ЖЫВАПІС НА БЕЛАРУСІ 14—16 СТАГОДДЗЯЎ
Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.
У 14—16 стагоддзяў адбываецца імклівае развіццё выяўленчага мастацтва –жывапісу, графікі, скульптуры. Іх вызначае шэраг узаемазвязаных стыляў - готыка, рэнесанс, маньерызм. На характар выяўленчага мастацтва аказалі таксама значнае ўздзеянне багатыя традыцыі візантыйскай і старажытнарускай культуры.
Мастацву Беларусі 14 - 16 стагоддзяў уласціва цікавасць да паказу багатага унутранага свету асобы, яе маральнага аблічча. У жывапісе 14 - 16 стагоддзяў назіраецца імкненне да экспрэсіі, дынамікі, паказу драматычных сітуацый. Менавіта ў 14 - 16 стагоддзях пачынаецца фарміраванне свецкіх форм мастацтва, якія да гэтуль не набылі адпаведных жанравых адрозневанняў. Асабліва інтэнсіўна ў адзначаный перыяд развіваецца партрэт. Акрамя яго мастакі звярталіся да манументальных выяў, пісалі абразы.
Аб манументальным жывапісе 14 - 16 стагоддзяў больш вядома з літаратурных і архіўных крыніц. Іх данныя сведчаць , што фрэскавымі роспісамі былі ўпрыгожаны княжацкія палацы ў Віцебску, Троках, Крэве, Гродне, Віцебску, Полацку, цэрквы,касцёлы. Гэты жывапіс не захаваўся да нашага часу.
Самым значным помнікам манументальнага жывапісу 15 стагоддзя, удзел у стварэнні якога прымалі беларускія мастакі, з'яўляюцца роспісы капліцы св. Тройцы ў Люблінскім замку. Плоскасці сцен асноўнага аб'ёму храма, яго апсіда, скляпенні пакрываюць сюжэтныя кампазіцыі, арнаментальныя выявы. Па сваіх мастацкіх, стылістычных якасцях, зменах у размяшчэнні асобных сцен яны нагадваюць больш ранні жывапіс, напрыклад, храмаў Бельчыцкага Барысаглебскагаманастыра ў Полацку, фрэскавыя цыклы наўгародскай царквы Фёдара Страцілата. Гэта асаблівасць, а таксама надпіс у самой капліцы даюць падставы сцвярджаць, што яе фрэскаве ўбранне было выкана беларускімі жывапісцамі, якімі кіраваў майстр Андрэй.У 14 - 16 стагоддзях разам зманументальным інтэнсіўна развіваецца станковы жывпіс. Аб найбольш ранніх творах вядома з літаратурных крыніц, у якіх згадваюцца асобныя абоазы і партрэтныя выявы, даецца іх апісанне. Беларускі іканапіс разглядаемага перыяду вызначаецца моцным уздзеяннем візантыйскіх і старажытна рускіх традыцый. Але яны не столькі захоўваюцца, колькі развіваюцца і удасканальваюцца мясцоввымі майстрамі, якія выпрацоўваюць самастойныя правілы і схемы выяўлення святых, евангельскіх сюжэтаў, вышукваюць найбольш дасканалыя тэхнічныя прыёмы.
Для беларускіх абразоў 14 - 16 стагоддзяў адметным з'яўляецца шырокае выкарыстанне дэкаратыўна-пластычных сродкаў - разьбы і лепкі па ляўкасу, расфарбоўкі фону, разнастайных накладных элементаў, пакрыцця жывапіснай паверхні ахоўным лакам з яечнага бялку або смалы.
З 16 ст. у беларускім іканапісе назіраюцца пэўныя зрухі, звязаныя з удзеяннем Адраджэння і маньерызму. На змену вытанчаннасці і ўмоўнасці вобразаў прыходзіць канкрэтнасць, вызначаная жыццёвая пераканаўчасць. Мастакоў пачынаюць хваляваць магчымасць увасаблення разнастайных чалавечых пачуццяў, каларытных дэталяў рэальнага жыцця. Гэты працэс ішоў павольна.
Прыкметы моцнага ўздзеяння рэнесансных традыцый відавочны ў абразах "Лука і Сымон", "Павел і Іаан","Іакаў і Іуда", якія складалі апостальскі чын іканастаса Сымонаўская царквы ў Кажан-Гарадку. Яны адлюстроўваюць найбольш прагрэсіўную лінію ўразвіцці тагачаснага эканапісу. Архаічнае плынь знайшла таксама шырокае распаўсюджанне ў 16 ст., відавочна у такіх творах, як "Нараджэнне Багародзіцы" з в. Ляхаўцы Малырацкага раёна, "Параскева-Пятніца" са Случчыны.
Для беларускага жывапісу 16 ст. адметнай рысай было уздзеянне для эканапісу прёмаў на алтарныя абразы. Адбывалася спалучэнне заходнееўрапейскіх уплываў з візантыйскастаражытнакіеўскай асновай.
Зараджэнне партрэтнага жанру у 14 - 15 стст. было прадыктавана усім ходам развіцця беларускай культуры, фарміраваннем у царкоўнай ідэалогіі ідэй свецкага мастацтва. Ужо ў фрэсках Спаса-Праабражэнскай царквы ў Полацку бачна партрэтныя рысы.
Сваеасаблівай з'явай партрэтнага жанру 16 - пач. 18 ст. з'яўляецца сармацкі партрэт. Чалавек у такіх твроах паказваўся па вызначанай схеме - у парадным аддзенні, у акружэнні прадметаў, што адлюстроўвалі не толькі мадэль, яе унутраны свет, характар, але і перадавала прынадлежнасць да той ці іншай саслоўнай групы насельніцтва, дазваляла даведацца аб палажэнні асобы ў грамадстве.
Да ліку найбольш выдатных помнікаў адносіцца партрэт Юрыя Радзівіла. Мадэль у ім паказана ў поўны рост у акружэнні шматлікіх дэталяў. Дзякуючы ім, а таксама надпісу, можна даведацца аб партрэтуемым, аб месцы паказанац асобы ў тагачасным грамадстве.
Акрамя Вільні, Нясвіжа, Супрасля, буйным цэнтрам партрэтнага жывапісу 16 ст. з’яўляўся Слуцк. Тут пры двары князёў Алелькавічаў працавала некалькі майстроў. Магчыма аднаму з іх належыць партрэт Кацярыны Слуцкай. Разам з тыповымі рысамі, уласцівымі сармацкім выявам, у рабоце прысутнічаюць пэўныя элементы рэнесансу і маньярызму.
У гэты час на Беларусі працуе шмат іншаземных майстроў, сюды прывозяцца творы з розных еўрапейскіх краін. Разам гэта стварае спрыяльную глебу для росквіту партрэтнага жанру, для фарміравання яго нацыянальных рыс.
ССЫЛКИ ДЛЯ СПИСКА ЛИТЕРАТУРЫ
Стандарт используется в белорусских учебных заведениях различного типа.
Для образовательных и научно-исследовательских учреждений РФ
Прямой URL на данную страницу для блога или сайта
Полностью готовые для научного цитирования ссылки. Вставьте их в статью, исследование, реферат, курсой или дипломный проект, чтобы сослаться на данную публикацию №1290696218 в базе LIBRARY.BY.
Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций