Габрэі ў Заходняй Беларусі і ў БССР да 1939 г.

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Габрэі ў Заходняй Беларусі і ў БССР да 1939 г.. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Автор(ы):
Публикатор:

Опубликовано в библиотеке: 2010-11-25

У Расійскай Імперыі гэтак званая рыса аселасці габрэяў дазваляла ім жыць у беларускіх Віцебскай, Віленскай, Гарадзенскай, Магілёўскай ды Менскай губернях. Калі даваць веры ўсерасійскаму перапісу насельніцтва 1897 г., меней як кожны дзясяты жыхар гэтага абшару быў габрэй. Але вылічаная тады сярэдняя лічба 13,6% можа ўвесці ў зман. У гарадах габрэйскае жыхарства было колькасна нашмат большае і найчасцей перавышала 50% ад агульнае лічбы жыхарства. Прыкладам, сярод жыхароў Слуцка на аднаго негабрэя прыпадалі чатыры габрэі.

Габрэйскія мястэчкі-«штэтлех» заставаліся выспамі ў славянскім атачэнні. Сярод габрэяў у межах рысы аселасці ў Расійскай Імперыі слаба выявіліся тыя асімілятарскія тэндэнцыі, што былі выразна заўважаныя на мяжы двух стагоддзяў у Нямеччыне і частках Аўстра-Вугоршчы ны. Якраз у выніку дыскрымінацыі, пагромаў і адносна праблематычна га суседства з беларускімі сялянамі, польскай шляхтай або расійскім чыноўніцтвам габрэйская местачковая культура больш-менш паспяхова ператрывала ўсе вонкавыя наступы на яе. Гаспадарчая функцыя габрэяў, што мела свой выраз у пасярэдніцтве паміж горадам і вёскай або паміж шляхтай (у бальшыні польскай) ды беларускім сялянствам, а таксама іх дамінаванне ў шматлікіх рамёствах і саматужніцкім промысле надавалі гэтай канструкцыі стабільнасць. У перыяд перад пачаткам першае сусветнае вайны ўсё больш адчувальнымі рабіліся наступствы індустрыял ізацыі, якая закранула ўсе этнічныя групы беларускага насельніцтва. Да гэтага дадавалася пэўнае выпетрыванне мястэчак знутры, у выніку чаго ўсё болей маладых людзей выязджала з невялікіх гарадоў і сёлаў Усходу, атмасфера якіх здавалася ім прыгнечвальнай, найперш у метраполіі, Вену і Берлін, або за акіян. Падзелы паміж этнічнымі групамі ў пераважна аграрнай Беларусі заставаліся ранейшымі, у адрозненне ад індустрыяль ных цэнтраў Расійскае імперыі15 .

Габрэі, на якіх з кожнага боку глядзелі з недаверам, былі сярод найбольш пацярпелых пад час бітваў першае сусветнае і наступных войнаў. Названая вайна зрабіла Беларусь полем баявых дзеянняў гіганцкіх арміяў, а ў гады беспасярэдне пасля яе заканчэння — тэрыторыяй, дзе панавалі галеча, голад і эпідэміі. Габрэйскае жыхарства мела пераважна станоўчы досвед у дачыненнях з вайсковымі адміністрацыямі Аўстра-Вугоршчыны і Нямеччыны — краінаў цэнтральна-еўрапейскага блоку. Тыя ўтварылі з частак акупаванае беларускае тэрыторыі «Абшар Зверхніка войскаў Усходняга Фронту», скарочана «Обэр-Ост». Станоўчае стаўленне габрэяў да ўлады краінаў цэнтральна-еўрапейскага блоку, вядома, вынікала з тае палёгкі, што яны адчувалі, у звязку з тым, што наагул пасля калейдаскапічнае змены ваенных падзеяў усталявалася пэўная стабільная сітуацыя. Калі паглядзець на пытанне больш уважліва, дык вайсковыя адміністрацыі Нямеччыны і Аўстра-Вугоршчыны зрабілі для габрэяў няшмат; але, прынамсі, яны і не стваралі для гэтай групы насельніцтва вялікіх цяжкасцяў ды перашкодаў. Згадкі пра нямецкую ды аўстрыйскую акупацыі ва ўсякім разе былі нагэтулькі трывалыя, што як сярод габрэяў новапаўсталае Польскае дзяржавы, так і сярод савецкіх габрэяў яны захоўваліся аж да часу другое сусветнае вайны16.

Польска-савецкая вайна і найперш змаганне паміж партыямі грамадзянскае вайны за ўладу ў былой расійскай імперыі спустошылі абшар краіны і прывялі маладую савецкую дзяржаву на мяжу краху17. Гэтаксама як беларусы і палякі, габрэйскае жыхарства панесла вялікія страты ў бойках, лініі франтоў якіх знікалі з вачэй. Мажліва, адзінае адрозненне, што існавала ў гэтыя гады паміж габрэямі і іхнымі славянскімі суседзямі, палягала ў тым, што ўсе канфліктоўныя партыі глядзелі на габрэяў як на ворагаў, і яны «неслі пакаранне» за быццам бы здраду і шпіянаж. Усе арміі, сярод якіх некаторыя — гэтак, як аддзелы Булак-Балаховіча — былі ні чым іншым, як збоем кепска апранутых і ўзброеных бадзягаў, чынілі зверствы. Хоць у Беларусі антыгабрэйскія выхадкі з боку Чырвонае Арміі былі хутчэй выключэннем, праблема антысемітызму існавала і была вядомая таксама ў гэтым авангардзе новага сацыялістычнага ладу18.

Калі браць пад увагу межы БССР 1941 г. і пасляваеннага часу, габрэі «Заходняе Беларусі» (гэтак гучыць пазнейшы савецкі назоў анексаваных у 1939 г. тых земляў, што раней называліся Kresy Wschodnie) і габрэі Беларускае савецкае рэспублікі ішлі пасля заканчэння грамадзян скае вайны рознымі дарогамі. Габрэйская культура і габрэйскае жыццё па адзін і па другі бок дэмаркацыйнае лініі развіваліся ў розных кірунках. Хоць пра мяжу паміж Польшчаю і СССР няможна было гаварыць як пра бар'ер кшталту жалезнае заслоны, усё ж такі, пачынаючы з сярэдзіны дваццатых гадоў, яна ўсё больш і больш умацоўвалася Саветамі, каб засланіць іх ад «буржуазнае» Еўропы19.

Пра цяжкія і, зрэшты, беспаспяховыя спробы габрэяў знайсці сваё месца ў новай Польскай дзяржаве гаворка ў межах рэгіянальных штудыяў ужо ішла20. У той час як у польскіх гарадах адбывалася ажыўленая дыскусія пра ролю габрэяў, тэмы якой ахоплівалі дыяпазон ад мажлівае асіміляцыі да мажлівае эміграцыі, у сельскай мясцовасці ўсходнепольскіх тэрыторыяў (на «крэсах») становішча заставалася ў цэлым без зменаў. У звязку з гаспадарчай адсталасцю рэгіёна наступствы прыватызацыі былі абмежаваныя. Нягледзячы на ўмацаванне польскае бюракратыі, у гэтай маладаступнай мясцовасці, што ўважалася польскімі інтэлектуаламі за першабытна-натуральную і дзіўную, захоўваліся традыцыйныя сацыяльныя і гаспадарчыя дачыненні, якія існавалі паміж габрэямі ды іх негабрэйскім атачэннем. Свет мястэчак ды іхная мова — гэтак як яны, да прыкладу, засталіся жыць у кінафільме «Дыбук», знятым незадоўга перад пачаткам вайны — надалей існавалі паралельна да беларускіх і польскіх асяроддзяў. Нягледзячы на канфлікты і змены, вонкавы мадэрнізацыйны ціск тут быў адносна невялікі 21. Пра беларусаў турбаваліся гэтаксама мала. Патэнцыйна небяспечнымі для дзяржавы — гэткімі, як на поўдні ўважаліся ўкраінцы — іх успрымалі толькі найбольш радыкальныя польскія нацыяналісты 22.

Інакш яно адбывалася ў савецкай частцы Беларусі. Пасля грамадзянскае вайны габрэям тут была адведзеная роля не толькі нацыянальнае меншыні, талераванай дзяржаваю, але, у значнай ступені, і роля адной з дзяржаваўтваральных нацыяў. У часе заснавання ў 1921 г. Беларуская савецкая рэспубліка займала абшар, не большы за тэрыторыю Меншчыны. У наступныя гады слабіна маскоўскае бюракратыі была яшчэ вельмі адчувальная. Цягам некалькіх гадоў у сацыялістычнай канстытуцыі БССР мова ідыш была пастаўленая на адзін ровень з беларускай, польскай ды расійскай мовамі. У дваццатыя гады ўпершыню ўдалося стварыць навуковыя інстытуцыі, уласную сістэму адукацыі і беларускую літаратурную мову. Апошняя цягам кароткага часу ператварылася з вясковага дыялекту ў высокаразвітую мову, якая ўсё больш і больш адпавядала адмысловым патрэбам тэхнікі і народнай гаспадаркі 23. Як у стварэнні навуковых установаў (найперш Акадэміі навук у Менску і тых інстытуцыяў, што ёй папярэднічалі), гэтак і ва ўтварэнні новае бюракратыі ды чыноўніцтва габрэі сапраўды адыгрывалі вырашальную ролю. У Беларусі сацыяльнае ўзвышэнне было для іх не пустою фразаю, а рэальным спадзевам. Дагэтуль мы дакладна не ведаем, як моцна габрэі былі рэпрэзентаваныя ў паасобных галінах грамадскае дзейнасці і якія праблемы існавалі ў іх ва ўзаемадачыненнях з іншымі этнічнымі групамі. Істотным ёсць тое, што ў Беларусі габрэйскія мужчыны і жанчыны займалі ключавыя пазіцыі, бо сярод прадстаўнікоў тытульнае беларускае нацыі напачатку існаваў дэфіцыт адукаваных належным чынам кадраў24.

У дзяржаўнай бюракратыі габрэі мелі лепшыя стартавыя варункі дзякуючы вышэйшаму адукацыйнаму роўню. Але гэтае адбывалася пад час таго, як выяўляліся выразныя прыкметы хуткіх і глыбокіх змяненняў ва ўкладзе габрэйскага жыцця. Ужо спрыянне развіццю мовы ідыш ды габрэйскае культуры ў межах першапачатковае савецкае нацыянальнае палітыкі пацягнула за сабою моцны секулярызацыйны ціск. Перабудова гаспадаркі асабліва моцна закранала габрэйскае рамесніцтва і пазбаўляла гандляроў падмурку іх эканамічнага існавання. Мястэчка ўважалася ў горадзе ўвасабленнем таго, што аджыло, рэліктам старога ладу, які пасля рэвалюцыі мусіў застацца ў мінуўшчыне. У ранейшай царскай імперыі праўнае і эканамічнае асобнае становішча габрэяў было выразам іхнае дыскрыміна цыі, адначасна яно гарантавала мястэчку значную ступень аўтаноміі. Цяпер усё габрэйскае жыццё было падпарадкаванае новаму грамадскаму ладу. У той час як пачалося цкаванне вернікаў і рэлігійна-скіраваных габрэйскіх школаў, а дзяржава ўсё больш і больш пераймала функцыі, што раней выконваліся габрэйскімі супольнасцямі, мову ідыш пачалі «ачышчаць» ад габраізмаў і нялюбых запазычанняў з замежных моваў. Цягам некалькіх гадоў габрэі БССР перажылі радыкальныя перамены. Ад традыцыйнага ладу жыцця прыкметна адлучаліся найперш прадстаўнікі маладой генерацыі, што пасля заканчэння школы або ВНУ пачыналі прафесійную дзейнасць і ўжо былі ўцягнутыя ў камуністычную моладзевую арганізацыю. Яны, відавочна, у вялікай ступені віталі савецкі грамадскі лад як пачатак новае эпохі25.

Гэты кароткі гістарычны выклад высвятляе, як моцна беларускія габрэі адрозніваліся ад жыхароў усходнепольскага абшару. Больш складана даць адказ на пытанне, якім чынам да канца трыццатых гадоў будавалася супольнае жыццё беларусаў, габрэяў ды палякаў у БССР. З аднаго боку, напачатку беларусы і габрэі знаходзіліся ў падобнай сітуацыі, бо шмат у чым мелі выгоды ад тых зменаў, што адбываліся. Ліберальныя гады пасля грамадзянскай вайны ў гэтым дачыненні сталіся супольным, еднасным досведам. Гэтаксама і тыя «чысткі», з дапамогаю якіх Сталін пазней брутальным чынам выкараняў і вынішчаў нацыянальны «ўхілізм» у савецкіх рэспубліках, запатрабавалі ахвяраў у роўнай ступені сярод абедзвюх нацыянальных групаў жыхарства. Тэрор, які пазней захлынуў усё, толькі ўяўна трымаўся якіх-кольвечы правілаў і, з гэтага гледзішча, знішчаў усялякія межы паміж нацыянальнасцямі. З іншага боку, канкурэнцыйная барацьба і трываласць старадаўніх забабонаў ды антысеміцкіх тэндэнцыяў прывялі да таго, што ўзніклі сур'ёзныя канфлікты паміж беларусамі і габрэямі. Кіраваная дзяржаваю перабудова грамадства ўскосна спрыяла ўзнікненню гэткае напружанасці або нават наўпрост яе і выклікала 26. Даўнюю традыцыю мела нараканне, нібыта ўсё кепскае ў дзяржаўным кіраўніцтве або ў паасобных міністэрствах ідзе «ад жыдоў». Дакладна расследаваць сутнасць гэткіх тэндэнцыяў наўрад ці ўяўляецца мажлівым. Зазвычай антысеміцкі патэнцыял у савецкай частцы Беларусі мог бы ўважацца за невялікі. «Чужыня» габрэяў ва ўсё большай меры знікала, бо вымалёўвалася іх улучанасць у новыя дзяржаўныя і грамадскія структуры. Да сярэдзіны дваццатых гадоў гэта адбывалася больш-менш добраахвотна: гэтая добраахвотнасць узмацнялася праз разнастайныя заахвочванні ды пасярэдні ўціск, а самае позняе з канца названага дзесяцігоддзя — ва ўсё большай ступені праз прымус і тэрор27.

Вось жа, намі быў зроблены вельмі кароткі нарыс становішча нацыянальнасцяў у Беларусі, а таксама ўзаемадачыненняў у «крэсах», як яны складаліся да 1939 г. Калі ў тым годзе, у выніку гітлераўска -сталінскага пакту, Чырвоная Армія «вызваліла» ўсходнюю частку Польшчы, а крыху пазней было інсцэніраванае ўваходжанне гэтых тэрыторыяў у склад Беларускае ды Ўкраінскае савецкіх рэспублік, гаворка зусім не магла ісці пра «ўз'яднанне», як гэта падаецца ў пазнейшай савецкай гістарыяграфіі 28. Тут было злучанае тое, што ад часоў першае сусветнае вайны не было адзіным.

З нямецкай пераклаў Лявон Баршчэўскі



ДАДАТАК:

* Праца першапачаткова друкавалася ў выданні: Benz, Wolfgang / Wetzel J. (Hg.), Solidaritat und Hilfe fur Juden wahrend der NS_Zeit. Regionalstudien 3. Danemark, Niederlande, Spanien, Portugal, Ungarn, Albanien, Wei?ru?land. Berlin, 1999, S. 271—309.

1 Kosmala B. Ungleiche Opfer in extremer Situation. Die Schwierigkeiten der Solidaritat im okkupierten Polen // Benz W. / Wetzel J. (Hrsg.) Solidaritat und Hilfe fur Juden wahrend der NS_Zeit. Regionalstudien 1, Berlin 1996. S.19_98; Golczewski F. Die Revision eines Klischees. Die Rettung von verfolgten Juden im Zweiten Weltkrieg durch Ukrainer // Benz W. / Wetzel J. (Hrsg.)
Solidaritat und Hilfe fur Juden wahrend der NS_Zeit. Regionalstudien 2, Berlin 1998. S. 9_82.
2 Europa unterm Hakenkreuz. Die Okkupationspolitik des deutschen Faschismus (1938_1945). Hrsg. vom Bundesarchiv. Berlin, Heidelberg 1988_1996, Bd.7 (zugleich Erganzungsband 1) : Okkupation und Kollaboration (1938_1945 ). Beitrage zu Konzepten und Praxis der Kollaboration in der deutschen Okkupationspolitik. Zussammengestellt und eingeleitet von W. Rohr. Heidelberg, 1994, Bd. 8 (zugleich Erganzungsband 2): Analysen, Quellen, Register. Heidelberg, 1996; Madajczyk Cz. Die Besatzungssysteme der Achsenmachte. Versuch einer komparativen Analyse // Studia Historiae Oeconomicae 14 (1979). S. 105_123; Semelin J. Unarmed against Hitler. Civilian Resistance in Europre, 1939_1943. Westport / Conn. 1993.
3 Падставай для працы стаў даследчыцкi праект па гiсторыi Беларусi ў II сусветнай вайне. Разглядалiся дакументы з наступных збораў: London Metropolitan Polis, Дзяржаўная адвакатура Рэспублiкi Беларусь, Дзяржаўны i Нацыянальны архiў Рэспублiкi Беларусь, колiшнi „Спецыяльны архiў“ у Маскве (ЦIДК), Гiстарычны архiў у Маскве (РССIДНI), розныя аддзелы Бундэсархiва. Адносна выкарыстаных крынiц i дакладных назваў архiваў гл.: Chiari B. Alltag hinter der Front. Besatzung, Kollaboration und Widerstsand in Wei?ru?land 1941_1944. Dusseldorf, 1998.
4 Сведчанне Kaganovic E. 2.3.91, Yad Vashem Archive (YVA), file 8392. У тэксце геаграфiчныя назвы i асабiстыя iмёны перадаюцца ў кірылічнай традыцыі. Гэта тычыцца таксама назваў польскiх мясцовасцяў, якiя пазней сталi часткай БССР.
5 Сведчанне Klimkovic J., YVA, file 8392.
6 Сведчанне Girsgorn E., 4.4.1996, ebenda.
7 Сведчанне Cybul’skij A., ebenda.
8 Сведчанне Kaganovic E., Venckova N. 24.2.94, ebenda.
9 Сведчанне Cerces L. 26.6.94; Aussage Maculenko L. 28.11.94; Tret’jakova M. 27.11.94, samtlich YVA, file 8880.
10 Сведчанне Maculenko L. 30.4.94., ebenda.
11 Сведчанне Maculenko L. 28.11.94. ebenda.
12 Сведчанне Il’inicna, 15.11.95; Vinogradova I. 27.11. 95; Leonova P. 10.4.96, alle YVA, file 9819.
13 Гл.: Benz W. U.a. (Hrsg .) Anpassung_Kollaboration_Widerstand. Kollektive Reaktionen auf die Okkupation, Berlin 1996.
14 Klier J. Imperial Russia’s Jewish Question, Cambridge 1995; Иванов Н. Еврейский мир в Белоруссии (конец ХIХ — 1941). Неапублікаваны рукапіс, 1997.
15 Haumann H. Geschichte der Ostjuden. Munchen 1990; Hausleitner M. / Katz M. Juden und Antisemitismus im ostlichen Europa. Berlin, 1995.
16 Strazhas A. Deutsche Ostpolitik im Ersten Weltkrieg: der Fall Ober Ost. Wiesbaden, 1993.
17 Літаратурны вобраз грамадзянскай вайны гл. у: Babel I. Die Reiterarmee. Berlin, 1994 (Конармия, 1926);
Benecke W. Die Quaker in den Kresy Wschodnie der Zweiten Polnischen Republik // Jahrbucher fur Geschichte Osteuropas, 4 (1994). S. 510—520.
18 Vetter M. Antisemiten und Bolschewiki. Zum Verhaltnis von Sowjetsystem und Judenfeindschaft 1917—1939. Berlin, 1995.
19 Як агляд беларускай гiсторыi гл.: The making of a Nation. A Case Study, Cambridge / Mass., 1956.
20 Kosmala B. Ungleiche Opfer in extremer Situation, S.19—97.
21 Golczewski F. Polnisch — judische Beziehungen 1881_1922. Wiesbaden, 1981; Opalski M., Bartal I. Poles and Jews. A Failed Brotherhood. Hanover / N.H. 1992; Abramsky C. u.a. (Hrsg.) The Jews in Poland. Oxford 1986; Gutman Y. u.a. (Hrsg.) The Jews of Poland Between Two Wars. Hanover / London, 1989; Lewin I. The Jewish Community in Poland. New York, 1985.
22 Brock P. Belarusan National Identity as an Aspect of Conscientious Objection in Interwar Poland // East European Quarterly, 3 (1995). S.285_292; Horak S. Poland and Her National Minorities, 1919_39. New York, 1961; Symmons_ Symonlewicz K. Polish Political Through and the Problem of the Eastern Borderlands of Poland (1918_1939) // Polish Review, 1_2 (1959). S.65_82; Tomaszewski J. Belorussians in the Eyes of the Poles, 1918_1939 // Acta Poloniae Historica, 51 (1985). S. 101—122.
23 Hlybinny U. Vierzig Jahre wei?ruthenischer Kultur unter den Sowjets. Munchen, 1959.
24 Chiari B. „National Renaissance", Belorussifizierung und Sowjetisierung: Erziehungs_ und Bildunspolitik in Wei?ru?land 1922—1944 // Jahrbucher fur Geschichte Osteuropas, 4 (1994). S. 521—540.
25 Davies N. / Polonsky A. (Hrsg.) Jewish in Eastern Poland and the USSR, 1939_46. London, 1993; Polska—Bialorus 1918—1945.
Zbior studiow i materialow pod redakcja naukowa Wieslawa Balceraka. Warszawa, 1994; Spoleczenstwo Bialoruskie, Litewskie i Polskie na Ziemiach Polnocno–Wschodnich II Rzeczypospolitej (Bialorus Zachodnia i Litwa Wschodnia) w latach 1939—1941. Pod red. Malgorzaty Gizejewskiej i Tomasza Strzembosza. Warszawa, 1995.
26 Baberowski J. Wandel und Terror: Die Sowjetunion unter Stalin 1928_1941. Ein Literaturbericht // Jahrbucher fur Geschichte Osteuropas, 1 (1995). S. 97_129.
27 Levin N. The Jews in the Soviet Union since 1917. Paradox of Survival. London / New York, 1988; Gitelman Z. A Centery of Ambivalence: The Jews of Russia and the Soviet Union, 1881 to the Present. New York, 1988; ders., Jewish Nationality and Soviet Politics. The Jewish Sections of the CPSU, 1917_1930. Princeton / N.J. 1972.
28 Да савецкай iнтэрпрэтацыi „Уз‘яднання“ гл.: Соколов Е. К 50–летию воссоединения Западной Белоруссии с БССР. Брест, 1988.
29 Ciesielski S. u.a. Masowe Deportacje Radzieckie w okresie II wojny swiatowej. Wroclaw, 1993.
30 Redlich S. The Jews in the Soviet Annexed Territories 1939_41 // Marrus M. The Nazi Holocaust. 8. Bystaners of the Holocaust. Bd. 3. London, 1989. S. 111.
31 Strzembosz T. (Hrsg.) Studia z dziejow okupacji sowieckiej (1939–1941). Warszawa, 1997; Jasiewicz K. Zaglada Polskich Kresow. Ziemianstwo polskie na Kresach Polnocno–Wschodnich Rzeczypospolitej pod okupacja sowiecka 1939–1941. Warszawa, 1998; Gross J. Revolution from Abroad. The Soviet Conquest of Poland’s Western Ukraine and Western Belorussia. Princeton / N.J. 1988 (=gek.: Und wehe, du hoffst… Die Sowjetisierung Ostpolens nach dem Hitler_Stalin_Pact 1939_1941. Freiburg, 1988); ders./ Grudzinska_Gross I. (Hrsg.) War Through Children's Eyes. The Soviet Occupation of Poland and the Deportations, 1939_1941. Stanford / Cal. 1981; Sword K. (Hrsg.) Deportation and Exile. Poles in the Soviet Union, 1939_48. London 1994; ders. (Hrsg.) The Soviet Takeover of the Polish Eastern Provinces, 1939_41. New York, 1991.
32 Siebert D. Bauerliche Alltagsstrategien in der Belorussischen SSR (1921_1941). Stuttgart, 1998.
33 Pinchuk B. Sovietization of the Shtetl of Eastern Poland, !939_1941 // Strong J. (Hrsg.) Essays on Revolutionary Culture and Stalinism. Selected Papers from the Third World Congress for Soviet and East European Studies. Columbus / Ohio 1990. S.71—79.
34 Гл.: История Белорусской ССР. Минск, 1977; История Белорусской ССР. Т. 2. Минск, 1961; История Великой Отечественной войны Советского Союза. Москва, 1960–1965; История второй мировой войны. В 12 т. Москва, 1973–1982; Преступления немецко–фашистских оккупантов в Белоруссии (1941–1944). Минск, 1965; Старонкі ваеннай гісторыі Беларусі. Мінск, 1991; Да дыскусіі ў расійскай гістарыяграфіі гл.: Вторая мировая война: Актуальные проблемы / ред. О.А.Ржешевский. Москва, 1995.
35 Streim A. Sowjetische Gefangene in Hitlers Vernichtungskrieg. Berichte und Documente. Heidelberg, 1982; ders., Die Behandlung Sowjetischer Kriegsgefangener im „Fall Barbarossa". Heidelberg, 1981; Streit C. Keine Kameraden. Die Wehrmacht und die sowjetischen Kriegsgefangenen 1941_1945. Stuttgart, 1978.
36 Пономаренко П. Всенародная борьба в тылу немецко–фашистских захватчиков (1941—1944). Москва, 1986; Бритов И. Партизанское движение на территории Белоруссии в первый период Великой Отечественной войны (июнь 1941 — июль 1944). Минск, 1977; Бычков Л. Партизанское движение в годы Великой Отечественной войны (1941–45). Москва, 1965; Всенародная борьба против немецко–фашистских захватчиков в Белоруссии в период Великой Отечественной войны (июнь 1941 — июль 1944). Т. 3. Минск, 1983; Параўнай:Chiari B. Mythos und Alltag: Voraussetzungen und Probleme eines west_ostlichen Dialogs zur Historiographie des Zweiten Weltkriegs // Militargeschichtliche Mitteilungen, 2 (1995 ). S. 535—563.
37 Dallin A. Deutsche Herrschaft in Ru?land 1941_45. Eine Studie uber Besatzungspolitik, Dusseldorf 1958; Романовский В. Немецко–фашистская оккупационная политика и ее крах в Белоруссии (1941–1944 гг.). Неапублікаваная дысертацыя. Мінск, 1974; Muller R. Hitlers Ostkrieg und die deutsche Siedlungspolitik. Die Zusammenarbeit von Wehrmacht, Wirtschaft und SS. Frankfurt a.M., 1991; Muller N. (Hrsg.) Deutsche Besatzungspolitik in der UdSSR. Dokumente. Koln, 1980, ebenso Berlin, 1980 unter dem Titel „Okkupation, Raub, Vernichtung. Dokumente zur Besatzungspolitik"; Mulligan T. The Politics of Illusion and Empier. German Occupation Policy in the Soviet Union. 1942_1943. New York, 1988; Reitlinger G. The House built on Sand. The Conflicts Of German Policy in Russia. London, 1960 (dt.: Ein Haus auf Sand gebaut. Hitlers Gewaltpolitik in Ru?land !941_1944. Hamburg, 1962); Rossler M. / Schleiermacher S. (Hrsg.) Der „Generalplan Ost". Hauptlinien der nationalsozialistischen Planungs_und Vernichtungspolitik. Berlin, 1993; Turonek J. Bialorus pod okupacja niemecka. Warszawa, 1989.
38 Bollmus R. Das Amt Rosenberg und seine Gegner. Studien zum Machtkampf im nationalsozialistischen Herrschaftssystem. Stuttgart, 1970; Rebentisch D. / Teppe K. (Hrsg.) Verwaltung contra Menschenfuhrung im Staat Hitlers Studien zum politisch_administrativen System. Gottingen, 1986.
39 Факторович А. Крах аграрной политики немецко–фашистских оккупантов в Белоруссии. Минск, 1979.
40 Banasikowski E. Na ziemi Wilenskiej. Warszawa, Paris, 1990; Ермолович В., Жумар С. Огнем и мечом. Хроника польского националистического подполья в Белоруссии (1939–1953 гг.). Минск, 1994; Гнатоўскі М. Аб стане даследавання гісторыі дзейнасці Арміі Краёвай у Заходняй Беларусі // Беларускі гістарычны часопіс. 1995. № 1 (9). С. 51–56; Сямашка І. Армія Краёва на Беларусі. Мінск, 1994.
41 Kohl P. „Ich wundere mich, daЯ ich noch lebe“: sowjetische Augenzeugen berichten. Gьtersloh, 1990; Нямецка–фашысцкі генацыд на Беларусі (1941–1944). Мінск, 1995.
42 Mendelsohn J. (Hrsg.) The Holocaust. Selected Documents in Eighteen Volumes. V. 10. The Einsatzgruppen or Murder Commandos. New York, 1982.
43 Loewenstein K. Minsk — Im Lager der deutschen Juden // Aus Politik und Zeitgeschichte. B 45/46, 7.11.1956, S.706—711; Гл.: Trunk I Judenrat. The Jewish Councils in Eastern Europe Under Nazi Occupation. New York, 1972.
44 Гэты выпадак паказаў Ульф Мехаў у дакументальным фільме „Еврейка и капитан“, 1994.
45 Ezergailis A. The Holocaust in Latvia, 1941 — 1944. The Missing Center. Riga, 1996; Па Украіне гл.: Golczewski F. Die Revision eines Klischees. Для Беларусі адпаведныя публікацыі дасюль адсутнічаюць.
46 Да ўрыўкаў пра беларускае самакiраванне, працэсы ў вёсках i ролю палiцыi параўн.: Chiari B. Alltag hinter der Front, passim.
47 Ae.: Kiesel D. u. a. (Hrsg.) „Wer zum Leben, wer zum Tod…". Strategien judischen Uberlebens im Ghetto. Frankfurt a. M., 1992.
48 Matthaus J. „Reibungslos und planma?ig": Die zweite Welle der Judenvernichtung im Generalkommissariat Wei?ruthenien (1942 — 44) // Jahrbuch fur Antisemitismusforschung. 4 (1995). S. 254 — 274.
49 Неизвестная черная книга. Свидетельства очевидцев о катастрофе советских евреев (1941—1944). Иерусалим — Москва, 1993.
50 Соловьев А. Белорусская Центральная Рада. Создание, деятельность, крах. Минск, 1995.
51 Гл.: Ильинский П. Три года под немецкой оккупацией в Белоруссии (Жизнь Полоцкого округа, 1941–1944 гг.) // Грани. 1956. № 30. С. 85–122; 1956. № 31. С 94–127.
52 Dlugoborski W. (Hrsg.) Zweiter Weltkrieg und sozialer Wandel. Achsenmдchte und besetzte Lдnder. Gцttingen, 1981.
53 Мінскае антыфашысцкае падполле. Мінск, 1995; Соловьев А.К. Они действовали под разными псевдонимами. Минск, 1994; Nachama T. In the Lion‘s Den. The Life of Oswald Rufeisen. New York / Oxford, 1990.
54 Cholawsky S. The Judenrat in Minsk // Yisrael Gutman / Cynthia J. Haft (Hrsg.) Patterns of Jewish Leadership in Nazi Europe, 1933—1945: Proceedings of the Third Yad Vashem International Historical Conference, Jerusalem, April 4—7, 1977. Jerusalem, 1979. S.113—132.
55 Cooper M. The Phantom War. The German Struggle against Soviet Partisans 1941—1944. London, 1979.
56 Да ролi палiцыi параўн.: Martin C. Dean, Collaboration in the Holocaust. Crimes of the Local Police in Belorussia and Ukraine, 1941—44. Houndmills, 1999.
57 Чередникова М.П. Типология повествовательной структуры в меморатах о Великой Отечественной войне // Русское Возрождение. 1981. № 15. С. 90—109.
58 Пра нацыянал–сацыялiстычныя забойчыя акцыі на прыкладзе Ўкраiны гл.: Pohl D. Nationalsozialistische Judenverfolgung in Ostgalizien 1941 — 1944. Organisation und Durchfьhruhg eines staatlichen Massenverbrechens. Mьnchen, 1996. Падобнага грунтоўнага даследавання па Беларусі дасюль няма. Пар.: The Einsatzgruppen Reports. Selections from the Dispatches of the Nazi Death Squads‘ Campain Against the Jews, July 1941 — January 1943, hrsg. v. Yitzhak Arad u.a. New York, 1989.
59 Christopher R. Browning, Ordinary Men: Reserve Police Battalion 101 and the Final Solutions in Poland. New York, 1992 (dt.: Ganz normale Manner. Das Reserve_Polizeibataillon 101 und die „Endlosung" in Polen, Reinbek 1993).
60 Bartov O. The Eastern Front 1941—1945. German Troops and the Barbarisation of Warfare. Basingstoke, 1985; Kuhne T. Kameradschaft — „das Beste im Leben des Mannes". Die deutschen Soldaten des Zweiten Weltkriegs in erfahrungs_ und geschlechtergeschichtlicher Perspektive // Gesellschaft, 4 (1996). S. 504—529.
61 Gutman Y. Fighters Among the Ruins. The Story of Jewish Heroism During World War II. Jerusalem, 1988; Schulmann F. A Partisan`s Memoirs. Woman of the Holocaust. Toronto, 1995.
62 Armstrong J. Soviet Partisans in World War II. Madison / Wisc., 1964; Bonwetsch B. Sowjetische Partisanen 1941 — 1944. Legende und Wirklichkeit des „allgemeinen Volkskrieges" // Schulz G. (Hrsg.) Partisanen und Volkskrieg. Zur Revolutioniewrung des Krieges im 20. Jahrhundert. Gottingen, 1985. S.92—124; Heer H./ Naumann K. (Hrsg.) Vernichtungskrieg. Verbrechen der Wehrmacht, 1941 bis 1944. Hamburg, 1995.
63 Знаходзiцца памiж Івянцом, Валожынам i Наваградкам на захад ад Менску.
64 Nechama T. Defiance. The Bielski Partisans. The Story of the Largest Armed Rescue of Jews During World War II. New York / Oxford, 1993; Хацкевич А. К вопросу о разоружении формирований польской Армии Краевой в Налибокской и Нарочанской пущах (1943—44) // Studia Podlaskie, Bd. 5. S. 95—119; vgl. Kersten K. The Establishment of Communist Rule in Poland, 1943—1948. Berkeley/ Cal., 1991.
65 Drozdowski M. The Attitude of Sikorski`s Governement to the Tragedy of the Polish Jews (1939—1944) // Acta Poloniae Historica, 52 (1985). S. 147 — 170; Engel D. In the Shadow of Auschwitz: The Polish Government_in_Exile and the Jews, 1939—1942. Chapel Hill / London, 1987.
66 Gitelman Z. (Hrsg.) Bitter Legacy. Confronting the Holocaust in the USSR. Bloomington / Ind., 1997.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Габрэі ў Заходняй Беларусі і ў БССР да 1939 г.

© Бeрнгард K'яры ()

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.