Арганiзацыя Чыгуначнага Беларускага Батальёну

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Арганiзацыя Чыгуначнага Беларускага Батальёну. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Автор(ы):
Публикатор:

Опубликовано в библиотеке: 2010-11-25

У канцы верасня 1942 г. дырэкцыя чыгункi ў Менску зьвярнулася праз Гэнэральны Камiсарыят Беларусi да доктара Ярмачэнкi, як да галоўнага Каманданта БСА з запытаньнем цi мог бы ён зарганiзаваць беларускi батальён для аховы чыгункi. Варункi, якiя дырэкцыя паставiла для батальёну, былi, з беларускага пункту гледзiшча, вельмi дагодныя. Як камандзiр батальёну, так i ўсе камандзiры мелiся быць беларусы, каманды беларускiя й iншае. Доктар Ярмачэнка згадзiўся зарганiзаваць батальён.

Згадзiўшыся зарганiзаваць чыгуначны батальён, ён пачаў раiцца са мной, як канкрэтна прыступiць да рэалiзацыi прынятага на сябе абавязку. У гэтым часе зарганiзаваць батальён было не цяжка, дзеля таго, што iснавала сетка для паклiканьня БСА, былi перашколеныя два афiцэрскiя й падафiцэрскiя курсы, так што кадра была гатовая, а дзеля таго, што для БСА ячшэ ня было зброi, то набор кадры й людзей не прадстаўляў цяжкасьцi. На камандзiра батальёну д-р Ярмачэнка пачаў прасiць мяне, пераконваючы прыняць на сябе гэтую функцыю з адначасовым выконваньнем абавязкаў галоўнага рэфэрэнта, прынаймся на час арганiзацыi. Я на гэта згадзiўся.

Аднэй нядзелi д-р Ярмачэнка запрасiў мяне да сябе на прыватную кватэру. Калi я прыйшоў туды, там знаходзiлiся ўжо два прадстаўнiкi з аховы чыгункi на Беларусi. Адзiн зь iх па прозьвiшчу Штрымкэ, прадставiўся мне, як камандзiр чыгуначнай аховы. Ярмачэнка прадставiў мяне, як камандзiра чыгуначнага беларускага батальёну. Мэтай нашага сходу было абгаварыць ужо самую тэхнiку арганiзацыi батальёну. Пры гэтай гутарцы немцы былi вельмi ўступлiвымi. Усе варункi, якiя мы iм паставiлi, яны прынялi, так што д-р Ярмачэнка й я, будучы вельмi задаволенымi вынiкам размоваў, пастанавiлi на наступны дзень выехаць у акругi, каб на месцы даць указаньнi акруговым вайсковым рэфэрэнтам аб вярбоўцы дабраахвотнiкаў у чыгуначны батальён. Па дарозе мы затрымоўвалiся ў тых мясцовасьцях, у якiх мелi быць закватэраваныя аддзелы батальёну i аглядалi прыгатаваныя немцамi казармы.

Пры перамовах iз Штрымкэ было ўстаноўленае наступнае: разьмяшчэньне батальёну: 1 рота ў Менску, 1 рота ў Стоўп-цах, 1 рота ў Баранавiчах, 1 рота ў Лiдзе i 1 рота ў Крулеўшчыне, Глыбоцкае акругi. Апрача таго, у Менску мелася быць арганiзаваная падафiцэрская школа для прыгатаўленьня падафiцэраў чыгуначнай аховы. Разам патрэбна было набрацца 800 чалавек. Кожная зарганiзаваная рота павiнна была прайсьцi 4-х тыднёвае перашкаленьне, пасьля чаго магла ўжывацца да службы на чыгунцы.

Не задоўга пасьля нашага звароту з аб'езду пачалi прыбываць ахвотнiкi. Першая партыя прыбыла ў Менск са Слонiмшчыны, дзе й пачалася арганiзоўвацца першая рота. Камандзiрам роты ў Менску быў вызначаны лейтэнант Чайкоўскi Дзiмiтры. Чайкоўскi выказаў у арганiзацыi роты шмат энэргii й iнiцыятывы, ягоная рота ў пачатку сьнежня 1942 году пры-ступiла да нармальнага вышкаленьня. У сьлед за Менскай ротай пачала арганiзоўвацца рота ў Баранавiчах. Камандзiрам роты ў Баранавiчах быў вызначаны лейтэнант Барбарыч. Наагул, арганiзацыя чыгуначнага батальёну пайшла вельмi спраў-на.

Калi аб гэтым пераканалiся немцы, то адносiны iх да нас грунтоўна зьмянiлiся. Iхная першапачатковая ўступлiвасьць зьмянiлася на неўступлiвасьць. Першае, што яны нам аб'явiлi, гэта тое, што чыгуначная дырэкцыя не згадзiлася, каб камандзiрам батальёну быў беларус i што камандзiр батальёну бу-дзе вызначаны Штрымкэ, а зь беларускага боку iм патрэбны толькi афiцэр для сувязi. Д-р Ярмачэнка на гэта згадзiўся. Афiцэрам для сувязi быў вызначаны Мiкула Вiталь. Над самiм д-рам Ярмачэнкам яны сыгралi проста злосную шутку.

На самым пачатку арганiзацыi Менскай роты, яны да-зволiлi Ярмачэнцы ўзяць дзесяць абмундыраваных людзей для сваёй асабiстай аховы. Людзi былi ўзятыя. Узбраеньне яны атрымалi з запасаў БСА, так што пры ўваходзе ў Галоўнае кiраўнiцтва самапомачы, стаяў узброены жаўнер. Калi прыхо-дзiў iнтарэсант, то ён накiроўваўся вартаўнiком на вартоўню, дзе мусiў атрымаць пропуск на права ўваходу ў якую-небудзь канцылярыю. Але ня доўга давялося Ярмачэнку цешыцца вайсковай аховай. Прыблiзна ў тым самым часе, калi немцам стаў-ся непатрэбным камандзiр батальёну беларус, Штрымкэ заявiў д-ру Ярмачэнку, што ён мусiць забраць ад аховы абмундзiраваньне, бо няможна праўна апраўдаць ягоную выдачу. Ярмачэнка мусiў на гэтае згадзiцца, але жаўнеры не згадзiлiся трымаць пры iм ахову без абмундзiраваньня i пайшлi ў роту. Ярмачэнка застаўся без аховы.

У студзенi 1943 году зарганiзавалася рота ў Лiдзе. Камандзiрам гэтай роты быў вызначаны лейтэнант Сажыч Язэп.

Тым часам Менская рота скончыла свой курс перашколеньня й была разьдзеляная групамi на асобныя станцыi для аховы чыгункi. Групы гэтыя былi больш-менш у сiле аднаго зьвязку, якiя знаходзiлiся на вузлавых станцыях i неслi ахову на пэўных чыгуначных адрэзках. Такiм чынам, адна група была адпраўленая ў Полацак пад камандай лейтэнанта Маслава, адна група ў Унечу пад Арлом i адна група засталася ў Менску. На мейсца выбыўшых людзей у Менскую роту пачалi набiрацца новыя кандыдаты.

Баранавiцкая рота мела вялiкiя цяжкасьцi матар'яльнага характару. Галоўным недахопам была нестача абутку. У часе майго пабыту ў Баранавiчах камандзiр роты лейтэнант Барбарыч жалiўся мне, што 50% людзей ня ходзяць на практычныя заняткi, бо мусяць босыя сядзець у казарме. Але напалову зь бядой i гэтая рота скончыла курс перашколеньня й была разьдзеляная групамi й накiраваная на Палесьсе. Адна моцная група знаходзiлася ў Калiнкавiчах i вяла бязупыннае змаганьне з партызанамi, якiя знаходзiлiся ў палескiх лясах. Апошняй ротай, якая скончыла перашколеньня, была рота Лiдзкая, якая гэтак сама была разьдзеляная групамi на паасобныя адрэзкi чыгунак.

Да вясны 1943 году было набрана ў батальёны разам з тымi, што былi перашколеныя i нясьлi службу на чыгунках iз новабранымi ў Баранавiчах i Менску - каля 1000 чалавек. Усе чыгункi на Беларусi ад Арла да Берасьця й ад Полацку да Калiнкавiч ахоўвалася беларусамi. Людзi вельмi сумленна, нават ахвярна выконвалi свае абавязкi, верачы, што яны служаць сваёй Бацькаўшчыне. Шмат зь iх аддалi свае жыццё, стоячы на пастох у часе бамбардаваньняў i ў змаганьнi з партызанамi. У гэтым самым часе немцы пачалi выцiскаць нашых афiцэраў з камандных становiшчаў i замяняць iх сваiмi падафiцэрамi. Усе мае й д-ра Ярмачэнкi iнтэрвэнцыi ў гэтым кiрунку ня мелi нiякага вынiку. Прадстаўнiкi нямецкiх чыгуначных палiцыйных уладаў згадзiлiся з намi ў гутарцы, аднак пасьлядоўна рабiлi сваю працу. Афiцэры з большай амбiцыяй самi выходзiлi са службы. Такiм чынам, былi выцiснутыя са службы Барбарыч, Чайкоўскi, Сажыч i iнш., а Мiкула, пабачыўшы нямецкую палiтыку адносна нашых камандзiраў, кiнуў сваё становiшча афiцэра для сувязi i паехаў у Несьвiж на настаўнiка нямецкае мовы ў настаўнiцкую семiнарыю. Месца ягонае заняў Чайкоўскi, але таксама ня доўга на iм застаўся.

"Беларусы зрабiлi сваю справу, беларусы могуць адыйсьцi".

Пасьля вялiкiх цяжкасьцяў мне ўдалося пераканаць Штрымкэ аб неабходнасьцi пакiнуць пры батальёне хоць аднаго беларускага афiцэра, як прапагандыстага. На гэтае становiшча, не без адпору, згадзiўся Сажыч Язэп. Атрымаў ён тытул кампанiфюрэра i на гэтым становiшчы заставаўся аж да эвакуацыi Беларусi. Мейсцам ягонага ўрадаваньня былi Баранавiчы.

Адносiны немцаў да людзей былi вельмi благiя. Нямецкiя падафiцэры бiлi iх, акрадалi iхны паёк i т.п. Дзякуючы такiм адносiнам, шмат падафiцэраў звольнiлiся лягальна, а некаторыя, разжаленыя, дэзэртыравалi з батальёну. Мiма ўсяго, дзякуючы працы Сажыча, батальён захаваўся й сумленна выконваў свае абавязкi датуль, покуль не адыйшоў апошннi нямецкi цягнiк зь Беларусi.

Пасьля эвакуацыi з Беларусi, батальён быў эвакуаваны ў Надрэнiю. Тут людзi батальёну былi ўжытыя, як працоўная сiла на чыгунках Надрэнii. Частка трапiла i ў брыгаду Зiглiнга. Ужо ў жнiўнi 1944 году, даведаўшыся аб лёсе чыгуначнага батальёну, БЦР i я пачалi рабiць стараньнi каб выратаваць адтуль людзей. Удалося выцягнуць толькi аднаго Сажыча. Лёс рэшты людзей нам невядомы.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Арганiзацыя Чыгуначнага Беларускага Батальёну

© Франц Кушаль ()

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.