БЕЛАРУСЬ (последнее)
Сінтэтычныя працы пачатку ХХ ст. у УССР пра ВКЛ
Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.
Украіна ў сінтэтычных даследаваннях гісторыі, якiя пачалі з'яўляцца яшчэ ў ХIХ ст. (Д.Бантыш-Каменскі, М.Маркевіч), разглядалася звычайна як «Малая Русь» і ўпiсвалася ў кантэкст агульнарасійскай гісторыі. Якасна новы этап развіцця ўкраінскай гістарыяграфіі звязаны з творчасцю Міхайла Грушэўскага, гістарычная схема якога сталася не толькі значным унёскам у навуку, але і ідэалагічнай асновай украінскага нацыянальнага руху. У сканцэнтраваным выглядзе канцэпцыя Грушэўскага выкладаецца ў артыкуле «Звичайна схема „руськоi" історіi й справа раціонального укладу історіi східнього слов'янства» (1903), які ва Украіне лічыцца хрэстаматыйным.
У сваёй працы навуковец абгрунтоўвае недарэчнасць традыцыйнай дынастычнай схемы расійскай гістарыяграфіі: Кіеўская Русь — Уладзімірскае княства — Маскоўскае царства, і даводзіць, што Кіеўская Русь была створаная ўкраінска -рускай народнасцю, а Уладзімірска -Маскоўская — вялікарускай. Велізарнае для нашае тэмы значэнне мае выкладзеная ў дадзеным артыкуле тэза, паводле якой «ніякія матывы не даюць права праігнараваць значэнне беларускае народнасці» 1. На думку Грушэўскага, Вялікае Княства Літоўскае (далей ВКЛ. — А.П.) было гетэрагенным утварэннем, што ўтрымлівала як літоўскі, так і славянскі элемент. Навуковец падкрэсліваў неабходнасць дыферэнцыяцыі ўкраінскага і беларускага кампанентаў ВКЛ і адзначаў, што ўкраінскія землі «былі досыць механічна» звязаныя з ВКЛ, тады як «беларускія землі мелі непасрэдную сувязь з Княствам, моцна на яго ўплывалі і заставаліся ў складзе ВКЛ да канца». Галоўная выснова, якую Грушэўскі зрабіў з усяго сказанага, выглядае наступным чынам: «Гісторыя Вялікага Княства нашмат цясней звязаная з гісторыяй беларускай народнасці, чым украінска -рускай» 2 (тут і далей курсіў мой. — А.П.).
Цікава, што ў сваёй шматтомавай «Історіі Украіні-Русі» (чацвёрты том якой, прысвечаны гісторыі ВКЛ, выйшаў у 1907 г.) Грушэўскі, звяртаючы ўвагу на «рускія» (то бок украінскія і беларускія) уплывы ў ВКЛ, ужо не праводзіць такой паслядоўнай дыферэнцыяцыі, хоць і адзначае, што «ўжо напрыканцы жыцця Гедыміна большая частка ВКЛ складалася з беларускіх земляў»3 . Мае значэнне таксама і выснова Грушэўскага, што ВКЛ — не гэткі самы палітычны і культурны спадкаемца старажытнай Русі, як і Вялікае Княства Маскоўскае 4.
Нягледзячы на тое, што ўплыў канцэпцыі Грушэўскага на ўкраінскую гістарыяграфію быў вельмі значным, у сінтэтычных працах па гісторыі Украіны пытанні этнічнай характарыстыкі ВКЛ не атрымлівалі дастатковай увагі (гэта можна заўважыць нават у сінтэтычных працах самога Грушэўскага).
Аляксандра Яфіменка ў сваёй «Історіі украінського народа» (1906) зрабіла слушную заўвагу, паводле якой ва ўяўленні навукоўцаў гісторыя ВКЛ часта аддзеленая ад удзельнага перыяду гісторыі старажытнай Русі такім сабе «суцэльна цёмным» прамежкам часу5. На думку даследчыцы, тут павінна весціся хутчэй пра «дзве фазы развіцця таго самага грамадскага арганізму», і можна казаць пра тое, што «між літоўскім і рускім народамі існавала блізкасць яшчэ да таго, як яны з'явіліся перад намі… ў агульным дзяржаўным утварэнні» 6. Але, на думку А.Яфіменкі, Беларусь «знікла як палітычны суб'ект пасля ўваходжання ў склад Літоўскай дзяржавы »7.
Папулярызацыі ўкраінскай гісторыі спрыяла з'яўленне ў 1908 г. «Історії України-Русі» Міколы Аракса. Аўтар гэтае кампілятыўнае працы — аматар-кампазітар і аматар-гісторык — бачыў сваю мэту ў пашырэнні гістарычных ведаў сярод шырокіх народных масаў. Яго кніга, нягледзячы на вострую крытыку з боку Грушэўскага, карысталася вялікай папулярнасцю на пачатку ХХ ст. і была неаднаразова перавыдадзеная ва Украіне ўжо ў наш час. У сваім татальным спрошчванні гістарычнага мінулага Аракс не абыходзіць і ВКЛ. Паводле ягоных словаў, «у гэтым перыядзе нам даводзіцца мець справу не толькі з Украінскім, але і з Літоўскім народам» 8 (іншымі словамі, беларусы ўвогуле не згадваюцца).
Такім чынам, у першае дзесяцігоддзе ХХ ст. пачалося фармаванне мадэрнай украінскай гістарыяграфіі. Хоць пытанні этнічнага характару і не былі грунтоўна высветленыя ў сінтэтычных працах па гісторыі Украіны, вялікае значэнне мела тэза Грушэўскага пра цесную сувязь беларускай народнасці і ВКЛ.
З украінскай пераклаў Андрэй Скурко
ЗНОСКІ:
1 Грушевський М.С. Звичайна схема «русскої» історії й справа раціонального укладу історії східнього слов’янства // Політологія. Кінець XIX — перша половіна ст. Хрестоматія. Львів, 1996. С.172.
2 Тамсама. С.170.
3 Грушевський М.С. Історія України–Русі. Київ, 1993. Т. IV. С.96.
4 Тамсама. С.98.
5 Єфіменко А.Я. Історія українського народа. Київ, 1990. С.112.
6 Тамсама. С.98.
7 Тамсама. С.6.
8 Аракс М. Історія України–Русі. Київ, 1993. С.111.
9 Дорошенко Д. Нарис історії України. Київ, 1992. Т.1. С.113.
10 Голубець М. Веліка історія України. Київ, 1993. Т. 1. С.306.
11 Крип’якевич І.П. Історія України. Львів, 1990. С.113; Палонська–Василенко Н. Історія України. Київ, 1992. Т.1. С.325, 333.
12 Субтельний О. Україна. Історія. Київ, 1992. С.72.
13 Жуковський А., Субтельний О. Нарис історії України. Львів, 1993. С.33.
14 История Украинской ССР. Київ, 1982. Т.2. С.38.
15 Тамсама.
16 Сарбей В.Г., Сергієнко В.Я., Смолій В.А. Історія Української РСР. Навчальний посібник для 8—9 класів. Київ, 1990. С.63.
17 Сергієнко Г.Я., Смолій В.А. Історія України. Навчальний посібник для 7—8 класів середньої школи. Київ, 1993. С.98.
18 Тамсама. С.37.
19 Рибалка І.К. Історія України. Харків, 1995. Ч.1. С.98.; Борисенко В.Я. Курс української історії. Київ, 1998. С.93.
20 Історія України. Курс лекцій / Керівник авторського колективу: Л.Г.Мельнік. Київ, 1991. С. 80.
21 Швидько Г.К. Історія України (XIV—XVIII ст.). Пробний підручник для 8 класу середньої школи. Київ, 1996. С.11.
22 Етнографія України / під редакцієй С.А.Макарчука. Львів, 1994. С.49.
23 Тамсама. С.50.
24 Історія України. Нове бачення / під загальной редакцієй В.А.Смолія. Київ, 1995. Т.1. С.113.
25 Тамсама. С.115.
26 Ісаєвич Я.Д. Україна давня і нова. Львів, 1996. С.201—202.
27 Тамсама. С.43.
28 Ісаєвіч Я.Д. Мовний код культури // Дніпропетровській історіко–археографічний збірник. Дніпропетровськ, 1997. Вып.1. С.293.
29 Яковенко Н. Нарис історії України (від найдавніших часів до кінця XVIII ст.). Київ, 1997. С.90.
30 Гл.: Лашкевіч Г. Беларусь і беларусы ў польскіх падручніках па гісторыі // БГА. 1997. Снежань. Т.4. Сш.1—2. С.163.

Опубликовано 25 ноября 2010 года
Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Сінтэтычныя працы пачатку ХХ ст. у УССР пра ВКЛ
подняться наверх ↑
ССЫЛКИ ДЛЯ СПИСКА ЛИТЕРАТУРЫ
Стандарт используется в белорусских учебных заведениях различного типа.
Для образовательных и научно-исследовательских учреждений РФ
Прямой URL на данную страницу для блога или сайта
Полностью готовые для научного цитирования ссылки. Вставьте их в статью, исследование, реферат, курсой или дипломный проект, чтобы сослаться на данную публикацию №1290696972 в базе LIBRARY.BY.
подняться наверх ↑
ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!
подняться наверх ↑
ОБРАТНО В РУБРИКУ?
Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.
Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций