ТАПАНіМіЯ ЯК УВДСАБЛЕННЕ ЖЫЦЦЯ і БЫТУ НАРОДА НА БЕЛАРУСІ

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему ТАПАНіМіЯ ЯК УВДСАБЛЕННЕ ЖЫЦЦЯ і БЫТУ НАРОДА НА БЕЛАРУСІ. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-11-25

Каштоуным пластом нашай народнай тапаніміі, апроч гістарычных найменняу, з'яуляюцца назвы населеных пунктау, у якіх увасоблены геаграфічныя i прыродна-кліматычныя свосасаблівасці роднага краю, характар вытворча-прафесійнай дзейнасці людзей, спосабы i формы задавальнення імі cвaix матэрыяльных i духоуных патрэб. Як ужо наказана у папярэднім раздзеле, многія гітарычныя тапонімы таксама найцяснейшым чынам звязаны з геаграфічнымі i прыродна-кліматычнымі фактарамі, бо яны узнікалі па берагах рэк i азёр, г. зн. у месцах, дзе найлепш за усе можна было ладзіць жыццё чалавеку.

Нашы продкі ахвотна выкарыстоувалі асаблівасці мясцовага ландшафту у назвах населеных пунктау. I гэта надзвычай важна для рэтраспектыунага вывучэння геаграфічных i прыродна-кліматычных умоу роднай зямлі, бо пад уплывам часу i асабліва пад уздзеяннем вытворча-гаспадарчай дзейнасці чалавека акаляючае яго асяроддзе всльмі істотна змяняецца, а назва вёскі ці горада, у якой адлюстраваны тыя ці іншыя асаблівасці застаецца.

Працавіты беларускі народ любіу спрадвеку называць месцы свайго пражывання словамі, якія увасаблялі характэрны для таго ці іншага куточка нашай зямлі від вытворча-гаспадарчай дзейнасці. Каштоунасць такой катэгорыі тапанімі ніяк нельга прыменшваць, бо на падставе яе можна дакладна уявщь, чым некалі займаліся нашы далёкія i блізкія прашчуры.

Умовы жыцця кожнага народа i у далёкім мінулым вымушалі многа займацца будауніцтвам рознага роду вытворчых аб'ектау, жылля. Без такой дзейнасці нельга было існаваць чалавеку i раней, i цяпер. А калі улічыць, што беларусау да гэтага яшчэ абавязвалі i частыя разбурэнні ix тэрыторыі у выніку ваенных дзеянняу, дык без будауніцтва практычна не магло пражыць ніводнае пакаленне людзей. Адсюль зусім заканамернае для нашага народа вельмі пашыранае ужыванне утвораных ад асновы слова буда (невялікае збудаванне, часовае жыллё, леснічоука) назвау сваіх паселішчау. Да таго ж словамі буда i будка называлі i называюць прадпрыемствы для смалакурэння, гонкі дзёгцю, выпальвання драунянага вугалю, вытворчасці паташу, лясныя пасёлкі для будаунікоу, службова-жылое памяшканне чыгуначнага стрэлачніка. Сярод разглядаемай катэгорыі назвау ёсць аднаслоуныя тыпу Буда, Будзішча, Будка, Будча і іншыя, але найчасцей сустракаюцца двухслоуныя утварэнні з азначальным кампанентам: Баравая Буда (Кармянскі раён), Галаучыцкая Буда (Нараулянскі), Журбінская Буда (Касцюкевіцкі), Кісялёва Буда (Клімавцкі), Пясочная Буда (Гомельскі), Усохская Буда (Добрушскі). Магчыма, калі б на Беларусі не было так багата падобных назвау, мы сёння дакладна ведалі б месца нараджэння свайго слыннага земляка, мысліцеля i філосафа, аднаго з самых адукаваных людзей сярэднявечча Сымона Буднага. Вядома ж нам, што ён нарадзіуся у Будах, а ix на нашай геаграфічнай карце — дзесяткі. Вось i разбярыся тут! Ёсць такія назвы населеных пунктау i у суседняй Польшчы, да прыкладу, у Мазовіі, якую некаторыя даследчыкі не супраць назваць радзімай беларускага асветніка.

Здауна людзі, што жылі у нашым краі, займаліся металургіяй, вырабам шкла, што знаходзіць пацвяр-джэнне у шырокім распаусюджанні тапонімау Гута, Гутка вытвараных ад ix назвау. Большасць вучоных выводзщь гэты тэрмін ад нямецкага слова Hutte, якое мае два значэнні: металургічны завод i шкларобны завод. У апошнім значэнні гэта слова, ужываецца i у польскай мове. Усяго на Беларусі налічваецца да сарака населеных пунктау з такой назвай. З мэтай характарыстыкі месцазнаходжання, прызначэння i прыналежнасці гуты часта выкарыстоуваюцца азначэнні: Гута Замошская (Быхаускі раён), Гута Ляшчынская (Крас-напольскі), Старая Гута (Капыльскі), Студзёная Гута (Гомельскі).

Самай жа распаусюджанай у нас назвай вытворчаіга паходжання з'яуляюцца Руда i Рудня, што гаворыць i пра старажытнасць, i пра папулярнасць гэтага віду прафесійнай дзейнасці беларускага народа. Бадай, лягчэй было б назваць адміністрацыйны раён рэспублікі, дзе адсутнічае гэты тапонім, чым пералічыць усе, дзе ён ёсць.

У беларусау, як i у іншых народау, велізарны пласт тапаніміі так ці інакш звязаны з рэлігійнай тэматыкай. I тут няма нічога дзіунага, бо пакуль беларусы прыйшлі да матэрыялістычнага разумення свету, у ix свядомасці многія прыродныя i сацыяльныя з'явы пауставалі у розных містычных, незямных формах.

Тэрыторыя сучаснага рассялення беларусау зазнала на сваім вяку шмат разнастайных рэлігійных плыняу, i прыхільнікі кожнай з ix, калі не свядома, дык падсвядома, не маглі не пакінуць у назвах сваіх паселішчау сляды веравызнання. Самыя старажытныя з ix вядуць нас у далёкія часы язычніцтва, якое яшчэ доуга існавала i пасля таго, як у 988 г. на Pyci было прынята хрысціянства. Апошняе часта уводзілася пад прымусам, шляхам падману i розных абяцанак. Нягледзячы на усе захады, распаусюджвальнікам хрысціянства на заходнерускіх землях не так проста удавалася выкараняць з жыцця i побыту ix насельніцтва спрадвечныя звычаі. Многія з ix працягвалі існаваць i ва умовах панавання прынесенай сюды з далёкай Візантыі хрыстянскай рэлігіі. Гэтым можна растлумачыць, што апошняя не палічыла патрэбным, ці мо не адважылася, пайсці на поунае вынішчэнне назвау, якія мелі прамое дачыненне да культу язычнікау, характэрных для таго перыяду з'яу грамадскага i прыватнага жыцця. Дзякуючы такому збегу акалічнасцяу у беларускую тапанімію Трапіла шмат такіх назвау населеных пунктау ад тых далёкіх часоу, як Багі, Грамніцы (Бог веснавых навальніц i дажджоу), Дыя (Бог неба i агню, магчыма, i ад назвы paкi), Заломнае, Знахары, Коляды. Сляды сівой мінуушчыны добра захаваліся у тапонімах Курган, Курганне, Пагост, Пагосцік, Пагосцішча, Чартоушчына, Явішчы (здань).

Непараунальна больш, чым ад часоу язычніцтва, дайшло да нас назвау, звязаных з хрысціянскай рэлігіяй увогуле i праваслаунай у прыватнасці. У беларускай тапаніміі яна увасоблена даволі багата, мо найлепей, чым якая-небудзь іншая сфера жыцця народа. У назвах такога парадку можна знайсці прозвішчы, што лічацца святым у хрысціянскай рэліги, як Лугустава, Аураамауская. Не паскупіліся нашы продкі i на назвы, у які'х зафіксаваны пасады людзей праваслаунага культу: Дзякі, Ігумен, Папы, Панова Лука, Папоука, Папоуцы, Папоушчына, Рэут (званар), Рэутполе, Старцы (манах, духоуны настаунік веруючых). Часта населеныя пункты атрымоувалі назвы у залежнасці ад тыпу размешчанага паблізу ад ix культавага збудавання, месца захавання людзеи: Каплща, Манастыр,

Манастыры, Монастырок, Скіток (жыллё манахау-пустыльнікау), Царковішча, Царкоуе, Царкоушчына. 3 праваслаунай царквой прама ці ускосна звязаны такія тапонімы, як Багі, Звонец (магчыма, ад ракі Звонка або расліны аналагічнай назвы: Званец), Званіца, Іконкі, Крыжы, Крыжоука, Крыжовы Лог, Кеты, Рызы, Свяціца, Святое, Святазер'е, Святоцк, Святы Дух, Хрост (варыянт транскрыпцыі ад слова хрэст), Храсты, Царкоунікі.

Здауна i па сённяшш дзень пэуная частка беларусау выспаведвае каталіцкую рэлігію, таму невыпадкова, што знайшлося i ей месца у нашай тапаніміі. 3 такой яе катэгорыі назавём наступныя: Баля-Касцельня, Біскупка (ад біскуп — вышэйшае духоунае звание у католікау), Кальварыя (каталіцкае свяцілішча на месцы старажытных пахаванняу), Кляшторнае (кляштар—каталіцкі манастыр), Ксянзоушчына, Плебанішкі (ад літ. клебонас—ксёндз), Плябанауцы, Плябанцы, Падкасцельцы.

Што ж датычыць тапонімау,звязаных з іудзействам i ісламам, прадстаунікі якіх здауна пасяліліся на беларускай зямлі, дык яны у назвах нашых населеных пунктау не засведчаны. I гэта не ад таго, што у яурэяу i татарау мо няма звычкі такімі словамі называць свае паселішчы. На карэнных тэрыторыях гэтых нацый даволі часта практыкуецца такое. Калі ж на Беларусі адсутнічаюць тапонімы іудзейскага i ісламскага паходжання, дык толькі таму, што тут гэтыя віды рэлігій не маглі дасягнуць такога пашырэння, каб займець сабе права на увасабленне у назвах населеных пунктау, дзе было сканцэнтравана яурэйскае ці татарскае насельніцтва.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: ТАПАНіМіЯ ЯК УВДСАБЛЕННЕ ЖЫЦЦЯ і БЫТУ НАРОДА НА БЕЛАРУСІ


Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.