Ацэнка наступстваў Чарнобыльскай катастрофы і ацэнка дозаў апраменьвання ў Беларусі

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Ацэнка наступстваў Чарнобыльскай катастрофы і ацэнка дозаў апраменьвання ў Беларусі. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Автор(ы):
Публикатор:

Опубликовано в библиотеке: 2010-11-25

Такая аценка злучана з вызначэннем уплыву малых доз хранiчнага апраменьвання на здароўе людзей.

Вядома, што 70% усiх радыёактыўных рэчываў, якiя былі выкiнуты з рэактару ў вынiку аварыi на ЧАЭС, выпала на тэрыторыю Беларусi. Рэканструкцыя выпадзенняў ёду-131 паказала, што iм была забруджана ўся краiна. Гэта падцверджана і дадзенымi Беларускага Камiтэту па гiдраметэаралогii і Атласу забруджання Еўропы. Паказнiкам для падзелу раёнаў на чыстыя і забруджаныя прынята шчыльнасць забруджання 137Cs, роўная 37 кБк/м2 (1 Кu/км2). Такiм чынам, усё насельнiцтва Беларусi (больш за 10 млн.), а таксама флора і фаўна з 1986 г. знаходзяцца пад уплывам дадатковага радыяцыйнага iянiзавальнага апраменьвання.

Назапашаныя за 13 гадоў дадзеныя эпiдэмiялагiчных i лабараторных даследаванняў даюць магчымасць прааналiзаваць аддаленыя наступствы Чарнобыльскай катастрофы.

Ацэнка паглынутых дозаў досыць складаная і да гэтага часу не зусiм вырашаная праблема.

Абагуленыя і найбольш поўныя дадзеныя былi прадстаўлены на Мiжнароднай канфэрэнцыi «Адно дзесяцiгоддзе пасля Чарнобыля: падсумаванне наступстваў iнцыдэнту» (Вена,1996 г.). Паводле гэтых матэрыялаў, лiквiдатары, якiя працавалi ў 1986-1987 гг., атрымалi ў сярэднiм прыкладна 100 мЗв, а некаторыя з iх – 250-500 мЗв. Вылiчаная сярэдняя эфектыўная доза за перыяд з 1986 па 1995 гг. для насельнiцтва з раёнаў пiльнага кантролю з узроўнем забруджання болей за 555 кБк/м2 (15 Кu/км2) складае 50-60 мЗв, а для насельнiцтва, якое жыве на менш забруджаных тэрыторыях, – 6-20 мЗв.

Ацэненая калектыўная эквiвалентная доза за гэты ж тэрмiн для 7 млн. чалавек, якiя пражываюць у Беларусi, Украiне i Расii на тэрыторыях з узроўнямi забруджання больш за 37 кБк/м2, складае 35000-100000 чалавека-Зв.

Пры ўсёй нявызначанасцi гэтых ацэнак найбольшыя цяжкасцi ўяўляюць разлiкi iндывiдуальных дозаў радыяцыi, якiя атрыманы людзьмi ў 1986 i 1987 гг. Дзеля рэтраспекцыйнай ацэнкi забруджання распрацаваны метад ЭПР-дазiметрыi па эмалi зубоў. Гэты метад прайшоў метралагiчную атэстацыю і дазваляе дакладна вызначаць iндывiдуальную дозу вонкавага апраменьвання ад узроўню фону да некалькiх Гр. Згодна з даследваннямi I.Б. Кеiрым-Маркуса i iнш. (1995), доза вонкавага g-апраменьвання, атрыманага людзьмi ў 1986-1987 гг., аказалася значна большай за максiмальныя разлiковыя ацэнкi. Так, медыянная доза для насельнiцтва Навазыбкаўскага раёна складала 290 мГр, а найбольшыя iндывiдуальныя дозы былi ў 5-6 разоў вышэй. Такiм чынам, сучасныя даследаванні сведчаць пра неабходнасць рэтраспекцыйнага пераразлiку дозаў.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Ацэнка наступстваў Чарнобыльскай катастрофы і ацэнка дозаў апраменьвання ў Беларусі

© Ружа Ганчарова ()

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.