МОВА ЗЯМЛІ — ПАМЯТКА ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему МОВА ЗЯМЛІ — ПАМЯТКА ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-11-25

На спадчыну ад мінулых пакаленняу нам дасталася велізарная колькасць назвау населеных пунктау, рэк i азёрау, палёу i сенажацяу, урочышчау i іншых геаграфічных аб'ектау. На зямлі нашай Бацькаушчыны, бадай, не знойдзеш аніводнай народнай назвы, якая б узнікла выпадкова, без прычыны. І калі уважліва прыгледзецца, дык заусёды вызначыш, што вынікае яна з нейкіх асаблівасцей прыроднага асяроддзя, умоу вы-творчай дзейнасці жыхароу i вельмі часта звязана з гістарычным мінулым чалавека. Сам народ ніколі не назаве свае паселішча словам, якое у чымсьці не адпавядала б, а тым больш пярэчыла б ісціне. He дзіва, што адзін з паэтау пісау:


Народ умее цёплым словам


Радзімы край свой прыласкаць.


Да гэтых слоу хацелася б дадаць: не толькі цёплым, але i трапным, праудзівым. Ці не таму часта, высветліушы да пэунага часу незразумелую нам назву горада ці вескі, мы лепш пачынаем разумець ix мінулае, асаблівасці жыццядзейнасці людзей, ix звычкі i норавы?


Выключэнні могуць быць толькі у дачыненні да назвау, якія у далёкім мінулым маглі навязаць людзям розныя прыгнятальнікі у мэтах прыніжэння ix чалавечай годнасці. Менавіта з такой несправядлівасцю звязваюць з'яуленне назвау г. Прапойск (цяпер Слаугарад), в. Цурневічы (цяпер Луговая Баранавіцкага р-на). Адносна апошняй існуе такая легенда. У мінулым гэта веска называлася Невічы, але пры удакладненні геаграфічных назвау населеных пунктау данай мясцовасщ хтосьці з па мешчыкау дадау спераду да яе тры літары дур i атрымауся, як таго ён i жадау, досыць зняважлівы для яго сялян тапонім.


Падобных да вышэй прыведзеных абразлівых назвау на беларускай тэрыторыі было няшмат. Калі хтосьці навязвау людзям брыдкую назву, яна надоуга не прыжывалася i уступала свае месца той, што падбірау сам народ, зыходзячы са cвaix мясцовых умоу. Значна больш было не зусім мілагучных назвау населеных пунктау. I тут здзіуляцца няма падстау. Жыццё нашых далёкіх продкау стагоддзямі працякала у нялёгкіх сацыяльна-эканамічных умовах, пры няспынным супрацьстаянні неспрыяльным прыродным з'явам. Сялянскаму люду даводзілася у цяжкай, упартай барацьбе адваёуваць у балот i лясоу участкі зямлі, каб пераутварыць ix у палі i пашы. Дасягнутая у такім змаганні з прыродай перамога не заусёды давала жаданыя вынікі. З нанова створаных зямельных участкау здымаліся нізкія ураджаі, часта на палі наступалі балоты, на раскіданыя уздоуж берагоу рэк i азёрау паселішчы набягалі зграі галодных ваукоу, для лову якіх ладзілі спецыяльныя ямы. Нярэдкімі гасцямі тут бывалі мядзведзі, лісы i іншыя дзікія звяры. Адсюль у спрадвечных назвах населеных пунктау Беларусі тапонімы Бясхлебічы, Воучая Яма, Галодшчы, Гніліца, Дзікае, Забалоцце. Пусты Вугал, Чорная Гразь i шмат да ix падобныя. Таму нельга нам абвінавачваць сваіх прашчурау, што яны не знайшлі для наймення родных куточкау прыгожых, ласкавых для слыху слоу. Для нашых непісьменных продкау, відаць, найважней за усе было не траскучае, а праудзівае слова, незалежна ад яго знешняй гукавай афарбоукі, успрымания на слых. Навошта ж было саромецца таго, што арганічна упляталася у змест самога жыцця?


Шмат тапонімау, што дайшлі да нас ад часоу далёкай мінуушчыны, па розных прычынах часта чымсьці сёння не задавальняюць жыхароу, асабліва тых, хто жыве не у ладу са сваей гісторыяй. Больш за усе наракаюць, што старажытная назва не дапасоуваецца да сучаснага жыцця. А калі разабрацца, дык чаму яна павінна дапасоувацца? Назва ж з'явілася на свет дауным-дауно i зусім не абавязана увасабляць у сабе сённяшні дзень. Кантрастнасць паміж імі зусім нармальная з'ява i яе ня варта баяцца ці пазбягаць. Наадварот, яе можна выкарыстоуваць у самых розных ракурсах.


Думаецца, няма аніякай патрэбы даказваць, што часта нехарактэрныя, кантрастныя нашым дням геагра-фічныя назвы праз метад параунання дазваляюць больш выразна убачыць дасягнутае людзьмі у працэсе ix шматвяковай стваральнай працы. Нездарма ж мы у многіх выпадках пры лагічных абгрунтаваннях той ці іншай з'явы для большай пераканаучасці прыбягаем да гісторыка-параунальнага аналізу, самую апошнюю ста-дыю развщця той ці іншай з'явы супастауляем з тым, чым яна была на сваім зыходным рубяжы. Старажытны тапонім — гэта проста знаходка у імкненні выявщь пераемнасць паміж далёкім мінулым i сённяшшм днём, гісторыяй i сучаснасцю. Так што не будзем палохацца кантрастнасці паміж паняццем, якое укладваецца у гістарычны тапонім, i зместам нашага сучаснага жыцця, бо яна абумоулена самім ходам паступальнага развщця грамадства.


Кантрастнасць паміж старажытнай назвай вёскі ці горада i ix сучасным жыццём дае невычэрпны i каштоуны матэрыял для выхавання маладых пакаленняу. Без усякага сумнення, кожнага падлетка зацікавіць, чаму яго родная веска носщь назву Чорная Гразь, Халопкавічы, Фальварак, Сярмяжка i да ix падобныя. I тут бацькам хочаш не хочаш давядзецца выступаць перад сваімі дзецьмі у ролі краязнауца, а пры неабходнасці нават i самому звярнуцца да пстарычнай, даведачнай літаратуры, каб знайсці адказы на магчымыя пытанні.


3 ycix тапонімау цывілізаваныя людзі найбольш паважаюць, шануюць тыя, што дайшлі да сучаснасці ад самых старажытных часоу. Звычайна такія назвы маюць пэуныя адступленні ад лекскі новай літаратурнай мовы, а не дык i зусім адсутнічаюць у ей, з цяжкасцю паддаюцца растлумачэнню, што 3'яуляецца падставай узнікнення самых неверагодных легендау аб ix , паходжані, часта досыць цікавых паводле зместу блізкіх да кapоткіх мастацкіх апавяданняу. Практычна у нас на Беларусі няма ніводнай гістарычнай назвы, пра якую не была б складзена адна ці некалькі легендау аб яе паходжанні.


Не з'яуляецца выключэннем з гэтага правіла i сама


сталіца Беларусі Мінск. калі згодна адной легендзе ён бярэ сваю назву ад мясцовай рэчкі Менка, дык друга'я, цяпер ужо адхіленая, была звязана з размяшчэннем гэтага старажытнага горада у месцы, дзе адбывауся інтэнсіуны абмен (адсюль — Менск) таварамі паміж тубыльскімі i прыезджымі купцамі. Як бачым, кожная з легендау даволі праудападобная, грунтуецца на лінгвістычным матэрыяле. Не выпадкова таму у старажытнасці назву нашай сталіцы вымаулялі i пісалі не так, як гэта мы робім сёння — Мінск, а Менеск, Менск, дзе выразна прысутнічае корань слова мен.


Калі ж беларускія землі апынуліся пад уплывам культуры Рэчы Паспалітай, у службовым справаводстве беларускую мову пачалі паступова замяняць польскай мовай, стала відавочным, што старажытнае напісанне Менеск, Менск не адпавядае патрабаванням апошняй, бо нагадвала яго жыхарам пра штосьці свае, роднае. Да таго ж, у Польшчы ужо добра вядомым быу уласны горад Мінск-Мазавецкі. Адсюль, значыць, i назву горада патрэбна было пісаць не Менеск (Менск), а Мінск. Так яно i атрымалася на практыцы: спачатку у розных службовых дакументах, а пазней i у літаратуры замест звыклага Менеска (Менска) сталі ужываць Мінск. На гэты фактар не звярнулі аніякай увагі i царскія чыноунікі, пасля таго як Мінск у выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) быу далучаны да Расійскай імперыі.


Аднак гэта перакручаная на польскі лад назва ніколі не задавальняла шчырых беларусау-патрыётау. Таму як толькі з перамогай Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. узнікла рэальная магчымасць беларускага на-цыянальна-культурнага адраджэння, i Мінск стау ста-ліцай БССР, неузабаве яе урад прыняу рашэнне назы-ваць яго Менск. Жыхары горада, як i увесь беларускі народ, з разумением успрынялі гэты справядлівы акт маладой беларускай дзяржавы, бачачы у ім важны крок да усталявання новага жыцця на трывалым на-цыянальным грунце.


На жаль, наш нацыянальна-культурны Рэнесанс у міжваенны перыяд быу гранічна кароткатэрміновым. 3 разгулам сталінска-яжоуска-берыеускіх рэпрэсій стау наносщца удар за ударам па нацыянальных заваёвах беларускага народа, i таму прызналі нават немэтазгодным захоуваць назву яго сталіцы у старажытным напісанні. Палічьлі за лепшае пісаць па-ранейшаму, г. зн. па-польску. Цяпер, калі звязаная з развщцём грамадскага жыцця дэмакратызацыя міжнацыянальных адносін абудзіла этнічную самасвядомасць людзей, выклікала у ix прагу да ведау свайго гістарычнага мінулага, усе больш i больш раздаецца галасоу аб вяртанні Мінску яго спрадвечнай назвы Менск. I я лічу, што гэта зусім абгрунтаваныя жаданні. Гістарычная справядлівасць рана ці позна павінна узяць верх.


Шмат таямнічага утойваецца i у назвах некаторых нашых абласных цэнтрау. Паводле шчаслівага збегу акалічнасцей так сталася, што усе яны маюць даволі багатае гістарычнае мінулае, а гэта дае падставы для узнікнення розных легендау аб паходжанні ix назвау. Прычым дапытлівы чалавечы розум па некаторых з ix яшчэ i па сённяшні дзень не дакапауся да ісціны, пра-цягваючы задавальняць сваю зацікауленасць усяго толькі здагадкамі, гіпотэзамі. Узяць, да прыкладу, Го-мель. Хаця многія вучоныя ледзь не катэгарычна вы-водзяць яго са старажытнага тэрміна галила (гамола) — магіла, узгорак, сёй-той на узроуні спрошчанага падыходу да разгадкі схільны тлумачыць этымалогію тапоніма тым, што паблізу горада, размешчанага на рацэ Сож, было мелка, i людзі, каб папярэдзіць адзін аднаго у час руху па вадзе, выкрыквалі «Го-го-го! Мель!» Не навукова, але досыць займальна!


Не задаволіуся народ i навуковым вытлумачэннем этымалогіі тапоніма Магілеу. 3 пункту гледжання наву-кі тут усе вельмі проста: у аснове яго дахрысціянскае асабовае імя Магіла, да якога дадаецца суфікс -ёу. Та-кіх назвау населеных пунктау патранімічнага пахо-джання ва усходнеславянскіх народау нямала. Але у беларускім народным паданні існуе наконт гэтага дaвoлi цікавае меркаванне, якое у свой час захапіла i фантазію Я. Купалы. Паводле існуючай легенды, Магілёу быу закладзены ля магілы бясстрашнага змагара з сацыяльнай несправядлівасцю Машэкі. Вось гэты фальклорны сюжэт i апрацавау народны пясняр Я. Купала для сваей паэмы «Магіла льва», а Е. Міровіч i В. Вольскі паклалі яго у аснову п'есы «Машэка». Распаусюджанню легенды садзейнічала i напісанне беларускім кампазітарам Р. Пукстам оперы «Машэка».


Не пашчасціла на легенды астатнім абласным цэнтрам Беларусі—Брэсту, Віцебску, Гродне. Назву першага выводзяць— i зусім справядліва — ад слова бяроста 'бярозавая кара', таму выказваюцца слушныя думкі вярнуцца да яго старажытнай летапіснай назвы Берасце (Бярэсце).


Горад на Гродзеншчыне Ваукавыск. Любы чалавек без адпаведнай тапанімічнай падрыхтоукі раскладзе яго на два словы воук i вые. У простанароддзі, між тым, i сапрауды жыла i працягвае жыць такая думка. А вось у вучоных наконт гэтага не існуе адзінага меркавання. Няма рознагалоссяу паміж імі толькі адносна першай часткі назвы горада — воук як драпежная жывёліна. Што ж датычыць другой часткі тапоніма, дык многія перакладаюць яе, як выя, што на старажытнарускай мове азначае шея альбо высь (вышыня). Гэта, на думку добрага знауцы беларускай тапаніміі В. А. Жучкевіча, ёсць пераробка з выйск. Пэуныя падставы выводзщь другую частку слова разглядаемага тапоніма з высь (вышыня) маюцца, бо i сапрауды паблізу Ваукавыска знаходзяцца узвышшы. Аднак больш прыхільнікау такой версіі, што яго назва узнікла тады, калі у горадзе вялікі князь прымау служылых людзей, у абавязкі якіх уваходзіла у час палявання выць па-воучаму, каб прывабіць звера.


Прывядзём i яшчэ даволі цікавую i незвычайную легенду пра паходжанне Ваукавыска. У старажытнасці, як засведчана у паданні, тут жылі продкі славян неуры, якія раз у год пераутвараліся у ваукоу. Відавочна, па гэтай прычыне i пазней некаторыя народы прысвойвалі беларусам пры патрэбе умець пераувасабляцца у ваукоу. Згодна з легендай падзеі разгортваліся такім чынам: «Калі ворагі выклікалі на бой мясцовае войска, насустрач іm з туману выбегла зграя ваукоу. Ворагі, спалоханыя чуткамі пра здольнасць тутэйшых людзей раз у год станавіцца ваукамі i у такім выглядзе перагрызаць горла праціунікам, у страху разбегліся. Воіны мясцовага князя, прыйшоушы на поле бою, не адшукалі тых, хто ix выклікау, аднак, убачыушы звяроу, усе зразумелі». Цяпер наурад ці знойдзецца хоць адзін чалавек, які б палічыу гэтае паданяе за прауду. А раней жа верылі калі не усе, дык многія, таму не выпадкова выявай на гербе гэтага горада стау «Выючы воук».


На першы погляд нічога няма больш простага, як вытлумачыць этымалогію назвы горада Клецк Мінскай вобласці, у якой бачыцца нешта зусім блізкае з шырока распаусюджаным на Беларусі традыцыйным сялянскім будынкам клець для захавання рознай маёмасці. Аднак , не варта адразу ж згаджацца, бо i тут нас таксама чакаюць розныя версіі. Найбольш праудападобную выказвае правадзейны член Геаграфічнага таварыства СССР А. Рогалеу. Ен не пагадзіуся звязваць назву гэтага горада ні з клеццю, ні з рускім дыялектным словам клечь 'бярозавыя парасткі, ні з беларусюм клечанне 'зеляніна, якой упрыгожваюць хату на Сёмуху, а лічыць з прычыны наяунасці у тапоніме суфікса -ск, што ён паходзщь ад назвы ракі, якая, прауда, не захавалася да нашых дзён, але магла упадаць у раку Лань, на якой стать Клецк.


Схільных да фантазіі былых i цяперашніх жыхароу горада Бярозы (да 1939 г. Бяроза-Картузская) Брэсцкай вобласці зусім не задавальняу i не задавальняе просценькі варыянт вытлумачэння яе назвы ад адной з самых распаусюджаных на Беларусі парод ліставых дрэу бярозы. Населеных жа пунктау з такім іменем у нас дзесяткі. Мо каб не быць падобнымі да ix, людзі i захоуваюць у памяці арыгінальную легенду аб паходжанні свайго горада? Яе так запісау рэдактар Бярозаускай раённай газеты «Маяк камунізму» Я. Сяленя. «...Блукау на свеце сляпы стары з хлопчыкам-павадыром. Каб пазбавіцца сваей слепаты, шукау стары дапамогі у розных краінах; якіх толькі знахароу не наведвау, якія толькі зеллі не спрабавау! Але усе дарэмна: збавенне ад хваробы не наступала. I вось даведауся сляпы, што ёсць на зямлі такое месца. дзе усялякія хваробы вылечваюць... крыніцы жывой вады. Доуга цягнуліся ix пошукі. I аднойчы хлопчык прывёу старога у бярозавы гай, наскрозь пранізаны сонечным святлом. У ім струменіу крыштальна чысты ручай і білі свежыя крынічкі. Стомленыя вандроунікі паспрабавалі крынічнай вады, а потым хворы акрапіу ею свае вочы... I ад быуся цуд — перад старым адкрыуся ва ycім харастве навакольны свет.


У падзяку за свае вылячэнне ён, чалавек багаты, вырашыу пабудаваць у бярозавым rai кляштар, з якога i пачауся цяперашні горад».


Цікава складзена, нічога не скажаш. Галоунае тут не верагоднасць, а імкненне людзей авеяць паходжанне назвы сваей малой радзімы нейкай таямнічасцю i прывабнасцю, каб парадзщь у новых пакаленняу любоу i павагу да сваей бацькаушчыны. I трэба сказаць, што такімі высакароднымі пачуццямі надзелены душы жыхароу Бярозы. Шануючы памяць пра мінулае, яны i пасёння не пагаджаюцца што ад назвы ix горада па невядомых прычынах адкінута яго другое слова Картузская, бояно ж зусім невыпадковае, звязанае з іменем каталіцкага манаскага ордэна картазіянцау (картузау), які тут заклау у 1648 г. будаунщтва кляштара. Пад назвай Бяроза-Картузская гэты населены пункт упамінауся у час перагаворау Пятра I з польскім каралём Аугустам II у мэтах арганізацыі сумеснай барацьбы са шведамі у гады Пауночнай вайны; меу дачыненні і да службы тут у 30-х гадах XIX ст. вядомага рускага дробнабуржуазнага рэвалюцыянера Міхаіла Бакуніна, да дзейнасці паустанцкіх атрадау Кастуся Каліноускага. 30-я гады XX ст. адзначаны жорсткімі катаваннямі i у Бяроза-Картузскім канцэнтрацыйным лагеры змагароу за нацыянальную незалежнасць Заходняй Беларуci, Заходняй Украіны i Літвы ад буржуазна-памешчыцкай Польшчы. Ужо гэтага далека не поунага пераліку гістарычных фактау дастаткова, каб гораду вярнуць яго поуную назву Бяроза-Картузская. Рэабілітацыя старога імя прадыктавана яшчэ i чыста практычнымі меркаваннямі: аблегчыць работу органау сувязі па размеркаванні да адсылкі карэспандэнцыі у гэты горад, паколькі падобныя да яго назвы не рэдкасць на тэрыторыі нашай рэспублікі.


3 зайздроснай упартасцю, ад самога моманту заснавання у 1954 г. Лепельскага краязнаучага музея, б'ецца яго калектыу над разгадкай гэтай, здавалася б,зусім просценькай па cвaiм вымауленні назвы раённага цэнтра. Але не усе так легка, калі глыбока унікнуць у сутнасць справы. Не задавальняючыся беларускімі версіямі аб паходжанні роднага горада, яны звярнуліся дa cвaix калег з суседніх рэспублік, бо шматвяковая гісторыя Лепеля мае шмат агульнага з іншымі народамi. Аутары адказау не паутараюць адзін аднаго.


Калі прафесар Адэскага універсітэта А. Качубшскі выводзіць слова лепель з латышскага ліепа 'ліпа', дык работнікі Рыжскага музея гісторыі, літаратуры i мастацтва імя Я. Райніса лічаць, што яно паходзщь ад (латышскага лепе ці літоускага лепеле i як у першым, так i у другим выпадку абазначае 'жоутыя гарлачыкі' (німфеі).


Здаецца, на гэтым можна было б паставіць кропку, але нядауна у спрэчку умяшалася тапаніміст з Міншчыны Р. Аучыннікава i з усей катэгарычнасцю заявла, што слова лепель прыйшло да нас з фіна-угорскіх моу (леп) i перакладаецца альховы. Спрачацца з ей няма сур'ёзных падстау, бо i сапрауды у гэтым раёне указаная парода дрэу з'яуляецца адной з самых распаусюджаных.


Аднак, нягледзячы на усе вышэй сказанае пра этымалогію тапоніма Лепель, навуковы супрацоунік краязнаучага музея I. Януш так заявіу у сваім артыкуле:


«I па сённяшні дзень мы не можам з упэуненасцю i канчаткова сказаць, адкуль прыйшла гэта назва». Пагодзімся i мы з такой думкай. Няхай спецыялісты i аматары у галіне беларускай тапанімікі працягваюць весці пошукі, працаваць над гэтай загадкай, папауняючы нашы веды пра народныя назвы гарадоу i вёсак.


Цікавыя легенды аб сваім паходжанні маюць не толькі буйныя, сярэднія i дробныя гарады Беларусі. Дапытлвы розум, багатая фантазія жыхароу многіх вёсак, асабліва з назвамі сапрауды народнымі, гістарычнымі, а не напрыдуманымі, пазбауленымі усялякай творчасці i разважлівасці функцыянерамі, данеслі цяперашнім пакаленням шмат захапляючых всрсій пра паходжанне такіх тапонімау, а сям-там працягваюць складацца пра ix легенды i па сённяшні дзень, узбагачаючы наш вусны беларускі фальклор.


Чым жа, скажам, не цікава апавядаецца у народзе пра факт узнікнення вёскі Люцінка, у якой колькі гадоу свайго творчага жыцця правёу пачынальнік беларускай літаратуры В. I. Дунін-Марцінкевіч? Як няцяжка здагадацца, назва паходзщь ад жаночага імя Люціна. Але ж чаму менавіта Люціна, а не якое-небудзь іншае імя жанчыны? Паданне дае пераканаучы адказ на гэта пытанне. Люцінка была дачкою пана-прыгоншчыка тых мясцін, які у вольны час любіу займацца верхавой яздой. Аматарам яе стала i дачка пана. Аднойчы яна выбралася на прагулку на дрэнна аб'езджаным маладым жарэбчыку. I трэба ж такому здарыцца, што пад пярэднімі нагамі каня выпадкова апынулася птушка. Успуджаны конь перастау слухацца свайго ездака i галопам кінууся да рэчкі. Цяжка сказаць, чым бы усе гэта закончылася, не апыніся на шчасце Люцінкі каля рэчкі сын аканома. Ен спыніу каня i выратавау дзяучыну з бяды. Абрадаваны пан іменем сваей дачкі i назвау тую вёску.


Легенда прыгожая, са шчаслівым канцом. Але куды больш у нашага народа трагічных версій пра паходжанне вёсак, бо у ix сапраудным жыцці было больш гаротнага, чым радаснага. Для захавання у нашай памяці падзей сівой мінуушчыны у аднолькавай ступені важна ведаць, перадаваць ад пакалення да пакалення i радасныя, i самотныя легенды, звязаныя з імёнамі населеных пунктау. I якая вялікая карысць была б, каб у нашага народа, асабліва моладзі, знайшліся апантаныя клопатамі аб яго лесе людзі, якія маглі б максімальна поуна сабраць, літаратурна апрацаваць i выдаць такія легенды! Гэта ж наш бескаштоуны ricтaрычны i духоуны скарб. I яго як мага хутчэй трэба адшукваць i запісваць у першую чаргу па тых населеных пунктах, якія пакідаюць людзі, ратуючыся ад чарнобыльскай бяды.


Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: МОВА ЗЯМЛІ — ПАМЯТКА ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ


Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.