Лёс беларускіх габрэяў у «Генеральным камісарыяце Беларутэніі» Спроба наблізіцца да незразумелага

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Лёс беларускіх габрэяў у «Генеральным камісарыяце Беларутэніі» Спроба наблізіцца да незразумелага. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Автор(ы):
Публикатор:

Опубликовано в библиотеке: 2010-11-25

Улетку 1944 г. Чырвоная Армія заняла Беларусь. Нямецкі вермахт адступаў на ўсіх франтах. Савецкія жаўнеры былі з радасцю вітаныя жыхарствам краю з нагоды вызвалення ад нямецкае акупацыі. Гэтаксама сярод яго заўважаліся недавер і страх, што Саветы пачнуць караць тых, хто ў часе вайны заставаўся на акупаваным абшары. Габрэяў, што жылі ў 1941 г. у Беларусі і былі тады (побач з беларусамі і палякамі) адной з найбуйнейшых групаў насельніцтва, болей немагчыма было напаткаць ані ў гарадах, ані ў вёсках. Абсалютная бальшыня іх сталася ахвяраю галакосту. Разам з людзьмі зніклі мовы ідыш ды іўрыт, бальшыня сінагогаў была разбураная. Шмат дзе апошнім напамінам заставалі ся могілкі.

Тэрыторыя сённяшняе Беларусі амаль выключна населеная беларусамі і расійцамі. Габрэі зніклі не толькі з поля зроку, але — з часоў другой сусветнае вайны — у вялікай ступені таксама і са свядомасці людзей. Той, хто пабывае ў сталіцы Менску або ў беларускіх мястэчках, будзе змушаны доўга шукаць слядоў габрэйскага жыцця і габрэйскае культуры. І ўсё-ткі існуюць мажлівасці рэканструяваць «шоах» (іўрыцк. «катастрофа». — Л.Б.) не толькі як пачварную аперацыю нацыянал-сацыялісцкіх ідэолагаў, але і праз разгляд асобных чалавечых лёсаў. У архівах «Яд Вашэм» захоўваюцца сведчанні пра тое, як беларусы, палякі і расійцы ў Беларусі мужна выступалі ў абарону сваіх габрэйскіх суграмадзянаў. Надалей будзе паказана, чаму, аднак, менавіта тут перадумовы для выяўлення гераічнай мужнасці і грамадзянскай адвагі былі горшыя, чымся ў іншых акупаваных нямецкімі войскамі краінах. Гэта ілюструюць выказванні, зробленыя ратавальнікамі і ўратаванымі ў Ізраілі або ў Беларусі.

Усюды ў акупаванай немцамі Еўропе габрэяў пераследавалі і забівалі. У межах гэтае серыі Бэата Кaсмаля і Франк Гальчэўскі вялі гаворку пра акупаваную Польшчу ды Ўкраіну1 . У абедзвюх працах паказваюцца мужнасць, адвага і пагарджанне смерцю людзей, калі імі аказвалася падтрымка суседзям-габрэям у супрацьстаянні нацысцкай машыне тэрору. Дзеля таго, каб абараніць «выпхнутых з супольнасці народаў» габрэяў перад лёсам, вызначаным для іх нацыстамі, пагарджанне смерцю перад абліччам брутальных метадаў нямецкіх акупантаў было асабліва неабходнае ў Польшчы ды на акупаванай частцы Савецкага Саюза2.

Стаўленне людзей да сваіх суседзяў-габрэяў датычна Беларусі гэтаксама цяжка зразумець, як і датычна Ўкраіны або акупаванай Польшчы. Відаць, падобна, як у «генерал-губернатарстве», у Беларусі сярод жыхарства дамінавалі пасіўнасць ды апатыя ў дачыненні да лёсу габрэяў. Што праўда, антыгабрэйскіх эксцэсаў, якія мелі месца ў Прыбалтыцы, нямецкія сілы бяспекі чакалі ў бальшыні дарэмна. Але на лакальным роўні сярод беларусаў ды палякаў існаваў вялікі патэнцыял антысемітызму. Гатовасць шырокіх слаёў жыхарства ўлетку 1941 г. да супрацоўніцтва з акупацыйнымі ўладамі ў значнай ступені ўлучала ў сябе гатоўнасць дапамагаць у «вырашэнні габрэйскага пытання». Спецыфіка і агульныя варункі, у якіх адбывалася вынішчэнне габрэяў у «генеральным камісарыяце Беларутэніі» (гэтак гучаў нямецкі назоў тае часткі БССР, што мела ад восені 1941 г. цывільную адміністрацыю), робяцца зразумелымі праз шэраг асаблівасцяў ды лініяў гістарычнага развіцця, што адрозніваюць гэты рэгіён ад іншых акупаваных абшараў. Тут найгалоўнейшыя тры моманты. Найперш вырашальную ролю мела тая акалічнасць, што БССР у межах 1941 г. — нягледзячы нават на прыспешаную саветызацыю пасля заняцця колішняе польскае тэрыторыі ў 1939 г. — заставалася краем з этнічна-мяшаным насельніцтвам. У звязку з гэтым трэба, па-другое, звярнуць увагу на тую надзвычайную напружанасць, што ўзнікла паміж тымі, хто перамог і хто прайграў пры гэтым змяненні сістэмы, і на якую ў 1941 г. магло разлічваць нацысцкае кіраўніцтва. Па-трэцяе, у Беларусі хутчэй, чым у іншых месцах, раскруцілася спіраль гвалту, якая ўсебакова і на ўсіх узроўнях спрыяла пашырэнню як гатовасці чыніць гвалт, гэтак і прыстасавальніцтва 3.

Каб праясніць становішча беларускіх габрэяў пад час нямецкае акупацыі, ніжэй мы падамо апісанні трох выпадкаў «ратавання габрэяў». У першым выпадку сведка Анатоль Паўлавіч Цыбульскі, удзельнік Менскага падполля і начальнік штаба партызанскае брыгады імя Дунаева, паведамляе, што Пётр Міхайлавіч Палікарповіч, ягоная жонка Лідзія Карпаўна, а таксама іх абедзве дачкі Тацяна і Валянціна падтрымлівалі савецкі Супраціў у Менску. Асаблівы клопат і дапамога сям'і Палікарповічаў, паводле Цыбульскага, належалі габрэям Менску. Шматлікія габрэі, што ўцякалі ад нямецкіх карных акцыяў з Менскага гета, знаходзілі схованку тут. Хоць жыццё ў горадзе тады было вельмі цяжкое, сям'я дзялілася сваімі сціплымі пайкамі з уцекачамі 4.

У некаторых выпадках удавалася здабываць пашпарты са славянскімі («рускімі») прозвішчамі, з дапамогай якіх уцекачы маглі пакінуць горад. Прыкладам, аднаго разу Палікарповіч звярнуўся да сваёй знаёмай Юліі Іванаўны Клімковіч, што жыла ў вёсцы паблізу Менску. Палікарповіч ведаў, што ў яе пад час вайны памерла сваячка. Ён выпрасіў пашпарт нябожчыцы, каб зрабіць мажлівымі ўцёкі лекаркі Розы Восіпаўны Ліўшыц у савецкі партызанскі аддзел5.

Некаторыя габрэі заставаліся жыць з новымі дакументамі на вачах нямецкіх акупантаў або нават высылася ў Нямеччыну ў якасці «остарбай тараў». Так, Алена Артураўна Гіршгорн, жанчына, якой таксама дапамагаў Палікарповіч, была абшуканая і затрыманая на рынку пад час паліцэйскае аблавы са здабытым праз яго пашпартам. Акупацыйныя ўлады не згледзелі фальшыўкі. Яны далі звесткі нямецкай біржы працы пра Алену Гіршгорн як пра асобу без сталага занятку, не распазнаўшы, аднак, яе габрэйскага паходжання, і накіравалі на прымусовыя работы. Да высылкі заставаліся лічаныя гадзіны, і Алена Артураўна зноў звярнулася да Палікарповіча, які чарговы раз дапамог ёй. Гэтым разам уражвальнае сведчанне свае адвагі прадэманстравала ягоная дачка. Яна здолела забраць з гета асабістыя рэчы Алены Артураўны і прынесла іх на месца збору, куды былі сагнаныя асобы, вызначаныя да адпраўлення на прымусовыя работы6.

Сведка Цыбульскі называе шэраг савецкіх габрэяў, што перажылі галакост дзякуючы сям'і Палікарповічаў 7. З іх паказанняў робіцца відавочным, колькі патрабавалася адвагі, каб рабіць акцыі дапамогі для ўцекачоў з гета. Адна з жыхарак гета, якой таксама з дапамогай сям'і Палікарповічаў удаліся ўцёкі, паведамляе, што ў 1941 г. было досыць нескладана трапіць у «рускі раён» з менскага габрэйскага гета, яно тады ахоўвалася дрэнна. Пэўныя дзверы ў патрэбных месцах не былі яшчэ замураваныя, і праз іх здзяйснялася лучнасць з вонкавым светам. Праблема была ў іншым: «Мы спрабавалі пайсці шмат да каго са сваіх знаёмых, — гэтак лапідарна гучыць выказванне сведкі, — але апроч Палікарповіча ніхто нас да сябе не пускаў»8 .

Адвагу і гераізм дэманстравалі таксама іншыя людзі ў акупаваным Менску. Людміла Іосіфаўна Мачуленка — гэта другі прыклад — падтрымоўвала людзей з гета прадуктамі харчавання; сярод іх былі габрэйка Ася Майсееўна Траццякова ды ейны малы сын. У ліпені 1941 г. іх «перасялілі» ў гета. Ейны бацька быў забіты ўлетку таго самага года немцамі пад час масавай акцыі расстрэлу людзей. У першы год нямецкае акупацыі Ася неаднаразова атрымоўвала харчы з «рускага» раёна горада і забяспечвала імі сваё дзіця ды старую маці. Апошняя была расстраляная 2 сакавіка 1942 г. разам з іншымі, у бальшыні пажылога веку, насельнікамі гета на тэрыторыі Менскае шпалернае фабрыкі; у гэты час дачка выконвала прымусовую працу па-за межамі гета. У гэтай адчайнай сітуацыі, калі дні маці і дзіцяці былі фактычна злічаныя, Людміла Мачуленка выйшла на Асю Майсееўну, вывела абодвух з гета і схавала іх у сваёй кватэры. Пакоі ўжо былі занятыя сваякамі Людмілы Іосіфаўны, ваеннымі ўцекачамі, сярод якіх было некалькі малых, і ў тым ліку хворых, дзяцей9. Паводле паказанняў ратавальніцы, дадзеных у 1994 г., яна сустрэла абодвух габрэяў «у загадзя дамоўленым месцы» недалёка ад гета і павяла іх дадому, пры гэтым усё выглядала так, нібы яны ўтраіх рабілі нядзельную праходку.

Сухая мова пратаколаў апытанняў, складзеных Аб'яднаннем былых вязняў гета Рэспублікі Беларусь, не дазваляе меркаваць пра мажлівыя наступствы ўчынку Людмілы Іосіфаўны. Калі б уцекачы з прымусовых работ, а таксама іх выратавальнікі былі выкрытыя, іх непазбежна чакаў бы расстрэл на месцы10. Небяспека ішла не толькі ад нямецкіх акупантаў, але і ад сваіх жа суседзяў. Адна жанчына, якая данесла на сваю сваячку-паўгабрэйку, налева і направа гучна гаварыла пра тое, што ў яе доме яшчэ засталося «чацвёра жыдоўскіх дзяцей». (Зрэшты, усе яны здолелі перажыць вайну ў Менску11). Што ў гэтай сітуацыі магло пацягнуць за сабою прыняцце габрэйскіх уцекачоў у дадатак да ранейшых, можна лёгка здагадацца. Ася Майсееўна ды яе сын пакінулі гэты дом тыдзень пазней і з Менску прасёлкамі прабіраліся на Ўсход. Да красавіка 1944 г. яны знаходзілі сабе прытулак у розных вёсках.

Адна расійская сям'я — гэта трэці прыклад — уратавала жыццё маленькай габрэйскай дзяўчынцы. Паліна Ільінічна Лявонава (год нараджэння 1939-ы) жыла ў расійскай жанчыны Юліяніі Сяргееўны Вінаградавай ды яе сястры. Родная маці дзяўчынкі незадоўга перад пачаткам масавых расстрэлаў у Лёзне (Віцебская вобласць) прывезла яе ў бяспечнае месца, да знаёмых. Перад тым як быць арыштаванаю, ёй удалося атрымаць пасведчанне аб нараджэнні дачкі, дзе было пазначана, што ейны бацька быў паводле нацыянальнасці расіец. Потым гэта ўратавала малому дзіцяці жыццё, хоць нямецкія жандары пад час сваіх карных акцыяў выяўлялі і «паўгабрэяў». Маці неўзабаве пасля таго была расстраляная нямецкай і мясцовай паліцыяй недалёка ад горада.

Паліна правяла ваенны час у расійскай сям'і і засталася жывая. Паводле яе першых прыгадак, што, відаць, прыпадаюць самае ранняе на 1943 год, яна жыла ў пастаянным страху перад суседзямі. Тыя хутка патлумачылі ёй, што Юліянія не была ёй сапраўднай сваячкай і што дзяўчынка мае напраўду зусім іншае прозвішча. Паліна баялася задаваць пытанні, але ўвесь час была ў страху, што незразумелая тады для яе «таямніца» вакол ейнае біяграфіі стане вядомаю. Атмасфера пагрозаў яскрава ілюструецца выказваннямі дарослых асобаў, сярод іншых і ўратавальніцы дзіцяці. Юліянія Сяргееўна дапамагала з матываў гуманнасці. І яна не давярала ані знаёмым, ані сваякам і нічога не казала пра прыёмную дачку12.

Лёс беларускіх габрэяў характарызуецца асаблівасцямі, веданне якіх дапамагае даць адпаведную ацэнку трох згаданых эпізодаў і ўлучыць іх у шырэйшы кантэкст. У дадзеным артыкуле гэта будзе здзейснена ў тры этапы. Напачатку гаворка пойдзе пра тыя розныя сітуацыі, у якіх апынуліся польскія габрэі ва ўсходніх прымежных абласцях (Kresy Wschodnie) і габрэі ў БССР. Па-другое, ёсць неабходнасць ахарактары заваць уздзеянне саветызацыі Ўсходняе Польшчы на габрэяў, а таксама на рэшту грамадства тае Беларусі, што ўзнікла па 1939 г. Урэшце, гэта стварае неабходнае тло для разгляду галакосту і нямецкае акупацыі 1941—1944 г. Пры гэтым абараняецца тэза, што ў Беларусі, заселенай рознымі этнічнымі групамі, дапамога габрэям ды салідарнасць з імі патрабавала нашмат болей адвагі і грамадзянскае мужнасці, чымся на іншых тэрыторыях, акупаваных нямецкімі войскамі .

З нямецкай пераклаў Лявон Баршчэўскі



ДАДАТАК:

* Праца першапачаткова друкавалася ў выданні: Benz, Wolfgang / Wetzel J. (Hg.), Solidaritat und Hilfe fur Juden wahrend der NS_Zeit. Regionalstudien 3. Danemark, Niederlande, Spanien, Portugal, Ungarn, Albanien, Wei?ru?land. Berlin, 1999, S. 271—309.

1 Kosmala B. Ungleiche Opfer in extremer Situation. Die Schwierigkeiten der Solidaritat im okkupierten Polen // Benz W. / Wetzel J. (Hrsg.) Solidaritat und Hilfe fur Juden wahrend der NS_Zeit. Regionalstudien 1, Berlin 1996. S.19_98; Golczewski F. Die Revision eines Klischees. Die Rettung von verfolgten Juden im Zweiten Weltkrieg durch Ukrainer // Benz W. / Wetzel J. (Hrsg.)
Solidaritat und Hilfe fur Juden wahrend der NS_Zeit. Regionalstudien 2, Berlin 1998. S. 9_82.
2 Europa unterm Hakenkreuz. Die Okkupationspolitik des deutschen Faschismus (1938_1945). Hrsg. vom Bundesarchiv. Berlin, Heidelberg 1988_1996, Bd.7 (zugleich Erganzungsband 1) : Okkupation und Kollaboration (1938_1945 ). Beitrage zu Konzepten und Praxis der Kollaboration in der deutschen Okkupationspolitik. Zussammengestellt und eingeleitet von W. Rohr. Heidelberg, 1994, Bd. 8 (zugleich Erganzungsband 2): Analysen, Quellen, Register. Heidelberg, 1996; Madajczyk Cz. Die Besatzungssysteme der Achsenmachte. Versuch einer komparativen Analyse // Studia Historiae Oeconomicae 14 (1979). S. 105_123; Semelin J. Unarmed against Hitler. Civilian Resistance in Europre, 1939_1943. Westport / Conn. 1993.
3 Падставай для працы стаў даследчыцкi праект па гiсторыi Беларусi ў II сусветнай вайне. Разглядалiся дакументы з наступных збораў: London Metropolitan Polis, Дзяржаўная адвакатура Рэспублiкi Беларусь, Дзяржаўны i Нацыянальны архiў Рэспублiкi Беларусь, колiшнi „Спецыяльны архiў“ у Маскве (ЦIДК), Гiстарычны архiў у Маскве (РССIДНI), розныя аддзелы Бундэсархiва. Адносна выкарыстаных крынiц i дакладных назваў архiваў гл.: Chiari B. Alltag hinter der Front. Besatzung, Kollaboration und Widerstsand in Wei?ru?land 1941_1944. Dusseldorf, 1998.
4 Сведчанне Kaganovic E. 2.3.91, Yad Vashem Archive (YVA), file 8392. У тэксце геаграфiчныя назвы i асабiстыя iмёны перадаюцца ў кірылічнай традыцыі. Гэта тычыцца таксама назваў польскiх мясцовасцяў, якiя пазней сталi часткай БССР.
5 Сведчанне Klimkovic J., YVA, file 8392.
6 Сведчанне Girsgorn E., 4.4.1996, ebenda.
7 Сведчанне Cybul’skij A., ebenda.
8 Сведчанне Kaganovic E., Venckova N. 24.2.94, ebenda.
9 Сведчанне Cerces L. 26.6.94; Aussage Maculenko L. 28.11.94; Tret’jakova M. 27.11.94, samtlich YVA, file 8880.
10 Сведчанне Maculenko L. 30.4.94., ebenda.
11 Сведчанне Maculenko L. 28.11.94. ebenda.
12 Сведчанне Il’inicna, 15.11.95; Vinogradova I. 27.11. 95; Leonova P. 10.4.96, alle YVA, file 9819.
13 Гл.: Benz W. U.a. (Hrsg .) Anpassung_Kollaboration_Widerstand. Kollektive Reaktionen auf die Okkupation, Berlin 1996.
14 Klier J. Imperial Russia’s Jewish Question, Cambridge 1995; Иванов Н. Еврейский мир в Белоруссии (конец ХIХ — 1941). Неапублікаваны рукапіс, 1997.
15 Haumann H. Geschichte der Ostjuden. Munchen 1990; Hausleitner M. / Katz M. Juden und Antisemitismus im ostlichen Europa. Berlin, 1995.
16 Strazhas A. Deutsche Ostpolitik im Ersten Weltkrieg: der Fall Ober Ost. Wiesbaden, 1993.
17 Літаратурны вобраз грамадзянскай вайны гл. у: Babel I. Die Reiterarmee. Berlin, 1994 (Конармия, 1926);
Benecke W. Die Quaker in den Kresy Wschodnie der Zweiten Polnischen Republik // Jahrbucher fur Geschichte Osteuropas, 4 (1994). S. 510—520.
18 Vetter M. Antisemiten und Bolschewiki. Zum Verhaltnis von Sowjetsystem und Judenfeindschaft 1917—1939. Berlin, 1995.
19 Як агляд беларускай гiсторыi гл.: The making of a Nation. A Case Study, Cambridge / Mass., 1956.
20 Kosmala B. Ungleiche Opfer in extremer Situation, S.19—97.
21 Golczewski F. Polnisch — judische Beziehungen 1881_1922. Wiesbaden, 1981; Opalski M., Bartal I. Poles and Jews. A Failed Brotherhood. Hanover / N.H. 1992; Abramsky C. u.a. (Hrsg.) The Jews in Poland. Oxford 1986; Gutman Y. u.a. (Hrsg.) The Jews of Poland Between Two Wars. Hanover / London, 1989; Lewin I. The Jewish Community in Poland. New York, 1985.
22 Brock P. Belarusan National Identity as an Aspect of Conscientious Objection in Interwar Poland // East European Quarterly, 3 (1995). S.285_292; Horak S. Poland and Her National Minorities, 1919_39. New York, 1961; Symmons_ Symonlewicz K. Polish Political Through and the Problem of the Eastern Borderlands of Poland (1918_1939) // Polish Review, 1_2 (1959). S.65_82; Tomaszewski J. Belorussians in the Eyes of the Poles, 1918_1939 // Acta Poloniae Historica, 51 (1985). S. 101—122.
23 Hlybinny U. Vierzig Jahre wei?ruthenischer Kultur unter den Sowjets. Munchen, 1959.
24 Chiari B. „National Renaissance", Belorussifizierung und Sowjetisierung: Erziehungs_ und Bildunspolitik in Wei?ru?land 1922—1944 // Jahrbucher fur Geschichte Osteuropas, 4 (1994). S. 521—540.
25 Davies N. / Polonsky A. (Hrsg.) Jewish in Eastern Poland and the USSR, 1939_46. London, 1993; Polska—Bialorus 1918—1945.
Zbior studiow i materialow pod redakcja naukowa Wieslawa Balceraka. Warszawa, 1994; Spoleczenstwo Bialoruskie, Litewskie i Polskie na Ziemiach Polnocno–Wschodnich II Rzeczypospolitej (Bialorus Zachodnia i Litwa Wschodnia) w latach 1939—1941. Pod red. Malgorzaty Gizejewskiej i Tomasza Strzembosza. Warszawa, 1995.
26 Baberowski J. Wandel und Terror: Die Sowjetunion unter Stalin 1928_1941. Ein Literaturbericht // Jahrbucher fur Geschichte Osteuropas, 1 (1995). S. 97_129.
27 Levin N. The Jews in the Soviet Union since 1917. Paradox of Survival. London / New York, 1988; Gitelman Z. A Centery of Ambivalence: The Jews of Russia and the Soviet Union, 1881 to the Present. New York, 1988; ders., Jewish Nationality and Soviet Politics. The Jewish Sections of the CPSU, 1917_1930. Princeton / N.J. 1972.
28 Да савецкай iнтэрпрэтацыi „Уз‘яднання“ гл.: Соколов Е. К 50–летию воссоединения Западной Белоруссии с БССР. Брест, 1988.
29 Ciesielski S. u.a. Masowe Deportacje Radzieckie w okresie II wojny swiatowej. Wroclaw, 1993.
30 Redlich S. The Jews in the Soviet Annexed Territories 1939_41 // Marrus M. The Nazi Holocaust. 8. Bystaners of the Holocaust. Bd. 3. London, 1989. S. 111.
31 Strzembosz T. (Hrsg.) Studia z dziejow okupacji sowieckiej (1939–1941). Warszawa, 1997; Jasiewicz K. Zaglada Polskich Kresow. Ziemianstwo polskie na Kresach Polnocno–Wschodnich Rzeczypospolitej pod okupacja sowiecka 1939–1941. Warszawa, 1998; Gross J. Revolution from Abroad. The Soviet Conquest of Poland’s Western Ukraine and Western Belorussia. Princeton / N.J. 1988 (=gek.: Und wehe, du hoffst… Die Sowjetisierung Ostpolens nach dem Hitler_Stalin_Pact 1939_1941. Freiburg, 1988); ders./ Grudzinska_Gross I. (Hrsg.) War Through Children's Eyes. The Soviet Occupation of Poland and the Deportations, 1939_1941. Stanford / Cal. 1981; Sword K. (Hrsg.) Deportation and Exile. Poles in the Soviet Union, 1939_48. London 1994; ders. (Hrsg.) The Soviet Takeover of the Polish Eastern Provinces, 1939_41. New York, 1991.
32 Siebert D. Bauerliche Alltagsstrategien in der Belorussischen SSR (1921_1941). Stuttgart, 1998.
33 Pinchuk B. Sovietization of the Shtetl of Eastern Poland, !939_1941 // Strong J. (Hrsg.) Essays on Revolutionary Culture and Stalinism. Selected Papers from the Third World Congress for Soviet and East European Studies. Columbus / Ohio 1990. S.71—79.
34 Гл.: История Белорусской ССР. Минск, 1977; История Белорусской ССР. Т. 2. Минск, 1961; История Великой Отечественной войны Советского Союза. Москва, 1960–1965; История второй мировой войны. В 12 т. Москва, 1973–1982; Преступления немецко–фашистских оккупантов в Белоруссии (1941–1944). Минск, 1965; Старонкі ваеннай гісторыі Беларусі. Мінск, 1991; Да дыскусіі ў расійскай гістарыяграфіі гл.: Вторая мировая война: Актуальные проблемы / ред. О.А.Ржешевский. Москва, 1995.
35 Streim A. Sowjetische Gefangene in Hitlers Vernichtungskrieg. Berichte und Documente. Heidelberg, 1982; ders., Die Behandlung Sowjetischer Kriegsgefangener im „Fall Barbarossa". Heidelberg, 1981; Streit C. Keine Kameraden. Die Wehrmacht und die sowjetischen Kriegsgefangenen 1941_1945. Stuttgart, 1978.
36 Пономаренко П. Всенародная борьба в тылу немецко–фашистских захватчиков (1941—1944). Москва, 1986; Бритов И. Партизанское движение на территории Белоруссии в первый период Великой Отечественной войны (июнь 1941 — июль 1944). Минск, 1977; Бычков Л. Партизанское движение в годы Великой Отечественной войны (1941–45). Москва, 1965; Всенародная борьба против немецко–фашистских захватчиков в Белоруссии в период Великой Отечественной войны (июнь 1941 — июль 1944). Т. 3. Минск, 1983; Параўнай:Chiari B. Mythos und Alltag: Voraussetzungen und Probleme eines west_ostlichen Dialogs zur Historiographie des Zweiten Weltkriegs // Militargeschichtliche Mitteilungen, 2 (1995 ). S. 535—563.
37 Dallin A. Deutsche Herrschaft in Ru?land 1941_45. Eine Studie uber Besatzungspolitik, Dusseldorf 1958; Романовский В. Немецко–фашистская оккупационная политика и ее крах в Белоруссии (1941–1944 гг.). Неапублікаваная дысертацыя. Мінск, 1974; Muller R. Hitlers Ostkrieg und die deutsche Siedlungspolitik. Die Zusammenarbeit von Wehrmacht, Wirtschaft und SS. Frankfurt a.M., 1991; Muller N. (Hrsg.) Deutsche Besatzungspolitik in der UdSSR. Dokumente. Koln, 1980, ebenso Berlin, 1980 unter dem Titel „Okkupation, Raub, Vernichtung. Dokumente zur Besatzungspolitik"; Mulligan T. The Politics of Illusion and Empier. German Occupation Policy in the Soviet Union. 1942_1943. New York, 1988; Reitlinger G. The House built on Sand. The Conflicts Of German Policy in Russia. London, 1960 (dt.: Ein Haus auf Sand gebaut. Hitlers Gewaltpolitik in Ru?land !941_1944. Hamburg, 1962); Rossler M. / Schleiermacher S. (Hrsg.) Der „Generalplan Ost". Hauptlinien der nationalsozialistischen Planungs_und Vernichtungspolitik. Berlin, 1993; Turonek J. Bialorus pod okupacja niemecka. Warszawa, 1989.
38 Bollmus R. Das Amt Rosenberg und seine Gegner. Studien zum Machtkampf im nationalsozialistischen Herrschaftssystem. Stuttgart, 1970; Rebentisch D. / Teppe K. (Hrsg.) Verwaltung contra Menschenfuhrung im Staat Hitlers Studien zum politisch_administrativen System. Gottingen, 1986.
39 Факторович А. Крах аграрной политики немецко–фашистских оккупантов в Белоруссии. Минск, 1979.
40 Banasikowski E. Na ziemi Wilenskiej. Warszawa, Paris, 1990; Ермолович В., Жумар С. Огнем и мечом. Хроника польского националистического подполья в Белоруссии (1939–1953 гг.). Минск, 1994; Гнатоўскі М. Аб стане даследавання гісторыі дзейнасці Арміі Краёвай у Заходняй Беларусі // Беларускі гістарычны часопіс. 1995. № 1 (9). С. 51–56; Сямашка І. Армія Краёва на Беларусі. Мінск, 1994.
41 Kohl P. „Ich wundere mich, daЯ ich noch lebe“: sowjetische Augenzeugen berichten. Gьtersloh, 1990; Нямецка–фашысцкі генацыд на Беларусі (1941–1944). Мінск, 1995.
42 Mendelsohn J. (Hrsg.) The Holocaust. Selected Documents in Eighteen Volumes. V. 10. The Einsatzgruppen or Murder Commandos. New York, 1982.
43 Loewenstein K. Minsk — Im Lager der deutschen Juden // Aus Politik und Zeitgeschichte. B 45/46, 7.11.1956, S.706—711; Гл.: Trunk I Judenrat. The Jewish Councils in Eastern Europe Under Nazi Occupation. New York, 1972.
44 Гэты выпадак паказаў Ульф Мехаў у дакументальным фільме „Еврейка и капитан“, 1994.
45 Ezergailis A. The Holocaust in Latvia, 1941 — 1944. The Missing Center. Riga, 1996; Па Украіне гл.: Golczewski F. Die Revision eines Klischees. Для Беларусі адпаведныя публікацыі дасюль адсутнічаюць.
46 Да ўрыўкаў пра беларускае самакiраванне, працэсы ў вёсках i ролю палiцыi параўн.: Chiari B. Alltag hinter der Front, passim.
47 Ae.: Kiesel D. u. a. (Hrsg.) „Wer zum Leben, wer zum Tod…". Strategien judischen Uberlebens im Ghetto. Frankfurt a. M., 1992.
48 Matthaus J. „Reibungslos und planma?ig": Die zweite Welle der Judenvernichtung im Generalkommissariat Wei?ruthenien (1942 — 44) // Jahrbuch fur Antisemitismusforschung. 4 (1995). S. 254 — 274.
49 Неизвестная черная книга. Свидетельства очевидцев о катастрофе советских евреев (1941—1944). Иерусалим — Москва, 1993.
50 Соловьев А. Белорусская Центральная Рада. Создание, деятельность, крах. Минск, 1995.
51 Гл.: Ильинский П. Три года под немецкой оккупацией в Белоруссии (Жизнь Полоцкого округа, 1941–1944 гг.) // Грани. 1956. № 30. С. 85–122; 1956. № 31. С 94–127.
52 Dlugoborski W. (Hrsg.) Zweiter Weltkrieg und sozialer Wandel. Achsenmдchte und besetzte Lдnder. Gцttingen, 1981.
53 Мінскае антыфашысцкае падполле. Мінск, 1995; Соловьев А.К. Они действовали под разными псевдонимами. Минск, 1994; Nachama T. In the Lion‘s Den. The Life of Oswald Rufeisen. New York / Oxford, 1990.
54 Cholawsky S. The Judenrat in Minsk // Yisrael Gutman / Cynthia J. Haft (Hrsg.) Patterns of Jewish Leadership in Nazi Europe, 1933—1945: Proceedings of the Third Yad Vashem International Historical Conference, Jerusalem, April 4—7, 1977. Jerusalem, 1979. S.113—132.
55 Cooper M. The Phantom War. The German Struggle against Soviet Partisans 1941—1944. London, 1979.
56 Да ролi палiцыi параўн.: Martin C. Dean, Collaboration in the Holocaust. Crimes of the Local Police in Belorussia and Ukraine, 1941—44. Houndmills, 1999.
57 Чередникова М.П. Типология повествовательной структуры в меморатах о Великой Отечественной войне // Русское Возрождение. 1981. № 15. С. 90—109.
58 Пра нацыянал–сацыялiстычныя забойчыя акцыі на прыкладзе Ўкраiны гл.: Pohl D. Nationalsozialistische Judenverfolgung in Ostgalizien 1941 — 1944. Organisation und Durchfьhruhg eines staatlichen Massenverbrechens. Mьnchen, 1996. Падобнага грунтоўнага даследавання па Беларусі дасюль няма. Пар.: The Einsatzgruppen Reports. Selections from the Dispatches of the Nazi Death Squads‘ Campain Against the Jews, July 1941 — January 1943, hrsg. v. Yitzhak Arad u.a. New York, 1989.
59 Christopher R. Browning, Ordinary Men: Reserve Police Battalion 101 and the Final Solutions in Poland. New York, 1992 (dt.: Ganz normale Manner. Das Reserve_Polizeibataillon 101 und die „Endlosung" in Polen, Reinbek 1993).
60 Bartov O. The Eastern Front 1941—1945. German Troops and the Barbarisation of Warfare. Basingstoke, 1985; Kuhne T. Kameradschaft — „das Beste im Leben des Mannes". Die deutschen Soldaten des Zweiten Weltkriegs in erfahrungs_ und geschlechtergeschichtlicher Perspektive // Gesellschaft, 4 (1996). S. 504—529.
61 Gutman Y. Fighters Among the Ruins. The Story of Jewish Heroism During World War II. Jerusalem, 1988; Schulmann F. A Partisan`s Memoirs. Woman of the Holocaust. Toronto, 1995.
62 Armstrong J. Soviet Partisans in World War II. Madison / Wisc., 1964; Bonwetsch B. Sowjetische Partisanen 1941 — 1944. Legende und Wirklichkeit des „allgemeinen Volkskrieges" // Schulz G. (Hrsg.) Partisanen und Volkskrieg. Zur Revolutioniewrung des Krieges im 20. Jahrhundert. Gottingen, 1985. S.92—124; Heer H./ Naumann K. (Hrsg.) Vernichtungskrieg. Verbrechen der Wehrmacht, 1941 bis 1944. Hamburg, 1995.
63 Знаходзiцца памiж Івянцом, Валожынам i Наваградкам на захад ад Менску.
64 Nechama T. Defiance. The Bielski Partisans. The Story of the Largest Armed Rescue of Jews During World War II. New York / Oxford, 1993; Хацкевич А. К вопросу о разоружении формирований польской Армии Краевой в Налибокской и Нарочанской пущах (1943—44) // Studia Podlaskie, Bd. 5. S. 95—119; vgl. Kersten K. The Establishment of Communist Rule in Poland, 1943—1948. Berkeley/ Cal., 1991.
65 Drozdowski M. The Attitude of Sikorski`s Governement to the Tragedy of the Polish Jews (1939—1944) // Acta Poloniae Historica, 52 (1985). S. 147 — 170; Engel D. In the Shadow of Auschwitz: The Polish Government_in_Exile and the Jews, 1939—1942. Chapel Hill / London, 1987.
66 Gitelman Z. (Hrsg.) Bitter Legacy. Confronting the Holocaust in the USSR. Bloomington / Ind., 1997.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Лёс беларускіх габрэяў у «Генеральным камісарыяце Беларутэніі» Спроба наблізіцца да незразумелага

© Бeрнгард K'яры ()

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.