — сваім «палітычным ворагам» усё роўна якое нацыянальнасці або веравызнання 49.

Нямецкая адміністрацыя мела мажлівасць выкарыстоўваць групу беларускіх нацыяналістаў, што займалі ключавыя пазіцыі ў мясцовай адміністрацыі. Тых, з кім акупацыйнаму рэжыму можна было б весці дыялог, было няшмат. Высокаадукаваныя інтэлектуалы, якіх нельга было назваць «па-бальшавіцку настроенымі», у сваёй бальшыні былі арыштаваныя пасля 1939 г. або пакінулі СССР яшчэ ў дваццатыя гады. У звязку з гэтым нямецкае «ўсходняе» міністэрства шукала сабе добраахвотных памагатых сярод эміграцыі і знайшло іх галоўным чынам у эмігранцкіх асяродках Берліна ды Прагі. Характэрна тое, што ў Беларусі толькі за лічаныя месяцы перад адступленнем немцаў, а менавіта ў студзені 1944 г., быў створаны марыянеткавы ўрад50. Перад абліччам пагрозы нямецкае паразы «Беларуская Цэнтральная Рада» рэпрэзентава ла быццам бы самастойную беларускую дзяржаву ў нацыянал-сацыя лісцкай Еўропе Адольфа Гітлера. У сапраўднасці, калі параўноўваць з Прыбалтыкаю ды Ўкраінаю, паняцце «марыянеткавага ўраду» няможна нідзе ўжыць больш правамерна, чымся ў дачыненні да нацыяналі стычнай эмігранцкай групкі ў Менску. У яе не было аніякіх рэальных сродкаў ажыццяўлення ўлады. Не было кантакту з насельніцтвам, гэтаксама як адсутнічала ўяўленне таго, хто, уласна, павінен быць каля ўлады і мусіць быць прыцягнуты для стварэння «беларутэнскае нацыі». У «Цэнтральнае Рады» былі папярэднікі: у «Беларускай самапомачы» ўжо з кастрычніка 1941 г. былі задзейнічаныя прыхільныя да адзінай лініі функцыянеры дзеля ажыццяўлення міласэрнае дапамогі насельніцтву. Таксама тут у абласных прадстаўніцтвах сабраліся гэткія людзі, што пайшлі на службу новага рэжыму, спадзеючыся на паляпшэнне ўласных варункаў жыцця. Задачы арганізацыі, што была найбольш актыўнаю ў 1942 г., г.зн., у час масавых расстрэлаў, былі напачатку абмежаваныя недаверлівымі акупацыйнымі ўладамі сацыяльнаю сфераю. Іх дапамога (харчаванне, выплаты пенсіяў, клопат пра сіротаў) траплала толькі тым, «каму трэба». Сціплыя ўспамогі, напачатку пастаянна ўразаныя праз цягу да асабістага ўзбагачэння ды махлярства, не даваліся палякам, як і ўсім іншым «палітычна падазроным элементам». На створанай акупантамі ідэалагічнай шкале вартасцяў габрэі адсутнічалі зусім. З'яўляючыся кіраўнікамі арганізацыі нацыянал-сацыялісцкае дабрачыннасці, функцыянеры «самапомачы» дапамагалі ажыццяўляць антысеміцкую палітыку ўладатрымальнікаў, падтрымоўвалі яе на ўсіх роўнях і не мелі ані намеру, ані мажлівасці ў якой-кольвечы форме выступаць супраць забойстваў габрэяў або дапамагаць іх сабатаваць. Арганізацыя ў досыць адчувальным маштабе нават мела сабе выгоды ад «роспуску» гета ў Менску або ў правінцыі.

Самапомач, «Рада даверу», што пачала сваю працу ў 1943 г., і, урэшце, Цэнтральная Рада ніколі гэтае функцыі не выконвалі і праз асабістае ўзбагачэнне, а таксама ў выніку скачкападобнага, нерэалістычнага курсу акупацыйных уладаў, вельмі хутка страцілі ўсялякі давер да сябе. З гэтага боку беларускія габрэі дачакацца дапамогі не маглі.

Другая мажлівасць абараніць габрэйскія ахвяры ад нямецкае ўлады тэарэтычна існавала ў мясцовага самакіравання. Нямецкі акупацыйны рэжым са сваімі цывільнымі прадстаўнікамі быў прысутны толькі да роўню гэтак званых гебітскамісарыятаў. Гэтыя адміністрацыйныя адзінкі адпавядалі раёнам, а іх цэнтрамі былі Менск, Глыбокае, Вілейка, Барысаў, Ліда, Наваградак, Баранавічы, Слонім, Слуцк і Ганцавічы. Ніжэй гэтага роўню пастаўкі харчоў, скаціны і коней забяспечвалі мясцовыя акружныя, гмінныя ды вясковыя адміністрацыі.

Тое, што тут таксама дапамога пераследаваным габрэям хутчэй была вялікім выключэннем, мела мноства прычынаў. Мясцовыя памагатыя, пастаўленыя немцамі для выканання адміністрацыйных функцыяў, знаходзіліся ў асабліва складанай сітуацыі. Метазгодным уяўлялася б адначасова з савецкімі адміністрацыйнымі органамі пераняць іхны персанал. Але гэта мела месца толькі ў невялікай колькасці выпадкаў. Бальшыня прадстаўнікоў мясцовае ўлады пакінула краіну разам з Чырвонай Арміяй. Калі б габрэі засталіся на сваіх пастах, яны былі б адразу пасля прыходу акупантаў неадкладна адтуль выдаленыя. Часткова нескаардынаванае «навядзенне парадку» нямецкімі сіламі бяспекі хоць і збянтэжыла ацалелых, але адначасна і абудзіла ў іх спадзевы на тое, што аналагічным чынам ім удасца палепшыць уласнае становішча. Беларусы імкнуліся займаць пасады ў заходніх рэгіёнах, пераважна заселеных палякамі, і даносілі на польскіх чыноўнікаў як на варожых немцам, здрадніцкіх ды нацыяналістычных элементаў. Палякам удавалася пераконваць новых гаспадароў у тым, што супрацоўнікі-беларусы ёсць перакананымі камуністамі і іхнае заданне палягае ў тым, каб весці падрыўную працу і рабіць сабатаж супраць нямецкіх «вызваляльнікаў». Канфлікты, што пачаліся яшчэ да ўсталявання цывільнае адміністрацыі, беспасярэдне пасля прыходу акупантаў, узбурылі калектывы органаў самакіравання. Тыя, хто прайграваў у гэтай гульні за ўплывы і пасады, знікалі ў турмах або расстрэльваліся як «сабатажнікі».

Канфлікт набываў дынаміку не толькі праз фактычны падзел краю на дзве часткі, але і праз нерэалістычныя ўяўленні немцаў пра краіну і вызначаныя не ў адпаведнасці з рэальнасцю заданні органам самакіравання. У той час, калі на месцах цывільная адміністрацыя з ахвотаю была гатовая прыцягнуць да супрацоўніцтва «сваіх» палякаў, гэта з палітычных меркаванняў катэгарычна забаранялася міністэрствам усходніх абшараў. Пярэчанні тых, каго гэта закранала, што ў рэгіёнах з 80-працэнтным складам польскага жыхарства (габрэі ў такіх разліках не браліся пад увагу) і беларускай сялянскай меншынёю ўсталяванне беларускае адміністрацыі будзе сутыкацца з адмаўленнем, засталіся непачутыя. Праз брутальнае і бессэнсоўнае ўмяшальніцтва нямецкіх уладаў камунальная адміністрацыя здыскрэдытавала сябе ў вачах тых, хто хацеў ажыццяўляць над ёй кантроль у інтарэсах Нямецкага Райху. Але акупацыйнай уладзе яны былі вельмі пільна патрэбныя, каб займець у Беларусі апірышча. Вельмі хутка ўсталявалася сістэма кругазвароту, да якой належалі неразумныя нямецкія кадравыя рашэнні: «праверкі дзеля метаў бяспекі», даносы, гвалтоўныя дзеянні і ўсё большае адчужэнне вёсак ад гмінаў ды гарадоў.

Натуральна, што сярод мужчынаў і жанчын, што на ўсіх роўнях імкнуліся трапіць на найлепшыя пасады ў адміністрацыі, асабліва вялікаю была гатовасць ажыццяўляць нацыянал-сацыялісцкія мэты ў Беларусі і нават ідэнтыфікаваць сябе з імі. Антысемітызм у гэтай сітуацыі, дзе ад самага пачатку на парадку дня стаялі арышты і «пакаранні», зусім рэальна мог рабіцца «козырам» у спаборніцтве з канкурэнтамі. З іншага боку рызыка моцна ўмажлівіць іншым нападкі на сябе як на «абаронцу жыдоў» была асабліва вялікая. Бачачы магчымыя наступствы, паддаваць сябе гэтай небяспецы не хацеў амаль ніхто. Мясцовае самакіраванне страчвала кантроль над усё большай тэрыторыяй Беларусі. Унутрана перасваранае і спаралізаванае, яно заставалася паслухмяным памагатым акупацыйнага рэжыму. Перадумовы атрымоўваць успамогу ад самакіравання для самых безабаронных ахвяраў былі надзвычай кепскія, бо чыноўнікі гэтага самакіравання самі змагаліся за тое, каб выжыць — напачатку ў пераносным, а ў далейшым працягу вайны і ў літаральным сэнсе гэтага слова51.

Якімі ж былі мажлівасці супраціву ў іншых сферах ды асяродках? Ці функцыянавалі гарады, сёлы, сем'і ды іншыя супольнасці людзей у акупаванай Беларусі, або яны былі пашкоджаныя і разбураныя ваеннымі падзеямі? У Менску, дзе мелі месца паказаныя ва ўступе ўратаванні габрэяў, дзякуючы вялікай колькасці жыхарства былі лепшыя варункі, каб некага схаваць або дапамагчы некаму ўцячы, чымся ў малых сёлах ды гарадах, дзе лягчэй было кантраляваць сваіх суседзяў 52.

Ужо ў 1942 і 1943 г. у горадзе мясціліся не толькі шматлікія нямецкія штабы і органы кіравання, што мянялі адзін аднаго; Менск быў таксама перапоўнены ўцекачамі, што рынулі з вёскі ў горад у спадзеве знайсці тут лепшыя варункі жыцця або проста страцілі свае котлішчы ў выніку імклівага пашырэння «партызанскае вайны». Менск быў неаглядны і таму кантраляваўся нямецкімі ўладамі з дапамогаю брутальных метадаў. У рэгулярных аблавах усё часцей і часцей бралі ўдзел тутэйшыя паліцыянты. Але нават арышты, расстрэлы і тэрор не далі нямецкім акупантам мажлівасці цалкам кантраляваць горад53. Усё ж такі некаторыя фірмы і вытворчасці працавалі дзеля метаў вермахту. У параўнанні з вёскамі і невялікімі гарадамі колькасць рабочых была значнаю. Да 1943 г. да яе належалі габрэі, што працавалі на прымусовых работах, ажыццяўляючы дапаможныя функцыі па-за межамі гета — аж пакуль яны нарэшце не былі пазабіваныя. Нямецкія ўлады, побач з габрэйскімі працоўнымі калонамі, прыцягвалі таксама і кваліфікаваных спецыялістаў-габрэяў, што працавалі перакладчыкамі, а таксама пры сартаванні і вывазе культурных каштоўнасцяў і ў аналагічных сферах. У цэлым варункі для камунікавання і для ўцёкаў у Менску былі параўнальна добрыя. Колькасць вольных выхадаў да канца нямецкае акупацыі заставалася вялікаю, як пра гэта сведчаць шматлікія паведамленні пра савецкі і польскі супраціў, а таксама самі вязні гета54. Агароджы вакол гета да самага пачатку нямецкіх масавых акцыяў забойстваў шмат у якіх месцах мелі адтуліны.

Адначасна рызыка для «абаронцаў жыдоў» у Менску была надзвычайна вялікаю. Паблізу ўлады шчыльнасць перакананых калабаран таў была вышэйшая, чымся ў правінцыі, дзе ў першыя месяцы вайны акупантаў амаль не бачылі. Агентура СД была прысутная ў грамадскіх месцах, інфільтраваная ў калектывы фірмаў. Менавіта з тае прычыны, што праз арышты і прыток уцекачоў была вялікая зменлівасць персаналу, акцыі пратэсту і сабатажу абмяжоўваліся паасобнымі людзьмі або маленькімі групамі. У Менску было найлягчэй усталяваць кантакт з нямецкімі ўладамі і патэнцыйнымі працадаўцамі. Рудыментарныя адукацыйныя або культурныя ўстановы, або лякарні ды фабрыкі давалі месцы працы пасля таго, як былі пазабіваныя габрэі — тыя, хто займаў гэтыя пасады раней. Большым, чымся ў правінцыі, у Менску быў таксама працэнт функцыянераў, эвакуяваных Саветамі. У горадзе з'явілася мноства нябачных магілаў. Не зважаючы на агаломшвальны досвед гета, шмат якія жыхары Менску былі варожа настаўленыя да «сваіх» габрэяў.

Менш адчувальнаю, як у Менску, напачатку была нямецкая прысутнасць у маленькіх гарадах і, найперш, у вёсках. Але ж чаму тады і тут у той час, калі ў 1942 і 1943 г. пачаліся масавыя расстрэлы, супраціў быў гэткі слабы? Суседства з габрэйскімі сем'ямі, што жылі ў мястэчках або як рамеснікі ў вёсках, было ў бальшыні адносна беспраблемным. У некаторых выпадках вясковыя супольнасці тады пратэставалі з тае прычыны, што «іхны» каваль або іншыя рамеснікі былі арыштаваныя і іх змушалі да перасялення ў гета. Аднак часцей за ўсё гэткіх выказванняў салідарнасці не было. Адной з прычынаў быў досвед нямецкага тэрору, што ўжо ў 1942 г. пачаў распаўсюджвацца на вёскі і найперш датычыў «інфікаваных бандамі абшараў», але і таксама нёс пакаранне падаткаплацельш чыкам, што не плацілі падаткі або дапускалі пратэрміноўкі ў іх выплатах. У цэлым вёскі і паасобныя сем'і як калектывы функцыянальна рабіліся ўсё больш і больш абмежаваныя.

Істотную ролю ў звязку з гэтым выконвалі мясцовыя бургаміст ры. Шмат якія сельскія старасты былі непісьменныя, мелі ў гаспадарцы адно невялікі кавалак зямлі. Яны спадзяваліся на тое, што, атрымаўшы ўладу ў вёсцы, як узнагароду за сваю службу будуць мець зямлю і праз іх супрацоўніцтва з акупацыйнай уладаю абароняць сваю сям'ю і сваю вёску. Адначасна было вельмі рызыкоўна адмаўляцца ад прызначэння на бургамістра. Гэткі крок уважаўся за выказванне пазіцыі супраць нямецкіх уладаў. Каб быць пакінутымі ў спакоі, вясковыя старасты выконвалі заданні нямецкіх уладаў. Выпадкі, калі вёскі не выконвалі нормаў паставак, у 1941 і 1942 г. былі рэдкім выключэннем. У першы год нямецкае акупацыі не патрабавалася ані паліцэйскае, ані вайсковае сілы, каб атрымаць неабходныя харчы і жывёлу. Якраз у гэты першы год, калі ажыццяўляўся пераход ад гетаізацыі габрэяў да іх забойства, бургаміст ры імкнуліся з усіх бакоў засцерагчы свае вёскі ад небяспекі. Яны выстаўлялі самаахову, што, у звязку з малой прысутнасцю паліцыі, мелася бараніць аддаленыя вёскі ад валацужных рабаўнікоў, жаўнераў, што адбіліся ад сваіх падраздзелаў, і маленькіх партызанскіх аддзелаў Чырвонае Арміі. Пры гэтым ужываліся шматвяковыя традыцыі вясковага самасуду, якія былі скіраваныя не толькі на чужынцаў, але і ў якасці сродку ўзмацнення дысцыпліны сярод вясковага жыхарства.

Нямецкая акупацыя ўскосна ўспамагала гэтую сістэму сепарацыі. Да прыкладу, кантакты з «савецкімі актывістамі» або іншыя «цёмныя плямы» ў біяграфіі пэўнага бургамістра або іншага вяскоўца цягнулі за сабою працяглыя допыты ў нямецкай або мясцовай паліцыі. Калі падазрэнне ў тым, што нехта падтрымлівае нямецкую справу з недастатковым энтузіязмам, узмацнялася, людзям пагражалі турма, пакаранне смерцю або адпраўленне на прымусовыя работы. Для маларухомых, неадукаваных вяскоўцаў апошні варыянт прадвызначаў найжахлівей шы лёс, балазе гэткая кара ў горшым выпадку магла быць распаўсюд жаная на ўсю вёску.

На гэтым тле перадумовы таго, каб аказваць дапамогу «сваім» габрэям, для вясковых бургамістраў былі надзвычай кепскія. Бальшыня бургамістраў дакладна выконвала свае абавязкі. Да іх, прыкладам, належала падрабязнае высвятленне, колькі габрэяў, «камуністаў» або былых чырвонаармейцаў жыло ў той або іншай вёсцы. Бургамістр, які падаваў наконт гэтага фальшывыя звесткі, рабіўся ў вачах сваіх людзей патэнцыйным аб'ектам рэпрэсіяў. Амаль ніхто на гэткую рызыку ісці не наважваўся. Было прасцей назваць габрэяў у сваёй вёсцы і паведаміць пра ўцекачоў у паліцыю.

Па меры развіцця ваенных падзеяў цягам вайны вясковыя старасты ўсё болей апыналіся ў становішчы паміж двух франтоў. Ужо ў 1943 г., калі поўным ходам чыніліся масавыя забойствы габрэяў, становішча ў сферы бяспекі ў Беларусі вырашальным чынам памянялася. Пасля двух гадоў ваенных дзеянняў савецкае камандаванне ўсё больш эфектыўна арганізоўвала вайсковы супраціў. Але не толькі яно, а і групоўкі з розным нацыянальным ды палітычным заплеччам — сярод іх польскія, беларускія, украінскія і літоўскія аддзелы — змагаліся ў правінцыі за ўплывы і базы забеспячэння. Гэта інтэнсіфікавала нямецкае «змаганне з бандамі», ад чаго найбольш цярпелі вёскі. Бургамістры набылі такі досвед, што «карныя акцыі» часта праводзіліся без усялякага звязку з антынямецкімі замахамі, а ў досыць адвольным парадку і што пра гэта не паведамлялася нават нямецкай цывільнай адміністрацыі 55. Гэта знішчала вясковую супольнасць, бо ў той ступені, у якой паводзіны акупацыйных уладаў рабіліся менш прадказальнымі, трацілі ў сваім аўтарытэце і бургамістры. Пры гэтым для іх узрастала пагроза самім у якасці калабарантаў зрабіцца аб'ектамі замахаў. Кантакт з узброенымі групоўкамі зноў-такі вёў да непазбежнага пакарання смерцю, калі толькі пра гэта мелася даведацца паліцыя. Шмат якія бургамістры спадзяваліся пазбегнуць гэтае пагрозы праз ужыванне сілы. Яны дамагаліся ўзбраення сваёй самааховы або прыцягнення мясцовае паліцыі, а таксама прысутнасці нямецкага вермахту, каб абараніць свае вёскі і сябе саміх. Гэткая сітуацыя рабіла праблематычным займанне пазіцыі на карысць беларускіх габрэяў.

Мажлівасці аказання дапамогі былі абцяжараныя таксама іншымі чыннікамі. Пра антысемітызм, які існаваў таксама на вёсцы, гаворка вышэй ужо ішла. Адасабленню, ізаляванню і вынішчэнню габрэяў спрыялі эканамічныя чыннікі. Жыццёвы ровень на вёсцы быў сціплы яшчэ да прыходу немцаў. Тут ён знізіўся яшчэ болей у выніку шкоды, прычыненай адступленнем адных войскаў і прыходам іншых, але найперш — высокімі падаткамі. Калі ў першы год вайны недахоп харчоў на вёсцы яшчэ адчуваўся не вельмі моцна, дык спажывецкія тавары мелі ўжо тады найбольшую прывабнасць. Пры гэткіх акалічнасцях «жыдоўскія рэчы», як іх называла нацысцкая бюракратыя, былі больш чым жаданым таварам. Каля агароджаў гета вёўся ажыўлены гандаль. Сяляне набывалі каштоўныя рэчы, вопратку або гаспадарчы рыштунак, плоцячы за гэта харчамі. За звесткі пра «зачышчэнні гета», што мелі адбыцца, мясцовая паліцыя брала ў габрэйскіх радаў плату золатам. Паліцыянты сцвярджалі, што за ўзнагароджанне яны могуць сяго-таго ўратаваць ад смерці пад час гэткіх акцыяў. На гандлі з гета нажывалася мясцовая (а часта таксама і нямецкая) паліцыя, а разам з ёю цэлы шэраг гандляроў -пасярэднікаў. Дзеці і падлеткі, якім праз іх малы рост было лягчэй пераадольваць агароджы вакол гета, зараблялі сабе гэтым на пражыццё.

Пад час «перасяленняў» габрэяў у гета ўвесь час даходзіла да рабункаў. Было заўсёды досыць тых, хто выяўляў інтарэс да дамоў, што вызваліліся, або да майстэрняў, што страцілі сваіх гаспадароў. Тая акалічнасць, што прагнаныя адтуль людзі былі габрэямі, пад час спрэчак за валоданне, хутчэй за ўсё, адыгрывала другарадную ролю. Калі гаворка ішла пра тое, каб прыўлашчыць прыбытковы млын або каштоўны жылы дом, на ўладальніка рабіліся даносы ў кожным канкрэтным выпадку як на габрэя, паляка, камуніста і ненавісніка немцаў у адной асобе. Нярэдка гэткія даносы вялі да жаданага поспеху.

Пасля вялікіх акцыяў вынішчэння органы бяспекі паведамлялі пра мясцовых паліцыянтаў і цывільных асобаў, якія капаліся сярод руінаў гета, шукаючы рэчы, што засталіся пасля іхных забітых колішніх суседзяў. Яны абшукавалі будынкі, спадзеючыся знайсці закапаныя або іначай схаваныя каштоўныя рэчы. Паліцыянты і бургамістры распачалі маштабны гандаль «габрэйскімі рэчамі» і сваёй прапановай прываблівалі шматлікіх пакупнікоў з вёсак. Сёй-той з гэтых «прадпрымальні каў» разгарнуў сваю справу нагэтулькі маштабна, што трапляў у канфлікты з нямецкімі ўладамі. Тыя самі мелі інтарэс у выкарыстанні «габрэйскае маёмасці». Да прыкладу жорсткія спрэчкі ўзнікалі паміж рознымі ўстановамі, калі гаворка ішла пра размеркаванне вопраткі, абутку, што былі здабытыя пад час «зачышчэнняў гета» і складзеныя аж пад самы дах у кабінетах і сховішчах будынку Менскае Оперы. Выказваліся ўзаемныя абвінавачванні пра «вар'яцтва на глебе жыдоўскага хломазду» ды ўжыванне нядобрасумленных сродкаў пры тым размеркаванні. Адзін з нямецкіх гебітскамісараў планаваў пабудову крамы дзеля рэалізацыі габрэйскае маёмасці жыхарству. Ён адмовіўся ад сваёй задумы, бо непакоіўся, што не ўдасца пазбегнуць эксцэсаў і праз гэта беспраблемна ажыццявіць распродаж. На вёсцы сяляне і рамеснікі звярталіся да сваіх суседзяў-габрэяў і прасілі апошніх саступіць ім скаціну або інструмент, бо ўсё адно яны хутка маюць быць выселеныя. Беларускія сяляне паказвалі чыноўнікам цывільнае адміністрацыі, якія прыязджалі да іх у вёску, магілы «сваіх» габрэяў, што знаходзіліся ў найбліжэйшым лесе, і хітравата распавядалі, як праз экзекуцыі для некаторых сем'яў «пытанне даўгоў» вырашылася найпрасцейшым чынам. Уцёкі габрэяў з гета — не гэтак, як у прыведзеных у пачатку артыкула прыкладах — таксама не заўсёды падтрымоўваліся з гуманітарных меркаванняў, а арганізоўваліся за плату звонкай манетаю. Габрэйскія жанчыны ўступалі ў полавыя стасункі са сваімі патэнцыйнымі ратаўнікамі і, відаць, часта не маглі патлумачыць самі, ці тут гаворка ішла пра форму аплаты, выраз удзячнасці або вынік прыхільнага стаўлення і фізічнай прыцягальнасці.

Прыведзеныя прыклады можна доўжыць і доўжыць. Калі браць пад увагу нізкі жыццёвы ровень і часткова жабрацкія варункі, у якіх беларускае жыхарства існавала пад час вайны, робіцца зразумелым, якіх высокіх маральных якасцяў патрабавала адмаўленне ад таго, каб у якой-кольвечы форме браць удзел у вынішчэнні габрэяў. Нават калі нехта карыстаўся з паслугаў «Беларускае самапомачы», ён ускосным чынам атрымоўваў выгоды ад «перасяленняў» ды «зачышчэнняў гета». Гандаль каля сценаў гета негабрэі разглядалі напачатку, відаць, як зусім натуральную рэч. Усё ж такі ён паляпшаў забеспячэнне габрэяў харчамі — гэтак можна было ўсё патлумачыць сабе. За ўсталяванне цэнаў кожны канкрэтны прадавец адказнасці не нёс, цэны дыктаваліся попытам, а ён быў велізарны. Урэшце, лёс габрэяў гета і так змяніць было немажліва, калі не паддаваць небяспецы сябе і сваю сям'ю. Паўсюль існавалі ідэальныя перадумовы пераступіць мяжу паміж выжываннем і самаўзбагачэннем.

Для ўзмацнення салідарнасці праблематычнай была прысутнасць мясцовае паліцыі. Пад назвамі «шуцманшафт» (паліцыя. — Л.Б.) або «служба парадку» нямецкая адміністрацыя мела дзейсны інструмент, каб кантраляваць і абараняць занятую тэрыторыю 56. Нярэдка там неслі службу мясцовыя паліцыянты пад камандаваннем нямецкіх начальнікаў. У савецкай літаратуры паліцыянты разам з бургамістрамі былі ўвасабленнем здрады свайму народу. Гэтая акалічнасць, відаць, бралася пад увагу пры апісанні «паліцаяў» у савецкай белетрыстыцы (і часткова таксама ў гістарычнай літаратуры). Сцверджаныя дэфармацыі характару і непаўнавартасць паліцыянтаў знайшлі тут свой выраз у брыдкіх рысах твару, цязе да брутальнасці, распусты, падлізніцтва 57. Пад час вайны паліцыянты былі ўлюбёным аб'ектам замахаў, пасля вайны над імі ўчыняліся працэсы.

Становішча ў мясцовай паліцыі было толькі люстэркам агульнае сітуацыі ў акупаванай краіне. Як вынік заблытанай этнічнай карціны беларусы служылі ў паліцыі супольна з палякамі, а таксама, у выключных выпадках, з расійцамі, украінцамі і літоўцамі. Паводле нямецкіх планаў паліцыянты мусілі быць задзейнічаныя як найдалей ад сваіх родных вёсак, каб гэткім чынам было выключана змоўніцтва ды кумаўство. У сапраўднасці нямецкі апарат бяспекі выявіў сябе занадта грувасткім, а колькасць ахвотнікаў на паліцэйскую службу была замалая, каб зрэалізаваць гэтыя мэты.

Прымусовы набор на службу нярэдка значыў кепскі выбар персаналу. Калі вёскам даводзілася заданне выстаўляць пэўную колькасць маладых мужчынаў, усё ішло да таго, каб збыць на службу ў паліцыю такіх кандыдатаў, якія не былі надта даспадобы ў вёсцы. У паасобных выпадках бургамістры гэткім чынам пазбаўляліся ад нязручных звягліўцаў, неахвочых да працы або і ад сваіх асабістых праціўнікаў. Перш-наперш сярод элітарнай часткі эсэсаўскай ерархіі былі папулярныя жарты наконт таго, што паміж дэградаванымі бандамі рабаўнікоў немажліва ўбачыць розніцу — і таму лепш за за ўсё не рабіць ніякіх адрозненняў паміж апошнімі, з аднаго боку, і мясцовымі паліцыянтамі, з другога.

Насамрэч сярод дакументаў нямецкіх паліцэйскіх уладаў знаходзяцца шматлікія паведамленні пра напады, п'яныя выхадкі, злоўжыванні зброяй ды іншыя службовыя парушэнні. У якасці дысцыплінар нае праблемы (а не як, прыкладам, від незаконных дзеянняў) былі зарэгістраваныя оргіі гвалту і забойстваў, што адбываліся ў часе прымусовага перасялення габрэяў у гета і пазней, пад час масавых забойстваў 58. І тут мясцовыя паліцыянты выявілі сябе бясслаўна і «асягалі» нашмат большага за тое, што ад іх патрабавала нямецкае начальства. Нам вядомыя шмат якія выпадкі, калі беларускія або польскія паліцыянты забівалі габрэйскіх уцекачоў ды «савецкіх партызанаў» — або таго, каго за іх уважалі. Калі бургамістры або іншыя вяскоўцы даносілі на некага як на камуніста, зазвычай яны рабілі гэта ў мясцовай паліцыі, якая тады арыштоўвала падазраванага. Гэткія арышты суправаджаліся «пакараннямі» «памочнікаў» або сваякоў арыштаваных. Часткова гэта рабілася з нечуванай брутальнасцю. Хаты, у якіх выкрываліся «савецкія актывісты», нярэдка проста падпальваліся. Калі вінаватых не знаходзілі, іх месцазнаходжанне «высвятлялася» праз допыты іхных сямейнікаў. Дакументы даюць сведчанні пра катаванні і згвалтаванні, што адбываліся пад час гэтых допытаў. Таму вобраз п'янага, прымітыўнага гарладзёра-паліцая, які тыраніў і рабаваў жыхарства, напоўніцу выяўляючы свае антысеміцкія схільнасці ды садызм, з'явіўся не проста так.

Каб мець мажлівасць вызначыць ролю мясцовае паліцыі, вагу, аднак, маюць яшчэ і іншыя чыннікі. Калі гаворка ідзе пра маладых людзей, якія пайшлі на гэтую службу добраахвотна, у шматлікіх выпадках гэта былі тыя, хто пацярпеў ад саветызацыі, і найперш гэтае адносілася да палякаў. Таму няма нічога дзіўнага, што наяўны без сумневу антысемітызм стымуляваўся або нават абуджаўся праз гатовасць атрымаць цяпер шанец на паспяховую асабістую кар'еру. Перспектыва замяніць цяжкую працу ў вясковай гаспадарцы на службу ў паліцыі выглядала прывабнаю. Са шматлікіх пратаколаў пазнейшых працэсаў ды з іншых крыніцаў нам вядома, што паліцыянты на нямецкай службе вялікае значэнне надавалі ўзнагародам, форменнай вопратцы і зброі як знакам пэўнага статусу. Яны часта не надта адрозніваліся — нават калі гэта датычыла функцыянавання «малога баявога аддзелу» — ад аналагічных групаў нямецкае паліцыі ды вермахту. Побач з недастатковай адукацыяй, датрыманнем асабістых інтарэсаў, а ў шматлікіх выпадках, відавочна, і з адмоўнымі якасцямі характару, тут адыгрывалі сваю ролю тыя працэсы, якія Крыстафер Браўнінг аналізаваў датычна «ordinary men» («простых людзей»), што ў складзе аднаго нямецкага паліцэйскага батальёну рэзервы бралі ўдзел у масавых забойствах ды «зачышчэннях гета»59.

Беларускія ды польскія паліцыянты зараблялі не толькі нямецкія ўзнагароды, але і здабывалі прызнанне сваіх нямецкіх начальнікаў за адвагу і рашучасць у «змаганні з партызанамі» або ў «зачышчэннях гета». Узаемнае ўздзеянне нямецкага тэрору, замахаў супраць акупацыйнай улады, кампраметавання асобаў ды пастаянных акцыях адплаты пачалося ўжо ў 1942 г. Гэта прыводзіла да ўсеагульнае эскалацыі гвалту. Наўпрост або ўскосна паліцыя падтрымоўвала беспраблемнае ажыццяўленне масавых забойстваў габрэяў. Суб'ектыўнае адчуванне смяротнае пагрозы, уражанне «знаходжання на полі бітвы» рабіла ўсё менш і менш верагодным стаўленне паасобнымі людзьмі пад сумнеў злачынных мэтаў ды загадаў. Гэта датычыла чыноўнікаў акупацыйнае адміністрацыі ды нямецкіх сілаў бяспекі, гэтаксама як і мясцовых паліцыянтаў 60.

Урэшце, таксама і на тэрыторыях, да якіх не дасягала нямецкая ўлада, габрэйскія ўцекачы з гета натыкаліся на ворагаў. У аддзелах Арміі Краёвай, якія мелі свае, цяжка кантраляваныя звонку парадкі пад зверхніцтвам мясцовых камандзіраў, часта прысутнічалі прыкметныя антысеміцкія настроі. Забабоны і нават варажнеча спатыкалі габрэяў таксама сярод савецкіх партызанаў. Рабіліся ўсё больш вядомымі выпадкі, калі былі расстраляныя ўцекачы з гета, што шукалі кантакту з узброенымі аддзеламі. І гэты працэс меў сваю дынаміку.

На пачатку вайны групы ўцекачоў і жаўнераў, што адбіліся ад сваіх падраздзелаў, дамагаліся толькі таго, каб схавацца ад нямецкіх сілаў бяспекі і выпрасіць у сялянаў самага неабходнага дзеля выжывання. Габрэйскія ўцекачы з гета рабіліся канкурэнтамі групаў самае разнастайнае афарбоўкі, нярэдка паўсталых праз выпадак ды надзвычай схільных да гвалту61. Канфлікты паміж тымі, хто змушаны быў хавацца, узнікалі не вакол якіх-кольвечы палітычных ідэяў, а вакол мажлівасцяў здабыць харчы ды вопратку. Калі сферы ўплываў перасякаліся або калі пэўная група пашырала сваю дзейнасць па-за межамі кантраляванай ёю тэрыторыі з прычыны росту свае колькасці або паляпшэння свайго рыштунку (праз падтрымку звонку або дзякуючы прытоку новых байцоў), канфлікты маглі перарастаць у ваенныя сутычкі62 . Прыкладам, характэрным для агульнае сітуацыі ў Беларусі ёсць габрэйскі партызанскі аддзел на чале з Туўя Бельскім, што меў сваёй базай маладаступны раён Налібакаў 63. Праз прыток уцекачоў з гета малая напачатку група асягнула больш як тысячы ўдзельнікаў. Аддзел праводзіў шматлікія акцыі ратавання габрэяў з гета, што знаходзіліся паблізу. Туўя Бельскі, у чыіх лясных схованках побач з мужчынамі жылі таксама жанчыны і дзеці, дзяліў гэтую тэрыторыю з савецкімі і польскімі злучэннямі. Мірнае напачатку суіснаванне цягам вайны ператварылася ў сітуацыю вострае канкурэнцыі, а ўрэшце і ў барацьбу за ўладу. Усё гэта скончылася разгромам польскага аддзелу савецкімі брыгадамі ды прымусовым улучэннем групы Бельскага ў савецкі партызанскі рух.

Савецкае камандаванне, але і таксама камандзіры Арміі Краёвай мелі дваістае стаўленне да габрэйскага супраціву. Хоць кіраўніцтва найчасцей выказвала салідарнасць з габрэямі як ахвярамі нацысцкага гвалтоўнага панавання, у якасці самастойных дзейных асобаў у акупаванай Беларусі апошнія заставаліся для яго непажаданымі. Антысемітызм сярод жаўнераў Арміі Краёвай усё-такі вылучаўся яе камандзірамі ў якасці праблемы. У супрацьлегласць гэтаму, савецкае камандаванне не мела ахвоты гаварыць пра гэткія канфлікты. Габрэйскія ахвяры і габрэйскія ўцекачы пад шыфрам «народнае вайны» ўлучаліся ў лік грамадзянаў Савецкага Саюза, а ў неабходных выпадках сілай заганяліся ў абдымкі кіраўнікоў савецкага партызанскага руху. Калі браць у цэлым, асаблівае дапамогі габрэі не атрымалі і ад ваенных праціўнікаў нямецкае акупацыйнае ўлады.

З нямецкай пераклаў Лявон Баршчэўскі



ДАДАТАК:

* Праца першапачаткова друкавалася ў выданні: Benz, Wolfgang / Wetzel J. (Hg.), Solidaritat und Hilfe fur Juden wahrend der NS_Zeit. Regionalstudien 3. Danemark, Niederlande, Spanien, Portugal, Ungarn, Albanien, Wei?ru?land. Berlin, 1999, S. 271—309.

1 Kosmala B. Ungleiche Opfer in extremer Situation. Die Schwierigkeiten der Solidaritat im okkupierten Polen // Benz W. / Wetzel J. (Hrsg.) Solidaritat und Hilfe fur Juden wahrend der NS_Zeit. Regionalstudien 1, Berlin 1996. S.19_98; Golczewski F. Die Revision eines Klischees. Die Rettung von verfolgten Juden im Zweiten Weltkrieg durch Ukrainer // Benz W. / Wetzel J. (Hrsg.)
Solidaritat und Hilfe fur Juden wahrend der NS_Zeit. Regionalstudien 2, Berlin 1998. S. 9_82.
2 Europa unterm Hakenkreuz. Die Okkupationspolitik des deutschen Faschismus (1938_1945). Hrsg. vom Bundesarchiv. Berlin, Heidelberg 1988_1996, Bd.7 (zugleich Erganzungsband 1) : Okkupation und Kollaboration (1938_1945 ). Beitrage zu Konzepten und Praxis der Kollaboration in der deutschen Okkupationspolitik. Zussammengestellt und eingeleitet von W. Rohr. Heidelberg, 1994, Bd. 8 (zugleich Erganzungsband 2): Analysen, Quellen, Register. Heidelberg, 1996; Madajczyk Cz. Die Besatzungssysteme der Achsenmachte. Versuch einer komparativen Analyse // Studia Historiae Oeconomicae 14 (1979). S. 105_123; Semelin J. Unarmed against Hitler. Civilian Resistance in Europre, 1939_1943. Westport / Conn. 1993.
3 Падставай для працы стаў даследчыцкi праект па гiсторыi Беларусi ў II сусветнай вайне. Разглядалiся дакументы з наступных збораў: London Metropolitan Polis, Дзяржаўная адвакатура Рэспублiкi Беларусь, Дзяржаўны i Нацыянальны архiў Рэспублiкi Беларусь, колiшнi „Спецыяльны архiў“ у Маскве (ЦIДК), Гiстарычны архiў у Маскве (РССIДНI), розныя аддзелы Бундэсархiва. Адносна выкарыстаных крынiц i дакладных назваў архiваў гл.: Chiari B. Alltag hinter der Front. Besatzung, Kollaboration und Widerstsand in Wei?ru?land 1941_1944. Dusseldorf, 1998.
4 Сведчанне Kaganovic E. 2.3.91, Yad Vashem Archive (YVA), file 8392. У тэксце геаграфiчныя назвы i асабiстыя iмёны перадаюцца ў кірылічнай традыцыі. Гэта тычыцца таксама назваў польскiх мясцовасцяў, якiя пазней сталi часткай БССР.
5 Сведчанне Klimkovic J., YVA, file 8392.
6 Сведчанне Girsgorn E., 4.4.1996, ebenda.
7 Сведчанне Cybul’skij A., ebenda.
8 Сведчанне Kaganovic E., Venckova N. 24.2.94, ebenda.
9 Сведчанне Cerces L. 26.6.94; Aussage Maculenko L. 28.11.94; Tret’jakova M. 27.11.94, samtlich YVA, file 8880.
10 Сведчанне Maculenko L. 30.4.94., ebenda.
11 Сведчанне Maculenko L. 28.11.94. ebenda.
12 Сведчанне Il’inicna, 15.11.95; Vinogradova I. 27.11. 95; Leonova P. 10.4.96, alle YVA, file 9819.
13 Гл.: Benz W. U.a. (Hrsg .) Anpassung_Kollaboration_Widerstand. Kollektive Reaktionen auf die Okkupation, Berlin 1996.
14 Klier J. Imperial Russia’s Jewish Question, Cambridge 1995; Иванов Н. Еврейский мир в Белоруссии (конец ХIХ — 1941). Неапублікаваны рукапіс, 1997.
15 Haumann H. Geschichte der Ostjuden. Munchen 1990; Hausleitner M. / Katz M. Juden und Antisemitismus im ostlichen Europa. Berlin, 1995.
16 Strazhas A. Deutsche Ostpolitik im Ersten Weltkrieg: der Fall Ober Ost. Wiesbaden, 1993.
17 Літаратурны вобраз грамадзянскай вайны гл. у: Babel I. Die Reiterarmee. Berlin, 1994 (Конармия, 1926);
Benecke W. Die Quaker in den Kresy Wschodnie der Zweiten Polnischen Republik // Jahrbucher fur Geschichte Osteuropas, 4 (1994). S. 510—520.
18 Vetter M. Antisemiten und Bolschewiki. Zum Verhaltnis von Sowjetsystem und Judenfeindschaft 1917—1939. Berlin, 1995.
19 Як агляд беларускай гiсторыi гл.: The making of a Nation. A Case Study, Cambridge / Mass., 1956.
20 Kosmala B. Ungleiche Opfer in extremer Situation, S.19—97.
21 Golczewski F. Polnisch — judische Beziehungen 1881_1922. Wiesbaden, 1981; Opalski M., Bartal I. Poles and Jews. A Failed Brotherhood. Hanover / N.H. 1992; Abramsky C. u.a. (Hrsg.) The Jews in Poland. Oxford 1986; Gutman Y. u.a. (Hrsg.) The Jews of Poland Between Two Wars. Hanover / London, 1989; Lewin I. The Jewish Community in Poland. New York, 1985.
22 Brock P. Belarusan National Identity as an Aspect of Conscientious Objection in Interwar Poland // East European Quarterly, 3 (1995). S.285_292; Horak S. Poland and Her National Minorities, 1919_39. New York, 1961; Symmons_ Symonlewicz K. Polish Political Through and the Problem of the Eastern Borderlands of Poland (1918_1939) // Polish Review, 1_2 (1959). S.65_82; Tomaszewski J. Belorussians in the Eyes of the Poles, 1918_1939 // Acta Poloniae Historica, 51 (1985). S. 101—122.
23 Hlybinny U. Vierzig Jahre wei?ruthenischer Kultur unter den Sowjets. Munchen, 1959.
24 Chiari B. „National Renaissance", Belorussifizierung und Sowjetisierung: Erziehungs_ und Bildunspolitik in Wei?ru?land 1922—1944 // Jahrbucher fur Geschichte Osteuropas, 4 (1994). S. 521—540.
25 Davies N. / Polonsky A. (Hrsg.) Jewish in Eastern Poland and the USSR, 1939_46. London, 1993; Polska—Bialorus 1918—1945.
Zbior studiow i materialow pod redakcja naukowa Wieslawa Balceraka. Warszawa, 1994; Spoleczenstwo Bialoruskie, Litewskie i Polskie na Ziemiach Polnocno–Wschodnich II Rzeczypospolitej (Bialorus Zachodnia i Litwa Wschodnia) w latach 1939—1941. Pod red. Malgorzaty Gizejewskiej i Tomasza Strzembosza. Warszawa, 1995.
26 Baberowski J. Wandel und Terror: Die Sowjetunion unter Stalin 1928_1941. Ein Literaturbericht // Jahrbucher fur Geschichte Osteuropas, 1 (1995). S. 97_129.
27 Levin N. The Jews in the Soviet Union since 1917. Paradox of Survival. London / New York, 1988; Gitelman Z. A Centery of Ambivalence: The Jews of Russia and the Soviet Union, 1881 to the Present. New York, 1988; ders., Jewish Nationality and Soviet Politics. The Jewish Sections of the CPSU, 1917_1930. Princeton / N.J. 1972.
28 Да савецкай iнтэрпрэтацыi „Уз‘яднання“ гл.: Соколов Е. К 50–летию воссоединения Западной Белоруссии с БССР. Брест, 1988.
29 Ciesielski S. u.a. Masowe Deportacje Radzieckie w okresie II wojny swiatowej. Wroclaw, 1993.
30 Redlich S. The Jews in the Soviet Annexed Territories 1939_41 // Marrus M. The Nazi Holocaust. 8. Bystaners of the Holocaust. Bd. 3. London, 1989. S. 111.
31 Strzembosz T. (Hrsg.) Studia z dziejow okupacji sowieckiej (1939–1941). Warszawa, 1997; Jasiewicz K. Zaglada Polskich Kresow. Ziemianstwo polskie na Kresach Polnocno–Wschodnich Rzeczypospolitej pod okupacja sowiecka 1939–1941. Warszawa, 1998; Gross J. Revolution from Abroad. The Soviet Conquest of Poland’s Western Ukraine and Western Belorussia. Princeton / N.J. 1988 (=gek.: Und wehe, du hoffst… Die Sowjetisierung Ostpolens nach dem Hitler_Stalin_Pact 1939_1941. Freiburg, 1988); ders./ Grudzinska_Gross I. (Hrsg.) War Through Children's Eyes. The Soviet Occupation of Poland and the Deportations, 1939_1941. Stanford / Cal. 1981; Sword K. (Hrsg.) Deportation and Exile. Poles in the Soviet Union, 1939_48. London 1994; ders. (Hrsg.) The Soviet Takeover of the Polish Eastern Provinces, 1939_41. New York, 1991.
32 Siebert D. Bauerliche Alltagsstrategien in der Belorussischen SSR (1921_1941). Stuttgart, 1998.
33 Pinchuk B. Sovietization of the Shtetl of Eastern Poland, !939_1941 // Strong J. (Hrsg.) Essays on Revolutionary Culture and Stalinism. Selected Papers from the Third World Congress for Soviet and East European Studies. Columbus / Ohio 1990. S.71—79.
34 Гл.: История Белорусской ССР. Минск, 1977; История Белорусской ССР. Т. 2. Минск, 1961; История Великой Отечественной войны Советского Союза. Москва, 1960–1965; История второй мировой войны. В 12 т. Москва, 1973–1982; Преступления немецко–фашистских оккупантов в Белоруссии (1941–1944). Минск, 1965; Старонкі ваеннай гісторыі Беларусі. Мінск, 1991; Да дыскусіі ў расійскай гістарыяграфіі гл.: Вторая мировая война: Актуальные проблемы / ред. О.А.Ржешевский. Москва, 1995.
35 Streim A. Sowjetische Gefangene in Hitlers Vernichtungskrieg. Berichte und Documente. Heidelberg, 1982; ders., Die Behandlung Sowjetischer Kriegsgefangener im „Fall Barbarossa". Heidelberg, 1981; Streit C. Keine Kameraden. Die Wehrmacht und die sowjetischen Kriegsgefangenen 1941_1945. Stuttgart, 1978.
36 Пономаренко П. Всенародная борьба в тылу немецко–фашистских захватчиков (1941—1944). Москва, 1986; Бритов И. Партизанское движение на территории Белоруссии в первый период Великой Отечественной войны (июнь 1941 — июль 1944). Минск, 1977; Бычков Л. Партизанское движение в годы Великой Отечественной войны (1941–45). Москва, 1965; Всенародная борьба против немецко–фашистских захватчиков в Белоруссии в период Великой Отечественной войны (июнь 1941 — июль 1944). Т. 3. Минск, 1983; Параўнай:Chiari B. Mythos und Alltag: Voraussetzungen und Probleme eines west_ostlichen Dialogs zur Historiographie des Zweiten Weltkriegs // Militargeschichtliche Mitteilungen, 2 (1995 ). S. 535—563.
37 Dallin A. Deutsche Herrschaft in Ru?land 1941_45. Eine Studie uber Besatzungspolitik, Dusseldorf 1958; Романовский В. Немецко–фашистская оккупационная политика и ее крах в Белоруссии (1941–1944 гг.). Неапублікаваная дысертацыя. Мінск, 1974; Muller R. Hitlers Ostkrieg und die deutsche Siedlungspolitik. Die Zusammenarbeit von Wehrmacht, Wirtschaft und SS. Frankfurt a.M., 1991; Muller N. (Hrsg.) Deutsche Besatzungspolitik in der UdSSR. Dokumente. Koln, 1980, ebenso Berlin, 1980 unter dem Titel „Okkupation, Raub, Vernichtung. Dokumente zur Besatzungspolitik"; Mulligan T. The Politics of Illusion and Empier. German Occupation Policy in the Soviet Union. 1942_1943. New York, 1988; Reitlinger G. The House built on Sand. The Conflicts Of German Policy in Russia. London, 1960 (dt.: Ein Haus auf Sand gebaut. Hitlers Gewaltpolitik in Ru?land !941_1944. Hamburg, 1962); Rossler M. / Schleiermacher S. (Hrsg.) Der „Generalplan Ost". Hauptlinien der nationalsozialistischen Planungs_und Vernichtungspolitik. Berlin, 1993; Turonek J. Bialorus pod okupacja niemecka. Warszawa, 1989.
38 Bollmus R. Das Amt Rosenberg und seine Gegner. Studien zum Machtkampf im nationalsozialistischen Herrschaftssystem. Stuttgart, 1970; Rebentisch D. / Teppe K. (Hrsg.) Verwaltung contra Menschenfuhrung im Staat Hitlers Studien zum politisch_administrativen System. Gottingen, 1986.
39 Факторович А. Крах аграрной политики немецко–фашистских оккупантов в Белоруссии. Минск, 1979.
40 Banasikowski E. Na ziemi Wilenskiej. Warszawa, Paris, 1990; Ермолович В., Жумар С. Огнем и мечом. Хроника польского националистического подполья в Белоруссии (1939–1953 гг.). Минск, 1994; Гнатоўскі М. Аб стане даследавання гісторыі дзейнасці Арміі Краёвай у Заходняй Беларусі // Беларускі гістарычны часопіс. 1995. № 1 (9). С. 51–56; Сямашка І. Армія Краёва на Беларусі. Мінск, 1994.
41 Kohl P. „Ich wundere mich, daЯ ich noch lebe“: sowjetische Augenzeugen berichten. Gьtersloh, 1990; Нямецка–фашысцкі генацыд на Беларусі (1941–1944). Мінск, 1995.
42 Mendelsohn J. (Hrsg.) The Holocaust. Selected Documents in Eighteen Volumes. V. 10. The Einsatzgruppen or Murder Commandos. New York, 1982.
43 Loewenstein K. Minsk — Im Lager der deutschen Juden // Aus Politik und Zeitgeschichte. B 45/46, 7.11.1956, S.706—711; Гл.: Trunk I Judenrat. The Jewish Councils in Eastern Europe Under Nazi Occupation. New York, 1972.
44 Гэты выпадак паказаў Ульф Мехаў у дакументальным фільме „Еврейка и капитан“, 1994.
45 Ezergailis A. The Holocaust in Latvia, 1941 — 1944. The Missing Center. Riga, 1996; Па Украіне гл.: Golczewski F. Die Revision eines Klischees. Для Беларусі адпаведныя публікацыі дасюль адсутнічаюць.
46 Да ўрыўкаў пра беларускае самакiраванне, працэсы ў вёсках i ролю палiцыi параўн.: Chiari B. Alltag hinter der Front, passim.
47 Ae.: Kiesel D. u. a. (Hrsg.) „Wer zum Leben, wer zum Tod…". Strategien judischen Uberlebens im Ghetto. Frankfurt a. M., 1992.
48 Matthaus J. „Reibungslos und planma?ig": Die zweite Welle der Judenvernichtung im Generalkommissariat Wei?ruthenien (1942 — 44) // Jahrbuch fur Antisemitismusforschung. 4 (1995). S. 254 — 274.
49 Неизвестная черная книга. Свидетельства очевидцев о катастрофе советских евреев (1941—1944). Иерусалим — Москва, 1993.
50 Соловьев А. Белорусская Центральная Рада. Создание, деятельность, крах. Минск, 1995.
51 Гл.: Ильинский П. Три года под немецкой оккупацией в Белоруссии (Жизнь Полоцкого округа, 1941–1944 гг.) // Грани. 1956. № 30. С. 85–122; 1956. № 31. С 94–127.
52 Dlugoborski W. (Hrsg.) Zweiter Weltkrieg und sozialer Wandel. Achsenmдchte und besetzte Lдnder. Gцttingen, 1981.
53 Мінскае антыфашысцкае падполле. Мінск, 1995; Соловьев А.К. Они действовали под разными псевдонимами. Минск, 1994; Nachama T. In the Lion‘s Den. The Life of Oswald Rufeisen. New York / Oxford, 1990.
54 Cholawsky S. The Judenrat in Minsk // Yisrael Gutman / Cynthia J. Haft (Hrsg.) Patterns of Jewish Leadership in Nazi Europe, 1933—1945: Proceedings of the Third Yad Vashem International Historical Conference, Jerusalem, April 4—7, 1977. Jerusalem, 1979. S.113—132.
55 Cooper M. The Phantom War. The German Struggle against Soviet Partisans 1941—1944. London, 1979.
56 Да ролi палiцыi параўн.: Martin C. Dean, Collaboration in the Holocaust. Crimes of the Local Police in Belorussia and Ukraine, 1941—44. Houndmills, 1999.
57 Чередникова М.П. Типология повествовательной структуры в меморатах о Великой Отечественной войне // Русское Возрождение. 1981. № 15. С. 90—109.
58 Пра нацыянал–сацыялiстычныя забойчыя акцыі на прыкладзе Ўкраiны гл.: Pohl D. Nationalsozialistische Judenverfolgung in Ostgalizien 1941 — 1944. Organisation und Durchfьhruhg eines staatlichen Massenverbrechens. Mьnchen, 1996. Падобнага грунтоўнага даследавання па Беларусі дасюль няма. Пар.: The Einsatzgruppen Reports. Selections from the Dispatches of the Nazi Death Squads‘ Campain Against the Jews, July 1941 — January 1943, hrsg. v. Yitzhak Arad u.a. New York, 1989.
59 Christopher R. Browning, Ordinary Men: Reserve Police Battalion 101 and the Final Solutions in Poland. New York, 1992 (dt.: Ganz normale Manner. Das Reserve_Polizeibataillon 101 und die „Endlosung" in Polen, Reinbek 1993).
60 Bartov O. The Eastern Front 1941—1945. German Troops and the Barbarisation of Warfare. Basingstoke, 1985; Kuhne T. Kameradschaft — „das Beste im Leben des Mannes". Die deutschen Soldaten des Zweiten Weltkriegs in erfahrungs_ und geschlechtergeschichtlicher Perspektive // Gesellschaft, 4 (1996). S. 504—529.
61 Gutman Y. Fighters Among the Ruins. The Story of Jewish Heroism During World War II. Jerusalem, 1988; Schulmann F. A Partisan`s Memoirs. Woman of the Holocaust. Toronto, 1995.
62 Armstrong J. Soviet Partisans in World War II. Madison / Wisc., 1964; Bonwetsch B. Sowjetische Partisanen 1941 — 1944. Legende und Wirklichkeit des „allgemeinen Volkskrieges" // Schulz G. (Hrsg.) Partisanen und Volkskrieg. Zur Revolutioniewrung des Krieges im 20. Jahrhundert. Gottingen, 1985. S.92—124; Heer H./ Naumann K. (Hrsg.) Vernichtungskrieg. Verbrechen der Wehrmacht, 1941 bis 1944. Hamburg, 1995.
63 Знаходзiцца памiж Івянцом, Валожынам i Наваградкам на захад ад Менску.
64 Nechama T. Defiance. The Bielski Partisans. The Story of the Largest Armed Rescue of Jews During World War II. New York / Oxford, 1993; Хацкевич А. К вопросу о разоружении формирований польской Армии Краевой в Налибокской и Нарочанской пущах (1943—44) // Studia Podlaskie, Bd. 5. S. 95—119; vgl. Kersten K. The Establishment of Communist Rule in Poland, 1943—1948. Berkeley/ Cal., 1991.
65 Drozdowski M. The Attitude of Sikorski`s Governement to the Tragedy of the Polish Jews (1939—1944) // Acta Poloniae Historica, 52 (1985). S. 147 — 170; Engel D. In the Shadow of Auschwitz: The Polish Government_in_Exile and the Jews, 1939—1942. Chapel Hill / London, 1987.
66 Gitelman Z. (Hrsg.) Bitter Legacy. Confronting the Holocaust in the USSR. Bloomington / Ind., 1997.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Беларускія габрэі пад час нямецкае акупацыі 1941—1944 г.

© Бeрнгард K'яры ()

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.