Даўгатэрмiновыя наступствы для здароўя людзей у Беларусі у выніку Чарнобальскай катастрофы

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Даўгатэрмiновыя наступствы для здароўя людзей у Беларусі у выніку Чарнобальскай катастрофы. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Автор(ы):
Публикатор:

Опубликовано в библиотеке: 2010-11-25

Паводле прагнозаў, якiя былi зроблены дырэктарам Iнстытуту бiяфiзiкi АН СССР Л.А. Iльiным i выканаўцамi Мiжнароднага Чарно-быльскага Праекту (International Advisory Committe..., 1991), ачоленага МАГАТЭ, адзiным шкодным наступствам пасля аварыi на ЧАЭС магло быць нязначнае падвышэнне частаты ўзнiкнення раку шчытападобнай залозы, якое будзе немагчыма адрознiць ад узроўню спантаннай захворвальнасцi. У сапраўднасцi, статыстычна значнае павелiчэнне гэтай хваробы ў дзяцей Беларусi зарэгiстравана ўжо ў 1990 г., тады як на прыканцы 1998 г. каля 600 дзяцей i падлеткаў былі ўжо прааперыраваны. Такое ж, але ў меншых памерах, падвышэнне захворвальнасцi раку шчытападобнай залозы зарэгiс-травана і ў дзяцей Украiны i Расii. Такiм чынам, для прызнання сапраўднасцi такога значнага падвышэння тырэоiднага раку і абумоўленасцi яго ўзнiкнення апраменьваннем ёдам-131 мiжнародным навуковым iнстытутам спатрэбiлася 6 гадоў.

Такая няздольнасць, цi нежаданне, спрагназаваць сапраўдны ўплыў Чарнобыля на здароўе людзей гранiчна ясна высветлiла глыбокi крызiс афiцыйнай радыёбiялогii. Зазначым, што апраменьванне абсягу шыi і галавы даволi шырока выкарыстоўвалася ў ЗША і iншых краiнах да 60-х гадоў для лячэння такiх дабраякасных хвароб, як танзiлiты, адэноiды і iншыя падобнага кшталту. Падобнае «лячэнне» прывяло да сур'ёзных вынiкаў. У 12 % пацыентаў развiўся рак шчытападобнай залозы, у 37 % – вузлы рознага кшталту. Пры гэтым, 60% пухлiнаў узнiкла ў людзей, шчытападобная залоза якiх была апраменена дозамi 10-60 сГр. Высветлена, што пiк падобнай рызыкi выяўляецца да 20-25 гадоў пасля апраменьвання, але эфекты радыяцыйнага ўздзеяння сягаюць нават да 40 гадоў.

Галоўная выснова даследванняў сведчыць, што «рак шчытападобнай залозы найбольш адчувальны iндыкатар апраменьвання дзяцей нават такiмi малымi дозамi, як 10 сГр.

Прыгадаем з гэтай нагоды дадзеныя 250 тыс. вымярэнняў магутнасцi дозавай нагрузкi на шчытападобную залозу жыхароў Беларусi, зробленыя супрацоўнiкамi Iнстытуту бiяфiзiкi былога СССР з траўня па жнiвень 1986 г. Сярэдняя доза для дарослых склала 154 сГр, для дзяцей - 310 сГр. Пры гэтым, больш за 5 % дзяцей атрымала на шчытападобную залозу звыш 1000 сГр, а некаторыя нават- болей за 5000 сГр.

Агульнавядома, што «ёдавая прафiлак-тыка» часткi жыхароў Беларусi пачалася праз некалькi дзён пасля сумна вядомага 26 красавiка, калi яна была ўжо супрацьпаказана.

Асаблівасці тагачаснага правалу афiцыйных прагнозаў падрабязна пра-аналiзаваны М.У.Малько. Што датычыцца прадбачання на наступныя дзесяцiгоддзi такога небяспечнага эфекту радыяцыi, як тырэоiдны рак, то згодна з незалежным аналiзам, зробленым М.У.Малько, яно наступнае. Магчымы ста-хастычны эфект па раку шчытападобнай залозы для ўсiх жыхароў Беларусi, за выключэннем лiквiдатараў, складае 10-20 тыс. выпадкаў, у тым лiку 1-2 тыс. лятальных. Адсюль – вiдавочныя вялiкiя памеры «нерэалiзаванага» раку, якiя чакаюць нас у будучынi. На нашу думку, праз 20-25 гадоў пасля Чарнобыльскага выбуху будзе назiрацца другi пiк праяўлення тырэоiднага раку.

Што да лейкемiі, то гэтая хвароба лiчыцца добрым «маркёрам» радыяцыйнага апраменьвання. Пасля бамбардаванняў Хiрасiмы і Нагасакi статыстычна значнае падвышэнне лейкозаў пачало назiрацца з 1950 года.

Як паказана ў сучасных даследваннях (Беларусь, Украіна, Расія), ўзрастання колькасцi гемабластозаў, уключна дзiцячай лейкемii, да 1995 г. не было выяўлена. У гэтай сувязі на згаданай Канфэрэнцыi ў Вене было заяўлена, што нi для узнiкнення лейкемii, нi для iншых ракавых захворванняў, апрача тырэоiднай карцыномы, нiякай дадатковай рызыкі не выявіцца.

Мiж тым, на гэтай жа канфэрэнцыi былi прадстаўлены сур'ёзныя дадзеныя пра падвышэнне частаты лейкемii i iншых ракавых захворванняў у тры разы менавіта ў лiквiдатараў. Акрамя таго, у жыхароў Гомельскай вобласцi (найбольш забруджаннай часткі Беларусi) выяўлена павелiчэнне захворвальнасцi і падвышэнне каэфiцыенту рэгрэсii для ракаў тоўстага кiшачнiка і прамой кiшкi, капшука, нырак i шчытападобнай залозы (Акеанаў, Якімовіч, 1996). У наступным артыкуле (1999) тыя ж аўтары паказалi існаванне дакладнай залежнасцi памiж частатой ракавых захворванняў i шчыльнасцю забруджання раёнаў радыёнуклiдамi. А.Ф.Цыб адзначае, што пiк радыёгенных лейкозаў у лiквiдатараў, якiя працавалi ў 1986-1987 гг., быў зарэгiстраваны праз 4-5 гадоў з моманту аварыi, і кожны другi выпадак лейкозу радыяцыйна абумоўлены.

Сёння ўжо вядома, што пры параўнаннi з неапрамененымi дзецьмi, (гаворка пра немаўлят Грэцыi), якiя былi апраменены ў вынiку аварыi на ЧАЭС ў лоне мацi, частасць лейкемii была павялiчана ў 2,6 разы. Высновы зроблены на аснове параўнанняў двух кантрольных груп дзяцей, якiя нарадзiлiся адпаведна ў перыяды з 1980 па 1985 гг. i з 1987 па 1990 гг.. Пры гэтым адзначана, што народжаныя ў рэгiёнах з павялiчанымi ўзроўнямi забруджання мелi больш высокую захворвальнасць на лейкемiю. Вядома, што дзiцячая лейкемiя – гэта асобная назалагiч-ная форма, якая абумоўлена адпаведнай генетыч-най анамалiяй на 23 храмасоме. Шчыльнасць забруджання Грэцыi чарнобыльскiм цэзiем-137 складала 100-1000 Бк/кг альбо 30-300 кБк/м2, сярэдняя вылiчаная доза апраменьвання каля 2 мЗв. Таму аўтары гэтага даследвання лiчаць, што дзiцячая лейкемiя можа быць следствам апраменьваннем цяжарнай жанчыны вельмi малымi дозамi.

Падвышаная частата ўзнiкнення дзiцячай лейкемii была выяўлена i пры аналiзе дадзеных Нямецкага Дзiцячага Ракавага Рэгiстру, але аўтары не знайшлi яснай сувязi з радыяцыйнай экспазiцыяй. На наш погляд, становiшча з такiмi стахастычнымi наступствамi апраменьвання, як узнiкненне лейкемii і солiдных ракаў сярод насельнiцтва абшараў Беларусi зараз аналагiчна сiтуацыi 1990 г., калi, насуперак прагнозам, ўпершыню было зарэгiстравана падвышэнне раку шчытападобнай залозы ў дзяцей.

Прымаючы пад увагу тое, што доза вонкавага апраменьвання, атрыманая насельнiцтвам, у некалькi разоў вышэй за максiмальныя разлiковыя ацэнкi (Кеірым-Маркус i iнш., 1995; Крываручка, Навумаў, 1997; Дубіна, Куліш, 1997), варта прызнаць iснаванне сур'ёзнай радыяцыйнай рызыкi для ўсiх людзей, якiя жывуць на забруджаных тэрыторыях.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Даўгатэрмiновыя наступствы для здароўя людзей у Беларусі у выніку Чарнобальскай катастрофы

© Ружа Ганчарова ()

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.