ХАРАКТАРЫСТЫКА МАСТАЦТВА ПЕРШАБЫТНАГА ЛАДУ НА ТЭРЫТОРЫI БЕЛАРУСI ДА Н.Э. - 8 СТ. Н.Э.

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему ХАРАКТАРЫСТЫКА МАСТАЦТВА ПЕРШАБЫТНАГА ЛАДУ НА ТЭРЫТОРЫI БЕЛАРУСI ДА Н.Э. - 8 СТ. Н.Э.. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-11-25


Беларускае мастацтва мае багатую гісторыю. Яго вытокі звязаны з першабытным грамадствам, эпохай палеаліту. Чалавек гэтага часу займаўся паляваннем, збіральніцтвам, выкарыстоўвал каменныя і касцяныя прылады працы. Да часу сярэдняга палеаліту адносіцца пачатак здабывання агню, новыя, больш дасканалыя спосабы апрацоўкі каменю. Разнастайнымі становяцца прылады працы, - скрабкі, ручныя рубілы, - што было значным крокам у прагрэсіўным развіцці чалавека. Важным працэсам гэтага перыяду з'явіўся пераход ад першабытнага стада да роду і завяршэння фарміравання чалавека сучаснага выгляду - краманьенца.

У эпоху палеаліту ўзнікаюць прымітыўныя рэлігійныя вераванні, якія ў далейшым аказалі вялікі ўплыў на развіццё мастацтва, вызначылі яго характар. Гэта былі фантастычныя адлюстраванні рэчаіснасці ў свядомасці чалавека, цесна звязаныя таксама з культам продкаў, замагільным культам і адпаведнымі абрадамі.

Прымітыўнае мастацтва эпохі неаліту было акрэслена арнаментам і скульптурай. Гэту выснову можна зрабіць на падставе знойдзеных твораў старажытных майстроў, якія маюць дэкаратыўна-прыкладны ў культавы характар.Арнамент быў часцей за ўсё геаметрычным і меі выгляд хвалістых, ламаных ліній, зігзагаў,рысак кропкавых паглыбленняў. Ім упрыгожвалі прылады працы, прадметы , якія, на думку археолагаў, выкарыстоўваліся ў магічных абрадах. Існаванне мацярынска-радавой абшчыны стварыла культ жанчыны, што адлюстравалася ў тагачаснай скульптуры. Невялікія па памерах фігуркі жанчын выразалі з косці, каменню. Іх аўтары падкрэслівалі перш за ўсё біялагічны пачатак, гіпертрафіруючы ў выявах асобныя часткі цела, што, магчыма, павінна было ўвасабляць вобраз прамаці, ідэю плоднасці.

Да эпохі позняга палеаліту адносяцца знаходкі ўпрыгожанняў. У большасці гэта былі прыстасаваныя прыродныя формы - зубы жывёл, раквіны з прасвідравнымі адтулінамі, касцяныя трубачкі.

У мезаліце (9-5 тыс. да н.э.) адбываюцца важныя змены ў характары жыцця першабытнага грамадства. У іх аснове вынаходства лука, стрэл з крэмневымі наканечікамі, прыручэнне дзікіх жывёл, засяленне лясной зоны. Людзі гэтага часу карысталіся крэмневымі прыладамі працы: нажамі, скрабкамі, разцамі разнастайнай формы, якія вырабляліся спосабам абіўкі. Часцей за ўсё крэмневыя дэталі замацоўваліся ў пазах трымальнікаў. Знаходкі такога тыпу былі зроблены ў паўднёвых раёнах Беларусі ( Петрыкаўскі раён, стаянкі Беласарока, Юравічы, Лескавічы ).

У эпоху неаліту (5—3 тыс. да н.э.) адбываецца далейшае развіццё і ўскладненне прымітыўнага мастацтва. Гэтаму садзейнічаў працэс пераходу ад прысвойваючыга вядзення гаспадаркі (паляванне, рыбная лоўля, збіральніцтва) да вытворчых форм (земляробства, жывёлагадоўля). Важным дасягненнем неаліту з'яўляецца посуду, пачатак вырабу глінянага узнікненне прадзення і ткацтва. Гліняны посуд, пераважна востраканечнай формы, выраблялі ўручную, упрыгожвалі арнаментам і абпальвалі. Выкарыстанне і размяшчэнне арнаменту было самым разнастайным, а яго характар сведчыць аб развітым пачуцці формы ў старажытных майстроў. Найбольш часта сустракаюцца вырабы з геаметрычным вузорам, які наносілі зубчастым штампам, пальцамі, пазногцямі, завостранымі палачкамі (знаходкі з басейна Прыпяці - паселішча Лысая Гара, в. Кругліцца, паселішча ля в. Рудакова Слонімскага раёна).

У часы позняга неаліту (3 тыс. да н. э.) атрымлівае распаўсюджанне кераміка шарападобных і пласкадонных форм (гаршкі, амфары, міскі) з выявамі жывёл,птушак, якія пасвайму выгляду нагадваюць арнамент.

Значнае месца ў мастацкай дзейнасці чалавека позняга палеаліту займаюць таксама скульптурныя вырабы, прадметы культу, упрыгожанні. Часцей за ўсё яны вырабляліся з косці, крэмнія, а ўпрыгожанні -- з бурштыну. На Асавецкай стаянцы ў Бешанковіцкім раёне былі знойдзены выява лася, выразаная з рога, некалькі выявў галавы чалавека, фігуркі птушак, падвескі і пацеркі з бурштыну, зубоў жывёл. У параўнанні з палеалітычнымі фігуркамі жанчын, дзе галоўным быў біялагічны пачатак, у неалітычнай скульптуры асноўная ўвага надаецца выяўленню мужчынскіх вобразаў, галавы, твару. Такога роду скульптура, прадметы культу, упрыгожанні маюць падабенства са знаходкамі ў паўднёва-ўсходняй Прыбалтыцы, на паўночна-ўсходніх тэрыторыях Расіі.

У эпоху бронзы (кан. 3 - пач. 2 тыс. да н.э.) назіраецца пашырэнне матэрыяльнай дзейнасці чалавека. Адначасова з каменнымі прыладамі працы выкарыстоўваюцца медныя і бронзавыя сякеры, наканечнікі коп'яў, долаты, нажы, разнастайныя ўпрыгожанні, Пры гэтым вырабы з каменю вызначаюцца добрай апрацоўкай. Пашырэнне аб'ёму вытворчасці прылад працы, паляпшэнне іх якасці прывяло да абмену, услед за чым прыходзіць і маёмасны падзел грамадства. Чалавек пасяляецца ў найбольш зручных для вядзення гаспадаркі месцах - наберагах вадаёмаў, на ўрадлівых землях.

У развіцці мастацтва бронзавага веку асаблівую ролю пачынае адыграваць рэлігія. Пашыраецца і ўскладняецца касмаганічны культ і культ продкаў. Пахаванні бронзавага веку вядомы двух тыпаў - труппалаженні і трупапахаванні ( курганы ля в. Хадасевічы Рагачоіскага раёна, грунтавыя магільнікі ва ўрочышчы Стрэліца Веткаўскага раёна ).

Пахавальныя рэчы з магільнікаў і курганоў складаюць гліняны посуд, крэмневыя наканечнікі стрэл і дроцікаў, нажы, клінападобныя сякеры, разнастайныя ўпрыгожанні, вырабы з бурштыну медзі і бронзы. Яны сведчаць не толькі аб высокім узроўні вытворчасці, існаванні абмену ( ва ўрочышчы Стрэліца былі знойдзены шкляныя і фаянсавыя егіпецкія пацеркі), але і аб развітым пахавальным кульце, шырокіх і шматбаковых ўяўленнях і вераваннях людзей эпохі бронзы.

Разнастайнасцю форм, арнаменту вызначаецца кераміка эпохі бронзы. Звычайна гэта пласкадонныя сасуды радзей (пераважна ў пачатку бронзавага веку ) востраканечныя і гшарабалобныя. Посуд упрыгожваўся геаметрычным арнаментам, які размяшчаўся або ў верхняй частцы вырабу, або пакрываў ўсю паверхню сасуда.

Панёманне і паўднёва-ўсходнія раёны бронзы былі звязаны з сярэднядняпроўскай і прыбалтыйскай культурай. Насельніцтва гэтых месц у 21 - 15 стагоддзяў да н. э. Вырабляла керамічны посуд шарападобнай формы з плоскім дном і ўпрыгожвала яго кругавымі лініямі, наразным арнаментам, адбіткам шнура ( культура шнуравой керамікі; асобныя археалагічныя культуры маюць назву ад характару ўпрыгожванняў керамічных вырабаў ).

Кераміка эпохі бронзы, разам з некаторымі тэрытарыяльнымі асаблівасцямі, вызначалася шэрагам агульных рыс, уласцівых як Падняпроўю, Палессю, так і Падзвінню, Панёманню Беларусі.

Пераважнае развіццё арнаментальнага падыходу ў мастацкай чалавека прывяло да значнага памяншення колькасці скульптурных выяў у эпоху бронзы. Тыя ж, што вядомы зараз, маюць ясна выказаны магічны характар. Так, у верхніх пластах паселішча ля в. Асавец ( Бешанковіцкі раён ) была знойдзена касцяная скульптура ў выглядзе галавы чалавека. Мяркуючы па яе форме і наяўнасці адтуліны для нашэння, яна выкарыстоўвалася ў рытуальных і магічных абрадах.

У мастацтве бронзавага веку добра бачна яшчэ адна асаблівасць. Разнастайнасць форм і відаў мастацкай дзейнасці чалавека з'явілася вынікам бурнага працэсу этнакультурных змяшэнняў і ўзаемаўплываў.

Наступным важным этапам у развіцці мастацтва першабытнага грамадства з'яўляецца жалезны век ( 7 - 6 стст. да н. э. ). Ён звязаны з пачаткам здабывання жалеза. Выраб прылад працы з больш трывалага металу садзейнічаў атрыманню прыбавачнага прадукту і накапленню матэрыяльных каштоўнасцей спачатку ў родзе, а потым у асобных сем'ях. Гэта паскорыла распад першабытна-абшчынных і сфарміравала прадумовы для зацвярджэння феадальных адносін. У эпоху жалеза на тэрыторі Беларусі і суседніх землях складваюцца ўстойлівыя этнічныя ўтварэнні, на аснове якіх у канцы 1-пачатку 2 ст. да н. э. Узнікаюць сучасныя ўсходнеславянскія і балтамоўныя народы.

Сфера дзейнасці чалавека у эпоху жалеза значна пашыраецца ў параўнанні з папярэднім перыядам. Насельніцтва займалася жывёлагдоўляй, земляробствам, паляваннем, рыбалоўствам. Гэта дыктавала павелічэнне кола прадметаў, якімі карысталіся ў побыце.

Гісторыкі вылучаюць у жалезным веку шэраг культур, адпавядаючых групам плямён, якія мелі вызначаныя рысы матэрыяльнай культуры і рытуалаў пахавання. Найбольш старажытнай з'яўляецца мілаградская культура ( першыя знаходкі былі зроблены паблізу в. Мілаград Рэчые рысы таксама ўласцівы паўднёва-ўсходняй Беларусі ( Столінскі, Лоеўскі раёны ).

З канца 1 тыс. да н. э. у Верхнім і Сярэднім Падняпроўі складваецца зарубянецкая культура ( назва паходзіць ад паселішча, адкрытага паблізу в. Зарубянцы на Кіеўшчыне ў 1899 г. ). Паўночна-ўсходнія раёны Беларусі ў эпоху жалеза насялялі балцкія плямёны штрыхаванай керамікі і днепра-дзвінскай культуры. Гэтыя культуры не існавалі адасоблена. Ім былі ўласцівы агульныя рысы, што дазваляе вылучыць у мастацтве жалезнага веку шэраг асаблівасцей.

Сфера выкарыстання мастацтва ў прадметах побыту паступова звужаецца на кераміцы і ўпрыгожаннях. Вялікую групу вырабаў, якія сведчаць аб высокім узроўнні развіцця дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва жалезнага веку, складаюць жалезныя і шкляныя ўпрыгожанні. Да ліку шыррока распаўсюджаных відаў адносяцца заколкі і фібулы ( прыстасаванні для зашпільвання адзення ). Акрамя іх вырабляліся скроневыя падвескі, кольцы, пярсцёнкі, грыўны, бранзалеты, лунніцы. Гэтыя віды ўпрыгожванняў мелі разнастайную форму, якая мянялася ў межах утылітарнага ўжытку, і вызначаліся багатым дэкорам, своеасаблівымі тэхнікамі выканання. Часта ў вырабач выкарыстоіваліся розныя насечкі, рубчыкі, вітыя зігзагападобныя элементы, эмалевыя ўстаўкі. Ваўпрыгаженнях эпохі жалеза сутракаюцца выявы круга і ромба. Яны былі сімваламі сонца, месяца, асобных свяцілаў і сведчылі аб устойлівых і дастаткова ясных уяўленнях старажытных людзей аб свеце і яго пабудове. З цягам часу назіраецца іх паступовае ўскладненне і ўсё большая зашыфраванасць, асабліва ў канцы жалезнага веку. Гэта сведчыць аб узмацненні значэння вераванняў ( касмаганічны культ, абогатварэнне сіл прыроды ), набыцці імі ролі вядучага стымулу ў развіцці мастацтва.

У эпоху жалеза вялікай разнастайнасцю вызначаецца кераміка. Пры раскопках месц жылля старажытнага чалавеканабольш часта сустракаюца гаршкі і жбаны цюльпанападобнай і цыліндрычнай формы, падстаўкі, кубкі, патэльні, міскі. Амаль усе вырабы ўпрыгожваліся арнаментам. Яго характар сведчыць аб адносна высокім узроўні эстэтычных уяўленнях людзей таго часу, а таксама аб сувязі гэтых уяўленняў з вераваннямі.

У выніку археалагічных раскопак былі знойдзены шматлікія скульптурныя выявы. Большасць з іх насіла культавы характар і была амулетамі. Часцей сустракаюцца выявы жывёл і птушак, радзей - чалавека.

Акрамя невялікіх па памерах скульптурных выяў у эпоху жалеза выконвалі манументальныя вывы - каменных ідалаў і '' баб ''. Іх выраблялі з дрэва і каменню. Найбольш вядомымі творамі з'яўляюцца '' Шклоўскі ідал'',каменныя ''бабы'', знойдзеныя ў Жабінкаўскім раёне.

У эпоху жалеза шматлікія плямёны, падтрымлівалі рознахарактарныя сувязі са скіфамі, сарматамі, кельтамі, гарадамі паўночнага Прычарнамор'я ( зарубянецкая культура ), з плямёнамі, якія насялялі тэрыторыю сучаснай Польшчы і Прыбалтыкі ( усходне-паморская культура ).

Найбольш старажытнае жыллё на тэрыторыі Беларусі адносіцца да часоў неаліту. Прыкладам могуць быць жытлы, знойдзеныя каля в. Бердыж у Чачэрскім раёне і в. Юравічы ў Калінкавіцкім раёне. Гэтыя пабудовы, паглыбленныя ў зямлю і авальныя ў плане, былі зроблены з касцей буйных жывёл. Іх дахі нагадвалі шатровую канструкцыю. Звычайна ў цэнтре жытлаў знаходзіўся ачаг.

Бодьш складаныя прыклады жылля адносяцца да неаліту і эпохі жалеза і бронзы - зямлянкі, паўзямдянкі, і надземныя будынкі. Рэшткі такіх жытлаў знойдзены пры раскопках неалітычных стаянак у далінах рэк Прыпяці, Сожа, Нёмана. У вярхоў'ях Дняпра адкрыты будынкі слупавой канструкцыі ( Рагачоўскі раён ). Жыллё гэтага часу звычайна перакрывалася конусападобнымі і двухсхільнымі дахамі.

Да цікавых прыкладаў старажытнага жылля адносяцца будынкі на палях і платформах. Часцей за ўсё ўзводзіліся на тарфянніках і азёрах ( в. Асавец Бешанковіцкага раёна; азёры Ула ў Вілейскім і Велна ў Круглянскіх раёнах ).

У эпоху жалеза атрымліваюць распаўсюджанне разнастайныя па форме паселішчы. Сярод іх заслугоўваюць увагі ўмацаваныя гарадзішчы. Яны рамяшчаліся сярод лясоў і балот, на астравах, пагорках і мысах. Звычайна гарадзішчы мелі сістэму ўмацаванняў, якая складалася з валоў і рвоў, разнастайных драўляных канструкцый. Жылыя плошчы гарадзішчаў былі параўнаўча невялікімі і не перавышалі ў даўжыню 60 - 70 метраў. Гарадзішчы з'яўляліся цэнтрамі, вакол якіх знаходзіліся селішчы. Такі варыянт размяшчэння жылля быў зручным для заняткаў земляробствам і жывёлагадоўляй. У час ваеннай небяспекі жыхары селішчаў хаваліся ў гарадзішчах. У селішчах паўднёвых раёнаў Беларусі часцей за ўсё будавалі зямлянкі і паўзямлянкі, у паўночных узводзілі жытлы зрубнай канструкцыі. Яе з'яўленне прыпадае на 2 - 3 стагоддзі нашай эры і было абумоўлена шырокім распаўсюджаннем жалезных прылад працы, магчымасцю апрацоўваць дастаткова вялікія паверхні дрэва. У далейшым канструкцыя зруба стала асновай у развіцці драўлянага дойлідства, фарміраванні яго разнастайнасцей.

У 4 - 5 стагоддзях н. э. працэс распаду патрыярхальна-радавых аднсін узмацняецца. У гэты час будуюцца пераважна селішчы. Аднак неабходнасць у гарадзішчах па-ранейшаму застаецца. Такія гарадзішча размяшчаліся звычайна ў цэнтры вялікіх селішчаў.

Другім прыкладам, аб культуры будаўніцтва перршабытнага ладу, з'яўляюцца пахавальныя курганы. Напачатку яны былі калектыўнымі магільнікамі, затым месцам пахавання знаці. Формы і памеры пахавальных курганоў самыя разнастайныя: ад авальных, круглых да валападобных. З 9 ст. большае распаўсюджанне атрымліваюць круглыя курганы.

У выніку раскопак былі знойдзены курганы з каменнымі і драўлянымі канструкцыямі ўнутры і знадворку ( Мохаўскі могільнік у Прыпяцкім Палессі, пахаванні ля рэк Бобр і Бярэзіна ). Старажытныя людзі ўзводзілі таксама культавыя збудаванні ( язычніцкія капішчы і трэбішчы ). Аб іх захаваліся сціплыя звесткі. Звычайна гэта былі насыпы, узвышшы, на верхніх пляцоўках якіх адпраўлялі той ці іншы абрад ( в. Юхнавшчы ў Слонімскім раёне ).

У 7 - 8 стагоддзях н. э. на тэрыторыі Беларусі фарміруецца ўсходнеславянскія плямёны дрыгавічоў,радзімічаў,крывічоў. Гэты перыяд звязаны з распадам першабытнаабшчынных адносін і фарміраваннем феадальных.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: ХАРАКТАРЫСТЫКА МАСТАЦТВА ПЕРШАБЫТНАГА ЛАДУ НА ТЭРЫТОРЫI БЕЛАРУСI ДА Н.Э. - 8 СТ. Н.Э.


Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.